MoreKnig.org

Дзень Святого Патрыка: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Севярынец Ганна



Шрифт:

Уначы ляжыш з заплюшчанымі вачыма, і з адчыненага акна, акуратна зацягнутага сеткай ад мух, плыве ў твой будучы сон пяшчотнае даміно металічнага гуку пустых вагонаў, якія паслядоўна стукаюцца адзін аб адзін, калі іх перацягваюць з адзінаццатага пуці на дванаццаты, дзеляць начную свежасць на апетытныя кавалачкі меладычныя склады далёкіх аб’яў на пасажырскім вакзале, чуюцца пранізлівыя посвісты апошніх дызялькоў з Пінску, і торгае пад тваім ложкам зямлю цяжкая працоўная хада патаемнага таварняка невядома з чым. Ложак пад той хадой пачынае калыхацца, і ты засынаеш.

На чыгунцы працаваў наш лунінецкі дзед: у яго была шыкоўная форма, яшчэ больш шыкоўная фуражка з аколышкам, і на той фуражцы раскідвала крылы залатая чыгуначная птушка. І дзедаў бацька быў чыгуначнікам, і дзедаў дзед, і бацька дзедавага дзеда, і такім чынам кіламетры лунінецкіх рэек і тоны лунінецкіх шпалаў пастуквалі ў маім сэрцы генетычнай памяццю не толькі ўлетку.

Ад дзедавай працы нам перападаў душ. У бабулінай кватэры ніякіх там буржуйскіх прыбіральняў і ваннаў не было, і раз на тыдзень, у нядзелю, нас вадзілі ў драўляны дамок якраз паміж дванаццатым і адзінаццатым пуцямі: сенцы, кафельны пол і сцены цеснага і прапаранага памяшкання, тры кранікі і жалезныя бліны з дзіркамі пад столлю. Калі міма праходзілі таварнякі ці імчалі хуткія, дамок калаціўся і танчыў у такт грукату колаў, але мы гэтага не баяліся – куды страшней за гэта была бабуля з мачалкамі. Як яна нас дзёрла! Як мыліла! Як шуравала! Трэба было адмывацца да скрыпу – толькі калі наша скура пад бабулінымі пальцамі пачынала рыпець, нас па адным выпускалі ў сенцы, там трэба было апрануцца ва ўсё чыстае і накрухмаленае, наматаць на галаву духмяны ручнік, акуратна сесці на лавачку, дачакацца, пакуль скура зарыпіць і ў бабулі, і, пераступаючы рэйкі, выбірацца на дарогу дадому. Гэта заўсёды быў ужо цёмны вечар, і над чыстымі нашымі, заматанымі ў ручнікі галовамі праносілася: «Тринадцать-двадцать-один на второй тупиковый»…

Як яна жыла побач з чыгункай, мая лунінецкая бабуля? Ці часта ўспамінала яна сваё першае падарожжа, лежачы з заплюшчанымі вачыма пад бясконцы ляскат таварнякоў на станцыі? Напэўна, дзецям яно давалася лягчэй, тое падарожжа – проста аднойчы прыйшоў нейкі дзядзька, прынёс нейкія паперы, і мама стаяла слупом пасярод хаты, а потым кідала на чысцюткую прасціну нейкія выпадковыя і непатрэбныя рэчы, а вялікую парцалянавую варшаўскую ляльку раз за разам адкідала ўбок, так і паехалі на вакзал без лялькі, а калі б з ёй, дык было б цікавей усё-ткі ехаць у смярдзючым таварным вагоне, пасярэдзіне якога была прарэзана дзірка, але ж не ўсе ў тую дзірку маглі патрапіць – вагон падскокне на стрэлцы, дык абавязкова прамахнешся. Была тая дзірка, а болей ніякіх табе буржуйскіх зручнасцяў, і так ад самага Давыд-Гарадка да таго высачэзнага лесу, у якім вылі ваўкі і стагналі сосны, усе чатыры тыдні па змучаных рэйках чыгункі, якая ў трыццаць дзявятым на гэтым напрамку працавала на знос.

Іх давезлі да нейкага выпадковага кіламетра, пазначанага ў паперах, выгрузілі з вагонаў – і пусты таварняк, некалькі разоў скалануўшыся на стылых рэйках, з пустым металічным лязгам пацягнуўся назад да станцыі прыпіскі, акуратна пазначанай на кожным вагоне белай фарбай. Я не ведаю, што адчувалі машыністы тых цягнікоў. Напэўна, нешта адчувалі. Холад, напрыклад, адчай ці стому. Ці радасць – дадому, да сваіх. Кожны з машыністаў, напэўна, ведаў гісторыю мінскай вуліцы Розы Люксембург, славутай вуліцы савецкіх чыгуначнікаў, уганараваных уласным жыллём, з якой аднойчы ў трыццатым акуратна, у шахматным парадку, з кожнага другога дома пазабіралі ўсіх мужчын і павезлі невядома куды, а ўсё за тое, што адзін з іх адмовіўся везці раскулачаных. З той ночы раскулачаных вазілі ўсе, і туды, куды было пазначана ў паперах – не на станцыю, а проста на нейкі, часта выпадковы, сібірскі кіламетр. Прывозілі – і назад, адчуваючы і холад, і адчай, і стому, і, канешне, радасць.

У сорак другім майго дзеда таксама павезлі – у адваротны ад бабулі бок, на захад. Баўэры, у якіх дзед працаваў, былі людзі адносна неблагія, калі не ўлічваць таго факта, што ў двух кіламетрах ад іхняй утульнай сядзібкі быў лагер з крэматорыем, і з высокай трубы таго крэматорыя раз у тыдзень валіў чорны калматы дым, які было бачна з кожнага акенца пернікавага баўэрскага доміка, а яны, калі што і адчувалі ў гэты момант, дык толькі, напэўна, радасць ад таго, што іхняя печка, распаленая маўклівым хлопцам з усходу, дыміць усё ж такі белым.

Нічога гэтага я не ведаю ў тыя лунінецкія тыдні, калі мы кожны вечар адмываем чорныя ад палескага торфу ногі і кладземся спаць у накрухмаленыя ложкі. Мыць ногі цяжка, а ляжаць у ложку – добра: заплюшчваеш вочы, адганяеш ад сябе маркотны летні дзень – і ў чысцюткае, да скрыпу адмытае летнім дажджом паветра плывуць гукі нястомнай чыгункі: «По двенадцатому пути протягивается грузовой…»

У таго, хто ўмела марыць, мары здзяйсняюцца, і зараз я жыву побач з чыгункай. Кожны, хто ляціць у хуткім цягніку з Мінска ў Маскву, кожны, хто цягнецца пасажырскім з Баранавіч у Віцебск, абавязкова праязджае пад маімі вокнамі. Калі я развешваю на балконе белыя прасціны ці чырвоныя сукенкі, кожны з цікаўных падарожнікаў можа пабачыць асартымент маіх адзежных шафаў. Калі тата едзе з Віцебска ў Мінск хуткім, ён абавязкова тэлефануе мне акурат ля майго дома і жартуе ў слухаўку чэхаўскім: «Проезжая мимо станции, у меня слетела шляпа». Пакуль мы абодва смяёмся, ягоны цягнік набліжаецца ўжо да Калодзішчаў.

Я стаю на сваім балконе і гляджу на чыгунку – з пятага паверха далёка відаць. Я бачу, як узнікае з мінскага небыцця сіненькі шнурок электрычкі, бачу, як паўзе праз зялёныя палі чорны вужака таварняку, бачу, як знікае ў жодзінскім напрамку імклівы хуткі. «Брысь!» – коратка пасвіствае ля станцыі вясёлая электрычка. «Імчу-у-у-у!» – папярэджвае шэра-сіні, надта ж дзелавы штадлер. «Сыхо-о-о-о-одзь!» – басам патрабуе нетаропкі грузавы, перад якім перабягаюць рэйкі бязбоязныя месцічы. Ён цягне даўгое цела праз станцыю, ля яго наглуха зачыненых вагонаў уецца мяцеліца, уздымаецца невялічкі снегавы тарнада, і людзі на пероне адварочваюцца, каб не пакалола завеяй твар. Белай фарбай пазначаны на вагонах станцыі прыпіскі, і гэта так далёка, за тысячамі снежных кіламетраў, у такім лютым холадзе…

Заскокваю ў вагон – гэты цягнік на маёй станцыі стаіць толькі хвіліну, незадаволена гудзе і торгаецца з месца. Да наступнай раніцы я буду па-за часам і па-за прасторай – лес, снег і жоўтыя агеньчыкі невядомых вёсак, у якіх нехта жыве, кахае і плача, і пакуль той, хто плача, супакоіцца, я буду ўжо далёка, ля іншай вёскі, і іншыя людзі будуць слухаць ціхі звон крышталю ў сваіх старэнькіх сервантах, абуджаных блізкім цягніком, і на галоўках калекцыйных парцалянавых лялечак, якія даюцца ў дадатак да каляровых часопісаў у мясцовым «Белсаюздруку», будуць калыхацца белыя каруначкі. У маім мабільніку скончыцца зарадка, і ніхто не купіць квіткоў у маё купэ, і я буду сядзець там адна, кожную хвіліну пераадольваючы кіламетры чужых прастораў і чужых часоў, і незаўважны пыл ад колішніх пажараў на лунінецкіх тарфяніках будзе класціся шэрым воблачкам на мае валасы.

5

Марына ніколі не магла пэўна сказаць, ці насамрэч яна кахала Міцяя, Дэна ці Сямёнава, не кажучы ўжо пра тых, з кім падзяляла дарослую адзіноту пасля, але яна ведала дакладна: Максіма Багдановіча – так.

Закахалася яна ў дзявятым класе, калі падчас рэспубліканскай алімпіяды ўсю іх абласную каманду павезлі ў сталічны музей Багдановіча. Канешне, яна ўжо ведала і «Слуцкіх ткачых», і «Вераніку», і «Трыялет», і нават «Пагоню», вершы ёй падабаліся, але каб чытаць беларускае запоем – такога з ёй яшчэ не здаралася, а тут, пасля музея, здарылася. Яна добра памятала тое імгненне, калі сэрца правалілася некуды ў бездань. Як заўсёды ў дзявочых безданях, гэта здарылася нечакана і нелагічна. Экскурсавод, каментуючы нейкі здымак, раптам сказала не экскурсаводскім, а чалавечым голасам: «А наогул ён быў такі высачэзны, нават рослыя дзяўчыны ледзь даставалі яму да пляча». І сэрца Дамейкі закалацілася недзе ў жываце. Яна нібыта пабачыла: сінія вочы, чорныя, чамусьці ўскалмачаныя валасы, хударлявая, знявечаная сухотамі, прыгорбленая постаць, доўгія рукі з нервовымі пальцамі, дзіцячая ўсмешка – такі знаёмы, такі родны. Гэты Максім Багдановіч, які раптам так відавочна апынуўся побач з ёй, вельмі ж нагадваў аднаго дзесяцікласніка, які калісьці падабаўся Дамейцы, але ж той быў проста дзесяцікласнік, а гэты – паэт.

І пачалося. Марына перачытала, перагледзела і перавучыла на памяць усё, што можна было перачытаць і перагледзець у тыя бязгуглавыя часы. Ужо потым яна адшукала ў сеціве і біяграфію Ганны Какуевай, і фотаздымкі маленькай Веранікі, і той самы агульны фотаздымак, з якога быў выразаны нейкі вусаты незнаёмец, якога мы ўсе лічым Багдановічам… А тады інтэрнэту не было. Чытаем тыя праснакі, якія надрукаваныя ў падручніках, астатняе дадумваем. А закаханыя дзяўчыны – як прыгожа яны дадумваюць! Яе Багдановіч быў чароўным. І сапраўдным.

Менавіта таму Марына потым, у аспірантуры, і надалей, у навуковым жыцці, заўсёды адмаўлялася пісаць навуковыя тэксты розных жанраў па творчасці Багдановіча. Хіба што нарысы для беларускамоўных падлеткавых выданняў, пакуль яшчэ яны існавалі. Дзіцячае каханне, першае і адзінае на ўсё жыцце, сапраўднае, у якім не было ні расчараванняў, ні крыўдаў, ні непаразуменняў, каханне ўзаемнае, бо для каго ж яшчэ ён напісаў усе свае вершы, як не для яе, самай удзячнай і самай пільнай чытачкі. О, гэтыя вочы закаханай дзяўчыны! Яны бачаць чалавека такім, якім яго стварыў Гасподзь. Але ж з гэтага захапляльнага відовішча навуку не зробіш.

У Марыны былі ўласныя стасункі з кожным героем гісторыі Багдановіча.

Ці магла яна, напрыклад, добра ставіцца да Максімавага бацькі, Адама Ягоравіча?

Дарэчы, усе гэтыя літаратурныя мамы і таты, якімі яны ёсць у школьных падручніках, заўсёды падаваліся Марыне нейкімі кардонавымі. Нават такія жахлівыя адносіны, якія суправаджалі нараджэнне і маленства Лермантава, у падручніках заўсёды выглядалі салодка і глазуравана, нешта накшталт «не сышліся характарамі». Цяжарная ад прыгоннага конюха нешчаслівая Марыя Арсеннева, не вельмі пераборлівы ў сродках, нішчымны маёр Юры Лермантаў, які пагадзіўся схаваць ганьбу суседкі за нядрэнную ўзнагароду, трагічныя тры гады, якія павінны былі правесці побач гэтыя неблагія, але пакрыўджаныя лёсам людзі, нелюбоў, сваркі і нават бойкі… У такіх бацькоў і з’явіўся будучы геній – і менавіта таму ён геніем і вырас, напэўна. Але ж чамусьці дзецям прапануецца з маленства вучыць рознае хрэстаматыйнае трызненне.

Гэтак жа было і з Адамам Ягоравічам. Засвоіўшы з падручніка вобраз Максімавага бацькі, палымянага барацьбіта за беларушчыну, выбітнога навукоўца, тытана думкі і сынавага паплечніка, яна ўжо студэнткай была непрыемна здзіўлена ягонымі мемуарамі – нейкі самаўлюбёны дзядзька, якога цікавіў толькі ён сам і ягоная вядучая роля ў выхаванні геніяльнага сына. Потым была дзіўная рускамоўная цытата з яго ўспамінаў пра першую жонку, Машу Мякоту, Максімаву маці: «Подвижная, всегда весёлая, с искристыми глазами, с косой чудовищной величины…» Гэтая каса пачварнай велічыні яшчэ доўга пераследавала Марыну: тут Адам Ягоравіч прабалбатаўся. «Пачварная» каса ўсё тлумачыць: і немагчымасць любіць хаця б каго-небудзь, акрамя сябе, і нячуласць да прыгажосці, і ўтылітарнае мысленне, і эстэтычны цынізм. Здзівіўшыся пачварнай касе, Марына ўжо не здзіўлялася ні таму, што бацька-этнаграфіст, аказваецца, цкаваў сына за бесперспектыўную цікавасць да беларушчыны, ні таму, як ён мучыў трэцюю жонку, нешчаслівую і верную Аляксандру Апанасаўну, малодшую сястру першай, Марыі… Такая звычайная гісторыя: малодшая сястрычка, шалёна закаханая ў мужа старэйшай… Дачакалася свайго Адама: той пахаваў Марыйку, потым – Аляксандру Волжыну, тую самую Волжыну, праз якую Багдановічы аказаліся сваякамі Пешкавых-Горкіх. Марыне падабалася гэтае групавое фота: высачэзны вусаты Максім Горкі з жонкай Кацяй Волжынай, высачэзны вусаты Адам Багдановіч з жонкай Сашай Волжынай, абедзве сястры – у белых паркалёвых сукенках, два гракі і дзве галубкі. Во, напэўна, радаваўся фатограф, пазіраючы на шыкоўныя пары праз аб’ектыў. Аляксандра Волжына пражыла з Адамам толькі год і памерла, вызваліўшы шлях той Аляксандры, якая ўжо колькі год чакала каханага. А той вырашыў ужо больш не вянчацца, зажыў з ёю так, без усялякіх-якіх, і яна амаль не выходзіла на вуліцу, саромеючыся свайго становішча, і толькі нараджала і нараджала яму сыноў.

Але ж галоўным аргументам супраць бацькі былі ягоныя адносіны з сынам. Марына не магла дараваць Адаму Ягоравічу Максімавай смерці: калі ягоны сын паміраў у Ялце, а ён прыехаў па справах у Сімферопаль…

Колькі там ад Сімферопаля да Ялты? Восемдзесят кіламетраў па трасе? Пяцьдзясят – напрамкі? Дамейка не магла чытаць тых старонак успамінаў Адама Ягоравіча, дзе ён валіў сваю ўласную бацькоўскую віну то на рэвалюцыю, то на мітынгі, то на снег пад Гомелем, то нават на самаго Максіма – маўляў, на лісты не адказваў, на сустрэчы не ездзіў. Восемдзесят кіламетраў! Праз любую рэвалюцыю можна з’ездзіць, асабліва ведаючы, які расхрыста і небарака твой сын, які зараз памірае без ежы, без чыстай кашулі, без лекаў, без сяброў, без кахання.

Ды што тут казаць. Бацька не любіў жывога і непаспяховага сына. Але ж калі той стаў класікам…

Аднойчы Дамейка выказалася вось так наконт Адама Ягоравіча на нейкім банкеце, які па навуковай завядзёнцы фіналіў чарговую канферэнцыю. Выказалася ціха, але эмацыйна, старой прафесарцы з Гародні. Калі б не надта смачнае чырвонае віно, Марына б – ніколі і нікому, але віно пілася як гарбата, а прафесарка падавалася зусім свойскай. Яна паслухала Дамейку моўчкі, паківала галавой, а потым запыталася: «А ў вас дзеткі ёсць, Марыначка?» «Пакуль не», – адказала Дамейка і ў адзін момант адчула, што ўсё папярэдне сказанае было непрыгожым трызненнем саплівай смаркачкі. «Будуць, абавязкова будуць», – чамусьці сумна сказала прафесарка і цяжка ўздыхнула.

Не, Марыне не хацелася залішне дэманізаваць Адама Ягоравіча. Ён быў бацька, па-першае, а па-другое, усё ж такі беларушчына да яраслаўскага гімназіста Максіма ішла з ягоных, з бацькавых рук. Але ж тых матылькоў, якіх бацька-этнограф з навуковымі мэтамі лавіў і прышпільваў на мяккі аксаміт калекцыі, сын нейкім цудам ажыўляў і выпускаў на волю. І яны, шпаркія, лёгкія, віліся па-над белым пухам вішняў, бессмяротныя, бездакорныя, светлыя, вечныя. І наогул, ёй падавалася, што беларуская літаратура для Максіма, улічваючы яго складаныя адносіны з бацькам і наогул матрыцу адносінаў бацькоў і сыноў, была ідэальнай самарэалізацыяй. І справу бацькаву працягваў, і супрацьстаяў яму. Зерне, якое абвяргае колас, з’яўляючыся ягоным параджэннем.

Максімавы мачахі, абедзве Аляксандры, не выклікалі ў Марыны ніякіх асаблівых пачуццяў. Так, яны пасынкаў не любілі. Так, асабліва не клапаціліся. Так, не ўспаміналі. Але ж як успамінаць – у саміх жыццё было несалодкае. Свае сыны паміралі, калі тут думаць пра чужых?

І Клаву Салтыкову, напэўна, адзіную, хто мог бы зацяжарыць ад Максіма і ажыццявіць ягоную мару, і нарадзіць прыгожаму хлопцу прыгожае дзіця, яна не любіла звычайнай жаночай нелюбоўю, якая заўсёды нараджаецца з рэўнасці.

Гэтая гераіня знакамітага «Інтымнага дзённіка» Максіма падавалася ёй (і, далібог, была!) такой прасцячкай і пустэчай, што нават крыўдна станавілася за паэта. Марына бачыла дакладна, нібыта сама гушкалася ў тых сумных гамаках на лецішчы ў Старым Крыме, дзе Максім і Клава лячылі сухоты: вось хударлявая, смуглявая, зухаватая Клава, зарана выдадзеная замуж за неблагога, па сутнасці, але нуднага чалавека, вось сарамяжлівы, відавочна няўмелы ў любошчах, але ж малады і прывабны Максім, вось лецішча, на якім павінна, ну абавязкова павінна здарыцца нейкая рамантычная авантура… Ёй – авантура, а яму?

Калісьці Дамейка ледзь не аблівалася слязьмі над гэтым «Інтымным дзённікам» – натхнёнымі, юнацкімі запісамі, у якіх узрушаны Максім фіксаваў Клавіну «авантуру»: і як яна рабіла выгляд, што не заўважае, і як, хаваючыся ад малодшай сястры, запрашала пагуляць вакол лецішча, і як сядала яму на калені, і як яны цалаваліся ў гамаку, і пра тое, як, здымаючы Клавіну сукенку, пераблытаў накірунак і паспрабаваў зняць праз ногі…

Нехта пісаў, маўляў, Максім у гэтых радках нібыта выбачаецца перад мужам Клавы. Адчувае сорам… Марына была ўпэўненая: гэта яму за сукенку было сорамна. Ну ўявіце сабе: вы першы раз з жанчынай, і так жа хочацца падацца малайцом, а тут гэтая сукенка… І яна кажа: «Праз галаву паспрабуй».

Дарэчы, гэты славуты верш пра Клаву для Марыны быў найлепшым доказам Клавінай пустэльнасці, якую адчуваў і Максім – не мог не адчуваць. Першая страфа – прыгожа. Кранае. Складна нават. Не шэдэўр, канешне, але ж… І тут раптам – другая страфа…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Таро, или Император в жёлтой шапке
Таро, или Император в жёлтой шапке
[Современные любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
1
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
[Биографии и Мемуары / Научпоп]
Если бы Петру привиделась наша сегодняшняя страна, что бы он захотел в ней исправить? Он бы за многое задал нам трепку. За расточительность землями — и после 1917-го, и после 1991-го. За воровство
1
Мои. Робкий дар убогого мира
Мои. Робкий дар убогого мира
[Любовная фантастика]
Нелепая случайность, которой нет объяснений и моя налаженная жизнь кардинально меняется. Здесь я не мусор, мне дали неприкосновенность и возможность выжить, но я не согласилась выпонять условия
1
Учитель (ЛП)
Учитель (ЛП)
[Триллер]
История рассказывает о Ив — учительнице математики, которая ведёт обычную жизнь: она замужем за преподавателем литературы Нейтом, работает в школе и кажется всем счастливой. Однако её жизнь
1
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
[Ужасы]
Он пьет все, что горит! В этом ему никто не может составить конкуренцию. Ни люди, ни не-люди. Поэтому его прозвали Ульвик Бездонный... Заядлый любитель алкоголя Рик, частенько садившийся пьяным
1
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
[Ужасы]
В сказках рождается истина, в ужасах – сила.Восемь историй заставят леденеть вашу душу, сомневаться в том, что вы видите, бояться заглянуть в темноту.Холод, поднимающий волосы дыбом, скрип половиц,
0
Шторм
Шторм
[Повесть / Постапокалипсис / Фантастика: прочее]
«Доверяй только дозиметру. И то не всегда…» Кто написал это на стене убежища? Тот, кто не вернулся — или тот, кто понял главный закон нового мира? Мир умер пять лет назад. А потом пришёл
0
Охотник на маньяков. Том 1
Охотник на маньяков. Том 1
[Детективы / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Вернувшись в 1985 год, я предотвратил трагедию — спас дочь, в другой реальности погибшую от рук маньяка. Но этого мало, чтобы остановить большое зло. Я помню имена убийц, пока не успевших
1
Барон жжёт! Книга 2
Барон жжёт! Книга 2
[Самиздат / Попаданцы]
Я только начал обживаться в этом мире, а уже умудрился вляпаться в историю с работорговцами. А ещё обиженный молодой аристократишка сбежал от своей семьи и грозиться отомстить мне за своё унижение на
2
Литературное, слишком литературное
Литературное, слишком литературное
[Критика / Публицистика / Научпоп]
В центре настоящего сборника – полемика Акутагавы Рюноскэ и Танидзаки Дзюнъитиро, развернувшаяся в 1920-е годы на страницах журнала «Кайдзо». Писатели вели живой и напряженный спор о природе сюжета,
0
Крылатая война. 1915
Крылатая война. 1915
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Я всегда мечтал летать. На МиГе как дед, на «Сушке» как отец — не важно! Но не сложилось в этой жизни, а потом... Чужая «Цессна» неожиданно оказалась в небе Первой Мировой в 1915 году. Там, где
3
Эра подземелий 34
Эра подземелий 34
[Боевое фэнтези]
В клане Бессмертных близится рейд, который его наследники и их последователи должны будут совершить в священные земли. Там наших главных героев ждёт множество испытаний и опасностей. Им предстоит
0