ТОТА.
Ўпалюю гэтую лісу!
Ну, пакапрызіла крыху,
Дык я цярплівы. Я магу
Узяць дурнічку у аблогу –
І абдуру. Бывай, нябога!
(У залу.)
Жыццё – азарт і барацьба.
Хто перамог, таго кляцьба
Не вельмі напужае.
Ідзі хутчэй, мая малая…
(Патупвае, накідвае кажух на галаву.)
Куды прапала ты, аўца?
Хачу каўбаскі і сальца,
Хачу мілосці ў ноч святую,
Іначай хлопчыкам звякую… (Хіхікае.)
А месяц, месячык які!
Мае, я знаю, сябрукі
Даўно таго… (Шчоўкае па гарляку.)
На сон схіліла… (Пазяхае.)
Тота ўладкаваўся на лаўцы і заснуў, накрыўшыся з галавою кажухом.
ПАНУРА (выглядвае з-за ганку).
Такую долю я не сніла.
Панура адчыніла вароты, знакамі падзывае хлопцаў-калядоўшчыкаў. Паказвае на ваўка.
Яго падалей ад мяне.
1-ы ХЛОПЕЦ.
Дык ён жанаты, кажуць…
2-і ХЛОПЕЦ. Не.
1-ы ХЛОПЕЦ.
Не траціць часу, зух, дарма!