MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

Можна паслухмяна ехаць па дарозе з заслужанага адпачынку ў абавязковы офіс, спыняючыся на патрэбных кірмашыках і закупляючыся танным, чым сказалі, па бясконцых спісах. Можна самому гэтыя спісы складаць, атрымліваючы асалоду ад поўнай, але кончай улады. Можна ехаць па маршруце гаспадыняй вагона і абыякава глядзець у акно. Можна схітрыць і заваліцца ў зацішны куток адарваным гузікам, і тады ты пражывеш асабліва доўга, і ніхто цябе не знойдзе. У кожным разе мы абіраем жыццё. І толькі ваяры абіраюць несці смерць альбо памерці.

Кажуць, вайна – гэта проста цяжкая праца, і калі гэта так, то ён працаваў самааддана і самаахвярна. Так, як павінен працаваць ваяр, бо і сярод іх розныя бываюць. Ён рабіў тое, чаго не мог не рабіць, і яго таварышы адчувалі сябе лепей за яго шырокай спіной. Ягоная гісторыя складвалася так, як павінна складвацца гісторыя ваяра і героя, і ў ёй былі і верныя сябры, і прачулыя спевы, і суворы Бог, і каханая, якой будзе наканавана захлынуцца апошнім «любы, родненькі, толькі не памірай». Ёсць людзі, жыццё якіх пішацца як песня, і нельга яе не праспяваць, нават калі некаму падаецца, што ў добрай песні павінен быць іншы змест.

Але зараз усё скончылася – і хлопец едзе дадому. Туды, дзе час спыніўся назаўсёды. Мама, сустракай.

11

Кнігі, якія прыходзілі ў Калегію з бібліятэк, звычайна змяшчаліся ў спецыяльным ангары цягам месяца. За месяц эксперт, якому з гэтай нагоды выдавалася каманда грузчыкаў, павінен быў разабраць прывезенае і вызваліць ангар для іншых. Гэта была пякельная работа, самая, напэўна, складаная з усіх экспертных, і не толькі таму, што прыходзілася за кароткі час перагледзець мільярды кніжак, але і таму, што за гэты ж самы час даводзілася прымаць мільярды канчатковых рашэнняў.

Дарэчы, першы адбор павінны былі рабіць самі бібліятэкі: у Калегію нібыта ішлі толькі кнігі са спіса, які Дамейка скрупулёзна склала яшчэ год таму, рыхтуючы дакументы да канчатковага паседжання. Але ж бібліятэкі раз-пораз цішком грузілі ў машыны ўсё без усялякіх спісаў: гэта здаралася там, дзе былі надта чуллівыя бібліятэкаркі і пільныя чытачы.

Сорак пяць інкунабул з Нацыянальнай бібліятэкі прывезлі ўжо даўно, спецыяльным рэйсам, размясцілі ў спецыяльным пакойчыку, але ж сэрца Дамейкі было неспакойнае, бо на гэтыя інкунабулы ўжо вастрылі зубы і Кракаўская, і Венская, і нават Венецыянская бібліятэкі – маўляў, дайце нам толькі на экспертызу, толькі на вывучэнне, толькі на скан, толькі на галаграфічную копію.

Наогул было невядома, як гэтыя інкунабулы захаваліся ў Мінску і не былі своечасова вывезеныя ў Маскву, няхай сабе і супраць міжнароднага бібліятэчнага заканадаўства. Усе гэтыя законы наконт Калегіі, цэнтральнага еўрапейскага сховішча, сусветнай кніжнай спадчыны і гэтак далей былі прыняты зусім нядаўна і, зразумела, падабаліся далёка не ўсім, хаця і былі ратыфікаваныя ўсімі еўрапейскімі ўрадамі без выключэнняў.

Але ж яна будзе біцца за іх як ваўчыца. Ніякіх галаграфічных копій! Прыязджайце і рабіце іх тут, пад пільным наглядам Дамейкі.

Турбаваць інкунабулы не дазвалялася інструкцыямі, але разпораз Дамейка, карыстаючыся службовым становішчам, заходзіла ў пакойчык, абувала бахілы, апранала белы халат, нацягвала пальчаткі, уключала настольную лямпу і садзілася за стол. Яе ўлюбёнцам быў Радзівілаў Гербарый.

Гербарый гэты выдаў Петэр Шофер, паплечнік Гутэнберга, хлопец таленавіты і спрытны. Гэта ён першым прыдумаў друкаваць кішэнныя кніжачкі, і ягоная «Diurnale Moguntinum» спарадзіла ў Еўропе шалёную моду: нават каралева Ганна Балейн ішла на плаху з мініяцюрай у руках. Але Гербарый быў выдадзены яшчэ да захаплення Шофера маленькімі кніжачкамі – паўнавартаснае выданне, 148 гравюр, акадэмічных якасцяў тэкст. Першы раздзел – расліны і апісанне іх лекавых уласцівасцяў, другі – лекі з каранёў, мінералаў, камянёў і костак. Аднойчы Дамейка праседзела з Гербарыем тры гадзіны, не заўважыўшы часу, проста вадзіла пальцам па старонках, паўтараючы рухі пальцаў гравёра.

У інкунабулах яе заўсёды хвалявала адна простая думка: гэтую кнігу трымаў у руках сам Шофер (ці Гутэнберг, ці Скарына). Між яе старонак – пыл з іхняе скуры, вулканічны попел ХV стагоддзя, пылок тых раслін… Разгарнеш Гербарый – і ты там. Дыхаеш тым самым паветрам, тым самым пылам. Проста і бясспрэчна – машына часу.

Канвалют Скарынавай Бібліі Дамейка адкрывала рэдка. Ёй заўсёды рабілася не па сабе ад гэтай цяжкай насычанай энергетыкі, якая ўяўна адчувалася, як толькі адгарнеш першыя старонкі. Як паветра перад травеньскай навальніцай: здаецца, пстрыкнеш запалкай – і палыхне ўвесь свет. Побач са Скарынам ёй дыхалася цяжка.

Звычайна – у апавяданнях, п’есах, эсэ і падручніках – Скарына выходзіў гэткім карамельным гуманістам, які кожную хвіліну думаў пра шчасце народнае, не памыляўся ані ў жыцці, ані ў пачуццях, размаўляў высокім, чыстым голасам дыктара цэнтральнага тэлебачання і стаяў на ўзгорку, і вецер лашчыў ягоныя светлыя валасы. Любоў да радзімы і да суграмадзянаў, імкненне да асветы і культуры, бездакорная мараль і звычайнасць – ну такі шакалад з мармеладам, што немагчыма спажываць – страўнік склейваецца. Чамусьці прынята лічыць, што пісьменнік павінен быць якраз такім, і калі раптам у ягоным жыцці нешта відавочна выглядае на гарчыцу, а не на мармелад, ці нават на ваніты, дык трэба неяк выкруціцца і прыдумаць гэтай гарчыцы мармеладнае афармленне. А з іншага боку – бывае, як накладуць адной гарчыцы, дык таксама якое ж тут спажыванне…

Але ж якім быў Скарына па-за мармеладна-гарчычнай сістэмай каштоўнасцяў – Дамейка ніяк не магла сабе ўявіць.

Напэўна, маўклівым і суворым. Не вельмі прыемным у кампаніі, бо не ўмеў падтрымліваць гаворку наконт прыроды і моды. І нават не проста не ўмеў – так крывіўся, так сумаваў, так красамоўна сыходзіў з пастылых вечарын ці званых вячэр – ну ніякага выхавання. З тымі, хто супраць, быў грубым і нават хамам. З тымі, хто за, – абыякавым, бо гэта ж само сабой зразумела – быць згодным са Скарынам. Але ж гэта ў жыцці. Ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях усё было гэтаксама, толькі пафарбавана: не хамства – забойныя аргументы нязгодным, не абыякавасць – прызнанне бясспрэчнасці паплечнікам. Там ён – як агонь: палкі, заўзяты, неадхільны. А ў жыцці – як камень: халодны, маўклівы і важкі.

І жанчыны ад яго, напэўна, нават не плакалі – пакорна клаліся побач, пакорна сыходзілі. Але ж адчувалі, не ведаю, як мужчыны, а жанчыны дакладна адчувалі, што ўнутры гэтага камянюкі пакутліва палае той самы агонь.

І пра шчасце народнае, думалася Марыне, наўрад ці Скарына наогул марыў. Людзі, якія маюць дзве доктарскія ступені і ўласную друкарню, ведаюць людзей настолькі, наколькі трэба ведаць, каб не марыць пра розную лухту. Сумнеўна, што Скарына друкаваў Біблію для людзей. Хутчэй – для сябе. Бо гэта яму хацелася мець святы тэкст сваёю моваю. Ягонае тут было шчасце. І Дамейка дакладна ведала, з якім адчуваннем ён трымаў першы экзэмпляр. З адчуваннем спустошанасці і здзіўлення: і гэта ўсё?

А потым яшчэ, яшчэ, яшчэ, усё марылася, што трэба надрукаваць другую – і тады яно адбудзецца, шчасце, і трэцюю, не, напэўна, галоўнае – не надрукаваць, а каб прачыталі, каб сказалі, што гэта добра, і яны казалі, а шчасця ўсё не было, і тады трэба было распаўсюджваць як мага шырэй, бо, напэўна, галоўнае, каб чыталі ўсе: і свае, і чужыя. І ён вёз іх у Маскву, і Масква іх паліла, і тут раптам амаль здарылася шчасце, бо падавалася, што зараз проста ўпадзеш і нарэшце ж памрэш, але не падаў, ішоў, бег, гнаўся і не даганяў. І агонь вырываўся вонкі і паліў людзей і дамы, і ў агні крычаў сын, і там кукожыліся старонкі, знаёмыя да свінцовай крошкі, і каменю было балюча, але камяні трываюць і ў пекле.

А потым быў каралеўскі сад, каралеўскія ружы і каралеўскі садоўнік, сівы і суворы Францыск Скарына, і самы лепшы напой для прыгожых руж – вядро настою курынага памёту, разведзенага ў прапорцыі дзесяць да аднаго.

Якія дэпрэсіі павінна лячыць гэтая кніга? Якія дэпрэсіі павінен лячыць «Вянок»? Якія такія дэпрэсіі вылечаць Дубоўкавы «Пялёсткі», краса небывалага таленту, бязлітасна забітая маразамі?

Рычард збіраецца рабіць грошы на крыві, і Сямёнаў – ягоны паплечнік.

Дамейка адарвалася ад акна і амаль пабегла ўніз, туды, дзе разгружаліся фуры з кнігамі. Лепей не думаць. Бо, здаецца, яна неяк занадта расхвалявалася. Пафас, высокія словы, гідрапонныя пачуцці. Патрэбна працатэрапія.

Клопат з кніжкамі захапіў не на жарт. Тым больш што тэрмінова трэба было вырашаць – і гэтым разам самой Марыне, – што рабіць з гэтымі бясконцымі зборамі твораў дрэнных пісьменнікаў, якіх, нягледзячы на катэгарычныя ўльтыматумы Дамейкі, ёй панавезлі з цэнтральных бібліятэк.

Бібліятэкараў можна было зразумець. Прыгожыя кніжкі ў таўшчэзных пераплётах, с залатым цісненнем, белай паперай, выкшталцоным друкам. Цэленькія, бо, як паступілі ў бібліятэку, так і стаялі ў сховішчах – ніхто не браў. І з паліц кнігарняў не браў. І ў букіністычным потым, пасля ўцэнкі, не браў.

Ці існавала яшчэ ў свеце літаратура з такім дзіўным лёсам: немалыя дзяржаўныя грошы выдаткоўваліся на цалкам нечытальныя зборы твораў, а сапраўды вартая літаратура друкавалася на ўласныя грошы накладамі, вартымі ці то слёз, ці то смеху?

Аднойчы ў Дамейкі нехта запытаўся, як яна адрознівае добрых пісьменнікаў ад дрэнных. Зрэшты, чаму – нехта. Дырэктарка Нацыяналкі, знерваваная, спакутаваная жанчына, якая насамрэч ледзь не раўла над тонамі кніг, якія яна павінна была зараз спісваць і адпраўляць фурамі на перапрацоўку, на сустрэчы, калі Дамейка давала апошнія інструкцыі бібліятэкам, не вытрымала агульнага тону, якім звычайна размаўляюць на кансіліумах па справах безнадзейна хворага, і раздражнёна запыталася: «А як вы, Марына Аляксандраўна, збіраецеся адрозніваць добрых пісьменнікаў ад дрэнных?» Мерапрыемства не было разлічана на дыскусіі, таму Марына стрымана ўсміхнулася і развяла рукамі – яна даўно засвоіла гэтую ўсмешку і гэты жэст, быў такі смайлік на некаторых форумах, ён прыдаваўся шмат якім абставінам, дый адказваць, шчыра кажучы, не было чаго, аднак Марына сядзела цэлы вечар за ноўтбукам і складала ўласную інструкцыю па вызначэнні вартай і нявартай літаратуры.

Насамрэч лепей за Дэкарта ніхто не сказаў, хаця і спрабавалі: добрая літаратура – гэта глыбокі змест, выкладзены ў дасканалай форме. Згодна з гэтым правілам, Купала і Колас, Багдановіч і Дубоўка, Быкаў і Барадулін, Караткевіч і Рублеўская, Казько і Бахарэвіч – і яшчэ, і яшчэ – безумоўна называліся літаратурай годнай і вартай захавання ў Калегіі. Далей пачыналіся варыянты. Што рабіць, напрыклад, калі мы маем глыбокі змест, але неахайную форму? У выпадку з «Мовай» Марціновіча што рабіць бібліятэкару? Ці наадварот – выкшталцоная форма, але ж зместу – гусяняці па калена, як тут быць? З паловай постмадэрновай прозы куды падацца? Гэтыя кніжкі чыталі і ведалі – ну, зразумела, у тых невялікіх межах, у якіх нехта нешта чытаў і ведаў. Але ці можна назваць іх добрымі ці дрэннымі? Давайце назавём. Але ж дзе тады набрацца месца пад сотні і тысячы гэткіх жа кніжак, сумнеўных з пункту гледжання высокай літаратуры? Без «Мовы», напрыклад, Марына не ўяўляла сабе сваё генеральнае сховішча, але які агульны крытэрый выпрацаваць, які дазволіць простаму бібліятэкару адрозніць кнігу на захаванне ад кнігі на спісанне? А што рабіць з бясконцымі зборамі твораў класікаў савецкага і постсавецкага часу, бездакорных ідэалагічна, і нават неблагіх па форме, але ж спрэчных па змесце? Дамейка, напрыклад, спісала б нешта нават з Шамякіна, але ж для некага гэта была тая самая літаратура, якая ўсведамлялася беларускай – і паспрабуй дакажы, што «Сэрца на далоні» – гэта дрэнна.

А ці было яно дрэнным, гэтае «Сэрца на далоні»? Узорны сацрэалізм: бездакорны герой Яраш (не іначай як Ярыла, сонейка, вярхоўны бог), бездакорны антыгерой Гукан (канешне ж, гукан, адна гаварыльня, пустыя гукі, ніякага сэрца), увесь такі ідэальны хлопец Тарас, які перавыхоўвае неідэальнага Славіка Шукевіча – такое адчуванне, што раман пісаўся адмыслова пад школьныя сачыненні, каб потым беларусіцам было прасцей патрабаваць ад вучняў «гісторыю маральнай эвалюцыі Шукевіча» ці «жыватворны ўплыў калектыву на перавыхаванне індывідуалістаў». Ніякіх адценняў, ніякіх складанасцяў: чорнае – белае, свае – чужыя. Але ж зроблена выдатна: кампазіцыя, сюжэт, дэталь… Дый змест – можна адшукаць і глыбіню. Згодна з Дэкартавым крытэрыем – добрая кніжка. Але ж як успомніш – зводзіць сківіцу.

Марына перагартала ўсе магчымыя рэкамендацыі для складальнікаў публічных і навуковых бібліятэк, але кожная з іх пачыналася з аксіёмы: «У ядры бібліятэкі павінны знаходзіцца тыя з твораў, эстэтычныя вартасці якіх захавалі сваю прывабнасць для існуючых пакаленняў». Дзякуй вам вялікі, стваральнікі інструкцый! А як быць, калі існуючыя пакаленні наогул кінулі чытаць? А як быць, калі існуючыя пакаленні адчуваюць эстэтычную прывабнасць выключна ў «Галодных гульнях»?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

"Фантастика 2026-187". Компиляция. Книги 1-21
[Боевая фантастика / Попаданцы]
Очередной 187-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. В основе своей, романы включённые в эти сборники, есть эксклюзив, так как
1
Глупышка в Академии
Глупышка в Академии
[Любовная фантастика / Попаданцы / Юмористическая фантастика]
Я попала в любовный роман на место подпевалы злодейки. Магии нет, зато долгов и лишних килограммов полно. Мой шанс на лучшую жизнь: соблазнить дракона, чтобы потом его мегера-мамаша от меня
0
Искатель 21
Искатель 21
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Умереть, эпично взорвавшись? Могу, умею, практикую. Заинтересовать то ли богиню, то ли непонятно кого любовью к играм? Не вопрос. Попасть в новый мир, где можно встретить как опасности, так и
0
Красота внутри
Красота внутри
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Погибла из-за досадной случайности? Не повезло. Тот, кто не сумел это предотвратить, должен исправить ошибку и предлагает еще один шанс? Стоит попробовать! После смерти Вероника очнулась в
1
Если ты позволишь
Если ты позволишь
[Эротика, Секс]
Она старше его, но ему на это абсолютно плевать. Он даже рад этому обстоятельству. Как оказалось, во многих вопросах она просто девочка по сравнению с ним. Летнее приключение, в которое они
0
Чужие дети
Чужие дети
[О любви / Современные любовные романы]
— Я хочу видеть свою дочь, Катерина, — произносит Адам с едва уловимым специфическим акцентом и открыто на меня смотрит. На безымянном пальце правой руки красуется гладкое обручальное кольцо. Не
2
Сметанка для порочных котов
Сметанка для порочных котов
[Эротика, Секс / Городское фэнтези]
обычная волчица, заведующая волчьей лабораторией. Они несносные, наглые и очень обаятельные оборотни-коты, владельцы популярного среди нелюдей ночного клуба. Одна случайная встреча и нас крепко
0
Как государство богатеет… Путеводитель по исторической социологии
Как государство богатеет… Путеводитель по исторической социологии
[Публицистика / Обществознание]
÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷ В этой книге Дмитрий Травин — научный руководитель Центра исследований модернизации Европейского университета в Санкт-Петербурге — рассказывает о важнейших
0
Код лихорадки
Код лихорадки
[Социальная фантастика / Научная фантастика]
Земля сожжена солнечными вспышками, города лежат в руинах. Человечеству грозит вымирание от искусственно выведенного вируса, который разъедает мозг и превращает человека в кровожадное существо.
1
Авалон. Эра Синтеза. Книга 6
Авалон. Эра Синтеза. Книга 6
[Книги про волшебников / Попаданцы]
Когда жизненные проблемы чуть не сожрали меня, я обрел шанс все изменить. И подарили мне его, неожиданно, сказки – мифы ушедших эпох. Теперь я знаю, что мифология не такая уж фантазия. Те же
1
Осваивая сущностные учения Будды или Неожиданно хардкорная книга по Дхарме
Осваивая сущностные учения Будды или Неожиданно хардкорная книга по Дхарме
[Религиозная литература: прочее / Буддизм]
«Освоение сущностных учений Будды или Неожиданно хардкорная книга по Дхарме» — большое теоретическое и практическое руководство по буддийскому учению тхеравады. В нём честно говорится о том, что
0
Кадровик 5.0
Кадровик 5.0
[Попаданцы / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Городское фэнтези]
Я осознал себя в новом мире. Лишен семьи и титула. Подброшен сиротой в Академию магии. Воспоминания – кусочки картины, некоторых не хватает. Мои спутники – фей, магия и удача. Вместе мы нанесем
0