MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Ушчувала мяне і Аля: «Навошта лезеш на ражон? Сіла ў іх. Ім павераць, а табе ўлепяць новае абвінавачванне, і не апраўдаешся». Усё магло быць. Наш камендант звычайна заязджаў да Наталлі Іванаўны. Яна расказвала, што робіцца ў сяле з канца ў канец. Збор навін быў у магазіне, а прадаўшчыца — яе найлепшая сяброўка. Апрача таго, у баковачку пры сельсавеце да ўпаўнаважанага часта шмыгалі невыразныя ў змроку постаці. Я сябе адчуваў як пад рэнтгенам, але здрадзіць вучням і сваім захапленням не мог.

Вечарамі мы ў сваім пакойчыку прыслухоўваліся да кожнага гуку, да рыпу на ганку. I калі не чакалі, раптам у вокны ўдарыла святло фараў, спынілася і засігналіла машына. Я выскачыў у чым быў. З кабіны бензавоза вывалілася мне на рукі змучаная дачушка, за ёю, крэкчучы, вылез патомны гутнік, інвалід і пенсіянер Алін бацька. А рэчы? Рэчы засталіся ў кладоўцы барабінскага машыніста. Дзед некалькі дзён шукаў кузаўную машыну, чакаць больш не было як. Трапіўся бензавоз, селі ў кабіну і вось прыехалі. У сетачцы была лялька, дзве сукеначкі, пачак цукру і паўцагліны хлеба. Як толькі ўсталюецца дарога, дзед з’ездзіць і прывязе рэчы.

Дачушка гарэла і вяла на вачах, галоўка хілілася набок, заплюшчваліся вочкі, шчокі пайшлі чырвонымі плямамі. Куды ж яе пакласці? Што падаслаць, чым укрыць? Добра, у пакоі стаіць гаспадынін куфар. На яго паслаў шынель, пад галаву паклаў пінжак і накрыў Аліным кажушком. Дзед не распранаючыся закруціўся ў падбітую кажушынаю паддзёўку і лёг каля пліты на падлозе. Стомленым і змучаным доўгаю дарогаю, ім было не да размоў. Пагаворым заўтра.

Толькі патушылі лямпу — стук у акно і жаночы голас: «Ссыльныя на адметку». Гукнуў і падаўся далей будзіць нашага брата. Я сеў на тапчане. Трэба ісці. А ў чым пойдзеш? Зморанае хворае дзіця толькі заснула. Не будзіць жа яго. У адной гімнасцёрцы ў такую сцюжу да сельсавета не дойдзеш. Лёг і праварочаўся да світання. Пасля другога ўрока ў мяне «фортачка», вось і пайду да начальства на споведзь. На вольным уроку прыбег у сельсавет. Пушыкаў у пакоі старшыні гуляў з фінагентам у шашкі. На мяне зірнуў і пайшоў у дамкі. Я стаяў як слуп. Калі выйграў партыю, загаварыў павольна і цвёрда: «А я абвясціў вас уцекачом. Чаго маўчыш?» — «Гэта справа вашага сумлення». — «Ха-ха-ха… Сумлення! Ведаеш, што вырасла там, дзе было сумленне?» — «Ведаю, ведаю, гражданін начальнік. Чуў. Але без сумлення чалавек перастае быць чалавекам». — «Гэта што, намёк ці абраза? Бач ты яго! Так і 58-ю пункт 10 склапатаць можна. Мы яшчэ праверым, дзеля чаго ўнядрыўся ў школу і чым там займаешся».

Я, прызнацца, звяў. Ён можа са мною зрабіць што захоча. Пачаў ціха і лагодна апраўдвацца, чаму не змог прыйсці ноччу. «Можаш казкі бабцы расказваць. Скажы дзякуй, што тады, як да сваёй благавернай бег, Траццякоў выручыў. Я б цябе а-фо-орміў». Так ён мяне паласкаў, як анучу. Я не вытрымаў, працягнуў рукі: «Калі ёсць наручнікі, вяжыце і ганіце на катаргу». Голас задрыжаў і асекся. Пасля доўгага маўчання Пушыкаў падаў аркуш паперы і буркнуў: «Пішыце тлумачэнне». Ён прабег яго вачыма, паклаў у папку, пагразіў пальцам: «Запомніце, дарую апошні раз. I засвойце — ссыльны, які не з’явіўся на адзнаку, лічыцца ўцекачом. У-це-ка-чом! Зразумела? Ідзіце!»

Божа мой, хацелася стагнаць і раўці ад знявагі, абразы і болю, ад сораму, што стаяў, як вінаваты школьнік, перад гэтым сыценькім і ружовенькім, упэўненым у сваёй неабмежаванай уладзе малодшым лейтэнанцікам. За якія подзвігі гэтую адзіную зорачку пачапілі яму? Што ён карыснага зрабіў людзям? За што яму плацяць высокі аклад, а няшчаснай Цімошысе ставяць толькі палачкі ў ведамасці? Што ў яго ў галаве? Што ў душы?

Праз два дні Зміцер Сцяпанавіч і Вацлаў прынеслі маёй Тані зграбненькі ложак, Ганна Якаўлеўна ад свае падушкі адсыпала пер’я на ясік, падарыла «лішнюю» байкавую коўдру і прасцінку. Тварык маёй дачушкі гарэў чырвонымі плямамі, яна кідалася і трызніла. «Адзёр», — паставіла дыягназ Эла Рыгораўна і два разы на дзень прыбягала да нашай хворай. Пакуль мы былі ў школе, даглядаў і забаўляў яе дзед. Ганна Якаўлеўна прыносіла журавінавы і чаромушны кісялі, чытала і расказвала казкі, мерала тэмпературу і давала лекі, а потым, накульгваючы, па сумётах ішла на другі канец сяла ў сваю ўтульную хацінку. Відаць, недарэмна біязінцы пыталіся, ці не радня мы ўсе. Раднілі нас горкі лёс і сумленне. Не, «гражданін» Пушыкаў, ёсць у людзей сумленне! Як толькі людзі страцяць яго, кончыцца жыццё на зямлі.

Дачушка паволі ачуньвала. Завея ўлеглася, пайшлі з Барабінска машыны па збожжа, і дзед пачаў наладжвацца ў дарогу па рэчы. Аж неспадзявана ўвечары завітала да нас Керпіха і з парога завойкала: «А божачка-божачка! Зрабі людзям дабро, дык ад бяды не адкараскаешся. I навошта мне трэба было даваць братаў адрас? Гэта ж гора такое, — яна дастала з кішэні скамечаны канверт, — не ведаю, як і сказаць. Брат быў у рэйсе, а жывуць яны, самі бачылі, у глухім тупіку. Ведама, дома жонка і малыя дзеці. Нейкі аспід угледзеў, што вы ўносілі ладныя скрыні, а самі паехалі з пустымі рукамі. Ноччу выдралі ў сенцах клямку, дзверы ў хату падперлі калком і распараджаліся як хацелі. Паплылі вашы скрынкі і ў прыдачу паўкубельца братавага сала. От пісьмо. Пачытайце самі», — яна працягнула спісаную старонку ў касую лінейку. Мы стаялі як апараныя. «Брат усіх на ногі падняў. Ні міліцыя, ні сабакі след не ўзялі. Побач жа чыгунка. Матанулі некуды, і ішшы-свішчы».

Мы вытрывалі і гэты ўдар лёсу. Без пажару засталіся пагарэльцамі. Толькі дачушка плакала па сваіх цацках і любімых казках. Праўду кажуць — на каго Бог, на таго і людзі, дзе коратка, там і рвецца.

Трывогі кожны дзень

Страчанага было шкада, хоць мы прывыклі да куды большых страт. Нас на многія гады абрабавалі прылюдна, сярод белага дня адабралі волю, усе правы, хоць фармальна маглі дзеля ўласнага суцяшэння галасаваць за адзінага кандыдата нават у Вярхоўны Савет. Ім быў легендарны Аляксандр Пакрышкін. Яго на нейкай машыне з гусеніцамі прывозілі ў наша сяло. Усе не столькі слухалі, колькі глядзелі на сапраўднага героя. Хацелася крыкнуць, што мы тут пакутуем ні за што ні пра што. Заступіся, Герой. Будзь і цяпер Героем. Але хіба скажаш? Хіба заікнешся? Цярпі і спадзявайся, што пакуты не вечныя. Мне было лягчэй, што побач сям’я, а часта грызла сумленне, што мае самыя дарагія гаруюць з-за мяне, а маленькая Танечка пачынае разумець не роўнае з усімі становішча бацькоў, што яны пазначаны недаверам і ганьбаю, таму замыкаецца, цураецца суседскіх дзяцей. Яна часта плакала і ніколі не прызнавалася — чаго. Я пачуў, як яе равесніца Моцька крычала: «Ссыльная вражына!» Як дзіцяці растлумачыць, чым суцешыць? Што, калі ўзненавідзіць нас за непаўнацэннасць, за кляймо, якім мы пазначаныя? А што думае цесць — патомны рабочы? Ён жа марыў пра шчаслівы лёс дачкі, і на табе, ускочыла ў такую бяду і трымаецца за яе, як сляпая.

Часам здавалася — ад думак можна звар’яцець. А дома ў нас былі мір, увага, ласка і клопат. Пра самае балючае стараліся не гаварыць, а думаць думалі і шанавалі і без таго збалелыя сэрцы. Патроху наладжваўся і быт. Некаторыя нават зайздросцілі нашым дзвюм настаўніцкім зарплатам.

Пасля навагодняга вечара ледзь не ўсе вучні пацягнуліся да мяне, захварэлі акцёрствам, захапіліся маляваннем, выстаўкамі сваіх малюнкаў, насценгазетамі. Некаторыя шчыгілялі нямецкімі слоўцамі, вымаўляючы на чалдонскі лад, паказвалі перад бацькамі сваю вучонасць. Большасць настаўнікаў палагаднела з Аляю і са мною, нават не саромеліся пытацца, калі ў чым сумняваліся. Толькі тры самыя «пільныя» з педкурсаўскімі «дыпломамі» ніяк не маглі змірыцца, што нейкі «варажына» ўбіўся ў калектыў, засланяе іх работу і падрывае аўтарытэт, уплывае на вучняў, а гэта ўжо небяспечна. Па іх ананімках прыязджалі інспектары райана, слухалі мае нямецкія ўрокі, а я тым часам трохі паспеў падкавацца: бегла чытаў, добра засвоіў даўжэзныя лічэбнікі, вучні ведалі некалькі кароценькіх вершаў. Што ж зробіш? Жыццё прымушала пусціць пыл у вочы не надта дасведчаным у лінгвістыцы інспектарам. Яны стрымана хвалілі мае ўрокі ў сваіх заключных актах.

I ўсё ж кожны раз, калі дырэктар нажнічкамі акуратна разразаў пакеты, мы з трывогаю глядзелі на яго, ці не прыйшоў загад аб нашым звальненні.

На педсавеце мне даручылі рыхтаваць праграму да веснавога агляду школьнай самадзейнасці, і я з імпэтам узяўся нешта прыдумляць, з нічога ляпіць нешта, пасля заняткаў прападаў у школе, каб хоць трохі галава адышла ад надакучлівых трывог і змрочных думак, ад вечнага страху. У нядзелю школа ператваралася ў майстэрню: зноў з дзетдомаўскіх недапаленых трантаў шылі касцюмы, з кудзелі і воўны рабілі парыкі, з лою і фарбы грым. Вырашылі ставіць казку «Мікіта Кажамяка і Змей Гарыныч». Зляпілі вялізнае і страшнае тулава Змея. Добраахвотнікаў было больш як трэба. Усе прынялі адну ўмову: двойка пазбаўляе права ўдзелу ў аглядзе. Нават Тартынскі з Бойкам сталі непазнавальныя.

Нашым небяспечным канкурэнтам была раённая сярэдняя школа. Там вучыліся дзеці служачых, былі салідныя настаўнікі і большыя магчымасці, чым у нашай таежнай сямігодкі. Мы марылі хоць бы заняць другое месца і не шкадавалі ні часу, ні сілы, каб нешта цікавае паказаць. I я, і дзеці захапляліся да самазабыцця.

У пачатковых класах першы год працавала пасля педвучылішча беленькая і кволенькая Валя Салаўёва. Прыехала яна з Вышняга Валачка адпрацоўваць свае два гады. Як толькі канчалі свой тэрмін, ніхто з маладых педагогаў назад у Біязу не вяртаўся. Звычайна яны гаварылі: «Я ж не ссыльная. Замуж тут выйсці можна хіба за мядзведзя або застацца векавухай, а я жыць хачу». I знікалі. Як на сезонную глядзелі і на дробненькую і ціхую Валю. I раптам чэпэ! Маладая настаўніца, камсамолка закахалася. I ў каго? У ссыльнага статнага прыгажуна Івана Рудога. Ён быў майстра на ўсе рукі: нешта рабіў у канторы спажыўкааперацыі, увосень быў нарыхтоўшчыкам, меў прымітыўны фотаапарат, прызарабляў і ім. Вельмі хутка прыбудаваў трысцен да хаты бабылкі Астанінай. Патынкаваў, пафарбаваў, павесіў вясёленькія фіраначкі, зрабіў прыгожую мэблю, хадзіў заўсёды ўсмешлівы і вясёлы. Насупраць Іванавай прыбудоўкі кватаравала Валя. Часам прасіла суседа прыбіць зашчапку, то падцягнуць дзверы, пераставіць вешалку. Неўзабаве, як кажуць сібіракі, «паглянуліся» адно аднаму. Як ні хаваліся, а ад Наталлі Іванаўны не ўберажэшся. Яна ведала пра кожнага больш, чым той сам пра сябе. I зашапталіся ў настаўніцкай: «Мала аднаго ссыльнага, дык і гэтая злыгалася». Валя прыкідвалася, што нічога не ведае і не чуе. Часам чырванела, калі школьныя сакатухі асабліва прыдзірліва аглядалі яе постаць, пасміхаліся і байкатавалі яе. Наталля Іванаўна насядала на дырэктара неадкладна абмеркаваць амаральныя паводзіны камсамолкі Салаўёвай. Той упінаўся, што няма ніякіх падстаў для такой прапрацоўкі маладой настаўніцы: яна дарослы чалавек і мае права сустракацца з кім хоча. «Э-э-э, не, Яўген Паўлавіч, вы траціце класавую пільнасць. Няхай круціць на здароўе хоць з д’яблам, а гэта ж ссыльны. Яны тут расплодзяцца, што і нас выжывуць. Ведаеце, чыю ідэалогію можа прынесці ў школу? А спытаюць, — указальны палец угору, — у вас і ў мяне. Патрабую неадкладна абмеркаваць паводзіны Салаўёвай і прыняць рашучыя меры».

На бліжэйшым педсавеце абмяркоўваліся прычыны нізкай паспяховасці ў асобных класах і справаздачы класных кіраўнікоў. Хоць паспяховасць у Валіным класе была не з горшых, яе пясочылі больш за ўсіх. Педсавет закругляўся, але ўстала Наталля Іванаўна: «Маё партыйнае сумленне і абавязкі завуча прымушаюць паставіць пытанне аб амаральных паводзінах і палітычнай неразборлівасці камсамолкі Салаўёвай. У чым гэта выявілася? Калі ласка. Салаўёва ўступіла ў недазволеныя нашай савецкай мараллю адносіны з ссыльным Рудым. Хто такі гэты прыгажунчык? Бацька яго адбывае пакаранне за антысавецкую агітацыю, а сынок садзейнічаў яго злачынствам і трапіў сюды. Думаеце, ён так закаханы ў нашую пр-ы-г-а-жуню, — яна са здзеклівай ухмылкай апякла Валю сваім каршучыным зіркам, — сумняваюся. Яму трэба сваёй ідэалогіяй атруціць душы нашых дзяцей. Салаўёва ў яго бывае кожны вечар… дапазна. У нашым калектыве павінна быць павышаная пільнасць, а тут яшчэ адна непрыемнасць. Мы абавязаны хадайнічаць перад райкамам камсамола аб выключэнні Салаўёвай з радоў ВЛКСМ, а райана вырашыць пытанне аб мэтазгоднасці яе далейшай работы ў школе». Выпаліла, як прысуд, і села. Яўген Паўлавіч разгублена лыпаў вачыма, маўчалі ўсе, толькі было чутно, як адлічвае хвіліны хрыпаты гадзіннік ды трымціць незакітаваная шыба. Я адчуваў сябе прылюдна аблітым гарачымі памыямі. Валянціна Міхайлаўна папрыгажэла ад чырвані шчок і бляску вачэй. Маўчала, нібыта гавораць не пра яе. Не вытрымала лепшая сяброўка Бугаёвай Варвара Іванаўна. У яе быў моцны тыл — муж дырэктар дзіцячага дома. «Слухай, Наталля, па-мойму, каханне справа асабістая. Да каго ёй ісці, да дзевяностагадовага Жураўлёва ці да п’янага Гошкі? Ды і фактаў у цябе няма». — «Варвара, любоў катэгорыя класавая. А факты? Факты — вось яны». Яна паляпала далонню па сшытачку.

Я памкнуўся выйсці. «Куды вы? Не ўдасца ўхіліцца ад галасавання», — перапыніла Бугаёва. У мяне ўсё затрымцела, але стрымаўся і спакойна адказаў: «Калі вас так цікавіць, куды іду, можаце мяне праводзіць…» Варвара Іванаўна зарагатала: «Ну, палучыла?» — «Гэта нахабства! Бачыце, да чаго яны дайшлі». У калідоры дрыжачаю рукою прыпаліў папяросу, выйшаў у двор і затуліўся ад рэзкага ветру за сцяною. Думаў, перачакаю, пакуль перабушуюць страсці і разапнуць гэтую мілую новую ахвяру. Але памыліўся. Вярнуўся, калі прымусілі гаварыць Валю. «Каго любіць і ненавідзець, справа мая асабістая. А вас, Наталля Іванаўна, вызваляю ад агіднай місіі мерзнуць пазавуголлю і сачыць, куды і калі я іду. Я выходжу замуж за Івана Рудога». Зацягнулася нямая сцэна, як у «Рэвізоры» Гогаля. Маўчанне парушыла Бугаёва: «Ну, цяпер усё ясна. Хто за хадайніцтва перад райкамам камсамола і райана, прашу галасаваць. Смялей, смялей, таварышы». Яна свідравала кожнага сваімі вузкімі драпежнымі вачыма. Дырэктар не то падняў руку, не то пачухаў за вухам. Я сядзеў унурыўшыся, нібы глухі. «Ну а вы?!» — «Мне сорамна ўсё гэта слухаць. Нельга ў далікатных адносінах шукаць палітычную падкладку. А каб не псаваць ваш пратакол, запішыце — ссыльны ўстрымаўся».

З таго педсавета мінула ледзь не сорак гадоў, а сорам точыць маё сумленне: устрымліваецца баязлівы, бязвольны і беспрынцыпны чалавек. У кожнага павінна быць цвёрдая пазіцыя: або — або. Я павінен быў сказаць усё, што думаў, але страх за сям’ю не дазволіў лезці на ражон, тым больш што нічым не дапамог бы Валі. Наталля Іванаўна далажыла б Пушыкаву пра салідарнасць, блок, ледзь не арганізацыю ссыльных, а там нядоўга завесці і новую справу на рэцыдывістаў.

Мне агідна было заходзіць у настаўніцкую, сустракацца з трыма раз’юшанымі жанчынамі з паталагічнаю патрэбаю ламаць лёсы і душы сумленных людзей, таму на перапынках затрымліваўся з вучнямі ў класе і на калідоры і толькі забягаў змяніць класны журнал.

Валю Салаўёву выжылі са школы на першым годзе работы. Яна з годнасцю і пагардай сустрэла незаслужаныя абразы і знявагі, не прасіла ні ў кога літасці, не пісала скаргаў. Перанесла свой чамаданчык да Івана, надзела целагрэйку і гумовыя боты, завялі яны парсюка, вясною засадзілі соткі і былі абое шчаслівыя.

Я ведаю і далейшы лёс гэтай сям’і. Як толькі вызвалілі Івана, яны паехалі ў Вышні Валачок, Валя была настаўніцай і дырэктарам школы, абое ўступілі ў партыю, выгадавалі трое дзяцей.

Я часам і цяпер успамінаю сваю слабасць, і сумленне грызе і раздзірае душу, як кароста.

Змей Гарыныч

Агляд пачаўся ў Доме культуры выступленнем раённай сярэдняй школы. Удзельнікі канцэрта ў прыгожых касцюмах добра спявалі, дэкламавалі, добра выконвалі танцы народаў розных рэспублік, паставілі сцэны з п’есы «Цімур і яго каманда». У зале сядзела амаль уся школа, і, як футбольныя балельшчыкі, усе апладзіравалі нястомна.

Пасля перапынку выступалі мы. Літмантаж, частушкі, вянок франтавых песень прайшлі з поспехам. А спектакль «Мікіта Кажамяка і Змей Гарыныч» зачараваў усіх гледачоў. Царскія і баярскія ўборы зіхацелі блёсткамі, здалёк парыкі з панчошак здаваліся сапраўднымі лысінамі, а калі з лязгатам і свістам вылятаў на сцэну «сапраўдны» даўжэзны, з шыпамі на спіне, з агеньчыкамі ў вачах і з шырока разяўленай пашчай Змей Гарыныч, зала замерла, а малыя ад страху палезлі пад лаўкі. Схватка Мікіты са Змеем стала вяршыняй спектакля. Мільгаў падсвечаны чырвоным ліхтаром блішчасты меч, ад яго ўдараў адлятала адна змяіная галава, на яе месца высоўвалася другая, і так некалькі разоў. Эфект быў незвычайны. У канцы ўсе прысутныя стоячы апладзіравалі артыстам таежнай сямігодкі. На сцэну прыбег загадчык райана павіншаваць з поспехам і загадаў не здымаць касцюмы: праз гадзіну трэба будзе ўсё паўтарыць яшчэ раз для насельніцтва райцэнтра за пэўную плату.

Мясцовы радыёвузел так разрэкламаваў нашу праграму, што ў клуб людзі пайшлі натоўпамі. Былі занятыя ўсе месцы і праходы. Падбадзёраныя пахвалою самога Маеўскага, мае артысты стараліся як ніколі. Маленькі басавіты Мішка Пшанічны, засунуты ў змяінае тулава, вырабляў такія выкрунтасы, што зала аж раўла і бясконца апладзіравала.

Неспадзявана мы занялі першае месца, а грошы, выручаныя за наш спектакль, пайшлі на прэміі ўсім удзельнікам. Другое месца заняла раённая школа. Пакрыўджаныя тупалі і свісталі, крычалі: «Няправільна!», патрабавалі перагляду, але рашэнне журы было канчатковае. Мы пачалі складаць свой «рэквізіт», як на сцэну з малым сынком зайшоў сам Пушыкаў. Ён першы кіўнуў мне і загадаў паказаць хлапчуку, што гэта за змей, з чаго зроблены і як свецяцца вочы, бо малы думае, што прывезлі з тайгі жывую пачвару. Пушыкаў пахваліў удзельнікаў і буркнуў мне: «Здорава ў вас выходзіць».

Не паспелі мы скласціся, як мяне паклікалі ў райана. Я пабег, спадзеючыся на пахвалу і падзяку. Але загадчык сядзеў даволі змрочны. Сесці не прапанаваў. «Скажыце, толькі шчыра, дзе вы ўзялі такія касцюмы, парыкі і ўсе гэтыя цацкі?» Я здзіўлена глядзеў на яго і маўчаў. Ён паўтарыў пытанне. «З агню». — «Як з агню? Я пытаюся сур’ёзна». — «А я сур’ёзна адказваю. З агню». I расказаў, як дзеці хапалі з фінагенцкага вогнішча абгарэлыя транты і што з іх рабілі. Іосіф Нічыпаравіч шчыра рассмяяўся: «А да мяне прыйшла дэлегацыя сярэдняй школы патрабаваць адмены рашэння журы, бо ў Біязе працуе ссыльны артыст маскоўскага тэатра, і касцюмы ў іх не самадзейныя, а прысланыя з тэатра некалькімі пасылкамі». Тут ужо разрагатаўся я. «Вы сядайце, сядайце, — памякчэў Маеўскі. — Я, прызнацца, і сам дзівіўся, адкуль усё гэта ў вас. Ну што ж, поспехаў вам. Едзьце, працуйце, а мы, калі трэба, падтрымаем», — і ён упершыню падаў мне руку.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0