MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Доўга я не ведаў, што пасля майго арышту жонку звольнілі з пасады завуча «па скарачэнні штату». Загадчык райана Агееў патрабаваў афіцыйна адмовіцца ад «ворага народа», угаворваў забыць яго і не падтрымліваць ніякай сувязі, тады можна падумаць пра работу ў іншай школе. А мая Аля заўпарцілася і засталася без работы з маленькаю дачушкаю і старым бацькам сярод чужых людзей і без усякіх сродкаў. Іх перасялілі з кватэры ў кладовачку пры кухні, настаўнікі пераходзілі на другі бок вуліцы. I пайшла мая няскораная просьбітка абіваць парогі ў пошуках працы. Ёй спагадалі некаторыя суседзі і часам дапамагалі сесці ў цягнік ці аўтобус мае былыя вучні па вячэрняй школе — афіцэры мясцовага невялічкага гарнізона.

Нарэшце злітаваўся загадчык Бабруйскага аблана Зайцаў і адважыўся паслаць жонку «ворага народа» выкладаць матэматыку ў Пагосцкую сярэднюю школу. Аклад — 600 (дарэформенных рублёў). Аля дзяліла на тры роўныя часткі — бацьку з дачкою, мне і сабе па 200 рублёў. Пасля заняткаў кожную суботу яна выпраўлялася пехатой за 20 кіламетраў ва Урэчча да дачушкі з бацькам, а ў нядзелю пад вечар вярталася назад. А мне пісала бадзёрыя пісьмы. Я іх чакаў, як свята, так хацелася верыць, што дома ўсё добра. Нарэшце я атрымаў аматарскі здымак жонкі з дачкою. Зірнуў і ледзь не заплакаў. На мяне глядзелі поўныя адчаю тужлівыя вочы на спакутаваных запалых абліччах. Хацелася ўкленчыць перад імі, маліцца за іх цярпенне, трываласць і веру.

Тады ж падумалася: колькі нас тысяч і тысяч пакутнікаў гібее ў турмах, лагерах, на этапах і ў ссылцы ні за што ні пра што. А ў кожнага недзе гаруюць бацькі, жонкі і дзеці, пад вечным страхам перад анкетамі, аддзеламі кадраў, перад непрыкметнымі вачыма, што сочаць за іх кожным словам і крокам. Яны скрозь адчуваюць сваё бяспраўе — іх у першую чаргу звальняюць, высяляюць з кватэр, папракаюць без дай прычыны, нават дзяцей не бяруць у дзіцячы сад, не прымаюць у піянеры: а раптам прынясе варожую ідэалогію. Так комплексам непаўнацэннасці калечылі кволыя душы на ўсё жыццё, выхоўвалі новых Паўлікаў Марозавых.

На людской бядзе звышпільныя нажываюць асаблівы давер, аўтарытэт, заслугі, пасады і трывалае становішча. Чым гучней крычаць пра класавую непрымірымасць, пра пільнасць, чым нахабней плююць у вочы запалоханым, спакутаваным страхам без віны вінаватым, тым надзейней іх грунт пад нагамі. Так прайшоў нябачаны падзел на «чыстых» і «нячыстых». «Чысты» ў любую хвіліну мог апынуцца за кратамі, а «нячысты» да канца дзён заставаўся «нячыстым». Ад такіх думак самому рабілася страшна.

Успомнілася, як аднойчы ва Урэччы знаёмая буфетчыца сталоўкі пад вялікім сакрэтам аддала мне аркушок паперы з даносам на мяне. Даносіць, уласна, не было чаго. Прыстаўлены да мяне «стукач» падрабязна запісваў, куды я хадзіў, з кім і калі сустракаўся, хто бывае ў мяне. Дакладна ставіў даты, гадзіны і хвіліны. Хто ж за мною сачыў? Мілы, далікатны, заўсёды ўдзячны за ўвагу мне той самы брат маёй вучаніцы. А тут не пашанцавала — перапіў у сталоўцы і згубіў сваю «дакладную». Хацелася яе аддаць яму, але пашкадаваў, няхай думае, што ўсё абышлося, а я ўжо ведаў свайго «шэфа». Колькі такіх вольных і нявольных наглядчыкаў і даносчыкаў сачыла адзін за адным? Былі яны ў кожнай установе, у цэху, брыгадзе, нават у камеры і бараку. За пайку хлеба і міску баланды прадавалі такіх жа пакутнікаў, як і самі. Напэўна, яны ёсць і сярод нас, у гэтай агульнай бядзе. Ходзяць жа нацянькі нейкія шэрыя постаці начамі ў баковачку да нашага ўпаўнаважанага гражданіна Траццякова. Чаго? Што іх вядзе туды? Значыць, трымай язык за зубамі, а думкі на замку. Лепш не думаць, каб не звар’яцець.

Часам хочацца верыць, што не толькі тутэйшыя людзі, а і нашы начальнікі павінны зразумець, што мы ніякія не ворагі, не дыверсанты і не шкоднікі. Можа, і разумеюць, але мусяць спраўляць сваю не надта далікатную службу, бо нічога іншага рабіць не ўмеюць, а пуп ірваць не вельмі хочацца. Куды прыемней хадзіць у начальніках, крычаць, зневажаць, здалёк палохаць блакітнаю фуражкаю і пагражаць за парушэнне саслаць за Палярны круг. Так і жывуць на высокіх акладах, кормяць сям’ю асобымі пайкамі, і разыходзяцца ад іх, як магнітнае поле, нябачныя стрэлы страху.

Ох, як развярэдзіў душу, як расцвяліў думкі маленькі аматарскі здымак з жалобнымі паглядамі маіх самых дарагіх і любых пакутніц.

Поўнач. У наледзянелыя шыбы б’ецца завея. Сон змыкае павекі. Грукат у раму: «Ссыльныя, на адметку!» Не, гэта не сон. Мусіш ісці.

Новая «спецыяльнасць»

Жыць станавілася немагчыма на «прагрэсаўскія» авансы. Хоць і сталяраванне маё наўрад ці каштавала больш. З горам папалам ляпіў крэслы, на якія і сам не адважваўся садзіцца. Цягнуць з мізэрнага жончынага бюджэту не дазваляла сумленне. Ведаў, як там туга і цесна. Завіхацца ў арцелі не было сэнсу, колькі б ні зрабіў — плата адна. Ды і работа валілася з рук ад непраходных змрочных думак, тугі па родных, незагойнае крыўды і болю, ад змрочных перспектыў. Адно слова «навечна» наганяла жах.

Члены арцелі мелі заработкі намнога большыя за нас: яны былі гаспадары. А хто мы? З ласкі нанятыя работнікі, бяспраўныя ссыльныя. Хто прыслухаецца да нашых скаргаў і крыўдаў? Вацлава і Змітра Сцяпанавіча, сапраўдных майстроў, так-сяк падтрымлівалі, а я адчуваў сябе абузаю, ад якое хацелі пазбавіцца. Варта было вякнуць, быў адзін адказ: «Не глянецца, ідзі ў калгас». А там цэлы дзень на марозе вазі сена, выкідай з кароўніка змерзлыя глызы за палачку ў ведамасці. На першым часе калгас ссыльнаму выдаваў на дзень кілаграм хлеба і літр малака, роўна на два рублі, а на працадзень налічалі 10 капеек. За дзень работнік з’ядаў 20 працадзён. Самы лепшы ў калгасе цясляр, касец і стагавальнік Міша Цэсарук за сем гадоў не мог адрабіць свайго доўгу. Калі прыйшла пара вызваляцца, Цэсарук быў вінен калгасу чатырыста рублёў. Даведку яму на атрыманне пашпарта выдалі толькі тады, як жонка з Украіны прыслала грошы на выкуп мужа. Становішча ссыльных у калгасе было самае цяжкае.

Напачатку мы ўтрох сёрбалі з аднаго кацялка, але хутка ў мяне задрыжала рука, перш чым узяцца за лыжку. Мае сябры да арцельных авансаў нешта прызараблялі ў агульны кацёл. А чым яго мог закрасіць я? Тут нават грузчыкі не патрэбны. Таму чужы кавалак рубам станавіўся ў горле. Нічога не кажучы сваім сябрам, я пачаў шукаць работу.

У канцы сяла быў вялікі дзіцячы дом. Тут знайшлі прытулак сіроты франтавікоў, бежанскія дзеці, падабраныя каля разбітых бамбёжкаю саставаў, хлопчыкі і дзяўчынкі з колішняй аўтаномнай рэспублікі немцаў Паволжа і ціхія, маўклівыя і асцярожныя дзеці «ворагаў народа». Яны трымаліся асобна, вучыліся старанна, гаворкаю нагадвалі то Украіну, то Беларусь.

Дырэктар гэтага дома, высокі, кучаравы, у драцяных акулярах, апрануты пад Макаранку, Сцяпан Васільевіч Кемелеў быў самы аўтарытэтны чалавек у сяле. Да яго я і падаўся. Прыняў мяне адразу ў прасторным, добра напаленым кабінеце. Прапанаваў сесці і далікатна пачаў распытваць, хто я, дзе працаваў, што скончыў, чаму трапіў сюды. Я адразу адчуў давер і сімпатыю да яго і шчыра пачаў расказваць сваю драматычную біяграфію. Ён слухаў уважліва, пазіраючы ў акно. Здавалася, верыць, бо такое прыдумаць і нахлусіць нельга. Ён спрабаваў суцешыць, што разбяруцца і, калі дапушчана памылка, выправяць. Але не па спагаду я прыйшоў да яго.

Сцяпан Васільевіч прызнаўся, што такі работнік во-о як яму спатрэбіўся б, але… Ён шырока развёў рукамі: «Зразумейце, не ад мяне гэта залежыць. — Уздыхнуўшы, сказаў: — У нашай школе толькі дырэктар з вышэйшаю адукацыяй, астатнія — педкурсы, педтэхнікум, ёсць і «практыкі» — пасля 10 класаў». Відаць, каб зусім не пазбавіць надзеі, абяцаў параіцца, можа, што і выйдзе. Развітваючыся, успомніў, што ў школе патрэбен загадчык гаспадаркі, і параіў зайсці да Яўгена Паўлавіча Пуціна.

Школа была па дарозе, і я вырашыў за адным разам атрымаць усе аплявухі і супакоіцца. Болей не было куды ісці… Вось і школа. Адна толькі назва. На пукатым, агароджаным жэрдкамі голым дзядзінцы — доўгі «асноўны корпус» з пачарнелага бярвення і вялікімі вокнамі, побач дзве хаты, на два класы кожная. Гаспадарчы хляўчук, а ў канцы двара прыгон для каня і двух быкоў. Вось і ўся гаспадарка.

Я доўга не мог зразумець, чаму ў Сібіры, дзе столькі лесу, ні ў адным двары няма добрага цёплага хлява. Скрозь толькі прыгоны — скіданыя з жэрдак загарадкі, абы не ўцякла скаціна. Без падсцілкі каровы ляжаць на заледзянелых глызах, часта прымарожваюць хвасты і вымі. Скаціна за зіму абрастае нейкім дзікім мохам і, як бразголкамі, прымерзлымі камякамі гною.

Увайшоў у школу, і ў гэтым убогім «храме навукі» да болю зайшлося сэрца. Я да самазабыцця любіў школу, дзяцей, натхнёныя ўрокі, калі іх слухалі, не варушачыся, вечары, спектаклі, паходы, віктарыны, спрэчкі па сачыненнях. I тут пахла крэйдаю, недзе разлітым чарнілам, на нізкіх вешалках віселі кажушкі, целагрэйкі, пафарбаваныя, сваёй работы пальцечкі, з класаў даносіліся павышаныя галасы настаўніц. Як я ім зайздросціў, як хацелася ўвайсці ў клас, сказаць: «Добры, дзень, дзеці. Тэма сённяшняга ўрока…» I спазма раптам перахапіла горла. Пастаяў перад настаўніцкай, супакоіўся, пастукаўся і ўвайшоў у прасторны пакой. Пасярэдзіне — доўгі стол, засланы чырвоным, у чарнільных плямах, абрусам, на ім — сшыткі, падручнікі, чарніліцы-невылівайкі. За прыстаўным столікам сядзеў дробненькі мужчына ў танным шэрым пінжаку, сіняй касаваротцы, з бледным стомленым тварам, шэрыя вочы глядзелі здзіўлена, светлыя негустыя валасы спадалі на лоб.

I гэты дырэктар сустрэў мяне па-людску, падаў руку, пасадзіў побач. Пашкадаваў, што не мае права скарыстаць мяне па спецыяльнасці, а школе так патрэбен добры «славеснік». I ён, як і Кемелеў, бездапаможна развёў рукамі. Пасаду заўхоза амаль пэўна дакляраваў, як толькі разлічыцца цяперашні. Як-ніяк, а загадчык гаспадаркі ўсё ж гучыць.

Што гэта за месца і што за работа, я расшалопаў, толькі як упрогся ў яе, і лішні раз пераканаўся, што мой бутэрброд заўсёды падае толькі маслам на падлогу, а ўсе няшчасці мяне знаходзяць першага, а пакідаюць апошняга.

Адзіны быў ратунак і надзея на добрых людзей, што былі побач, на шчырае і бескарыслівае братэрства ссыльных, гатовых падтрымаць, выручыць з бяды, суцешыць парадай, падзяліцца з таварышам агульнага лёсу.

Мы ўсе перазнаёміліся ў вузенькім калідорчыку сельсавета, чакаючы выкліку на адметку. Нас было дваццаць мужчын і чатыры жанчыны. Паволжскія немцы і эстонцы былі на іншым уліку, на лягчэйшым рэжыме і трымаліся асобна ад нас.

У сяле быў фельчарскі пункт з амбулаторыяй і дзвюма палатамі для цяжкахворых. Загадвала медыцынаю сельсавета вопытны маскоўскі ўрач, абаяльны і дабрэйшай душы чалавек Эла Рыгораўна Брускіна. Яна ў складчыну з інтэлігентнаю ленінградкаю Ганнай Якаўлеўнай купіла маленечкую хатку якраз насупраць амбулаторыі. Дагледзелі яе так, што яна стала самым утульным і цёплым прытулкам большасці ссыльных. У цесным пакойчыку ўсім хапала месца. Апрача нас траіх часта заходзіў колішні прафсаюзны дзеяч Іван Міхайлавіч Ермакоў. Тут ён латаў боты і шыў са старых халяў чыркі. Ён любіў весці «філасофскія» размовы «ваабчэ». Успамінаючы жыццё на волі, расказваў: «Я в своё время говорил лекции по общим вопросам исполнения часа по два, насчет Антанты и дурмана религии. И вот на тебе! За мою приверженность и кристальную преданность и меня туда же, со всем районным руководством. Я чист, клянусь вам. Хоть сейчас гожусь на любой ответственный участок. Тридцать шесть жалоб только товарищу Сталину отправил. И молчок. Перехватывают, ироды. Кабы дошли, Иосиф Виссарионович вмиг бы освободил и должностишку предоставил. Я еще до-о-бьюсь. Мотивировочки есть, будьте уверены».

Разумная, ужо не маладая і заўсёды стомленая Эла Рыгораўна спагадліва глядзела праз пукатыя шкельцы акуляраў і на поўным сур’ёзе падтаквала Івану Міхайлавічу. Тут ніхто не быў лішні. Доўгімі зімовымі вечарамі пад гул завірухі і патрэскванне марозу ў гэтай утульнай хацінцы мы пілі гарачы чай, гулялі ў карты, уголас чыталі «Огонек» і газеты двухтыднёвай даўнасці, жартавалі, успаміналі любімыя творы і спектаклі, ніхто нікому не вярэдзіў душу сваімі болькамі і душэўнымі пакутамі, дамовіліся ніколі не гаварыць пра палітыку.

У Новы год у гэтай хацінцы ставілася ёлка з самаробнымі цацкамі, таннымі цукеркамі, пячэннем з маскоўскіх і ленінградскіх пасылак. Днём і ўвечары сюды прыходзілі суседскія дзеці і дзеці эстонцаў і немцаў. Яны спявалі і скакалі, расказвалі вершы на трох мовах і разыходзіліся з маленькімі падарункамі. Ганна Якаўлеўна ўспамінала сваіх унукаў, выцірала слёзы, не спадзеючыся іх убачыць.

Хатка насупраць бальніцы стала эпіцэнтрам усіх біязінскіх ссыльных. Тут пра кожнага зацікаўлена і шчыра дбалі абедзве мілыя жанчыны. Ганна Якаўлеўна з-за ўзросту і калецтва нагі не працавала нідзе. Жыла на ўтрыманні дзяцей і сястры. З Элаю Рыгораўнаю яны былі як родныя. Тэрыторыя нашага Паўночнага раёна была роўная невялікай аўтаномнай рэспублікі. Толькі тут была бясконцая тайга, так дакладна названая ўрманам, бездараж, саракаградусныя маразы і двухметровыя сумёты, а паселішча ад паселішча за многія дзесяткі кіламетраў.

Зімою дарогі замяталі завеі, з вясны і да замаразкаў яны патаналі ў чорнай, як густая мазута, твані. Калі падсыхалі, клейкая, як асфальт, гразь наліпала на колы, яны пераставалі круціцца, сунуліся з выбоіны ў выбоіну, гразь набівалася слупкамі на капыты, і конь не мог ступаць. А доктар у самую дзікую завею і мароз, у залеву, а ў летнюю спёку праз хмары аваднёў мусіць ехаць у самыя далёкія сёлы да хворых.

У бальніцы трымалі маленькага мангольскага коніка. На ім Эла Рыгораўна абслугоўвала свой участак. У далёкай Мядзвежанцы хлапчук гуляў з бацькаваю дубальтоўкаю, спусціў курок і параніў на печы маленькую сястрычку. Доктарка кінула ўсё і адна ноччу паехала ратаваць дзіця. На паўдарозе каляныя ад марозу гужы саслізнулі з абледзянелых аглабель, сані сталі, мангол ступіў некалькі крокаў і спыніўся. Цемень, гудзе ад завеі тайга, на дзесяткі кіламетраў — ні жывое душы. Як ні старалася Эла Рыгораўна запрэгчы каня, нічога не выходзіла. Зачапіла лейцы за сані, легла на салому, гатовая загінуць. Зліпаліся ад сну вейкі: так засне і не прачнецца. Але да апошняга ў чалавека жыве надзея: мабыць, у сне пачуўся тупат і рып саней, галасы і выразнае «Тп-р-р-у!».

Спынілася фурманка. Не дачакаўшыся доктара, бацька вёз так-сяк забінтаваную дзяўчынку ў Біязу. Сустрэча ў тайзе выратавала доктара. Эла Рыгораўна некалькі сутак не адыходзіла ад параненай. Паставіла яе на ногі і адправіла далечвацца ў раённую бальніцу.

У ссылцы былі калгаснікі, кравец, ганчар, сталяры, інжынеры, настаўнікі, колішнія партыйныя работнікі. Агульны лёс зраўняў усіх. Мы трымаліся адзін аднаго, дапамагалі як маглі і чым маглі, дзяліліся апошнім. Мясцовыя людзі пыталіся, ці не родныя мы ўсе. Мы жылі па няпісаным законе пакутніцкага братэрства, таму і выжылі, таму і збераглі чалавечую годнасць, дабрату і спагаду.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0