MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

– Кладзіся тут. Я зараз раскіну табе пакатушу.

– О, пакатуша. Сто гадоў не бачыў. Ну давай. Дамейка выцягнула з шафы тоўстую чырвоную ватовую коўдру – прывезла з Беларусі ў першую ж паездку як успамін пра дом, без такой коўдры, падавалася ёй, кватэры не існуюць, – чыстую прасціну, падушку і плед. Такую пакатушу яны з сяброўкамі ў інтэрнаце заўсёды сцялілі нечаканым госцейкам, якіх не было да каго пакласці пад цёплы бок. Месца на кухні як раз хапала, каб Сямёнаў, не надта рыпаючыся, дачакаўся раніцы ў адносным камфорце.

А Марына звалілася ў ложак і супраць чаканняў у тую ж хвіліну заснула.

І сніла Крым.

Першы раз я ехала ў Крым пасля абароны дыплома: найпрыгажэйшы з маіх аднакурснікаў, сам – крымчанін, вырашыў падараваць мне дзесяць дзён мора.

Ах, якое шчасце, што мы не ведаем сваёй будучыні! Ці была б тая паездка для мяне гэткай жа чароўнай, якой яна была, каб я ведала, што з гэтым чарнабровым і шырокаплечым хлопцам праз колькі год мы народзім трох дзетак, завядзём двух катоў і будзем у дзве рукі шпакляваць столь ва ўласнай кватэры…

Цягнік ледзь поўз – здаецца, у пачатку дзевяностых цягнікі наогул шпарка не хадзілі, і я ўсё чакала, што вось зараз у акно заляціць той самы абяцаны мне нейкай цёткай на вакзале камень, якім нібыта шпурляюць у цягнікі звар’яцелыя ад безуладдзя хуліганы, і пачнецца нейкая крывава-рамантычная заваруха, і што ж я буду ў ёй рабіць, а галоўнае, што ж будзе рабіць Ён… Ну, і гэтак далей. Дзяўчаты, якія ездзілі ў нетаропкіх цягніках у Крым з прыгожымі хлопцамі ў тыя блаславёныя часы, мяне зразумеюць. Мы цешыліся размовамі і гаворкамі, поглядамі і дотыкамі. Нарэшце, пачалі глядзець у акно, забыўшыся на лётаючыя камяні і няісных хуліганаў, прапаўзлі гнілое мора Сіваш, прачыталі надпіс «Крым» на адхіле пярэсмыка, пачаўся бясконцы стэп, ужо цалкам жоўты ад распаленага сонца, валізкі былі ўжо сабраныя, і хацелася хутчэй выйсці з вагона на цвёрдую зямлю. Войкаць і здзіўляцца, каб зрабіць прыемнае для майго любага крымчаніна, не было ўжо з чаго, і тут я пабачыла далёка над стэпам, вышэй за пазём, сіні густы лес.

«Ого, ну і лес тут у вас! – узрадавалася я. – Такі раўнюткі, дрэўца ў дрэўца!» Крымчанін паглядзеў на мяне паблажліва – найлепшай рэакцыі ад крымскай неафіткі няможна было і чакаць! – і сказаў: «Эх ты, “Белоруссия”! Які ж гэта лес? Гэта мора!»

Потым я ездзіла ў Крым кожны год, спачатку са сваім чарнабровым, потым – ужо з нашымі дзецьмі, але мора я так і не палюбіла. Гэтая не ўспрымальная розумам маса вады, у якой жыве безліч рыб, на якой лялечнымі лодачкамі жыгаюць жалезныя нафтавыя танкеры, мора, якое немагчыма зразумець і прадказаць, непакоіла і пужала. Потым, калі ў нейкім кіно я пабачыла адзіны запамінальны кадр – на марскім дне ляжаць гарматныя ядры, ад іх цягнуцца чорныя чыгунныя ланцугі, і на тых ланцугах калышуцца мёртвыя белыя афіцэры, паскіданыя бальшавікамі з палуб, – я адчула тое ж самае, што заўсёды адчувала на беразе мора.

Не тое – лес. Ён бачны наскрозь, а дзе не бачны – там зразумелы. Пад асінай – падасінавік, пад бярозай – падбярозавік, бачыш вужа – значыцца, не сустрэнеш гадзюку. Там-сям перасякаюць лес старыя, парослыя даўгой травой акопы, а то, бывае, сустрэнеш пагорачак пад старым дубам, зацішны куток, у якім бавіць вечны час невядомы мне жаўнер. У лясах вакол вёскі, дзе жыла мая бабуля, пад такімі пагорачкамі маглі спаць нават лісоўчыкі, старадаўнія лясныя піраты, якія не ведалі літасці і страху – ім падабаліся падняпроўскія лясы, сухія і светлыя.

Крымскі лес, незвычайна зялёны сярод жоўтага пыльнага стэпу, вільготны і цьмяны. Напэўна, так падаецца з-за кантрасту: там, дзе бязлітасна пячэ сонца, любы нязначны цянёк – ужо цемра. Адным летам праз такі лес мы ішлі паходам з Бахчысараю ў Алушту, і на самым беразе лясной рачулкі ля Сакалінага, дзе мы паснулі, пакідаўшы ля палатак заплечнікі, нас абакралі. Засталіся толькі палаткі, а дакументы, грошы, ежа, адзенне і, галоўнае, цыгарэты – усё гэта знеслі нейкія ціхія і нябачныя здані. Таму на Ай-Петры мы падымаліся ўлегцы, пілі крынічную ваду і елі жоўтыя татарскія праснухі, падараваныя нам добрымі мясцовымі жыхаркамі, у якіх мы спрабавалі даведацца, што ж нам цяперака рабіць.

На Ай-Петры раптам наляцела навальніца, такая страшная і такая залеўная, што мы ратаваліся, толькі трымаючыся за стромкія сосны – акурат як маракі абдымаюць рэі падчас шторму. А побач з намі па схілах, парослых лесам, несліся імклівыя горныя рэкі, бязлітасныя і халодныя, і нават калі б у нас былі цыгарэты, яны б у той навале абавязкова загінулі б.

Навальніца скончылася гэтак жа нечакана, як і пачалася. Набліжаўся вечар. Пакуль дзяўчаты прыходзілі ў сябе, хлопцы аббеглі плато – і ў адной з наплываючых адна на адну гор пабачылі чорную пячору. Тут мы знайшлі ношку сухога сена, бярэмя дроў, у каменнай нішы – запалкі і нават з кілаграм цыбулі, напэўна, раз-пораз тут начавалі пастухі ці яшчэ якія мірныя людзі.

Гэтых мірных людзей – нібыта і не было ніякай гісторыі, ніякага прагрэсу, ніякіх там асветніцтва ці, напрыклад, камунізму – я сустракала толькі ў Крыму: вось іх пячора, абсталяваная па найвышэйшых патрабаваннях першабытнага побыту, вось і самі яны, ледзь заўважныя побач з турысцкай сцяжынкай на Мангупе, у нейкіх быццам скурах, збіраюць дробны кіслы кізіл. Памятаю, я ажно спынілася на вузенькай стромкай сцежцы, і за мной спынілася ўся грамада пярэстых, гаманкіх, загарэлых турыстаў у «адзідасах», бо раптам мільгануў у лясным гушчары першабытны цень з плеценым кошыкам.

Калі спусціцца з Мангупа не звычайным турысцкім шляхам, а праз лес, што пачынаецца адразу ля ўскрайкаў старажытнага Феадора, праклыпаць між соснаў амаль без дарогі, выйсці да невялікай вёсачкі, прайсці жоўтае поле, а потым абагнуць кудлаты лясок, будзе возера. Як гэта заведзена ў горных азёр, будзе яно неверагодна блакітнае, нейкага нават купароснага адцення, будзе ў яго раўнюткае каменнае, ледзь прысыпанае жоўценькім пясочкам дно, вада ў ім будзе адчайна халодная, аднак пасля гарачага дня якраз такую і трэба, і калі водзіцца ў гэтым возеры якая мясцовая Нэссі, дык у яе, напэўна, выкшталцоныя абрысы шыі, паліраваныя пазногці і бірузовыя завушнічкі.

У маім Крыме вельмі шмат рэчаў, якія выглядаюць на ідэал: горнае возера, праснуха на турысцкім прывале, пахлава мядовая на вузенькай бахчысарайскай вулачцы ці, напрыклад, «мінеральна вода Кременчуцька»: пасля дзесяцікіламетровага пераходу па камяністым марскім узбярэжжы – вады побач – хоць заліся, але ж не папіць – падымаешся ўгору, бачыш невялічкую крамку, кідаешся да яе, шпурляеш на прылавак грошы, прыпадаеш да бутэлькі… І толькі праз пяць хвілін, шчаслівы тым неверагодным шчасцем, якое бывае толькі пасля смяротнае смагі, чытаеш на этыкетцы абсалютную ісціну, магчыма, адзіную абсалютную ісціну ў свеце: «Мінеральна вода “Кременчуцька” – це саме те, що потрібно вашому здоров’ю».

Вада каштавала, здаецца, грыўны са тры, пахлава мядовая – адну, а любы крымскі «развод» заўсёды каштаваў чамусьці дзве – цвёрдая такса, падатак на турысцкую дурасць. Столькі я плаціла за бутэльку малака на феадасійскім кірмашыку, удосталь наслухаўшыся гісторый пра тое, як гэты дзед, які прадаваў малако, выпісваў сабе з Галандыі рудых кароў, як яны пасвіліся на зялёных джанкойскіх лугах, як хрумкалі духмяную траву, як потым даіліся ледзь не вяршкамі, і за гэта ўсё – дзве грыўны, дзевачка, а дома адкрываеш бутэльку – а малако тое дні са два як скісла. Столькі ж мы аддалі таксісту па дарозе на Кактэбель, у машыне якога нам спадабалася музыка: «Дзве грыўны – і я скажу, дзе такую касету набыць». Мы заплацілі, ён сказаў, і праз гадзіну на кактэбельскай набярэжнай мы пабачылі, мо, пяць ансамбляў з той музыкай: пажылыя індзейцы ў пярэстых понча кожны на свой капыл перапявалі «Палёт кондара».

Потым – гэта быў наш, напэўна, трэці паход па крымскіх гарах – мы ўжо навучыліся. Ля самага Чуфут-Кале, дзе дарога рэзка паварочвае і раптам пачынае караскацца ўверх, з белага доміку пры дарозе выйшаў чалавек і крыкнуў нам: «За ўваход на Чуфут-Кале – дзве грыўны!» – «Ды пайшоў ты..!» – гукнуў у адказ камандзір нашага атрадзіка. Чалавек паслухмяна павярнуўся і пайшоў назад у домік.

Памятаю іншага чалавека ля іншага доміка: ён касіў высачэзную траву на Каранціне, за ягонай спіной дыхала Каранцінная бухта, такая ж сонная і моташная, як тады, калі ў ёй стаялі з дзесятак рознакаліберных сярэднявечных галіёнаў з чумнай Еўропы ў чаканні дазволу ўвайсці ў порт Кафы. Над ягонай галавой гарэла заходзячае сонца, а домік ягоны трыма сценамі меў звычайную цагляную кладку, а чацвёртай – старажытную мураваную агароджу, якая калісьці замінала нецярплівым маракам шлях у горад. «Цікава, якія шпалеры знутры ён паклеіў на гэтую тысячагадовую сцяну», – раптам падумалася мне.

Крым – дзіўнае месца. Вечнае і смяротнае перапляліся тут у перакаці-поле, якое ганяе па акерманскаму стэпу свавольнік-вятрыску. Перакаці-поле пад Джанкоем называюць «катун», і чуецца мне ў гэтай назве наш айчынны «каўтун», дзіўная хвароба. Тыя хлопцы, што адрывалі металічныя таблічкі ад магільных крыжоў у Ялце і каталіся на іх са скалы, хварэлі на яе, а мо, гэта мы хварэем, калі спадзяёмся, што крыж ці помнік уратуе чалавека ад небыцця. Нават Дубоўка, які паехаў шукаць магілу Максіма, а адшукаў толькі падрапаную таблічку ля крутой горкі, не здолеў пакрыўдзіцца на падшыванцаў. Здаецца, і Максім не крыўдаваў бы, бо і сам калісьці любіў пасваволіць.

Мне даводзілася чытаць, што ў сённяшняй Ялце да магілы Багдановіча турыстаў водзіць котка. Звычайная вулічная котка, чорныя лапкі, белы бок, драны хвосцік. Чытала і чула я гэта ад розных, не знаёмых адзін з адным людзей: як прыйшлі на старыя гарадскія могілкі, разгубіліся ў адсутнасці паказальнікаў, пачалі шукаць, заблукалі – і пабачылі котку. І тая котка нібыта ўпэўнена і нетаропка некуды бегла, і шукальнікі ішлі за ёй – і прыходзілі да белай пірамідкі помніка Максіму.

«Пахлава мядовая, семачкі, кукуруза, пірагі з капустай, мясам, чэбурэкі!» – бадзёрымі галасамі пераклікаюцца ежаношы на распешчаным пляжы, а мы не бяром ні пахлавы, ні чэбурэкаў, бо нейкая чарговая цётка ў цягніку напужала мяне рознымі байкамі пра тое, што ж кладуць гаспадыні ў тыя чэбурэкі. Купляем кукурузу па грыўне за пару, дадаём да яе чырвоную, непараўнальна смачную памідорыну і керчанскую вэнджаную кільку з прамасленай прыгожай скрыначкі – і пачынаецца сапраўдны Крым: з залатымі сонечнымі бубкамі кукурузы, шчодрай мякаццю памідора, аскомістай соллю рыбы і ўтульным слодычам хатняга віна. Побач шамаціць трывожнае мора, ветрык ласкава кідаецца размолатымі ў прах ракавінкамі, па шасэ на Керч праносяцца заклапочаныя машыны і мільгаціць у камышах нейкі агеньчык – ці то дзеці выйшлі на лялечнае паляванне з ліхтарыкам, ці то будуе сабе на ноч буданчык нехта невядомы, вызвалены Крымам ад усялякіх умоўнасцей соцыуму.

Сонца падае ў ваду, і мой Крым агортвае мяне. І няма на свеце зараз ані межаў, ані краін, не было нічога раней і не будзе нічога пасля, і ты як ёсць, у першапачатковых сваіх турботах і клопатах, сёння сыты, а заўтра – як атрымаецца, адзін на адзін з пяшчотай, страхам, дабрынёй, любоўю, вайной і хлуснёй, векавечнымі і нязменнымі, як мора.

7

Гэтую кніжку Дамейка калісьці набыла ў кніжнай крамцы невялічкага гарадка пад Мінскам. Крамка была застаўленая рознымі выданнямі накшталт «Уся сусветная літаратура ў кароткіх зместах» ці «Матэматыка. Рашэбнік», віншаванкамі з надрукаваным тэкстам і падарункавымі пакецікамі, і толькі на адной палічцы змяшчаліся сапраўдныя кніжкі, якія не прадаваліся, мабыць, дзесяцігоддзямі. Там, сярод тоўстых тамоў з залатымі літарамі, яна адкапала гэтую блакітную кніжку: Уладзімір Дубоўка «На ўзвышшы». Яна каштавала менш за даляр.

Перш за ўсё Марына купіла яе за фотаздымак. Тэксты можна і ў рыдэры пачытаць, а добры фотаздымак трэба мець на паперы. Малады Дубоўка і малады Бабарэка – гэта былі яе ўлюбёнцы з пункту гледжання мужчынскай прыгажосці. Ох, як трапятала маладая Беларусь у гэтых руках, пад гэтымі позіркамі!

Мо, калі б напрыканцы існавання мовы мы мелі такога Дубоўку, такога Бабарэку, нічога б смяротнага не здарылася. А то засталіся адны хіпстэры ў вузенькіх штоніках… Хіба ў такіх штоніках ратуюць каго?

Быў і яшчэ адзін партрэт – Дубоўка ўжо пасля лагера і высылак. Той самы, з доўгай-доўгай сівой барадой. Марыну здзіўляў позірк: малады, светлы. Твар стомлены, маладога шыку як не было, крылаў не відно, але ж позірк той самы. Ах, як, напэўна, заходзілася Марылькава сэрца, калі глядзеў на яе зухаваты яе Дубоўка, шыкоўны хлопец з нешыкоўным лёсам.

Хаця, канешне, можна было б казаць і так: пашанцавала. Калі параўнаць Дубоўкаву галгофу з галгофай Кузьмы Чорнага, ці таго ж Бабарэкі, ці Мандэльштама… Колькі разоў Марына чула: «Вой, дык з Дубоўкам яшчэ мякка абышліся»…

Марына сканавала старонкі для электроннай версіі архіву, сканер нетаропка шоргаўся па іх, вецер шапацеў навюткімі жалюзі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-43". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Атрибут с изъяном
Атрибут с изъяном
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Я был проклят, и у меня был зарок. Избавился и от того, и от другого, но на свете нет ничего прилипчивей старой доброй порчи — замарает раз и непременно отыщет возможность вернуться, сколько её ни
0
Исповедь дочери
Исповедь дочери "Маньяка"
[Детективы / Ужасы / Современная проза]
Два Арбата. Старый и Новый, а на стыке — старинный дом. Здание, которое помнит всё: от вонючих трактиров до золотых времен СССР, когда здесь рождались легенды гастрономии в виде торта «Птичье
0
Временные трудности или вынужденный брак
Временные трудности или вынужденный брак
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
Я вынуждена выйти замуж за папиного знакомого. Что может быть ужаснее, чем соединить жизнь с нелюбимым человеком? Да ещё и со стариком! Мне всего 19, а ему уже 43! Но у меня есть план. Всего-то нужно
0
Восстание декабристов 14 декабря 1825 года
Восстание декабристов 14 декабря 1825 года
[Исторические приключения / Военная документалистика / Документалистика / Государство и право]
Александр Евгеньевич Пресняков (1870-1929), крупный специалист по истории Древней и Средневековой Руси, после событий 1917 года занялся изучением эпох Александра I и Николая I в политическом и
0
Мальчик из Ямы 8: Отвал
Мальчик из Ямы 8: Отвал
[Космическая фантастика / Юмористическая фантастика / Самиздат]
Создано с помощью нейросети. Я вернулся на Целину с дипломом, опытом трёх стажировок и планом заработать на собственный корабль. В Центре Распределения мне выдали мусоровоз. Дома всё на месте:
0
Больше моря
Больше моря
[Научная фантастика / Социальная фантастика / Самиздат]
Триста лет – это огромный срок. И, как быстро становится понятно, за этот срок может произойти многое. Собственно, многое и произошло, вот только почему-то никто не хочет говорить, что именно, и
0
Папа для Снежинки под ёлочку
Папа для Снежинки под ёлочку
[Короткие любовные романы]
Я мать одиночка, а моя маленькая дочь мечтает получить на новый год в подарок ПАПУ!!! Ведь родному отцу до неё нет дела. Он даже ни разу её не видел! Сбудется ли заветное желание ребёнка,
0
Город, которого нет 11: Власть Мотылька
Город, которого нет 11: Власть Мотылька
[Боевое фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези / Самиздат]
Я видел конец света. Видел, как мир пожирают твари из кошмаров Лавкрафта. А потом очнулся за год до катастрофы, обладая таинственной силой и таймером, отсчитывающим срок до моей смерти. Теперь я умею
0
Возрождение механика. Том 3
Возрождение механика. Том 3
[Альтернативная история / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
В прошлой жизни я был отличным автомехаником. Погиб на подножке грузовика без тормозов, пытаясь увести его от машины с ребёнком. А проснулся семнадцатилетним Витей Ярцевым. Без денег, без
0
Красный код. Том 5
Красный код. Том 5
[ЛитРПГ (LitRPG) / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
1935 год, Москва: тот, кто пришёл в прошлое как игрок, теперь сам двигает фигуры на доске, где решается судьба страны. Впереди большая война, позади чужая жизнь и чужое имя, а система, которая вела
0
Там, за туманами
Там, за туманами
[Альтернативная история / Самиздат / Попаданцы]
Там, за туманами, война выглядит совсем иначе. Холодный октябрь 1941 года. За Полярным кругом стремительно приходит зима, но война, наоборот, только набирает жар. Другие самолёты. Другие
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Гусиный переполох
Гусиный переполох
[Приключения: прочее]
Категория: джен, Рейтинг: General, Размер: Мини, Саммари: Майкл и КИТТ привыкли иметь дело с самыми опасными преступниками. Но во время очередной погони они сталкиваются с противником, к которому
0
Штормбрейкер
Штормбрейкер
[Любовная фантастика]
Нью Манхэттен всегда обещал девятнадцатилетней Поэт Грейвс безопасность — если она будет подчиняться. Воспитанная среди правящих Домов и обрученная с могущественным наследником, она поступает в
0
Брат парня на замену
Брат парня на замену
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
— Ир, послушай, — напряжённо начинает Вова. — Первый раз — он особенный для девушки, и для тебя тем более, ты давала это понять. И прежде чем мы пойдём на этот шаг, я хочу, чтобы ты была максимально
2
Развод. Отравленное серебро
Развод. Отравленное серебро
[Старинная литература: прочее]
Лена и Сергей преодолевали все трудности вместе. Так было в течение 25 лет их совместной жизни. Но накануне дня серебряной свадьбы Сергей исчез. Лена осталась в одиночестве и с больной свекровью на
0
Цундоку. Японское искусство коллекционирования книг
Цундоку. Японское искусство коллекционирования книг
[Хобби и ремесла / Научпоп]
Цундоку – теплая история о людях, которые любят книги просто за то, что они рядом. Это книга про тех, кто входит «на минуту» в книжный, а выходит с огромным пакетом. Для тех, кто знает: даже
0
Искатель, 2008 № 04
Искатель, 2008 № 04
[Приключения: прочее / Детективы / Газеты и журналы / Фантастика: прочее]
«ИСКАТЕЛЬ» — советский и российский литературный альманах. Издаётся с 1961 года. Публикует фантастические, приключенческие, детективные, военно-патриотические произведения, научно-популярные очерки и
0
Бастард Императора. Том 25
Бастард Императора. Том 25
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Ещë ребëнком я рвал стальных виверн на части во имя своего Императора! Маленький гений, обречëнный на одиночество, взрослел и выполнял великий долг. Моë магическое искусство вызывало трепет у
1
Осколки шкатулки желаний
Осколки шкатулки желаний
[Юмор: прочее / Современные любовные романы / Современная проза]
Разбитая шкатулка. Пачка неотправленных писем. И бывшие любовники, которые ненавидят друг друга. Лера и Ян не виделись семь лет. Их первая любовь разлетелась вдребезги, оставив после себя только
0
Хозяйка брошенного королевства – 2
Хозяйка брошенного королевства – 2
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Книга – 2. Замерзшее королевство чужого мира по глупой случайности теперь в моих руках. Горожане едва выживают, хрупкое перемирие с Ледяными драконами вот-вот рухнет. Под грузом навалившихся
1
Хоккейный брак
Хоккейный брак
[Современные любовные романы]
Смогут ли они полюбить друг друга. Саша и Катя которые не верят в любовь . Я предлагаю начать чтение прямо сейчас!Приятного чтения.
0
Не верь, не бойся, не проси. Книга четвёртая
Не верь, не бойся, не проси. Книга четвёртая
[Боевик / Современные любовные романы / Любовные детективы]
Янка привыкла к свободе и вседозволенности. Одинокая богатая девочка, которую никогда не наказывали. Всё изменилось в один миг, когда её превратили в наркокурьера. А за такие поступки приходится
0
Император Пограничья 6
Император Пограничья 6
[Самиздат]
Создавать Империи — это как кататься на велосипеде. Трудно только в первый раз. Пускай я возродился в теле боярина-изгоя, спасшегося от виселицы Дайте мне банду оборванцев и я сделаю из них
1