MoreKnig.org

План Бабарозы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Касцюкевіч Павал



Шрифт:

Спярша гэтая смерць нікога асабліва не збянтэжыла. Бабагруня ўсяго толькі забіла Дзедлёню ва ўласцівай ёй манеры, то бок, моцай сваёй рамантычнасці, загнала на іншы свет чарговага мужчыну. Хіба што разарванае сэрца Дзедлёні, у адрозненне ад бюсціка Маркса, склеіць не было як.

Прыгадваючы нябожчыка Дзедлёню, Бабагруня мройна заплюшчвала вочы і казала “любенькі” і “даражэнькі”, але новы голас, танклява-фальшывы, што нечакана прарэзаўся ў Бабагруніым горле, выдаваў яе. Любы муж больш не быў дарагі ейнаму сэрцу. Раней мужчынскія імёны Бабагруня вымаўляла ціхім, з перадыханнямі, вуркатаннем.

Але ж ніхто не здзівіўся і тут. Усе ведалі: Бабагруня ж ніколі не кахала кагосьці асабіста. Яна трымцела не столькі перад чарамі Дзядзюлі ці Дзедлёні, ці, напрыклад, актора Купалаўскага Яўгена Б., колькі перад самім гэтым пачуццём, магутным запамарачэннем.

(“Перад капітальным насланнём, якое хапае чалавека мёртвым ухопам за горла, – каментуе мама, але адначасова паказвае іншае важнае месца людскога цела (значна, значна ніжэйшае за горла!), – і нізавошта, Ігар, не хоча адпускаць”).

Аднак са здзіўленнем мы заўважылі, што само гэтае магутнае пачуццё, сардэчнае ўзбуджэнне, таксама трапіла да Бабагруні ў няласку. Напрыклад, цяпер, гледзячы меладрамы і рамантычныя камедыі, яна больш не падсаджвалася бліжэй. Убачыўшы мілосныя сцэны, адно нервова тыцкала на кнопкі пульта. Калі ж упарты пульт не даваўся і ўсё роўна выкідваў пацалункі і абдымкі па іншых каналах, Бабагруня галасіла, што выкіне ў акенца гэты “чортавы прагрэс”. І адразу ж выключала тэлевізар з электрычнай лычкі і давала бацьку ці мне загад аднесці нібыта зламаны агрэгат у гарантыю.

Аднак часам, трапляючы на кіношныя пешчы і мілошчы, Бабагруня ўсё ж заставалася лагодная і дазваляла даглядаць кінастужку да канца. Хіба цяпер на яе твары праступалі не слёзы, а іранічны ашчэр. Чым драматычнейшымі на экране рабіліся любоўныя суплёты і пакуты, тым гучней рагатала Бабагруня.

Былі таксама іншыя званочкі. Бабагруня больш не завітвала ў Мастацкі музей да сваёй улюбёнай карціны “Няроўны шлюб”. Кнігі з аповедамі пра векапомныя каханні славутых людзей назапашвалі пыл на хатніх паліцах.

Бабагруня ўжо не збірала каштоўнага парашку, каб атрымаць дозу кахання без удзела каханка. Не адведвала больш той дзіўнай аранжарэі з запаволеным часам.

Купіўшы свой першы мабільнік, Бабагруня адразу запісала ў тэлефонную кнігу мяне і маму. Але запісала так: “Качуня І.” і “Качуня Г.” Калі я спытаў яе, чаму мы не запісаны як “Ігарок” ці “унук”, а мама, адпаведна як “Галечка” ці “дачка”, дык Бабагруня пацэпнула плячыма і адказала:

– Ігарок, так жа дакладней, разумееш? Ці мала на свеце іншых Ігаркоў ці Галечак!

І самае нечаканае. Бабагруню захапіла гатаванне і прыбіранне. Яна аддавалася хатняй гаспадарцы ўсё больш і больш, як колісь аддавалася раней новаму мужчыну ці сяброўству – да самазабыцця.

Цяпер у яе брэжнеўцы на Чкалава вёўся глянецпарадак. Нібыта помсцячыся за ўсе гады свайго няўмельства, яна не адпускала з нядаўна адгадаваных чырвоных пазногцяў суседскіх дзядкоў-кавалераў. Не адпускала датуль, пакуль з садысцкай асалодай не накорміць кожнага поўным абедам – салатай, першым, другім (мяса + гарнір + падліва) ды ўзварам са штрудалем на дэсерт. А як гатаваць уежна яна так і не навучылася, дык гэтае кармленне моцна нагадвала экзекуцыю.

Вось яны, дзядкі-кавалеры. Пахіліўшы плечы, пакорліва сядзяць у гасцёўні пры стале. Пхаюць у рот няўежную гламэзду, згатаваную няўмелымі рукамі клапатлівай гаспадынькі. Іхнія страваводы, скаланаючы ўсё цела заўважнымі штуршкамі, сіляцца прапхнуць недаробленае паскудства далей. Іхнія рухі спаралізаваныя медычнымі слоікамі, батарэя якіх ганарліва шыхтуецца на антрэсолях. Слоікі напоўненыя фармалінам, ды ў іх плаваюць паасобныя вочы, што не міргаючы віжуюць за гасцямі ды іхнім апетытам.

Суседскія дзядкі-кавалеры вытрымлівалі толькі адно спатканне з настойлівай гаспадынькай і яе пагляднай кватэрай.

…Такім чынам, пад наглядам мёртвых вачэй з антрэсоляў, пры хаўтурным стале, калі адзначалі год па Дзедлёню, Бабагруня выказала жаданне пераехаць разам Бабарозай з чкалаўскай кватэры да “дочачачкі Галечачкі”, у панэльку на Зялёны Луг.

Ізноў гэтаму ніхто не здзівіўся. У нашай сям’і жанчынам прынята гуртавацца пасля смерці мужчын. Калі ў 1962 памёр Дзедвасілій, дык Бабароза пераехала да сваёй дачкі Бабагруні на Чкалава. Нешта такое чакалася і цяпер.

У зялёналугскай двухпакаёўцы тады жылі бацькі і 27-гадовы я. Плошчы яўна не ставала, і таму, разважыўшы, Бабагруня прапанавала купіць кватэру ў адным з бацькамі пад’ездзе.

У стандартнай панэльцы на кожным паверсе чатыры кватэры – па дзве з кожнага боку, і кожныя дзве кватэры аб’яднаныя адным прылазнікам-тамбурам. Бабароза і Бабагруня, натуральна, хацелі кватэру ў адным з бацькамі тамбуры. Але наша суседка, жанчынка, якая трымала на лоджыі казу з адпілаванымі рагамі, заўпарцілася. Амаль падвойную цану, прапанаваную Бабагруняй, жанчынка браць адмовілася.

Маўляў, грошы – злыя вошы, а тут на чыстым паветры дзявятага паверха і сярод хваінаў мікрараёна Зялёны Луг яе Дашка мае неблагія надоі.

Потым абмяркоўваўся варыянт купіць кватэру з ніжняга паверху і потым праламаць столь і ўсталяваць з кватэры ў кватэру сходы. Аднак суседка знізу, адзінокая працаўніца трыкатажнай фабрыкі Таня, адмовіліся ад гешэфту таксама. Зверху ж кватэраў няма – мы жывем на апошнім дзявятым паверсе.

Усё, што ўдалося бабулям, – прыдбаць двоечку насупраць. Хоць і на адным паверсе, але толькі ў іншым тамбуры. Бабароза прадала аднапакаёўку на Чкалава, здала пападдзёўскае золата, якое шчасліва перажыло рэйды НКВД у вечна халоднай галандцы, і купіла большую кватэру.

Каб трапіць з гэтай новай кватэры ў бацькоўскую двухпакаёўку, трэба было агораць лесвічную пляцоўку. Таму гаворкі пра бурэнне сценак і злучэнне кватэраў ужо не вялося. Вялікае перасяленне жанчын скончылася стварэннем двух нашых анклаваў на дзявятым паверсе панэлькі.

У гэтых анклавах мы перападзялілся. У бацькоўскай двухпакаёўцы ў сваім пакоі застаўся я, а ў другі засялілася Бабароза. Мама і бацька ж разам з Бабагруняй пераехалі ў новую кватэру.

У першай кватэры мы зусім скасавалі кухню. І зрабілі ў ёй мой працоўны і прыёмны пакой. “Прыемны к’ебінет для Ігарочачка”, – безупынку паўтарала Бабароза і запэўнівала ўсіх суседскіх бабак, што менавіта дзеля паўставання гэтага “прыемнага к’ебінета” яна знарок і пераехала з Чкалава, 12, выкінуўшы на высакародны захад “дзежку грошай”. А маміны сямейныя аповеды, скарэктаваўшы свой напрамак, цяпер нязменна заканцоўваліся маім кабінетам. З маляўнічых, аздобленых бліскаўкамі і мішурой прамоваў выходзіла, нібыта ўсе нашыя продкі, пакаленне за пакаленнем, толькі тое і рабілі, што набліжалі гэты шчаслівы час, калі я, доктар Ігарок Качуня, змагу атрымаць у прафесійнае валоданне сем квадратных метраў уласнага кабінета. Кабінет цяпер быў панскім фальваркам, княскім хорамам, што пабліскваў маім збольшага мужыцкім продкам у канцы тунэля. З экскурсіяй іншых суседак Бабароза магла завітаць у мой кабінет пасярод псіхатэрапеўтычнага сеансу, навек выпуджваючы гэткім чынам маіх нешматлікіх пацыентаў, якія раптоўна ўскоквалі з псіхааналітычнай кушэткі і паўзлі ў бок выхаду.

Цяпер, за колішнюю адмову злучыць нашу сям’ю, жыццё жанчынкі з казой, а таксама жыццё самой казы ператварыліся ў пекла. Спакой назаўжды пакінуў гэтыя колісь зацішныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Дзверы ў нашыя кватэры на дзявятым паверсе нясцерпна бразгалі. То Бабагруня медзведзявата гойсала туды-сюды, то Бабароза раз-пораз падымала па трывозе наваколле сваім царкоўным фальцэтам. Мама выбівала дываны проста з лоджыі – пыл ад іх ляцеў ва ўсе бакі, у тым ліку і да суседніх гаўбцоў. Праз частыя турбаванні Дашка страціла надоі – стала даваць кісляціну.

Урэшце, пасля серыі пагрозаў ад Бабагруні атрымаць па рагах за перашкоды ў перасоўванні з кватэры ў кватэру, жанчынка з казой капітулявала і зняла дзверы ў свой тамбур. З цягам часу бабулі перасталі зачыняць таксама нашы ўваходныя дзверы.

Потым націску нашых жанчын здаліся суседзі, якія жылі побач з нашай новай кватэрай. Пасля – ЖЭС. “Грамадзяне, забярыце мне тут вашу Нервозу!” – уджалена мармытаў участковы пры выглядзе чарговай дэлегацыі жыльцоў ды іхніх заяўваў. І моршчыўся, як ад згадак пра няякасны самагон.

Непадрыхтаванага чалавека, які выходзіў з ліфта на цяпер фактычна цалкам нашым дзявятым паверсе, не пакідала адчуванне, што ён трапіў не на лесвічную пляцоўку панэльнага дома, а ў лагер для ўцекачоў ці качэўніцкі табар. У кішкі чагосьці ўнутранага, гарачага, аголенага, дзе віравала дзікае, неўтаймаванае ніякімі грамадскімі і еўрапейскімі нормамі жыццё. На пляцоўцы грувасцілася старая мэбля з усіх былых кватэраў нашых продкаў: старасвецкія і старасавецкія камоды, тумбачкі, сталы, серванты. Усе яны безупынку зачыняліся і адчыняліся. З іхняга чэрава вывальваўся чарговы рондаль або камусьці на нагу ўрачыста бразгалася чыгунная мясарэзка. Сушылася на вяроўках бялізна.

Стаяла тут і залатаносная печка-галандка. Яна па-ранейшаму нікога не грэла – па просьбе Бабарозы ў сярэдзіну яе корпуса Дзедбарыс уштукаваў маразільны генератар. Потым пафарбаваў заржавелую галандку ў белы колер – у памяць аб рускай печцы з кватэры на Лодачнай.

(“Дзіўна, як за адно-два дзеянні твае дзяды здольныя ператвараць рэчы і паняцці ў іх поўную процілегласць”, – мімохадзь заўважае Роні).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Темнейший: Властитель
Темнейший: Властитель
[Ужасы / Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фэнтези]
Жестокий некромант Камил Миробоич захватывает власть после долгой борьбы с князем, но его положение крайне шаткое: в народе его прозвали Антихристом; по его душу идёт войско святой инквизиции, чтобы
0
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Роза Версаля
Роза Версаля
[Исторический детектив]
Отставной поручик Алексей Полянский получает приглашение на службу в недавно сформированный Жандармский корпус. Ему сразу поручают вести дело банды «Червонные валеты», занимавшейся в Москве аферами с
0
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
[Детская литература: прочее]
Однажды вечером мама Фикус укладывала спать маленькие листочки. Один из них не хотел засыпать, хныкал и плакал. И пока он спорил с мамой, налетел ветер и унес маленького Фикуса в волшебную страну,
0
По собственному желанию
По собственному желанию
[Современные любовные романы]
Залетаю в кабинет босса и бросаю перед ним заявление на увольнение. — Подпишите! — тыкаю пальцем. Пафосный, но дьявольски привлекательный гад поднимает на меня надменный взгляд. — Причина?
1
Замужем за Монстром
Замужем за Монстром
[Любовная фантастика]
У Алисы всё плохо:работа официанткой не приносит ни денег, ни радости, личная жизнь — сплошное разочарование. Всё, чего она хочет, — прийти в свою убогую съёмную квартиру и забыться. Но однажды
2
Зазирни у мої сни
Зазирни у мої сни
[Ужасы]
На що здатний батько заради порятунку сина, якого поглинає примара, котра оселилася у снах? Мирону Белінському доведеться шукати відповідь на це запитання самому: його батько покинув родину дуже
0
Император-беглец. Герцог
Император-беглец. Герцог
[Исторические приключения / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Приключения нашего современника Ивана Романова продолжаются. Данное произведение является продолжением книги «Император-беглец. Наёмник». Иван Романов был мобилизован в зону СВО, где через год погиб,
0
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
[Энциклопедии / Медицина / Психология]
Максимально практичная книга по всем аспектам материнства. Четкие алгоритмы поведения в той или иной ситуации, полезные чек-апы, конкретные примеры ситуаций и их решения. В книге вы найдете:
2
Дочь Двух Матерей
Дочь Двух Матерей
[Приключения: прочее / Повесть / Классическое фэнтези]
Похоже, на сей раз юный Рэдмунд, наследник герда, перегнул палку. Отец недоволен его поведением и решил проучить непутёвого сына. Чтобы восстановить своё пошатнувшееся положение, парень готов на всё,
0
Секта
Секта
[Самиздат / Эпическая фантастика / Героическая фантастика]
Ссылка на первые тома: https://author.today/work/290425 События разворачиваются спустя три года после возрождения Праматери: Зур”дах направляется на Поверхность с уцелевшей частицей
0
Черные карты. Том 3
Черные карты. Том 3
[Боевое фэнтези / Самиздат]
Инкубус. Место, где всплывают все пороки и желания человека. Место, где любящему сердцу сложнее всего сохранить верность. Новые игроки. Раскол дома Греха. Предательство, дружба, любовь. И среди
0
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
[Кино / Биографии и Мемуары / Театр]
Эта книга – трогательный и искренний портрет великого артиста Николая Петровича Караченцова, созданный на основе воспоминаний его семьи и друзей. Сын Андрей делится личными моментами из жизни с
0
Доля вероятности
Доля вероятности
[Современная проза]