MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

Праца зараз была даволі марудная, і час ад часу Марына дазваляла сабе адпачынак – займалася паралельнымі праектамі. Іх было адначасова тры: каталог так званых «літаратурных вёсак», дзе нарадзіліся паэты і празаікі, слоўнік тэгаў беларускай літаратуры з прыкладамі з твораў і някропаль – віртуальныя літаратурныя беларускія могілкі.

Някропаль займаў яе асабліва. Матэрыялы даў Сямёнаў: калісьці, ужо ў паслядамейкаву эпоху, яны з хлопцамі ганялі і ва Уржум, і ў Маскву, і ў Ялту, і нават у тайгу, па былых лагерах, і прывозілі фотаздымкі могілак. І калі з пахаваннямі Барадуліна ці Сыса ўсё было нескладана, бо магілы былі хоць і не ў Мінску, але ж дагледжаныя, то ва Уржуме, напрыклад, яны правялі ледзьве не месяц, пакуль адшукалі магілу Жылкі, пакуль усталявалі на ёй новы крыж, пакуль выгравіравалі надпіс на жалезнай дошчачцы, і толькі тады рабілі фота.

Марына дадавала да фотаздымкаў невялічкія біяграфічныя даведкі: падрабязна – абставіны смерці і пахавання, а потым – і гісторыю самой магілы, бо і такая амаль у кожнай была. Багдановічава, страчаная на гарадскіх ялцінскіх могілках і знойдзеная Дубоўкам, Дубоўкава, у самотнай адзіноце схаваная ў гіганцкім мурашніку маскоўскага крэматорыя, Жылкава ва Уржуме…

Аднойчы – зусім выпадкова – Дамейцы трапіў на вочы часопіс «Уржумская даўніна». Яна перагарнула пару старонак, бо ў такіх правінцыйных часопісах раз-пораз трапляліся цікавыя артыкулы, і раптам натыкнулася на даведнік па мясцовых могілках: «Насупраць магілы Н.Н.Арбузавай, на левым баку гэтай правай алеі, магілы вядомага настаўніка Жураўлёва і ягонай жонкі, далей, таксама злева, участак сям’і Кошкіных. За напаўразбуранай жалезнай агароджай знаходзіцца помнік з чорнага мармуру, які паставілі прапаршчыку Пятру Андрэевічу Кошкіну. Маладым, ва ўзросце 21 года, ён загінуў на вайне ў 1916 годзе. Бацька тога юнака, А.П.Кошкін, быў вядомы ва Уржуме купец. Побач – магіла ягонага брата Канстанціна, які памёр у 1911 годзе, і дзеда іхняга Палікарпа. Надмагілле – таксама з чорнага мармуру. Насупраць – сціплая магіла беларускага пісьменніка У.А.Жылкі, сасланага ва Уржум у 1930 годзе».

Трыццаць тры гады жыцця было адведзена Валодзю Жылку, і жыў ён гэтыя гады і побач з засмучонымі макашанцамі з-пад Нясвіжа, і побач з асцярожнымі пражанамі, і побач з неўтаймаванымі ўзвышанскімі мінчукамі, а пайшоў у Вечнасць – і ляжыць побач з Кошкінымі, звычайнымі ўржумцамі, якія за жыццё сваё, можа, ніводнага верша не прачыталі. Ужо тры сваіх вякі праляжаў ён пад ценем уржумскіх дрэваў, і колькі яшчэ праляжыць, пакуль не наваліцца на могілкі несупынны горад, не зруйнуюць грудкі і сцежкі, не пакрышаць бульдозерам чорны мармур і нарэшце – пабудуюць прыгожы мікрараён з сучасных будаўнічых матэрыялаў. Але ж і тады і наш Жылка, і ўржумскія Кошкіны застануцца побач – чырвонай глінай падмуркаў і чорным попелам з пылу новага ўржумскага жыцця.

Ці перакрыжоўваліся іх сцежкі, пакуль яны жылі? З прапаршчыкам Пятром Кошкіным – наўрад ці: калі той, прыгожы і адчайна смелы юнак з далёкага Уржума, падаў тварам у чорную баранавіцкую зямлю – Брусілаў быў надта незадаволены атакай на Баранавічы, але ж яна стала пралогам да знакамітага Брусілаўскага прарыву – зусім недалёка, у акупаваным Слоніме, давучваўся ў вышэйшай адукацыйнай школе летуценны падлетак Валодзя Жылка. Пятра Кошкіна павязуць ва Уржум у закрытай труне жалобным цягніком, а Валодзя трапіць туды ў трыццаць першым са шматлюдным этапам, тры гады будзе харкаць крывёю і адзінотай – і нарэшце ляжа побач з Пятром. І брат Пятра Кошкін Канстанцін, і дзед Пятра Кошкін Палікарп – у іх жыцці не было ніякага Жылкі, і нават тых падзей, якія прывялі беларускага паэта на ўржумскія могілкі, не было, іх свет скончыўся нават раней за свет пляменніка і ўнука Пецькі, добрага хлопца, Андрэевага першынца, а зараз яны бавяць вечнасць побач, і халодны чорны мармур раз-пораз плача над імі дажджом.

Была на сямёнаўскіх здымках і Зэльва, магіла Ларысы Геніюш. Дамейка надта ж не любіла помнік на той магіле: чараўніца Міклашэвічанка, чые вершы струменілі сонцам, звінелі капяжамі, пахлі чаборам, плёхалі па нёманскай вадзе моцнымі хвастамі срэбных рыб, прыгажуня Геніюш, якая да самага апошняга дня ўважліва сачыла, каб сукенка на ёй была выкшталцоная, і хустачка – шаўковая, і каралікі – у колер, чамусьці сустракала рэдкіх зэльвенскіх гасцей ля свайго апошняга прытулку суровай старой з каменным тварам. А яна была рамантычнай і чуллівай дзяўчынай, тонкай і мяккай, і зацятая яе барацьба супраць Саветаў была не барацьбой жалезнай рэвалюцыянеркі, а барацьбой чыстай душы, якая не можа жыць у брудзе. Яна магла б стаяць сярод зэльвенскіх бяроз таксама бялюткай бярозкай, старэйшай сястрой, а стаяла каменнай бабуляй з халодным сэрцам. Несправядліва. Чаму людзі, якія ставяць помнікі, цэняць у сваіх паэтах барацьбу – ці за чырвоных, ці за белых, ці за шэрых – няважна, галоўнае, каб барацьба, сцятыя зубы, пратэст і нескаронасць. А прыгажосць? А жаль? А хараство? А каханне?

Дзе толькі ні пакутавала Ларыса Геніюш: і ў ганарлівай Польшчы, і ў насцярожанай Празе, і ў пагардлівым Мінску, і ў пякельнай Сібіры, а дажывала сваю гісторыю ў Зэльве, у тым самым дамку, куды прывёў сваю маладзенькую жоначку шчыры беларус Янка Геніюш. Гісторыя крышыць межы, рухае краіны і кантыненты, хвалі шалёных натоўпаў коцяцца туды і сюды па акіяне жыцця, палаюць пажары, сыплюцца бомбы і стыне сэрца ў халодным бараку на краі сусвету, але калі ў цябе ёсць маленькі дамок у Зэльве, які заўсёды аднолькавы – і да таго, як усё пачалося, і пасля, напэўна, ты неяк па-іншаму ўспрымаеш гісторыю. І, па вялікім рахунку, не вельмі важна, што нейкія пігмеі руйнуюць клумбу з тваімі півонямі і будуюць на ёй грамадскую прыбіральню, каб толькі паказаць, як адкрыта і цынічна яны пагарджаюць табой, зэчкай і антысаветчыцай, што гэтыя пігмеі могуць зрабіць побач з чалавекам, чый зэльвенскі дом плыве насуперак плыні непарушным у гістарычных штармах.

Яшчэ былі фотаздымкі тайгі, дзе ў агульных магілах, парослых ужо даўным-даўно соснамі і кедрамі, ляжалі Адам Бабарэка і Уладзімір Хадыка. Сямёнаў расказваў, што яны распытвалі і мясцовых, і людзей пры ўладзе, але паказаць дакладна месца, дзе хавалі зэкаў, ніхто не здолеў. І тады яны рабілі жахлівае: ехалі на месца былога лагеру і проста ўяўлялі сабе, дзе б яны закопвалі нябожчыкаў, калі б былі лагерным кіраўніцтвам. Там і здымалі.

А яшчэ былі і такія, чыіх магіл нават усюдыісны Сямёнаў не здолеў бы адшукаць. Калісьці Марына размаўляла на адной з канферэнцый з унучкай паэта Сяргея Знаёмага: ён быў арыштаваны па «справе трынаццаці» разам з Сымонам Баранавым, атрымаў спачатку высылку, потым дзесяць год лагеру і на восьмым годзе нібыта збёг. У лютым. У злосныя сібірскія маразы.

Пасля таго, як стала крышку прасцей шукаць, сям’я пачала пісаць па ўсёй Расіі: і туды, дзе судзілі, і туды, куды высылалі, і ў КДБ, і ў МУС, шукалі хоць які след. Няма. Адказвалі, збёг – і ўсё. Хутчэй за ўсё, казалі тыя, хто ведаў лагерныя парадкі, яго б дагналі і застрэлілі, бо па лютаўскіх снягах па тайзе не надта далёка ты пойдзеш, але ў такім выпадку засталася б хоць нейкая паперчына, тлумачальная запіска ці рапарт начлага. Пра ўцекачоў з тых мясцін, дзе Знаёмы адбываў свой тэрмін, ды яшчэ такіх, якіх не знайшлі, таксама з дакументаў было невядома. Хутчэй за ўсё здарылася нешта страшнае: ці то зэкі прайгралі ягонае жыццё ў карты, ці то ахова за нейкую правіннасць кінула галавой у пельку, менавіта так каментавалі тыя, хто ведае, як гэта бывала звычайна. Але ў сям’і пасля шматгадовых пошукаў вырашылі так: напэўна, выбраўся ён з тайгі, недзе схаваўся ў добрай жанчыны, зрабіў дакументы і дажыў свой век у якой вёсачцы сярод Сібіры. Хаця кожнаму, хто чарговы раз распавядаў услых ці пра сябе гэтую гісторыю, было ўпотай зразумела: ну не мог ён, адсядзеўшы восем год з дзесяці, бегчы з лагера ў лютым. Але ж і мёртвым яго не бачылі. А раз не бачылі – значыцца, застаецца надзея. Мо, так яно і ёсць, і ляжыць недзе на ўтульных могілачках які-небудзь Іван Іваноў – беларускі паэт Сяргей Знаёмы…

А дзе тыя, каго застрэлілі ў кастрычніку трыццаць сёмага? Ці ўсе яны ляжаць у Курапатах пад страйнюткімі драўлянымі крыжамі, ці, можа, каго завезлі на быдламагільнікі, на якіх потым выраслі мінскія спальныя раёны з супермаркетамі, хакейнымі палацамі і дзіцячымі садкамі? Недзе ж там, пад нагамі мінчукоў і гасцей сталіцы, там, дзе грукоча падземка ці падвывае тралейбус, ляжыць Аляксандр Сак, паэт і святар, а галоўнае – прыгожы чалавек палымяных пачуццяў.

Марына ведала прыгожую гісторыю Сака, грамадзянскага мужа пісьменніцы Ядвігі Бяганскай: калісьці, да рэвалюцыі яшчэ, Сак, піцерскі студэнт, закахаўся ў адну прыгожую паненку, але ж бацькі тае паненкі выкацілі Саку гарбуза, маўляў, хто ты такі, нейкі там беларускі хлапчына без грошай і перспектыў. Алесь ад крыўды такой кінуў свой універсітэт і пайшоў у ксяндзы, бо ў ксяндзоў – цэлібат, жаніцца забаронена. І вывучыўся, і пачаў служыць у касцёле, і шмат зрабіў, каб набажэнствы на Беларусі ладзіліся па-беларуску, і так палымяна, так хораша прамаўляў пра боскую ласку і вышэйшае каханне, але ж сустрэў прыгажуню Ядвігу – і жыццё без яе стала немагчымым. І тады Сак звярнуўся да Папы Рымскага – дазволіць сысці з ксяндзоў і ажаніцца з каханай. Пакуль там Папа разважаў ды вырашаў, зразумела, адмоўна, нарадзілася ў Алеся з Ядвігай дачка Галінка, а потым прыехаў чорны варанок – і не стала на свеце паэта, ксяндза і прыгожага чалавека Аляксандра Сака. І дзе забілі яго – невядома, адно вядома – дакладна забілі, бо вырак Ядвізе таемна сказалі: дзесяць год без права перапіскі. Ядвіга на той момант ужо ведала, што гэта за вырак.

Вершы мужа свайго Ядвіга схавала так, што ніхто не ведаў, дзе шукаць. Хутка забралі і яе, і тады родныя абшукалі ўвесь дом, каб спаліць усю паперу далей ад граху, – і не знайшлі. А ў сорак чацвёртым, калі савецкія бамбардзіроўшчыкі пераможна бамбілі Мінск, абваліўся вугал дома, з’ехаў дах у жоўты пясок, і паляцелі аднекуль ці то з неба, ці то з-пад зямлі беленькія паперкі з лацінкаю – вершы Аляксандра Сака.

Розныя магілы ў беларусаў.

Барадулінская, прыгожая, дагледжаная, ля мамы, на Ушаччыне – Марына памятала гэтую гісторыю, адну з апошніх прыгожых гісторый беларушчыны. Глеб Лабадзенка – дзе ён зараз? Не можа быць, каб згадзіўся з рашэннем Камісіі, таму, Дамейка ведала, з ім ёй яшчэ давядзецца перапісвацца. Той самы Глеб Лабадзенка, які спрабаваў выцягнуць на сваіх плячох беларускую мову ў шырокія масы, арганізаваў скульптараў, мастакоў, этнографаў і нават грузчыкаў з верталётчыкамі, і на магілу дзядзьку Рыгору ў адпаведнасці з ягонай апошняй воляй паставілі велізарны валун. Беларусы ў захапленні сачылі за акцыяй праз сацыяльныя сеткі, а потым у гэткім жа захапленні сварыліся адно з адным, ці правільна паклалі жорны вакол магілы, ці адпавядаў працэс устаноўкі помніка беларускім традыцыям і гэтак далей.

Быкаўская – заўсёды з кветкамі, заўсёды з раўнюткім вожыкам скошанай травы, ціхая і спакойная, нягледзячы на тое, што побач – гармідар выезду на маскоўскую трасу.

Коласава – пампезная, у чорным мармуры, халодная, цвёрдая, як і усё ягонае народнае паэтава жыццё. Як жыў, так і памёр – строга, безэмацыйна, сувора, хаваючы ад людзей сапраўдныя свае пачуцці.

Купалава – такая ж, афіцыйная, стаптаная безліччу нецікаўных экскурсій, а ў іншым куце тых жа Вайсковых могілак – адна на адной налепленыя, самотныя, добрымі людзьмі падшыхтаваныя магілы Чорнага, Таўлая, амаль забытыя, бо нават мінскія настаўніцы беларускай літаратуры ніколі не вадзілі туды сваіх вучняў.

Так падумаць: а навошта вучням тыя магілы?

Калісьці ў грамадскасці былі думкі – перанесці ўсіх беларускіх літаратараў у Мінск. Але ж нялёгкія былі думкі: раптам пачнеш пераносіць Багдановіча – а там, пад белым мармурам, і не ён. Пачнеш пераносіць Дубоўку – а ён жа зусім, зусім не хацеў ні жыць, ні ляжаць у Мінску. А зараз нікому ўжо і не патрэбна, нават калі б і перанеслі. Марына нават была радая: хто б там, у Мінску, зараз даглядаў бы. З сабой да акіяну не ўнясеш, на стэлажах не параскладаеш. Трэба будзе падпісаць у Рычарда дазвол на выданне альбома «Беларускі Некропаль», на трох мовах, з фотаздымкамі, біяграфіямі, даведнікамі, нават вершамі, па адной старонцы, самыя-самыя. Такія веды, лічыла Дамейка, патрэбныя культуры, нават калі мова памірае. Асабліва – калі памірае.

За колькі дзён да смерці бабуля мая папрасіла сырнікаў. Усе мы ведалі, што есці яна іх не будзе, так было ўжо дзясяткі разоў, мы кідаліся па прадукты, імчаліся ў горад, гатавалі – дарэмна, яна нават глядзець не хацела, і тут папрасіла сырнікаў. Аўталаўка павінна была быць толькі праз пяць дзён, за тварагом трэба было ехаць, сваякоў на машынах якраз побач не аказалася, і мы гэтую тэму сырнікаў неяк зацёрлі. «Бабулечка, пачакай крышачку, у пятніцу будзе аўталаўка, мы купім табе тваражку і зробім сырнікаў». «Добра, дзетачкі, – пагадзілася бабуля, яна ніколі не стаяла на сваім, калі справа тычылася любых унучыкаў. – У пятніцу дык у пятніцу».

У пятніцу яна і памерла, і калі мы стаялі на двары, агаломшаныя зразумелай, але ўсё ж нечаканай смерцю, па-над плотам праплыў белы дах фургона: прыехала аўталаўка, і бабуліны суседзі пабеглі за пакупкамі, як яны заўсёды бегалі да аўталаўкі.

Будзённасць смерці, як і будзённасць нараджэння – з гэтым цяжка мірыцца. Таму і прыдумваюць ужо пасля розныя каметы, якія нібыта праляталі над зямлёй, калі нараджаўся ягамосць, пажары, з-за якіх легендарныя мамкі нараджалі легендарных немаўлят, зоркі, ураганы, тайфуны і іншыя падзеі, якія павінны былі суправаджаць нараджэнне і смерць. А насамрэч —

Дубоўка ці не першы прывёў свайго героя ў твор так, як яны прыходзяць у жыццё – без усялякіх там камет ці хаця б сакраментальных выразаў накшталт «кепска будзе». Я доўга не хацела верыць у гэтую будзённасць. А бабуля мая верыла.

«Анька, хто там звоніць? Валя? Скажы ёй, каб на пахаванне маё прыхадзіла. Што – не буду? Скажы, а то мне прыйдзецца самой уставаць. Во, так, правільна. Чалавек трыццаць будзе, пасадзіця ў чыстай хаце, сталы паставіця».

Мы стаялі над жоўценькім грудком з дняпроўскага пясочка, пад якім цяпер ляжала мая бабуля, нас было значна болей за трыццаць, і мы працягвалі жыць, нам ужо хацелася есці, у мяне ніяк не праходзіў двухтыднёвы кан’юнктывіт, а Днепр мінаў нас, і калі тая вада, якая зараз каціла побач з могілкамі свае шэрыя хвалі, нараджалася крыштальнай крынічкай з-пад зямлі, мая бабуля была яшчэ жывая.

У кожным чалавеку, пакуль ён жыве, нібыта напружана гудзе нейкі велізарны магніт, які прыцягвае да сябе цэлую сонечную сістэму рэчаў, падзей, словаў, пачуццяў, сюжэтных скрыжаванняў, успамінаў і надзей, крыўд і дараванняў, кахання і нелюбові. І раптам – раз! Электрычнасць выключаецца, току няма, магніт пераўтвараецца ў непатрэбную жалязяку. Зоркі і планеты тваёй сістэмы разлятаюцца ў бясконцасці. І тое, што зараз ляжыць сярод апошніх шаўкоў і паркаляў – гэта зусім не тое, чым быў чалавек. Тое – заняло свае векавечныя арбіты ў Сусвеце.

Калі над маёй бабуляй вырас невялічкі курганок дняпроўскага пяску, яе сястра ўздыхнула і сказала: «Нібыта і не было». Бо Днепр плыў, аўталаўка павольна рухалася па вёсцы, трава шапацела і стрэхі хат млелі на ліпеньскім сонцы.

І раптам усе госці заўважылі, як я падобная да бабулі. Мы, унучкі, бегалі з хаты на вуліцу і назад, падносілі суп, і халоднае, і рыбу, і салаты, мянялі талеркі, падавалі кампот з пограба, а госці ўголас казалі: «Ты пабач, ну точна як Маруся бяжыць. А во глянь, стала, як яна, і рукі, як яна, склала за спіной, ну што ты будзеш рабіць, ну адзін чалавек». І я бегла ў агарод, каб не тлуміцца за сталамі, а ў агародзе панавала зелле, і я стала, нагнулася, абаперлася левай рукой на калена, а правай пачала рваць траву. Так заўсёды рвала яе мая бабуля.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Таро, или Император в жёлтой шапке
Таро, или Император в жёлтой шапке
[Современные любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
1
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
[Биографии и Мемуары / Научпоп]
Если бы Петру привиделась наша сегодняшняя страна, что бы он захотел в ней исправить? Он бы за многое задал нам трепку. За расточительность землями — и после 1917-го, и после 1991-го. За воровство
1
Мои. Робкий дар убогого мира
Мои. Робкий дар убогого мира
[Любовная фантастика]
Нелепая случайность, которой нет объяснений и моя налаженная жизнь кардинально меняется. Здесь я не мусор, мне дали неприкосновенность и возможность выжить, но я не согласилась выпонять условия
1
Учитель (ЛП)
Учитель (ЛП)
[Триллер]
История рассказывает о Ив — учительнице математики, которая ведёт обычную жизнь: она замужем за преподавателем литературы Нейтом, работает в школе и кажется всем счастливой. Однако её жизнь
1
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
[Ужасы]
Он пьет все, что горит! В этом ему никто не может составить конкуренцию. Ни люди, ни не-люди. Поэтому его прозвали Ульвик Бездонный... Заядлый любитель алкоголя Рик, частенько садившийся пьяным
1
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
[Ужасы]
В сказках рождается истина, в ужасах – сила.Восемь историй заставят леденеть вашу душу, сомневаться в том, что вы видите, бояться заглянуть в темноту.Холод, поднимающий волосы дыбом, скрип половиц,
0
Шторм
Шторм
[Повесть / Постапокалипсис / Фантастика: прочее]
«Доверяй только дозиметру. И то не всегда…» Кто написал это на стене убежища? Тот, кто не вернулся — или тот, кто понял главный закон нового мира? Мир умер пять лет назад. А потом пришёл
0
Охотник на маньяков. Том 1
Охотник на маньяков. Том 1
[Детективы / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Вернувшись в 1985 год, я предотвратил трагедию — спас дочь, в другой реальности погибшую от рук маньяка. Но этого мало, чтобы остановить большое зло. Я помню имена убийц, пока не успевших
1
Барон жжёт! Книга 2
Барон жжёт! Книга 2
[Самиздат / Попаданцы]
Я только начал обживаться в этом мире, а уже умудрился вляпаться в историю с работорговцами. А ещё обиженный молодой аристократишка сбежал от своей семьи и грозиться отомстить мне за своё унижение на
2
Литературное, слишком литературное
Литературное, слишком литературное
[Критика / Публицистика / Научпоп]
В центре настоящего сборника – полемика Акутагавы Рюноскэ и Танидзаки Дзюнъитиро, развернувшаяся в 1920-е годы на страницах журнала «Кайдзо». Писатели вели живой и напряженный спор о природе сюжета,
0
Крылатая война. 1915
Крылатая война. 1915
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Я всегда мечтал летать. На МиГе как дед, на «Сушке» как отец — не важно! Но не сложилось в этой жизни, а потом... Чужая «Цессна» неожиданно оказалась в небе Первой Мировой в 1915 году. Там, где
3
Эра подземелий 34
Эра подземелий 34
[Боевое фэнтези]
В клане Бессмертных близится рейд, который его наследники и их последователи должны будут совершить в священные земли. Там наших главных героев ждёт множество испытаний и опасностей. Им предстоит
0