22:44. Макар перавярнуўся на другі бок. Кіра заснула на левым.
Камера № 1.
23:30. Усё без змен. Руху не назіраецца, толькі час ад часу вецер гайдае на пяску дробную траву.
Камера № 2.
23:53. На пірсе ўсё ціха.
Камера № 3.
00:12. Макар лёг на спіну і закінуў руку за галаву.
00:40. Кіра павольна перасмыкнула нагамі.
1:24. Макар лёг на жывот.
2:03. Зарад камеры заканчваецца, і яна выключаецца.
Камера № 1.
3:15. Камера выключаецца, не зняўшы ніводнага старонняга аб’екта.
Камера № 2.
3:28. Камера выключылася.
На другую ноч Макар вырашыў замацаваў толькі дзве камеры: трэба было эканоміць. У доме гэтым разам вырашыў не здымаць.
– І колькі часу ты збіраешся ўсё гэта рабіць? – спытала перад сном Кіра.
– Я хачу высветліць намеры гэтага паскуды.
– А што потым, Макар? Прабач, але я не бачу ў гэтым ніякага сэнсу. Вядома, я не хачу з табой сварыцца, аднак вельмі хутка маё трыванне скончыцца. Як толькі гэты псіх зробіць што-небудзь недапушчальнае, я збяру свае рэчы і з’еду ў горад.
– Я не дазволю, каб з табой штосьці здарылася! У самым непрадказальным выпадку мы разам пераедзем у горад. Мне проста рэальна цікава, што ён задумаў. Мажліва, ён такім чынам хоча пазнаёміцца з намі…
– А я так не думаю! Нармальныя людзі прыходзяць знаёміцца днём. Ён наўмысна хоча нас напалохаць ці яшчэ горш… Я і думаць пра гэта не хачу… Я нават спаць спакойна не магу…
– Цішэй, маленькая, я з табой.
Макар пяшчотна прытуліў да сябе трапяткую Кіру.
Ноч другая.
Камера № 1.
00:16. Усё той жа двор.
Камера № 2.
00:45. Відаць пірс і чуваць шэпт хваль лагоднага возера.
Камера № 1.
1:37. Двор клуба «Галава індзейца» застаецца без змен.
Камера № 2.