MoreKnig.org

План Бабарозы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Касцюкевіч Павал



Шрифт:

Для судовага практыканта Дзядзюлі на зямлі быў практычна зладжаны Страшны суд. Не вытрываўшы кпінаў цешчы, Дзядзюля нават адмовіўся ад кар’еры пракурора: перавёўся ў адвакацкую калегію на пасаду грамадскага абаронцы.

Моду на судзілішчы Бабароза схапіла ад свайго мужа Дзедвасілія, які быў выпушчаны з турмы па амністыі 1954-га. Пасля пяці гадоў адседкі Дзедвасілій прыдбаў такую зэкаўскую завядзёнку: перад уваходнымі дзвярыма, проста на кілімок, ён паверху ахайна слаў беласнежную анучу. І цяпер госці, якія хадзілі да Дзедвасілія на Лодачную, стаялі перад дылемай: наступіць на анучу ці пераступіць яе. З аднаго боку, здаецца, яе тут і паклалі, каб госці выціралі ногі, і пераступаць яе было прынамсі нявыхавана, з іншага – людзям рабілася шкада і, самае галоўнае, сорамна псаваць яе беласнежнасць.

Пасля ж сыходу гасцей Дзедвасілій адчыняў дзверы і ўсяляк тую анучу абглядаў сваім адным-адзіным вокам. Калі на ёй заставаліся сляды, дык з нейкай такой асалодаю ён цягнуў: “Паску-у-дзіш, сука!” Калі ж слядоў не было, бо анучу пераступілі, дык Дзедвасілій з не меншаю ўсцешанасцю выгукаў: “Грэ-э-эбуеш, сука!”

Чарговы раз пачуўшы гісторыю пра Дзедвасілія і яго выбрык, я запытаўся ў мамы, у чым цымус, і дзе тут было выйсце, як можна было пазбегнуць Дзедвасіліевага здзеку. Мама здзіўлена ўскінула брыво і адказала:

– Ігар, сынок, а хто табе сказаў, што ў жыцці заўсёды ёсць выйсце?

Нягледзячы на тое, што зяць-юрыст ледзьве не зрабіўся пракурорам, Дзедвасілій, былы зэк, Дзядзюлю любіў. Бо зяць адзіны, хто, акрамя жонкі і дзяцей, не збаяўся адкрыта ўзяць бок Дзедвасілія, калі таго абвінавацілі ў калабарацыі з немцамі ў 1949 годзе.

Дзедвасілій, будучы муж Бабарозы і будучы нямецкі калабарант, прыехаў у Беларусь з Падмаскоўя. Прыехаў таксама падчас сусветнай вайны, але яшчэ першай. З мясцовасці Гжэль, дзе робяць “сама харашмяны” ў свеце посуд. Белы, распісаны блакітам. З гэтае мясцовасці паходзяць зацятыя задзіракі і таленавітыя малявальнікі. Дзякуючы апошняй акалічнасці, падчас пагалоўнага прызыву 1915 года Дзедвасілія ў Першую сусветную на перадавую не запхнулі. Узялі ў тыл пісарчуком. Да правіянцкага эшалону, як тады казалі, у “мучныя кірасіры”. Зухаваты, з падкручанымі вусікамі, Дзедвасілій ездзіў на тылавым цягніку і, мяркуючы па шматлікіх фота, якія засталіся з таго часу, усю вайну толькі й рабіў, што набіраўся ў штабным вагоне панскага глянцу: курыў праз эстэцкі бурштынавы муштук пляскатыя папяросы і абкультурваў сваю цягу да боек – фарсуніста баксаваў з іншымі тылавікамі.

Штабны цягнік доўгія месяцы стаяў на прыколе пад Менскам, ля вялікага сяла Гатава. Аднойчы ў нядзельку параненька Дзедвасілій зайшоў у мясцовую царкву, каб памаліцца і заадно прагнаць ваенную нуду. Стоячы на Божай службе, ён моцна захапіўся голасам адной з харыстак, фальцэтам – амаль лямантам, які, здаецца, змятаў на сваім шляху любую перашкоду і паняверку. Усё астатняе, розніца ва ўзросце ды росце, ужо не мелі значэння. Дзедвасілій прычакаў, калі харысткі выйдуць, і гэтак сустрэў сваю будучую жонку, высачэзную Бабарозу.

Дзедвасілій – нізенькі, шчупленькі. Да сёння дайшлі некаторыя фотапартрэты гэтай нехлямяжай пары. Рэжысура сямейных здымкаў заўсёды нязменная. Дзедвасілій у сваёй фарсуністай форме (ці пазней у не менш франтаватым гарнітуры) заўсёды сядзіць. Стаіць жа штыкля Бабароза. Мама шэпча на вушка, што калі б Дзедвасілій і ўзняўся на ногі, дык асабліва б нічога ў ягоным росце не змянілася.

Нягледзячы на захопленасць Бабарозіным голасам, якую Дзедвасілій пранёс амаль праз усё жыццё, яму ў Гатаве і пазней у Менску было несардэчна, бо морды тут чысцілі значна радзей, чым у Гжэлі ці нават у вайсковым цягніку. Дзедвасілій нагадваў байцоўскага пеўня, якога пасялілі на звычайным птушыным двары. У кавалерыйскіх ботах са шпорамі карузлік пахаджаў па цэнтральнай гатаўскай вуліцы, гатовы не тое што даць пытля, а і атрымаць годнага адказу. У бялёсых падштоніках пад самыя грудзі, прыдбаных яшчэ ў войску, ён выбягаў на заснежаны падворак.

– Праваслаўныя! – крычаў Дзедвасілій счарнелым сценам хат. – Давайце паб’емся, як брацці!

Грукат аканіцаў, якія спехам зачыняліся, быў яму адказам. Тутэйшыя: і праваслаўныя брацці, і каталіцкія мужчызны, і евангелісцкія дзядзькі – шчыра пабойваліся ваяўнічага маскоўца.

Але Дзедвасілій не здаваўся. Завітваў да гатаўскага заезнага дому і падбухторваў у ім прыхадняў: вандроўных крамароў і хасідскіх кніжнікаў. Аднак і пахаджане не паддаваліся на правакацыі. Урэшце, змораны адмовамі, Дзедвасілій кленчыў перад першым-лепшым пастаяльцам і напрамілы Бог прасіў, каб той за алтынны пляснуў яму па твары. Мужык, апасліва азіраючыся ў пошуках якога падступства, выходзіў з Дзедвасіліем у сенцы. Там, сарамліва прыкладаючы кулакі да Дзедвасіліевага твару, мужык трохі расціраў касцяшкі па шчацэ. У немай крыўдзе Дзедвасілій махаў рукой, маўляў, ат, усё спаскудзіў, і выбягаў зноўку на мароз. Наведнікі заезнага дома глядзелі ў акно і бачылі, як масковец станавіўся на падворку ў класічную паставу ангельскага баксэра. Ногі трохі сагнутыя, кулакі перад сабою, крыху трасе галавой, не раўнуючы спружынная цацка. Праз нейкі час Дзедвасілій пачынаў заўзята збіваць кулакамі гатаўскае паветра. Раз-два, левай-правай! Ён мяцеліў пустэчу так доўга, пакуль ягоны пачырванелы твар і шыя не пачыналі істотна кантраставаць з бялёсымі падштонікамі. Калі Дзедвасілій уваходзіў у сталы рытм, дык ужо кожны дзясяты ўдар ён наносіў па самім сабе. Кулак па зваротнай траекторыі вяртаўся і пляжыў то ўласны лоб, то пашчэнку. Ад сваіх удараў Дзедвасілій сам жа энергічна ўхіляўся назад і крычаў нешта зухаватае на прафесійнай гаворцы гжэльскіх малявальнікаў-задзірак.

Дзедвасілій, сэрца на далоні, так і не прызвычаіўся да адвечна насцярожаных, сабе наўме, тутэйшых людзей. Яго душа прасілася вонкі, на прасцяг, тут жа скрытныя людзі, паводле ягоных словаў, “запраўлялі шубу ў трусы”, то бок нягегла, але рупліва хавалі свае сапраўдныя пачуцці і жаданні. Хто ціха ходзіць, той густа месіць. А ўжо Ордэн Тых, Хто Самі Ўсё Разумеюць, пагатоў быў не для яго, пра што голасна казалі некалькі гучных сварак, рэха якіх праз гады дакацілася да мяне. Дзедвасілій адмаўляўся прымаць правілы тутэйшай гульні ў прыкіднога дурня. Не дзіва, што, не абаронены ордэнскай моцай, Дзедвасілій дужа пацярпеў ад густога замесу тутэйшай цішыні. Аднойчы яго балбатлівасць і неўтаймаваны нораў давялі да нараў.

За другімі немцамі Дзедвасілій пайшоў рабіць паштаром – і ў акупаваным Менску трэба было карміць сям’ю (“А калі той Менск быў вольны? Вось пакажыце мне, пра якія часы можна было б абсалютна дакладна сказаць, што мы працуем не на акупантаў?” – мімохадзь рытарычна пытаецца мама, і ў яе голасе я чую крыўду за падмочаную рэпутацыю сям’і).

У немцаў з 1941 да 1944 працаваў шмат хто з менчукоў, але пасля вайны пра гэты перыяд усе маўчалі – нібыта не было тых трох гадоў акупацыі. Калі сустракаліся два былыя саслужыўцы, дык сарамліва адводзячы вочы, моўчкі разыходзіліся ў бакі. Нібыта на гэты тэрмін ніхто нідзе не жыў, нічога не еў, ніяк не апранаўся. Нібы ўсіх папросту замарозілі і запраторылі ў адмысловыя лядоўні. Голас пра тыя часы падавалі хіба падпольшчыкі і партызаны.

Крывадушнасці Дзедвасілій цярпець не стаў. Ён хацеў давесці, што ніхто нікога ні ў якую лядоўню не клаў. Ён часта казаў, што не ўсе ў часы акупацыі былі змагарамі і мсціўцамі. Што партызанаў і падпольшчыкаў партызанка і падполле не кармілі. За чаркаю, на прызбе, аб працы на нямецкай пошце Дзедвасілій расказваў адсюль дасюль. Апавядаў пра службу на немцаў як пра неад’емную частку свайго пакручастага жыццяпісу. За гэтыя публічныя аповеды ў 1948-м яго і ўзялі як фашыстоўскага калабаранта. Беларускага нацыяналіста накінулі ўжо па ходзе справы. Не дапамог нават той факт, што пасля няўдалага замаху на Готберга ён уцёк у лес са сваёй дачкой Бабагруняй і некалькі месяцаў да вызвалення служыў пісарчуком у партызанскім атрадзе.

Калі следчы энкавэдыст на допыце пацікавіўся ў Дзедвасілія, як жа ён, кляты пярэкрут, дакаціўся да калабарацыі з ворагам, Дзедвасілій задзірліва адказаў, што проста хацеў паказаць фрыцам, што славяне ніколі не схіляюцца перад захопнікам. Маўляў, сваёй сумленнай працай на нямецкай пошце ён пнуўся здзівіць і напалохаць акупантаў, прадэманстраваць гарт і сілу духу, пераканаць іх у бессэнсоўнасці іхняй навалы. Адразу пасля агучвання гэтага аргументу Дзедвасілій і пазбыўся аднаго вока.

Дык вось, адзіным, хто пасля арышту не адвярнуўся ад дачкі “фашыстоўскага падбрэхіча”, быў Дзядзюля. Тады ён, малады франтавік, усё яшчэ вучыўся на юрфаку ў Маскве. На вакацыях ён не толькі не баяўся прыходзіць да Бабагруні, дачкі ворага народа, – што па тых часах межавала з выклікам карным органам, – а яшчэ даваў праз Бабагруню Дзедвасілію прававыя парады. Тыя парады ў савецкай краіне, ясная рэч, насілі характар хутчэй псіхатэрапеўтычны, чым практычны.

Гэткая адданасць і шляхетная пагарда да небяспекі запала ў душу не толькі Дзедвасілію, а і Бабагруні. Пасля жаніцьбы, нават убачыўшы здрады з іншымі жанчынамі, Бабагруня толькі з павагі да бясстрашнага Дзядзюлі не парвала з ім вокамгненна, як падказвала ёй яе палымянае сэрца. На цэлы доўгі год волялюбка Бабагруня запхнула сваю шубу ў трусы і за колішнюю Дзядзюлевую дзёрзкасць і адвагу цярпела ў сваім сэрцы і хаце жыгала.

– Персей, нясцерпна, я не магу больш так жыць! – кажа Роні. – Хай сабе мужу, але я здраджваю найперш самой сабе, і мне ад гэтага бясконца кепска. Трэба вырашыць тут і цяпер, сёння. Ты гэта разумееш?!

Сценкі і барная стойка, набрынялыя за цэлы дзень сонцам, беззваротна губляюць назапашанае. Бялград распускаецца ў цемры. У сутонні твар Ронін робіцца сур’ёзны, нават трохі змрочны.

– Ну, што, зноў расстацца хочаш? – пытаю я. – Расстацца ў нас, Роні, не атрымаецца. Ты ж ведаеш сама. Памятаеш, спрабавалі? Увесь другі год нашага знаёмства змагаліся з каханнем.

Роні ўздыхае на знак згоды.

– Ага, гэтае змаганне сцэментавала нас канчаткова.

Як усё было? Калі ўжо амаль пачаўся быў другі год нашага любоўя і раявання, мы з Роні нечакана вырашылі разысціся, парваць.

Гэта было маленькае мадзьярскае мястэчка на Дунаі. Ці то Вугоршчына, ці то Славаччына. Кангрэс культур Danubska sonata. У наш агульны выходны мы забрылі да дзікіх хмызоў ля ракі. Не пайшлі шпацыраваць па рабочых раёнах. Мястэчка было настолькі малое, што падзелу на цэнтр і ўскраіны папросту не заўважалася.

Дунай, гэтая напаўфантастычная рака, выцякаў, цёк і губляўся на асмужаным даляглядзе. Самавіты, самазадаволены. Нідзе не пачынаўся, ніяк не сканчаўся. Нямы дакор хапатлівым рухам і мітуслівым планам. Усе нашыя еўрапейскія сустрэчы побач з ім падаліся дробязнымі, няслушнымі, недарэчнымі. А навакольныя веліч і спакой толькі адцянялі нашу дуроту. Надта вымаляваліся на дунайскім улонні мурашыныя фігуркі двух дарослых людзей, якія сустракаюцца цішком і выпадкам. Чорт ведама дзе, чорт ведама як. Тулягаў, якія натужліва сіляцца жыць на два жыцці. Несамавітых шаленцаў, гатовых ляцець за тысячу кіламетраў дзеля аднаго дотыку.

Было нешта ў тым вечары і ў дунайскім ландшафце, што ўвагнала нас з Роні ў беспрасветную роспач і нямогласць. Роні нават адпіхнула мяне, каб я не цалаваў яе больш.

А можа, штуршком да раптоўнага разрыву зрабіліся будучыя чатыры месяцы расстання? Роні мусіла з’ехаць у Кітай з місіяй Еўрасаюза.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Темнейший: Властитель
Темнейший: Властитель
[Ужасы / Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фэнтези]
Жестокий некромант Камил Миробоич захватывает власть после долгой борьбы с князем, но его положение крайне шаткое: в народе его прозвали Антихристом; по его душу идёт войско святой инквизиции, чтобы
0
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Роза Версаля
Роза Версаля
[Исторический детектив]
Отставной поручик Алексей Полянский получает приглашение на службу в недавно сформированный Жандармский корпус. Ему сразу поручают вести дело банды «Червонные валеты», занимавшейся в Москве аферами с
0
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
[Детская литература: прочее]
Однажды вечером мама Фикус укладывала спать маленькие листочки. Один из них не хотел засыпать, хныкал и плакал. И пока он спорил с мамой, налетел ветер и унес маленького Фикуса в волшебную страну,
0
По собственному желанию
По собственному желанию
[Современные любовные романы]
Залетаю в кабинет босса и бросаю перед ним заявление на увольнение. — Подпишите! — тыкаю пальцем. Пафосный, но дьявольски привлекательный гад поднимает на меня надменный взгляд. — Причина?
1
Замужем за Монстром
Замужем за Монстром
[Любовная фантастика]
У Алисы всё плохо:работа официанткой не приносит ни денег, ни радости, личная жизнь — сплошное разочарование. Всё, чего она хочет, — прийти в свою убогую съёмную квартиру и забыться. Но однажды
2
Зазирни у мої сни
Зазирни у мої сни
[Ужасы]
На що здатний батько заради порятунку сина, якого поглинає примара, котра оселилася у снах? Мирону Белінському доведеться шукати відповідь на це запитання самому: його батько покинув родину дуже
0
Император-беглец. Герцог
Император-беглец. Герцог
[Исторические приключения / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Приключения нашего современника Ивана Романова продолжаются. Данное произведение является продолжением книги «Император-беглец. Наёмник». Иван Романов был мобилизован в зону СВО, где через год погиб,
0
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
[Энциклопедии / Медицина / Психология]
Максимально практичная книга по всем аспектам материнства. Четкие алгоритмы поведения в той или иной ситуации, полезные чек-апы, конкретные примеры ситуаций и их решения. В книге вы найдете:
2
Дочь Двух Матерей
Дочь Двух Матерей
[Приключения: прочее / Повесть / Классическое фэнтези]
Похоже, на сей раз юный Рэдмунд, наследник герда, перегнул палку. Отец недоволен его поведением и решил проучить непутёвого сына. Чтобы восстановить своё пошатнувшееся положение, парень готов на всё,
0
Секта
Секта
[Самиздат / Эпическая фантастика / Героическая фантастика]
Ссылка на первые тома: https://author.today/work/290425 События разворачиваются спустя три года после возрождения Праматери: Зур”дах направляется на Поверхность с уцелевшей частицей
0
Черные карты. Том 3
Черные карты. Том 3
[Боевое фэнтези / Самиздат]
Инкубус. Место, где всплывают все пороки и желания человека. Место, где любящему сердцу сложнее всего сохранить верность. Новые игроки. Раскол дома Греха. Предательство, дружба, любовь. И среди
0
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
[Кино / Биографии и Мемуары / Театр]
Эта книга – трогательный и искренний портрет великого артиста Николая Петровича Караченцова, созданный на основе воспоминаний его семьи и друзей. Сын Андрей делится личными моментами из жизни с
0
Доля вероятности
Доля вероятности
[Современная проза]