MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Пасля дзесяці гадоў няволі я хадзіў і не мог нахадзіцца, надыхацца воляю, налюбавацца небам і зялёнымі прасторамі, не мог не адчуць сябе шчаслівым на адзіноце. Шчасце і радасці былі адносныя, бо жыў яшчэ з «наморднікам» — пяць гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў усё яшчэ трымалі на прывязі. Але мне шанцавала на добрых людзей. Яны памаглі мне аднавіць дыплом, дазволілі выкладаць рускую (толькі рускую) мову і літаратуру ў сярэдняй школе невялічкага, пакалечанага вайною мястэчка Урэчча на Случчыне.

Цяжка, беспрытульна, голадна і холадна было на тым часе нанава пачынаць жыццё на голым месцы сярод чужых, але спагадлівых людзей. Затое я быў вольны, захоплены працаю ў школе, сагрэты ўвагаю маіх вучняў. Побач была маленькая, дружная і цярплівая сям’я.

А як я акрыяў, калі ў 1947 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусі зняў з мяне судзімасць, як захацелася жыць, натхнёна працаваць, верылася, што будзе ўсё лепш і лепш. Я быў класным кіраўніком дзесятага класа, сябраваў са сваімі вучнямі-пераросткамі і іх бацькамі.

I ўсё ж трывога не пакідала ні на дзень. Адчуваў, што мною вельмі цікавяцца «камандзіровачныя» з раёна ў хромавых ботах, у цывільных паліто і кепках. Брат маёй вучаніцы працаваў на нафтабазе і надта ж цікавіўся, як я жыву, спагадаў нашай беднасці, нібы распытваў пра сястру і нечакана задаваў правакацыйныя пытанні, заўсёды ветліва ўсміхаўся мне, загаварваў, набіваўся на паслугі. А я здагадваўся, што яму ад мяне трэба.

У снежні 1948 года кватэрная гаспадыня Пальчэўскага прыслала мне з Рудзенска некалькі трывожных радкоў: «Ваш друг Алесь арыштаваны і адпраўлены ў Мінск». У студзені арыштавалі нашага выдатнага выкладчыка-эрудыта Рыгора Мазавецкага. Да гэтага ён адбыў 10 гадоў у Нарыльску. Сям’я жыла ў Маскве, а ён знайшоў прытулак у сястры і ў нашай школе. Увесь час я перапісваўся з Барысам Мікулічам. У красавіку не прыйшло ніводнага ліста. I яго забралі ў Мінск.

Кола звужалася, работа валілася з рук, ад гулу кожнай машыны ўздрыгваў, і шчымела сэрца. Адчуваў, што прыйдуць і па мяне. Хацеў, каб хутчэй, бо самае страшнае — чакаць немінучай бяды, тыднямі не спаць, баючыся звар’яцець. Да нас пераехалі Аліны бацькі. Радавацца б, але трывога расла і расла. Кажуць жа, што бяда не ходзіць адна: 9 мая раптоўна памерла зусім яшчэ маладая жончына мама. Яе пахавалі на могілках каля самае нашае хаты.

19 мая свяціла сонца, у гародчыку на кустах бэзу гулі чмялі, а я пісаў прыклады для граматычнага разбору на выпускным экзамене і збіраўся ісці на кансультацыю да сваіх вучняў. Але так яны кансультацыі і не дачакаліся. На парозе мяне запынілі маёр Ушакоў і капітан Шаўцоў. Прад’явілі ордэр на «обыск и арест» і ўзяліся перабіраць мае кніжкі, сшыткі і планы ўрокаў. Але нечага не знаходзілі. Нарэшце спыталі: «Где вы прячете белорусские книги?» — «А хіба беларуская літаратура забаронена, што яе трэба хаваць? Яе ў мяне няма, бо выкладаю рускую мову». — «Нам известно. Не притворяйтесь». Можа, каб знайшлі Купалу ці Коласа, падабралі б для мяне больш грозны артыкул у кодэксе.

Пад вечар мяне вывелі з хаты. Маю арыштанцкую торбу ўзяў на плячо цесць, Аля вяла заплаканую дачушку. Я спыніўся каля могілак і пайшоў развітацца з магілаю цешчы. Шаўцоў памкнуўся затрымаць, але на нас глядзела многа людзей з адчыненых вокан, праз брамкі і веснічкі. Мы ішлі доўгаю местачковаю вуліцаю да сельсавета пад поглядамі здзіўленых суседзяў. Што яны думалі? Якім злачынцам лічылі мяне?

Да сельсавета збегліся вучні, спыняліся местачкоўцы, выбягалі з крамы і сталоўкі цікаўныя паглядзець на арыштанта-настаўніка. Я развітаўся са сваімі і гучна сказаў: «Я ніколі ні ў чым не быў вінаваты». — «Прекратите агитацию!» — перабіў капітан у блакітнай фуражцы і зачыніў за мною борт грузавіка. Увесь натоўп махаў мне рукамі. Праз многа гадоў у тым жа Урэччы мне расказвалі, што хадзілі чуткі, нібыта ў школе працаваў шпіён, закінуты варожаю разведкаю.

Я ў кузаве трохтонкі ехаў у Мінск. Зноў — даўно знаёмая «амерыканка», доўгія калідоры і — дзверы, дзверы кабінетаў следчых, зноў рукі назад і перасвіст «вывадных». Маладзенькі лейтэнант Пронін (?) гартае маю справу 1937 года з грыфам «Хранить вечно». Ну як тут не заганарыцца? Такая важная справа, што будуць захоўваць вечна! Гаварыць нам не было пра што: малапісьменныя «данясенні» ўрэцкага сексота скампраметаваць мяне не маглі, даўнейшыя абвінавачванні я адмёў адразу. Гэта зразумеў і следчы. А мяне ўсё ж трымалі. Пераводзілі з турмы ў турму, з камеры ў камеру, трымалі разам з былымі паліцаямі і старастамі, за «непаслушэнства» кідалі ў карцэр.

Пад восень «следства» закончылася суцяшэннем: «Судзіць вас няма за што і судзіць не будзем, толькі прыйдзецца перамяніць месца жыхарства».

Я абурыўся, што мяне ашальмавалі перад вучнямі, іх бацькамі, перад людзьмі, якія ведалі і верылі мне. Пытаўся: дзе, калі, у якой краіне, па якому заканадаўству двойчы караюць за адно і тое ж? А я ж не зрабіў ніякага злачынства, з мяне ж знятая судзімасць. Са мною згаджалася прадстаўнік пракуратуры, сама запалоханая жанчына, па прозвішчы Мультан і спасылалася на нейкую дырэктыву зверху пра ізаляцыю ўсіх раней засуджаных па палітычных абвінавачваннях.

Мне абвясцілі рашэнне «Особого совещания НКВД СССР» аб высылцы ў Новасібірскую вобласць. I я другім наваратам пайшоў асвойваць нары, падлогі пад імі, дэзакамеры, карцэры мінскіх, маскоўскай, куйбышаўскай, чэлябінскай і новасібірскай турмаў. Асабліва запомніліся чэлябінская і новасібірская сваёй незвычайнасцю: прыгожыя і светлыя новыя будыніны, з высокімі закратаванымі вокнамі з «наморднікамі», шырокімі калідорамі. Хутка мы даведаліся, што будавалі інстытуты, але новая хваля берыеўскіх злачынстваў прымусіла іх перарабіць у турмы. Потым я часам на пытанне пра адукацыю жартам адказваў, што прайшоў мінскі, чэлябінскі і новасібірскі інстытуты. Гэта нават былі не інстытуты, а пакутніцкія універсітэты і акадэміі. Яны адкрылі такое, што ў самым кашмарным сне не пабачыш, навучылі таму, чаго сам не спасцігнеш ніколі, і аднялі два дзесяцігоддзі маладосці і сталасці.

Мне ўспамінаюцца этапы сцюдзёнымі начамі пад сіверным ветрам і калючымі зорамі, брэх і цяжкі дух псіны службовых аўчарак, бессаромная лаянка і крыкі канвойных, абліччы пакутнікаў і пакутніц, абсурдныя абвінавачванні ні ў чым не вінаватых моладзі і нямоглых старых, падлеткаў, «паўторнікаў» і так званых «указнікаў». Колькі чалавечых лёсаў прайшло побач, колькі людскіх трагедый давялося пачуць і пабачыць, колькі перадумана і выпакутавана!

Успамінаецца: з чэлябінскай перасылкі шэрым асеннім днём вывелі нас чалавек трыста. Паперадзе ішлі тры маладзенькія маці з немаўляткамі на руках. Уся доўгая калона зацята маўчала. Чуўся толькі шоргат ног, вурчанне аўчарак і каманды начальніка канвою. Выгляд наш мог напалохаць кожнага: блакітна-празрыстыя, даўно не голеныя твары, самая розная зваляная вопратка, за плячыма брудныя мяшэчкі з арыштанцкім скарбам.

Каля хлебнага магазіна стаяла доўгая чарга. Яе адціснулі да плота. Жанкі ў чарзе ўбачылі маладзенькіх маці ў галаве нашай калоны і заплакалі. На нас глядзелі спалоханыя сумныя-сумныя вочы спагадлівых людзей, некаторыя ківалі галовамі, боязна памахвалі ледзь паднятымі рукамі.

Пасля Чэлябінска больш за месяц у новасібірскім «інстытуце» чакалі, калі нас адправяць на месца ссылкі. Там усё ж нас чакала адносная воля: свежае паветра, магчымасць звязацца з домам, невядомая работа і існаванне. Нашу затрымку начальства тлумачыла вялікімі маразамі, а мы гатовы былі ісці пешкі, абы вырвацца з-за кратаў, з душных камер са «шмонамі» і парашамі.

Нарэшце ў канцы снежня перад адбоем скамандавалі: «Усе на выхад з вяшчамі!» Запомнілася тая настылая, як жалеза, цёмна-сіняя ноч. Вялікія колкія зоры ўсыпалі бездань таямнічага неба. Цяжка было дыхаць сцюдзёным і рэдкім паветрам. Праціналі дрыжыкі. Над доўгаю калонаю цёмных постацяў пыхкалі аблачынкі белае пары. З торбачкамі за плячыма стаялі, як некалі казалі, людзі розных званняў, саслоўяў і прафесій. Былі ленінградскія партыйныя работнікі высокага рангу і караблебудаўнікі, два свяшчэннікі — адзін з Малдавіі, другі з Разані, васьмідзесяцігадовы аптыміст гаварыў: «Я чалавек дысцыплінаваны, без дазволу начальства не памру».

Аж з Масквы разам са мною вандруе дасціпны краматорскі сталяр Зміцер Сцяпанавіч Кінаш. З дому яго завезлі ў горад Сталіна (цяперашні Данецк), і ён дапякаў начальніку турмы адным пытаннем: «Скажыць, будзь ласка, чы довго мы будэмо сэдіти у сталінскай тюрмі?» Той тупаў нагамі, пагражаў карцэрам, загадваў так больш ніколі не гаварыць. А Кінаш спакойна тлумачыў: «А що я таке сказав? Колі сэдів у Киіве, спытав бы про кіевську чи краматорську, а ў…» — «Цыц!» — крычаў начальнік, баючыся, што Кінаш зноў спытае тое ж. Пра жонку звычайна Зміцер Сцяпанавіч казаў, што яна «пануе в колгоспі».

Хто ж мы такія, адкуль і куды нас гоняць? Неафіцыйна называюць нас «паўторнікі». Гэта людзі, якія гадоў па дзесяць адседзелі ў лагерах, вызваліліся, пабылі трохі дома, з некаторых паздымалі судзімасці, ды раптам Берыя спахапіўся, што выжыла і вярнулася на волю больш як трэба, лазяць скрозь, нечага дамагаюцца, патрабуюць аднаўлення ў грамадзянскіх правах і нават у партыі. Загадаў сабраць усіх за краты, правесці следства, калі знойдзецца хоць маленькая зачэпка, адправіць у лагер, а не — у ссылку ў паўночныя раёны Сібіры і Казахстана. Нам выпала Новасібірская вобласць. I вось вязуць у невядомы раён, у невядомае сяло. Усё засакрэчана. Куды б ні завезлі, абы хутчэй вырвацца на свежае паветра, каб прайсці без аўчаркі і канвою.

Нас вядуць па апусцелых вуліцах на вакзал. Як алебастра, рыпіць пад нагамі зляжалы снег, ад інею зліпаюцца вейкі, качанеюць рукі і ногі. Амаль усе апрануты дэмісезонна: забіралі ж вясною і летам.

Рыпіць снег, грукае мноства ног, чуецца нягучная каманда начальніка канвою: «Подтянись! Не отставай!» Лічаць і грузяць у звычайныя вагоны. Дзіўна — вядуць пад канвоем, а называюць таварышамі. Вось дык таварышы! Аказваецца, мы не асуджаныя, а толькі адміністрацыйна высланыя. Мы маем права выбіраць і… быць абранымі (юрыдычна, вядома). Весела было б, каб каго з нас абралі хоць бы дэпутатам сельсавета.

У вагоне цёпла і цесна. Усе адразу адышлі, выпрасталіся, паружавелі. А канваіры дрыжаць у тамбурах. Шкода іх. Як ні дапытваемся, куды вязуць, адказ адзін: «Не положено».

Досвітак халодны і туманна-сіні. На ўсходзе — задымленая злавесна кармазынавая палоска. З цяпла зноў высыпаемся на мароз, а на світанні ён асабліва люты. Над намі воблака пары. На доўгім аднапавярховым вакзале — заінелая шыльда, але можна разабраць: «Ст. Барабинск. Зап. Сиб. Ж. Д.». А куды далей? Тут жа нас не пакінуць.

На прывакзальнай плошчы доўгая калона грузавікоў з белымі ад інею кузавамі. Маторы не глушаць, бо пасля не завядзеш. Шафёры ў кажухах, валёнках і калматых шапках пазіраюць на нас і толькі круцяць галовамі. Мы пакуляліся ў кузавы, а ў іх усё пхалі і пхалі, што не паварушыцца. Канваіры паселі ў кабіны. Колы грузавікоў правальваліся ў глыбокія выбоіны; каб не выкуліцца, мы хапаліся за барты і адзін за аднаго. Неўзабаве пачалася маўклівая, калматая ад іскрыстага інею тайга. Пры дарозе віднеліся вываратні, зламаныя сосны, дугою пазгінаныя пад цяжарам снегу тонкія бярозкі. Вандраванню нашаму, здавалася, не відаць канца. Наўкол тайга і тайга, ні прагаліны, ні сцежкі, ні аднае жывое душы, ні дымка, ні жывога гуку, толькі сям-там дарогу перакрыжавалі ласіныя сляды ды заечыя сцяжынкі.

Мабыць, кіламетраў праз трыццаць душа пачала прымярзаць да рэбраў. Мы з суседам па кузаве, а потым на ўсё жыццё верным другам Вацлавам Іванавічам з галавою ўкрыліся нейкаю дзяружкаю і, пакуль не задыхаліся, не вытыркалі носа. Выблісне сонца, тайга здаецца празрыста-ружоваю, нібыта адлітаю з хаатычна застылага срэбра.

Неспадзеўна над заінелымі верхавінамі тайгі ў чыстым небе ўзняўся блакітны слупок дыму і доўга не раставаў у вышыні. Усе адразу павесялелі, заварушыліся, пачалі выпростваць здранцвелыя ногі, здзіраць з павекаў іней і наледзь. Значыць — блізка прывал.

Машыны ўехалі ў доўгую, без адзінага дрэўца сумную вёску Пацюканава і, не глушачы матораў, спыніліся каля «Пельменной-чайной». Доўгая, прыземістая, з пабялелага ад часу кругляка хата ўрасла ў зямлю. Прыцярушаны снегам дах, як шчацінаю, зарос сухім бадыллем, каля коміна звесіў счарнелую галаву і лапушыстае лісце апруцянелы ад марозу сланечнік. Такія дахі — на кожнай хаце. Я дзівіўся, а шафёр растлумачыў: «Кровли-то земляные. В тайге живут, а избы берестой да дерном, по-здешнему пластом, кроют. Сказывают, теплее, ни дождь, ни гроза не пробьет». Тут я толькі зразумеў, чаму пашахонцы ў Салтыкова-Шчадрына цягнулі на страху карову пасвіць.

У чайной — воблакі пары. На куце кіпіць вялізны кацёл пельменяў. Іх, мёрзлыя і грымучыя, як каменьчыкі, засыпаюць у кіпецень з вялікага палатнянага меха. На сталах у сподках — чорны перац, у кантовых шклянках — закарэлая гарчыца. Разапрэлая буфетчыца, з тварам, як аблузаны бурак, налівае шафёрам гарэлку і накладае па сотні гарачых пельменяў. А мы туляемся па кутах, глытаем слінку і абдымаем закляклымі рукамі абабітую бляхаю грубку. Некаторыя прыбераглі рэшткі сухога пайка, разаграюць аж пабялелыя недаедкі пайкі хлеба, нехта просіць шклянку незаваранага і несалоджанага кіпетню.

Перадыхнулі, адышлі трохі ад холаду і зноў у дарогу. Цяпер пэўна ведаем — вязуць у Паўночны раён: болей па гэтай дарозе аж да самых Васюганскіх балотаў ніводнага раёна няма — адны вёсачкі ды заімкі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0