MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

«Дэр ман»

Над сшыткамі і планамі заседжваліся мы дапазна. З Алінаю дапамогаю я разбіраў кожны параграф, зверху дробненька надпісваў пераклад складаных слоў і зубрыў амаль на памяць. Пакуль ва ўсіх класах вывучалі алфавіт, было прасцей і спакайней, а пачаліся тэксты, захваляваўся, потым трохі пасмялеў, нарэшце супакоіўся, бо ніхто з настаўнікаў не мог праверыць маё дзікае вымаўленне. Горш было з вучнямі. Дзетдомаўцы — дзеці вайны і вясковыя сіраты — адразу варожа настроіліся супроць майго прадмета: «Нам не трэба фашысцкая мова». Тым больш што выкладае яе чалавек палітычна заплямлены, можа, нават які-небудзь гітлераўскі паслугач, учарашні школьны конюх. А цяпер уставай перад ім і гавары «Гутэн таг».

Я ўсімі сіламі і довадамі пераконваў, што няма фашысцкай мовы, а ёсць мова Маркса, Энгельса, Гётэ і Шылера, што Ленін чытаў «Капітал» у арыгінале. Я разумеў сваіх пратэстантаў з душамі, скалечанымі вайной, з незагойнымі ранамі горкага сіроцкага дзяцінства, спагадаў ім. Але як давесці, што не мова вінавата, а страшэнная пачвара фашызму? Расказваў пра пакуты і барацьбу Лібкнехта, Люксембург і Тэльмана і нешта крануў у іх сэрцах. Калі ж пачалі чытаць першыя словы і сказы «Дэр ман», «Дэр рабэ», «Дэр афэ», «Вэр іст орднэр?», мне ахвотна адказвалі: «Іх бін орднэр». Заўважаў, што і на перапынку некаторыя выхваляюцца перад малодшымі нямецкім слоўцам. Усё новае падкупляе і заахвочвае, пакуль фармалізм не адаб’е ахвоту.

Як толькі выходзіў з настаўніцкай, мае вучні беглі ў клас і крычалі: «Дэр ман ідзе». Вось у мяне і мянушка з’явілася. Я рабіў выгляд, што нічога не чую і не ведаю, быў з усімі лагодны, справядлівы і ветлівы, заахвочваў старанных, падбадзёрваў ленаватых, зацікавіў маляўнічымі табліцамі, малюнкамі з подпісамі. Часам чуў, як на вуліцы мае вучні хваляцца сваёй вучонасцю і гергечуць абы-якія нямецкія словы.

Але больш за ўсіх мяне даймалі два дзетдомаўцы — руды і канапаты Віця Тартынскі і цыганаваты Ваня Бойка. Яны пратэставалі па-свойму: на ўроку нешта стругалі, пускалі папяровых галубоў, стралялі ў дошку жаванаю папераю. Я іх спакойна ўшчуваў, не скардзіўся дырэктару, не пагражаў, не дапякаў двойкамі. Яны думалі, баюся іх, а мне было шкада іх пакалечанага дзяцінства, ім карцела хоць так спагнаць сваю крыўду на фашыстаў. Каб дапячы «Дэр ману», яны часам бессаромна пыталіся: «А праўда, што вы былі перакладчыкам у немцаў?» Я спакойна адказваў, што фашыстаў бачыў толькі ў кіно. «А Наталля Іванаўна казалі…»

Я ведаў, адкуль гэта ідзе: занадта «пільныя» настаўніцы глядзелі на мяне і на Алю адчужана і варожа. Яны жылі сваімі інтарэсамі і плёткамі, таемна варагавалі паміж сабою за нагрузку, за пахвалы, за дровы, за сена і… мужыкоў. I раптам нейкія ссыльныя ўрэзалі іх нагрузку ды яшчэ прэтэндуюць на нейкую вучонасць. Рабілі выгляд, што мы не існуем, хоць пільна сачылі за кожным крокам і словам, настройвалі вучняў супроць нас. Аля, прыроджаны педагог, з першых урокаў узяла кожны клас у свае маленькія дужыя рукі. «Сумную» матэматыку слухалі і палюбілі ўсе без выключэння, такой цішыні, як на яе ўроках, не было ні ў дырэктара, ні ў завуча. I гэта злавала і раздражняла нашых «калег».

Мы трымаліся асобна. На перапынках садзіліся ў канцы доўгай драўлянай канапы і маўчалі, калі бывалі «фортачкі», цішком правяралі сшыткі, пісалі планы. Класнага кіраўніцтва мне не даверылі. Пасля некалькіх заняткаў палітгуртка па вывучэнні «Кароткага курса ВКП(б)» і маіх выказванняў дырэктар мне сказаў: «Можаце не наведваць палітзаняткі. У вас жа вышэйшая адукацыя, матэрыял добра вядомы, некаторыя пры вас адчуваюць сябе няёмка. Ім здаецца, што пасмейваецеся з іх адказаў… Бывае смешна і мне, але што зробіш?» Я разумеў прымітыўную дыпламатыю Яўгена Паўлавіча і больш не хадзіў на палітзаняткі. Трэба было цярпець, каб толькі ўтрымацца і неяк існаваць. Часам хацелася кінуць усё, пайсці на самую цяжкую работу, але, апрача арцелі «Прагрэс» з яе «аванцамі» і калгаса з палачкамі, нічога не было.

Школу я вельмі любіў з самага ранняга вучнёўства: выпускаў насценныя газеты і рукапісны часопіс, ставіў спектаклі і дэкламаваў вершы, быў пастаянным аратарам на ўсіх святочных дэманстрацыях. Словам, быў дылетантам на ўсе рукі, усё патрохі ўмеў. Думаецца, кожны настаўнік павінен іграць на скрыпцы або піяніна, маляваць, іграць у аматарскім спектаклі, выразна чытаць вершы і прозу, сваім умельствам і прыкладам захапіць вучняў.

На ўроках малявання ў мяне была цішыня. Усе стараліся. Нават Тартынскі і Бойка, высалапіўшы языкі, шчыравалі над сваімі малюнкамі. Мы рабілі класныя і школьныя выстаўкі. Каму не хацелася трапіць на іх? У сёмым класе вучылася даволі дарослая эстонская дзяўчынка Валя Ыўнап. Яна малявала амаль прафесійна. Яе пейзажы здзіўлялі глыбінёй перспектывы, каларытам, дакладнасцю і настраёвасцю. Не ведаю, як склаўся яе лёс. Калі не стала яна мастачкай, страчана яскравая індывідуальнасць. Яе малюнкі ўпрыгожвалі нашы выстаўкі і класы, побач з імі выстаўляліся лепшыя работы тых, хто ўпершыню ўзяўся за аловак.

У нашу школу хадзілі дзеці з блізкіх і дальніх сёл. Пераважна пераросткі. Жылі яны каля школы ў доўгай стадоле інтэрната толькі ў лютыя маразы і завеі, а так хадзілі на заняткі і дадому пехатою за пяць, восем і дзесяць кіламетраў. У сібіракоў жа ёсць прыказка: «Сто вёрст — не адлегласць, сорак градусаў — не мароз». Гэта засвойвалася з дзяцінства. А мы адчувалі і дваццаціградусную сцюжу. Я хадзіў у сваім шынялі, а для Алі справілі паўкажушак і звалялі зграбныя чорныя «пімікі», з абцасамі і тоўстымі насамі, каб не мерзлі пальцы, купілі гаматную з брыжамі клятчастую хустку і прывыкалі да лютай сібірскай зімы.

Вечарам запальвалі пліту, нешта варылі і смажылі купленае ў суседнім беларускім сяле Кардон. Там жылі даўнія перасяленцы з Віцебшчыны і Барысаўшчыны, але і ў чацвёртым пакаленні яны збераглі моўныя асаблівасці, хатні ўклад, звычаі, арнамент на посцілках і ручніках, кашулях і блузках і пелі песні роднае стараны. Кардон быў адразу за Тараю. Я часта хадзіў туды адвесці душу, пагрэцца каля печы, складзенай, як у нашых вёсках, пачаставацца хрусткім дранікам і мачанкаю. У землякоў можна было купіць кавалак сала і вяндліны, вантрабянкі і каўбасы. Карэнныя сібіракі нічога гэтага рабіць не ўмелі. Рэзалі свінчо, здымалі шкуру, усё нутро выкідалі сабакам, тушу вешалі на крук у кладоўцы, замарожаную адсякалі, колькі адхопіць сякера, варылі ў чыгуне, выкідалі кавалак свініны на чыста вышараваны стол і па камандзе гаспадыні «таскайце, мужыкі» падбіралі ўсё дачыста. Кардонаўцы за паўстагоддзя так і не навучылі суседзяў гаспадарыць па-свойму.

Павячэраўшы, гібелі над сшыткамі і планамі і ўсё часцей успаміналі дачушку і Алінага бацьку. Ён быў не вялікі грамацей і лісты пісаў не так часта, а мы іх чакалі кожны дзень і нудзіліся моўчкі, каб не вярэдзіць душу адно аднаму. Гэтай зімою яны павінны былі абое прыехаць да нас, але не так проста выправіцца ў такую далёкую дарогу, ды і мы не надта прыспешвалі, пакуль больш-менш не ўсталяваліся самі. Становішча наша было нетрывалае: аднаго паклёпу зайздросніка або пільнага «патрыёта» было дастаткова, каб застацца без кавалка хлеба, а то і загрымець за Палярны круг. Каб утрымацца, выкладаліся з апошніх сіл і не адразу зразумелі, што гэта якраз і небяспечна. «Ага, яны хочуць нас засланіць, паказаць вучонасць, скампраметаваць сумленных настаўнікаў. Мы ж вам пакажам!» I гулі дырэктару ў вушы розную несусвеціцу, паклёпнічалі, пад’юджвалі вучняў супроць мяне і ўсё на «высокім узроўні пільнасці і класавай непрымірымасці».

Але Яўген Паўлавіч, сумленны і разумны чалавек, умеў здымаць і згладжваць усе канфлікты і тактоўна браць нас пад абарону.

У пачатку снежня ён даручыў мне рыхтаваць навагодні вечар: прыдумаць якія-небудзь касцюмы, дэкламацыі, нарабіць з вучнямі цацак на ёлку і, вядома, каб былі Дзед Мароз і Снягурачка. Гэтае даручэнне разбудзіла ў мяне даўні творчы імпэт. Я начамі фантазіраваў, як правесці навагодні вечар, каб ён запомніўся надоўга. Напрыдумляў многа, а з чаго і як рабіць? У школе ні фарбаў, ні самай таннай тканіны, ні кардону, ні нават добрай паперы няма. А рабіць трэба.

Пайшоў у ганчарню да Васіля Іванавіча Мартынава, набраў трохі добрай мяккай гліны, у Элы Рыгораўны выпрасіў чырвонага стрэптацыду, жоўтага акрыхіну, «зялёнкі», вучняў папрасіў прынесці абломкі пабітых люстэркаў, парцяную і суконную фарбу, сіньку для бялізны. Аматары знайшліся адразу. Асабліва іх натхняла, што работа наша была засакрэчана, каб ніхто не ведаў, што мы рыхтуем і робім. Таямнічасць асабліва падабаецца дзецям. Мы ляпілі з гліны балванкі для масак, абклейвалі замест пап’е-машэ папераю ад старых сшыткаў, здымалі вясёлыя і пачварныя маскі, размалёўвалі іх, рабілі бутафорскія рыцарскія шаломы, мячы і сякіры. Сядзелі да поўначы з вучнямі ў мяне і ў школе. Актывісты хадзілі за мною гуртам, гаварылі толькі шэптам і трымалі тайну да самага вечара.

Тыдні за два да Новага года ў дзіцячы дом прыехаў прадстаўнік райфінаддзела спісваць састарэлую маёмасць — адзенне, фіранкі, просціны і мэблю. Перш чым падпісаць акт, усё спісанае выносілася ў двор і спальвалася. Я дамовіўся з хлапчукамі з дзіцячага дома, каб яны, як толькі падпаляць старызну, з усіх бакоў наляцелі на касцёр, хапалі ўсё, што трапіць пад рукі, і бегма неслі ў школу. Хутка ў кутку школьнага калідора з’явілася куча прыпаленай, затаптанай у снезе старызны, а для нас гэта было цэлае багацце. У выхадныя дні дзяўчаткі ўсё перамылі, потым па маіх малюнках кроілі, шылі, расфарбоўвалі, крухмалілі, пасыпалі паздзіранаю з люстэркаў амальгамаю і самі дзівіліся, якія шыкоўныя ў нас выходзілі касцюмы.

Таямнічасць і сакрэтнасць асабліва захаплялі маіх памочнікаў. Яны станавіліся маімі вернымі сябрамі. Ужо бадай ніхто не называў мяне «Дэр ман», пацішэлі Тартынскі і Бойка. Я выпрастаўся ў школе і дома, нават часам пачаў усміхацца і жартаваць, павесялела і Аля. Верылася, што жыццё неяк наладзіцца і складзецца. Калі амаль усё было гатова, удзельнікі будучага навагодняга вечара развучвалі вершаваныя звароты і пажаданні настаўнікам, лепшым калгаснікам і вучням, былі ў нас героі з былін і класічных твораў — Руслан, Людміла і нават Чарнамор. Усё гэта трымалася ў сакрэце да Новага года. А мы лічылі дні да сустрэчы з нашаю дачушкаю. Яна ў сне працягвала насустрач ручаняткі, то раптам знікала ў смузе, то ўзнімалася і, як птушаня, ляцела над лугам і закаласелым полем і раставала пад белым воблакам. Рабілася тужліва і трывожна.

Мы ведалі, што дзед ужо збыў падараваную мне цёткаю карову, па маім спісе запакаваў найлепшыя кніжкі, склаў самае неабходнае ў скрынкі з-пад запалак, здасць у багаж, і — выедуць.

Па нашых разліках павінны прыехаць, але ні іх, ні вестак не было. Па ўсёй Сібіры бушавалі непраглядныя бураны, і, вядома, цягнікі прабіваліся ледзь-ледзь. Ды і выехалі яны хутчэй за ўсё паштовым — супакойвалі мы адно аднаго. Я ведаў, што ў Барабінску амаль усе біязінцы заязджаюць да брата Вары Керпіхі, чыгуначнага машыніста і добрага чалавека. Папрасіў і я ў яе адрас і дазвол, каб прытуліў і маіх далёкіх падарожнікаў. Я часцей звычайнага забягаў на пошту і кожны раз ні з чым вяртаўся дадому. Потым і Аля прызналася, што і яна не абмінала кантору Рэдзькіна.

У суботнія і нядзельныя вечары мы хадзілі да Элы Рыгораўны і Ганны Якаўлеўны адвесці душу. Яны асабліва шчыра, як да дачкі, прыгарнуліся да Алі. Тут мы на некалькі гадзін забываліся пра сваё гора, развясельвалі адно аднаго, чыталі паэму Яшына «Алёна Фаміна» і артыкулы ў «Огоньке», пераказвалі нейкія няпэўныя навіны, аздобленыя намёкамі на палёгкі і спадзяванні, жартавалі, расказвалі даўнія вясёлыя гісторыі і рэзаліся ў карты, пілі чай з маскоўскімі або ленінградскімі сухарыкамі.

Вярталіся позна цёмнаю завейнаю вуліцаю, правальваліся ў сумётах, церлі рукавіцамі шчокі, каб не абмарозіць. Ад сцюжы патрэсквалі вуглы і платы, паміж хмар прабіваліся буйныя калючыя зоркі, пад імі іскрыўся цёмна-сіні снег. Каб не рыпаць настылым ганкам, мы на дыбачках прабіраліся ў свой пакой, грэліся каля пліты і, не запальваючы лямпу, клаліся на тапчан і ўздыхалі.

Нарэшце прыйшла тэлеграма з Барабінска: «Прыехалі. Чакаем багаж». Мы адразу павесялелі, але трывога не пакідала: завея паперамятала дарогі. Іх прабівалі гусенічныя трактары вялізным клінам з тоўстага, акаванага бярвення, а завея праз якую гадзіну замятала і гэты след.

Новы год

Усе школьныя лямпы знеслі ў селавы клуб. Тут звычайна праводзілі калгасныя і святочныя сходы, разы тры на месяц прывозіў кінаперасоўку доўгі і шыракаплечы, з устойлівым пахам бражкі і цыбулі Молат Казлоў. Тады з канца ў канец вуліцы ішлі два хлапчукі і бесперапынку на ўвесь голас крычалі: «На кіна ў клуб. Карціна гукавая «Секлятар райкома». Дарослым па рублю, дзіцячы — пяцьдзесят капеек». Клуб заўсёды быў поўны: многія ішлі са сваімі лаўкамі, стаялі каля сцен, дзеці сядзелі на падлозе перад экранам. Здаралася — сеанс расцягваўся на два вечары: на вялікім марозе глух і замярзаў рухавічок, тады механік збіраў у гледачоў парцянкі, падкладаў пад рухавік, абліваў бензінам і падпальваў. З паўгадзіны ішоў фільм, і зноў тухла святло. Калі больш парцянак не было, сеанс пераносіўся на другі вечар. Часам Молат у цёмным клубе пераказваў, чым канчаюцца «Кубанскія казакі» і «Падзенне Берліна» або «Сакратар райкама». Яго пераказ быў варты пяра самага вынаходлівага сатырыка.

Пад Новы, 1951 год у клуб сышлося ледзь не ўсё сяло. Дзеці ўвялі ў вушы бацькам, што будзе нешта незвычайнае з іх удзелам, і паваліў народ. Пасярэдзіне стаяла вялікая прыбраная ёлка, са школы прынеслі батарэйны прыёмнік, і ён грымеў на поўную магутнасць. Упараная ў кажухах і плюшаўках публіка патрабавала пачынаць. Дырэктар тлумачыў, што Новы год сустракаюць роўна ў поўнач.

I вось нарэшце дачакаліся. Спецыяльна для Сібіры куранты прабілі поўнач. Расчыніліся дзверы, і ў белых воблаках пары паказаліся тры конскія галавы — накрытыя папонамі белыя стаеннікі ўвезлі ў клуб сані, а на іх стаяў у чырвоным адзенні, усыпаным зіхатлівымі зоркамі, Дзед Мароз і ўся ў белым, з каронаю на галаве Снягурачка. Белабароды і чырванашчокі Дзед Мароз гучна сказаў вершаванае прывітанне і даручыў Снягурачцы запаліць ёлку. Яна ўключыла падвешаныя на галінкі, сабраныя з усяго сяла электрычныя ліхтарыкі. З’явіўся былінны рыцар у блішчастым шаломе, круціўся і падскокваў доўгабароды Чарнамор, вакол ёлкі заскакалі зайцы, лісы, а калі ўваліўся калматы мядзведзь, малыя паднялі лямант. У футры, цалкам знятым з мядзведзя, скакаў і куляўся сямікласнік Міша Іваноў. Маскі ўцягвалі ў карагод вучняў і дарослых, спявалі песні і частушкі, дэкламавалі вершы і байкі. Такога свята Біяза яшчэ ніколі не бачыла.

Разыходзіліся далёка за поўнач. Я быў стомлены ад клопатаў і напружанага хвалявання, каб усё было добра. Старшыня сельсавета і парторг дзякавалі дырэктару школы, сціплы Яўген Паўлавіч шчасліва ўсміхаўся і ківаў у мой бок, але гэтага ніхто не заўважаў. Непрымірымая Наталля Іванаўна і тая голасна захаплялася: «А коні, коні, як жывыя. I Дзеда Мароза ледзьве пазнала». Толькі дырэктар дзіцячага дома паціснуў мне руку і паабяцаў дапамогу нашаму драмгуртку. Праз тыдзень у раённай газеце «Сталинский призыв» з’явілася заметка: «Незвычайная сустрэча Новага года ў Біязе». Пералічылі амаль усіх удзельнікаў вечара. Невядома толькі было, хто яго рыхтаваў.

Бацькі і мацяркі «артыстаў» спынялі мяне на вуліцы і дзякавалі, што ўбачылі, якія здатныя іх дзеці. «Пецька-то мой, язви его, дома сурок сурком, а тута ишь как разошелся. Свое-то чадо не враз признал, а он как рявкнет: «Колдун несет… этава, как его, что саблей помахивал… во-вот, богатыря». Ну, спасибо, учитель, потешили. Тако баско у нас отродясь не было».

Дзякавалі і настаўнікі. Казалі, дырэктар хацеў абвясціць падзяку загадам, але яго своечасова «паправілі». Бугаёва, Міронава і Самушкіна зіркалі на мяне як на асабістага ворага. Чаму? За што? Нарэшце дайшло: хачу іх засланіць, прынізіць іх усталяваныя аўтарытэты, раблю кар’еру. I хто? Нейкі там ссыльны контрык. Падумаеш, нарабіў цацак з леташніх сшыткаў і дзетдомаўскай старызны. Даходзіла да мяне, што і дырэктара яны папярэджвалі: «Яшчэ невядома, якую свінню ён можа падкласці. Аславіць на ўвесь раён. Глядзіце, мы сігналізавалі». Яўген Паўлавіч лагодна іх супакойваў, але і не змяніў адносін да мяне.

Я быў рады, што заслужыў увагу вучняў і бацькоў. Мне нават у краме саступалі чаргу, але я дзякаваў і станавіўся ў хвост. Больш не чутно было «Дэр ман ідзе». Я нікога не стараўся засланіць. Хацелася, каб дзеці не толькі цягнулі сумную школьную лямку, каб не ляцелі дадому, адбыўшы павіннасць у класе, наслухаўшыся ўшчуванняў, пагроз і папрокаў. Цяпер яны ахвотна заставаліся ў школе дапазна, а слаўны і здольны Сымон Макравусаў з суседняй вёскі часта пасля нашых рэпетыцый начаваў у класе на стале. Пільных настаўніц трывожыла, ці не трапілі вучні пад варожы ўплыў ссыльнага.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0