MoreKnig.org

План Бабарозы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Касцюкевіч Павал



Шрифт:

Пасля вайны Бабагруня праседзела ў дзеўках да трыццаці гадоў, пакуль не наскочыла на спрактыкаваныя вочы Дзядзюлі. Кучаравец, брунет, франтавік – за кожную з гэтых характарыстык Бабагруня магла б лёгка запрадаць душу д’яблу. Сонечны галіцыйчык, аматар вышыванак і цюбяцеек. Ад Дзядзюлі пахла лавандай і нежынскімі гуркамі. Мядзведзяваты здаравец, сваёй маўрытанскай валасатасцю, буйнымі рысамі твару і магутнымі канцавінамі быў неяк прыемна падобны да ўсіх дзікіх жывёлін адразу.

Прапанаваць руку і сэрца Бабагруні Дзядзюля прыехаў з Менска ў Баранавічы, тадышні абласны цэнтр, дзе тая працавала па размеркаванні ў шпіталі. Дзядзюля завітаў у форме, з баявым медалём “За адвагу” на грудзях і букетам чырвоных астраў. І Бабагруня сышла з ім, як была: у пантофлях-атопках і дзюравым белым халаце. Уцякла ў Менск проста з аддзялення тэрміновай хірургіі. З начнога дзяжурства, кінуўшы хворых на волю лёсу.

Тым днём у аддзяленні памёр чалавек, якога не дапільнавалі. Усчаўся запамарочны скандал. Аднак, паколькі ў гэтыя паваенныя гады лекарак страшэнна не ставала, Бабагруні адно ўсыпалі суворую вымову з занясеннем у асабістую справу ды хуценька запхнулі ў празектарскую дзявятай менскай больніцы анатамаваць трупы. (“Каб моцай сваёй рамантычнасці Бабагруня не змагла больш нікога забіць”, – ціхім шэптам каментуе мама).

Чаго не ведала або не хацела ведаць Бабагруня пра Дзядзюлю: ён таксама не кахаў яе асабіста. Тады ён меў агульную любасць да бялявак з яскрава выражанымі сінявокасцю і бюстам. Даволі хутка пасля вяселля Дзядзюля прамяняў Бабагруню на яшчэ больш выражаную ў тых двух паказніках жанчыну. Але толькі праз год Бабагруня заспела каханкаў на сямейнай канапе, як у нашай сям’і вядзецца – у цалкам недвухсэнсоўных позах. Мая мама ўжо тады нарадзілася – праграма-мінімум шлюбу была выкананая. Нічога не замінала волялюбнай, запраграмаванай толькі на шчырае каханне да труны Бабагруні праз пэўны час разысціся з Дзядзюлем.

– Проста Дзядзюля – чалавек Усходу, і таму ён укладае зусім іншы сэнс у словаспалучэнні “любімая жонка” і “любімая жанчына”, чым мы, людзі Захаду, – пракаментаваў колішнюю здраду цесця бацька.

Мама спакойна разважаць на гэтую тэму была не гатовая, таму слова зноў узяў бацька:

– Разумееш, Ігар, у Дзядзюлі “любімая жанчына”, “любімая жонка” – гэта ступень параўнання, а не сцверджанне, як у нас. То бок, Бабагруня, без сумневу была любімая жанчына Дзядзюлі, у сэнсе больш любімая, чым іншыя, чым астатнія каханкі, але не ў сэнсе адзіная… Не тое, што “ах,ох, каханне-здыханне, сустракайце: любімая жанчынка Юліка Шапіры!”… Ну, ты сам усё разумееш…

Калі я перапытаў, чаму гэта Дзядзюля, які прыехаў з Захаду, з Галіцыі – “чалавек Усходу”, дык мама, якая датуль удавала сваю абыякавасць да гутаркі, – падазрона прымружыўшы вока, выпаліла:

– Опа-опа! Што я бачу?! Падаецца, ты сам, Ігар, усяго не разумееш…

Напалоханы магчымым выкрыццём маёй ордэнскай прафнепрыдатнасці, другім разам я прыкусіў языка.

Добраахвотны развод паводле мерак 1950-х – выбрык нечуваны, скандальны. А калі дадаць сюды паваенную нястачу мужчынаў, дык такі Бабагрунін учынак тады гранічыў з выклікам грамадству. Калі мама вучылася ў першым класе, і вучні, і бацькі, і нават незнаёмыя настаўніцы з усёй школы хадзілі глядзець на яе, дачку раз-ве-дзе-ных (!) бацькоў. І калі нехта з разявак наўмысна пытаўся маму, дзе яе тата, дык тая адважна адказвала: “Тата з намі больш не жыве”. Маленькую маму, нібыта выпрабоўваючы і спакушаючы, тады перапытвалі: “У сэнсе, памёр?” – “Не”. “Моцна хворы?” – “Не”. Гэта ўсіх тады надта ўражвала, і ў вачах аднакласнікаў мама са здзіўленнем чытала не спагаду, а захапленне і нават зайздрасць. На думку аднакласнікаў, са сваімі раз-ве-дзе-ны-мі бацькамі (фу ты, ну ты!) мама жыла жыццём якой-небудзь кінаакторкі, Любові Арловай ці Алы Ларыёнавай.

…Аднак і пасля разводу, працягваючы палаць у агні шматлікіх каханняў, Бабагруня ўсё ж прымудралася спапяляць наваколле. Аднойчы яна анатамавала мужчыну з зусім нягоднай цырознай пячонкаю, якая і сталася прычынаю заўчаснай смерці. Анатамавала-анатамавала і раптам прыгледзелася да твару. Напалову фарбаваныя ў рудзізну даўгія сівыя валасы, залаты зуб… Мужчыну знайшла ў ягонай кватэры сястра праз тры гадзіны пасля смерці, і, як на нябожчыка, выглядаў ён яшчэ ніштавата. О Божа ж! Гэта ж Яўген Б., актор Купалаўскага, раскідон і гуляка, які паўгода таму прапанаваў быў ёй, Груні, руку і сэрца!

Але тады Бабагруні нешта замуляла, і пасля двухдзённых развагаў яна сказала актору “не”.

Успомніўшы пра любоўныя расклады, якія вярэдзілі яе ў тыя два дні ваганняў і цяжкіх роздумаў, Бабагруня зусім расклеілася. Галасы райскіх птушак з чароўнай аранжарэі гучалі цяпер недзе паблізу, але засмучаная Бабагруня не магла ніяк у тую аранжарэю трапіць, роспачна натыкаючыся на гладкую сценку морга.

Аднак неўзабаве акумуляваныя за ўсё жыццё запасы каштоўнага парашку ўрэшце завіравалі ў крыві. Сценкі гэтага свету далі доўгачаканую расколіну. І Бабагруня выслізнула ў паралельную рэчаіснасць, дзе час нагадвае паўфантастычную раку, якая нідзе не пачынаецца і нідзе не сканчаецца і якая цячэ павольней, чым трэба. На якую хвілю Бабагруня забылася ўшчэнт, што сядзіць у празектарскім пакоі. Яна ўжо бачыла, як мужчыну з рудымі пэтламі і фіксай паўгода таму яна кажа “так”.

На вяселлі, якое, паводле відзежаў Бабагруні, праходзіць у рэстаране “Рэстаран” на Валадарскага, 9, яе жаніх, натуральна, не стрымліваецца і выпівае залішняга. І таму ўжо ў першыя дні шлюбу актора – з ягота пячонкай, толькі гляньце на яе! – абсалютна справядліва хапае смертухна.

І вось яна, Бабагруня, ні ў якім не халаце медыка, а ў белай сукенцы маладой. Сядзіць пры жаніховым целе ў трупярні. Свежая ўдава, якая не паспела пакаштаваць ад прысмакаў кахання і слодычаў шлюбу. Адна, ізноў адна! А ў дадатак яе мёртваму жаніху, у графе “прычыны смерці” пішуць ганебны “цыроз пячонкі ў выніку празмернага спажывання алкаголю”. Які несімпатычны, нерамантычны канец у яе такой чароўнай love-story! Трэба, трэба было нешта мяняць у гэтай трагічнай карме, але што ўжо ты тут паробіш?

Не маючы лепшага варыянту, Бабагруня па вяртанні ў гэты свет насамперш падрабіла вынікі анатамавання. І вось яшчэ доўгія месяцы пасля гэтага следчы Цэнтральнага аддзялення міліцыі г. Мінска і палова сталічнай пракуратуры збівала ногі, правяраючы аўтарытэтныя звесткі судовай медэкспертызы пра тое, што вядомы актор быў нібыта забіты невядомымі ўдарам цяжкога прадмета па галаве. Невядомыя, невядома як і ў якой колькасці, не пакінуўшы аніводнай улікі, праніклі ў кватэру, без дай прычыны, нічога не ўзяўшы з каштоўнага. Удары не пакінулі слядоў на скуры, але ж прывялі да зліцця крыві ў мозг, якое і стала прычынаю смерці. Да агульнай збянтэжанасці дадамо сястру актора, якая, шакаваная прысудам судмедэкспертызы, памяняе ў кватэры ўсе замкі, уштукуе краты на трэцім паверсе ў пяціпавярховым доме і паставіць кватэру на кругласуткавую ведамасную сігналізацыю (гэтыя недарэчныя краты і цяпер можна бачыць на трох вокнах дома па вуліцы Старавіленскай). І даплюсуем сюды чуткі, якія неўзабаве папаўзлі па Менску: вядомага актора Яўгена Б., маўляў, укакошылі органы бяспекі (а хто ж яшчэ?!) за тое, што ён, запрошаны адказнымі таварышамі, адмовіўся пераязджаць у маскоўскі тэатр, бо захацеў аддаць свой яскравы талент роднай беларускай сцэне.

Гэтак моцай сваёй рамантычнасці Бабагруня працягвала забіваць нават мёртвых.

Мама кажа, пасля таго анатамавання былога каханка і размовы са следчымі Цэнтральнага аддзялення г. Мінска Бабагруня ўвесь вечар навылёт праплакала, і, як гэта часта здараецца, праз слёзы адкрыла маме таямніцу. Прызналася, што Бабасаша, сардэчная сяброўка Бабагруні, да якой мы штогод ездзілі на Балтыйскае мора, зацяжарыла падчас акупацыі ад нямецкага афіцэра Цёцьжэняй, маёй будучай хроснай, калі яны ўчатырох з ёй, Надзяй Майсеевай і Ленай Чыжэўскай працавалі ў Лошыцы на Готберга. І што пасля вайны, на ўсякі выпадак, Бабасаша хуценька ажанілася з першым-лепшым мужчынам, літоўцам Дзедантанасам, і з’ехала да яго ў Вільню.

– Перавядзем гутарку на іншую тэму, шаноўная фрау. – Я ўрэшце праглынуў Роніну шпільку. – Які псіхалагічны метад, вы кажаце, выкарыстоўвае шаноўны доктар Качуня, каб дасягнуць сваіх дужа выбітных вынікаў?

Людзей на вуліцах Бялграда заўважна паменела.

– Каб разгаварыць пацыента і наладзіць кантакт, доктар Качуня спярша сам апавядае забаўныя і сумныя гісторыі пра сваіх бабуль і дзядоў, – кажа Роні.

Як нічога ніякага яна зноў бярэцца лашчыць шорстку майго Іда. Вяшчае мне, нібыта якомусь незнаёмцу, пра адметнасці ўнукатэрапіі, якую я сам і распрацаваў. Роні, здаецца, зусім забылася на важную навіну, сваё рашэнне, якое хацела абвесціць сёння.

Дык вось жа, унукатэрапія. Перш-наперш у форме сямейных легендаў я стараюся захапляльна апавесці суразмоўцу пра сябе, сваё дзяцінства і юнацтва. Гісторыі напачатку смешныя, не пазбаўленыя кіношнай схематычнасці і драматызму. Усё так фактурненька.

Слухаць іх прыемна і няўтомна – салодкая вадзічка. Мне няцяжка – я ж столькі разоў адточваў гэтыя аповеды на публіцы. Пацыент – а мой суразмоўца ім неўпрыкметкі робіцца – захоплены, бурліва рэагуе, каментуе падзеі. Мне ж толькі гэтага і трэба. Дзеля паспяховага лекавання насамперш я павінны атрымаць рэакцыю ў адказ. Каб нарэшце ўся размова набыла форму дыялогу.

Потым, як усякі лекар, што мае свае абавязкі і мэты, я цягну суразмоўцу далей. Трохі ўскладняю свае гісторыі, якія ўсё менш нагадваюць Галівуд і ўсё больш – “Беларусьфільм” перыяду яго росквіту. Усё не заўжды заканцоўваецца хэпі-эндам ці бязладнай буфанадай. У сямейных легендах пачынаюць сустракацца смерці, калецтвы, незалечныя раны.

Пакрысе пад націскам чужых гісторыяў, адчуўшы давер да шчырасці псіхатэрапеўта, упершыню прыгадвае сябе маленькім хлопчыкам ці дзяўчынкаю ўжо сам пацыент. Я тут не сплю – і даліваю ў полымя алею – уплішчваю нейкае асабліва балючае прызнанне пра сваіх дзядоў. Суразмоўца адказвае сваёй шчырасцю.

І, гэтак вось, пакрысе трапляючы ў змененую свядомасць, пацыент у думках вяртаецца ў далёкі век дзяцінства. Пачынае прагаворвацца то там, то сям, з яго вылятае слова, сказ, абмоўка ці проста шчырае прызнанне ў лоб. Крок за крокам, слова за словам, пацыент раскрывае самыя схаваныя свае таямніцы. На свет Божы вылазяць неразвязаныя канфлікты і асобасныя супярэчнасці.

– Каб убіцца ў давер да пацыентаў, доктар Качуня адгадаваў бараду, лысіну, акуляры, пузцо, узяў фарсуністую тростачку, – ліецца вадою Роні.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Темнейший: Властитель
Темнейший: Властитель
[Ужасы / Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фэнтези]
Жестокий некромант Камил Миробоич захватывает власть после долгой борьбы с князем, но его положение крайне шаткое: в народе его прозвали Антихристом; по его душу идёт войско святой инквизиции, чтобы
0
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Роза Версаля
Роза Версаля
[Исторический детектив]
Отставной поручик Алексей Полянский получает приглашение на службу в недавно сформированный Жандармский корпус. Ему сразу поручают вести дело банды «Червонные валеты», занимавшейся в Москве аферами с
0
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
[Детская литература: прочее]
Однажды вечером мама Фикус укладывала спать маленькие листочки. Один из них не хотел засыпать, хныкал и плакал. И пока он спорил с мамой, налетел ветер и унес маленького Фикуса в волшебную страну,
0
По собственному желанию
По собственному желанию
[Современные любовные романы]
Залетаю в кабинет босса и бросаю перед ним заявление на увольнение. — Подпишите! — тыкаю пальцем. Пафосный, но дьявольски привлекательный гад поднимает на меня надменный взгляд. — Причина?
1
Замужем за Монстром
Замужем за Монстром
[Любовная фантастика]
У Алисы всё плохо:работа официанткой не приносит ни денег, ни радости, личная жизнь — сплошное разочарование. Всё, чего она хочет, — прийти в свою убогую съёмную квартиру и забыться. Но однажды
2
Зазирни у мої сни
Зазирни у мої сни
[Ужасы]
На що здатний батько заради порятунку сина, якого поглинає примара, котра оселилася у снах? Мирону Белінському доведеться шукати відповідь на це запитання самому: його батько покинув родину дуже
0
Император-беглец. Герцог
Император-беглец. Герцог
[Исторические приключения / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Приключения нашего современника Ивана Романова продолжаются. Данное произведение является продолжением книги «Император-беглец. Наёмник». Иван Романов был мобилизован в зону СВО, где через год погиб,
0
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
[Энциклопедии / Медицина / Психология]
Максимально практичная книга по всем аспектам материнства. Четкие алгоритмы поведения в той или иной ситуации, полезные чек-апы, конкретные примеры ситуаций и их решения. В книге вы найдете:
2
Дочь Двух Матерей
Дочь Двух Матерей
[Приключения: прочее / Повесть / Классическое фэнтези]
Похоже, на сей раз юный Рэдмунд, наследник герда, перегнул палку. Отец недоволен его поведением и решил проучить непутёвого сына. Чтобы восстановить своё пошатнувшееся положение, парень готов на всё,
0
Секта
Секта
[Самиздат / Эпическая фантастика / Героическая фантастика]
Ссылка на первые тома: https://author.today/work/290425 События разворачиваются спустя три года после возрождения Праматери: Зур”дах направляется на Поверхность с уцелевшей частицей
0
Черные карты. Том 3
Черные карты. Том 3
[Боевое фэнтези / Самиздат]
Инкубус. Место, где всплывают все пороки и желания человека. Место, где любящему сердцу сложнее всего сохранить верность. Новые игроки. Раскол дома Греха. Предательство, дружба, любовь. И среди
0
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
[Кино / Биографии и Мемуары / Театр]
Эта книга – трогательный и искренний портрет великого артиста Николая Петровича Караченцова, созданный на основе воспоминаний его семьи и друзей. Сын Андрей делится личными моментами из жизни с
0
Доля вероятности
Доля вероятности
[Современная проза]