MoreKnig.org

Грыбавар: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

 

У кожнай пары, як і ў чалавека, бываюць святы — дні прыгожыя, вясёлыя, радасныя ад колераў, пахаў і гукаў. У лета — гэта, мусіць, ліпеньскія дні. Ліпень — ліпа: у мяккую, чыстую зелень урываецца залацістымі воблакамі ліпавы цвет. Цвітуць ліпы... Тонкая духмянасць сочыцца ў паветры, што, здаецца, аж трымціць і звініць ад пчаліных крыльцаў.

У Грышкі Пруцікава на гародзе раслі дзве ліпы — мацёрыя, высокія, мабыць, пасаджаныя яшчэ дзедавым дзедам. Была і гісторыя ў гэтых ліп, і як сведчанне яе — дуплы ў ствалах, шурпатыя зросцвіны на кары, куцкі адсохлых галін, струхнелыя і новыя шпакоўні... Кожную вясну, зазвычай на пачатку мая, Грышка, садзячы бульбу, чуў, як хрускалі пад лемяшом плуга карэньчыкі, што павыжыльваліся мала не па ўсім гародзе, і ён, Грышка, тады аж уздрыгваў, быццам нешта надабнае і важнае лопалася ў ягоным целе. Шмат хто, надта суседзі, падбіваў Грышку — і гэта зноў з мінулага,— каб ён выкарчаваў ліпы; моў, яны ссушаюць зямлю, і таму не родзіць бульба. А нехта злы нават завіхнуўся быў уночы абкарыць ліпы ўкругавую, але засталіся не зачэпленыя тапаром шлеечкі кары, праз якія ліпы і жывіліся.

Прычэпістыя да зямлі аказаліся старадрэвіны, стаялі, нягледзячы ні на што. А вось садавіна — яблыні, грушы — чэзла, са ствалоў і галін адхлупала кара, гніло дрэва і прападала, даўшы напаследак спажыву жоўценькім мышыным грыбам — ненапраўдашным апенькам.

Грышка мучыўся ў роздуме, але не мог здаўмецца, чаму раптам сталі зводзіцца-выміраць яблыні і грушы, якія раней, яшчэ пры бацьку, цвілі амаль кожны год дружна, бучна — на заглядзенне. Казалі, нейкая пошасць напала на сады — хвароба, якую нібыта заводзіць грыбок — не той, канешне, грыб, што ў лесе, а — плесня, цвіль, ад якіх нават хімія спасу не дае. Калі і ўдавалася вылузнуцца яблычкам, дык усё роўна яны хутка асыпаліся, густа ўсцілалі зямлю — цьмяныя, зморшчаныя карлікі-заморкі. А яшчэ хадзілі чуткі, быццам карэнне хварэе, чаўрэе ў зямлі — чым лячыць яго, ніхто не ведае. Але гэта ўжо, здаецца, будні, якія выдаюць шэрымі, аднастайнымі ў сваёй адвечнай зададзенасці нават тады, калі свеціць сонца.

А тут ужо другі тыдзень лілі дажджы — беспрасветныя, аблажныя — дзень і ноч. Як людзі спярша радаваліся ім, так праз некалькі дзён пачалі праклінаць і нецярпліва чакаць, пакуль яны скончацца. Зямлю прамачыла — і добра, няхай растуць травы, бульба, спеюць палі, але дождж нарабіў ужо шкоды — спляжыў жыта, авёс, ускалыхнуўшы малінаўцаў не на жарт.

Калі нарэшце дождж ушчук і выбліснула сонца, па якім усе паспелі ссумавацца, над зямлёю сталі расці густыя, як воўна, туманы; распаўзаліся па гародах, лугах, лясах, цёплаю сырасцю ахутвалі зямлю, пранікаючы ва ўсе яе сітавіны.

І тады Грышка першараз падумаў, што сёлета будзе ранняе грыбное лета. Хоць і кажуць, што д’ябал прыдумаў грыб для таго, каб парушыць у прыродзе створаны богам лад, але няпраўда гэта, бо акурат ён, грыб, — дзіця капрызнае і вельмі чуйнае да ўсякіх змен у паветры і на зямлі, яго проста не купіш. Радасці Грышку падбаўляла яшчэ і тое, што з дня на дзень ён чакаў з арміі сына — Мішу, які за два гады службы так ні разу і не заявіўся на пабыўку; бацьку, канешне, гэта нос аніяк не паднімала, а на сэрцы расла туга, крэпла, застываючы, як смала. Рэдкія лісты, у якіх Міша пісаў зазвычай адно і тое ж — «служыцца нармальна, усё ў парадку», — суцяшалі мала.

Але кажуць: зла не кліч — яно само прыйдзе; калі б Грышку нехта сказаў, што яму трэба нудзіцца па сыну яшчэ год, ён палічыў бы таго за вар’ята і нават не пасмяяўся б з яго слоў. Ды, на вялікае гора, так і прыключылася: жыццё — вялікі чараўнік у сваіх вымудрах...

Паштарка, малодшая з пяцярых Чубатчыных дачок, прынесла пісьмо, якое Грышку зразу насцярожыла: канверт быў не такі, як слаў Міша, а размаляваны, з маркаю на ражку, і адрас выстуканы на машынцы. Грышка доўга не разрываў канверт, сціскаў у руцэ і доўга думаў — што ў ім можа быць? Хіба падзяка ім, Грышку і Лісаветцы, за сына? А што — канец службы, нагода якраз... Толькі чула, чула Грышкава сэрца, што ў канверце — іншае, зусім іншае, і яно не прынясе яму радасці. Такі ўжо Міша — усё жыццё ад яго Грышку адны бядоты, і тут, як ні мудруй, чорнае да белага не прышыеш.

З самага дзяцінства так павялося. Гады тры Мішу было, калі, пагнаўшыся за падлёткам, ледзь не ўтапіўся ў багне — добра, што блізка пастух пасвіў кароў ды пачуў крык... Лазячы па дрэвах, абшаснуўся з высокае асіны і аб востры сук распароў бок — вазілі ў бальніцу, сшывалі... Ужо як падрос, стаў церабіць чужыя сады і гароды (адзін і з хаўруснікамі) — аднаго разу Чубатчыха, каб правучыць, абкруцілася ў белую прасціну ды стаілася ў бульбоўніку; як толькі хлопцы, качаючыся па градах, сталі вышчупваць гуркі, яна ўсхапілася і з крыкам «Я — бабка-зялезка!» — кінулася на іх. Ад перапуду Міша на месяц анямеў — дзякуй богу, адпусціла.

Здавалася, пасталее Міша — набярэцца розуму, але не... Да дзевак намысліць у Дабранку, выкрадае з канюшні каня і панёсся нaвуж; уранні, узмыленага, галоднага, прыганяе каня назад. Грышку нават у праўленне зазывалі, штрафам гразілі, і ён, вядома, там не заступаўся за сына, даваў слова прыструніць, і праўда ўсыпаў Мішу прачуханкі — за папругу браўся, кулаком трос ля носа, ды яму хоць солі на хвост натрусі. Паставілі пры канюшні вартаўніка, веласіпед у каго з двара выкаціць — і паляцеў. А колькі яшчэ дробных правінак было, за якія патрапаў нерваў!..

У школе, хаця там і здзіўляліся ягонай чэпкай памяці ды кемлівасці, Міша вучыўся слаба — лічы, на адны тройкі, — блага паводзіўся: збягаў з урокаў у «партызаны» (у лес), дзе пёк бульбу, курыў; з настаўнікамі не грубіяніў, але равесніка мог абразіць... і тут жа заступіцца за яго, засланіць ад забіякі.

І Лісаветка калі-нікалі давала Мішу матузоў, але ёй увесь час здавалася, што на сына ўсе залішне нападаюць, проста зганяюць над ім злосць, а ён не такі і шалапутны, і ўрокі «выбівае як з-пад малатка»; яна нават хадзіла сварыцца да Шапялёва, класнага, за што Грышка потым яе самую адлаяў.

 

...Грышка няўмелымі пальцамі хапатліва растрыбушыў канверт, і тое, што прачытаў у лісце, спярша засціла ад яго сонца — пацямнела ўваччу, — потым праняло ўсё цела халоднымі дрыжыкамі, якія дробнымі тугімі хвалькамі пабеглі ўніз, сцягваючы, як на агні, скуру, і ён адчуў, што млеюць, адпадаюць ногі... Тымі ж друкаванымі, кругленькімі, бы каноплі, літаркамі, якія Грышка ўжо бачыў на канверце, было напісана, што Міша «совершил преступление»...

Грышка зразу не пайшоў у хату, запіхнуў ліст разам з канвертам у споднюю кішэню пінжака і завярнуў на гарод, дзе ў зацішным кутку за лазняю па-мужчынску прыцята паплакаў, пасіпеў у кулак. Што там, якое злачынства? Выдаў ваенную тайну? Не паслухаўся загаду? А можа, горай, самае жахлівае — няўзнак застрэліў каго? Ад яго, паганца, можна чакаць што заўгодна... З паграбні, дзе дасюль, распластаўшыся на сугрэўку, драмаў, скаціўся сабака, Босы, падбег, вінавата завіляў хвастом.

Лісаветка сустрэла Грышку, бледнага, растрэпана-паніклага, спалоханым ускрыкам: «Сэрца?!.» Пляснула далонямі і, знямелая, прысланілася да печы. Грышка зразу не хацеў гаварыць жонцы праўду, думаў перш падрыхтаваць яе, настроіць, ды Лісаветка нечакана так хапіла яго, што ледзь не вытрасла ўсе пячонкі і тое ж сэрца, не кажучы ўжо пра словы, хай сабе і нялёгкія, балючыя словы...

Лісаветка рыдала ўголас: «А мой жа татка!..» — трэсла кулакамі і біла імі ў печ. Грышка трымаў яе за плечы, сіліўся пасадзіць на табурэтку, недарэчна думаючы, якая дужая ў яго жонка.

Гора напраўду вялікае, што і казаць; падобна, Міша правініўся крута, даскакаўся — не да смешачак, і каб жа толькі сам за ўсё расплачваўся, а то ж і бацькам — здзек, ды не абы-які. Такая вось ласка ад дзяцей: малых гадуй — мучся; не спадзявайся, што калі падрастуць — дык лягчэй стане, наўпярок, турбот прыхлыне. Вось Ленка іх, дачка... Здаецца ж, не ў прыклад Мішу, і ціхая была, вучыцца старалася, а пасля васьмі класаў — у вучылішча будаўнікоў паступіла. Думалася, на свой хлеб пойдзе, кватэру дзяржаўную не зачакаецца, але... Падумаць толькі — на БАМ (ці блізкі свет!) завербавалася. Ну добра, калі б добра было, але пісьмо прысылае: цяжарная, замуж бяруць... Хто там бярэ — ані слова, а ліст — як з вады вылаўлены — увесь сшэрхлы, літаркі расплыліся — пэўна, вядро слёз над ім выліла, пакуль пісала. Адбілі тэлеграму: спешна прыязджай; у адказ чытаюць — «не хачу здраджваць сябрам і камсамолу». І хоць за бок яе грызні. БАМ, канешне, ёсць БАМ — чытаеш, чуеш: чыгунка там край патрэбна, і яе будаваць нехта мусіць, але ж дзе ёй, Ленцы, заставацца, калі ганьба несусветная; хай бы прыехала, ачулася трохі, а тады б і назад можна было вярнуцца.

 

...Жыццё не любіць слабых і не спачувае ім; пасядзелі, пагаравалі Грышка з Лісаветкаю, а тады, як першы прыступ горачы схлынуў, сталі думаць, калі і каму ехаць да Мішы. Сам Грышка далёкіх паездак не любіў. Лісаветку, як кажуць, хлебам не кармі, а пусці ў дарогу, і яна цяпер, ведаючы, які ў яе дамасед мужык, паводзілася так, быццам ужо наперад было ясна, што ехаць ёй; ды яна не зважала якраз на тую сваю пахібку, якая Грышку больш за ўсё не падабалася і якая магла, на яго розум, кінуць на Мішу цень, — гэта — жончына «пустата» ці, інакш, неразважлівасць. Можа, яе, гэтай «пустаты», і не столькі ў Лісаветкі было, як здавалася Грышку, і не так бы яна чапляла, абурала, калі б Лісаветка была проста жанчына — ці то малінаўская, ці то з бліжэйшае акругі, як жонкі ў большасці мужчын. Але ўся ў тым і штука, што Лісаветка была не з тутэйшых, Грышка прывёз яе ажно з Гомеля, які на той час лічыўся ледзь не краем свету. Так і казалі ў Малінаўцы бабы: Грышка ўзяў сабе жонку з-за свету.

Ехаў ён тады з заробкаў, з шахтаў Данбаса, куды загнала яго, як і многіх іншых беларусаў, пасляваенная нішчымніца; вёз тры чамаданы дабра, поўныя кішэні грошай і на пяць тысяч аблігацый, новенькіх, крамяных, якія потым (так пісалася ў газетах) зноў заменяць грашыма. На станцыі ў Гомелі ён выйшаў пакурыць; стаяла духата; да яго падбег маленькі замурзаны хлапчук, падняў выгнутую лодачкай далонь. Вочы ў хлапчука былі вялікія, чорныя і глядзелі з такім смуткам і нейкаю сабачаю ўтрапёнасцю, што ў Грышкі міжволі задрыжала размякчаная рэстаранным півам душа і абручом здавіла горла — ні дыхнуць, ні прадыхнуць; ён узяў хлапчука (пазнаў: цыганёнак) за плячо, і той надзіва мякка падаўся следам; ён прывёў яго да ларка, за шклянымі бакамі якога смачна, мядова адсвечвалі булачкі, і сказаў, каб той прасіў «колькі яму ўлезе». Цыганёнак глянуў на Грышку здзіўленымі вачыма, у якіх разам з хітрасцю: «Маніш?» — пырснула і глыбокая, нястрымная радасць дзіцяці: «Во пашэнціла!», выцягнуў са штаноў падол завэдзганай, спалавелай кашулькі, але ўбачыў у ёй ладную дзірку, праз якую магла праваліцца булачка; хуценька сашмаргнуў з плячэй кашульку — здаецца, нават трэснуў рукаў — і распасцёр яе з бессаромным нахабствам.

Грышка браў з прылаўка булачкі... Вочы ў прадаўшчыцы дасюль былі нейкія млявыя, санлівыя, ці што, а тут раптам ажылі і адно з іх заміргала. А Грышка кідаў і кідаў на распасцёртую кашульку булачкі. Цыганёнак спрытна, адным рухам увязаў іх, закінуў ношку за плечы і — «А раптам гэты «ачо мануш»1 перадумае?» — шмыгнуў у натоўп, які тут жа праглынуў яго, бы мышку стог сена.

Ён дасюль не ведае, ці яна пільнавала ўвесь час, як ён саступіў з падножкі вагона, закурыў, потым павёў цыганёнка да ларка, ці няўзнак лучыла на яго і па цыганскім чуцці, што, можа, не так даецца ад прыроды, як вытончваецца частай споведдзю чужой душы, супыніла: хвацка выгнула перад ім руку, як фея, трохі падцяла ўніз галаву, каб вочы, выкаціўшыся бялкамі, здаліся большымі і ўражлівымі. Затоеная ўсмешка, у якой было менш хцівае саладжавасці і больш звыклай жаночай гуллівасці, выпырхнула ёй на вусны, між якіх ядрана, як соль, блішчалі зубы. Яна была ярка-пякучая, прыгожая сваёю маладосцю. Такіх цыганак Грышка яшчэ не бачыў. Прызнацца, сярод цыган, якіх багата асела і ў Данбасе, Грышку падабаліся болей мужчыны — строгаю, панураю прыгажосцю чорных густых кучараў, часам змоладу пасівелых, усягды злучаных на пераноссі броваў, вусоў і смуглай скуры. У жанчын чамусьці ён не знаходзіў палкага хараства — звычайна былі худыя, на тонкіх нагах, з буйнаватымі насамі і — самае галоўнае — адпужвалі яго прыметнымі валаскамі на твары, падбародку і над верхняй губой асабліва.

Гэта была бледнатварая, русавалосая (яго здзівілі даўгія пасмы, заплеценыя ў касу), а вочы — вугальна-чорныя, як бы з сіняватаю смугою, падобныя на саспелую нечапаную сліву.

З-за яе ён спазніўся на свой цягнік, спахапіўся адно тады, калі пачуў свісток і чамусьці аглушальны стукат колаў па рэйках. «Багаж!..» Яна не выпусціла ягонай рукі, хоць і адчула, дакладней — убачыла, як злосць і адчай выплеснуліся з грудзей на вочы, а цёмныя, правугленыя пальцы згарнуліся ў ёмкі, жалезны кулак, які, канешне, не збіраўся біць, у ім чалавек сашчаміў у адзін міг нервовую ўзбуджанасць і, можа, нават страх, што міжволі атуляе ў холад кожнага, калі ён зняцяйкі апынецца на краі глыбокай прорвы ці перад кучкаю незнаёмых, нядобра настроеных людзей.

Ён разам увесь абмяк, ужо не думаючы пра багаж, але аддаючыся на спагаду той, што заблытала яго не выдумкамі сваімі, а жаночаю красою. Потым ён здзіўляўся, як мог зразу даверыцца незнаёмай жанчыне, ды яшчэ з роду такога, адвеку шалапутнага. Яе звалі Ліса, Лісавета, а пазней ці ўжо ў тую ноч, не помніць, яна стала для яго Лісаветкаю — імя, у якім яму чуўся родны, цёплы плеск Сажа, шолах ліп на гародзе, звон бліскучых сцяблін, што яшчэ не адубелі як след, а толькі выструніліся для таго, каб утрымаць пустую шчотачку коласа, які некаторага дня раскарануецца поўненькімі, бы сэрца, зярняткамі.

Лісаветка, як расказала, была не чыстакроўная цыганка: бацька яе, бесарабскі цыган, ажаніўся з украінкай, з якою і прывандраваў у Гомель; асеў там і ўладзіўся мясніком на базары. Грышка, на тры дні запазніўшыся, прывёз Лісаветку з сабою ў Малінаўку і на нейкі час стаў, мабыць, самым «сукаватым» чалавекам на вёсцы — яго (зразумела, болей з-за жонкі) усе чаплялі — позіркам, языкамі. Так зазвычай сярод жывога было і будзе. Грышка не крыўдзіўся, нават жартаваў: «От! Вон у табун новую карову падпусці — зразу ўсе да яе рагамі. А тут — людзі...» Але спакваля малінаўцы абвыкліся, пакрысе падзея счахла, і напамінкам пра яе засталася адно мянушка — Цыганка: усе да аднаго звалі так Лісаветку зaчы, а пры стрэчы называлі па імені.

...Дый пустая ці не пустая яна, Лісаветка, — клопату таго, проста не бабскага розума «ета дзела» — суд: там жа не слязам ды праклёнам месца, а разабрацца ва ўсім трэба, цвярозаю галавою, па справядлівасці каб... Толку, што гвалт усчнеш. Бегала ж яна, Лісаветка, даказваць Шапялёву, і ўсё попусту, можа, яшчэ больш разбалавала Мішу.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
— Если бы она улетела в овраг, мы бы уже делили полмиллиарда, — смеётся моя лучшая подруга за дверью палаты. — Потерпи, — шепчет мой муж. — Через три недели её признают недееспособной. Отели
0
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0
Наследство с последствиями
Наследство с последствиями
[Деловая литература: прочее / Финансы и кредит / Бизнес / Детективы]
Одно завещание. Семейный бизнес. И год, чтобы доказать, что я достойна наследства. Я получила контроль над Aтриум, но вместе с акциями мне достались чужие секреты, борьба за власть и родственники,
0
Мистер Биг и Счастье в кедах
Мистер Биг и Счастье в кедах
[Биографии и Мемуары / Путешествия и география / Дом и семья / Психология]
Любовь в Германии начинается с калькулятора, бизнес-плана на десятилетку и сверки страховок. Романтика? Не, не слышали. Но когда за дело берется одинокая айтишница с двумя детьми под мышкой и
0
Лабиринт Монтроуза
Лабиринт Монтроуза
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Англия, последние дни августа 1965 года. Закрытая школа для девочек готовится встретить возвращающихся с каникул учениц, юных леди из лучших британских семей. Но размеренную жизнь школы нарушает
0
Ненужная жена. Пленница опального дракона
Ненужная жена. Пленница опального дракона
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Приключения]
Муж не приехал меня спасать. Он прислал развод. Семь лет я была его верной женой. И когда опальный дракон похитил меня, потребовав в обмен свободу восемнадцати пленных солдат, я ни на мгновение не
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Босс. Проверка на верность 2
Босс. Проверка на верность 2
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы]
«Проверка на верность» — так называется агентство, куда я недавно устроилась на работу. К нам приходят проверять свои вторые половинки. И почти все не проходят проверку… Наверное, поэтому мой
0
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
[История / Философия]
Их называли безумцами, утопистами и опасными фанатиками, подрывающими общественный порядок. Они же считали, что свобода и достоинство человека не зависят от воли государства и его законов. Философ
0
Путешествие в Новый год по России
Путешествие в Новый год по России
[Детская литература: прочее]
Запрыгивай в сани – и вперед, в Новый год! Вместе с Никитой и волшебным олененком Шустриком ты увидишь, как по всей России люди встречают главный праздник в году – каждый по-своему, но всегда с
0
Энн с острова Принца Эдуарда
Энн с острова Принца Эдуарда
[Детская литература: прочее / Классическая проза]
Восемнадцатилетняя Энн Ширли вместе с верными друзьями покидает Эйвонли, чтобы начать учебу в Редмондском университете. Впереди девушку ждут новые знакомства, неожиданные испытания, радости и
0
Волшебное окно
Волшебное окно
[Образовательная литература]
Как снимается фильм? Кто «главней» — режиссер, оператор или артисты? Как готовят к съемкам юных исполнителей из числа самых обычных мальчиков и девочек? Каким образом возникают на экране картины
0
Побег в сказку и свекровь в придачу
Побег в сказку и свекровь в придачу
[Попаданцы / Русское фэнтези]
Ксюша себя не жалела, всем помогала. А что получила? За день до пятидесятилетия муж бросил, внук в гости к ней ездить отказывается, младшая дочь выживает из квартиры. Еще и с работы выгнали… Все
0
Скажи мне
Скажи мне "да"
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Владик-Владик... Словами не описать, сколько раз я представляла Садовского своим первым. Сколько раз сходила с ума, пока он неизвестно где зависал до утра... Сейчас я выросла. Мне восемнадцать, и я
0
Исцеление вечности
Исцеление вечности
[Городское фэнтези / Мистика]
Эдем — последний оплот людей в мире, где правят вампиры и бешеные, — отверг Эллисон Сикимото. Оставив своих спутников в безопасности, она отправляется на поиски Кэнина, который обратил ее и научил
0
Измена. Я все равно тебя верну
Измена. Я все равно тебя верну
[Современные любовные романы / Самиздат]
Я стала женой Карима Абашева по принуждению. Жестокий, сложный, богатый мужчина, в которого я влюбилась искренне. Думала, что все изменилось, между нами настоящие отношения. Взаимная любовь. Пока
0
Его версия дома
Его версия дома
[Эротика, Секс / Современные любовные романы / Самиздат]
Коул Я — Хищник 0-1. Я создаю системы, которые работают. Частная военная компания, империя, порядок — всё это требует продолжения. Наследник — не прихоть. Это необходимость. Слабые семьи рушатся. Моя
0
Не вижу зла (ЛП)
Не вижу зла (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Они думали, что им все сойдет с рук, но жестоко ошиблись. Их судили. Им вынесли приговор. Осталась только казнь. Никто не останется безнаказанным. Мы позаботимся об этом. Мы – Общество, и все,
0
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
[Сказка / Детская литература: прочее]
Все в Зелёном Бору знают, что каждый написавший книгу зверь может оставить её в Книжном магазине Лисов. В этом году их семейство готовится отпраздновать восьмидесятилетие магазина. Но в самый разгар
0