MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

Яны страляліся нібыта ні за што: Грыбаедаў быў секундантам Завадоўскага, Якубовіч – секундантам Шарамецева, Завадоўскі і Шарамецеў страляліся за балярыну Істоміну, тую самую, якая ў «Яўгену Анегіну» «хуткай ножкай ножку б’е». Дуэль была аб’яўлена «чацвярная», а значыцца, павінны былі страляцца і секунданты. Завадоўскі смяротна параніў Шарамецева, трэба было тэрмінова везці паміраючага ў горад, і секунданты адклалі свой раўнд. Страляліся яны годам пазней, у Грузіі, і Якубовіч параніў Грыбаедава ў руку. Які складаны ланцужок падзей, якія ў выніку дазволяць пазнаць труп Грыбаедава ў разгромленым пакоі рускай місіі.

А сустрэчы на грузінскай дарозе, той самай, пасля якой Пушкін у сваім дакументальным «Падарожжы ў Арзрум» напіша адзіны ў рускай літаратуры некралог па забітым паэце, насамрэч не было. Пушкін яе прыдумаў. Прыдумаў так выкшталцона і так натуральна, што сумневы ўзніклі толькі праз два стагоддзі: як гэта маглі сустрэцца ў ліпені высланы чыноўнік і забіты дыпламат? Даты не супадаюць. Тым больш што везлі Грыбаедава не на арбе, і не грузіны, а на катафалку з ганаровай аховай расейскія афіцэры. Пушкін прыдумаў тую сустрэчу і дату паставіў прыдуманую, хоць і невыпадковую: 11 чэрвеня 1829 года, праз 12 год, дзень у дзень, пасля іх першай сустрэчы ў пецярбургскім салоне, з якой пачалося літаратурнае суперніцтва двух самых моцных паэтаў імперыі.

Насамрэч Пушкін падчас таго падарожжа па Каўказе сапраўды заязджаў на магілу Грыбаедава, плакаў там і маліўся. У жыцці адбылося нашмат пафасней, чым у літаратуры. Напэўна, таму Пушкін пакінуў у сваім жыццяпісе менавіта той варыянт, з арбой. Геній.

У беларускім архіве літаратуры і мастацтва захоўваецца белы абрус, якім засцілалі стол у хаце Адама Бабарэкі па чацвяргах: у чацвер прыязджаў з Масквы Дубоўка, на вуліцы Гарбарнай у доме нумар 18 за сталом, засланым белым абрусам, збіраліся ўзвышанцы, ды што там – простыя хлопцы, звычайныя маладзёны, якія стваралі правілы шыкоўнай гульні. У які момант гульня стала смяротна небяспечнай? Як наогул гэта адбываецца, калі звычайныя непаразуменні ў звычайным чалавечым жыцці, звычайныя правілы, прыдуманыя простымі людзьмі дзеля таго, каб ведаць, калі пачынаць і калі працягваць гульню, раптам становяцца падставай для арышту, зняволення, катавання, расстрэлу? Зараз няма дома на вуліцы Гарбарнай, няма такой вуліцы ўвогуле, няма нікога з тых, хто сядзеў за гэтым сталом, ёсць толькі абрус, і менавіта ён цяпер будзе вечна.

А ў самім архіве, калі сядзець там зранку да абеда, на ўсе пяць паверхаў патыхае гарачым хатнім супам і катлетамі, якія грэюцца ў мікрахвалёўках. Чужых людзей у будынку няма, таму сталуюцца ўсе па-хатняму, без дадатковых правіл гульні.

Жыццятворчасць – так называецца лёс, пабудаваны па прынцыпах уласных тэкстаў. Літаратуразнаўства пакуль толькі падступаецца да гэтай праблемы, і пакуль што ў літаратуразнаўства кароткія пяты для таго, каб прайсці гэтай сцежкай.

І Пушкін, і Лермантаў, і Багдановіч, і Купала, і Дубоўка пакінулі па сабе ў спадчыну самы цікавы з напісаных імі твораў – сваю біяграфію. Чытаць яе, разбірацца ў яе сюжэтах і ўстаўных навелах – часцяком цікавей за чытанне іх паэм і лірычных вершаў. Яны і самі ведалі, што пішуць не толькі кнігі і не столькі іх:

Што мы ведаем пра жыццятворцаў мінулага? Амаль нічога. Шмат чаго пра іх лёсы можна было б прачытаць у кнігах Александрыйскай бібліятэкі, але ж бязлітасны антычны пажар знішчыў і недрукаваныя раманы. Дыяген з ягоным ліхтаром і бочкай, першы з вядомых нам перфомераў, напэўна, таксама пісаў аповесць – сатырычную, хутчэй за ўсё, у вершах, і калі б жыў на Русі, то рыфмаваў бы яе ямбам, тую самую аповесць, цэнтральным эпізодам якой быў той самы перфоманс: «Чалавека! Шукаю чалавека! А вы не бачылі?»

Сакрат з невыноснай сваёю Ксанціпай і кубкам цыкуты ад удзячных афінян таксама пісаў свой лёс сам – і, акрамя сваёй біяграфіі, нічога пасля сябе не пакінуў. Затое літаратурны герой Сакрат дзейнічае і ў камедыях Еўрыпіда, і ў «Апалогіі» Платона, і ў сотнях антычных тэкстаў, і ў падмурку сусветнай філасофіі. І нікому насамрэч не патрэбныя тамы Сакратавых навуковых артыкулаў ці публіцыстычных нататак – даволі ягонага жыцця, каб будаваць на ім філасофію.

Ад Франсуа Віёна нам таксама засталіся толькі біяграфія і некалькі вершаў. Затое якая біяграфія! Трылер!

Пра каго дзе, а пра Віёна – у паліцэйскіх справаздачах і судовых кнігах. Зрэшты, паліцыі тады, у пятнаццатым стагоддзі, яшчэ не было, а вось злодзеі і рэцыдывісты былі. І адным з іх – між іншым, чатыры турэмныя тэрміны і артыкулы ад рабаванняў да забойства – быў Франсуа Манкарб’е, ён жа Франсуа дэ Лож, ён жа – найвялікшы з паэтаў сярэднявечча Франсуа Віён.

Няўрымслівы Франсуа адзначыўся ў судовых паперах Парыжа і Навары, Брэтані і Русільён, ён чакаў смяротнага пакарання ў турмах Арлеана і Мена-на-Луары і дачакаўся такі – у родным Парыжы. Кажуць, па дарозе на шыбеніцу ён насвістваў чарговую песеньку ўласнага сачынення, якую тут жа падхапілі заўсёднікі вісельнага відовішча і разнеслі па краіне не горш за жоўтую газетку. Зрэшты, можа стацца, гэта – чуткі, як і ўсё, што мы ведаем пра Франсуа Віёна.

Пачыналася ўсё вельмі нават кранальна: немаўлятка-сірата быў узяты на выхаванне добрым святаром Гіёмам Віёнам, рос пры храме, шмат чытаў і яшчэ больш – летуценіў, пакуль валандаўся без асаблівай справы па царкоўным двары. У 1442 годзе паступіў у Парыжскі ўніверсітэт і праз сем гадоў са ступенню бакалаўра выпусціўся… Увогуле тут і скончылася біяграфія прыстойнага маладога чалавека – пачалася гісторыя рэцыдывіста.

У 1455 годзе ад рукі Віёна гіне Філіп Сермуаз, парыжскі святар і наогул сімпатычны малец. Бойка, кажуць, адбылася праз жанчыну, і вінаваты, кажуць, быў Сермуаз, а Віён быў, што называецца, у стане афекту, таму Каралеўскі суд павінен быў Віёну дараваць, трэба было толькі ціхенька адсядзецца ўдалечыні ад Парыжа і дачакацца адказу на свае прашэнні. Ціхенька не атрымалася: да моманту апраўдальнага выраку Франсуа ўжо меў за плячыма два рабаванні, прычым адно з іх нарабіла шуму на ўсю Францыю – дзіва што, пяцьсот залатых экю з касы Наварскага каледжа! Так што, калі Віёна злавілі, доўга не думалі: другі прысуд быў куды больш суровы і абяцаў смяротнае пакаранне. Балазе, за некалькі дзён да пакарання ў Арлеан завітала сямейства святлейшага Герцага і сярод іншых – трохгадовая дачка герцага Марыя, дзеля якой – якія ж гуманныя былі часы! – усіх зняволеных неадкладна памілавалі. Праз год Віён, які так і не стаў на шлях выпраўлення, зноў рыхтаваўся сунуць галаву ў пятлю, на гэты раз – у Мене-на-Луары. І трэба ж – праз гарадок праязджаў новы кароль Людовік Адзінаццаты і ўсіх небарак з мясцовай турмы міласціва адправілі на вуліцу. Станеш тут рэцыдывістам, калі каралі і спадчынніцы ездзяць туды-сюды, зводзячы высокі прысуд да ўзроўню дрэннага радка ў разбойніцкай песеньцы. Так што ўсё пайшло-паехала па накатанай: крадзеж, разбой, забойства папскага нунцыя, яшчэ адзін крадзеж, арышт, катаванне вадой, вызваленне…

Але, відаць, колькі вяровачцы ні віцца, а ў кожную турму караля не накіруеш. У любой песенькі бывае канец. Напрыклад, такі:

Мы нічога не ведаем пра Віёна пасля 1463 года – хутчэй за ўсё, ён патрапіў такі на шыбеніцу. Трэці смяротны прысуд – за нунцыя – верагодна, дагнаў свайго героя.

Ну, і пра што ж пісаў гэты бандзюган і забойца, нібыта найвялікшы французскі паэт? – з абурэннем спытаеце вы.

Пра тое, як здараецца, што цалкам нядрэнны малец, сумленны, няхітры, добры, раптам становіцца заўзятым нягоднікам. Пра тое, як адбываецца жыццё, не заўсёды суладнае з тваімі жаданнямі. Пра тое, як навучыцца гэтае самае жыццё любіць – ці то ў турме, ці то ў лесе, ці то ў галодным стэпе. Пра тое, што чалавек вельмі розны і, якім бы ён ні быў, варты божай і чалавечай любові. Да Віёна ніхто так не пісаў.

Быць першым паэтам пра чалавека – вось якім быў яго галоўны вырак.

А вось другі творца, Сяргей Пясецкі, кантрабандыст і махляр, рабаўнік і супрацоўнік парнаграфічнага картэлю, салдат і забойца, таленавіты пісьменнік і бог ведама які чалавек. Не, ён, канешне, ніякі не жыццятворца. Проста жыццё ягонае само сабой складалася ў бульварны раман.

Пачыналася ўсё звычайна і нават меладраматычна: былы вайсковец, звольнены і пакінуты без грошай і без будучыні, бадзяецца па Вільні ў пошуках хоць якога хлеба. Хто сустрэнецца на тых вулках, па якіх ён ходзіць, – прафесар Віленскага ўніверсітэта ці святы айцец? Вядома ж, не, там ля сходняў стаяць сухотныя прастытуткі, на рынку гандлююць махляры і падманшчыкі, а ў сябры набіваюцца фальшываманетчыкі і порнафатографы.

Нататкі крымінальнага вязня, які адбываў чарговы тэрмін за чарговае злачынства, трапілі на вочы Мельхіёру Ваньковічу, учэпістаму папулярнаму журналісту варшаўскіх газет. Ваньковіч і параіў Пясецкаму пакласці асабістае жыццё на паперу. Журналісцкае чуццё не падвяло. Раманы атрымаліся – не адарвацца.

Пясецкі стаўся вельмі працалюбівым пісьменнікам: амаль усё сваё жыццё пакінуў паміж зыркімі вокладкамі бульварных раманаў. І толькі адзін паварот сюжэту выглядае на благую прыдумку адчайнага белетрыста. Як быў катам Арміі Краёвай і выконваў смяротныя прысуды падпольнага суда. Геній і злачынства – рэчы несумяшчальныя. Ён не мог.

А праўда ў тым, што ён мог.

Такое на чытачоў не перакладзеш. З такім паміраюць самнасам.

Смерць у такіх раманах, пражытых, як жыццё, – заўсёды апошняя кропка. Гэта ў «Анегіну» можна кінуць героя пасярод шляху, гэта ў «Рэвізоры» можна навечна паставіць чыноўнікаў слупамі, гэта ў «Кругах» можна закальцаваць сюжэт адказам на пісьмо чароўнай незнаёмкі, калі ж гаворка ідзе пра жыццятворчасць – на паўслове не спыніцца.

І таму Пушкін, выдатны стралок і дасведчаны дуэлянт, чамусьці марудзіць са сваім стрэлам і падае ў снег, і ўсё ж такі страляе і ледзь-ледзь не трапляе ў Дантэсава сэрца. Калі б не ўмеў страляць, трапіў бы. І таму Лермантаў на камяністай пляцовачцы Машука страляе ў паветра, апускае рукі і паварочваецца да Мартынава левым бокам – ідэальная мішэнь: хочаш – будзь забойцам. І таму Багдановіч сядае на кульгавы зэдлік пасярод халоднага пакою на другім паверсе няўтульнага дома, у пакоі з асобным уваходам, адкуль ніхто не пачуе твайго апошняга паратунку, сядае на гэты зэдлік і кажа: «Усё. Больш нікуды не пайду». І таму Купала здымае чаравік і адштурхваецца босай нагой ад раскоўзанай пліткі лесвічнага пралёту гатэля «Масква». І таму Дубоўка шэрай сакавіцкай раніцай сыходзіць з дому за лекамі для хворай жонкі, якая прыняла на свае плечы ўсе пакуты любові да жыццятворцы, неўтаймаванага ў сваім імкненні да вечнасці, сыходзіць, каб паслізнуцца на веснавым лёдзе дзіцячай пляцоўкі і зламаць тую нагу, якую некалі з мясам ірвалі лагерныя сабакі.

І можа, трыццаць сем год не самага спакойнага жыцця ўсё ж такі былі вартыя таго, каб памерці ва ўласным кабінеце, побач са сталом, на якім ляжыць стосам чацвёрты, найлепшы за ўсе астатнія том уласнага часопіса, побач са сваёй чарнільніцай і вострым пер’ем, навокал – любыя сябры, пад дзвярыма – усхваляваны натоўп, які чакае добрых звестак пра свайго паэта. Абвесці апошнім поглядам сабраную за жыццё бібліятэку і прашаптаць ці то сябрам, ці то кнігам, ці то ўсхваляванаму натоўпу на развітанне: «Бывайце, сябры…»

15

Харчаваліся яны з Сямёнавым часцей за ўсё паўфабрыкатнымі блінамі, равіёлі, піцай і гэтак далей, бо гатаваць Дамейка катэгарычна адмаўлялася. Яна наогул зусім не клапацілася пра гаспадарку, куты не надта ўтульнай мінімалістычнай кватэры запыліліся, а на падаконніку хварэла на адзіноту даўно ўжо бяздзетная фіялка.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Таро, или Император в жёлтой шапке
Таро, или Император в жёлтой шапке
[Современные любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
1
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
[Биографии и Мемуары / Научпоп]
Если бы Петру привиделась наша сегодняшняя страна, что бы он захотел в ней исправить? Он бы за многое задал нам трепку. За расточительность землями — и после 1917-го, и после 1991-го. За воровство
1
Мои. Робкий дар убогого мира
Мои. Робкий дар убогого мира
[Любовная фантастика]
Нелепая случайность, которой нет объяснений и моя налаженная жизнь кардинально меняется. Здесь я не мусор, мне дали неприкосновенность и возможность выжить, но я не согласилась выпонять условия
1
Учитель (ЛП)
Учитель (ЛП)
[Триллер]
История рассказывает о Ив — учительнице математики, которая ведёт обычную жизнь: она замужем за преподавателем литературы Нейтом, работает в школе и кажется всем счастливой. Однако её жизнь
1
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
[Ужасы]
Он пьет все, что горит! В этом ему никто не может составить конкуренцию. Ни люди, ни не-люди. Поэтому его прозвали Ульвик Бездонный... Заядлый любитель алкоголя Рик, частенько садившийся пьяным
1
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
[Ужасы]
В сказках рождается истина, в ужасах – сила.Восемь историй заставят леденеть вашу душу, сомневаться в том, что вы видите, бояться заглянуть в темноту.Холод, поднимающий волосы дыбом, скрип половиц,
0
Шторм
Шторм
[Повесть / Постапокалипсис / Фантастика: прочее]
«Доверяй только дозиметру. И то не всегда…» Кто написал это на стене убежища? Тот, кто не вернулся — или тот, кто понял главный закон нового мира? Мир умер пять лет назад. А потом пришёл
0
Охотник на маньяков. Том 1
Охотник на маньяков. Том 1
[Детективы / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Вернувшись в 1985 год, я предотвратил трагедию — спас дочь, в другой реальности погибшую от рук маньяка. Но этого мало, чтобы остановить большое зло. Я помню имена убийц, пока не успевших
1
Барон жжёт! Книга 2
Барон жжёт! Книга 2
[Самиздат / Попаданцы]
Я только начал обживаться в этом мире, а уже умудрился вляпаться в историю с работорговцами. А ещё обиженный молодой аристократишка сбежал от своей семьи и грозиться отомстить мне за своё унижение на
2
Литературное, слишком литературное
Литературное, слишком литературное
[Критика / Публицистика / Научпоп]
В центре настоящего сборника – полемика Акутагавы Рюноскэ и Танидзаки Дзюнъитиро, развернувшаяся в 1920-е годы на страницах журнала «Кайдзо». Писатели вели живой и напряженный спор о природе сюжета,
0
Крылатая война. 1915
Крылатая война. 1915
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Я всегда мечтал летать. На МиГе как дед, на «Сушке» как отец — не важно! Но не сложилось в этой жизни, а потом... Чужая «Цессна» неожиданно оказалась в небе Первой Мировой в 1915 году. Там, где
3
Эра подземелий 34
Эра подземелий 34
[Боевое фэнтези]
В клане Бессмертных близится рейд, который его наследники и их последователи должны будут совершить в священные земли. Там наших главных героев ждёт множество испытаний и опасностей. Им предстоит
0