MoreKnig.org

План Бабарозы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Касцюкевіч Павал



Шрифт:

Тады мне чамусьці падалося, што сапраўднай мэтай Бабагрунінай сваркі было высветліць, вырваць, выцягнуць з мяне абцугамі, хто яна такая, тая, з якой я сустракаюся. Цяпер жа я разумею: маё жанімства яе не хвалявала. Проста высокачастотнае сэрца Бабагруні вычула мае ваганні, і яна нервавалася з унукам за кампанію. Бабагруня абурылася, маўляў, як гэта я не мог вызначыць, як стаўлюся да Роні (хоць і не ведала, як яе клічуць, ды ўвогуле не была ўпэўненая на сто адсоткаў у яе існаванні). Маўляў, ці ты кахаеш яе, Ігарочак, ці ты што?! Бо калі кахаеш, чаму ты яшчэ ў Беларусі?!

– Ты, Ігар, усё ж не крыўдуй на бабулю, – паўтарае ўжо бацька. – Яна такая гарачая, – бацька робіць паўзу, і потым, нахіліўшыся, як заўжды, шэпча мне на вушка. – Агонь!

– Ой, я, ой, халтама! – казала сама пра сваю неразважлівасць і гарачнасць Бабагруня. Для мяне застаецца таямніцаю, як яна, во гэтакая выбухная, атрымала месца ў Ордэне Тых, Хто Самі Ўсё Разумеюць. Працоўная версія – пратэкцыя Бабарозы.

Так, Бабагруня захаплялася блізкімі людзьмі – і каханкамі, і сяброўкамі так, што, нясталая, за кампанію, магла і павесіцца. У даслоўным сэнсе. І тут мама ўкруціла гісторыю пра тое, як падчас нямецкай акупацыі Бабагруня працавала ў Лошыцы са сваёй найлепшай сяброўкай Надзяй Майсеевай. Дзяўчаты былі пакаёўкамі ў сядзібе Курта фон Готберга, кіраўніка генеральнага камісарыяту Беларутэнія. А яшчэ яны былі дробнымі падпольшчыцамі – лічылі нямецкія цягнікі на чыгунцы. І вось аднойчы сувязны з лесу падсунуў Надзі Майсеевай загад забіць Готберга бомбай. Тая расказала сваёй сяброўцы, Бабагруні. І Бабагруня адразу ж, не надта думаючы ні пра сябе, ні пра бацькоў і сястру, якія жылі ў Менску і аўтаматычна рабіліся закладнікамі сітуацыі, пагадзілася дапамагчы.

Яшчэ перад вайною Бабагруня за кампанію паступала з Майсеевай на лётніцкія курсы, дарма што баязліўка была першарадная і зусім не трывала вышыні. Паступленне на курсы, праўда, сарвала паездка на Чорнае мора – Бабагруня памчала туды са сваім хлопцам Генікам і таму пра паступленне легкадумна забылася.

Замах на Готберга не атрымаўся – дзяншчык знайшоў бомбу ў печцы. Пасля смерці папярэдніка, гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ – якога падарвалі, як вядома, Осіпава і Мазанік, – ахова Готберга была надзвычай пільная. Надзю Майсееву арыштавалі. У той жа дзень разам з яе паплечніцай Ленай Чыжэўскай ды яе старой маткай, і павесілі ўсіх.

Бабагруня ўратавалася. У дзень, калі трэба было падкінуць бомбу, яе зваліў з ног магутны прыступ гнойнага апендыцыту. Даведаўшыся пра пакаранне Майсеевай і Чыжэўскіх, Бабагруня проста з палаты шпіталя, прыхапіўшы па дарозе сямейнікаў, якія якраз усім гуртам зайшлі да яе ў адведкі, дала драпака ў лес.

У любоўных стасунках Бабагруня таксама кідалася ў пачуццёвыя бездані, нібыта Аліса ў трусіную норку. Захаплялася, улюблялася, расчароўвалася, захаплялася зноў.

Аднак Бабагруня не кахала кагось як такога, кажа мама, бабулю вабіла хутчэй аўра ўлюблёнасці, гэтае мілоснае ўзбуджэнне, якому без памяці яна аддавалася ў заклад. Бабагруня мэтаскіравана шукала сардэчную ўсхваляванасць паўсюль. Гартала кнігі, вышукваючы аповеды пра векапомныя раманы славутых людзей. Напрыклад, млела, калі апошні генсек КПСС Міхаіл Гарбачоў першы раз за ўсю гісторыю савецкага правадырства з’явіўся на публіцы са сваёй жонкай, вытанчанай Раісай Максімаўнай, якую яўна багоміў.

З размоваў, з кінастужак, са стэрыльных савецкіх навінаў яна шляхам чароўнага гідролізу, усё роўна як каштоўны парашок, выпарвала чыстае, незакаламучанае пачуццё.

Спажыўшы дастаткова каштоўнага парашку з чужых мілошчаў, Бабагруня перамянялася. Сценкі яе звыклага свету давалі расколіну, і яна саслізгвала ў паралельную рэчаіснасць. Трапляла ў чароўную аранжарэю, напоеную водарам дзівосных кветак і галасамі райскіх птушак. Час у той аранжарэі нагадвае напаўфантастычную раку, якая нідзе не пачынаецца і нідзе не сканчаецца, і якая цячэ павольней, чым трэба, дазваляючы агледзець любоўныя хаўрусы і сцэны, што адбыліся ці маглі адбыцца ў мінулым, з усіх магчымых ракурсаў. І ў гэтай паралельнай рэчаіснасці адсутнасць ці прысутнасць рэальнага каханка ўжо не мела для Бабагруні ніякага значэння.

Тым каштоўным парашком былі таксама шчодра абсыпаныя аўтарскія копіі расійскіх мастакоў ХІХ стагоддзя, якімі стаяў завешаны Нацыянальны мастацкі музей БССР.

Улюбёнай Бабагрунінай карцінаю быў, вядома, “Няроўны шлюб” Васілія Пукірава. Часта Бабагруня, ігнаруючы і абмінаючы ў музеі ўсе іншыя палотны і скульптуры, адмыслова хадзіла да гэтай аўтарскай копіі. Ладзіла для сябе, як цяпер кажуць, “выставу адной карціны” – злізвала з палатна каштоўны парашок проста позіркам. Ледзьве не штотыдня натхнялася творам, поўным пачуццёвага току, якім прасякнуты кожны рух састарэлага жаніха-багацея, і заплаканай маладзіцы-беспасажніцы, і дагодлівага святара, што вянчае гэтую нехлямяжую пару.

Аднойчы (я яшчэ вучыўся ў школе) мы з мамай завіталі ў Нацыянальны музей РБ. Падышлі да “Няроўнага шлюба”. Мама нашаптала на вушка, што Бабагруня так часта хадзіла глядзець гэтую карціну ў музей, так старанна злізвала позіркам каштоўны парашок з палатна, ажно з цягам часу намаляваная за спінай жаніха кабета ў чапцы з высока ўзляцелымі бровамі зрабілася падобная да Бабарозы.

– Ды што там падобная, Ігар! Волас у волас наша Бабароза, адзін твар, вось глянь!

Я, аглядаючы персанажаў, пагадзіўся – мама мела рацыю. Здавалася, грозная Бабароза ў чапцы ды з перакошаным тварам вось-вось напоўніць інтэр’ер намаляванай царквы сваім фірмовым фальцэтам.

Тады я запытаў маму,чаму кабета ў чапцы падобная да Бабарозы, а не да Бабагруні (глядзела ж на карціну Бабагруня, злізвала чароўны парашок з яе яна, а не Бабароза).

Бо да Бабагруні, Ігар, зрабілася падобнай заплаканая нявеста, – паблажлівым тонам патлумачыла мама. – Зрабілася падобная, канечне, да Бабагруні ў маладосці, якой ты яе не памятаеш, бо малы яшчэ.

Я глянуў на карціну. Перад алтаром, трымаючы ў пухкай руцэ шлюбную свечку, стаяла маладзіца. Яна была моцна расчараваная жыццём, але сапраўды такая ж далікатная і рамантычная, з белымі вытанчанымі рукамі, як і Бабагруня цяпер.

Потым мама сказала яшчэ, што ў карціне Пукірава Бабагруня колісь згледзела знак для сябе. І сапраўды: пасля столькіх гадоў развядзёнка ў актыўным пошуку – ёй на той час было за пяцьдзясят – урэшце пабралася шлюбам з Дзедлёнем, даўнім сябрам па менскім падполлі, які быў на пятнаццаць гадоў старэйшы за яе.

Я перавёў позірк на грэблівага жаніха-багацея з карціны. Ізноў, ізноў мама мела рацыю! Сваёй хударлявасцю і падцягнутасцю жаніх быў вельмі падобны да Дзедлёні, другога мужа Бабагруні, і да такога, якім я яго ўжо памятаю – да дзядка за семдзесят пяць.

Нягледзячы на тое, што Дзедлёня быў з выгляду падобны да грэблівага мярзотніка на палатне “Няроўны шлюб”, характарам ён быў чалавек мяккі і зусім не пагардлівы. Дзедлёня, як я ўжо сказаў, быў на пятнаццаць гадоў старэйшы за Бабагруню – аднак мама сведка: гэты няроўны шлюб немаладога мужчыны і пані трошкі ў гадах не зрабіўся чыста платанічным. У адрозненне ад карціннага шлюбу, дзе назіраецца прымус у адносінах, сапраўныя Дзедлёня і Бабагруня палалі ўзаемнай жарсцю і слаба кантраляванай прагай цялесных асалодаў.

Дзедлёня пасля вайны паспеў адседзець пятнаццаць гадоў за сваё падпольшчыцтва на Калыме па “справе Кавалёва”, сфабрыкаванай НКВД стасоўна менскага антыфашысцкага падполля. У 1943 годзе на лясны аэрадром партызанаў праз лінію фронта прыляцеў самалёт з “Вялікай зямлі”, то бок з неакупаванай тэрыторыі СССР, і адымчаў Дзедлёню назад – у Маскву. Разам з ім у самалёце ляцеў легендарны партызан Дзед Талаш – атрымліваць з рук усесаюзнага старасты Міхаіла Калініна ордэн. У Маскве да свайго здзіўлення Дзедлёня атрымаў не ордэн, а ў зубы. Потым, абвінавачаны намміністра бяспекі Абакумавым у фальшывым падпольшчыцтве, паехаў далей – ужо па турэмным этапе – займацца лесапавалам. На Калыме Дзедлёня ад цынгі страціў рэшту сваіх зубоў.

Дык вось, на Калыме Дзедлёня прыдбаў такую зэкаўскую завядзёнку: ён засыпаў цэлы пачак гарбаты ў конаўку і запарваў турэмны энергетык, чыфір. Чыфір, паводле словаў Дзедлёні, меў “некаторы нутысамусёразумееш эфект”. Жывучы ў кватэры на Чкалава, штопятніцы Дзедлёня спажываў пачак гарбаты, і кроў пачынала бегаць па целе як шалёная. І тады ягоныя магчымасці, на радасць Бабагруні, ставалі ўпоравень з ягонымі жаданнямі. Пятнаццаць гадоў, праведзеных у бяззубым мужчынскім калектыве, не ўрымсцілі Дзедлёневай пажады.

На кволай этажэрцы ў вітальні стаяў маленькі бюсцік Карла Маркса з гіпсу. Пятнаццаць гадоў не ўрымсцілі ў Дзедлёні не толькі пажады, але і веры ў светлыя ідэалы. Бюсцік Дзедлёня цягаў з сабою па ўсіх сваіх кватэрах. І вось, калі жарсці ў Бабагруніным пакоі напалялілся, Маркс пачынаў, крыху патрэсваючы і валюхаючыся, танчыць на этажэрцы “барыню”. Скочучы, Маркс почасту з той этажэркі ў запале танцу саслізгваў. Апавядаючы пра гэта, мама са смехам заўважае, што гэтак Бабагруня ва ўласцівай ёй манеры, моцай сваёй рамантычнасці забівала чарговага мужчыну.

Але ўжо назаўтра руплівы Дзедлёня склейваў бюсцік наноў, падымаў Маркса з мёртвых. Праз белы твар аўтара “Камуністычнага маніфесту” і ягоныя белыя плечы праходзілі страхотныя жоўтыя шнары, пакінутыя клеем “Момент”. Пасля кожнага падзення барадаты Маркс з адбітым носам усё больш нагадваў мацёрага пірата ці ўцёклага катаржніка, хворага на побытавы сіфіліс.

Праз сваё бурлівае палавое жыццё, Бабарозу “маладажоны” пасялілі ў кухні, а маму, тады студэнтку палітэху, увогуле з першай аказіяй выправілі з чкалаўскай кватэры ў белы свет.

Амаль адразу бяздомную маму загрэб да сябе яе адданы кавалер, імпазантны трэнер па дзюдо Павел Леанідавіч (завочная мянушка – Паўлінавіч).

Перад атрыманнем мамы ў сумеснае жыццё Паўлінавіч любіў пазвоньваць ёй дадому на Чкалава. Учуўшы “ало!” на другім канцы дроту, без вітанняў і ўступаў, (сама)закаханы Паўлінавіч пачынаў выцылінгваць на акардэоне падыспань або, дурнавата завываючы на канчатках, дэкламаваць побытавую савецкую лірыку якога-небудзь Смелякова. Мама – голас у голас як Бабагруня і Бабароза, а вось рэакцыя жанчын на заўзятага да мастацтваў Паўлінавіча была цалкам адрозная. Бабароза адразу ж гняўлівай трэллю перарывала “гэтае целяфоннае прашмандоўства”. Запусціўшы рэха сваёй сірэны гуляць па дратах, яна няўмольным рухам, такім, якім топяць кацянят у вядры, апускала слухаўку на базу. Рамантычная Бабагруня ж, наадварот, – карысталася з выпадку. “Слухаю вас вельмі ўважліва, Павел Леанідавіч, гэта я”, – мурлыкала яна, падаючы такі самы, як у мамы, паводле тэмбру, хіба што цішэйшы, з перадыханнямі і вуркатаннем, голас. Мама расказвае, што Бабагруню можна было заспець, як тая сядзіць у вітальні, змахваючы слязу замілавання, а з слухаўкі нясуцца салаўіныя рулады і рыфмаваныя мусі-пусі Паўлінавіча, прызначаныя яе дачцэ.

Бабагруня не такая штыкля, як Бабароза. На Бабагруні былі валошкавыя вочы (мама так і кажа – “на Бабагруні былі”, не “ў Бабагруні былі”). Пухкія саламяныя валасы, смуглявая скура і прыгожы вялікі бюст. Крыху пульхнаватая, але з стрункімі нагамі. Усе пералічаныя вышэй дэталі рабілі Бабагруню мрояй мужчын саракавых. Аднак пасля вайны ацаніць цэлы жмут Бабагруніных вабнотаў засталося мала каму. Мужчын 1920-23 гадоў нараджэння выкасіла амаль цалкам. Напрыклад, даваеннага жаніха Бабагруні лётчыка Геніка забіла на пяты дзень баявых дзеянняў.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Темнейший: Властитель
Темнейший: Властитель
[Ужасы / Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фэнтези]
Жестокий некромант Камил Миробоич захватывает власть после долгой борьбы с князем, но его положение крайне шаткое: в народе его прозвали Антихристом; по его душу идёт войско святой инквизиции, чтобы
0
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Роза Версаля
Роза Версаля
[Исторический детектив]
Отставной поручик Алексей Полянский получает приглашение на службу в недавно сформированный Жандармский корпус. Ему сразу поручают вести дело банды «Червонные валеты», занимавшейся в Москве аферами с
0
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
[Детская литература: прочее]
Однажды вечером мама Фикус укладывала спать маленькие листочки. Один из них не хотел засыпать, хныкал и плакал. И пока он спорил с мамой, налетел ветер и унес маленького Фикуса в волшебную страну,
0
По собственному желанию
По собственному желанию
[Современные любовные романы]
Залетаю в кабинет босса и бросаю перед ним заявление на увольнение. — Подпишите! — тыкаю пальцем. Пафосный, но дьявольски привлекательный гад поднимает на меня надменный взгляд. — Причина?
1
Замужем за Монстром
Замужем за Монстром
[Любовная фантастика]
У Алисы всё плохо:работа официанткой не приносит ни денег, ни радости, личная жизнь — сплошное разочарование. Всё, чего она хочет, — прийти в свою убогую съёмную квартиру и забыться. Но однажды
2
Зазирни у мої сни
Зазирни у мої сни
[Ужасы]
На що здатний батько заради порятунку сина, якого поглинає примара, котра оселилася у снах? Мирону Белінському доведеться шукати відповідь на це запитання самому: його батько покинув родину дуже
0
Император-беглец. Герцог
Император-беглец. Герцог
[Исторические приключения / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Приключения нашего современника Ивана Романова продолжаются. Данное произведение является продолжением книги «Император-беглец. Наёмник». Иван Романов был мобилизован в зону СВО, где через год погиб,
0
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
[Энциклопедии / Медицина / Психология]
Максимально практичная книга по всем аспектам материнства. Четкие алгоритмы поведения в той или иной ситуации, полезные чек-апы, конкретные примеры ситуаций и их решения. В книге вы найдете:
2
Дочь Двух Матерей
Дочь Двух Матерей
[Приключения: прочее / Повесть / Классическое фэнтези]
Похоже, на сей раз юный Рэдмунд, наследник герда, перегнул палку. Отец недоволен его поведением и решил проучить непутёвого сына. Чтобы восстановить своё пошатнувшееся положение, парень готов на всё,
0
Секта
Секта
[Самиздат / Эпическая фантастика / Героическая фантастика]
Ссылка на первые тома: https://author.today/work/290425 События разворачиваются спустя три года после возрождения Праматери: Зур”дах направляется на Поверхность с уцелевшей частицей
0
Черные карты. Том 3
Черные карты. Том 3
[Боевое фэнтези / Самиздат]
Инкубус. Место, где всплывают все пороки и желания человека. Место, где любящему сердцу сложнее всего сохранить верность. Новые игроки. Раскол дома Греха. Предательство, дружба, любовь. И среди
0
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
[Кино / Биографии и Мемуары / Театр]
Эта книга – трогательный и искренний портрет великого артиста Николая Петровича Караченцова, созданный на основе воспоминаний его семьи и друзей. Сын Андрей делится личными моментами из жизни с
0
Доля вероятности
Доля вероятности
[Современная проза]