MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Як толькі вызвалілася пасада і наша начальства дало згоду, дырэктар школы ўзяў мяне заўхозам. Гучыць. Не абы-хто, а загадчык. Што гэта такое, я ўцяміў за два дні. Але не шкадаваў: мяне вабіла школа і цвёрды аклад — 300 рублёў (цяперашніх 30). Можна адмовіцца ад жончынай дапамогі, не быць нахлебнікам у сваіх сяброў. Мне пашанцавала, што заўхозства прыпала на канец зімы: амаль усё сена і дровы вывез мой папярэднік, у тайзе заставалася два стажкі і кубаметраў трыццаць леташняга беразаку.

Мне перадалі па акце пудкага, некалі абгарэлага на пажары каня, празванага Смажаным, двух быкоў, трое саней і тры дабітыя вазы, хамут, два ярмы, вераўчаныя лейцы, нажоўку, малаток і дзве жмені ржавых цвікоў. Я павінен досвіткам накарміць і напаіць сваё цягло, запрэгчы і цугам ехаць у лес, прабіваць дарогу да паленніцы, накласці дроў на тры фурманкі і везці ў школу за сем кіламетраў. Хоць быў сакавік, а яшчэ маразы даходзілі да трыццаці градусаў, бушавалі завеі і секлі сіверныя ветры. Ногі правальваліся ў сумётах, шчокі апякала сцюжа. На змярканні ўязджаў у сяло, складаў дровы, даглядаў сваю скаціну і ледзь плёўся ў настаўніцкую па заданне на заўтра. У школьных вокнах дрыжалі слабыя агеньчыкі — гарэлі лямпы без шкла. Нехта дадумаўся, што так меней згарае газы. Столі былі закураны, у канцы ўрокаў настаўнікам і вучням прыходзілася адмывацца ад сажы.

Дырэктар, далікатны і ціхі Яўген Паўлавіч, зацемна прыходзіў у школу і позна ўвечары яе замыкаў. У тыя гады ўся краіна ад Масквы да самых да ўскраін працавала начамі. Якая там была праца? Чыноўнікі травілі непрыстойныя анекдоты, гулялі ў даміно і карты, рангам вышэй — у більярд, абы не спаць, пакуль не спалася «вялікаму і мудраму гаспадару». А раптам некаму спатрэбяцца нейкія весткі. Так і сядзелі або драмалі ад Крамля да Біязінскага сельсавета.

Толькі кіпела работа да самага рання ў закратаваных кабінетах. У воблаках дыму і густога мату дзяўблі адно і тое ж: «Прызнавайся! Гавары праўду!» А праўдаю лічылі самапаклёпы і абгаворы, фантастычную хлусню і «працавалі», пакуль не зламаюць знясіленую здзекамі сумленную ахвяру, каб не прастойвалі «сталыпінскія» вагоны, каб ішлі і ішлі этапы на ўсход, здабываць золата, вугаль, валіць лес і… паміраць, задоўга да вызвалення. Усё гэта было мне знаёма і ўспаміналася, як кашмарны сон.

Камендант адзначацца выклікаў толькі апоўначы, цешачыся сваім красамоўствам, уладаю і нецэнзурнымі жарцікамі.

Мокры, настылы і галодны, у свой катушок я прыходзіў позна. Зміцер Сцяпанавіч курыў каля пліты, Вацлаў трэнькаў на мандаліне або драмаў. Мяне чакалі кацялок гарачай бульбы, місачка гаспадынінай капусты і пахкі фруктовы чай. Я прагна вячэраў, у цяпле гарэлі шчокі, у скронях татахкалі звонкія малаточкі. Каб трохі адышлі ногі, клаўся на тапчан і засынаў цяжкім, з трывожнымі прывідамі сном. А заўтра зноў трэба ўставаць цёмначы, ехаць у лес па завеянай за ноч дарозе, каб прывезці дроў Самушкінай. Выкладала яна мову і літаратуру, хоць сама скончыла ледзьве-ледзьве дзевяць класаў. Пісала: «Томара», бо пад націскам Тома, «лошедь», «актевист», але няшчадна цягала неслухаў за валасы, давала кухталя ў спіну і крычала: «Язви тя в душу, аглаед!»

Прывёз ёй неяк дровы, падважыў калком сані, зваліў звонкі беразак каля плота. Гаспадыня выскачыла на ганак: «Хазяйственник, ах ты, гультай! Хто ж будзе складаць?» Я ледзь стрымаўся, але перасіліў сябе: «Вам, Еўдакія Прахораўна, пасля напружанай інтэлектуальнай працы карысна заняцца фізічнаю». Яна нібы сарвалася з ланцуга: «Я табе паабражаю… ак-ту-альная! Панаганялі сюды контрыкаў з наморднікамі ды яшчэ вякаюць. У-у-у, вражына!» Я развярнуўся, хвастануў ляйчынаю Смажанага і выехаў з двара. А яна крычала ўслед: «Ну, змей, хоць бы вароты зачыніў».

Горла сціснуў даўкі камяк крыўды і болю, вочы засціла сляза.

Некаторыя настаўніцы глядзелі на мяне падазрона і варожа. Яны ведалі, што я выкладчык з вышэйшаю адукацыяй, і пабойваліся, каб не падрываў іх аўтарытэт, не вельмі паказваў сваю эрудыцыю. Я часам затрымліваўся ў школьным калідоры, чуў натацыі, лаянку, пагрозу, стук кулаком або бездапаможныя тлумачэнні. Было сорамна за настаўнікаў і шкода дзяцей, а яны былі дапытлівыя і таленавітыя. Ніхто з іх яшчэ не бачыў электрычнасці, хоць ведалі законы Ампера і Ома, некаторыя сур’ёзна пыталіся: «А калі пройдзе цягнік, за ім палатно скручваюць у трубку?» Большасць настаўнікаў і вучняў не ўмелі скланяць лічэбнікаў у давальным, творным і месным склонах, у сшытках кішэлі нявыпраўленыя памылкі. А працэнт паспяховасці ў справаздачах быў высокі. Гэта падабалася начальству.

Больш дасведчаныя дзетдомаўцы, якія пабачылі свет, забягалі да мяне ў завозню і, не саромеючыся, дапытваліся: «Дзядзька, праўда, што вы настаўнік? За што вас сюды прыгналі? У Маскве вы былі? I на Краснай плошчы? А ў Маўзалеі? Можа, і Сталіна бачылі?» Што я мог ім сказаць, як растлумачыць, чаму апынуўся тут? Сказаць — нізашто, будзе «паклёп» на органы следства і суда, «варожае ўздзеянне на падрастаючае пакаленне». I кляпаць на сябе не мог. Выкручваўся: «Адбылася памылка. Хутка разбяруцца і выправяць. Вы ж дапускаеце памылкі, а настаўніца іх выпраўляе», хоць бачыў, як Самушкіна піша «кометет» і «гінерал».

У мяне часам шукалі справядлівасці гэтыя маленькія бунтары з абвостраным пачуццём годнасці, нецярплівыя да няшчырасці і падману, чэрствасці і грубасці, згаладалыя па ласцы і ўвазе. Настаўніцы іх не любілі і пабойваліся, бо яны не ўмелі крывіць душою, падхалімнічаць і гаварылі ў вочы тое, што думаюць, а іх адвучалі ад гэтай «шкоднай» звычкі з маленства і самі ад яе адвыклі даўно.

Хлапчукі з дзіцячага дома ўладзіліся да мяне з нявырашанымі пытаннямі, а то проста лавілі наравістага Смажанага, верхам ездзілі на ім на пашу, памагалі мне ўпраўляцца, прыносілі свае сачыненні. А настаўніцам здавалася, што я іх знарок кампраметую, і папярэджвалі не хадзіць да мяне і не гаварыць з «ворагам народа», бо ён такому навучыць, што самі загрыміце за краты. Я ведаў пра гэтыя папярэджанні і часта думаў, што прамяняў бы ссылку на лагер. Там быў роўны з усімі, меў месца на нарах, пайку хлеба, міску баланды і чарпачок кашы і ні пра што не думаў, а тут ламай галаву, як перабіцца з ранку да вечара: прыйдзеш у краму, а там загад: «Ссыльным хлеба не даваць», любы гаспадар скажа: «Паря, аслабані фацеру», — і нічога не зробіш, забірай сваю торбу і шукай прытулак, і ўсё ж, што ні кажы, і на кароценькім павадку, але ты нібыта вольны: ідзі на ціхую задуменную Тару, дыхай кедрачамі і піхтоўнікам, можаш паслаць і атрымаць тэлеграму. Хто не быў у няволі, той не ведае, якое гэта шчасце. А цярпець навучаныя: такія прайшлі «універсітэты»!

Павольна, нясмела надыходзіла вясна. Уначы яшчэ задыхаліся ад сцюжы, а ўдзень сляпіла вочы зыркае сонца, звінелі капяжы, з-пад сумётаў выбіваліся каламутныя раўчукі. Біязінка злізвала апошнія ледзяныя закрайкі і набухала празрыстай крынічнаю вадою. З дарог і калгасных стайняў цягнула аміячным духам адталага гною. Яго звычайна вясною спальвалі — тыднямі сяло задыхалася ад дыму. Чарназёму гной быў не патрэбен, ад яго толькі ўсё буяла.

Да адлігі я вывез усё сена і дровы, пасля заняткаў да партаў прыбіваў адарваныя вечкі, падцягваў зваленыя вароты ў хляве, даглядаў каня і быкоў, быў рымарам і стальмахом, сталяром і ўсеагульным папіхачом, хоць і лічыўся загадчыкам. Чаго? Ніхто не ведаў. У адным возе зламалася драўляная вось. Я сказаў Яўгену Паўлавічу: «А вы зрабіце новую». — «Я ніколі нічога падобнага не рабіў. Трэба заказаць у майстэрні». — «Вы гаспадарнік. Гэта ваш клопат».

Куды дзенешся? Мусіў рабіць. Праўда, дзіркі для загваздак прадзяўбаў наўкасы, а вось гадоў з дзесяць служыла.

Дамоў я пісаў бадзёрыя ўсцешныя лісты, адмовіўся ад грашовых пераводаў, урэзаў свой бюджэт, каб паслаць сям’і якую капейчыну. Пасылкі часам прыходзілі ад стрыечнага брата, хірурга Мікалая Бобрыка. Ён мне быў за бацьку ў студэнцкія гады і на ўсіх маіх пакутніцкіх дарогах. Пасля вайны ён дэмабілізаваўся ў званні падпалкоўніка медыцынскай службы і прыслаў мне свае боты, гімнасцёрку, брыджы і амаль новы шынель. Пасля сваіх вышмуляваных у камерах і на этапах неданоскаў у новым абмундзіраванні я выглядаў больш салідна. На мяне пачалі скоса глядзець занадта пільныя настаўніцы, а камендант, угледзеўшы такога ссыльнага, сур’ёзна сказаў: «Вы не маеце права насіць камсастаўскае абмундзіраванне. Ці не ўцякаць сабраліся?» — «Ад вас не ўцячэш. Мы ж вечныя. Я не пазбаўлены выбарчых правоў. Магу выбіраць, а значыць, і быць выбраным. Што скажаце, калі абяруць старшынёй ну хоць бы сельсавета? Га? Тым больш маю права насіць усё, апрача пагонаў і блакітнай фуражкі». Ён пачырванеў, сцяў зубы і прасіпеў: «Трэба болей слухацца і меней пярэчыць, а то надта разумны і лезеце не ў свае справы. Сігналы ў нас ёсць… не забывайцеся. Ха-ха-ха. Стар-шыня! Чаго захацеў!» — «Нічога асаблівага. Ссыльны Салтыкоў-Шчадрын быў вяцкім віцэ-губернатарам і пакінуў па сабе добрую памяць». Ён гэта, відаць, чуў упершыню і паглядзеў на мяне, як на вар’ята. «Ідзіце! Бяда з гэтымі вучанымі».

Сібірская вясна бурная, іскрыстая, сонечная, з шумнымі і віратлівымі паводкамі. Лажкі і нізіны становяцца азярынамі. Біязінка вырываецца з берагоў, а шырокая, зарослая чаромхаю, тальніком і глогам Тара ломіць пабурэлы лёд, крышыць крыгі і залівае па самыя макаўкі ўсё наваколле. Мясцовыя рыбакі спускаюць на ваду лёгкія асінавыя чаўны, з дарожкамі, восцямі, «павукамі», плывуць па разводдзі і вяртаюцца з чырванапёрымі акунямі, даўгарылымі шчупакамі і мноствам срабрыстых чабакоў. У затопленых кустах плёскаецца, гукае, крычыць і свішча ашалелае ад цяпла, вясны і шчасця мноства пералётнага птаства. А мне ўспамінаюцца вясна на Пцічы, набухлыя кусты бэзу, бухматыя жоўтыя коцікі на вербах, качыны гон над разводдзем і шчаслівыя, поўныя спадзяванняў гады майго юнацтва. I такі агортвае сум, такі боль гняце сэрца, што і выказаць нельга нікому. У кожнага сваё гора, свой сум. Чакаю лета і спадзяюся пабачыцца з жонкаю. У лагеры чакаў яе на «свіданку», а тут у адведзіны.

Сышлі снягі, апалі паводкі, падсохлі груды, пацвярдзела густая, як асфальт, гразь на дарогах. Тайгу завалакла шыза-зеленаватая смуга. Пакуль не ўзняліся хмары гнусу, усе спяшаюцца на лясныя дзялянкі рэзаць на зіму «веснадзельныя» дровы. За лета яны высыхаюць, як звон, і загараюцца ад аднае запалкі. Усе вялікія работы тут робяць талакою, як тут кажуць, «помачамі». Збіраюцца сваякі, бліжэйшыя суседзі, сёння паставяць шуркі аднаму, заўтра другому, пазаўтра трэцяму. Глядзіш, за некалькі дзён усе з дрывамі на ўсю даўжэзную зіму. Так косяць і стагуюць сена, ставяць дамы, садзяць і выбіраюць бульбу. Гэта спрадвечныя самыя працавітыя кааператывы, таварыствы ўзаемнай дапамогі. Ад помачаў ніхто ніколі не адмовіцца і не адмаўляецца. Ідуць мужчыны, жанкі, старыя і дзеці, і работа кіпіць, пакуль не будзе ўсё зроблена. Суровая Сібір прадыктавала свае мудрыя законы.

Адразу я не паверыў вачам. На пустым пляцы раніцаю былі выкапаны ямкі пад штандары з лістоўніц, а ўвечары на гэтым месцы стаяў ладны дом, толькі без печы і зашклёных вокан, у ім заліваўся гармонік, грукалі ў скоках, сакаталі прыпеўкі, да раніцы ішла гулянка. Вось і ўся плата за работу. Неверагодна. Праўда? А ўсё проста: зруб паставілі ў лесе, размецілі, падагналі кроквы і тоўстыя латы, накалолі плашак на столь, загадзя акасячылі вокны і дзверы, надралі на дах бяросты. Раніцай усё перавезлі на пляц і накінуліся, як мурашы, складаць, насцілаць мох, наворваць удзірванелы дзёран на дах. Увечары стаяў накрыты, як лялька, новы дом. А плата? Бітон густое салодкае бражкі і чыгун бараніны.

А колькі ж трэба дроў на зіму школе і кожнаму настаўніку, з разліку дванаццаць кубаметраў на душу? Вось думай і старайся, заўхоз. Толькі падсохла тайга і не падняўся гнус, тры старэйшыя класы — пяты, шосты і сёмы — разам з настаўнікамі ў лесе. Тут кожны з маленства прывучаны валіць з пня, пілаваць, калоць самыя кручаныя камлі, складаць роўныя паленніцы. Ішло нас на лесасеку душ каля ста, з песнямі, жартамі, штурхатнёй, кепікамі.

Лесапавал — работа небяспечная, а ў мяне дзесяцігадовы вопыт лесаруба, і я расстаўляю настаўнікаў і вучняў так, каб нікога і сучок не драпнуў, і сам завіхаюся з пілою і сякераю. Абедаць садзіліся ўсе разам: раскладалі жытнія шаньгі, адвараную бульбу, пірагі з тварагом і чаромхаю, запівалі малаком. Я са сваім акрайчыкам хаваўся за кучаю ламачча, каб ніхто не зжаліўся і не частаваў мяне сваімі шаньгамі.

За два тыдні мы справіліся з дрыўмі. Наперадзе была вялікая работа — накасіць і застагаваць на тры галавы сена. А зіма доўгая — з кастрычніка да мая. Вакол сяла ніякіх сенажацяў не было. Касілі ў тайзе на колішніх дзялянках, пакуль яны не пазарасталі хмызам і падлескам. У гушчары ўрмана, куды і сонца не заўсёды прабівалася, школа мела свае «надзелы». Калі мне іх перадавалі, я не ўяўляў, як тут касіць па пнях, па ламаччы, сярод няспаленых лаўжоў. Успаміналіся нашы надрэчныя заліўныя лугі, нават балоты здаваліся раем. Але нікуды не дзенешся — трэба адрабляць свае трыста рублёў. А тайга гудзе і звініць хмарамі вялізных аваднёў, ліпкіх сляпнёў і плоймаю камарэчы. Толькі і робіш, што хвошчашся веццем, а заедзь сячэ спіну, рукі, твар, працінае шапку. Як тут касіць, калі дыхаць ад камароў немагчыма? Старыя сібіракі расказвалі, што некалі селавы сход вялікаму злачынцу выносіў самы страшны прысуд: на суткі пакінуць прывязанага ў тайзе. На тым месцы знаходзілі непазнавальны труп, як кажухом укрыты гнусам.

Мне рабілася страшна, але трэба было касіць. Пад маім началам было пяць тэхнічак. У нас — касавіца мужчынская работа, а ў Сібіры — асноўныя касцы жанчыны, ды яшчэ якія касцы! Мы выехалі на сваім транспарце. Дзялянка наша была кіламетраў за сем ад сяла. Распрэжаныя конь і быкі адразу рванулі ў хмызнякі, каб хоць трохі ацярэбвацца ад заедзі. Пакуль здымаў косы, падбіваў клінкі і мацаваў ручкі, мае жанкі ва ўсім белым, у тоўстых шарсцяных панчохах і мяккіх чырках нацягалі ламачча і яловага лапніку, развялі куродым, палеглі на траву і пачалі качацца ў дыме. Я не разумеў, дзеля чаго яны вэндзяцца: грэцца няма патрэбы — дзень ясны, сонечны і гарачы. Гукнулі мне: «Иди, окурись». Я адмахнуўся: «Лепш закуру». Жанчыны з крынічкі прынеслі гладышку сцюдзёнай вады, напіліся і ўзяліся за косы. Я пайшоў паперадзе, але на сярэдзіне пракоса мне пачалі падразаць пяты. Спыніўся, нібы памянташыць касу, яны, смеючыся, пайшлі наперад, а мяне апанавала цёмная хмара заедзі. На тэхнічках не было ніводнага авадня ні сляпня. Чаму? У мяне пад тонкаю кашуляю з сіняга штапелю не было ніводнага жывога месца, на шчоках і руках пухлі цвёрдыя белыя пухіры, камары лезлі ў вочы і ў рот. Я махаў касою, а мяне секла і секла заедзь, нібы таго асуджанага на кару. Здавалася, яшчэ трохі — і можна звар’яцець ад укусаў, гулу, звону і невыноснага свербу.

Бязмужняя, чорная, як цыганка, Мінадора, усміхаючыся, пакрыквала на мяне: «Варушыся, хадзяйсцвеннік, бо з’ядуць, а нам атвячаць. З такім касцом да снегу не адкосімся!» Я ў той дзень быў самы няшчасны: ссечаны заеддзю, знясілены, прыгнечаны сваім становішчам і здзеклівымі кепікамі маіх падначаленых. Хацелася ўсё кінуць-рынуць і некуды бегчы. Але куды пабяжыш у намордніку з кароткаю шворкаю? Нават гнус апанаваў мяне аднаго, а жанкі косяць спакойна, глядзяць на мае пакуты і толькі пасміхаюцца. Высокая, касцістая, з мужчынскім тварам і буйным васпаватым носам Дуся Груенка падышла да мяне і спагадліва сказала: «Трэба ж было надзець белую кашулю, акурыцца разам з намі, а так з’ядуць».

Я дацярпеў да абеду. Жанкі паселі на траве палуднаваць, а я не мог спыніцца ні на хвіліну, нарэшце ўзяў сваю торбачку з хлебам і двума драбкамі цукру і палез на высокую разлапістую асіну і з палёгкаю ўздыхнуў. Жанкі мае качаліся ад рогату. А мне было добра — авадні так высока не ўзляталі. Я выціраў гарачы пот, змешаны з крывёю ад укусаў. Злазіць было страшна, але трэба зноў ісці на пакуты. Гэта быў дзень кары. Успомню цяпер, і працінае боль і сверб. Потым апранаўся ў светлае, акурваўся, мазаў рукі дзёгцем, і мы даволі хутка дакасілі свае дзялянкі. Калі пачалі звозіць на валакушах сена да стога, зноў з мяне пакпіла Мінадора: «Хадзяйсцвеннік, давай баганы». Я паціснуў плячыма і развёў рукамі: што такое баганы, пачуў упершыню. «Навошта ж наймаўся, калі і баганоў не ведаеш?» Выручала тая ж добрая і спагадлівая Дуся: узяла сякеру, паказала тры рагатыя асінкі, мы ссеклі іх, паставілі казялкамі і на іх пачалі накладаць сена, каб з сярэдзіны яго прадзімала ветрыкам. Работа ў нас ішла спорна: у тайзе, як вялікія шаломы, стаялі школьныя стагі, жанкі больш не кпілі з мяне, нават палагаднела злосная на ўсіх Мінадора.

Адкасіўшыся, я сядзеў у завозні — перацягваў хамут, ушываў старыя аброці. Хоць было і лета, дырэктар сабраў усіх настаўнікаў. На канікулы ніхто не раз’язджаўся, бо не пускала гаспадарка: соткі, гароды, дровы, сена. Я здзівіўся. Відаць, нешта тэрміновае. Праз паўгадзіны Яўген Паўлавіч зайшоў да мяне. Патаптаўся, паглядзеў на маю работу і неяк збянтэжана загаварыў: «Ведаеце, толькі што ў газетах апублікавана выдатная праца таварыша Сталіна: «Марксізм і пытанні мовазнаўства», і ёсць загад райана тэрмінова вывучыць яе і прымяняць пры выкладанні ўсіх прадметаў. Мы чыталі, чыталі і заблыталіся ў гэтых індаеўрапейскіх мовах, у тэорыі Мара. Я — гісторык. Гэтага мы не праходзілі. Можа, вы дапаможаце разабрацца ў гэтых прамудрасцях? Хадзем. Там ужо чакаюць настаўнікі». Я паглядзеў на разгубленага дырэктара і з усмешкаю спытаў: «Не баіцеся, што саб’ю вас з марксісцкіх пазіцый? Я якраз вывучаў мовазнаўства па Мару». — «Не ўдасца, — усміхнуўся Яўген Паўлавіч, — марксізм я ведаю добра. Калі трэба, падпраўлю».

Я прызнаўся, што працу Сталіна прачытаў уважліва і самае істотнае падкрэсліў. З-пад бэлькі дастаў газету, і мы пайшлі ў настаўніцкую спасцігаць глыбіні новых адкрыццяў у мовазнаўстве. Нават Наталля Іванаўна глядзела на мяне не так пагардліва і калюча. Усе слухалі ўважліва мае каментарыі, але ніхто не ўяўляў, як увязаць мовазнаўства з батанікай, фізікай, хіміяй, з табліцай множання. А інструкцыя патрабавала безагаворачных увязак.

Не ведаю, правільна ці не я сказаў, што сувязь мовазнаўства з любым прадметам вымагае высокай культуры мовы кожнага настаўніка, а значыць, і вучня, шырокага мыслення, дасканалага валодання прадметам, агульнага моўнага і арфаграфічнага рэжыму.

Чатыры слупы да сустрэчы

Лісты з дому прыходзіді даволі часта. Хоць дзе той быў дом? Дачка з дзедам гаравалі ў катушку, выгараджаным на кухні колішняй нашай кватэры, жонка за дваццаць кіламетраў ад іх кватаравала ў бурклівай адзінокай бабулькі, таксама ўдавы 37-га года.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0