ТОТА (вярнуўшыся).
Можа, сватам будзеш, Ляпа?
Цябе я усур'ёз прашу.
(Убок.) Інакш я некім закушу.
(Паказвае клунак.)
Глядзіце: маем пачастунак.
Смакоцця колькі! (Прыкідвае вагу.)
Важкі клунак…
ЛЯПА.
У калядоўшчыкаў забраў!
ТОТА (з пагрозай).
Табе ў пасцельку не пара?
(Авечцы.) Лічу, нам час перакусіць.
Без падмацунку не пражыць.
ЛЯПА.
Дык я таго… Пайду скарэй…
Как гаварыцца, дзень мудрэй…
ТОТА.
Чакай, пакуль ты не пайшоў –
Здымі-ка, браце, кажушок.
Ён нам спатрэбіцца… Пазней… Бо халадае…
(Дастае з клунка пляшку.)
Ляпа пакорна аддаў кажух і падаўся ў хату.
ПАНУРА (убок).
У мяне
Былі і хлопцы, і раманы…
Адзін – цяльпук, другі – рахманы,
А гэты – Божа барані!
(Ваўку.) З гарла ды белую? Ні-ні!
Я лепей чаркі прынясу. (Пайшла.)