MoreKnig.org

План Бабарозы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Касцюкевіч Павал



Шрифт:

Непісьменная, але кемлівая Руф хутка ўбілася ў ласку. Неўзабаве пападдзя даверыла ёй царкоўныя фінансы. Так што за ўсё жыццё Руф-Бабароза з друкаванай прадукцыі брала ў рукі выключна Біблію. Брала яна яшчэ том Пушкіна, але, як я казаў вышэй, выкарыстоўвала яго для зусім іншых мэтаў. (Мама з гэтага робіць выснову, што Бабароза дырдыганіцца, грэбуе ўсімі набыткамі сучаснай культуры. Аднак бацька маму ўрэзоньвае: папросту Бабароза не навучылася чытаць увогуле. А раз Біблію Бабароза ведала змалку на памяць, дык усё, што заставалася рабіць шчырай шанавальніцы і пашыральніцы веры праваслаўнай, – публічна ўдаваць, што, гартаючы старонкі, яна чытае з паперы).

З поўнае згоды Руфі поп з пападдзёй пастрыглі яе ў такое сабе паўманаства і пакінулі жыць пры сабе. Цяпер цыбатае дзяўчо мела магчымасць поўным правам бавіцца дні навылёт у царкве. Маліцца, штудыяваць Біблію і спяваць у царкоўным хоры, дзе яе пазней і пабачыў – а дакладней, пачуў – штабны пісарчук царскай арміі Дзедвасілій, які страціў галаву нагэтулькі, што звёў у Госпада адну з яго самых адданых нявестаў.

Нягледзячы на зацятую савецкую барацьбу з рэлігіяй, а пагатоў нягледзячы на сям’ю і дзяцей, Біблія была Бабарозіным усім ва ўсе часы. Калі ў трыццатыя гады з грамадскага жыцця царква знікла ўвогуле: мясцовага айца расстралялі, а аўдавелую пападдзю выслалі кудысьці на Урал, дык Бабароза занурылася ў зусім ужо глыбокія сутарэнні біблійнага тэксту. Стала самастойна штудыяваць прапісныя ісціны – асабліва доўгія, заблытаныя, ледзьве асвечаныя каганцамі разумення шахты і галерэі Старога Запавету.

Почасту яе можна было заспець за сталом з разгорнутай кнігай у руках. З узляцелымі ўгору і так высокімі бровамі. З пафарбаванымі ў сляпучую чырвань пазногцямі, што трымалі Кнігу кніг чэпкім ухопам. Адстаронена гледзячы трохі паўзверх радкоў, Бабароза старанна варушыла губамі – гэтак у думках яна ўзнаўляла радкі аб Язэпу Егіпцяніну ці аб прарочыцы Дэборы і адначасова не забывалася ўдаваць, быццам чытае.

Па біблійных сутарэннях Бабароза хадзіла разам са сваімі дзвюма таварышкамі, багамольнымі Лаўрэніхай і Якімовіхай. Гладкія і празрыстыя, як царкоўныя свечкі, набожніцы сядзелі ў Бабарозінай хаце на вуліцы Лодачная, куды яны з Дзедвасіліем пераехалі ў 1934, адразу як нарадзіліся Бабанадзя і Дзядзміша. Сядзелі, шэпчучыся ды молячыся дні навылёт. А яшчэ яны ганялі туды-сюды савецкі адрыўны каляндар. Як высвятляецца цяпер, малельніцы вылічвалі надыход Вялікадня ды іншых рухомых святаў, бо сапраўдныя царкоўныя часасловы тады зніклі ўшчэнт.

Іхнія штудыяванні перарывалі супрацоўнікі НКВД, якія строга раз на квартал завітвалі да Бабарозы, каб амаль да цаглінкі разабраць вапнаваную рускую печку, што стаяла пасярод хаты. Энкавэдысты падазравалі, што Бабароза, былы царкоўны скарбнік, хавае ў печцы пападдзёўскае золата. Амаль усутыч да печкі тулілася няўзглядная паржавелая печка-галандка, якая нікога не грэла, бо ніхто ніколі яе не паліў.

Тое, што яе старэйшая дачка Бабагруня выходзіць замуж за іншаверца, ультраправаслаўніца Бабароза прыняла рахмана, нават прыязна. Дзядзюля ж быў сынам Ізраіля! А ў адзінай кнізе, якую яна чытала (ці ўдавала, што чытае) габрэяў раілася цэлая процьма. Яна столькі ўсяго ведала пра юдэяў! І ў дадатак сама Бабароза мела старагабрэйскае імя. Праўда, у савецкім пашпарце Руф паправілі на Роза, але нават гэты варыянт таксама застаўся з ярка выражанай нацыянальнасцю.

Калі ўжо замужняя Бабагруня наракала маме на ветранага Дзядзюлю, Бабароза толькі адмахвалася. Дзядзюля – жыгала? Дзіва што! Пачынаючы ад прабацькі Якава – вельмі паважанай, як мы ведаем, персоны, – столькі біблійнага спадарства мелі вялікую любасць да жанок і выявіліся гуляшчымі. Гняўлівы і запальчывы? Дык усе, ад Язэпа да Саламона, у руках сябе не трымалі ад заўсёднай раз’юшанасці! І ўвогуле, гэтая нібыта загана ў характары была для старажытных герояў нешта кшталту нябеснага знака якасці. Абібок і гуляка? А як жа магутны Самсон Назарэй, вялікі аматар дачок неабрэзаных народаў, які, па вялікім рахунку, усё сваё бадзяжнае жыццё толькі тое і рабіў, што махаў аслюковай сківіцай і чыніў бясконцыя разборкі са сваімі шматлікімі ворагамі і жанчынамі?

– Не судзі, Грунечка, і не будзеш суджанай! – падмацоўвала старазапаветныя прыклады новазапаветным выслоўем Бабароза. У адказ на матчыну падножку максімалістка Бабагруня моцненька плакала начамі.

Ёсць такая показка. Нейкую постсавецкую пенсіянерку, якая з’язджае ў дзевяностыя на ПМЖ за акіян, пытаюць, у які з амерыканскіх гарадоў яна б хацела трапіць. Пенсіянерка, не думаючы замнога, адказвае, што ў Санта-Барбару. “Санта-Барбару? Чаму менавіта туды?” – перапытваюць яе. “Ды я ж там усіх ведаю”. Дык вось, гэтаксама Бабароза, пераехаўшы ў дваццатыя з сяла Гатава ў напаўгабрэйскі Менск, трапіла ў свой серыял. Біблійны.

– Ой, нядобрыя вочы ў гэтага гіцля Ламэха Беразоўскага, не раўнуючы як у нашага прабацькі Ламэха, які сын Мафусаіла, унук Мехііла і бацька Ноя! – магла запрычытаць Бабароза. – Ой, сэрцам чую, парашыць ён каго тут незнарок, як і сказана ў “Быцці”. Ой, чую!

Праз які год прадказанні Бабарозы спраўджвалася. Гіцаль Ламэх Беразоўскі, які пакутаваў на прыроджаную глаўкому, праз якую ягоныя вочы набылі колер асмужанай бірузы, з табельнага нагана памылкова забіваў двух п’яніцаў, упоцемку прыняўшы іх за бадзячых сабак. П’яніцы, бацька і сын, што набраліся як жаба гразі, перапаўзалі на чатырох вуліцу Няміга проста па брукаванцы. І ўсё роўна як у “Быцці” пра ліхую памылку, Ламэх Беразоўскі, яшчэ сам ап’янелы ад учынку, з нейкім такім нават выхваленнем апавядаў дзвюм жонкам – Адзе і Цылі, цяперашняй і былой. Ужо праз іх пра здарэнне рабілася вядомым міліцыі і грамадскасці.

У габрэйскіх раёнах Менска віравалі жарсці, ішло жывое жыццё, а Бабароза як прасунуты чытач усё-ўсенькае ведала наперад. Яна ўжо была ў курсе, што ў Яшы і яго нялюбай, упхнутай яму цесцем Лавановічам, жонкі Ліі з Інтэрнацыянальнай, нягледзячы на выкідкі (усё роўна як у прабацькі Якава і яго жонкі, прамацеры Леі) такі народзіцца доўгачаканы сын. А іначай быць не можа, гаварыла Бабароза. Яна прадказвала, што будучае імя сына Рувім, “вось сын” па-габрэйску. Потым, аўтарытэтна прадказвала Бабароза Якімовісе і Лаўрэнісе, Лія народзіць яшчэ траіх сынкоў, якіх назавуць Сёмка, Лёўка і Юдаль. І толькі пасля Юдаля шчаслівы бацька прылепіцца да жонкі душою і ўрэшце перастане бегаць да свайго старога кахання, Ліінай роднай сястры, Рахілі з Чырвонай. Усе Бабарозіны прароцтвы спраўдзіліся да апошняе дэталькі.

Праз гэтую ўсёведнасць Лаўрэніха і Якімовіха Бабарозу абагаўлялі. А для Бабарозы гэта было ўсё роўна як глядзець фільм паводле прачытанай кнігі.

Аднойчы ў суботу ліхвяр, уладальнік падпольнага ламбарда Майсей з Кальварыйскай, заліў вочы на Ракаўскім бровары, дадаў на “Аліварыі” і яшчэ ў пары-тройцы месцаў. Апошняе месца, дзе яго бачылі, – ля Свіслачы. Ён распранаўся, мерачыся чмыхануць у ваду. Праз дзень, у панядзелак, уся Лодачная хадзіла ходырам, Майсея шукалі ў трупярнях і цверазілаўках. Пажарныя мацалі дно Свіслачы гірлыгамі. Аднак Бабароза агульнай паніцы не паддалася. Яна на пэўню ведала (і цішком сказала пра гэта Бабагруні) – Майсей не патоп, а калі і зайшоў у ваду, каб перайсці раку, дык воды Свіслачы абавязкова расхінуліся абапал, і той па аголеным дне рэчкі сышоў у кірунку сваёй абяцанай зямлі, якая сцякае малаком і мёдам. І што ж сталася? Ужо ў сераду, праз чатыры дні, ушчэнт змучаная пошукамі Майсеева жонка Фіра сапраўды знайшла яго на Ляхаўцы. На процілеглым баку Свіслачы, у хаце ягонай палюбоўніцы Святланы Кікінзон. Цэлага і жывога. Майсея заспелі на гарачым: ён сядзеў за сталом, застаўленым слоікамі з мёдам і шклянкамі з малаком і снедаў манкай, якую яму ніспаслала палюбоўніца.

Відаць, згэтуль упершыню Бабароза і адчула сябе сапраўднай прарочыцай, а можа, – бяры вышэй! – і Гаспадыняй Богам. Усёмагутнай, усяведнай, што можа дазволіць сабе быць беспадстаўна гняўлівай, што можа вольна і безапеляцыйна ўмешвацца ў людскія лёсы.

Аднойчы мы з Роні трапілі на край белага свету, на паўночна-ўсходнюю мяжу нашага шчаслівага фестывальнага дыяпазону. Санкт-Пецярбург, родны горад Бабамані.

Быў студзень. У агульны выходны, вольную ад кінематаграфічнага антыфестывалю “Белыя дні” часіну, мы выправіліся шукаць выславёную камуналку, на кухні якой колісь з акторамі і паэтамі браў чарку мой прадзед Дзядзмінька, бацька Бабамані, пралетар з манерамі багемшчыка, чыё поўнае імя было Імануіл.

Тут варта сказаць, што за які месяц да таго мы з Роні рупліва шукалі таксама сярэднявечную аптэку ў Кракаве, якой валодаў дзед Дзядзюлі, Дзедтанхум. Старадаўніх аптэк у Кракаве безліч, але тады я не здолеў вызначыць, якая з іх нашая, шапіраўская. Сакрэтным сямейным арыенцірам была двухпавярховасць і спецыфічны пах мятных пігулак у памяшканні. Аднак, як высветлілася, да гэтага апісання пасуюць малой драбніцай ці не ўсе аптэкі Казімежа. Не кажучы пра кавярні, пераробленыя з колішніх аптэк.

І вось цяпер яшчэ адна няўдача – чорта лысага мы знайшлі ў сучасным Санкт-Пецярбургу. Цяпер гэта саменькі цэнтр, Васілеўская выспа. Рэспектабельныя камяніцы з нікеляванымі дамафонамі. Як з голкі знятыя офісы і фанабэрлівыя прадстаўніцтвы. Толькі намаяліся. Апраўдваўся перад Роні я толькі тым, што па starówka’х я не спец.

Мы крыху адпачылі ў “капейцы”, народнай сталоўцы, і я пацягнуў Роні ў Рускі музей, дзе вісіць арыгінал карціны Васілія Пукірава “Няроўны шлюб”. Хацеў спраўдзіць, ці ж кабета ў чапцы, што стаіць па-за старым жаніхом, як і на менскай копіі, нагадвае Бабарозу, а сам жаніх – Дзедлёню.

Дзе там! Кабета і жаніх выявіліся непадобныя, нейкія публічна-чужыя. Хаця, “непадобныя” – не тое слова. То бок кабета ў чапцы і састарэлы жаніх усё ж мелі роднаснасць з персанажамі копіі, якая вісела ў Менску. Аднак з маімі Бабарозай і Дзедлёнем – дык бясспрэчна не. Бровы кабеты ў чапцы не разляталіся спуджанымі птушкамі, а неяк так з цяжкасцю падбітага аэраплана пікіравалі долу. Стары жаніх-багацей выявіўся мажным і трохі друзлым – зусім не выглядаў на лёгкага і стрункага Дзедлёню.

– Канечне ж, дурненькая ты рыбка, яны непадобныя! – выгукнула Роні, пачуўшы мае нараканні. І патлумачыла:

– Нават не таму, што паміж пецярбургскім арыгіналам і менскім паўторам трынаццаць гадоў розніцы. Проста тут з гэтага палатна позіркам злізвалі каштоўны парашок іншыя рамантычна настроеныя асобы. Не твая Бабагруня. І таму ўсе тутэйшыя персанажы карціны нагадваюць не менскіх персанажаў, а некаторыя пецярбургскія сем’і.

І мы працягнулі наш фестывальны кругабег.

Мая ты Роні! Цяпер пра цябе помніцца як мокрае гарыць. Ужо пасля таго, як мы рассталіся, я неяк адчуў: надта забавіўся я ў той цудоўнай аранжарэі, дзе час нагадвае раку, якая цячэ павольней, чым трэба. У тую пару жыццё пакрысе ператваралася ў насланнё, дзе ўсе згадкі і артэфакты кшталту забытай шпількі ў маім заплечніку мулялі, а кроў ад крыўды і неспатольнасці грукалася ў скроні. Мне зрабілася страшна, што я захрас у той аранжарэі назаўжды. І што мне з усяго буяння жыцця застанецца адна-адзіная радасць – натужліва перажываць свой былы раман з усемагчымых ракурсаў. Я адчуў таксама, што ўсё роўна як з дзядоўскімі гісторыямі, так і з табой – я памятаў усё чыста, да апошняга драбочка. А гэтая памятлівасць мяне забівала.

Я вырашыў дзейнічаць. Насамперш даў знішчальную ацэнку былому – абазваў пра сябе нашу мілосную гісторыю замарачэннем, сонечным ударам, атрыманым ад занадта зыркага сакавіцкага сонца ў Кішынёве. Зганіў мілосную гісторыю двух адурманеных экзатычным антуражам людзей. І пасля засяродзіўся на забыванні, такой новай для сябе практыцы. Рупліва, два-тры разы на дзень абсякаў і адкалупваў увесь гэты плюшч успамінаў. Да пераможнага канца і чыстых сцен. Тут табе і працатэрапія зранку, і спіртатэрапія надвячоркам, і аўтатрэнінг перад сном. “Я не думаю пра Роні, я не думаю пра яе, я не… яе… я…”

Аднак сёння, кастрычніцкай раніцай, калі ўсё трымціць пад хмурным менскім небам, я надта слабы, каб супраціўляцца сваёй усяпомнай сутнасці. І ў памяць паўзучай раслінай, шаргочучы, караскаюцца згадкі пра нашае сумеснае жыццё. Пра бесклапотны, бессямейны карнавал. Пра час, калі мы з агідай адпрэчылі рэальнасць. Пра наш палёт на другі бок Месяца.

– Госпадзе, Персей, мяне торкае! – крычала ты, пакуль вакол мяняліся маскі стракатай батлейкі. Нас забіраў дух усіх гэтых фестываляў, кангрэсаў культур, майстар-класаў. Прыгожых зборышчаў вандроўных ветрагонаў. Там на другі раз цябе ўжо абдымаюць як роднага, а на трэці аддаюць сэрца.

Кардонныя сцены нашых сумежных стэндаў замянілі нам дом. Мы пачуваліся, як рыба ў вадзе сярод рок-гуртоў, ятак з хот-догамі, фан-зонаў і танцаў у гразюцы. Праз два-тры фестывалі я кінуў дадумваць тваё астатняе жыццё па-за межамі нашых сустрэчаў і пра тое, што чакае нас на ростанях. Як ты спіш са сваім мужам, сапраўдным доктарам хірургіі Увэ Мітэльманам, напрыклад, ці як ён цалуе твае доўгія белыя пальцы. Увесь мой свет круціўся цяпер на гэтых недарэчных дванаццаці метрах.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Темнейший: Властитель
Темнейший: Властитель
[Ужасы / Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фэнтези]
Жестокий некромант Камил Миробоич захватывает власть после долгой борьбы с князем, но его положение крайне шаткое: в народе его прозвали Антихристом; по его душу идёт войско святой инквизиции, чтобы
0
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Роза Версаля
Роза Версаля
[Исторический детектив]
Отставной поручик Алексей Полянский получает приглашение на службу в недавно сформированный Жандармский корпус. Ему сразу поручают вести дело банды «Червонные валеты», занимавшейся в Москве аферами с
0
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
[Детская литература: прочее]
Однажды вечером мама Фикус укладывала спать маленькие листочки. Один из них не хотел засыпать, хныкал и плакал. И пока он спорил с мамой, налетел ветер и унес маленького Фикуса в волшебную страну,
0
По собственному желанию
По собственному желанию
[Современные любовные романы]
Залетаю в кабинет босса и бросаю перед ним заявление на увольнение. — Подпишите! — тыкаю пальцем. Пафосный, но дьявольски привлекательный гад поднимает на меня надменный взгляд. — Причина?
1
Замужем за Монстром
Замужем за Монстром
[Любовная фантастика]
У Алисы всё плохо:работа официанткой не приносит ни денег, ни радости, личная жизнь — сплошное разочарование. Всё, чего она хочет, — прийти в свою убогую съёмную квартиру и забыться. Но однажды
2
Зазирни у мої сни
Зазирни у мої сни
[Ужасы]
На що здатний батько заради порятунку сина, якого поглинає примара, котра оселилася у снах? Мирону Белінському доведеться шукати відповідь на це запитання самому: його батько покинув родину дуже
0
Император-беглец. Герцог
Император-беглец. Герцог
[Исторические приключения / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Приключения нашего современника Ивана Романова продолжаются. Данное произведение является продолжением книги «Император-беглец. Наёмник». Иван Романов был мобилизован в зону СВО, где через год погиб,
0
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
[Энциклопедии / Медицина / Психология]
Максимально практичная книга по всем аспектам материнства. Четкие алгоритмы поведения в той или иной ситуации, полезные чек-апы, конкретные примеры ситуаций и их решения. В книге вы найдете:
2
Дочь Двух Матерей
Дочь Двух Матерей
[Приключения: прочее / Повесть / Классическое фэнтези]
Похоже, на сей раз юный Рэдмунд, наследник герда, перегнул палку. Отец недоволен его поведением и решил проучить непутёвого сына. Чтобы восстановить своё пошатнувшееся положение, парень готов на всё,
0
Секта
Секта
[Самиздат / Эпическая фантастика / Героическая фантастика]
Ссылка на первые тома: https://author.today/work/290425 События разворачиваются спустя три года после возрождения Праматери: Зур”дах направляется на Поверхность с уцелевшей частицей
0
Черные карты. Том 3
Черные карты. Том 3
[Боевое фэнтези / Самиздат]
Инкубус. Место, где всплывают все пороки и желания человека. Место, где любящему сердцу сложнее всего сохранить верность. Новые игроки. Раскол дома Греха. Предательство, дружба, любовь. И среди
0
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
[Кино / Биографии и Мемуары / Театр]
Эта книга – трогательный и искренний портрет великого артиста Николая Петровича Караченцова, созданный на основе воспоминаний его семьи и друзей. Сын Андрей делится личными моментами из жизни с
0
Доля вероятности
Доля вероятности
[Современная проза]