MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

З таго дня павялася ў нас традыцыя – з’язджацца ўсёй агромністай сям’ёй: бабуліны сыны, унукі, праўнукі – на гадавіны ў вёску. Час – самы што ні на ёсць спрыяльны: сярэдзіна ліпеня, і вада ў Дняпры нібыта сырадой, і вішні – самы сок, і каласавікі чорнагаловыя ўжо на Каменцы пад дубамі чакаюць, і авадні яшчэ не наляцелі. І кожны раз здараўся са мной нейкі цуд.

Папросіць сястрычка: «Падкінь-ка мне з агароду цыбулі», пайду я ў агарод, дзе ў дзядзькі худзенькая цыбулька – не раўнуючы з бабінай – тырчыць с зямлі, толькі агледжуся, якую ж дзергануць у салату, ажно бачу: побач з маёй нагой шэсць крутабокіх, прыгожых, залатых цыбулін ляжыць. Хто іх ірваў, хто пасярод агарода паклаў, як я іх не заўважыла раней? Пытаннечка.

Ці пайду па вішні для кампота – а там пад дрэўцамі нібыта нехта траву вытаптаў. Траву вытаптаў, а ягад не рваў. Стаю сабе голымі нагамі, ні крапівы не баюся, ні калючак, вішні збіраю, дзівуюся.

Ці збяруцца дзеці цішком на рэчку, агледзелася, сют-тут – няма! Ах ты ж, падшыванцы, куды ж пабеглі, а раптам у ваду пападаюць, а раптам яшчэ што. Бягу, сцежак не бачу, страшна, прыбягаю – пасуцца, як гусяняты, у ваду ні-ні, кветачкі рвуць, вяночкі звіваюць. Нібыта даглядае хто.

У што верыць чалавек – адтуль і атрымлівае знакі. Зацяты атэіст дарэмна будзе чакаць хоць якога сведчання быцця Божага, а шчыраму верніку яно явіцца ў кожнай вясёлцы і ў кожным галубку на падаконніку. Калі паверыць у тое, што паэты не сыходзяць, пакуль жывуць іх кнігі, будзеш кожны дзень атрымліваць адпаведныя доказы святой прысутнасці на зорным небасхіле, на яблычных галінках, у шоргаце кляновага лісця. Можна верыць у бессмяротнасць, у паралельны свет, у продкаў, якім хочацца накрыць вячэру на дзяды – і ўсё гэта будзе існаваць побач з табой уяўна і неабвержна.

І толькі ж ніяк я не дарую сабе тых сырнікаў…

13

Дамейка ніколі прылюдна не агучвала гэтую думку, але ж ёй заўсёды падавалася, што самае цікавае ў беларускай літаратуры нават не тое, што напісана, а тое, чаго няма. Што магло быць, але не адбылося. «Песня пра зубра» ці «Пан Тадэвуш» па-беларуску. Беларускамоўны працяг «Шляхціца Завальні». «Маё вяртанне дадому» Саламеі Пільштыновай, напісанае на мове яе дзяцінства.

«Жыццё раззброенага чалавека» Пясецкага на мове баранавіцкіх ускраін. І нават не гэта, а мемуары Каліноўскага. Успаміны Багушэвіча. Дзённікі Дуніна-Марцінкевіча. Дыярыуш Вераніцына. Лагерныя хронікі Дубоўкі. Споведзь Крапівы.

Амаль кожны беларускі літаратар, думала часам Дамейка, не напісаў, здаецца, болей, чым напісаў. І напісаў «не таго» болей, чым «таго». Як карцела Марыне пачытаць Купалу васямнаццатага ці дзевятнаццатага гадоў, калі чуйным прадчуваннем паэта – бо ў празаікаў няма прадчуванняў, а толькі прасвятленні – ён усё спасціг і ўсё зразумеў. Як хацелася, каб усё ж такі былі, схаваныя за сямю замкамі, але былі ў чабаксарскім архіве ФСБ тыя рукапісы Дубоўкі, якія дарэмна шукалі напачатку двухтысячных, – трыццацігадовы Дубоўка, у самай сваёй паэтычнай пары, у самай моцы.

А яшчэ, думала Дамейка, хрэстаматыйная беларуская літаратура мінулага стагоддзя, тая, якую вучылі ў школе ў атмасферы ўсеагульнай нелюбові, была літаратурай здраднікаў і даносчыкаў, і ці можна было чакаць ад яе жыццядайнасці? Каго спрадвеку чыталі дзеці на ўроках белліту? Тых, якія своечасова падпісвалі – няхай сабе і пад прымусам – публічныя даносы, праклёны, патрабаванні аб жорсткай кары для былых таварышаў? У адным сяле, няважна, дзе, хадзіў баран у чарадзе. Той, хто баран, пайшоў на бойню, а той, хто спрытнейшы, канешне ж, не баран – акадэмік.

Марына любіла гэты верш, прысвечаны Дубоўкам колішняму сябру свайму Кандрату Крапіве. У ім быў той Дубоўка, якога ўсё ж такі не здолелі зламаць да канца. Не добры казачнік з белай барадой, аднолькава прыязны і да сяброў, і да ворагаў, дзед-барадзед, якога кожны мог паляпаць па плячы, шкадуючы за гады пакутаў і пасмейваючыся з ягонага відавочнага страху і жадання даказаць усяму свету, што ён выправіўся, перакаваўся і стаў бездакорна савецкім пісьменнікам. А той Дубоўка, якому падуладны былі і зямля, і сонца, і зоры, і шляхі да іх, высокі, прыгожы, моцны хлопец, перад якім высцілаецца залаты дыван вечнасці. Бяззбройная, сарамяжлівая, ягоная паэзія апошніх шаснаццаці гадоў у гэтым вершы раптам рабілася той, першапачатковай – упэўненай, цвёрдай, незалежнай ні ад якіх аўтарытэтаў, не падобнай ні да каго, паэзіяй не беларускай – сусветнай. І на што ж пайшлі гэтыя каштоўныя радкі? На верш нянавісці, такой чыстай, такой бязмежнай, што было зразумела: той, каму яны адрасаваныя, прачытае – і рухне на зямлю без дыхання.

Першы раз Марына прачытала гэты верш у рамане Алеся Пашкевіча «Кругі», першым рамане пра Дубоўку, і там самы страшны слупок быў выкраслены, і нават кропачак, абавязковых у такіх выпадках, не стаяла. Другі раз – ужо са слупком – яна сустрэла верш у даўняй публікацыі ЛіМа, у якой Барыс Сачанка дзяліўся знаходкай – неверагодным, страшным, моцным перадсмяротным вершам класіка. Акрамя вядомых ужо слупкоў там быў яшчэ адзін, і ў ім паімённа пералічваліся чатыры сучаснікі Дубоўкі, памагатыя галоўнага героя. Праўда, нават у свае нататкі Марына ўнесла гэты верш без тых, жудасных, радкоў, бо цытаваць іх было папросту страшна:

Потым недзе з год Дамейка хацела забыцца на тую публікацыю, бо немагчыма было ўяўляць, што вадзіла рукой Дубоўкі, што прымусіла яго так угваздаць тых чатырох сяброў, якія, здаецца, былі добрымі і сумленнымі людзьмі, не тое што галоўны адрасат. Дый галоўнага адрасата таксама было шкада – такую аплявуху атрымаць з таго свету.

Дамейцы не давалі супакою тыя чатыры прозвішчы, якіх потым ужо ніхто не памінаў, перадрукоўваючы верш без жахлівых радкоў. Яна асцярожна запытвалася ў абазнаных у літаратурных колах людзей, што такое магло здарыцца, што парабілася паміж дарослымі, старымі ўжо нават, людзьмі, што такое шчырае сяброўства скончылася такім вершам? «Ай, – адказвалі абазнаныя людзі, – Дубоўка ж вельмі баяўся арышту, хоць не было ўжо ніякіх арыштаў, і ў кожным чалавеку, які падыходзіў да яго надта блізка, пачынаў бачыць агента КДБ». «Ды ну, – сумнявалася Марына, – манія пераследу – гэта, канешне, сур’ёзна, але ж не да такой ступені!» Мала-памалу нешта высвятлялася. З кожным з чатырох у Дубоўкі маглі быць свае рахункі. Ніхто не сыходзіў незаплямленым. У кожным выпадку вакол чалавека роіліся плёткі і чуткі, нічога сапраўднага, нічога дакументальна пацверджанага, і, магчыма, былі тыя, хто надта ж хацеў тыя плёткі ўвесці ў патрэбныя вушы, але нічога не засталося, а верш застаўся, і праклён застаўся, і рабі зараз з ім, што пажадаеш.

Дамейка ўспамінала раманы Шлінка: у кожнай сваёй кнізе ён падрабязна, меланхалічна раскладаў па палічках (юрыст!) маленькае, невялічкае злачынства якога-небудзь нацысціка дзясятага парадку: ці то ахоўніцы ў канцлагеры, ці то журналіста, далёка не Гебельса, шараговага мільённай арміі прапагандыстаў. Ну як невялічкае… Зачынілі зняволеных у царкве, тая загарэлася, не паспелі дзверы адчыніць – зняволеныя згарэлі. Хацелі адчыніць! Хацелі! Не паспелі проста! Але ж ані ценю сумневу. Вінаватыя.

Нашыя ўласныя карнікі – не ўсе, дарэчы, але ж многія – маглі разлічваць на дараванне. «А што было б, калі б там апынуліся…»

«Бог ім суддзя…» «Усе такія…» «Яны там усе паказвалі адзін на аднаго…»

А вось і не ўсе. Нават ад дваццатых гадоў у сапраўднай, сумленнай, незаплямленай літаратуры застануцца Дубоўка і Бабарэка, Пушча і Жылка, тыя, на каго ў апошнія гады існавання школьнай беларускай літаратуры ніяк не заставалася гадзін – бо трэба было чытаць Крапіву і Глебку.

А вось Яна Янкоўскага не было ні ў адной з літаратур: ні ў польскай, ні ў рускай, ні ў беларускай. Чачот і Зан былі, а Янкоўскага не было. Бо гэта ён, неблагі, але ж надта пужлівы хлопец з Падляшша, Ян Янкоўскі, данёс Неслухоўскаму на ўсіх філаматаў. Яго арыштавалі аднаго, бо філаматы былі няблага заканспіраваны, арыштавалі выпадкова, дапытвалі на ўдачу, але ж ён не вытрымаў – і надыктаваў увесь спіс. І ў літаратуры яго няма. Нават у Вікіпедыі няма. Бо бібліятэчнае месца тых, хто данёс на сяброў, хіба што ў апошнім коле Дантавага пекла.

Дантэ Аліг’еры, дарэчы, зрабіў тое самае, што стагоддзі пасля зрабіў Дубоўка. Персаналіі ягонага асабістага Пекла нагадваюць першую паласу якой-небудзь «Фларэнтыйскай праўды» ці «Веронскай долі», столькі там Дантавых сучаснікаў пакутуюць па волі аўтара. Выдатная помста – калі і ўзгадае хто кожнага з колішніх магутных гвельфаў, дык толькі таму, што сустрэне на пякельных старонках вечнай кнігі.

Можа, каб не былі нашыя бібліятэкі перапоўненыя кнігамі даносчыкаў і здраднікаў – не вазілі б яны зараз тонамі за акіян кніжкі з нескладовым «ў» і стромкімі «І»…

Што тычыцца Крапівы – яго полкі на сцелажах Дамейкі не было. Сямёнаў хіхікаў і ставіў у сябе Крапіву ажно з каптуром, не толькі слоўнікі і мовазнаўчыя нарысы, але ж збор твораў («ну як што, узор наркамаўкі»), а Дамейка карысталася сваім апошнім правам гаспадыні памерлай літаратуры.

– Ты, Мара, гэта дарэмна. Што ты ўз’елася на дзядзьку Кандрата. Па-першае, талент. Ну вялікі ж талент, Мара, яны ж насамрэч сумесныя, геній і злачынства. Што, талент павінны лётаць з німбам па-над белым пухам вішняў і спяваць дышкантам псалмы? Падругое, а што, калі ён па праўдзе верыў у тое, што рабіў? Ну, калі па праўдзе верыў, што нацдэмаўшчына – гэта зло? І потым, Мара, ён адпакутаваў усё тое, што рабіў, і тое, што не рабіў. Ты ведаеш, як цяжка ён старэў і паміраў, Мара?

Але Дамейка заставалася непахіснай…

Калі адкрылі ўкраінскія архівы, Бабурчык паехаў у Кіеў ледзь не першым з беларусаў. Яго дзеда арыштавалі ў Белай Царкве, расстралялі ў Кіеве, дзядзькавага брата закатавалі недзе ў Жытоміры, і ён узяў адпачынак і паехаў даведацца праўды.

Дзесяць тамоў крымінальнай справы дзеда яму выдалі адразу, і матэрыялы пра шкодніцкую дзейнасць Пятра Бабурчыка абрынуліся на яго з усім сваім прадчувальным, але ўсё ж такі нечаканым цяжарам. І не змест дакументаў, не пратаколы допытаў і нават не фотаздымкі спакутаванага дзеда з вар’яцкімі вачыма. Бабурчык гэтага чакаў, але ўсё ж. Гэта былі імёны тых, хто даносіў.

Адну бабульку ён нават памятаў: старэнькая-старэнькая, яна сядзела на ўслончыку ля пад’езда і нібыта ўсмоктвала сонейка. Здавалася, калі сонца схаваецца за хмару, яна, гэтая бабулька, у тую ж хвіліну астыне, ссінее і ўпадзе, такая яна была празрыстая і так жаўцела яе старэчая скурка пад сонечнымі промнямі. Калі не было сонца, яна не выходзіла на вуліцу і, напэўна, сядзела дома пад старэнькай лямпай, грэлася. Бабулька была добрая-добрая, асабліва да яго, і аднойчы, калі маці надта гучна вычытвала Бабурчыка, слабенькім голасам зрабіла ёй заўвагу. Мама засаромелася, і Валодзьку тады пашанцавала абысціся лёгкім спалохам.

Дзедавых братоў ён ніколі не бачыў, але ведаў, што яны ёсць. Кожны раз, калі ён прыязджаў да бабулі ў Лісіцы, здараўся такі вечар, калі яны садзіліся перабіраць старыя фотаздымкі і бабуля з года ў год вучыла з ім на памяць: «Во, Валодзька, глядзі, гэта Сашка, гэта Пашка, гэта Мішка, гэта наш дзед, а гэта Лёшка з Марыйкай». Былі яны і тут, у гэтых дзесяці тамах: і Сашка, і Пашка, і Мішка з Лёшкам, і нават Марыйка.

Увесь аддзел, якім дзед кіраваў, таксама адзначыўся – мо, іх было і болей, супрацоўнікаў аддзела збыту белацаркоўскага райспажыўсаюзу, але і з тых, хто паказаў на Пятра Бабурчыка, можна было скласці ўнушальны па колькасці калектыў.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Таро, или Император в жёлтой шапке
Таро, или Император в жёлтой шапке
[Современные любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
1
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
[Биографии и Мемуары / Научпоп]
Если бы Петру привиделась наша сегодняшняя страна, что бы он захотел в ней исправить? Он бы за многое задал нам трепку. За расточительность землями — и после 1917-го, и после 1991-го. За воровство
1
Мои. Робкий дар убогого мира
Мои. Робкий дар убогого мира
[Любовная фантастика]
Нелепая случайность, которой нет объяснений и моя налаженная жизнь кардинально меняется. Здесь я не мусор, мне дали неприкосновенность и возможность выжить, но я не согласилась выпонять условия
1
Учитель (ЛП)
Учитель (ЛП)
[Триллер]
История рассказывает о Ив — учительнице математики, которая ведёт обычную жизнь: она замужем за преподавателем литературы Нейтом, работает в школе и кажется всем счастливой. Однако её жизнь
1
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
[Ужасы]
Он пьет все, что горит! В этом ему никто не может составить конкуренцию. Ни люди, ни не-люди. Поэтому его прозвали Ульвик Бездонный... Заядлый любитель алкоголя Рик, частенько садившийся пьяным
1
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
[Ужасы]
В сказках рождается истина, в ужасах – сила.Восемь историй заставят леденеть вашу душу, сомневаться в том, что вы видите, бояться заглянуть в темноту.Холод, поднимающий волосы дыбом, скрип половиц,
0
Шторм
Шторм
[Повесть / Постапокалипсис / Фантастика: прочее]
«Доверяй только дозиметру. И то не всегда…» Кто написал это на стене убежища? Тот, кто не вернулся — или тот, кто понял главный закон нового мира? Мир умер пять лет назад. А потом пришёл
0
Охотник на маньяков. Том 1
Охотник на маньяков. Том 1
[Детективы / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Вернувшись в 1985 год, я предотвратил трагедию — спас дочь, в другой реальности погибшую от рук маньяка. Но этого мало, чтобы остановить большое зло. Я помню имена убийц, пока не успевших
1
Барон жжёт! Книга 2
Барон жжёт! Книга 2
[Самиздат / Попаданцы]
Я только начал обживаться в этом мире, а уже умудрился вляпаться в историю с работорговцами. А ещё обиженный молодой аристократишка сбежал от своей семьи и грозиться отомстить мне за своё унижение на
2
Литературное, слишком литературное
Литературное, слишком литературное
[Критика / Публицистика / Научпоп]
В центре настоящего сборника – полемика Акутагавы Рюноскэ и Танидзаки Дзюнъитиро, развернувшаяся в 1920-е годы на страницах журнала «Кайдзо». Писатели вели живой и напряженный спор о природе сюжета,
0
Крылатая война. 1915
Крылатая война. 1915
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Я всегда мечтал летать. На МиГе как дед, на «Сушке» как отец — не важно! Но не сложилось в этой жизни, а потом... Чужая «Цессна» неожиданно оказалась в небе Первой Мировой в 1915 году. Там, где
3
Эра подземелий 34
Эра подземелий 34
[Боевое фэнтези]
В клане Бессмертных близится рейд, который его наследники и их последователи должны будут совершить в священные земли. Там наших главных героев ждёт множество испытаний и опасностей. Им предстоит
0