MoreKnig.org

Дні без лета: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Латыголец Андрэй



Шрифт:

– Так, – выдыхнуў Джон.

– І потым прыходзілі да нас па начах? – спытала Кіра.

– Гэта быў таксама я. Аднак сёння ноччу мяне тут не было, і галаву барана паклаў не я…

– Але навошта? Навошта вы пужалі нас? – азлобіўся Макар.

Джон цяжка ўздыхнуў.

– Прызнаюся, першапачаткова я хацеў вас проста напалохаць, каб вы адсюль хутчэй з’ехалі. Рэч у тым, што чалавек, які жыў тут да вас, быў маім добрым прыяцелем. Яго звалі Сэм Фробыстэр. Як вы зразумелі, у яго быў невялікі бізнес: ён трымаў гэты байдарачны клуб для турыстаў, і той да вывяржэння вулкана карыстаўся вялікім попытам. У Сэма былі кепскія адносіны з абшчынай Каунтвіля. Яны не вельмі ладзілі, а тыя ў сваю чаргу нагаворвалі на яго шмат глупстваў людзям, якія прыязджалі сюды адпачываць. Сэм быў адкрытым геем, і гэта было богабаязным гараджанам не даспадобы. Пасля ўсіх гэтых катаклізмаў адносіны пагоршыліся ўшчэнт – я не буду спыняцца на падрабязнасцях, але гараджане канчаткова дапяклі Сэму, і яму давялося з’ехаць. Ён папрасіў мяне наглядаць за домам, аднак яго хутка занялі гэтыя анабаптысты. Мне пад пагрозай расправы забаранілі тут з’яўляцца – я ж сябра «садаміта». Вы прыехалі якраз у час, калі тут пачалі ладзіцца сапраўдныя шабашы.

– Шабашы? – перапытаў Макар.

– Так, шабашы і масавыя малітвы з ахвярапрынашэннямі.

Хлопец азадачана паглядзеў на дзяўчыну.

– Дзіўна, мы не заўважылі тут чужой прысутнасці.

– Усе асноўныя дзействы праводзіліся ў непасрэднай блізкасці да гары Галава Індзейца.

– То-бок вы хочаце сказаць, што галаву барана падкінулі менавіта яны? – з жахам спытала ў Джона Кіра.

– Я хачу расказаць вам адну невялікую гісторыю. Абяцаю, што не займу ў вас шмат часу. Аднак спадзяюся, што калі вы яе пачуеце, то зробіце правільныя высновы. Для гэтага мне давядзецца вярнуцца ў той час, калі гэтыя землі былі адкрытыя ўпершыню. З гісторыяй тутэйшых мясцін цесна звязанае імя французскага вандроўніка і першапраходцы Самюэля дэ Шамплейна. Большасць назваў, якія носяць гэтыя рэкі, азёры і горы, былі прыдуманыя падчас яго экспедыцый. Даследаваць гэтыя мясціны ён пачаў яшчэ ў 1603 годзе, аб чым яскрава сведчаць запісы, якія вандроўнік пакінуў пасля сябе. Як вядома, у той час ішла каланізацыя новых зямель, і асноўнай задачай даследчыкаў былі пошукі пушнога зверу. Шамплейн аказаўся даволі вынаходлівым і хітрым дзялком. Перш-наперш ён пачаў супрацоўнічаць з тутэйшымі індзейскімі плямёнамі, асабліва з гуронамі. Гэтая пагардлівая назва іх племені, прыдуманая белымі, літаральна перакладаецца як «кабанагаловыя», таму што іх мужчыны насілі прычоскі-іракезы, якія нагадвалі французам грывы гэтых жывёлін. Гуроны вялі вайну з суседнімі плямёнамі іракезаў, то-бок «гадзюк». Шамплейн вырашыў скарыстацца іх міжусобіцай. Стары як свет прынцып «падзяляй і ўладар» спрацаваў тут як мае быць. Выправіўшыся ў сваё першае падарожжа, Шамплейн адкрыў Новую Шатландыю і цяперашні Анапаліс. Аднак яго экспедыцыя праходзіла вельмі цяжка: палова перасяленцаў памерла ад цынгі. З часоў гэтага вандравання даследчык пакінуў нататкі аб побыце гуронаў, апісаўшы іх жудаснымі дзікунамі і паганцамі, занадта наіўнымі і падатлівымі людзьмі. У 1608 годзе Шамплейн выправіўся па рацэ Святога Лаўрэнція і заснаваў на ёй Квебек. Аднак яму не сядзелася на месцы: яго вабілі прыгоды, і ён, як большасць авантурыстаў тых часоў, мусіў знайсці і адкрыць Індыю. Да таго ж індзейцы падбухторвалі яго гісторыямі пра салёнае мора, якое нібыта пачыналася на поўдні іх зямель. У 1609 годзе Шамплейн з дапамогай гуронаў, сваіх надзейных праваднікоў, якія добра ведалі мясцовасць, выправіўся ў другі паход-экспедыцыю, каб прасунуцца глыбей у Паўночную Амерыку. Гэтым разам ён вырашыў адмовіцца ад кампаніі французскіх каланістаў, пакінуўшы толькі самых адчайных, і з групай гуронаў падняўся па рацэ Святога Лаўрэнція да вусця паўднёвага прытока Рышэлье, а потым да Вялікага возера, якое ён назваў у свой гонар. У гэты час і было адкрытае ўсё нагор’е Адзірондак. Экспедыцыя выправілася на лодках. Шлях быў складаным. Даводзілася рабіць доўгія прывалы, каб адпачыць і мець сілы рухацца наперад. За гэты час Шамплейн паспеў вывучыць мову гуронаў і вольна размаўляў з імі. З запісаў, якія дайшлі да нас, вынікала, што мужчыны гэтага племені насілі за спінамі галовы сваіх ворагаў-іракезаў, якія за доўгі час ператвараліся ў муміфікаваныя качанчыкі. На чале племені стаяў «сагама», то-бок правадыр Ахітэка, які за дзесяць дубальтовак згадзіўся дапамагчы дапытлівым бледнатварым. За першы тыдзень паходу да Адзірондака яны страцілі з тузін чалавек, мелі некалькі сутычак з іракезамі, аднак як толькі гуроны стралялі па іх шэрагах, яны ў жаху разбягаліся. Падарожнікі начавалі ў вігвамах і курылі «люльку міру». Палявалі на дзікіх звяроў і збіралі пушніну. Надвор’е было пераважна дажджлівым, і дабраўшыся да возера Лоўэр-Осэйбл, яны сталі на першую доўгую зімоўку. Атрад налічваў дваццаць індзейцаў і пяць французаў. Яны размясціліся на беразе гэтага возера. Першыя дзве ночы стаяў дзікі холад. На трэцюю ноч на лагер напалі ваўкі, давялося паліць вогнішчы, каб адпудзіць звера. На чацвёртую ноч пайшоў снег, і Шамплейн пачаў падумваць пра вяртанне. На пятую ноч пачалі дзеяцца дзіўныя рэчы. Індзейцы расказвалі, што па начах з супрацьлеглага боку возера даносяцца жудасныя гукі. Хтосьці з іх гаварыў, што гукі падобныя на дзіцячы енк, іншыя сцвярджалі, што гэта надрыўна скуголіць жанчына. На шостую ноч знік адзін з індзейцаў, якога выставілі дазорцам. Знік без следу. На наступную ноч Шамплейн даў індзейцам у дапамогу аднаго са сваіх. Француз потым сведчыў, што на ўласныя вочы бачыў, як штосьці цёмнае і халоднае забрала з сабой у бездань ночы беднага дзікуна. Раніцай яны зрабілі абыход найбліжэйшай тэрыторыі і не знайшлі ні цела, ні слядоў крыві, ні яшчэ якіх прыкмет гвалту. Індзеец проста знік. Яго паглынула цемра. Пасля гэтага Шамплейн асабіста выходзіў у колькі патрулёў, каб увачавідкі засведчыць анамалію, аднак нічога звышнатуральнага ўгледзець не ўдалося. Калі яшчэ праз ноч зноў знік адзін з індзейцаў, было вырашана пакінуць лагер і павярнуць назад. Шамплейн лічыў, што гэта помста іракезаў, якія баяліся нападаць на лагер днём, калі іх галовы мог прабіць агонь з дзіўных палак, таму абралі тактыку знішчэння ворага па адным. Лагер драбнеў, засталося толькі сямнаццаць чалавек, а падчас вяртання загінуць мог хто-небудзь яшчэ: шлях быў небяспечным. Шамплейн асцерагаўся застацца без дапамогі правадыроў, таму мусіў берагчы людзей. Аднак «пілату», племянны жрэц Адэхі, паведаміў Ахітэку, што цёмны дух, які прыходзіць да іх па начах і забірае людзей, будзе пераследваць іх падчас вяртання, калі яны не выканаюць адзін абрад і не прынясуць кагосьці ў ахвяру, каб дух лесу супакоіўся і адпусціў чужынцаў. Ахітэка перадаў гэта Шамплейну. Той як шчыры вернік, вядома, адмовіўся, не жадаючы губляць ніводнага чалавека – людзі былі каштоўным рэсурсам. Але калі ў апошнюю ноч перад адыходам зніклі адразу два індзейцы, ён пагадзіўся. Пражыўшы столькі часу сярод забабонных дзікуноў і трохі прызвычаіўшыся да індзейскіх традыцый, Шамплейн паддаўся доўгім і настойлівым угаворам. Тым больш што ўнутраны дух лагера быў моцна падарваны жахамі і грознымі прадраканнямі жраца Адэхі. Неабходна было даць людзям надзею. Раніцай яны адвялі параненага падчас бойкі з іракезамі індзейца да гары, якая знаходзіцца непадалёк адсюль. Жрэц Адэхі ўласнаручна адцяў галаву беднай ахвяры. Там жа развялі полымя і спалілі на вогнішчы цела. Калі ад яго застаўся толькі попел, жрэц зрабіў грудок з сухога галля і паклаў на яго галаву індзейца. З тых часоў гару, ля якой адбываліся апісаныя падзеі, назвалі гарой Галава Індзейца, хаця большасць сцвярджае, што такое імя яна атрымала праз падабенства з профілем гурона. Што там здарылася насамрэч – загадка. Вядома, аднак, што Шамплейн паспяхова дабраўся да Квебека і зладзіў яшчэ не адну экспедыцыю, дабраўшыся да Гудзонава праліва. Цяпер вы можаце спытаць мяне: навошта я расказаў вам гэтую гісторыю і пры чым тут жыхары Каунтвіля. А пры тым, паважаныя, што яны грэбаныя паганцы, і ці то праз такую апантаную веру ў Бога, ці то праз усе гэтыя катаклізмы яны з’ехалі з глузду і цяпер прыносяць у ахвяру людзей – спальваюць іх на вогнішчы, як спальвалі ерэтыкоў сярэднявечныя езуіты. Мне здаецца, падрэ Конэлі чуў гэтую легенду і, як індзейскі жрэц, верыць, што калі на зямлю напала такая пошасць, то, каб улагодзіць і не гнявіць Бога, трэба прыносіць у ахвяру так званых грэшнікаў, ні ў чым не вінных людзей. За ўвесь час пасля вывяржэння вулкана яны спалілі каля пяці чалавек. Замучылі мясцовага шэрыфа і яго памочніка, мэра і яго жонку. Большасць жыхароў паспела з’ехаць, і ў горадзе засталіся адны фанатыкі, каля пяцісот чалавек. Гэта крывадушная і страшная абшчына, якую нармальным людзям трэба абыходзіць бокам. Ведаю, вы кантактуеце з гараджанамі, аднак калі вам дарагое ваша жыццё – з’язджайце адсюль прэч. З’язджайце, пакуль не позна! Куды? Не ведаю… Спадзяюся, вы чулі, што з турмы ў Элізабэттаўне выпусцілі ўсіх вязняў. Таму цяпер усюды небяспечна. Я чуў, што ў Каунтвілі ладзяцца ловы на збеглых зэкаў. Як вы думаеце, што яны з імі робяць? Цяпер вы ўсё ведаеце, і вырашаць вам.

Макар з Кірай некаторы час маўчалі. Гэтая дзікая гісторыя выходзіла за ўсе межы магчымага. Але калі гэта праўда, то яны ў небяспецы.

– Што ж, – урэшце развёў рукамі хлопец, – усе рэчы мы сабралі яшчэ ўчора, можам выпраўляцца хоць цяпер.

– А вы, што будзеце рабіць вы, Джон? – спытала ў мужчыны Кіра. – У нас знойдзецца вольнае месца, едзьце з намі!

– Дзякуй, але я застануся тут. У іх кішка тонкая, каб мяне адсюль вытурыць, дый для мяне гэтыя ўцёкі будуць баязлівым учынкам. Я перажыў страшэнны выбух і яго катастрафічныя наступствы, перажыву і паганцаў па суседстве. Я тут нарадзіўся і, калі спатрэбіцца, тут і памру. Тым больш што я ўжо ладна пажыў і пабачыў. Вы ж – маладыя, за вамі будучыня. Калі выжылі – хапайцеся за жыццё. Прыслухайцеся да маёй парады – бяжыце адсюль як мага хутчэй. Бяжыце і не азірайцеся! Шкада, што ў выніку катаклізмаў усё найгоршае ў чалавеку выплывае вонкі. Наш народ заўжды быў і будзе людзьмі другога гатунку. Цікава, вы заўважылі ў абшчыне хоць аднаго афраамерыканца?

Макар прыгадаў, што не.

– Вось пабачыце: пройдзе час, і з нас зноў захочуць віць вяроўкі, асабліва калі побач будуць такія людзі. Фанатычныя ёлупы заўжды будуць ксенафобамі, яны харчуюцца ўласнымі страхамі і потым ідуць праліваць кроў.

Яны разам выйшлі з дома, і сужэнцы правялі Джона да весніц.

– Яшчэ ў Нью-Ёрку мы вызначылі, што траса № 87 выведзе нас да мяжы з Канадай. Мы не пралічыліся? Гэта так? – спытаў на развітанне ў Джона Макар.

– Едзьце па тым жа маршруце, якім трапілі сюды, і паспрабуйце назаўжды забыць гэтае месца. Так будзе лепш, чым заставацца тут. Мяркую, людзі цяпер паўсюдна з’язджаюць з глузду, таму нікога не падбірайце, нідзе не спыняйцеся і асцерагайцеся буйных зборышч – толькі так вы зможаце дабрацца да мяжы. Амаль усё жыццё я быў адзінокім чалавекам і, як бачыце, яшчэ жывы. Мажліва, не такі шчаслівы, як хацелася б, аднак свабодны. Поспехаў вам! І выбачайце, што палохаў. Цяпер вы ведаеце, што гэта была вымушаная мера.

Сужэнцы не чакалі, пакуль ён знікне з іх поля зроку, а адразу ж селі ў «джып». Макар імпульсіўна ўключыў навігатар і зверыўся з маршрутам. Трэба было выбрацца на трасу № 87 і, як раней, ехаць ёй да мяжы.

– Я проста не веру ў пачутае. Як яны могуць глядзець нам у вочы, а потым забіваць людзей? Яны ж хрысціяне.

На твары Кіры не было ні крывінкі.

– Не факт, што яны робяць гэта ў адкрытую. Ды і, магчыма, Джон перабольшыў, ты сама чула – канфлікт у іх узнік нашмат раней за ўсе гэтыя падзеі. Аднак тое, што яны хворыя на галаву, я падазраваў увесь час, занадта відавочна яны фальшывілі і занадта шмат было невытлумачальнага і недагаворанага.

Кіра паглядзела па баках, прыгадваючы, што яны маглі забыць.

– Аднаго я не ведаю напэўна: ці добры мы выбралі час, каб ад’язджаць? Ці не будзе гэта занадта спантанна? Вось так пачулі словы дзіўнага незнаёмца і адразу ж з’ехалі, – Макар паклаў рукі на стырно і моцна яго сціснуў.

– Ты хочаш вярнуцца ў горад? – здзівілася Кіра.

– Учора мы абяцалі падрэ, што раніцай прыедзем да іх. Значыць, яны нас чакаюць. Калі мы не пакажамся да абеду, у горадзе заб’юць трывогу і паедуць па нас. Пабачаць, што мы з’ехалі, і кінуцца ўслед…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ретро Бит 11
Ретро Бит 11
[Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Добро пожаловать в Дакнет! Осмотрись вокруг. О чём ночами грезил ты – всё здесь не просто звук. Есть "Зорк", есть "Ультима", Паскаль – любой пиратский софт, И споры на полсотни строк о том,
0
Остров короля
Остров короля
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Морские приключения / Исторические приключения]
Создано с помощью нейросети. Аннотация с первого тома: Я отдал всю жизнь медицине, и умер в собственной больнице. Но пришёл в себя в теле подлекаря Андрея Вершинина, только что провалившего
0
Назад в СССР: Товарищ директор
Назад в СССР: Товарищ директор
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Олег Туманов — талантливый учёный-астрофизик, молодой директор школы и человек из будущего, оказавшийся в СССР 1978 года. Его жизнь набирает обороты: выпускной вечер, собственная телепрограмма об
0
Звучащая логика
Звучащая логика
[Культурология / Философия]
«Звучащая логика» – это сборник статей, представляющий собой исследование философии современной музыки, ставящей своей целью дать ключи к пониманию современной академической и импровизационной музыки
0
Криминалист 16
Криминалист 16
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Агент ФБР Итан Митчелл добывает улики в мексиканских джунглях и возвращается в Вашингтон, чтобы вступить в решающую схватку с теневым «Реестром» и предателями на самом верху спецслужб.
0
Курс российской криминологии. Том 1. Общая часть
Курс российской криминологии. Том 1. Общая часть
[Юриспруденция]
Издание представляет собой первый том трехтомного монографического «Курса российской криминологии». В нем отражены становление и последние достижения общей части российской криминологической науки.
0
Криминальная психиатрия. Сборник научных трудов 20-х годов XX века. Книга 1
Криминальная психиатрия. Сборник научных трудов 20-х годов XX века. Книга 1
[Юриспруденция / Психология]
Данное издание представляет собой первый из пяти сборников научных трудов сотрудников Государственного института по изучению преступности и личности преступника (сейчас – Институт законодательства и
0
Подводная лодка «Малютка» 3
Подводная лодка «Малютка» 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Командование поручает Ивану Беззубикову ответственное задание: сформировать Особый дивизион малых подводных лодок на Ладожском озере. Ему предстоит вывезти несколько «Малюток» из блокадного
0
Военный следователь военной прокуратуры и его дела
Военный следователь военной прокуратуры и его дела
[Полицейский детектив / Детективы]
Детективный сборник «Военный следователь военной прокуратуры и его дела» состоит из пяти новелл, объединенных общими персонажами. Это захватывающие истории из мира следствия, прокуроров и военного
0
Прокурорский надзор за исполнением законов при расследовании преступлений
Прокурорский надзор за исполнением законов при расследовании преступлений
[Юриспруденция]
В данном пособии рассматриваются теоретические, правовые и организационно-практические вопросы осуществления прокурорского надзора за исполнением законов при расследовании преступлений. Также в нем
0
Желтая змея. История не столько о расстройстве пищевого поведения, сколько о материнском нарциссизме и поисках истинного Я
Желтая змея. История не столько о расстройстве пищевого поведения, сколько о материнском нарциссизме и поисках истинного Я
[Психология]
Булимия. Некрасивое слово. Некрасивая болезнь. Не принято говорить. Сложно разбираться. Стыдно признаться. Много кто не верит. Почти все не понимают. Эта история не только о расстройстве пищевого
0
Призрак Сталинграда 8
Призрак Сталинграда 8
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Снайпер из нашего времени приходит в себя в сентябре 1942 года — в теле молодого красноармейца, которого с маршевым пополнением отправляют в Сталинград. Вокруг самое пекло войны: горящий город,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Кулак летящий в богов
Кулак летящий в богов
[Фанфик / Повесть / Юмор: прочее / Попаданцы]
Попадания Сайтамы во вселенную мира молота войны на Катраксис. Планету что Империум оставлял на растерзание тиранид. Примечания автора: Прода раз в неделю. В субботу или воскресенье (Если не
0
Рассказы 35. Главное – включи солнце
Рассказы 35. Главное – включи солнце
[Газеты и журналы]
– Закрой глаза и беги вперед! – Ты в своем уме? Куда бежать? – Чтобы начать новую жизнь, нужно покончить со старой! – Это сумасшествие! Тут одиннадцать этажей вниз! – Я ведь не прошу тебя
0
Рождественские преступления в книжном магазинчике
Рождественские преступления в книжном магазинчике
[Детективы]
Тринадцать преступлений, тринадцать рождественских историй – и один магазинчик, в котором книги знают слишком много… Старейший специализированный книжный магазин в мире – «The Mysterious
0
Боевой маг в провинциальном училище
Боевой маг в провинциальном училище
[Любовная фантастика]
Нам прислали нового преподавателя боевой магии на замену, а то старый внезапно место получше нашел. У нас училище маленькое, провинциальное, очередь к нам не стоит. Так что выбирать не приходится. И
4
Белочка для Дракона или Новогоднее предложение!
Белочка для Дракона или Новогоднее предложение!
[Любовная фантастика / Классическое фэнтези]
Прежде чем я расскажу вам, как так случилось, что я проснулась в постели со своим деспотичным боссом, вы должны кое-что знать! Корпоратив – мероприятие непредсказуемое. Вроде бы ты знаешь, с кем
1
Кузница Победы
Кузница Победы
[Военная история / Самиздат]
Сборник Кузница Победы: Подвиг тыла в годы Великой Отечественной войны Победа в войне – это и победа тружеников советского тыла… Объединенные единой волей, единым порывом, рабочие, крестьяне и
0
Судья
Судья
[Самиздат]
Итак, тайна загадочных способностей Чиары наконец раскрыта, и теперь сделалось понятно, что за будущее ее ожидает. Стать тем, о чем предпочитают лишний раз не упоминать вслух и даже не думать. Но
1
Яростные сердца
Яростные сердца
[Самиздат / Попаданцы / Классическое фэнтези]
[Ярость + 3 000] Система отняла у меня мать и отца, разделила с сестрой и приказала убить кровавого безумца, тысячу лет сидящего на троне мёртвого королевства. Монстры и поехавшие психопаты,
0
Дочь лорда 7. В змеином кубле
Дочь лорда 7. В змеином кубле
[Историческое фэнтези / Самиздат]
Когда безумны короли и императоры, а из прошлого возвращаются древние боги и демоны, что остается простым людям? Спасать своих близких и свою страну. Или не только свою. И оставаться людьми.
0
Блистательный. Том 1
Блистательный. Том 1
[Самиздат / Попаданцы / Боевая фантастика]
Я был великим магом и всего лишь хотел расправиться с заклятым врагом — а в результате попал в тело какого-то юнца, которого пытаются ограбить три мажора-гопника. Вокруг Российская Империя,
0
"Фантастика 2024-157". Компиляция. Книги 1-21
[Боевая фантастика / Попаданцы]
Очередной, 157-й томик "Фантастика 2024", содержит в себе законченные и полные циклы фантастических романов российских авторов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: Э(П)РОН: 1.
1
И тысячу лет спустя. Ладожская княжна
И тысячу лет спустя. Ладожская княжна
[Детективная фантастика / Попаданцы / Самиздат]
  Марк Аристов отправляется в Ирландию, чтобы найти Марину, но находит куда более страшные тайны. Тем временем Марна пытается развязать петлю и, наконец, вернуться к той жизни, которая ей всегда
0