MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Там нам і жыць. Колькі? Год, два, пяць, дзесяць? Ніхто не ведае, а начальства не кажа… У тайзе дарога асабліва траская. Па ёй ад першых маразоў да вясны шнуруюць сотні грузавікоў. Вывозяць збожжа «з глыбінкі». Летам па гэтых дарогах нават пасля дробнага дажджу не праехаць: колы грузнуць у чарназёмным жужалі па ступіцы, коням пад капыты набіваюцца слупы спрасаванага глею, што нельга ступіць. Каменя ў гэтых таежных мясцінах і знаку няма, брукаванкі і не сніліся нікому. Каб праехаць у бездараж, на дарогу валяць лясіны, выбоіны замошчваюць хлудам, і ўсё гэта патанае ў твані праз два-тры рэйсы. Цяпер маразы ўкавалі дарогу, вось і спяшаюцца вывезці ўсё з далёкіх сёл на элеватары. Машыны ідуць толькі калонамі. Адзін шафёр ніколі не рызыкне ехаць у завею або ў лютую сцюжу: перамяце дарогу ці сапсуецца машына — верная пагібель у бязлюднай тайзе.

Павольна, але ўсё ж мы калываемся да свайго загадкавага, невядомага прыстанку. Зноў шчыльна сядзім у кузавах. Холад працінае ад пятаў да цемя, дранцвеюць скурчаныя і некім прыціснутыя ногі. Выехалі досвіткам, ужо надвячорак, а нашага прыстанку яшчэ не відно і не чутно — тайзе і дарозе няма канца-краю. I чаго толькі не перадумалася на гэтым пакутніцкім гасцінцы: усё невыноснае, поўнае зняваг і пакут жыццё выгнанніка прайшло перад вачыма. А што чакае наперадзе? Адно нязбытнае пытанне не дае ніколі спакою: за што, чаму, навошта цябе, як быдла, як злодзея або забойцу, столькі гадоў запар некуды гоняць, вязуць, кідаюць з турмы ў турму, з этапу на этап, з адзіночкі ў карцэр? З карцэра — у людскі мурашнік перасылкі. Ты ж нікому і вока не запарушыў, дзіцяці не пакрыўдзіў, з маленства ведаў толькі адзін наш лад, толькі наш народ і хоць цяпер гатовы за яго сумленна аддаць жыццё, толькі без агіднай плямы, якою цябе знявечылі не абаронцы, а сапраўдныя ворагі народа. Ты ў іх руках і не давядзеш, што зусім не вінаваты. Ніхто не слухае, ніхто не верыць. Здзічэлыя апрычнікі праўдаю лічаць хлусню і паклёпы, а за чыстую праўду ставяць да сценкі або мардуюць па некалькі сутак. На каго яны працуюць да знямогі, да поту, каму трэба ахвяры самых сумленных і адданых людзей? Не знайсці ні логікі, ні адказу. Гэтыя пытанні не пакідаюць каторы год. Некаму было мала дзесяцігоддзя пакут, дык зноў ашальмавалі цябе і тваіх блізкіх, адарвалі ад дому, ад сям’і, ад родных сцежак і гоняць па гэтай маўклівай ледзяной тайзе ў невядомасць. Хочацца крычаць: «Людзі! Апамятайцеся! За што такія пакуты?» Не мне аднаму. I столькі нас на гэтай дарозе, а колькі ў гэтую хвіліну сядзіць у турмах, на перасылках, едзе ў таварняках і «сталыпінскіх» вагонах, ідзе пад канвоем у сваю невядомасць. I за што? Што там чакае, дзе прыхінеш галаву, што будзеш рабіць, каму ты патрэбен, падобны пракажонаму са званочкам, якога староняцца і цураюцца людзі. Ад думак можна звар’яцець. Адганяеш іх, хочаш узбіцца на іншае, а свідруе адно: як там сям’я, чым пакаралі яе, куды выселілі з казённай хаты, як там маленькая дачушка, што так і не зразумела, куды забралі і павезлі тату тым цёплым водарным майскім надвячоркам?

А мяне ж тады чакалі мае вучні на кансультацыю перад першым экзаменам на атэстат сталасці. Яны ведалі, што я ніколі не пазніўся, а тут так доўга не было. Яны сядзелі ў расчыненых вокнах, а калі зразумелі, што я не сам іду, а мяне вядуць капітан і маёр у блакітных фуражках, выбеглі насустрач, разгубіліся ў недаўменні. Я ім паспеў кіўнуць і ўсміхнуцца. А калі адвозілі, яны доўга махалі рукамі, а дзяўчынкі плакалі. Праз многія гады мне расказвалі, як іх прапрацоўвалі па ўсіх лініях за «дэманстрацыю спачування ворагу народа». Дасужыя языкі зрабілі мяне шпіёнам, закінутым з самалёта, царскім афіцэрам, а пры цару мне было чатыры гады. Так прыкладна дзейнічалі і абвінавачвалі ўвішныя следчыя. I ўсё ж цвярозыя і сумленныя людзі не верылі паклёпам, але маўчалі.

То ўспамінаеш, то думаеш, то дрэмлеш, пакуль не тузане і не хіснецца наш раскалываны рыпучы грузавік. Пракінешся, зірнеш з-пад дзяружкі, над галавою пашарэлае неба, наўкол у густым інеі тайга, наперадзе — дарога ў невядомасць.

Калі добра змеркла, з пярэдніх машын пачуліся галасы і вясёлая гамана. Як гусакі з кораба, і мы павытыркаліся паглядзець, што там наперадзе. У змрочнае неба ўзнімаліся стаўбуны светлаблакітнага дыму, бялелі стрэхі, сям-там мільгалі слабенькія агеньчыкі. Ці не наш гэта прыстанак? Які б ён ні быў, хутчэй бы толькі вылезці, выпрастаць ногі, адагрэць душу пад чужою страхою, дзе ніхто цябе не чакае, дзе ты нікому не патрэбен.

Сяло доўгае, раскіданае, з шырокімі пустымі вуліцамі. I тут — ні садоў, ні прысад. Куды ні глянеш — платы і платы, няроўныя, абы-як скіданыя. Хаты пад землянымі стрэхамі, з маленькімі вокнамі. Спыніліся каля клуба, і ўсіх запусцілі ў доўгую цёмную будыніну. Чыркаем запалкі, каб агледзецца. На сценах суцэльныя плакаты з чырванатварымі і белазубымі даяркамі і трактарыстамі. У цэнтры вялікая карціна «Утро нашей Родины»: на фоне світальнага жытнёвага поля ласкавы задуменны генералісімус з перакінутым цераз руку плашчом. Столькі ў ім ласкі і дабраты, што адразу ўзнікае думка: каб ён ведаў пра наша гора, паспагадаў бы і адразу вызваліў бы.

Усе этапнікі шнуравалі па клубным калідоры — разміналі здранцвелыя ногі, панура маўчалі. У турме ў гэтую пару разносілі чай, а цяпер мы, знятыя з казённага харчавання, павінны дбаць самі пра сябе: самыя ашчадныя дагрызалі мёрзлыя скарынкі, у каго не засталося, прагна курылі. У баковачку малады хлопец панёс пад пахаю чырвоны абрус, а ў руцэ трымаў лямпу з закураным шклом. Неўзабаве за ім пайшлі мужчыны ў пімах, унтах, белых фетравых бурках, кажушках і кароткіх дохах. Зміцер Сцяпанавіч адразу здагадаўся: «Вось і купцы ідуць». А калі прайшоў з вялікім партфелем капітан у белым казённым кажушку, Кінаш кіўнуў яму ўслед галавою: «I пастух у нас ужо ёсць».

Мы з гэтым змрочным гумарыстам з Краматорска каторы месяц вандруем з турмы ў турму, прыцерліся, прывыклі, і ўжо не хочацца разлучацца. Ён у мяне пытае, якую я прафесію назаву. «Настаўнік», — адказваю я. «Ну і пойдзеш на ферму быкам хвасты круціць ды вазіць сілас. Толькі кажы — сталяр. Мы з Вацлавам падвучым і дзе трэба выручым. Галоўнае — будзем разам, пад дахам і ў цяпле». Неўзабаве пачалі выклікаць… З баковачкі выскаквалі даволі хутка панурыя і разгубленыя: караблебудаўнікоў і свяшчэннікаў, энергетыкаў і партыйных работнікаў адпраўлялі ў калгасы. Нічога іншага ў раёне не было — ні пільні, ні цагельні, ні млына, ні самай прымітыўнай электрастанцыі.

Зміцер Сцяпанавіч з Вацлавам выйшлі са «споведзі» ўсцешаныя: іх узяў старшыня арцелі «Прагрэс» у сталярку. Прыняў і валагодскага ганчара Мартынава і вельмі ўзрадаваўся, што адкрые ганчарны цэх, бо ў раёне ні гаршка, ні міскі, ні кубачка ні за якія грошы не знойдзеш. Выклікалі і мяне. За сталом трымаецца гаспадаром падкрэслена грэблівы і цынічна развязны даволі малады капітан дзяржбяспекі Сокаў, на лавах уздоўж сцен сядзяць з абветранымі задубелымі тварамі старшыні калгасаў. Бяруць яны нашага брата без энтузіязму. Пачынаецца ўжо не допыт, а «собеседование»: прозвішча, імя, па бацьку, год нараджэння, спецыяльнасць. Адказваю — сталяр. «Дзе працаваў?» — «На Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце». — «Разрад?» Хлушу: «Пяты». — «Ну, хто бярэ?» Маўчанне. «Што-та ты больна тащой: рот раскроешь, наскрозь виден», — пацяшаецца Сокаў, і рагочуць усе «купцы», лісліва пазіраючы на начальніка. Але ніхто не хапае мяне. «Ну-у?» — прыспешвае Сокаў. Нарэшце добра паголены светлатвары мужчына пытаецца, ці ўмею рабіць крэслы. Я абнаглеў: «Плёвае дзела. Любое зраблю». I мяне бярэ старшыня арцелі «Прагрэс» Васіль Іванавіч Паўлік. Я рады, што не разлучылі з маімі турэмнымі сябрамі. Памкнуўся ісці. Спыняе Сокаў, запаўняе невялічкі бланк, прамакае чарніла і аддае мне: «Гэта твой адзіны дакумент. Кожныя дзесяць дзён будзеш адзначацца ў сельсавеце. Самавольная адлучка з месца жыхарства лічыцца ўцёкам, а за ўцёкі — 25 гадоў катаргі. Зразумела? Ну, калі зразумела, распішыся». Я ўзяў свой «дакумент», але не выходжу. «Што яшчэ не ясна?» — раздражняецца начальнік. «Хачу спытаць, які ў мяне тэрмін». — «Ніякага тэрміну няма. Тут вам і паміраць. Можаце будавацца, забіраць сям’ю, калі ёй патрэбен, а не — у нас удоў хапае на любы густ», — рагатнуў Сокаў, і я выйшаў.

У калідоры, усцешаны, што будзем разам, Кінаш чыркнуў запалку, і я прачытаў свой «воўчы пашпарт»: «Пасведчанне. Дадзена ссыльнаму (прозвішча, імя, па бацьку) у тым, што ён абмежаваны правам перамяшчэння толькі ў межах сяла Біяза. Начальнік райаддзела НКУС капітан Сокаў».

Прачытаў і адразу адчуў, на які кароценькі павадок мяне прыпнулі.

Былі ў нашым этапе чатыры жанчыны: бальшавічка з дарэвалюцыйным стажам, іванава-вазнясенская ткачыха Алена Андрэеўна Гусева. Пры цару яна прайшла этапам ад Бутыркі да Туруханска, а з трыццаць сёмага асвоіла Лубянку, Калыму і Караганду, але засталася аптымісткай, упэўненай, што хутка ўсё высветліцца і стане на сваё месца.

Крышку асобна трымалася Алена Хрысціянаўна Ракоўская — дачка некалі вядомага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. Была яна прыгожая, высакародная, яшчэ неабшорханая ў этапах, адукаваная і далікатная. На падлозе сядзела з маленечкім клуначкам на руках даволі маладая манашка ў чорнай хустцы, завязанай па самыя вочы, з адсутным выразам твару, нібыта нічога не бачыць і не чуе. Яна маўчала з намі, маўчала і з начальствам, нікуды не прасілася. Куды паехала, невядома. Зграбную і эмацыянальную Фаіну Лушыну адправілі ў Нова-Троіцк на ферму. «Я выкладала ў інстытуце, але ніколі не даіла кароў», — запярэчыла яна. «Вось адкрыем інстытут, тады калі ласка, — пакпіў Сокаў, — а цяпер самой прыйдзецца падвучыцца. Яшчэ знатнаю даяркай станеш».

Усе начавалі покатам у клубе на бруднай падлозе. Заўтра нас разбяруць новыя гаспадары. На досвітку нехта выйшаў на двор і прыбег узрадаваны: «Хлопцы, а канвою няма!» Павыскаквалі і мы. Калі доўга ходзіш пад канвоем, выпрацоўваецца ўнутраны тормаз: спыніўся канваір, стаіш і ты, каб не палічылі ўцекачом і не спісалі па акце. Калі першы раз вызваліўся, доўга хадзіў азіраючыся, — дзе ж мой канваір? А тут хоць і адносная, усё ж воля.

Уставалі ўсе памятыя, з азызлымі шэрымі тварамі, зарослыя і даўно не мытыя. У клубе нават вядра з вадою няма. Каля сталоўкі знайшлі студню з цяжкім абледзянелым вядром, але як мыцца, калі мароз пад трыццаць. Неба паружавела і ачысцілася, усход злавесна малінавы, над высокімі сумётамі сцелецца туман. Павыходзілі на двор, праціраем рукі і твары шорсткім снегам. Ён зашклёны тоўстым настам, прабіваем яго нагамі і выграбаем сыпкі, колкі снег.

Учора даелі сухі паёк — паўгарбушкі і салёную рыбіну. На гэтым дзяржаўнае ўтрыманне кончылася; ты ж «вольны» чалавек, сам думай, дзе жыць, на чым спаць, што есці. Гэта заўтра, пазаўтра, а цяпер жа трэба нечага ўкусіць. Амаль ні ў кога грошай няма. Іх забралі ў турме, выдалі квіткі і сказалі, што атрымаем на месцы. Але ніхто на нашы квіткі не паглядзеў і слухаць не стаў пра грошы. «Прыйдуць, атрымаеце». Толькі ніхто і не дачакаўся тых слёзных рублёў, што адрывалі ад дзяцей і пасылалі нам у турму.

А я сябе адчуваў багацеем: яшчэ ў Мінску жонцы ўдалося праз нейкага спагадлівага наглядчыка перадаць мне вялікую сторублёвую купюру з малюнкам Крамля пасярэдзіне. Цяпер гэта дзесяць рублёў, а тады здавалася унь якім багаццем. Мне ўдалося іх пранесці праз самыя прыдзірлівыя «шмоны». Дапамог шматгадовы вопыт. Цяпер яны, як ніколі, спатрэбіліся. У Біязу нас прызначылі чатырох, і я сваіх будучых аднавяскоўцаў запрасіў у сталоўку. «Ё-о-о… ма-ё-о!» — усклікнуў Кінаш, угледзеўшы туга скручаную сторублёўку. Я ўсім заказаў па гуляшу пад слізкаю белаю падліўкаю, хлеб і чай. Мы нарэшце адчулі пах і смак «вольнага» харчу. Рэшту грошай па агульнай згодзе пакінулі да месца, каб было за што тэлеграмаю паведаміць свой адрас. За суседнім сталом малдаўскі свяшчэннік шчодра частаваў сваіх спадарожнікаў. Ад яго пасля было даволі многа клопату калгасу: неўзабаве яму пачало прыходзіць мноства пасылак, і старшыня вымушаны быў кожны тыдзень пасылаць на пошту фурманку. Прыходзілі і грашовыя пераводы на буйныя сумы. Не заўсёды на пошце хапала наяўнасці, каб аплаціць іх. Завялі ашчадную кніжку. Здаралася — калгасу тэрмінова трэба былі грошы, і старшыня мусіў пазычаць іх у ссыльнага папа. Ён рабіў далікатныя, прыгожыя і звонкія дзежачкі, даёнкі, ражкі і кадушкі ў абсталяванай для калгаса бандарні, пасылкамі і грашыма дзяліўся з бяднейшымі ссыльнымі, не пісаў ніколі скаргаў і хадайніцтваў, суцяшаў сябе і знаёмых: «Да будет на земле мир и в человецех благоволение». Мабыць, ён быў шчаслівы чалавек, бо цвёрда верыў у нейкую вышэйшую ісціну і ўсіх суцяшаў, што няма нічога вечнага на зямлі і нашы пакуты не вечныя. Без веры нельга жыць. Верылі і мы ў лепшае, таму і выжылі.

Многія з ранку раз’ехаліся, а нас забіраць не спяшаліся. Сланяліся мы па раскіданым, нейкім пустынным раённым сяле. Непадалёк ад клуба стаяў двухпавярховы драўляны «дом урада». Я зайшоў, убачыў шыльдачку райана і вырашыў папытаць шчасця. У маленькім пакойчыку сядзеў чарнявы малады загадчык па прозвішчы Смык. Я спытаў, ці не трэба ім выкладчыкі мовы і літаратуры. Яшчэ як патрэбны: ніводная школа не ўкамплектавана настаўнікамі з вышэйшай адукацыяй. А як толькі даведаўся, як я трапіў у іх раён, адразу спахмурнеў і пачаў выкручвацца, што трэба параіцца, і тыцнуў пальцам у столь. Мы зразумелі адзін аднаго і ветліва рассталіся. Толькі ў нашым этапе было чалавек пятнаццаць настаўнікаў з вышэйшаю адукацыяй і вялікім вопытам, але ўсе яны раз’ехаліся на калгасныя фермы і лесанарыхтоўкі. Там яны былі неабходней, чым у школах.

Дзень раз’ясніўся. Пранізліва-сіняе неба аж зіхаціць халоднаю эмаллю. Абапал сонца ў брыжастым арэоле стаялі размытыя вясёлкавыя слупы. Снег аж слепіць вочы. Над комінамі плывуць белыя дымы, а ўдалечыні — застыла заінелая тайга. Па нас прыехаў прыгожы хлопец у рудой з сабачага футра дасе і вялікай калматай шапцы. Мы радыя, што нарэшце будзем мець нейкі пэўны прыстанак і зможам паслаць вестачку сям’і.

Зірнуў фурман на нашу «экіпіроўку», пакруціў галавою. Я спытаў, колькі кіламетраў ехаць. «Мне трыццаць, а вам… самі пабачыце. Умошчвайцеся, мужыкі». Мы паглядзелі адзін на аднаго — сапраўды, наш гардэроб быў не па сезоне. Маё пальцечка працерлася на сіта, з пальчатак тырчалі пальцы, Кінаш з Мартынавым дрыжалі ў дзіравых целагрэйках. Трохі спраўней быў апрануты Вацлаў Іванавіч. Мы шчыльна ўселіся на сані, прыцярушаныя аўсянаю саломаю, фурман сцебануў ляйчынаю калматага заінелага коніка, і ён патрусіў па зіхатлівай раскатанай дарозе.

Уз’ехалі на дрыготкі мост цераз раку Тартас, і з усіх бакоў адкрылася бясконцая тайга. Пакуль ехалі сялом, наш фурман маўчаў, а тут разгаварыўся:

«Нейкія вы, мужыкі, больна рахманыя. А я думаў: о-го-го адпетыя арыштанты, а гляджу — нейкія зачуханыя ворагі народа. Няўжо і праўда ворагі?»

«Хто табе сказаў, што мы ворагі? Ты — народ, а мы, выходзіць, не народ, а ворагі народа? Га?» — спытаў Кінаш.

«Упаўнаважаны з раёна сказаў. Сабраў усіх у клуб і дакладваў: так, мол, і так. У сяло прыбудуць ссыльныя ворагі народа. Што за яны? Шпіёны, кажа, шкоднікі, контррэвалюцыйныя агітатары. Гэта яны забілі Кірава, атруцілі Горкага, узрывалі масты. Кватараваць будуць у вас, але каб дружбы і спагады — ніякай, а калі пачуеце варожыя разгаворчыкі, нямедля саабшчаць куды следвае. За неданасіцельства — стацця гласіць ад трох да пяці. От так наказваў. А нашы не пудкія, яшчэ за царом тут ссыльных перабывала цьма. Многія абжыліся і ўнукаў даўно пагадавалі. Усялякі народ быў. Так што не дзівіцеся, калі каторы нешта вякне. Гэта ён — для палітыкі».

Стала сумна, што нас так атэставалі. У лагеры ўсе былі аднолькавыя, а тут хто захоча плюне ў вочы, утрэшся і змоўчыш. Цябе ж і за чалавека не лічаць. Змрочныя думы ніяк не пасавалі да бясхмарнага сіняга неба, да прыбранай у зіхоткія каралі тайгі, халоднага, але яснага сонца. А мароз смаліў бязлітасна: дзеравянелі шчокі, заходзіліся рукі ў дзіравых пальчатках. Мы прыхінуліся адзін да аднаго, а спіна ўсё адно дранцвела ад напружання. Конік бег спорна, сані віхляліся на раскатах, падскоквалі на глызах і выбоінах.

Наш вазак строс з рукі вялікую калматую рукавіцу, дастаў з-за пазухі «чакушку» гарэлкі, зубамі выцяг і сплюнуў кардонны корак і працягнуў пляшку старэйшаму з нас — Вацлаву Іванавічу: «Каўтні, баця, для сугрэву і перадай другому». Мы па чарзе пацягнулі па добрым глытку, і з непрывычкі закружыліся ўваччу калматыя елкі і прыдарожныя хмызнякі, нейкае імгненне здавалася, едзем на парцы коней. «Дасмоктвайце», — буркнуў Вася, так яго звалі, потым выцяг з-за пазухі другі «чакан» і адным махам уліў у сябе, уцёрся, хвастануў каня, і сані памчаліся спарней. Пасля таго глытка нібыта пацяплела і напала дрымота. Сані пераскочылі невялічкі масток, матануліся на раскаце, і я ўбачыў, што пераехалі вузкую, пакручастую, ледзь прыхопленую на закрайках рачулку. Дзіўна: трыццаціградусны мароз, а рэчка цячэ. «От і наша Біязінка, — паведаміў Вася, — уся на крыніцах. Ніякі мароз не бярэ».

Дарога выскачыла на гала. Непадалёк віднеліся хаты, стаялі дымы над камінамі, а наўкол срабрылася тайга. Вось і наш прыстанак. Усюды — снежны прастор і глухая да звону ў вушах цішыня. Усё сяло абнесена высокім плотам. Пры ўездзе ледзь ліпяць на адной закрутцы вароты. Уехалі ў вуліцу. Абапал нізкія хаты з маленькімі вокнамі, відаць, каб трымалася цяпло, ні дрэўца, ні студні не відно. Я даймаю Васю пытаннямі. Ён ахвотна тлумачыць: сяло абнесена паскоцінай — улетку з пашы прыганяюць скаціну, зачыняюць вароты, каб не ўбілася ў шкоду, і яна ўсю ноч дапасваецца на мураве вакол сяла. А студні не патрэбны — круглы год бяруць чыстую крынічную ваду з Біязінкі.

Мы спыніліся каля канторы арцелі «Прагрэс». Ну і кантора! Цесны закураны катух вясковай хаты з бляшанаю печкаю пасярэдзіне і двума пашарпанымі сталамі. Прыняў нас прысадзісты шыракатвары тэхнарук Проня Красцянаў, у ватніках, целагрэйцы і закасаных катанках, за другім сталом сядзеў сухі, з тварам праведніка, даўно не голены бухгалтар Ціхан Каргаполаў. Проня пацікавіўся, адкуль мы, што ўмеем рабіць, дзе працавалі. Майстры расказалі пра сваю кваліфікацыю, а мне, як таму самазванцу, стала горача і брыдка. Нешта прамармытаў пра камбінат, а сам падумаў, што ўжо не адрозню адборнік ад шаршэбкі. Проня з Каргаполавым узрадаваліся ганчару Мартынаву. У «Прагрэса» адкрываліся новыя магчымасці і перспектывы. «Але куды вас прыстроіць, мужыкі?» — пачухаў патыліцу тэхнарук. «Пакліч Варку, Настассю, Хімку і Мінадору. Удовы яны спраўныя, а мужыкі каму не трэба?» — параіў бухгалтар.

Праз паўгадзіны нас аглядалі чатыры кабеты ў цёплых хустках, хто ў плюшаўцы, хто ў кажушку, хто ў целагрэйцы. Шыракаклубая, зіркатая і гаваркая Настасся Яроміна адразу ўхапіла і павяла Мартынава. Вацлава выбрала сабе драбнатварая, з мышынымі вочкамі Керпіха. Мяне і Кінаша спагадліва агледзелі, паківалі галовамі дзве кабеты і падаліся да дзвярэй. «Куды ж вы, бабанькі?» — спахапіўся Проня. «Людскіх мужыкоў Настасся з Варкаю ўхапілі, а нам дахадзяг пакінулі. Хіба ты іх будзеш на палаці падсаджваць? Адны штаны невядома на чым целяпаюцца», — адсекла маладзейшая, і абедзве шаснулі з канторы.

А мы, забракаваныя і збянтэжаныя, пазіралі на разгубленага Проню. Ён толькі развёў рукамі. «Відаць, гэтым ласіцам не кватаранты, а добрыя стаднікі трэба?» — запытаў Зміцер Сцяпанавіч. Проня адказаў спагадліва на поўным сур’ёзе: «Засухастоіліся бабы. Часам падлеткамі не грэбуюць. А вы і праўда ташчыя, як веснавыя прусакі… Куды ж вас дзець, мужыкі?» — «Да панядзелка няхай у мяне перабудуць, — згадзіўся бухгалтар, — а там, можа, Кузьміча ці Мітрафанавіча ўгаворым». Ён вылез з-за стала і, накульгваючы, зняў са сцяны паўкажушак, уздзеў старую салдацкую шапку, буркнуў: «Хадзем» і павёў доўгаю вуліцаю аж у канец сяла.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0