ПАНУРА.
Хіба ў мяне вачэй няма…
А гэта вашая прапажа.
(Перадае знаёмы клунак.)
2-і ХЛОПЕЦ.
Ды не прапажа – проста лажа!
1-ы ХЛОПЕЦ.
Звязем ад дзевак і ад хат.
Хлопцы спрытна звязваюць ваўка вяроўкай.
2-і Хлопец.
Як кажуць немцы, абгэмахт!
ПАНУРА.
Ды не забудзьце развязаць!
ТОТА (прахапіўшыся).
Ну, хлопцы, вам не здабраваць!
Паклічу братаноў сваіх!
2-і ХЛОПЕЦ.
Управа будзе і на іх…
Хлопцы панеслі ваўка за вароты.
ЛЯПА (выходзячы).
Усё магло быць горш намнога,
Ды абышлося, дзякуй Богу!
Мы знаем гэты маньякоў!
(Разам з авечкай.)
А хто з намі, будзь здароў!
ЗАСЛОНА
П'есы для дзяцей
Збан
Дзейнічаюць:
ЮРКА