MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Сяргей Грахоўскі

СПОВЕДЗЬ

Аповесці і вершы

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

СЛОВА ДА «СПОВЕДЗІ»

…Я пасціў дваццаць гадоў перад споведдзю. I вось настала пара маёй позняй восені, пара шчырай споведзі, бо зазімак стукае ў дзверы, а халодная кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна.

На пачатку майго лета ўдарыў страшэнны гром, і лютая навальніца пагнала далёка ад дому на пакутніцкіх шляхах дзяліць горкі лёс з мільёнамі нявольнікаў, заплямленых страшэнным таўром 58-й пробы.

Я двойчы прайшоў усе кругі пекла і не зламаўся, не знік на таежных скрываўленых трасах. Смерць з дня ў дзень цікавала кожнага з нас, глядзела ў ашклелыя вочы і збірала шчодрую даніну. А я не паддаўся ёй.

У самай страшнай бядзе толькі чалавек ратуе чалавека, толькі дабро і спагада вядуць з цемры безнадзейнасці да жыцця і збавення. Нас з тысяч вярталіся адзінкі, з мільёнаў — сотні. Усё меней і меней застаецца сведак тае страшнае пары, калі кожны баяўся ўласнага ценю, не адважваўся прызнацца да закатаванага бацькі, а бацька — да сына, калі па праведнай крыві з рыпам ступалі катавы боты.

Усё наваколле ад небасхілу да небасхілу патанала ў змроку хлусні і казённай патэтыкі; бравурныя маршы і гучныя рапарты заглушалі людскі стогн, плач і зладзейскія стрэлы ў патыліцы сумленнейшых сыноў народа.

Асірочаныя дзеці пад гул бубнаў і горнаў, глытаючы слёзы, па камандзе дзякавалі «любімаму бацьку народаў за сваё шчаслівае…» сіроцтва. Колькі іх не ведала сваіх бацькоў і мацярок?! Колькі іх шукала родныя магілы, не знайшло і не знойдзе ніколі?! Злачынцы ўмелі замятаць крывавыя сляды.

Я бачыў усё і ўсё перажыў. Лёс злітаваўся і наканаваў мне жывым выйсці з пекла і стаць Сведкам на Судзе Гісторыі. Я памятаю сотні прозвішчаў, імёнаў і абліччаў сваіх пабрацімаў па няволі, што не выйшлі з пекла і засталіся ў вечнай мерзлаце. Я памятаю садыстаў-следчых, злачынцаў-«суддзяў», наглядчыкаў, лагерных начальнікаў і канваіраў. Памятаю ўсё да драбніц і клянуся кожным словам, кожным радком гаварыць толькі праўду, каб ведалі людзі i ніколі не далі сябе ашукаць прыгожай хлуснёй і д’ябальскім каварствам. Сведчу, каб нашы нашчадкі спазналі сапраўдную волю, роўнасць і шчасце на роднай акрыялай і расквітнелай зямлі.

Клянуся і сведчу.

ЗОНА МАЎЧАННЯ

«Крок налева, крок направа»

Ачмурэлыя ад густой і нясцерпнай задухі ў натрамбаваным арыштанцкім цялятніку, мы вывальваліся праз адсунутыя дзверы ў глыбокі снег і шчыльнае кола канвою. Лёгкія аж раздзірала свежае халоднае паветра. Пасля змроку ў закураным вагоне зіхоткі снег і звонкая сінява неба да слёз сляпілі вочы. У зрэнках круціліся каляровыя колцы, большалі, адплывалі, знікалі і кружыліся зноў. Ад доўгай нерухомасці на нарах і пад нарамі дранцвелі ногі, іх праціналі вострыя іголкі, і ступалі як чужыя.

Адна чыгуначная каляя блішчала паміж сумётамі і знікала ўдалечыні. Наўкол заінелыя лясы і лясы. Непадалёк, на сухастоіне, злавесна каркае варона, нібы прадчувае блізкую спажыву, відаць, прынюхалася да асаблівага арыштанцкага духу. Пакуль вылазілі апошнія, я разгледзеў непадалёк невялічкі дом з кругляка з пабітаю ржою шыльдаю: «Ст. Постой, Ж. Д. НКВД СССР». Вось і наш прыстанак. Ці доўга мы прастаім на гэтым Пастоі? Відаць, нехта з нас у гэтых лясах і снягах застанецца назаўсёды. Апрача станцыі, нідзе ніводнай душы, ні будыніны, ні дымка. Значыць, пагоняць некуды далей.

Глыбокі сыпкі снег п’яніў даўно забытым пахам змерзлай на сцюжы кужэльнай бялізны, цішыня і замецены снегам лес нагадвалі нешта роднае, страчаную і недасяжную волю.

Нас атачылі спераду, ззаду і з бакоў канваіры ў сівых шынялях і чорных кубанках, яны глядзелі на нас з насцярогаю і нянавісцю, трымаючы напагатове доўгія вінтоўкі з штыхамі. Гляджу на іх і думаю: «Што ж вас пагнала на гэтую сабачую службу? I вы ж, як і мы, лагернікі, толькі па розныя бакі дроту? Хто вам увёў у вушы, што мы «ворагі народа»? Можа, сумленней і адданей нашаму ладу нікога за нас і няма, а ворагі тыя, што цэлы год нас мардавалі, выбіваючы няпраўду, каб сумленнейшых людзей падвесці пад «вышку» або загнаць на пагібель у шахты і ў гэтыя непраходныя лясы. Якому д’яблу служаць тыя, што апантана ламалі рэбры старым камуністам, што жанчынам заганялі ў саскі завостраныя алоўкі, што ножкамі крэслаў раструшчвалі пальцы ног і месяцамі гнаілі ў халодных і цёмных карцэрах? Гэта яны нас загналі сюды, а вас прымусілі трымаць нас на мушцы. Дзе ж тая праўда? Ці была яна, ці ёсць?»

Гэтыя пытанні другі год б’юць і б’юць у мазгі, выкручваюць душу, ні ўдзень, ні ўначы не даюць спакою. Тым часам з вагона ў снег скочваюцца старыя нямоглыя арыштанты. Яны тузаюцца і не могуць устаць, а нам не дазваляюць выйсці са строю і памагчы саслабелым. Убок адышоў невысокі, перацягнуты папругаю і партупеямі з жоўтым партфелем начальнік канвою і не па росце зычна скамандаваў: «Стро-о-ой-сс-я! Разабрацца па чатыры. Прадапраждаю: шаг улева, шаг управа, — нехта буркнуў: прыжок уверх, — прэкраціць агітацыю, — гаркнуў начальнік і закончыў даўно засвоеную малітву, — канвой страляе без прадупражджэння». Відаць, гэты бялыніцкі ці чавускі хлопец не аднаго свайго земляка і суседа справадзіў у апошні пагібельны шлях. Эх вы, пякельныя думы, няма ад вас ратунку!

Абапал лагернай аднапуткі стаяў змрочны, замецены снегам лес. Следам за намі кружыліся, кідаліся на сляды і зноў узляталі груганы, з елак з шоргатам спаўзала снежная навісь.

Большасць з нас былі ў паўчаравічках — на дзіравыя шкарпэткі, у папрэлых за паўтара года бадзяння па камерах галёшах, у выцертых, як рэшата, штоніках, падбітых ветрам пальцечках. Пашанцавала таму, каго забралі зімою, — у іх былі цёплыя паліто, шапкі, а то і валёнкі. Сцежка па цаліку вяла ў гушчар. Снег набіваўся ў чаравікі, раставаў і намярзаў ледзянымі брыжамі на калашынах штаноў. Ішлі моўчкі. У кожнага за плячыма на лямках — брудная, укачаная на нарах торбачка з арыштанцкімі трантамі.

Лес гусцее. Углыбіні відны заваленыя снегам вывараткі, зламаныя пад цяжарам замеці елкі, з верхавін з глухім вухканнем зрываюцца камякі снегу. Канвой з бакоў грузае па снезе па самыя «ступіцы», ад злосці люцее, крычыць, мацюкаецца і без дай прычыны ляскае затворамі. Ідзём моўчкі, як пахавальная працэсія, толькі часам уздыхаюць і войкаюць старыя, а іх у хвост і ў грыву падштурхоўваюць прыкладамі.

Ішлі, ішлі і нарэшце прыбіліся да агароджы. На тоўстыя слупы аж у дзве рэдзі шчыльна нацягнуты калючы дрот, па вуглах пад дашчанымі стрэшкамі вартавыя вышкі, на іх у гаматных кажухах — стралкі. Тут ахоўнікаў завуць стралкамі: у іх адзіны абавязак — страляць. Каго, за што — нікога не цікавіць.

Вось і наш прытулак. Што тут нас чакае? Пакута і… смерць. Хто вытрымае дзесяць гадоў? Выцягваем шыі паглядзець, што там, за плотам. Тры дахі. Адзін даўжэйшы, два ніжэйшыя і карацейшыя. З комінаў лена паўзе шызы дым. Шарэюць прыцярушаныя снегам доўгія палаткі. Спыніліся каля шырокай брамы. Пры ёй маленькая хатка на два акенцы. Над брамаю на доўгай дошцы чырвонаю фарбаю напісана: «Лучковая пила[1] и канадский топор[2] — кратчайший путь к освобождению». Што за лучковая піла і канадскі тапор? — відаць, пазнаёмімся і будзем з іх дапамогаю скарачаць свой доўгі тэрмін.

Загадалі «разабрацца» па два. З прыбудоўкі выйшаў куртаты з шэрым тварам, у новых закасаных валёнках вахцёр, на абвіслай папрузе целяпаецца кабура з наганам. Стаіць, жартуе, зубаскаліць з начальнікам канвою. Адмыкаць не спяшаецца. Ногі закляклі, шчокі пакрыліся гусінымі пупышкамі і самі сабою дрыжаць, губы ледзьве варушацца. Адно жаданне: хутчэй бы пад дах, у цяпло. З зайздрасцю пазіраем на барак і з апаскаю на заінелыя палаткі. Яны-то, відаць, якраз і для нас. Барак даўно заселены.

З зоны на вахту паволі ідзе сярэдняга росту мужчына ў доўгім шынялі і кубанцы. Яны доўга гавораць з начальнікам канвою, закурваюць, нібыта нас і не бачаць. Нарэшце забірае ў начальніка канвою нашы фармуляры і становіцца каля расчыненай брамы. I зноў пачынаецца старая песня: прозвішча, імя, па бацьку, год нараджэння, артыкул, тэрмін. Выкліканы ідзе ў зону і чакае астатніх. Мы, сябры і знаёмыя па волі і перасылках, трымаемся адзін аднаго, каб быць разам і тут. Адзін за адным прайшлі ў зону. Каля нас круціцца губаты, шыракатвары блацяк з «фіксаю» на пярэднім зубе, у новым мультановым бушлаце, закасаных валёнках і з тоўстым кантовым кіем у руцэ. Відаць, ён нейкі лагерны начальнік, бо парадкуе нас, пакрыквае, марудных папіхае кантовым «воспитателем». «Адкуль, контрыкі, прывалілі?» Пачуўшы адказ, выскаляецца: «Бульба-картопа дробненькая. А за Гомелям людзі ёсцяка, гы-гы-гы! Ну, варушыся, даўгалыгі трацкіст», — штурхае ён паважанага колішняга метадыста наркамасветы Жураўскага. Той ледзьве пераступае на распухлых, як налівачы, нагах.

«Усякайце. Значыць, так: я — ваш нарадчык Віцёк Мілашачкін. Зараз зоймем апартаменты, разаб’ём вас, жмурыкаў-саколікаў, на брыгады і пачнём іскупаць віну перад народам. Парадак такі: пад’ём у шэсць, развод у сем, з барака вылятай без апошняга. Маруднаму мой памочнік дапаможа», — ён рагатнуў і патрос кантовым дрынам. «За мною шагам марш!» — і павёў у доўгую заінелую палатку. З яе, з вытыркнутых бляшаных труб, валіў густы дым.

Палатка метраў на сорак нацягнутая на каркас з неакоранага падтаварніка, абапал вузкага праходу суцэльныя двух’ярусныя нары. Пасярэдзіне дзве печкі з бляшаных бочак, напаленыя дачырвана. Вокан няма. На прыбітых да слупоў паліцах дымяць тры газнічкі. Дымна, парна, і пахне паленым кортам. У паўзмроку на нарах у нечым длубаюцца невыразныя цені, замест фіранак паразвешваны брудныя каравыя парцянкі, ідзе едкая пракіслая пара ад мокрых бушлатаў. Хто захапіў месца пры печы, падсмажвае на ражэнчыку рэшткі пайкі, зманліва пахне прыгарэлым хлебам.

Мы, чалавек трыццаць, занялі верхнія нары, рэшту нашага этапу загналі ў суседнюю палатку. Пад намі настылыя сырыя дошкі. Ад пасцеляў мы адвыклі даўно: што на мне, тое і пада мною, у чым хаджу, у тым і сплю, тым і накрываюся. Турэмныя падлогі былі сухія, а тут сядзіш на макрэчы. Вецер ляскае намёрзлым брызентам палаткі, у вузкім праходзе снуюць, варушацца, штурхаюцца, падобныя на кажаноў, цені, праціскаюцца да печы, як чорныя кіпцюры, працягваюць да цяпла паскручваныя пальцы. Гэта чакае і нас. Мы ўпяцёх, сябры па волі і этапах, умасціліся побач. Са смакам нюхаем пах падсмажанага хлеба і глытаем слінкі. Нам сёння нічога не належыць: сухі паёк даўно з’едзены, а тут яшчэ не паставілі на катлавое ўтрыманне, вось і хаўкаем, шморгаем насамі і загаворваем адзін аднаму зубы, каб меней думаць пра хлеб.

Мой сусед, былы карэспандэнт «Известий» Валодзя Мяжэвіч, яшчэ не падобен на арыштанта: на ім добрае зімовае паліто з каракулем, цёмна-карычневы гарнітур з камізэлькаю, цёплая шапка, чаравікі з суконнымі гетрамі на гузічках. Усё пакамечылася, запылілася, але яшчэ нагадвае прэстыжнае мінулае гаспадара. З зайздрасцю пазіралі на гарачую печ, каб адагрэць мокрыя змерзлыя ногі, але навічкам туды не прабіцца. Сушымся, пазвесьваўшыся з нараў. Умошчваемся не распранаючыся, пад галавою торбачка з рэшткамі трантаў пасля шмонаў, пражарак і крадзяжоў на этапах, на босыя ногі нацягваем мокрыя калошы штаноў. Ляжым з заплюшчанымі вачыма, а кроў стукае ў скроні, думкі ні на хвіліну не даюць спакою: што тут нас чакае, што будзе заўтра, праз месяц, праз год? А іх наперадзе дзевяць — больш за год адбыў у турмах. Дажыць хоць да лета. Успамінаецца, як даўно забыты фільм, такое далёкае жыццё на волі. Сяброў і знаёмых не абмінуў гэткі ж горкі лёс. Хто ж застаўся там, не забраны? Чаму адных узялі, а другіх не? Пісьменнікаў з магілёўскай перасылкі высмыквалі на этап па некалькі чалавек. Куды іх закінуў лёс? Дзе яны цяпер? Добра, што побач некалькі блізкіх і надзейных сяброў, загартаваных у следчых рэбрадрабілках, у карцэрах і на этапах. Калі адчыняюцца дзверы, у палатку ўрываецца хісткае злавеснае святло ад вогнішчаў вакол зоны. Яны гараць усю ноч.

Грукаючы сваім «выхавальнікам», уваходзіць Віцёк Мілашачкін: «Жмурыкі-мазурыкі, прыбыўшыя нонча, слухай сюды. Заўтра вы — брыгада лесарубаў. Брыгадзір ваш вось ён, былы памкамузвод доблеснай Чырвонай Арміі, а цяпер за доўгі язык, як і вы, пяцьдзесят восьмая. Пакажыся, Міша Селязнёў». На крок адышоў сярэдняга росту вайсковец у шынялі і будзёнаўцы без зорачкі. У змроку былі відны толькі падбародак і правалы вачэй. Ён трымаў даўгаватую фанерную дошчачку і запісваў на ёй насліненым хімічным алоўкам нашы прозвішчы і ініцыялы. Зрабіў пераклічку, папярэдзіў, што на снеданне ідзём строем, а адтуль — на развод.

[1] Складаецца з лучка і нацягнутага ў ім пілавальнага палатна. Лучок складаецца з дзвюх стоек, распоркі, дзвюх ручак, нацяжной цецівы і закруткі — Polochanin72.

[2] Масіўная сякера вагай 2,5 кг, з вялікім цяжкім байком і доўгім тронкам (81 см) — Polochanin72.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 35 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0