MoreKnig.org

Грыбавар: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

Так ці інакш (не мінавалі і спрэчкі), але ў паездку стаў збірацца Грышка. Лісаветка хоць і моўчкі, хліпаючы носам, аднак памагала яму, здаецца, ахвотна, з жаночаю хваткасцю.

 

...Дызель з Крычава, куды Грышка дабраўся на спадарожнай, прывёз яго ў Оршу вячэрнім часам. Было яшчэ відна, але сонца паслабела, не так смаліла, як удзень, хоць паветра па-ранейшаму было густое ад цеплыні, пахла тут, на вакзале, мазутам, асфальтам і яшчэ нечым вострым, ад чаго ў Грышкі аж навярнуліся на вачах слёзы. Казалі яму, што цягнік на Маскву будзе позна ўночы, недзе каля дзвюх гадзін; як дачакацца таго часу — Грышка проста не дабіраў толку. Звычайна людзі, якія ўмеюць і любяць ездзіць-раскатвацца, ідуць пры такім выпадку ў рэстаран, а то і зусім у кіно, швэндаюцца па горадзе, запыняючыся каля магазінаў і кіёскаў, у якіх купляюць значкі ды розныя забаўкі, знаходзяць суцеху ў парку ці нават на танцульках. Грышка пра гэта ведаў, але сам не быў здатны на такое, ды яшчэ пабойваўся, што, зашыўшыся ў горад, заблудзіцца і, пакуль дападзе да месца — цягнік «ту-ту»; хопіць — некалі ў Гомелі наперажываўся. Дык там жа хоць багаж пасеяў, затое «долю сваю знайшоў», як кажуць у іх Малінаўцы.

Грышка прайшоўся па пероне паўз даўгі і высокі будынак вакзала, глянуў уверх, прыціснуўшы на макаўцы картуз. Не спяшаўся, выглядам паказваў, што чалавек ён тут свой, усё ведае і разумее — так было спакайней яму самому. Тым не меней позірк Грышкаў зачапіўся і за дзверы, праз якія заходзілі ў вакзал людзі, адшукаў буфет — прылавак з вялікім блішчастым самаварам і некалькі высокіх, мала не да плячэй, столікаў з круглым, як у бочцы, верхам, заваленым папераю ды аб’едкамі; наткнуўся і на тую літарку «м», што памагае, калі адчуеш у сабе лішняе... Словам, розум яго, па-сялянску біты, прымушаў найперш разабрацца ў тым, куды трапіў, і быць смелым да любых нечаканасцей, што выпадаюць у дарозе. Так абагнуў Грышка будынак вакзала і сеў пад куст бэзу на лавачку. Па зямлі хадзілі галубы (ну акурат тыя, што вядуцца на малінаўскай ферме!), тыцкаліся дзюбкамі ў пясок, грэбавалі шалупашкамі ад семак, мабыць, шукалі хлебныя крошкі. Грышка, гледзячы на іх, падумаў, што і яму было б не лішне кусануць чаго, бо што ўранні ўхапіў, аб тым і прадняваў. У сумцы, ведаў, ляжаць самаробныя кілбасы, сала, ёсць слоік смятаны, у цэлафане тварог, і хлеб, здаецца, Лісаветка клала. Але, па-адно, што не будзеш жа тут куёўдзіцца з сумкаю гэтай, распакоўваць ды раскладаць, а па-другое, чымся менш ён з’есць, тым больш завязе Мішу, бо там яму, канешне, манкі з неба ніхто не сыпле. Напамін пра Мішу на нейкі час адвёў Грышкавы думкі ад яды, і ён сядзеў, панураны ды размяклы, як хворая курыца, дапякаў і сябе, і Мішу — што яны па натуры нейкія няўломістыя, карузлікі, адным словам. Ну, пра Мішу і гаворкі няма — няйнакш, прымесак цыганскай крыві і буюе ў ім, дый малады яшчэ, вецер у галаве і нагах. А вот жа ён, Грышка, чаму ўсё жыццё як непрыкаяны? І тады на шахты ў Данбас адзін з акругі падрадзіўся ехаць. Памахаў кіркаю пад зямлёю — ільготу на пенсію заслужыў. А вярнуўся ў калгас, стаў нейкім капрызным, бы дзіця тое, неабачліва рэзкім, якім раней сябе не помніў. Ну, бывала, на вечарынцы пад чаркай пагарачыцца з хлопцамі, пакрычыць, але каб у бойку лезці, з частаколінаю бегаць — ніколі. Зла і пагатоў з сабою не насіў, забываўся на яго хутка і не помсціў «варожым вачам» — вітаўся з імі, першы пры стрэчы загаворваў.

Няўжо, думаў ён, рабочай закваскі падчапіў у шахцёраў: тыя ж ледзь што — рэжуць «праўду-матку» проста ў вочы, нягледзячы на крэслы і званні; трэба — дык і кулакі пусцяць у ход.

Грышка прыпомніў усё гэта, седзячы пад бэзам на лавачцы, таму, што дзівіла яго тады-сяды, пры нагодзе, — як гэта іншыя неяк жывуць сабе ціха, спакойна і не шманаюць, быццам і цяжкасцей ніякіх у іх няма, усё ідзе як па маслу і, здаецца, дзяцей сам чорт калыша. А можа, ужо сумняваўся ён, кожны ўсё-такі мае за што перажываць? Не можа чалавек быць чорствым, як скарынка тая зваляная за суднікам. Проста адзін хавае ўсё ў душы, церпіць, мучыцца, а другі — увесь наросхрыст, голы... А калі ўжо голы, то што хавацца, усім і так відаць, голаму нават смерць не страшная. Край тут — каб правільна цябе разумелі... людзі, от.

Калі голад ушчыпнуў за жывот зноў, ды ўжо з большаю злосцю, Грышка падняўся і пасунуўся туды, дзе — запомніў — быў буфет: у правым крыле вакзала, між тарцовых выступаў. Чарга не сказаць каб вялікая, але даўжэйшая, чымся раней, і гэта яго не засмуціла, а, наўпярок, усцешыла: хутчэй мінецца час, як-ніяк, патрачаны не ўпустую, а быццам бы на дзела. Пакуль стаяў, прасачыў, што бралі людзі — найбольш кураціну, якая ляжала, парэзаная вялікімі кавалкамі, на падносе, каву і пляскатыя, як праснак, коржыкі. Намеціў, што і ён возьме гэта ж самае. Але, пакуль падсунулася чарга, на падносе застаўся адзін невялікі кавалак, які ніхто не браў. Разгледзеў: шыя ды яшчэ ў пяньках ад пер’я. Грышка папрасіў дзве катлеты — хаця і халодныя, бо ў вітрыне пад запацелым шклом, затое не трэба будзе скубці зубамі гэту, мабыць, старую і недавараную курыцу, як, бачыў, рабілі тыя, што ўжо кешкаліся каля столікаў.

Ён нехаця пажаваў халодныя катлеты, якія да таго ж і нечым нясмачным папахвалі, выпіў шклянку кавы; коржыка толькі адламаў, астатняе адсунуў ад сябе. І тут ён убачыў руку, якая вынырнула невядома адкуль і згрэбла коржык. Спярша мільгнула ў галаве, што прыбіральшчыца, але перад ім стаяў мужчына — невысокі, у акулярах, з начыста голым і выпуклым, бы яйка, цемем, укруг якога спадалі да самых плячэй рэдкія, склычаныя валасы. Апрануты ён быў у шэры затрэпаны пінжак; штаны, забраныя ў халявы кірзавых ботаў, пузырыліся на каленях і блішчалі. Мужчына адною рукою трымаў за чуб мяшок, просты палатняны мех, у які насыпаюць па восені бульбу; другая рука — з коржыкам — шуснула ў мяшок. Здавалася, мужчына збянтэжыцца ад позірку Грышкі, завернецца і пойдзе, але — не, запыніўся; глянуў на Грышку прыдзірліва, неяк востра, акурат шыльцам пырнуў, а ўжо тады ўсмешка выбілася на яго таўстыя (сапраўды як грыбы) вусны.

— Бачу, — сказаў мужчына, — і ты, чалавеча, сабраўся ў нялёгкую дарогу. Наперадзе — цемната, не так? — Ён не адводзіў ад Грышкі сваіх вострых пад шкельцамі вачэй, у якіх, аднак, зусім не было колкасці, а няйнакш — лагода і, мабыць, спачуванне, ці што.

Грышка, які ніколі не чапляўся да людзей і не ўмеў попусту балбатаць, не кіўнуў: так-так, як гэта трэ было чакаць, а паныкаў галавою — не столькі згаджаўся пра далёкую дарогу, колькі паказваў, што ў яго проста баліць душа. Ён, не нагінаючыся, прыткнуў нагу да сумкі і так стаяў: мала якія людзі блытаюцца тут. Чуў жа колькі разоў, што і чамаданы крадуць, і кашалькі з кішэняў выцягваюць, як зазяваешся. Гэты, хоць і падазроны, здаецца, чалавек прамы: наўрад каб злодзей ці жулік квапіўся на недаедак. А там — хто яго ведае: чалавечая ж душа без вокан — не заглянеш.

— Вот ты мне, чалавеча, скажы, — мужчына сашчапіў у пальцах рукі і ўспёрся локцямі на столік, не зважаючы, што на ім блішчала разлітая кава, — што цябе гоніць у свет? Мне нічога ад цябе не трэба, я пагаварыць люблю.

Грышка і сам бачыў, што мужчына, як кажуць, аматар пачасаць языком і нават пры жаданні паспавядацца перад некім, жаданні, якое ў дарозе ўсягды мацнее не толькі ад таго, што трэба забавіць час, а яшчэ і ад таго, што адзінота навявае думкі часцей за ўсё сумныя, якія просяцца з языка ўпорлівей, чымся радасныя, і на якія кожны адгукнецца з большаю ахвотаю і шчырасцю, дык вось, хочучы паспавядацца, Грышка адчуваў, што нешта ў душы ўпарціцца, пярэчыць. Чужы чалавек? Гэта акурат добра — разышліся, і канцы ў ваду. Тузала ў грудзях іншае: ці варта яму, бацьку, бэсціць свайго сына — перад кім бы тое ні было? Нават жа курыца і тая на сваім яйку гразі не бачыць. Можа, гэта і ёсць самае святое для яго, бацькі, — перажываць сынавы няўдаласці ў сабе, бо каму яна трэба, скарга твая, і хто цябе зможа зразумець да канца? У кожнай сварцы можна знайсці праведніка і вінаватага і роўна гэтак жа павярнуць усё наўпярок — праведніка выставіць вінаватым; нават самага нікудышніка не трэба зразу на сметнік, а трэба прыгледзецца да яго — і нешта ў ім цябе сагрэе, ласкаю ляжа на душу. Так і тут: будзе ён, Грышка, знеслаўляць сына, дык і выйдзе, што той з адных пахібак, такі-сякі... А куды ты, бацька, глядзеў? Мышэй лавіў? Гонар, што аб’яўляецца ў кожным бацьку, калі чужы чалавек пачынае падпяваць (так-так, моў, непуцёвае дзіцятка!), здаецца, назусім адагнаў думку расказваць незнаёмцу пра Мішу. І Грышка, каб усё ж не маўчаць і не маніць, сказаў, што едзе да сына, але сказаў такім прыцятым голасам, што нават зусім нездагадліваму чалавеку ёкнула б: не трэба далей распытваць.

І незнаёмец, паправіўшы акуляры і працёршы двума пальцамі вочы, раптам пасыпаў, бы градам на галаву, словамі, што Грышка не ведаў — ці то слухаць, ці плюнуць, павярнуцца ды ісці без аглядкі прэч. Але, каб паказаць усё ж, што ў гэтым расказе Грышку абурыла і горка засмуціла, прывядзём яго з самага пачатку.

— Бачу, ты не хочаш са мной адкрывацца, — незнаёмец хітра прыжмурыўся і ямчэй аблёгся грудзінаю на столік, — тады паслухай, што я табе скажу. Можа, і нецікава будзе — тады прабач. Я сам з Расіі-матухны, пад Бранскам радзіўся, не так і далёка адсюль. Бацька і маці ў мяне — людзі відныя былі. Дактары, значыцца... Я і сам чалавек граматны — цехнікум скончыў, у магазіне стаў працаваць. Скажу табе, хлопцам я быў — зух, дай божа! Дзеўкі вакол мяне раіліся, як пчолы. А дзе баба — там грашыма павінна пахнуць. За грошы... хоць зараз! — давай табе любую каралеву пакладу ля ног. Ну а, сам знаеш, дзе тых грошай-вошай набярэшся, калі сёння паддача ў кабінеце, заўтра — рэстаран, паслязаўтра — пікнічок... ну, гэта... калі на прыродцы, пад кусцікамі цмок-цмок гарэлачку і жанчынку. А яшчэ ж і ў кватэру трэба лам’я рознага, апрануцца... так сказаць, шыкоўна, па модзе. Вось тады я і аступіўся, як пішуць пра такіх... Махінацыямі, тралі-валі, стаў займацца, хаўруснікаў завёў... Каўбаска два рублі, а цэннічак да яе плясь на два з капеечкамі — і ўвечары ты ўжо чалавек. Паважаны! Гэта — к прыкладу, а там усяго было за восем гадоў. Але, але... — Мужчына цмокнуў языком, і ў гэтым было не толькі і не столькі шкадаванне па мінулым, колькі, мабыць, запозненае разуменне, здавалася б, простай ісціны — што за несумленныя ўчынкі трэба расплачвацца. — Вот бачыш! — Мужчына расхінуў на грудзях кашулю — лёгка, бо ў ёй амаль не было гузікаў, — усё цела было сіняе ад роспісу; пасля Грышка ўбачыў татуіроўку і на руцэ: арол сядзіць на камені і нешта клюе пад нагамі. — Цяжка мне сказаць, — працягваў мужчына, ужо не спускаючы вачэй з Грышкі, які, здаецца, ці не пачаў хвалявацца, бо перамінаўся з нагі на нагу, — што мяне зламала — ці то ранейшае, разгульнае, жыццё, ці пасля цюрмы страм было ў вочы знаёмым людзям глянуць, — але пайшоў я бадзяцца па белым свеце... Не-не, я не з бічоў (слова Грышку было незнаёмае, але ён не стаў дапытвацца), якія ў Сібір падаюцца, я — проста гультаіна, таму і аціраюся тут... па нашай старонцы. І ... павер, нічуць не шкадую — цікава, што ні кажы. Дарога — як тая кніга, толькі, каб чытаць яе, літары знаць не абязацельна. А свабода якая, у любы куточак ідзі — любуйся, мілуйся, цябе нішто не звязвае і нішто не трымае, і ты нікому не замінаеш. Перахапіў што — і далей...

Грышка пасля гэтых слоў так задумаўся, што нейкі час ужо не чуў незнаёмца, адно бачыў, як у таго расцвелена варушацца абтыканыя ўкруга белымі шчацінкамі вусны і гараць нейкім вар’яцкім агнём вочы: не чуў Грышка, але разумеў, што мужчына хваліцца сваім жыццём, а вот як сябе паставіць на яго месца — Грышка толку не дабіраў. Няўжо і праўда з чалавекам можа такое прыключыцца, што яму ўсё роўна дзе жыць? Ён тады ў Данбас адлучыўся (дык на дзела ж!), і то не мог ночку паспаць спакойна — усё Малінаўку сніў, сваіх людзей, як рыбу ў Сажы ловіць... так ужо часта, але расказваць пра гэты сон саромеўся, бо чуў, што рыбу сніць той, хто мочыцца ў пасцель. А як ірваўся-ляцеў назад — аж сцяўся ўвесь, калі цягнік у Гомелі пакінуў яго. Не, нешта тут не тое. Нават жа птушка, от, скажам, шпак, варочаецца на месца, дзе вылупілася з яйка: ужо некалькі гадоў засаб Грышка прымячае, што ў шпакоўнях на ліпах гняздзяцца пары аднаго роду — у іх дзіўная блакітная акантовачка па беражку правага крыла...

— Вот чуеш нярэдка, — між тым раскручваў свае думкі мужчына ў акулярах, — што зямлю трэба берагчы, любіць, даглядаць... ледзь не цалавацца з ёй. А па мне, — мужчына раптам стаў запавольваць гаворку і глядзець, не міргаючы, на Грышку, — хоць трава не расці. Што будзе з ёй — мяне ані не турбуе, я — вольны казак!

І тут Грышку прарвала — стукнуў двума кулакамі, як кувалдаю, па стале, аж падскочыў і скінуўся долкі відэлец з надзяўбнутым на яго кавалачкам хлеба, і так схмурыў бровы, што мужчына спрытна, як заяц, адскочыў ад стала; вочы яго забегалі — відаць было, ён нешта адчайнае замышляе; так і ёсць, зняў акуляры і асцярожна, не гледзячы, паклаў іх на стол, узяў рукі ў бокі, набычыўся.

— Што?.. — спытаў з задзірыстасцю, але і Грышка ўпёрся ў яго цяжкім, свінцовым позіркам.

— Во! — гаркнуў Грышка, не зважаючы, што каля іх пачалі ўжо збірацца людзі, пакруціў каля скроні пальцам і сагнуўся па сумку, ды... убачыў каля ног відэлец з кавалачкам хлеба; падняў яго і аднёс на прылавак, дзе стаялі чыстыя шклянкі; потым забраў сумку і, адыходзячы, усё чакаў ды гатовы быў, калі кінецца ўслед за ім незнаёмы мужчына. Грышка, вядома, яго не баяўся, але думаў: уліпне ў бойку — забярэ міліцыя, а там — дакажы, што ты ні пры чым; пакуль разбяруцца, дык ад цягніка і дух развеецца.

Брыдка, пякуча было на душы, хоць ваўком вый, — не мог Грышка так хутка атрасацца ад таго, што муціла яму кроў ці, яшчэ горш, раніла-крэмзала душу; яно прыгнятала яго некалькі дзён, не давала заснуць уночы, ён хадзіў тады раззлаваны і пануры. Іншы раз у такой засмучанасці карцела выпіць, але асаджваў сябе, бо ведаў з ранейшага, што пасля, як працверазіцца, будзе яшчэ моташней.

Навошта, скажыце людзі, ён стыкнуўся з гэтым прыблудам, навошта завяліся? І так сэрца разрываецца, хоць абручамі, як тую бочку, сашчэмлівай. Клопат, што дурату нёс яму незнаёмец, пэўна, нейкі памешаны, перажыў бы, можа, і забыўся б, але расла-разрасталася ў грудзях трывога за сына: што і як будзе — цяпер і пасля, як на волю выйдзе. Грышка думаў-пеклаваўся над гэтым, чакаючы цягніка, не спаў і ўсю ноч, калі нудны перастук-дробат колаў і лёгкае пакалыхванне вагонаў так назойліва стамляюць галаву, цела, вочы... «Не... не... не... толькі не...» — шаптаў між думкамі Грышка, як малітву.

 

...З вакзала да часці, каб не кружыць лішне ў незнаёмым горадзе, Грышка паехаў на таксі, якое мінут праз дзесяць высадзіла яго каля шырокіх варот з вялікімі зоркамі на жалезных створках. На прахадной яго затрымаў салдат з чырвонаю павязкаю на рукаве і нажом пры боку — спытаўшы ў Грышкі, што трэба, і, здзіўлена прамовіўшы: «А-а-а...» — пазваніў некуды «таварышу капітану», і неўзабаве прыбег пасыльны, які адвёў Грышку ў гасцініцу, на другі паверх — у асобны пакой; параіў Грышку «кімарнуць з дарогі», а калі спатрэбіцца — яго паклічуць, і яшчэ сказаў, чамусьці сарамліва пачырванеўшы, што ён таксама з Беларусі, зямляк.

Грышка паставіў у парозе сумку, сеў на крэсла каля стала і ўнурыўся ў акно — яно выходзіла на двор. Па пляцы, асветленым сонцам, маршыравалі салдаты, вучыліся хадзіць страявым навабранцы — яны яшчэ нехлямяжыя ў адзенні, затое акуратна, нагала пастрыжаныя і ў начышчаных да бляску ботах. На аграмадным, як сцяна, шчыце віселі вялізныя картачкі-рамкі — можа, герояў з вайны, ветэранаў часці, а можа, і сённяшніх салдат ды афіцэраў. «Хто заслужыў...» — падумаў Грышка, і яму стала крыўдна і горка, як, здаецца, ніколі дагэтуль. Ён прылёг на ложак і, стомлены дарогаю ды перажываннямі, нечакана заснуў як мёртвы.

Разбудзілі яго ўвечары — той самы пасыльны, зямляк, сказаў, што просіць нампаліт часці. Гэта, як спагадзя ўбачыў Грышка, быў падпалкоўнік, блізкі да яго веку, але з надзіва маладымі чорнымі вачыма, без ніводнай сівінкі ў валасах. І па тым, што ён перш распытаў у Грышкі, як даехаў, як здароўе, дзе ваяваў, было відаць, што чалавек ён — «харошы і ўважыцельны». Грышка асабліва гэта адчуў тады, калі падпалкоўнік стаў расказваць, як пасля ўжо загаду міністра аб звальненні Міша і два салдаты з радасці напіліся ў рэстаране і пабілі чалавека, — у ягоным голасе не было і намёку, каб вінаваціць ва ўсім Грышку, дапякаць яго. Грышка, праўда, мог таксама напусціцца на нампаліта, моў, так і так, сапсавалі хлопца, давялі, але не стаў гэтага рабіць, наўпярок, думаючы, што, можа, і не трэба прызнавацца, не зацяўся ўсё ж і расказаў пра сына — які «неўдаль ён рос з самага дзецтва», а таму, як бацька, Грышка «шчытае», што закапёршчыкам у бойцы мог быць акурат Міша.

— Так ці не так, — сказаў, ківаючы галавой, нампаліт, — але факт збівання чалавека... невінаватага — гэта злачынства, і за яго трэба адказваць па ўсёй строгасці.

Грышка не стаў прасіць нампаліта дараваць сыну, памілаваць яго ці зменшыць кару, хаця так балюча сціскалася ўсяродку ад сваёй бяспомачнасці, што ў любую мінуту ён гатовы быў разрыдацца, але дзяржалі, відаць, нейкія танюсенькія нітачкі ў нервах. Нампаліт быў сам бацькам двух сыноў і разумеў, як чалавеку цяжка перамагаць у сабе гэту сляпую, інстынктыўную амаль, бацькоўскую гатоўнасць кідацца на выручку свайму дзіцяці, якое трапіла ў бяду, калі ўласная смерць нават не палохае, і паколькі чалавека ўсё ж нешта супыняла (думаў нампаліт, націскаючы далонямі сабе на скроні), то была ў яго, няйнакш, моцная і справядлівая душа.

Нампаліт дазволіў ім сустрэцца, бацьку і сыну, якія не бачыліся ўжо два гады. Грышка стаяў з сумкаю, а Міша выйшаў з-за дзвярэй, якія адчыніў дзяжурны афіцэр з такою ж павязкаю на рукаве, як і ў салдата на прахадной, і каля якіх застаўся смірна стаяць паставы з аўтаматам. Пастрыжаны нагала, як тыя навабранцы, у расхрыстанай, без гузікаў, гімнасцёрцы і пакамечаных штанах, Міша не кінуўся на шыю бацьку, як трэба было чакаць, а стаў наводдалі акурат скамянелы, быццам не пазнаваў, быццам сумняваўся, што іменна бацька, яго бацька перад ім. Грышка таксама стаяў незварушна, не зводзячы з сына вачэй, з яго твару, які дужа змяніўся і мала быў падобны да таго, што помніўся Грышку з апошняе мінуты — як рассталіся каля ваенкамата. Міша падрос увышкі, можа, і твар ад таго падаўжэў — вытачыўся падбародак, скура на шчоках падубела, і выпучыўся на шыі вялікі, з грушу, кадык; толькі сінія, як у Грышкі, вочы, здаецца, былі ранейшыя, адкрытыя, з затоенымі чорцікамі ў глыбіні, яны глядзелі на Грышку незмігутна, быццам хацелі прапячы наскрозь, выпытаць, што на душы і за душою.

У Грышкі было апраўданне, чаму ён так паводзіўся з сынам, якога не бачыў гэтулькі часу, — яму край важна было паказаць, што асуджае сына, што хоча ад яго раскаяння — хоць цяпер. Міша, мусіць, не чакаў ад бацькі такой зацятасці, хаця і навастрыўся да любога нервовага выбуху; няхай бы лепей суматошны крык, кулакі, злоснае тупанне нагамі, але не гэтае тупое маўчанне, якое быццам раздзірае грудзі і забівае ў сэрца распалены ржавы цвік, што з кожным ударам уваходзіць глыбей і глыбей. «Тата, ну што маўчыш?!» — крычала Мішава душа, напінаючыся, бы струна, якая во-во парвецца, але неймавернаю воляю Міша прымушаў сябе стаяць, сцінацца і, што яму было нялёгка, Грышка бачыў — у сына спярша задрыжалі вусны і заплылі слязамі вочы, потым сасмыкнуўся ўніз, па шчацэ, тоненькі, як нітка, струменьчык, і ў нейкі міг Грышку здалося, што ён зараз выпусціць сумку і зрушыцца з месца, ашчаперыць сына моцна-моцна і яны будуць стаяць злітыя, як дрэвы, што растуць з аднога кораня, ды ногі былі як прыбітыя да падлогі і не паслухаліся яго.

Салдат каля дзвярэй з мяккім, птушыным пушком пад носам стаяў і не чуў, як спаўзаў з пляча рэмень аўтамата; дзяжурны афіцэр у гэты час размаўляў з некім па тэлефоне, што стаяў на невысокай тумбачцы з ключом у дзверцах.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
— Если бы она улетела в овраг, мы бы уже делили полмиллиарда, — смеётся моя лучшая подруга за дверью палаты. — Потерпи, — шепчет мой муж. — Через три недели её признают недееспособной. Отели
0
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0
Наследство с последствиями
Наследство с последствиями
[Деловая литература: прочее / Финансы и кредит / Бизнес / Детективы]
Одно завещание. Семейный бизнес. И год, чтобы доказать, что я достойна наследства. Я получила контроль над Aтриум, но вместе с акциями мне достались чужие секреты, борьба за власть и родственники,
0
Мистер Биг и Счастье в кедах
Мистер Биг и Счастье в кедах
[Биографии и Мемуары / Путешествия и география / Дом и семья / Психология]
Любовь в Германии начинается с калькулятора, бизнес-плана на десятилетку и сверки страховок. Романтика? Не, не слышали. Но когда за дело берется одинокая айтишница с двумя детьми под мышкой и
0
Лабиринт Монтроуза
Лабиринт Монтроуза
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Англия, последние дни августа 1965 года. Закрытая школа для девочек готовится встретить возвращающихся с каникул учениц, юных леди из лучших британских семей. Но размеренную жизнь школы нарушает
0
Ненужная жена. Пленница опального дракона
Ненужная жена. Пленница опального дракона
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Приключения]
Муж не приехал меня спасать. Он прислал развод. Семь лет я была его верной женой. И когда опальный дракон похитил меня, потребовав в обмен свободу восемнадцати пленных солдат, я ни на мгновение не
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Босс. Проверка на верность 2
Босс. Проверка на верность 2
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы]
«Проверка на верность» — так называется агентство, куда я недавно устроилась на работу. К нам приходят проверять свои вторые половинки. И почти все не проходят проверку… Наверное, поэтому мой
0
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
[История / Философия]
Их называли безумцами, утопистами и опасными фанатиками, подрывающими общественный порядок. Они же считали, что свобода и достоинство человека не зависят от воли государства и его законов. Философ
0
Путешествие в Новый год по России
Путешествие в Новый год по России
[Детская литература: прочее]
Запрыгивай в сани – и вперед, в Новый год! Вместе с Никитой и волшебным олененком Шустриком ты увидишь, как по всей России люди встречают главный праздник в году – каждый по-своему, но всегда с
0
Энн с острова Принца Эдуарда
Энн с острова Принца Эдуарда
[Детская литература: прочее / Классическая проза]
Восемнадцатилетняя Энн Ширли вместе с верными друзьями покидает Эйвонли, чтобы начать учебу в Редмондском университете. Впереди девушку ждут новые знакомства, неожиданные испытания, радости и
0
Волшебное окно
Волшебное окно
[Образовательная литература]
Как снимается фильм? Кто «главней» — режиссер, оператор или артисты? Как готовят к съемкам юных исполнителей из числа самых обычных мальчиков и девочек? Каким образом возникают на экране картины
0
Побег в сказку и свекровь в придачу
Побег в сказку и свекровь в придачу
[Попаданцы / Русское фэнтези]
Ксюша себя не жалела, всем помогала. А что получила? За день до пятидесятилетия муж бросил, внук в гости к ней ездить отказывается, младшая дочь выживает из квартиры. Еще и с работы выгнали… Все
0
Скажи мне
Скажи мне "да"
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Владик-Владик... Словами не описать, сколько раз я представляла Садовского своим первым. Сколько раз сходила с ума, пока он неизвестно где зависал до утра... Сейчас я выросла. Мне восемнадцать, и я
0
Исцеление вечности
Исцеление вечности
[Городское фэнтези / Мистика]
Эдем — последний оплот людей в мире, где правят вампиры и бешеные, — отверг Эллисон Сикимото. Оставив своих спутников в безопасности, она отправляется на поиски Кэнина, который обратил ее и научил
0
Измена. Я все равно тебя верну
Измена. Я все равно тебя верну
[Современные любовные романы / Самиздат]
Я стала женой Карима Абашева по принуждению. Жестокий, сложный, богатый мужчина, в которого я влюбилась искренне. Думала, что все изменилось, между нами настоящие отношения. Взаимная любовь. Пока
0
Его версия дома
Его версия дома
[Эротика, Секс / Современные любовные романы / Самиздат]
Коул Я — Хищник 0-1. Я создаю системы, которые работают. Частная военная компания, империя, порядок — всё это требует продолжения. Наследник — не прихоть. Это необходимость. Слабые семьи рушатся. Моя
0
Не вижу зла (ЛП)
Не вижу зла (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Они думали, что им все сойдет с рук, но жестоко ошиблись. Их судили. Им вынесли приговор. Осталась только казнь. Никто не останется безнаказанным. Мы позаботимся об этом. Мы – Общество, и все,
0
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
[Сказка / Детская литература: прочее]
Все в Зелёном Бору знают, что каждый написавший книгу зверь может оставить её в Книжном магазине Лисов. В этом году их семейство готовится отпраздновать восьмидесятилетие магазина. Но в самый разгар
0