2:01. На пірсе ніякіх рухаў.
Камера № 1.
2:41. Пачынаецца самая цёмная частка ночы – у аб’ектыве суцэльны змрок.
Камера № 2.
2:58. Бачная толькі частка дошак ад пірса. Вельмі цёмна.
Камера № 1.
3:27. На дварэ трохі святлее.
3:34. Нечакана аб’ектыў камеры рэзка нахіляецца ў дол. Экран робіцца чорным.
Камера № 2.
3:37. На пірсе таксама трохі развіднела.
3:39. Усё без змен.
3:54. Ніякіх рухаў.
4:13. Камера садзіцца і выключаецца.
Макар прачнуўся а шостай раніцы, каб перанесці запісы камер на ноўтбук.
На трэцюю ноч трэба было ўмацаваць усе тры камеры. Спярша ён думаў, што ад «GoPro» ў пакоі няма ніякай карысці, аднак інтуіцыя падказвала, што камера будзе выходзіць на вокны і зможа зняць што-небудзь цікавае. Макар зарадзіў камеры і ноўтбук з дапамогай аўтамабільнага акумулятара. Калі што, давядзецца пашукаць новы ці наогул пакінутую кім-небудзь машыну. Кіры пра гэта ён нічога не сказаў.
Ноч трэцяя.
Камера № 1.
00:14. Той жа ракурс, толькі камера ўсталяваная трохі па-іншаму – аб’ектыў скіраваны да подступаў да дома і захоплівае невялікую частку элінга.
Камера № 2.
00:16. Навідавоку пірс. Усё ціха і спакойна.
Камера № 3.
00:27. Кіра спіць на правым баку. Макар ляжыць на спіне. Добра бачнае акно насупраць.
Камера № 1.
1:04. Усё без змен. Толькі ноч і цішыня.
Камера № 2.
1:18. На пірсе і паблізу – нікога.
Камера № 3.
1:34. Кіра ўсё яшчэ спіць на правым баку. Макар перавярнуўся на левы. У доме цёмна і спакойна.
Камера № 1.
2:13. Усё без змен і старонніх рухаў.