MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

Кожны рускі філолаг адкажа вам з упэўненасцю: так, патрэбныя. Нягледзячы на тысячы і тысячы дрэнных крытыкаў і дрэнную крытыку.

Бо руская літаратура мае Вісарыёна Бялінскага, без якога ўсё было б інакш і, напэўна, горш. Гэтак жа скажам і мы, беларусы, бо, нягледзячы на страшэнную колькасць крытыкаў, якія псавалі і знішчалі літаратуру і літаратараў, мы мелі Адама Бабарэку. Крытыка, усё жыццё якога – геройства.

Так, геройства. У гэтым слове не будзе бразгання зброі альбо гераічных воклічаў. Геройства крытыка Адама Бабарэкі – зусім іншага кшталту.

У тыя часы прафесія крытыка была, напэўна, самай важнай з літаратурных прафесій. Менавіта крытыкі павінны былі тлумачыць чытачам і цэнзарам, наколькі творчасць таго ці іншага паэта адпавядае патрабаванням новага часу. Ці перавыхаваўся паэт, ці забыў ён свае дарэвалюцыйныя закідоны? Ці не цягне ён чытача назад у капіталізм? Ці не глядзіць у бок буржуазнай Польшчы?

Беларуская літаратура мае і свой чорны спіс крытыкаў: Лукаш Бэндэ і Алесь Кучар бэсцілі ідэйна нявытрыманых пісьменнікаў так таленавіта і так зацята, што аднаго іх артыкула было дастаткова для арышту.

Адам Бабарэка бараніў літаратараў, як мог. А мог ён здорава: такога аналітычнага таленту не было больш ні ў каго з тагачасных літаратуразнаўцаў. Кожную з’яву, кожны радок ён аналізаваў дакладна, тлумачыў глыбока, з бясспрэчнымі аргументамі і бездакорнымі высновамі. Чытаць любы артыкул Бабарэкі – незвычайнае інтэлектуальнае задавальненне, нават калі ты зусім не ведаеш ні паэта, ні ягоную творчасць – захапляе сам метад, само мысленне, уладкаванае і ўпарадкаванае ў ідэальныя лагічныя схемы.

Адкуль у простага вясковага хлопца, сына беззямельнага селяніна, выпускніка Менскай духоўнай семінарыі, такія звышчалавечыя здольнасці да філасофіі, філалогіі, крытыкі – заняткаў зусім не сялянскіх і для беларусаў нетыповых? Незразумела.

Гэта талент, а адкуль ён з’яўляецца – невядома. Але талент гэты ў Бабарэкі быў настолькі бачны і настолькі бясспрэчны, што хлопца без лішніх слоў бралі выкладаць і ў школы, і ў гімназіі, і ў БДУ. Выкладаў ён так сабе – чамусьці вусныя выступленні Бабарэкі былі заблытанымі і незразумелымі, так што студэнты далі яму мянушку «Геракліт Цёмны», але ж тыя, хто быў спрактыкаваным чытачом Бабарэкавых артыкулаў, знаходзілі патаемныя сцежкі і да яго лекцый: за цьмянымі выразамі і тлумачэннямі абавязкова хавалася бездакорная логіка.

У трыццатым, калі ўсіх ягоных літаратурных паплечнікаў, сяброўузвышанцаў, арыштавалі па справе Саюза Вызвалення Беларусі, пайшоў з імі і ён. Даносаў не пісаў, на допытах невядома як, але трымаўся, прызнанне не падпісваў. Тлумачыў толькі – у сваёй выбітной манеры, з глыбокім аналізам прычын і наступстваў – сваю гісторыю, гісторыю літаратуры, гісторыю «Узвышша». Спадзяваўся, напэўна, што здолее патлумачыць, альбо ўжо тады разумеў, што піша такім пачварным чынам нататкі да гісторыі беларускай літаратуры цяжкіх дваццатых гадоў.

Спачатку была высылка на пяць год. Потым – павелічэнне тэрміну яшчэ на два гады. А потым – лагер, бо высланы Бабарэка ніяк не хацеў перавыхоўвацца: ліставаўся з іншымі «ворагамі», спрабаваў уладкоўваць справы тых, хто вызваляўся, дапамог аднаму з іх збегчы ад паўторнага арышту – карацей, працаваў крытыкам, замест таго, каб сядзець, як мыш пад мяцёлкай. З такімі неўтаймаванымі размова была кароткай.

10 кастрычніка 1938 года Адам Бабарэка памёр ад хваробы сэрца ў лагернай бальніцы КняжЛагу. Дзе і як ён пахаваны – ніхто не ведае.

Колькі ні чытала Марына ўздоўж і ўпоперак знакаміты белы двухтомнік Бабарэкі – столькі дзівілася: такі імпэтны, такі гарачы творца ў прозе, у крытычных нататках ён пераўтвараўся ў халоднага, ураўнаважанага навукоўца, які раскладзе па палічках усё, нават уласную трагедыю. Бабарэкава тлумачэнне свайго выгнання падавалася Дамейцы нават жахлівым – найвышэйшая ступень рацыяналізацыі зла і вытлумачэння невытлумачальнага. Калі толькі гэта не іронія.

Ад апошніх радкоў, напісаных ужо па-руску, бо беларускія лісты цэнзура з лагеру не выпускала, радкоў, у якіх сярод акуратна выпісаных рускіх слоў раз-пораз прарываюцца родныя, у Дамейкі абавязкова сціскала дыханне: «Глубоко благодарный за ваши заботы, внимание и память, я не в силах выразить эту благодарность иначе, чем как только словами, а это больно». Такое простае і такое сапраўднае гэтае «больно» – першае і апошняе Бабарэкава «больно» за два дні да смерці.

Што сказаў бы Бабарэка на прапанову Сямёнава? О, ён не стаў бы кідацца ў эмоцыі. І сфармуляваў бы сваю думку далёка не ў першую хвіліну. І нават не ў другую. Ён бы думаў. Пісаў у нататнікі. Круціў бы туды-сюды.

Ідэя насамрэч добрая. Ратаваць людзей ад дэпрэсіі – ну чаму не? Без таблетак, без гіпнозу, аднымі толькі кніжкамі. Ці могуць гэтыя добрыя намеры прывесці туды, куды амаль кожныя добрыя намеры прыводзяць? Ці вядзе гэтая сцежка ў пекла? Сумнеўна. Пабочных эфектаў чытанне не мае, беларускае чытанне – тым больш.

Хаця… Адзін пабочны эфект усё ж такі ёсць. А што, калі пад выглядам санаторыя Сямёнаў будзе тут рыхтаваць кадры для нацыянальнага адраджэння? Яно ж так і пачыналася заўсёды: праз кніжку ды праз верш. Можа, таму такое і безабароннае заўсёды было, бо з гэтымі гуманітарыямі змагацца – адно задавальненне. Націснуў – і яно націснулася.

Хлопец едзе дадому.

Насустрач фургону, які яго вязе, імчаць легкавікі і бусікі: нехта спазняецца з бесклапотнага жнівеньскага мора да першавераснёўскай лінейкі, але ж на танных кірмашыках ужо закуплены новыя касцюмчыкі, лакавыя боцікі і нават канцтавары па спісе, а нехта вязе паласатыя кавуны і празрыстыя дыні туды, дзе такое выспявае хіба толькі на полі цудаў, нехта сунецца па нелюбімай справе ў суседні горад, нехта весела пасвіствае за стырном, бо ўсё, што ў нармалёвага мужыка павінна складвацца, якраз складваецца – і з жанчынай, і з босам, і з цешчай, а хлопец – ён едзе дадому.

Яму ўжо не баліць, не страшна і не цяжка. Ён заплюшчыў вочы і ціха гайдаецца ў такт дарозе. Дадому, дадому, дадому.

Абапал дарогі, як гэта павялося спрадвеку, сумуюць акацыі і таполі. Яны стаміліся за лета і ад сонца, і ад ветру, ад колішняй шчырай зеляніны засталіся толькі пыльныя лісцікі на журботных галінках. Затое за таполямі стаіць жыта – жоўтае, моцнае, каласы ажно лопаюцца, каб жа толькі паспелі сабраць. Па ўзбочынах гойсаюць дзеці на веліках, брыдуць некуды загарэлыя мужыкі і шпацыруюць дзяўчаты ў непарадных строях, простыя і смяшлівыя. Дарога тут шматлюдная, і прахалода і ціш фургона, калі б хто мог іх адчуць, падаліся б няіснымі.

Хлопец едзе дадому, туды, дзе не быў ужо, здаецца, з год, але куды прыязджаеш заўсёды так, нібыта сышоў пазаўчора. У бацькоўскіх хатах час спыняецца якраз у той момант, калі з вакзала адыходзіць твой самы важны ў жыцці цягнік, і кожная твая пабыўка – нібыта вандроўка ў той самы час. Напэўна, таму і не заўважаецца, што ты не бачыў маму з татам больш за год, бо ў той хаце гадзіннікі не бягуць, а зацята цябе чакаюць.

А дарога шапаціць пад коламі, раз-пораз заікаецца ямкай ці ўзгорачкам, і тое, што засталося далёка ззаду, здаецца трызненнем. Раз-пораз па радыё перадаюць навіну пра белы фургон, які едзе па пякельнай дарозе, і кіроўца кожны раз незадаволена хістае галавой: непрыемна, калі за табой нібы сочаць, ды і прывыкнуць да фармулёўкі з колішніх фільмаў пра вайну «загінуў у баях за» ён ніяк не можа.

Фургон спыняецца на чыгуначным пераездзе ў бясконцай чарзе, і кіроўца глушыць матор. Стаяць, пэўна, доўга.

Не, ён не ведае таго, каго вязе, але стараецца, як для свайго. Асцярожна кранаецца з месца, накатам ідзе на дарожныя няроўнасці, ціха спыняецца, бо ведае: будзеш ляцець – абавязкова растрасеш. Ці то галава з падушкі скоціцца, ці то рука сасклізне з грудзей.

Імчыць цягнік – ці не той, на якім колькі месяцаў таму хлопец ехаў у адваротным напрамку, ужо добра ведаючы, куды. Так, гэта ён, той самы, і ў пятым вагоне далёка закаціўся ягоны гузік, які адарваўся тады ўранні і некуды збег. Гузік гэты так і ляжыць там, у імклівым цягніку, у пятым вагоне, у цёмным прахалодным кутку пад бакавым сядзеннем, і стомленая правадніца, напэўна, ніколі яго адтуль не вымеце, бо не надта і стараецца месці ў кутах, яна і зараз сядзіць у сваім купэ і абыякава глядзіць у акно. Яна бачыць пераезд, бясконцую чаргу на ім і зноў, напэўна, думае, што ненавідзіць пераезды, на якіх бездапаможныя машыны, якім так трэба імчаць па справах, стаяць у самотным чаканні, пакуль міма праляцяць тыя, каму так абрыдла ехаць.

А ён, здаецца, спіць. Ён заўсёды добра спаў, толькі дакранецца да падушкі – і гатова.

Так павінны спаць ваяры, а ён нарадзіўся ваяром. Нехта нараджаецца бацькам, нехта – менеджарам, нехта – правадніком ці кіроўцам, а нехта – ваяром, і цяжка зразумець, ці то войны не скончацца, пакуль ваяры будуць нараджацца, ці то ваяры будуць нараджацца, ажно пакуль войны не скончацца, але калі ёсць адны – будуць і другія. Ён нарадзіўся ваяром, тым самым, які з боку Святла, бо бываюць і тыя, хто з боку Цемры. Гэта на гражданцы цяжка зразумець, дзе Цемра, а дзе Святло, на вайне ўсё і заўсёды зразумела, прынамсі, ваярам, і таму ім, напэўна, лягчэй, чым іншым, падымацца ў атакі, страляць, забіваць і падаць забітымі. І ваяроў Цемры чакае забыццё і ганьба, а ваяроў Святла – бессмяротнасць і слава. І ніколі не бывае іначай.

Я ведаю, што Цемры і Святла не бывае. Я ведаю, што гэтымі словамі надзвычай паспяхова карыстаюцца спрытнюгі з ідэалагічных аддзелаў і армейскія палітрукі. Той, хто не верыць у чорную Цемру і белае Святло, іх не бачыць.

Той, хто едзе дадому, бачыў.

Паласаты шлагбаум павольна паўзе ўверх, і першыя машыны вылятаюць на рэйкі. Фургон кранаецца з месца і цягне доўгое белае цела цераз гарачую чорную сталь. Ззаду сігналяць, але ж фургон, не спяшаючыся, пераадольвае пераезд і набірае хуткасць. Зараз дарога будзе крыху лепш. Дадому. Дадому. Дадому.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Таро, или Император в жёлтой шапке
Таро, или Император в жёлтой шапке
[Современные любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
1
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
[Биографии и Мемуары / Научпоп]
Если бы Петру привиделась наша сегодняшняя страна, что бы он захотел в ней исправить? Он бы за многое задал нам трепку. За расточительность землями — и после 1917-го, и после 1991-го. За воровство
1
Мои. Робкий дар убогого мира
Мои. Робкий дар убогого мира
[Любовная фантастика]
Нелепая случайность, которой нет объяснений и моя налаженная жизнь кардинально меняется. Здесь я не мусор, мне дали неприкосновенность и возможность выжить, но я не согласилась выпонять условия
1
Учитель (ЛП)
Учитель (ЛП)
[Триллер]
История рассказывает о Ив — учительнице математики, которая ведёт обычную жизнь: она замужем за преподавателем литературы Нейтом, работает в школе и кажется всем счастливой. Однако её жизнь
1
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
[Ужасы]
Он пьет все, что горит! В этом ему никто не может составить конкуренцию. Ни люди, ни не-люди. Поэтому его прозвали Ульвик Бездонный... Заядлый любитель алкоголя Рик, частенько садившийся пьяным
1
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
[Ужасы]
В сказках рождается истина, в ужасах – сила.Восемь историй заставят леденеть вашу душу, сомневаться в том, что вы видите, бояться заглянуть в темноту.Холод, поднимающий волосы дыбом, скрип половиц,
0
Шторм
Шторм
[Повесть / Постапокалипсис / Фантастика: прочее]
«Доверяй только дозиметру. И то не всегда…» Кто написал это на стене убежища? Тот, кто не вернулся — или тот, кто понял главный закон нового мира? Мир умер пять лет назад. А потом пришёл
0
Охотник на маньяков. Том 1
Охотник на маньяков. Том 1
[Детективы / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Вернувшись в 1985 год, я предотвратил трагедию — спас дочь, в другой реальности погибшую от рук маньяка. Но этого мало, чтобы остановить большое зло. Я помню имена убийц, пока не успевших
1
Барон жжёт! Книга 2
Барон жжёт! Книга 2
[Самиздат / Попаданцы]
Я только начал обживаться в этом мире, а уже умудрился вляпаться в историю с работорговцами. А ещё обиженный молодой аристократишка сбежал от своей семьи и грозиться отомстить мне за своё унижение на
2
Литературное, слишком литературное
Литературное, слишком литературное
[Критика / Публицистика / Научпоп]
В центре настоящего сборника – полемика Акутагавы Рюноскэ и Танидзаки Дзюнъитиро, развернувшаяся в 1920-е годы на страницах журнала «Кайдзо». Писатели вели живой и напряженный спор о природе сюжета,
0
Крылатая война. 1915
Крылатая война. 1915
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Я всегда мечтал летать. На МиГе как дед, на «Сушке» как отец — не важно! Но не сложилось в этой жизни, а потом... Чужая «Цессна» неожиданно оказалась в небе Первой Мировой в 1915 году. Там, где
3
Эра подземелий 34
Эра подземелий 34
[Боевое фэнтези]
В клане Бессмертных близится рейд, который его наследники и их последователи должны будут совершить в священные земли. Там наших главных героев ждёт множество испытаний и опасностей. Им предстоит
0