MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Не дом быў, а сапраўднае раскіданае гняздо.

Жонка суцяшала і абяцала ў канцы ліпеня ці пачатку жніўня адведаць мяне. Я лічыў дні. Паштоўкаю паведаміў адрас у райцэнтры, дзе яна можа знайсці прытулак і ўвагу. Паштоўкі ішлі хутчэй і меней цікавілі нашых шэфаў.

Дні складаліся ў тыдні, але не было ні маёй госці, ні вестак з дарогі. Бяссонныя ночы высушвалі душу і мазгі. Якія жахі толькі не вярзліся! Колькі бясследна знікала людзей у дарозе? Успомнілася, як Алю ледзь не скінулі бандыты з цягніка, калі ехала пасля вайны да мяне ў лагер. Таму ні спаць, ні піць, ні есці не мог. Ад пакутлівых думак можна рэхнуцца. Кожную раніцу глядзеў на неба і маліў у яго літасці, бо, як толькі задажджыць, раскіснуць таежныя дарогі, у наш бярлог ніякімі сіламі не прабіцца.

Пакуль стаяла пагода, яшчэ верылася ў сустрэчу. На тыдзень згадзіў пакойчык у ветлівай і ласкавай бабкі Вяткінай, а яна кожны дзень дапытвалася: «Какие новостя-то есть, сказывай. Матри, паря, поди, увел твою беленькую какой ни на есть чорный кабказец». I падкідала мне новую пакуту: пасля Айчыннай вайны па амністыі распаўзліся па краіне крымінальнікі, шасталі па цягніках, рабавалі, забівалі, скідалі з падножак.

А як задажджыла, я ўпаў духам зусім. Напаўзлі нізкія цёмнашэрыя хмары з раскалмачанымі закрайкамі. Бясконца цадзіў і цадзіў нудны і спорны дождж. Ён заліў маю апошнюю надзею.

Знясілены ад дум і трывог, коўзаючыся нібы па намыленай сцежцы, я ішоў у сваю завозню. Нечакана нехта моцна пастукаў у раму. Праз адчыненую фортачку гукнуў паштавік Мікалай Рэдзькін: «Толькі што з райцэнтра званіла ваша жонка. Яна там чакае на пошце». Я аслупянеў. Як у такую залеву і бездараж яна магла дабрацца? Доўга не думаючы, пайшоў ёй насустрач. Я не ішоў, а бег па калюжынах і выбоінах гразкай і ліпкай дарогі. Абапал пад дажджом шапацела намоклае лісце, ігліца лістоўніц і елак іскрылася дробнымі каралямі дажджынак. У скронях татахкала ад хвалявання і шпаркай хады, думкі круціліся, як на калаўроце, не верылася, што сёння сустрэну сваю «дзекабрыстку», думаў, як дабярэмся да Біязы. Трывогі змянілі ўспаміны — перад вачыма праходзіла маё кароткае, такое заблытанае і цяжкае жыццё. Не пакідала адна думка: за што? Няўжо да скону гараваць у гэтай глушэчы з кляймом палітычнага злачынцы пад пільным наглядам жорсткасці і недаверу?

Самае крыўднае — адчуваць бездапаможнасць, пераканаць людзей, знаёмых, якія цябе ведалі і верылі табе, што ты ні ў чым не вінаваты.

Следчыя, пракуроры, суддзі даўно ўпэўніліся ў гэтым, але страх за сваю шкуру штурхае на злачынства, на здзекі, на знішчэнне сумленных людзей. У нашай планавай гаспадарцы і яны маюць свой план, і выконваюць яго сабе на радасць, людзям на гора.

На дарозе — ніводнай жывой душы. Гарланяць на дождж вялізныя мокрыя вароны, часам прашалясціць у траве змяя. Гэта ж непадалёк адсюль, у даспелых малінніках, мядзведзь адгрыз сабе лапу. А чалавек здольны на такое? I ўспомніўся наш даваенны лясны лагер: дзень на павале, ноч грузім пульманаўскія вагоны шпаламі і дрыўмі, сёрбаем баланду з атрубей і турнэпсу, дахадзягі б’юцца каля памыйніц за гнілыя галовы траскі. Над варотамі лозунг: «Лучковая пила и канадский топор — кратчайший путь к освобождению!» Пад ім праходзяць змардаваныя панурыя брыгады з піламі і сякерамі. Да агароджы ступіў яшчэ дужы бялявы і ціхі Вася Буянаў, паклаў левую далонь на слупок і з усяе сілы секануў вострым тапаром. Кісць адскочыла на мокры пясок, і пальцы сціснуліся ў кулак. Буянава забралі ў санчасць, а потым у цэнтральны ізалятар, судзілі за «членовредительство» і да неадбытага тэрміну дадалі яшчэ дзесяць гадоў. Ён страціў руку, але затое выжыў, адседзеў да «званка», вызваліўся і быў рэабілітаваны не пасмяротна.

Я не магу адкараскацца ад страшных успамінаў. Хоць бы дзе жывая душа, хоць бы фурманка ўслед або насустрач. У такую нягоду ніхто не паедзе: на колы наліпае столькі чарназёму, што яны перастаюць круціцца, конь ідзе, як на катурнах, і можа скруціць нагу. А я іду подбежкам і сам дзіўлюся, як хутка мінаю і мінаю прыдарожныя слупы. Наперадзе іх застаецца чатыры. Чатыры слупы да сустрэчы.

Нейкі тупат насцярожыў. Азірнуўся і ледзь не ўмлеў: па ўтравянелай абочыне ў лёгкім вазку на знаёмым рыжым стаенніку ехалі двое ў зялёных плашч-палатках з нізка насунутымі капюшонамі. Першая думка — скокнуць у лес, але позна: мяне ўжо ўбачылі. Так, гэта мае гаспадары. Пазнаю нашага ранейшага ўпаўнаважанага лейтэнанта Траццякова і маладзенькага Пушыкава. Сэрца збіваецца з рытму. «Тп-рр-у!» Параўняліся. Стаю, хачу прывітацца, а язык шорсткі, як суконка, не слухаецца. Усё ж нешта прамармытаў. Замест адказу Траццякоў пытаецца: «Куды спяшаемся?» Я лепячу, што прыехала жонка і недзе чакае пад дажджом. «А хто дазволіў?» Уключаецца Пушыкаў: «Вам вядома, што самавольная адлучка з месца пасялення лічыцца ўцёкамі, а за гэта… вас папярэджвалі?.. Правільна, 25 гадоў катаргі. Спяшаецеся за калючы дрот? Што будзем рабіць, таварыш лейтэнант?» Дзе мая была душа і ці была наогул, не памятаю, а Пушыкаў усё насядаў: «Ну што жа, вернемся, яго — у КПЗ і аформім справу, каб іншыя не бегалі».

Доўгае маўчанне. Стаю, як над прорваю. Спіхнуць ці ўтрымаюся? «Так і быць, — марудна цэдзіць Траццякоў, — ідзіце. Толькі адразу — у райаддзел да дзяжурнага. Скажаце, я дазволіў. Хай зробіць адзнаку ў дакуменце. Запомніце, гэта першы і апошні раз. Но-о-о!» — хвастануў каня ляйчынаю, і каламажка пакацілася па ўтравянелай абочыне.

Я адразу не мог сысці з месца. Глядзеў ім услед, і не верылася, што бяда мінавала і я вось-вось убачу сваю Алю.

Тайга парадзела. Абапал дарогі густыя зараснікі тальніку, ракітніку і глогу. Вось ужо відны нізкія берагі і павольная плынь шырокай ракі. Дарога крута ўзнімаецца на доўгі драўляны мост з пазелянелымі ад моху парэнчамі. Прыбаўляю хаду, амаль бягу, у мітульзе стаіць нейкая маленькая постаць. Ці не прывід? Яна! Яна! Вось ужо ўсміхаецца і бяжыць мне насустрач. Падхапіў яе на рукі, маленькую, лёгенькую, як дзіця. Мы плачам абое, тулячыся мокрымі халоднымі шчокамі, і вусны адразу не знаходзяць вуснаў. Яна ад валасоў да падэшваў мокрая і настылая, рукі дрыжаць, а пабляклыя вусны шэпчуць нешта блытанае і пяшчотнае. Я расшпіліў сваю мокрую целагрэйку, з яе ідзе пара, і затуляю вузкія плечы, каб хоць трошкі іх адагрэць.

«Чаму ж ты не ў Лідзіі Яўсееўны?» — «Я не ведаю ніякай Лідзіі». Так і ёсць, паштоўка мая не дайшла. «Як жа ты дабралася ў такую нягоду? Дзе спынілася?» — «Доўга расказваць. Хадзем. Можа, хто пусціць у хату». Мы сыходзім з моста і ідзём гразкаю селавою вуліцаю. «Дзе твае рэчы?» — «Вось, — яна падняла маленькую сумачку. — Чамадан застаўся на машыне, а машына застрала недзе пасярод тайгі. Яе доўга пхалі, падмошчвалі ламачча і паленне, а грузавік садзіўся ўсё глыбей і глыбей. Шафёр цябе ведае. Ён з вашага калгаса, Іван Макараў». — «Як жа ты дабралася?» — «Так і дабралася. Пехатою. Пагрэлася каля вогнішча, спытала дарогу. Тут яна адна. З тайгі нікуды не звернеш. Узяла сваю сумачку і патупала. Дождж, тайга, камарэча, гразь. Чаравікі, поўныя слізкай твані, распаўзаюцца. Дайду да мастка цераз канаўку, накрыюся плашчом ад камарынага звону, адпачну і — далей. Так ноч і дзень. Часам апаноўваў страх: то застогне сава, то зваліцца з дрэва сухая галіна, то закрычыць драч. Хоць бы дзе вёсачка, хутар, хацінка. Нідзе жывое душы. Наўкол тайга».

Мы прыпыніліся каля райаддзела НКУС. Дождж сціх. Зайшлі ў вузкі калідорчык. У пакой дзяжурнага я шчыльна зачыніў дзверы, каб Аля не пачула, як ён будзе зняважліва са мною гаварыць. I не памыліўся. Маладзенькі прышчаваты сяржанцік чытаў мне натацыю, паказваў уладу: «Пакуль не вернецца лейтэнант, замкну ў цёмную і сядзі». Ён доўга яшчэ куражыўся, нарэшце зрабіў адзнаку ў «воўчым білеце» і гаркнуў: «Чашы!»

Аля заўважыла па мне, як мы пагаварылі з дзяжурным. Каб не думаць пра гэта, я распытваў пра яе падарожжа.

У райцэнтр яна прыбілася толькі раніцаю, стомленая, мокрая, па шыю ў гразі. Такую ніхто і на парог не пусціць. Дайшла да рэчкі, распранулася ў кустах, апаласнулася, пазмывала з адзежы гразь, нацягнула ўсё мокрае і пайшла на пошту званіць у Біязу. Чакала, чакала і пайшла на мост сустракаць. «Дзе ж ты так затрымалася?» — «Доўгая гісторыя, куды мы ідзём?»— «Да добрых і мілых людзей, у якіх ты павінна была спыніцца». I я расказаў, што дзве ўжо немаладыя інтэлігентныя жанчыны, сасланыя за расстраляных мужоў, патуляліся па чужых кутках і разам купілі на ўскраіне сяла старую хатку, дагледзелі яе і дружна жывуць ужо каторы год. Лідзія Яўсееўна — выдатны педагог-універсал. Яна падцягвае па ўсіх прадметах гультаяватых дзетак мясцовага начальства, піша кантрольныя работы завочнікам, на тое і жыве. А сухенькая, іранічная і вострая на язык Вера Міхайлаўна займаецца гаспадаркаю. Праз далёкага сваяка ёй прысылаў грошы сын — бакінскі інжынер.

Хатка Лідзіі Яўсееўны і Веры Міхайлаўны стала гасцінным прытулкам, кансультацыяй па ўсіх трывожных праблемах, спавядальняю амаль для ўсіх ссыльных раёна. У ёй заўсёды нехта начаваў, абедаў; сюды заязджалі родзічы ссыльных. I ўсім было месца, увага, добрае слова і кавалак хлеба.

Тут перабывалі жонкі і дзеці былых партыйных работнікаў, асуджаных па «ленінградскай справе». Амаль кожны дзень сюды заходзілі Ракоўская і пляменніца Мартава — Вікторыя Сяргееўна Волкава. Яна ніколі не бачыла свайго апазіцыйнага дзядзькі. Закончыла брусаўскі літаратурны інстытут, працавала ў «Комсомольской правде», а з 1937 года за такое небяспечнае сваяцтва разам з сястрою асвоіла турмы, лагерныя баракі і вось атрымала вечную ссылку. Алена Хрысціянаўна Ракоўская загадвала літаратурнаю часткаю вядомага маскоўскага тэатра, сябравала з рэдактарам «Нового мира» Гронскім, паэтамі Паўлам Васільевым і Уткіным. Заходзіў да Лідзіі Яўсееўны і Сава Савіч Марозаў. Так, так, сын таго славутага фабрыканта і мецэната. Хадзіў ён няголены, у чорным кажушку і нешта рабіў у раённым зямельным аддзеле. Гэта было найвялікшае шчасце. Амаль усе ссыльныя перабывалі ў гэтай утульнай хатцы на ўскраіне раённага сяла.

Сюды мы і прыйшлі з Аляю. Яна нясмела стала ў парозе і адразу апынулася ў абдымках звонкагалосай Веры Міхайлаўны. «Я вас такою і ўяўляла, беленькай і зграбнай. Дзе ж вы прападалі? Мы чакалі кожны дзень. Праходзьце, распранайцеся. О-о-о! Вы ж мокрая наскрозь. Ліда! Сустракай госцю. Нясі што-небудзь цёплае і сухое. Давай валёнкі».

Са сваёй баковачкі Лідзія Яўсееўна вынесла халат і валёнкі. Мая сарамлівіца разгубілася зусім, калі тонам гаспадыні Лідзія Яўсееўна загадала: «Вера, грэй чай і накрывай на стол». Ёй, як у старой п’есе, падыграла Вера Міхайлаўна: «Шампанскае і ўстрыцы падаваць? Ну і, вядома, какаву «Золотой ярлык» можна?» — «Вера, не паяснічай. Некалі будуць і шампанскае і «Золотой ярлык», — адпарыравала Лідзія Яўсееўна. «Вера, без веры і жыць не варта. Вы мяне прабачце на некалькі хвілін. У мяне вучань». I знікла за няшчыльнымі дзвярыма.

Аля адразу адчула, якая тут простая і сардэчная атмасфера. Яна пераапранулася, абула цёплыя валёнкі, пасінелы твар паружавеў, заіскрыліся вочы. Нам было добра і ўтульна, як у самых блізкіх родзічаў. Яна паціху расказвала пра дачку, пра бацьку, пра сваю работу ў Пагосце. У Старобіне была доктарам мая стрыечная сястра і часам памагала жонцы свайго няшчаснага брата.

Калі на стале з’явіліся гарачая бульба і чай, уся ўвага была звернута на Алю. Усе чакалі навін, верылі ў розныя меркаванні і чуткі, спадзяваліся, што ў некага прачнецца сумленне і скончыцца гэты кашмар. «Ну як там Масква?» Ёй не было калі разглядаць яе. Начавала на вакзале, выстойвала доўгія чэргі ў розных прыёмных. Адзінае, што паглядзела, — выстаўку падарункаў таварышу Сталіну да яго сямідзесяцігоддзя. Такога багацця і прыгажосці нават і ўявіць немагчыма. А то абівала парогі ў Міністэрстве асветы, у прыёмнай КДБ, Прэзідыума Вярхоўнага Савета. Прасіла аднаго: каб мне дазволілі працаваць у школе, яна паказвала выпіску з пастановы аб зняцці з мяне судзімасці. Яе разглядалі, круцілі галовамі і пасылалі ў другую такую ж глухую да гора чаргу. Нарэшце сказалі, што пры ўсёй няхватцы настаўнікаў у Сібіры выкладчыцкую работу ссыльнаму даверыць не могуць.

Перад ад’ездам яна прыйшла на Красную плошчу. Доўга глядзела на напяты ветрам Дзяржаўны сцяг над зялёным купалам, на званіцу Івана Вялікага, на далёкія вокны крамлёўскіх палацаў і думала: недзе там ходзіць у мяккіх ботах, магчыма, пазірае на горад і плошчу вялікі і мудры правадыр. Чаму ж ён не ведае, колькі пакутуе невінаватых людзей, гатовых жыццё аддаць за Радзіму. Яго адно слова — і тысячы стануць шчаслівымі, а шчасце — спакойна жыць і сумленна зарабляць свой кавалак хлеба замест пайкі. Яна выстаяла доўгую чаргу да Леніна. Прайшла і ледзь стрымала слёзы.

«Як выглядае Масква? Што людзі гавораць у чэргах каля Вярхоўнага Савета і Пракуратуры?» — дапытвалася Лідзія Яўсееўна. У чэргах людзі стаялі пахмурныя і маўклівыя, кожны са сваім горам, а давяраць яго незнаёмаму не адважваліся.

Білет Аля ўзяла не да Барабінска, а да Новасібірска, каб не думаць, што нечага не зрабіла, паехала ў вобласць. Праз пяць дзён была ў сталіцы Заходняй Сібіры. Куды ісці? З Чырвонага праспекта выпадкова звярнула на вуліцу Дзяржынскага і апынулася каля шэрага будынка абласнога НКУС. Штурхнула цяжкія дубовыя дзверы з тоўстаю пакручастаю ручкаю. Слязьмі і просьбамі прабілася да генерала Какучаева. Увайшла, а сказаць нічога не можа: раскрывае рот і захлынаецца паветрам. Ён даў вады, супакоіў, прапанаваў сесці, уважліва выслухаў блытаны і таропкі расказ пра нашы пакуты, прачытаў пастанову аб зняцці з мяне судзімасці і здзівіўся, чаму мяне другі раз арыштавалі і выслалі сюды. Адразу некаму пазваніў. Увайшоў маладзенькі лейтэнант. «Гэты малады чалавек праводзіць вас у аблана да таварыша Андросава. Я яму перадам, што не пярэчым, каб ваш муж працаваў у школе. Спадзяюся, усё будзе добра». I нават праводзіў з кабінета. Яна не верыла сваім вачам. Забягу трошкі наперад: пазней да нас дакацілася чутка, што генерала Какучаева самога арыштавалі. Праўда ці не, сцвярджаць не магу. Чаго толькі не бывала.

Расказаўшы пра свае клопаты, Аля з сумачкі дастала пашпарт, а з яго — загад Новасібірскага аблана аб прызначэнні мяне выкладчыкам чарчэння і малявання ў Біязінскай сямігадовай школе.

«Чаму чарчэння і малявання?» — здзівіўся я. «Дазволіць выкладаць мову і літаратуру не адважыўся нават спагадлівы і вельмі інтэлігентны Андросаў. «Літаратура — гэта ж ідэалогія. Як ты не разумееш?» Я многага не разумеў. «А калі на месцы будуць перашкоды, загадчык аблана даў тэлефон свайго намесніка Кулагіна. Ён разбярэцца і ўсё ўладзіць».

Я трымаў вузенькую жаўтаватую паперку, як тапелец трымаецца за выратавальны круг. Важна зачапіцца ў школе, толькі пачаць, а там будзе відно. Хацелася стаць на калені перад гэтай маленькай нязломнай жанчынай, з якою нас звёў горкі лёс на дарогах пакут і зняваг. Пры людзях на сантыменты не адважыўся. Юрыдычна мы з ёю не былі мужам і жонкай, і прозвішчы ў нас розныя, але любоў, адданасць, сумленне і вера звязалі нас мацней за самыя прыгожыя пасведчанні аб шлюбе. Нават такая наша прадбачлівая асцярожнасць не выратавала яе ад ганенняў і адміністрацыйных рэпрэсій.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0