MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

Гэта былі, напэўна, самыя шчаслівыя дні ў яе жыцці, калі яны з Сямёнавым аднойчы паехалі па Дубоўкавых мясцінах. Быў канец траўня, і абапал дарогі цвіла беларуская раскоша ў самай сваёй моцы: аксамітавая трава палявых ускрайкаў, свежанькі жоўты пясок узбочын, пяшчотная зеляніна яравога жыта і галоўнае – круглыя, нібы стрыжаныя, дрэўцы сярод палёў. «Такая дарога, Мара, толькі на Мядзел. Пабач, гэта ж не проста зялёны лес, там жа сотні адценняў, глыбока-зялёны, светла-зялёны, аліўкавы, жаўтаваты, блакітны, нават хакі, ты пабач, яно ж усё зіхаціць і пераліваецца, проста зялёнае – і нібыта дыямант!»

І яно сапраўды зіхацела і пералівалася, у вокны глядзела маладое, яшчэ не злое сонца, шаша кідалася пад колы ўзлётнай паласою, і Марыне падавалася, што так будзе вечна.

Яны заехалі ў Паставы, дзе ў Сямёнава была нейкая сустрэча, узялі там спадарожнікам маладога дырэктара вясковай школкі, у якой быў невялічкі музейчык Дубоўкі, і паехалі ў Юнькі – тут Дубоўка не вучыўся і нават не быў, але, калі зачынялі Манькавіцкую школу, менавіта ў Юнькі перадалі лісты, рэчы і фотаздымкі знакамітага манькаўскага вучня.

Была школка ў Юньках, аднапавярховая, невялічкая, з дзясятак кабінетаў і невялічкая настаўніцкая, і ў адным з кабінетаў, наўпрост па сцяне – тры музейныя стэнды і там пад шклом – рэчы, якія памяталі Дубоўку жывым. У сталічных музеях такіх экспанатаў не бывае – загледжаныя да лоску, яны страчваюць сапраўднасць, а тут і ручка, і гальштук, і лісты (так і было падпісана на белых паперках – «ручка», «гальштук», «ліст да настаўніцы») выглядалі так, нібыта іх толькі-толькі дастаў з кішэні сам гаспадар.

Потым паехалі ў Манькавічы: па калена ў траве стаялі манькаўскія хаты, гаспадароў не было відаць, і Марына з Сямёнавым абышлі ўсю веску па трох дарогах, на перакрыжаванні якіх стаяла высокая шэрая царква, тыпавы будынак – такую ж Марына бачыла за дзвесце кіламетраў адсюль у Вялікіх Крывічах, таксама 1864 года будоўлі, і гэта былі тыя самыя цэрквы, якія разам з рускім штыхом і рускімі школамі павінны былі выконваць план графа Мураўёва па канчатковай перамозе над беларускім паўстаннем.

Ні школы, у якой маленькі Уладзік сядзеў за першай партай (рослы, таму побач з шаснаццацігадовай дзяўчынай, але ж маладзенькі, і таму суседства прыносіла яму адны толькі кпіны ад мясцовых жартаўнікоў і ніякага прыемнага хвалявання), – ні дома, у якім Дубоўкі жылі, ужо не было, на гэтым месцы стаяла нечае лецішча, і Марына з Сямёнавым крыху павіселі на высокім плоце, імкнучыся разгледзець хаця б тую зямлю, па якой калісьці бегалі манькаўскія падшыванцы. Але клёны ля царквы раслі тыя ж самыя, бо ім было самае малое сто год: таўшчэзныя, перакручаныя, з вузлаватымі, артрытнымі галінамі, абступалі яны царкоўны двор з трох бакоў. «Чуеш, Багдан, дык вось чаму ў Дубоўкі што ні верш, то кляновыя лісты – гэта ж во яны, клёны з Манькавіч!» – «А пабач, якія яны тут тлустыя, кожны ліст з чалавечы твар, цёмныя, жывыя, зараз паляпаюць па плячы».

А ў Мядзеле на беразе таго возера, якое некалі Дубоўка, чатырнаццацігадовы асілак, пераплываў без асаблівых цяжкасцяў, Сямёнаў раптам нарваў ёй бярэмя бэзу – і гэта былі адзіныя кветкі, якія ён калі-небудзь дарыў Дамейцы.

Марына тады прыехала нібыта ад самога Дубоўкі. Высокі, шыракаплечы, прыгожы хлопец бачыўся ёй знаёмым і блізкім: добры, усмешлівы, паслухмяны, адкрыты свету, упэўнены, што навокал – толькі сонца і толькі шчасце, і ён любіць увесь свет, і свет любіць усё ў ім.

Галавакружны ўзлёт маладога хлопца з Агароднікаў быў тым самым узлётам, пра які марылі наіўныя маладзёны рэвалюцыі. Яшчэ ўчора бацька прывязваў яго да парэнчаў разбомбленага цягніка, які імчаў у Полацк – бо знясе ж ветрам, як не прывяжаш, а ехаць трэба, заняткі ў школе пачаліся! – а сёння ён ужо студэнт Маскоўскага ўніверсітэта, а потым элітнага брусаўскага ВЛМІ, і супрацоўнік Наркамата асветы, і лектар Камунвузу. Вясковы хлопец з нейкай ускраіны. Дзеля такіх, напэўна, усё і рабілася.

Жыве ў Маскве, а ў Мінск – лётае: то збірае «Маладняк», то руйнуе «Маладняк», то распачынае «Узвышша» – як без Дубоўкі? Купала кажа: «Ты Пушкін, я перад табой толькі Дзяржавін». У 1927 годзе выходзіць том Вялікай Савецкай Энцыклапедыі, першай Энцыклапедыі працоўнага народа, і там: «Дубоўка, Уладзімір Мікалаевіч, выбітны беларускі паэт»… У дваццаць сем год узначальваць літаратурны працэс сваёй краіны – як вам? Ці не шчасце? Малады, моцны, прыгожы, з дзяцінства ўсімі навокал абласканы, сябры, таварышы, дзяўчыны, прыгажуня Наля ў Магілёве, прыгажуня Марыля ў Маскве, зборнікі адзін за адным… Не, плявузгаюць нешта нейкія крытыкі, дрэнна плявузгаюць, небяспечна, але ж калі ты наперадзе – як інакш?

Марына вельмі любіла адну байку, якую чула некалькі разоў у варыянтах. Маўляў, нехта з маладых паэтаў аднойчы справіў натуральную патрэбу ў шуфляду Цішку Гартнаму, бо Цішка нават не крытычныя артыкулы ляпіў, а натуральныя даносы. Потым нехта распавёў, што Дубоўка аднойчы, скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадара высокага кабінета, некаму «нарабіў спраў» у шуфляду. Склаўшы два і два, Дамейка зразумела, што тым, хто занадта плявузгаў, наш паэт помсціў не па-маскоўску, а якраз па-агародніцку.

Улюбёны верш Марыны чараваў яе і думкамі, і гукамі:

Яна бясконца паўтарала гэтыя радкі падчас самотных шпацыраў па набярэжнай Свіслачы – ад «Дынама» да Пралетарскай і назад, ад Пралетарскай да «Дынама», і зноўку да Пралетарскай, па шэрым, кволым скверыку, па раскіслых сцежках ля спакутаванай ракі, над якою навісалі шэрыя, нязграбныя дрэвы. Навісалі, між іншым, у амбітных позах фотапрыгажунь, якія адкінуліся на руках сваіх каханкаў. Спачатку яна смакавала сэнс, але хутка паглыбілася ў рытм і цешылася мелодыкай – гэтая мерная хада гаспадара свайго жыцця, гаспадара ўсяго наваколля, гаспадара, які ідзе дадому пасля цяжкай працы і ведае, што ён зрабіў сваю працу лепей за ўсіх. Невядома чаму, насуперак слоўнікавым значэнням слоў гэтага верша, Дамейка ўспрымала яго менавіта так. І яна не магла дараваць камусьці (каму?), што гэтага гаспадара праз тры гады пачалі ламаць аб калена. Перайначанае жыццё перакройвала лёсы, рыфмуючы самым нечаканым чынам.

Зараз ніхто ўжо не здыме ніякага кіно пра Дубоўку, а варта было б. Гэта быў бы сапраўдны блакбастар, які глядзелі б беларусы ва ўсе свае дзевяць мільёнаў вачэй – серыял пра жыццё Дубоўкі. Часам Марына нават уяўляла сабе кадры і эпізоды.

Масква, Крэмль, кабінет. Дзверы расчыненыя. Людзі: тудысюды, а во і Луначарскі, і Кержанцаў, віруе і гудзе новае жыццё. Дубоўка прыбег аднекуль, прысеў наўпрост на стол, слухае некага, шчурыць хітрыя вочы, усміхаецца, пстрыкае попелам з папяросы.

Масква, Грузіны, пяціпавярховы навюткі дом, лесвіцы, аздобленыя каляровай кафляй, чацвёрты паверх, дзверы, пакой. Вузкі ложак, стол, на сцяне – акварэлька: шэрае поле, адліга, бярозкі. Гэтую акварэльку паўсюды возіць з сабой: у Мінск, з Мінску, па маладнякоўскіх філіях, такі аграмадны, такі моцны – і такі сентыментальны. Дзіўна.

Увечары ў сераду – ляпаюць дзверы на Грузінах, і высокі прыгожы юнак выскоквае з пад’езда. Да Беларускага вакзала – дзесяць хвілін пехатой, паветра напоена вясной, і чырвоныя шпілі рымска-каталіцкага касцёла прышпільваюць ружовы захад да неба. У Мінск! Ад маскоўскага грукату і будоўлі да снулых вуліц ціхай Нямігі, набраўшы з сабой сталічнага шуму і веснавога паветра. Масква засынае, і яму хочацца па-хуліганску крыкнуць на ўсе Грузіны, каб зазвінелі вокны і спалохана войкнула якая-небудзь тутэйшая дзяўчына, стомленая дзённай працай і сваёй маладосцю, якая ўжо сніць малады ружовы сон.

Чацвер, Мінск, Гарбарная. Драўляны двухпавярховы барак, уваход са двара. Братка, Адам! Кідаюцца адзін аднаму ў абдымкі. Стол засцілаецца белым абрусам, дзверы ляпаюць і ляпаюць – то збягаюцца хлопцы, Дубоўка ж прыехаў, зараз раскалашмаціць тут усё, зажывем!

Масква, Крэмль. Праз брукаванку вядуць хлопца ў белым летнім строі – потым скажуць, што Дубоўку бралі з ложка ў бялізне. Чорныя дзверцы ляпаюць – і машына едзе ў накірунку Бутырак. У той жа дзень возьмуць у той жа Маскве Лёсіка і Мядзелку, і жонка Лёсіка; залатакудрая Ванда Лявіцкая, якая калісьці без памяці кахала маладога Багдановіча, будзе душыцца слязьмі ў падушку, а Марыля Дубоўка выскачыць з кватэры на Малой Грузінскай і пабяжыць абіваць парогі тых самых кабінетаў у Крамлі, з якіх яшчэ не знік дым Дубоўкавых папярос.

Бутырка, камера, турэмны фатограф. Канвеер – вязні, адзін за адным. Во праца – ніякай табе эстэтыкі, хто ўжо звар’яцелы, хто заўтра звар’яцее, такія вочы, такія твары. І адзін – высачэзны, наглы, глядзіць наўпрост туды, адкуль на волі вылятае птушка, а тут выпаўзае вужакай і страх, і сорам, і прысуд. Адкінуў галаву і глядзіць праз тую вужыную нару фатографу ў вочы: ну? Гэта тваё мастацтва? Ну давай. Здымай. Ваш час.

Волагда, этап. Вакзал, сталыпінскія вагоны разявілі зяпы, крык, мацюкі, цяжкое паветра, пакуты. Сярод бруднага людскога мора скалой – двухметровы вязень. Таксама ж з турмы, але якая крыўдная шляхотнасць і ў постаці, і ў чорнай даўгой барадзе! «Дубоўка!» – гэта беларусы пабачылі свайго правадыра Уладзіка. Пачынаецца шторм, хвалі трывожнага мора б’юцца аб уцёс, набягае ахова: куды, вашу маць, назад, страляць будзем! Пакуль ён стаіць, яго не паб’еш – не дапрыгнеш, таму Дубоўку валяць на зямлю і пачынаюць шчыраваць бруднымі ботамі.

Яранск, высылка. Што гэта, панове, як? Пасярод сібірскага лесу – цяпліца з кавунамі! А памідораў, а гуркоў! Гэты высачэзны, высланы з Масквы, усю гаспадарку на дыбкі падняў: гэта ўжо не Сібір, гэта Крым нейкі! Усё расце, усё квітнее, а ён пасміхаецца толькі: «Я ж, пэўна, аграномам нарадзіўся, толькі нехта заблытаў мяне, сцежка ў літаратуру завілася».

Райспажывецкі аграном ва ўсе вочы пераймае беларускі сельскагаспадарчы досвед у юрыста Дубоўкі, але ж і юрыдычнай працы – па горла. Дубоўка разблытвае справы, выбівае грошы, парадчыць канцылярыю. Аднойчы бухгалтара райспажыўсаюза Хадыкіна забіраюць у мясцовы НКУС – шкодніцтва. Дубоўка дзве ночы не ідзе дамоў, сядзіць у паперах саюзу, смаліць, не падымае галавы – шукае небараку Хадыкіну паратунку. На трэці дзень раніцою адшукаў! У тую ж хвіліну – бягом да таварышаў чэкістаў. Няма шкодніцтва! Чэкісты выбачаюцца: «Ну, ідзі дамоў тады, Хадыкін, добрых сяброў маеш». Загадчык райспажыўсаюза Савіных дзівіцца: што за чалавек такі, гэты маскоўскі Дубоўка? За што такіх высылаюць? Яны ж, такія, і ў Маскве павінны быць патрэбныя.

І тут званок з вобласці: «Ты гэта, таварыш Савіных, нешта распярэзаўся. Што гэта ў цябе ў калгасе высланы гаспадарыць? Вы што, уладу яму ўжо перадалі? Ён у вас і агуркі вырошчвае, і памідоры вагонамі, кавуны завялі? Ён жа нацдэм, што за буржуйскія замашкі? Так, заўтра ж забіраю яго ў Шэгургу, няхай там кавуны росціць».

Шэгурга. Хатка. «Мама, татка ідзе!» Малы Альгерд коціцца з лавы – і да дзвярэй. Але ж нешта не тое з таткам. Уваходзіць. Зачыняе дзверы. Апаўзае па сцяне на падлогу. Ашчапервае рукамі галаву. І сціскае, сціскае так, што, здаецца, трэсне зараз галава. Тэрмін высылкі працягнуты. Дадому ніхто не едзе.

А потым і лагер, і тайга, і чыгунка, і кіламетры шпал і рэек, і голад, голад, голад, усім голадна, а тым, хто некалі вымахаў вышэй за людское мора, дык цяжэй за ўсіх. Не выдаюць такіх агромністых кажухоў, не шыюць такіх велізарных ботаў, не даюць столькі хлеба і баланды. Але ён уздымаецца з лазарэтнага ложка, і нават ліст з дому – Алік загінуў, кінуў у вогнішча нямецкую бомбу, такі ж няўрымслівы, неўтаймаваны эксперыментатар, як і бацька, – і нават гэты пракляты ліст з дому яго цяпер не заб’е.

І як гэта паказаць? Ніводнага разу на сваім шляху ён не сеў і не заплакаў. Яранск? Дык давайце я вас навучу вырошчваць кавуны пасярод тундры! Чэбаксары? Выб’ю вашаму спажыўсаюзу ўсю дэбіторскую павіннасць і пастаўлю на ногі ледзь жывую гаспадарку. Бірабіджан? Пракладу ветку Ургал—Ізвестковая, пабудую бірабіджанскія вуліцы і няшчасны той, пакутны бірабіджанскі вакзал. Колькі было той моцы ў тым чалавеку – усю раздаваў напоўніцу.

Потым два гады ў Наразені – перадыхнуць перад апошнім арыштам. І якім арыштам! З самога Зугдзідзі едзе сам начальнік аддзелу: «Ведаю, дарагой, ведаю, што харошы ты чалавек, а што я зраблю, загад на цябе, збірайся, паехалі». Усе наразенцы збегліся, лямант, крык: каго забіраеш? Ты што, бяры мяне замест яго. Не? Тады чакай, добры чалавек, мы ж яго правесці павінны, не спяшайся, куды спяшацца. Сталы ў момант накрылі, віно, ежа, п’юць, плачуць. Начальнік п’яненькі спіць у салатах. «Бяжы, Мікалаевіч, бяжы, родны, свет вялікі». Смяецца. Не, не такі ўжо і вялікі, з краю ў край я яго прайшоў, не схаваешся. Начальніка пад пашкі – і пацягнуў у аддзел. Вось вашае дабро, а вось і я, вашэці, што на гэты раз? І зноў, чацвёрты ўжо раз: вінаватым сябе не лічу, нічога падпісваць не буду, ніякіх паказанняў не дам.

Нарэшце Почат, апошняя, вечная высылка. Таёжны бераг халоднай Бірусы – тут можна будаваць дом. Толькі спачатку спілаваць векавыя кедры, выкарчаваць учэпістыя пні. Але ж праца ў радасць, яна заўсёды яму ў радасць, нават катаржная, хіба так бывае? Бывае. Усяму Почату новы цясляр Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка майструе шафы і зэдлікі, канапы і куфары, велізарныя, прыгожыя, розныя. Аднойчы на тым беразе Бірусы ўпадзе дрэва – такое дрэва сапраўдны цясляр ніколі не міне. Дубоўка ў човен – і туды. Гадзіна, дзве, тры, вечар, ужо ноч – няма. Марыля бегае па беразе, страшным крыкам крычыць: «Валодзя! Валодзя!» – няма. Народу на бераг высыпала – гвалт, усе крычаць, папрыгалі ў чоўны, але ж дзе ты знойдзеш яго, рака вірлівая, шпаркая, да берага цела не прыб’е, уцягне. Сярод ночы – цяжкія крокі ля акна, бразгае клямка. Ён! Дрэва пацягнула хуткай плынню, за ім – човен, а ў ім – цесляра. Ледзь выратаваўся – дрэва зачапілася за прыбярэжны хмызняк. Адагрэўся, пасядзеў і на світанку падаўся туды, за Почат, да хмызняку. Бо дрэва ж нельга кідаць! І прыцягнуў на плячах – і бервяно, і човен.

Потым, пасля рэабілітацыі, мінская літаратурная тусоўка будзе шаптацца за яго спіной: «А-а-а… нацдэм пракляты… напалохалі, паламаным вярнуўся, не той ужо, стары, бяззубы, бяззбройны». Пігмеямі будуць лямантаваць ля ног Гулівера: «Што, ужо не будзеш намі з Масквы камандаваць, як тады?»

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0