MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

На задах агародаў дыміліся лазні, пахла дымам, вільготнаю сажаю і распаранымі венікамі. Мы аж спыніліся, угледзеўшы на заснежанай сцежцы некалькі кабет у сподніх кашулях, проставалосых, у атопках на босую нагу. Яны паволі ішлі, жартавалі, абсыпаліся снегам, а над расчырванелымі целамі струменіла пара. А пажылі — і не да таго прывыклі.

Сонца зайшло, заліўшы край неба густым журавінавым сокам. Сустрэчныя віталіся з Каргаполавым і пыталіся, каго гэта ён вядзе. «Ссыльных у арцель прыгналі. Вяду на начлег». Пра нас, як пра глуханямых, гаварылі ў трэцяй асобе.

У чыстай, з вышараванай, як жаўток, падлогай хаце было ціха, утульна і цёпла. У кухні нас сустрэла высокая даўгатварая ў кажушнай безрукаўцы гаспадыня. «Прымай гасцей, Аляксееўна», — неяк вінавата прамовіў гаспадар. «Нешта не прыпомню, каб каго клікалі, — не надта ветліва, але і не злосна адказала Аляксееўна. — А калі прывёў, за парог не выправіш, абы не наслядзілі. Адкуль жа Бог прынёс?» — «З Расеі яны (у сібіракоў усё, што за Уралам, — Расея), ссыльных у арцель прыгналі, а нанач ніхто не ўзяў. Няхай у нас да панядзелка пабудуць». — «А ў Проні хіба хата малая?» Гаспадар вінавата лыпаў вачыма, а мне хацелася выскачыць за парог, ісці куды вочы глядзяць. Каб летам — пад кустом ці пад стогам прытулак знайшоў бы, а ў сцюжу куды дзенешся? Цярпі: удовы забракавалі, і тут не надта радыя нашаму прыходу. Лішнія, нікому не патрэбныя. Паселі на краёчку ўслона і маўчым: ад стомы і бяссоння ў халодным клубе ні рукі, ні ногі, ні язык не варочаюцца. Хацелася абы-дзе зваліцца і заснуць, а нам прапанавалі ісці ў лазню. Успомніліся санпрапускнікі, вашабойкі, дэзакамеры, апрацоўка брытваю кожнае валасінкі на ссохлым целе. Відаць, для большай знявагі мужчын галілі жанчыны, жанчын — мужчыны. Выходзіць, і тут перш за ўсё вырашылі памыць пастаяльцаў. Гаспадар распрануўся да споднікаў і нам прапанаваў «разбалакацца». Мы пасаромеліся і пайшлі за ім апранутыя ў канец двара.

Замест сенечак да страхі лазні прыстаўлена некалькі жэрдак, прыкіданых бульбоўнікам. Пад нагамі пачарнелы снег. Тут мы і распрануліся, праціснуліся праз нізкія дзверы і апынуліся ў гарачай і парнай цеснаце. Гаспадар засвяціў газнічку і падкінуў пары. Хвастаўся ён доўга, стогнучы і прыгаворваючы: «Ой, баска, ая-яй!» А мы баяліся выпрастацца, каб не паапякаць вушы. Пакруціліся каля палка, сяк-так апаласнуліся і выскачылі ў «прылазнік». Ледзьве нацягнулі на мокрае цела амаль бляшаную ад пражарак бялізну, а рукі і локці былі ў плямах сажы ад закураных сцен і вушакоў.

Калі вярнуўся і адстагнаўся гаспадар, пасадзілі за стол і нас. Дымілася міса бульбы, падрумяненая бурачковым квасам шаткаванка і вялікія хрусткія грузды дражнілі і выглядам, і пахам, аж захадзілі нашы кадыкі. З вялікай бутлі ў рубчастыя шклянкі гаспадыня разліла густую жаўтаватую бражку. Саладкаватая, з дражджавым і хмельным духам, яна пілася, як бяскрыўдны квас. Пасля дзвюх шклянак галава была ясная, а ногі не слухаліся, нібы кудзельныя. Гаспадыня толькі пасміхалася з нас. Пасля лазні і вячэры ўсе неяк памякчэлі, адталі і падабрэлі. На падлозе нам паслалі вялікую кашму, далі дзве падушкі, накрыцца — сабачую даху. Толькі леглі — і праваліліся ў глыбокі сон.

У панядзелак нас усваталі на «фацеру» да рыжабародага бондара і німаката Архіпа Лаўрова. Месца нам адвялі каля самых дзвярэй пад палацямі. Мы збілі козлы і з аполкаў — шчыток, вялікі мех набілі свежымі стружкамі, «Вось і маем баярскую пасцель». Раніцай увесь гэты спальны агрэгат выкідалі ў сенцы. За дзень усё прамярзала, і мы да паўночы не маглі сагрэцца.

Арцель была накшталт славутых «рагоў і капытоў». У ёй хаваліся ад калгаснай работы здаровыя мужчыны, жанкі лічыліся ў калгасе, мелі вялікія прысядзібныя надзелы і карысталіся ўсімі калгаснымі выгодамі. Аднаго яны былі пазбаўлены — купляць у магазіне хлеб, прадавалі яго толькі рабочым і служачым. Такая была пастанова мясцовага сельпо. Затое хлеб бралі арцельшчыкі-мужы.

Калі чарга была вялікая, а хлеба прывозілі мала, член праўлення сельпо настаўніца Наталля Іванаўна загадвала прадаўшчыцы: «Уля, ссыльным хлеба не даваць». Мы моўчкі пакідалі чаргу, спадзеючыся на заўтра.

Ідучы ў краму, кожны раз цікавалі, каб зноў не трапіць пад забарону. Станавіліся апошнімі, прапускалі наперад пайшчыкаў і, як жабракі, цярпліва чакалі, перападзе сёння «паўцагліны» хлеба ці не. Калі заставаліся адны, прадаўшчыца спагадліва ўздыхала, азіралася і разразала кулідку на двух.

На работу мы прыходзілі зацемна і, пакуль добра не развіднее, сядзелі на варштатах, курылі, «травілі» анекдоты, на невялічкай пліце разагравалі закарэлую кляянку. Святло праз маленькія заледзянелыя шыбы прабівалася недзе гадзінам к дзесяці, тады толькі і пачыналі варушыцца работнікі — тры падлеткі і глухаваты, з так-сяк залатаным няўмекам-хірургам страшным сінім носам Лёва Астанін. А жонка ў яго была прыгажуня Каця. Тонкая, як чарацінка, з анёльскім тварыкам і крышачку мангольскімі, як чорныя вугалькі, вочкамі. Яна ў бабкі расла сіратою ў суседняй вёсачцы. Прыехаў да яе ў сваты прыгажун і балбатун Гошка разам з гарманістам Лёвам Астаніным. Самі падпілі і спаілі семнаццацігадовую Кацю. А прачнулася яна жонкаю ў абдымках Лёвы. Паплакала і паехала ў яго хату, нарадзіла чацвёра хлопцаў, была добраю гаспадыняю, клапатліваю жонкаю, а туга і боль не сыходзілі з яе твару. Лёва лічыўся майстрам. У арцелі не было людскага інструменту: шыпы на царгах заразалі не стамескамі, а кухоннымі нажамі. З майстэрні выходзілі табурэткі і нязграбныя канцылярскія крэслы. Старыя майстры з асінавых камлёў выдзёўбвалі, распарвалі, расцягвалі лёгкія рыбацкія чаўны, жанкі рабілі кадушкі, дзежачкі і ражкі. Гэта былі ўдовы, і за работаю яны спявалі невядома дзе пачутыя, а можа, і самімі складзеныя, такія шчымлівыя і трагічныя песні, што ў мяне стаяў у горле ком і самі сабою каціліся слёзы.

Зміцер Сцяпанавіч і Вацлаў адразу ўзяліся рабіць інструмент і праз тыдзень ужо мелі выдатныя рубанкі, фуганкі, шаршэбкі, адборнікі і вострыя стамескі. Мартынаў абсталёўваў ганчарню, на закінутым глінішчы ломам длубаў прамёрзлую гліну, часам заходзіў да нас пакурыць. Сваім становішчам ён быў задаволены: абедзве Настассіны дочкі спалі на печы, а ён з гаспадыняю раскашаваўся на ложку, бо другога не было. Да ложка прывязвалі маленькае цялятка, каб не змерзла ў прыгоне, яму падсцілалі саломку і адпойвалі малачком аж да цяпла. Зімою цяляты стаялі ў кожнай хаце. «Толькі часам, — скардзіўся Васіль Іванавіч, — ноччу смокча вялікі палец нагі».

Аднойчы Мартынаў да нас зайшоў зажураны і спалоханы. Памыліўся трохі і расказаў сваю бяду: «Панімаяш, такая незадача — павесіў я гэта свае ватнікі на біла ложка і заснуў, а раніцай гляджу, штаны пад нагамі ў цяляці, падняў, а кішэня ўся зжаваная. Няйначай некалі былі крошкі, дык яно і жвакала ўсю ноч». Мы яго супакоілі, што Настасся ўшые новую кішэню. «Кішэню-то яна ўшые, а дзе я вазьму свой «воўчы пашпарт»? Ад яго і знаку не засталося. Што цяпер будзе?» На мяне напаў дурны смех: успомнілася гогалеўская свіння, што ўкрала прашэнне ў судзе, а тут разумнае цяля пазбавіла чалавека ад абразлівай паперкі, якою і нас прыпнулі, як тое цяля да біла.

Неўзабаве з раёна прыехаў наш упаўнаважаны правяраць падначаленае яму пагалоўе. Днём ён адпачываў, некага выклікаў у свой катушок пры сельсавеце, а гадзін у адзінаццаць ночы вуліцаю ішла дзяжурная па сельсавеце, грукала ў вокны і загадвала: «Ссыльныя, на адметку!» Уставалі, апраналіся на скорую руку і спяшаліся ў сельсавет. Наш начальнік быў строгі і не цярпеў спазнення. Самазадаволены малодшы лейтэнант распытваў і гаварыў розныя непрыстойнасці прыгнечаным і змардаваным людзям. У сяле было некалькі інтэлігентных жанчын, і з імі ён не цырымоніўся. Апрача двухсэнсоўных жарцікаў, ён часта пытаўся, ці выбралі мы месца на могілках, бо тут нам і паміраць. Нацешыўшыся, ставіў штампік, распісваўся на нашым адзіным дакуменце, на які сорамна было самому глядзець, не тое што людзям паказваць.

Мартынаў да каменданта пасунуўся, ледзь перастаўляючы ногі. Нехта пажартаваў: «Бач, як выкруціла Настасся». — «Не так Настасся, як цялё», — удакладніў Кінаш. Усе прыціхлі. За дзвярыма грымеў шматпавярховы мат, грукат кулакоў, а потым раскацісты рогат. Ледзь чутна апраўдваўся Мартынаў. Выйшаў ён, выціраючы шапкаю змакрэлы лоб, у руцэ дрыжаў аркушок чыстай паперы. Ганчар звярнуўся да мяне: «Ты граматнейшы. Састаў, пажалуста, аб’ясненне нашчот цяляці і майго дакумента». Мужчыны хіхікалі і бессаромна кпілі, а мне падумалася: ці не разумнейшае Насціна цяля за тых, хто прыдумаў гэты «пашпарт»?

Калі мы выйшлі з сельсавета, сяло даўно спала. Вялікі круглы месяц заліў блакітным святлом хаты і снягі. Здалося, сапраўды з поўні глядзіць на нас спакутаванае аблічча біблейскага Авеля. Чамусьці ўспомнілася, што і Енукідзе звалі Авелем, дзіўнае, рэдкае імя. Няўжо і тады, у той дагістарычны час, брат караў брата? А колькі іх, пакараных, пасля? Лепей не думаць. За нас думала начальства.

Па рыпучай, раскатанай палазамі дарозе, як чорныя гракі, да наступнай рэгістрацыі разыходзіліся ссыльныя. Колькі яшчэ будзе такіх начных выклікаў, ніхто не ведаў.

Мусіш ісці

У арцелі было хранічнае безграшоўе. Нам выдавалі «аванец» — пяць рублёў і пуд бульбы на два тыдні. Добра, што родныя часам прысылалі некалькі чырвонцаў, а то і пасылачку. Мае напарнікі былі майстрамі высокай кваліфікацыі. Вацлаў за доўгія гады выгнання зрабіў тры выдатныя скрыпкі, а тут недзе агораў мандаліну і часам вярэдзіў душу шчымлівымі мелодыямі: то ўзыходзіла «Зорка Венера» над полем, то плакала ў жыце «Перапёлачка», то кружылася віхурная «Лявоніха». У Кінаша з-пад фуганка выходзілі рэчы, як лялькі, а попыт на іх быў невялікі. Часам за калысачку або аконную раму перападала гладышка малака або кавалак убоіны.

У хаце Архіпа Лаўрова свайго кутка ў нас не было. Вечарамі вакол стала рассаджвалася вялікая сям’я німаката: канапаты рудзенькі Пецька рашаў задачкі, Паранька сукала ніткі, Моцька скубла пер’е, наша «планавая» гаспадыня Дзяменцьеўна смаліла на прыпечку толькі што скатаныя на продаж пімы. Іх далёка за поўнач у лазні валяў гаспадар. Пасля работы з грукатам абіваў ад снегу на ганку ногі, уваходзіў у хату ў воблаку халоднага паветра, доўга тупаў, шаргатаў лыжкаю па дне чыгунка, курыў, кашляў, мы прачыналіся. І завязвалася гамонка, так, ні пра што.

Часам у хату ўвальваліся пагрэцца падпітыя падарожнікі. Хатняе цяпло і хмель штурхалі іх на наш тапчан пры дзвярах, і ўжо на крайнім, а то на абодвух нехта сядзеў і не мог уцяміць, што гэта мяккае і цёплае пад ім варушыцца, ды яшчэ і спіхне.

Уся гаспадарская сям’я спала ў суседнім пакоі покатам на разасланай на падлозе кашме, каб цяплей было, накрываліся дохамі з сабачых шкур. Іх будзілі прыезджыя, запальвалі лямпу, з’яўлялася пляшка або бражка, і ледзь не да раніцы гула хата галасамі. Тут у наваколлі кіламетраў на паўсотню было тры-чатыры вёскі, і ўсе добра ведалі адзін аднаго. Дзверы звычайна ні ў кога на ноч не зашчапляліся, і калі трэба ў любую хату заходзілі, як у сваю.

Відаць, не соладка жылося і Вацлаву ў Керпіхі. Ён усё часцей падбіваў нас шукаць асобны пакойчык на траіх. Гэты клопат мы даручылі яму. Ён вельмі хутка асвойтаўся ў сяле: то шыбы шкліў, то дзверы падганяў, то папраўляў шырокія раззыбаныя ложкі. Расплочваліся хто чым мог. Яму і дамовіцца было лягчэй.

Нарэшце парадаваў: «Знайшоў». Мы гатовы былі адразу перайсці на новую кватэру, але ў нашым будучым пакоі яшчэ стаялі авечкі з ягняткамі. Трэба было ў прыгоне для іх адгарадзіць катушок, выкінуць угноеную салому, адмыць падлогу, пачакаць, пакуль вычхаецца авечы дух.

Дачакаліся. Пярэбары былі — як у таго жабрака: падперазаўся і пайшоў. Занялі мы маленькі пакойчык з дзіраваю плітою і замураваным наледдзю акенцам. Замазалі пліту, пабялілі закураную столь, разжыліся лямпаю і зажылі ў самай беднай і самай добрай у сяле ўдавы Палагеі Цімошыхі. Гаспадар загінуў на самым пачатку вайны, а яна неяк выкідалася з чатырма дзецьмі і кароўкаю да мірных гадоў. Большанькія, Тайка з Марыйкаю, памагалі маме на «фірме», а Ванька з Толікам у адных апорках пазменна бегалі ў школу. Большы прыбягаў з першае змены, страсаў у парозе «абуўку», меншы ўскокваў у мокрыя апоркі і ляцеў на ўрок.

Пасярод недагледжанай, заваленай нейкім ламаччам і старызнаю кухні з рання да ночы гула бляшаная печка, у засеку каля дзвярэй пускала белыя парасткі бульба. Кожны, хто прыбягаў з фермы або школы, набіраў яе, рэзаў тонкімі скрылёчкамі і налепліваў на гарачую бляху печкі. Падсмажаныя, яны адскаквалі, на іх фукалі і адразу адпраўлялі ў рот. Такое было снеданне і абед.

Хлеба ў гаспадыні не было: кілаграмы, атрыманыя з восені, даўно былі скручаны на жорнах і з’едзены. У магазіне калгасніку хлеба не выпрасіць. Так і жылі на бульбяных «пяцімінутках» ды на шклянцы малака. Калі нам у краме перападаў глёўкі «кірпіч» і мы садзіліся вячэраць, нячутна ў наш пакойчык пракрадаўся Толік. Ён моўчкі стаяў каля стала, глядзеў чыстымі і прагнымі вочкамі. Мы налівалі яму кубачак фруктовага чаю, адразалі па лустачцы хлеба і глядзелі, як прагна ён разам з намі вячэраў. Нам успаміналіся свае дзеці і думалася: можа, нехта пачастуе і іх.

Толя вельмі любіў маляваць. Яму даручалі пісаць лозунгі, і ён старанна на вялікім кавалку шпалераў разведзенай парцяною фарбаю выводзіў: «Спасибо Великому Сталину за наше счастливое детство».

Так мы жылі сваёю дружнаю арцеллю. Ідучы з работы, у торбачках з майстэрні прыносілі сухія смольныя абрэзкі і стружкі, весела гула наша пліта, булькатаў чайнік, пасля вячэры Вацлаў лажыўся на тапчан, клаў на грудзі мандаліну і паціху вярэдзіў нашы душы.

Субота ў кожным сібірскім сяле — асаблівы дзень: усе паляць лазні. Ні сходаў, ні палітзаняткаў, ні педсаветаў у суботу не бывае. Над сялом плыве бярозавы дым, а потым, калі напаленая дачырвана каменка дасць добры дух, у старых вушанках і рукавіцах хвошчуцца да ачмурэння, качаюцца ў сумёце і зноў — на палок. З лазні ідуць дамоў у адным споднім, а сустрэнецца сусед, можна пастаяць і пагаварыць. Наша змардаваная сухенькая гаспадыня парылася гадзіны па дзве. У хату ўпаўзала рачкі, клалася на падлогу, вохкала, стагнала, паўтарала: «Ой, баска!» Мы яе запрашалі на чай. Адказ быў аднолькавы: «Ох-ти, не смогаю, мужики». Так яна адлежвалася да ночы. Любыя хваробы ў Сібіры лечыць лазня. Трохмесячнае дзіцятка, загорнутае ў пялёначку, па сумётах бабка нясе ў напаленую лазню і хвошча да знямогі.

Вечарамі пад гул завірухі і пяшчотнае трэньканне мандаліны мы з Кінашом пісалі дадому лісты. Ішлі яны доўга, і далёка не ўсе даходзілі. Па дарозе з майстэрні мы заўсёды спыняліся каля пошты, спадзеючыся, што ў акно пастукае добры паштавік Мікалай Рэдзькін. Спыняў ён нас радзей, чым нам хацелася. Затое кожны ліст быў нашай агульнай радасцю. Мы яго чыталі і перачытвалі разам.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0