Pанiцай патэлефанаваў галоўны рэдактар i нагадаў: «Рукапiс трэба здаць максімум праз два тыднi, iнакш – вылецiце з плана».
Выйсця не было, i Санька ўзяў aдпачынак: трэба нарэшце дапiсаць пачатую некалi аповесць, што завяршала кнiгу.
Праз два тыдні рукапiс быў гатовы. Можна везцi. Дый машына зачакалася на стаянцы.
– Нешта даўно вас не было вiдаць, – сустрэў Саньку вартаўнiк. – Усё пiшаце, як той казаў, ствараеце? А ў нас тут iншыя справы ствараюцца. Мянты другi тыдзень шастаюць, спакою не даюць. Бамжа нашага помніце? Таго дзiвака, што ў касцюме i пры гальштуку хадзiў, быццам прафесар? Ведалi яго? Дык вось, забiлi старога! I ўяўляеце хто? Следчы казаў, што нават ён быў уражаны: праламаў бамжу галаву былы аднакласнiк. Не дацягнуўшы да восьмага, кiнуў вучобу, пасля ўсё жыццё правёў у турмах i лагерах. I вось сустрэча аднакласнiкаў праз пяцьдзясят гадоў. Са спатканнейкам вас, як кажуць. А што гэта вы так збялелi? Бамжа ж забiлi, не каго там…