MoreKnig.org

Грыбавар: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

— Ды пайшоў ты!.. — Марчанок ірвануўся наперад міма Грышкі, але той залучыў яго рукою; і сын учапіўся бацьку за плячо, першы раз падаўшы голас — аказалася, картавы: «Не тлэба, тата!» — і было відаць, што яму не ўпершыню сунімаць п’яную наравістасць бацькі; ва ўсякім выпадку, хлопец паклаў на зямлю сваю вуду і стаў перад бацькам рукі ў бокі. Грышка таксама наструніўся, гатовы ў любую мінуту кінуцца нагрудкі Марчанку. Невядома, як бы ўсё разыгралася далей, калі б не сыпнуў дождж, не густы, але буйны, як гарох, — кроплі, падаючы ў пясок, узбівалі пыл; потым, калі пясок змачыла, выклёўвалі ў ім ямачкі. Марчанок, з апушчанаю галавою, паправіў пад пінжаком тапор і завярнуўся ісці.

— Куды ты... на дождж? — хацеў спыніць яго Грышка, але Марчанок адчайна махнуў рукою — у плечы яму білі кроплі, дробна, як мак, разляталіся; на сцежцы заставаліся белыя плямы слядоў, а праз мінуту іх пазамываў дождж (ад аўтара: як час замывае чалавечую памяць, каб, даўшы прастору новым уражанням, старыя пахаваць навечна ў бязмежнай прорве невядомасці).

Грышка са злосцю плюнуў — не ўслед Марчанку, якога яму было шкада аж да слёз, а ад прыкрасці — што ўлез вось у гэтае «старажоўства», цяпер пастыляйся з людзьмі, ворагаў нажывай. Мог бы, канешне, вушы апусціць, моў, як сабе хочаце, але навошта тады грошы палучаць. Тут так: або зусім кідаць гэту работу, або цвёрдым быць — і ніякага Якава.

Грышка распаліў у печцы і, пакуль корпаўся каля яе, на нейкі час забыўся пра нядаўнюю стычку. Дождж не забавіўся — хмары зачапілі адно крылом, — і цяпер чыста ды свежа блішчалі бярозы, мокрая вясёлая трава, з якой паравала тонкае, блакітнае марыва і, падагрэтае на вышыні сонцам, бясследна знікала. З норак выпаўзлі мурашы, напалоханыя вадою, насцярожана краталі вусікамі. На ружовым вяночку лугавога васілька сядзеў мокры чмель са склеенымі крыльцамі; Грышка пастаяў над ім, крануў за спінку пальцам — чмель пахіліўся і падняў уверх кручкі сваіх махнатых ног.

У доме, які Грышка адамкнуў адно цяпер, стаяла духата, цяжкае паветра пахла пылам і тою нежывою затхласцю, што немінуча зашываецца ў памяшканне, дзе рэдка бывае чалавек. Рассохлыя за лета, рыпелі пад нагамі масніцы, аж калола ў лоб з сярэдзіны. Грышка паадчыняў усе фортачкі і дзверы, працёр мокраю анучаю стол і падаконнікі. Шчоўкнуў тэлевізарам — паказвалі цёмных, аж чорных, людзей з абкручанымі ў белыя ручнікі галовамі і з аўтаматамі на плячы. Яны ішлі ўразвалку, смеючыся, па гарадской вуліцы, абапал якой перад горкамі яблык, гарбузоў і ўсякай іншай садавіны ды гародніны, назву якіх Грышка не ведаў, сядзелі загарэлыя прыгожыя хлопцы і дзяўчаты, а таксама старыя з чорнымі бародамі, маршчыністымі тварамі і глыбока схаванымі калючымі вачыма. Здагадаўся: мабыць, Афганістан, пра які цяпер шмат і часта гавораць, асабліва тыя, у каго хлопцы служаць у арміі. «Міша мой не папаў туды... Можа, і дарэмна — хаця б абразуміўся. Усё-ткі гонар, як ні кажы, інтэрнацыянальная місія... Так нам палітрук гаварыў, калі мы вызвалялі Еўропу ад фашысцкай сволачы». Цяпер, калі так здзеелася з Мішам, Грышка чапляўся за любы варыянт, які мог бы іначай павярнуць сынаў лёс і не давесці да ганьбы, бо горш, чымся атрымалася, — сам чорт галаву скруціць, а не прыдумае. Міша, Міша... Грышка падышоў да акна, каб выгнаць на двор мятлушку, што ўляцела праз адчыненую фортачку, і позірк яго ўпаў на Глубку — змрочнае, глухое балота. Грышка раптам пахіснуўся, стала млява ў грудзях, і ён абапёрся рукою на падаконнік, а ў вачах паплыло-паплыло...

 

...Выехалі рана. Над вільготнаю, цнатліваю з начы дарогаю плыў туман, ліп да рук, як павучына. Міша, шлёгаючы вожкамі, паганяў каня, Белазорага; колы мякка жавалі густы і белы, як цеста, пясок, на булыжынах і каменні стукалі ў восях, а па шашы дробна, як па арэхах, заекаталі. Ажывіўся і Грышка, зашчупаў у фуфайцы папяросы. «Ці справімся за сянні, сын?» — спытаў, закурыўшы і лаўчэй тулячыся ў фуфайку; спытаў, акурат не ён, сталы чалавек, а малагадовы сын большы ведае толк у сене. «Справімся! А што там спраўляцца?» — Міша ніколі не апускаў вушэй — яму, як і маці яго, Лісаветцы, усягды ўсё ясна і проста, і ад гэтай сынавай бадзёрасці спакайней стала і ў Грышкі на душы, якая яшчэ ад вечара трымцела ў нейкім незразумелым, брыдкім холадзе...

Глубка — гіблае месца; касіць — яшчэ паўбяды: уступіўся дзе на купіну — і махень касою, а страляваць сена — праблема... Перш вынесці на плячах з балота, потым канём усцягнуць на гару — па грэбельцы. Гэту грэбельку людзі гацілі адвеку — секлі, насілі галлё, ламачча, тоўстыя палкі, звозілі з поля і сыпалі каменне... Але прорва ўсё праглынала ў сваё ненажэрнае, ваўчынае нутро, і грэбелька здрадліва зыбалася, абапал яе рохкала-калыхалася вада пад шчытнаю, як сатканае палатно, раскаю.

Прыехалі, распраглі Белазорага і, навязаўшы на вожкі, пусцілі хадзіць — трава на гары, хоць і падпаленая спёкаю, зеляніць, і скубці яе адна латва. Нябачнае сонца, аднекуль спаднізу, лізнула вольхі і бярозы, і лісце на іх зальснілася ядранаю матавасцю. «Трэба масціць», — сказаў Грышка дужым голасам і ўзяў з калёс тапор; сышоў на адкос гары — і здрыганулася густая алешына, усплакнула расою з лісця. Тапор смачна ўядаўся ў дрэва, і Грышка, з сілаю гахаючы ім, зажмурваў вочы. Адно баяўся, каб тапор не хвіцнуў з алешыны і не лучыў на нагу. Міша ўхапіў алешыну за камель і, змятаючы дробнае сучча, сухую траву, павалок яе на грэбельку.

На грэбельцы — даўно не трывожылі — расла высокая, у калена, асака і распусціў свае ліловыя парасоны балотны дзягіль. Міша, у гумавых ботах, завалок алешыну на самы далёкі канец, патаптаўся па ёй, чуючы, як чвякае-хлюпоча пад нагамі твань; раска па-змяінаму засіпела, стала ўспучвацца ад дробненькіх пузыркоў, якія падымаліся з густой чорнай глыбіні.

Масцілі гадзіны дзве. Пры зямлі дымілася трава, сонца шылася скрозь лісце і лезла ў вочы порсткімі жоўтымі спіцамі — як джаламі вос. З пня на пень, каля якіх Белазоры завішна выгрызаў расяную мяккую дзяцеліну, пералятала плісіца, бойка патрэсвала хвастом — пасвіла каня. «Цівун-цівун», — падспешваў людзей, бацьку і сына, шэранькі, як мыш, лясны канёк, што ўсеўся на самую высокую яліну.

Грышка паглядваў на сонца і выціраў даланёю лысіну. У глушы тоўстых і гонкіх, як сосны, алешын час ад часу сочна, бы лапатаю па вадзе, плёскала — мабыць, дурэлі на ранішняй «зарадцы» бабры, ім тут, у недападной ні чалавеку, ні драпежніку Глубцы, прыволле: зімою вока праймае між алешын густа расстаўленыя каля вады чорныя стажкі з галля.

— Ну во, цяпер не бяды, — сказаў Грышка, пратупаўшы, гоцаючы, з канца ў канец грэбельку. Уплішчыў між дошак на калёсах тапор, узяў два скруткі плеценых пяньковых вяровак. — Пайшлі, сын... — Курыў на хаду, ідучы за сынам, — бачыў, як у таго ружова прасвечваюцца вушы, і яму пад грудзі зноў падкацілася нешта даўкае і халоднае, як мёрзлая бульбіна.

Сена было згрэбена ў невялікія копкі — акурат на ношку, — зелянкавае, сырое не толькі ад расы. Міша слаў проста на ваду вяроўку, даўгую і жоўтую, падобную на змяю, якіх тут на купінах, як угрэе сонца, аж блішчыць, а на траве вісяць сухія, бы дробная рыбіна луска, змяіныя вылінкі, якія маці просіць збіраць, бо яны добра памагаюць пры нарывах, — Міша напхаў імі ўжо ці не чатыры запалкавыя карабкі.

Грышка браў віламі з копак цяжкія ашмёткі сена і кідаў на вяроўку; стужвалі першую ношку, затым — другую, бралі, падсабляючы адзін аднаму, на плечы і неслі на сушэйшае — куды можна было дапяць з канём. Вяроўка, мокрая, цвёрдая, як дрот, упівалася ў плячо, з ношкі цурком збягала вада, вымочвала ўсяго ад патыліцы да пятак, праціўна, як жаба, пішчала ў ботах, яе часта трэба выліваць і зноў абувацца стоячы, бо садзіцца ў мокрае, хоць на табе няма сухой нітачкі, не надта прыемна — ёдка. За пятай ці шостай ношкаю Грышка выдыхся — ныла ў крыжы, — прываліўся задубелаю спінаю да алешыны, хаўкаў ротам, а Міша...

Міша, расчырванелы, як памідор, арудаваў віламі, накладаў ношку, сам стужваў, упёршыся ў сена нагою, як усё адно сашчапляў у хамуце клюшні. Грышка стаяў, і яму было брыдка за сваю нямогласць, але, дзівячыся Мішавай вынослівасці, ён адганяў гэты несур’ёзны, нейкі хлапечы сорам і, можа, упершыню за апошнія гады проста, без старэчага ныцця і хныкання, радаваўся за сына: «Ёсць! Ёсць сялянская цягавітасць!» Вяроўка, каляная, шорсткая асака намулялі Мішу шыю — скура гарэла, як апараная, і пэўна ж — садніла.

— Перадыхні, сынок... — сказаў Грышка, калі вада з-пад Мішавых ног (спатыкнуўся) пырснула яму на калені.

Вылезлі на сухое — на купіну, каб стоячы перакусіць. Бралі проста з сумкі нарэзанае яшчэ ў хаце сала, хлеб; адкусвалі цыбулі; потым аблупілі па вараным яйку; запілі малаком. Доўга раз’ядацца не было калі. Сонца стаяла нароўні з вершалінамі дрэў на гары. Пачуўся свіст, потым зашлепяталі ў балоце па вадзе дзікія качкі-лапаноскі — Грышка аж здрыгануўся.

— От бы смалянуць па іх з ружжа! — сказаў Міша і нацэліўся пальцамі дзвюх рук у балота. З вяроўкамі ў руках пайшлі па астатняе сена: мала яго там — на паўгадзіны носу.

Сена склалі ў пляскатыя, як ляпёшкі, копы — лягчэй цягаць, не развальваюцца. Грышка пайшоў па Белазорага, думаючы, што пачынаецца самае рызыкоўнае ва ўсім гэтым сенаванні. Конь пачуў яго і неяк нядобра павярнуў гнядую грывастую галаву, пакасіўся белым вокам з вузенькай, як у ката, зрэнкаю. «Ну, давай-давай, конік», — прывязваючы да гужа даўгую вяроўчыну, Грышка бадзёрліва паляпаў каня па цёплай тугой шыі. Закурыў. Прымеціў: нешта многа сёння смаліць.

Улегцы конь ішоў па грэбельцы спакойна, амаль не правальваўся, як быццам выбіраў месца, куды ступіць. Грышка абвёў каня ўкруг капы, падбіў вяроўку, прывязаў канец да гужа.

— Нэ, конік... Ну пайшоў! — махнуў на Белазорага рукой. Белазоры тузануўся, спорна затупаў нагамі — п-пае-е-ехала копка!

На грэбельцы Белазоры зашлопаў нагамі, правальваючыся то больш, то менш, — браў дужа, як бы ведаў, што гэтае месца трэба хутчэй праскочыць. На гары, калі Грышка развязваў вяроўку, у каня хадуном хадзілі бакі, дрыжалі ў клубах ногі; Грышка і бачыў гэта, і адчуваў, датыкаючыся плячом і локцем да Белазорага, акурат хацеў яго сцішыць ці перадаць сваёй сілы, — разумеў: перацягнуць усе копы будзе ой як нялёгка!

За кожнаю дваццацімінуткаю коп за грэбелькаю меншала, а на гары большала — яны, зялёныя, пляскатыя, блішчалі здалёк, як гіганцкія лягушкі — іх, лягушак, як і баброў, у Глубцы хоць грэбельку гаці, балазе бусел у гэтым краі рэдкасць, — і цяпер яны дзяруцца на карчах, аж трашчыць у галаве.

Спрэс па волаку ляжала звітае ў верацёны сена, а ў нейкае імгненне Грышку падалося, што тугі сенны скрутак вельмі ж нагадвае маладую Лісавеціну касу. Недарма ўспомнілася Грышку жонка — ужо другі тыдзень ляжыць яна плазам, без крывінкі на твары, сама не можа ўстаць — падае; вазіў яе Грышка ў бальніцу — нічога і дактары не прызналі. «А можа, проста не сказалі? — сумняваўся Грышка. — Можа, з яе крывёю самае страшнае?..» Грышка шкадаваў жонку — так у міг звяла, счэзла, бы тая вяргіня ў палісадніку па восені, як зняцяйкі хопяць маразы. Дзякуй во старой Чубатчысе, што згадзілася сёння разам з Ленаю пасядзець пры ёй.

Пад канец, лічы, за кожным разам Грышка даваў Белазораму аддыхацца на гары, скубнуць травы. Грэбелька ўся была разваяваная, галлё Белазоры ўплішчыў у твань і сам правальваўся, клаўся на пуза, з цяжкасцю вырываючы напаверх ногі, якія тут жа зноў лучалі ў глыбокія пячуркі. Стаміўся і Грышка, і калі б ён не быў мокры ад вады, то ўжо даўно быў бы мокры ад поту.

Тралюючы астатнюю капу, Белазоры загруз на грэбельцы і адваліўся на бок: выбіўся з сіл. Грышка абышоў каня, правёў далоняю па гарачых пруткіх ружовых ноздрах, даў з кішэні скарынку, але той не ўзяў яе, вінавата, з мальбою глядзеў нерухомымі белымі, як яйка, вачыма на чалавека, гаспадара. Тады Грышка прысеў і стаў гладзіць каня па лбе, мяккіх, як у сабакі, вушах: «Аддыхай, кося, аддыхай... Не спяшы. Куды цяпер спяшацца?» Гукнуў Міша, і Грышка замахаў яму рукою: заставайся на месцы.

— Ну, конік!.. — Грышка адступіўся, падняў над галавою дзягеліну. — Пайшоў!

Конь ірвануўся, аж, здалося, нешта хрупнула ў крыжы, — здрыганулася капа, але не зрушылася: мусіць, каня моцна засмактала твань.

— Ну, яшчэ! Ну, яшчэ разок!.. — махаў Грышка дзягелінаю, але ні разу не сцёбнуў ёю па кані. Конь ляжаў, мыліў запененымі зялёнымі губамі, якія дрыжалі, бы ў дзіцяці, што хоча заплакаць, — збіраўся з астатнімі духамі; потым, нечакана, сам ірвануўся з такою дужасцю, што, выхваціўшыся, не здзяржаўся на грэбельцы і шугануў разам з капою ў абманліва спакойную раску.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
— Если бы она улетела в овраг, мы бы уже делили полмиллиарда, — смеётся моя лучшая подруга за дверью палаты. — Потерпи, — шепчет мой муж. — Через три недели её признают недееспособной. Отели
0
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0
Наследство с последствиями
Наследство с последствиями
[Деловая литература: прочее / Финансы и кредит / Бизнес / Детективы]
Одно завещание. Семейный бизнес. И год, чтобы доказать, что я достойна наследства. Я получила контроль над Aтриум, но вместе с акциями мне достались чужие секреты, борьба за власть и родственники,
0
Мистер Биг и Счастье в кедах
Мистер Биг и Счастье в кедах
[Биографии и Мемуары / Путешествия и география / Дом и семья / Психология]
Любовь в Германии начинается с калькулятора, бизнес-плана на десятилетку и сверки страховок. Романтика? Не, не слышали. Но когда за дело берется одинокая айтишница с двумя детьми под мышкой и
0
Лабиринт Монтроуза
Лабиринт Монтроуза
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Англия, последние дни августа 1965 года. Закрытая школа для девочек готовится встретить возвращающихся с каникул учениц, юных леди из лучших британских семей. Но размеренную жизнь школы нарушает
0
Ненужная жена. Пленница опального дракона
Ненужная жена. Пленница опального дракона
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Приключения]
Муж не приехал меня спасать. Он прислал развод. Семь лет я была его верной женой. И когда опальный дракон похитил меня, потребовав в обмен свободу восемнадцати пленных солдат, я ни на мгновение не
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Босс. Проверка на верность 2
Босс. Проверка на верность 2
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы]
«Проверка на верность» — так называется агентство, куда я недавно устроилась на работу. К нам приходят проверять свои вторые половинки. И почти все не проходят проверку… Наверное, поэтому мой
0
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
[История / Философия]
Их называли безумцами, утопистами и опасными фанатиками, подрывающими общественный порядок. Они же считали, что свобода и достоинство человека не зависят от воли государства и его законов. Философ
0
Путешествие в Новый год по России
Путешествие в Новый год по России
[Детская литература: прочее]
Запрыгивай в сани – и вперед, в Новый год! Вместе с Никитой и волшебным олененком Шустриком ты увидишь, как по всей России люди встречают главный праздник в году – каждый по-своему, но всегда с
0
Энн с острова Принца Эдуарда
Энн с острова Принца Эдуарда
[Детская литература: прочее / Классическая проза]
Восемнадцатилетняя Энн Ширли вместе с верными друзьями покидает Эйвонли, чтобы начать учебу в Редмондском университете. Впереди девушку ждут новые знакомства, неожиданные испытания, радости и
0
Волшебное окно
Волшебное окно
[Образовательная литература]
Как снимается фильм? Кто «главней» — режиссер, оператор или артисты? Как готовят к съемкам юных исполнителей из числа самых обычных мальчиков и девочек? Каким образом возникают на экране картины
0
Побег в сказку и свекровь в придачу
Побег в сказку и свекровь в придачу
[Попаданцы / Русское фэнтези]
Ксюша себя не жалела, всем помогала. А что получила? За день до пятидесятилетия муж бросил, внук в гости к ней ездить отказывается, младшая дочь выживает из квартиры. Еще и с работы выгнали… Все
0
Скажи мне
Скажи мне "да"
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Владик-Владик... Словами не описать, сколько раз я представляла Садовского своим первым. Сколько раз сходила с ума, пока он неизвестно где зависал до утра... Сейчас я выросла. Мне восемнадцать, и я
0
Исцеление вечности
Исцеление вечности
[Городское фэнтези / Мистика]
Эдем — последний оплот людей в мире, где правят вампиры и бешеные, — отверг Эллисон Сикимото. Оставив своих спутников в безопасности, она отправляется на поиски Кэнина, который обратил ее и научил
0
Измена. Я все равно тебя верну
Измена. Я все равно тебя верну
[Современные любовные романы / Самиздат]
Я стала женой Карима Абашева по принуждению. Жестокий, сложный, богатый мужчина, в которого я влюбилась искренне. Думала, что все изменилось, между нами настоящие отношения. Взаимная любовь. Пока
0
Его версия дома
Его версия дома
[Эротика, Секс / Современные любовные романы / Самиздат]
Коул Я — Хищник 0-1. Я создаю системы, которые работают. Частная военная компания, империя, порядок — всё это требует продолжения. Наследник — не прихоть. Это необходимость. Слабые семьи рушатся. Моя
0
Не вижу зла (ЛП)
Не вижу зла (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Они думали, что им все сойдет с рук, но жестоко ошиблись. Их судили. Им вынесли приговор. Осталась только казнь. Никто не останется безнаказанным. Мы позаботимся об этом. Мы – Общество, и все,
0
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
[Сказка / Детская литература: прочее]
Все в Зелёном Бору знают, что каждый написавший книгу зверь может оставить её в Книжном магазине Лисов. В этом году их семейство готовится отпраздновать восьмидесятилетие магазина. Но в самый разгар
0