MoreKnig.org

Грыбавар: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

Грышка рэдка паліў у лазні, адно тады, калі прыязджала з раёна легкавічка і чалавек з яе гаварыў, каб сёння ці заўтра лазня была выпалена. Тады ён садзіўся на веласіпед і круціў на Лысую гару. Людзей, для якіх ён стараўся, бачыў, можна сказаць, назіркам, бо ніколі не плутаўся пад нагамі, не вытанцоўваў перад імі, свой клопат справіў, астатняе — старана. Былі яны, як здавалася яму, дабрадушныя, бестурботныя і ў той жа час упэўненыя ў сабе, сваіх паводзінах, словах і нават у смеху... Смяяліся шмат — і ўсмешкі на іх белых, выпешчаных тварах былі шырокія, шчырыя. Часам, гледзячы на іх, Грышка думаў, ці не ў рай ён зваліўся, да тых людзей, якім за іх бязгрэшнасць бог шчодра ды спаўна, як толькі можа адзін ён, адмераў шчасця. Але, дзіва дзіўнае, Грышка гэтым людзям ні грама не зайздросціў, бо, як здавалася яму ўвесь час, яны не ідуць, а коўзаюцца — ні табе якой задзірынкі, ні патарчакі... Дзе там задзірынка, калі вунь якія далікатныя, крохкія, бы сыраежкі, надта жанчыны — такую жонку, мабыць, не так проста і палашчыш, падлізванне мудронае трэба: хі-хі ды ха-ха, і рукі — каб не граблі, а мяккія, дагледжаныя і без мазалёў; неяк Грышка ваду нёс, а яны акурат загараць разлегліся на траве, ватныя коўдры падаслаўшы, — Грышка наткнуўся на іх зняцяйкі, звярнуць не мог і прайшоў міма; яго Лісаветка яшчэ як звон, а гэтыя такія ўжо рыхлыя — чуе ўслед: «Тонечка, нам перашкаджаюць... Можа, міліцыянера па рацыі выклічам, ох...»

За чатыры гады Грышка ўжо прывык да гэтых людзей і, калі доўга іх не бачыў, пачынаў як бы сумаваць, ці што. Ва ўсякім выпадку, дні яму здаваліся чорствымі, аднастайнымі; на душу ціснуў цяжар, хоць каравул крычы. Грышка станавіўся бурклівым і мог ні з таго ні з сяго ўсчаць сварку з Лісаветкаю, за што потым было сорамна і прыкра. Таму і людзі Міротнікава, якія, пэўна ж, такія, што і раней прыязджалі, былі яму цяпер не ў прымус, а як быццам жаданымі, блізкімі гасцямі, і Грышка намерваўся ім па шчырасці дагадзіць.

Грышка адкруціў краны ў бачках — ваду сцадзілі мінулы раз да кроплі, і добра, бо ўсё адно б зрудзела, — зноў закруціў. Спярша Грышка насіў ваду з Сажа вёдрамі — цяжка, што ні кажы, хоць і нязломкі яшчэ, — гэта ж трэба заліць сем на гарачую і адзінаццаць — на халодную. І бывае, што ўсё роўна мала — пялешчуцца ж, без усякага ашчадку, — тады яшчэ насі.

Але год назад Грышку прывезлі (з будтрэста тыя людзі былі ці адкуль?) рухавічок і шланг да яго — даўжэзны, калі скруціш у маток — ледзь падняць; плюс яшчэ электрашнур, такой даўжыні, як і шланг. Рухавічок гэты Грышка апускаў у ваду, размотваў шланг і шнур, цягнуў іх да лазні, дзе была разетка; уключаў рухавічок — і ён гнаў праз шланг у бачок ваду... Прыдумалі ж!

Грышка ўзяў пад левую паху рухавічок, кругленькі і гладкі, як кабанчык, а скручаныя ў маток шланг і шнур павесіў на сагнутую ў локці правую руку; пахіліўшыся, панёс да рэчкі. Бераг тут быў адхонны, нізкі — пясчаны клін, усыпаны блакітнымі палавінкамі мёртвых ракушак, плаўна і тонка, бы лямеш плуга, урэзваўся ў ваду, шчытна, як не спрэс, закрытую шырокім лісцем гарлачыкаў. Гарлачыкі якраз цвілі — над вадой на тонкіх шыйках хісталіся жоўтыя, ледзь не плоска расхінутыя бутончыкі кветак. На лісце, там-сям прадзіраўленае бліскучымі цёмна-сінімі жучкамі, любілі садзіцца лёгкія аранжавыя стракозы-кап’яноскі — дзьмуў слабы лугавы ветрык і варушыў ім крыльцы. Фыркнула з вышыні і гупнулася на лісціну, выціснуўшы наверх срабрыстую кроплю вады, плісіца, скрывіла чорную галоўку, каб дастаць кіпцюрыкам вока, запарушанае, мабыць, пылам з прыбярэжнага пяску, што бялеецца між чэзлымі, аб’едзенымі скацінаю лазовымі кусцікамі.

Грышка, хіснуўшыся, шчубоўкнуў рухавічок далей ад берага, дзе было глыбакавата, — забурліла і замуцілася вада, у ёй забліскалі вяртлявыя ўклейкі, якія перш (ад усплёску) сіганулі ў бакі, бы стрэлкі; Грышка выграб з кішэні крошкі хлеба, пацяруху і сыпнуў на ваду, панаглядаў за ўклейкамі, якіх сабралася цэлая плойма, за жывою і мяккаю, бы пакулле, расчасанаю плынню вады травою, у якую заблыталася чырвоная, падобная на варанага рака лісціна... У плечы прыпякала сонца — паднялося з-за гары, над сасоннікам, у вершалінах якога мільтусілася, дробна высвечвала маладыя смалістыя іголкі, і на іх там-сям загараліся маленькія зорачкі расы.

Ужо як падняўся зноў да лазні, адчуў, што прытаміўся; апусціўшы канец шланга ў бачок для гарачае вады, сеў на лавачку аддыхацца. Канешне, ужо не тыя гады, калі мог утрух дабегчы з Малінаўкі да лугу і не ўспацець нават. Добра во, што хаця ваду не трэба цягаць. Ён, праўда, нікому не скардзіўся, не кволіўся, і што ўважылі, паспрыялі добрыя людзі — дзякуй ім за гэта.

Хвіліны праз дзве шланг выпруціўся, і з яго зацурчэла, пругка забілася ў дно вада, акурат птушка крыламі. Не адключаючы, ён перанёс шланг у другі бак, наліў і яго; вырваў з разеткі шнур. Спяшацца не было куды, і Грышка не мітусіўся, рабіў спакваля і чынна. Тут жа так: парупся, выпалі лазню раней, чымся прыедуць госці, — яна выстудзіцца, дух схлыне — і ніякага парання; кепска будзе, калі і не ўправіцца ў час, падпіраць будуць: давай ды давай. А гэтага Грышка акурат і не любіў, калі над душою стаяць. Хаця тут турбавацца надта і няма з-за чаго: сказаў жа Міротнікаў, што недзе к шасці вечара павінны быць. Калі яны самі не падкачаюць, то Грышка да мінуты ўсё можа раскласці. Роўна дзве гадзіны папалі ў печцы бярозавага аблету — і духу хоць адбаўляй; каб не было гаркаты, дровы Грышка спальваў датла, на шэры прысак — яго потым выграбаў саўком, і чадам блізка не пахла.

Грышка пакалоў тапаром, які ўзяў пад лавачкаю ў прымыльніку, смаляны чурбачок, прыхаваны знарок на падпалку; схадзіў за лазню і прынёс два бярэмы аблету, які зімаваў складзены пры сцяне. Некалькі пален паклаў у печку, падсунуўшы пад іх смаліну ад чурбачка. Цяпер адно падторкні запалку і — зашумела-загуло; праўда, бывае, што павук затчэ павучынаю комін, і, пакуль дым праб’е яе — цягі няма: дым кудлаціцца ў лазні, выплывае праз дзверы, лезе ў шчыліны акенца; а як прарвецца праз комін, тады над комінам шмаццём, акурат брудная марля, матляецца павучына.

Грышка замацаў у кішэні запалкі, пачак папярос «Беламор» — балазе цяпер папяросы добрыя, не тое, што некалі, да вайны, мох ды лісце сухое смакталі. Сеў на лавачку — з акенца на правае плячо яму падала святло — і закурыў. Віўся ўгору нервовы дымок, а ў галаве круціліся думкі. Колькі таго жыцця ў чалавека, і яно — у вечных турботах, пакутах... От, што праўда, то праўда: век зжыць — не мех сшыць. А можа, чалавеку адно здаецца, што павінна быць іначай? Можа, так яму і наканавана жыць, там ужо як хто сам выкручваецца? У яго, Грышкі, во з Мішам бяда, а другі — нават сваю душу прыструніць не можа, таму яна і не судзіць яго крэпка, калі ўсякую брыду вычварае... Шкада, канешне, што дзеці не ўсягды ад бацькоў бяруць лепшае, лягчэй благое пераймаюць і, пакуль самі гузакоў не наклепяць — не сунімуцца. А чаму, дзе тут хто вінаваты — спытаць бы ў каго? Урадзіўся, кажуць, такі. Гэта цяпер неяк блытана ўсё, змяшалася ў кучу, а раней — род браў сваё: у працавітага бацькі і дзеці працавітымі вырасталі, у злодзея — па вокнах лезлі. Дзіва што — пастаянна жылі пры бацьках, на сенажаці ды палях раслі, пад снапамі; потым жаніліся, ладавалі сабе гняздо — новае ці бацькаву хату дзялілі... Адныя ва ўсіх клопаты-чобаты былі, памагаў брат брату... у шчытным клубку, як рой тых пчол. А цяпер што — вось у яго, Грышкі? Сын... лепш не ўспамінаць, дачка — тая ў свеце, без нагляду, можна сказаць, і няпраўда гэта — што вочы не бачаць, дык душа не баліць. Баліць, ды яшчэ як баліць... Не, усё-ткі латву тыя бацькі ды маткі робяць, каторыя сваіх дзяцей ля сябе прывучаюць, а не выпіраюць «у людзі». Во хаця б таго Валодзьку Шапялёвага ўзяць. З аднаго краю, як быццам усё добра — жыве ў Мінску, сям’ю, кватэру мае, работу харошую, а з другога — шкадуе, што не на зямлі ён, па Малінаўцы тужыць... Знаць, круці не круці, чалавеку гэта сувязь, пупавіна з сваёю зямелькаю край патрэбна, і ніякія там красоты-пашаноты яе не абрэжуць...

Грышка схамянуўся ад таго, што раптам не ўбачыў на плячы сонечнага святла і ў лазні шарэў паўзмрок. Аж потам праняло: няўжо так задумаўся, што часу мінулася шмат? Сутаргава сашмаргнуў з рукі кашулю — гадзіннік паказваў палову другой. «Дык што ж ета засціла сонца?» Выглянуў на двор: неба было зацягнута густою, цьмянаю сінечаю; маленькія лугавыя сонейкі — адуванчыкі — таксама пахаваліся, акрылі свае галовы зялёнымі хусцінкамі; трывожна шумелі чубы бяроз, гнуліся ў бок Сажа. «Зноў на дождж... Недарма ўранні крычалі, дралі глотку вароны», — падумаў Грышка, і не зразумець было, ці то ён радаваўся дажджу, што зноў прамочыць зямлю і будзе латва грыбам, ці то шкадаваў, што дождж зглуміць гасцям свята і настрой. Ва ўсякім выпадку, ён выглядаў неба ў прасветліну між дрэў з прагнаю заклапочанасцю: зачэпіць хмара дом рыбака ці прагоніць міма — туды, аж за Глубку?

Раптам блізка пачуў галасы. Мужчынскія. Гуду машын, здаецца, не было, і душа ў Грышкі адно зварухнулася, але не сцялася, як бывае, ад зляку. Высокі шчытны плот хаваў таго, хто ішоў, але галасы акурат набліжаліся да варот, якія Грышка пакінуў незапёртымі. Ён чамусьці спешна патрухаў да іх, хаця людзі ў такой вусцішнай змрочнасці былі якраз не лішнія — можна перакінуцца словам, аджывіць душу, пасмяяцца.. Але— што за людзі? Амаль нароўні з Грышкам у вароты ткнуліся мужчына ў саламяным шэрым брылі і хлопец год дваццаці, у руках яны трымалі вуды; у хлопца цераз плячо вісела пухлая школьная сумка, а з-пад пінжака мужчыны тырчаў выслізганы кончык тапарышча. Людзі Грышку былі знаёмыя — зрэшты, ён ведаў адно мужчыну, а гэты хлопец, няйначай, яго сын: у абодвух чорныя бровы і даўгія, з прыплюшчанымі дзюбачкамі насы. Мужчына быў з Дабранкі, Грышка ўспомніў нават прозвішча — Марчанок. Ды і як было не ўспомніць — мужчына ўзяў у жонкі (зразу пасля вайны) іх малінаўскую дзеўку — адну з пяці Чубатчыных дачок; а потым, як вярнуўся з Данбаса, Грышка купляў у старога Марчанка, у якога жыў тады і сын з маладою жонкаю, цёлку; пазней выпівалі разам у сталоўцы райцэнтраўскай. Помніцца, добра ўрэзалі, надта Марчанок, у міліцыю забіралі яго, ды Грышка адстаяў, не даў. Любіў, чутка хадзіла, малады Марчанок гарэлку, дый не дзіва было — тады яе, зусім дзяшовую, прадавалі на кожным рагу; зайшоў у сталоўку абедаць — тут жа, на месцы, бяры малянкоўскую шклянку, так сказаць, для апетыту. Здаецца, Марчанок і цяпер быў цёпленькі: рудыя вочы яго туманіліся, на зацемненым акрайкам брыля лбе блішчаў пот; перасмяглі вусны, і ён аблізваў іх раз за разам.

Марчанок таксама пазнаў Грышку, лісліва заўсміхаўся і пераступіў у двор, як гаспадар; услед за ім — і сын. Грышка пастараніўся, але не збіраўся ісці ў бок дома, куды яўна мерыўся Марчанок. Адно цяпер Грышка ўбачыў на ягоным зашмальцаваным пінжаку шырокую планку ўзнагарод і не стрымаўся, пажартаваў:

— Ты як на свята сабраўся.

— А што? — Марчанок не траціў гонару, а, падобна, гатовы быў казырыцца далей. — Сянні і ёсць свята. А ты вот не знаеш. Толькі, бачыш, я... І пры ардзянах! — стукнуў кулаком у грудзі і не адымаў кулака.

Грышка стаў прыпамінаць, што за свята на пачатку ліпеня — ясна, што не вялікае, пра якое звычайна ведаюць усе, а нейкае, мусіць, прафесійнае — іх жа, лічы, на кожны тыдзень прыпадае, і ўсіх не запомніш.

— Э-э, браток!.. — паляпаў Марчанок Грышку па плячы. — Каму-каму, а табе грэх не помніць пра етае свята. Дом рыбака вартуеш, а не ведаеш, што сянні дзень... рыбака, вот! — Марчанок уставіўся ў Грышку, каб пабачыць, як той здзівіцца. У Грышкі сэрца, канешне, ёкнула, быццам тое, што ён не ведаў пра свята рыбака, і праўда — вялікі грэх, але з твару не змяніўся. Падумаеш, свята! Канешне, для сапраўдных рыбакоў, тых, што па моры ды акіянах плаваюць, гэта — свята, а Грышка ўсягды дзень шахцёра прывячае, але ён, гэты дзень, яшчэ праз паўтара месяца, у канцы жніўня, — тады і чарку бярэ, сяброў-забойшчыкаў прыгадвае...

— Вот я з сынам і сабраўся на рыбу... кінуў свой трактар — не збяжыць. Здаецца, зрання на дождж не паказвала, хаця нешта ўсю ноч раны мае нылі, — спавядаўся Марчанок, быццам Грышку край цікава было слухаць, — а тута зняцяйкі хмары нацягнула... А мы дайжа ніякага плашчыка не захвацілі з сабою, дык во і бяжым сюдой, у дом рыбака. Тута і абначыцца можна будзе... праўда, Мацвеевіч? — дзіўна, што Марчанок ведаў яго, Грышку, па бацьку, і гэта воляй-няволяй адгукнулася ў душы калі не ўдзячнасцю, то прыемнаю лагодаю пэўна. Дзе ж тут заначуеш, падумаў Грышка, калі сказалі яму, як вартаўніком ставілі, — «не пускаць у дом рыбака пастаронніх». Грышка, баючыся, што сваім «чагоканнем» не спадабаецца, і каб не здацца зусім дурным, не спытаў тады, хто ж «пастаронні», а хто свой; пасля ўжо сам паўміў — што ўсе тутэйшыя, каго ён ведае і каго не ведае (ад аўтара — аналогія з «Пінскай шляхтай»: хто бачыў і хто не бачыў; пад увагу, просьба, не браць), а таксама прыезджыя, аб якіх яго не папярэдзілі, — пастароннія, астатнія — свае, могуць адпачываць у доме рыбака.

— Нельга, — сказаў Грышка не столькі з цвёрдасцю ў голасе, пасля якой у кожнага чалавека не застаецца і каліва сумнення ў зрушэнні сваіх надзей, колькі з упэўненасцю, што іначай ён зрабіць не можа.

— Чаму ета нельга? — спытаў Марчанок, і сын яго, падобна, здзівіўся таксама: заплюскаў вачыма — быццам на яго парывам упаў вецер. — Я — патомны рыбак, у мяне дзед з бацькам рыбу лавілі!..

— А таму што забаронена, — Грышка не паддаваўся на перапалку, а стараўся як след уталкаваць.

— Хто пасмеў забараніць? — здаецца, Марчанок і блізка не прымаў Грышкавы довады. — Я ўвесь час толькі і думаў, калі дабяруся да етай хаты... Казалі, тута пакояў многа. Аблюбаваць адзін сабе хачу, снасці ў ім пакінуць, во... тапор, — віхнуў азадкам.

«Многа хочаш...» — пасміхнуўся ў душы Грышка, зусім не з’едліва, а толькі ад думкі, якая прыйшла,— што не перавяліся на белым свеце целяпеі, наіўныя людзі; хоць і слова нянаскае — «наіўныя», але, здаецца, тут яму месца.

— Схавацца ад дажджу схавайся, — міралюбна сказаў Грышка, — і то на маю рызыку, а хазяйнічаць тута не дазволена. Дый п’яны ты — шчэ спаліш... Так што не развадзі анцімонію.

У Марчанка забегалі вочы, ён, падобна, не збіраўся ісці да паразумення, як і кожны чалавек, апантана і безаглядна зацяты ў сваёй праўдзе; знутры яго, канешне, падагравала гарэлка, востры пах якой — калі Марчанок падступіўся блізка — шыбануў Грышку ў нос.

— Мне ўсё дазволена! Бачыш?.. — І Марчанок тыцнуў пальцам сабе ў грудзі.

— Я знаю, што ты ваяваў, раніла... Ордэн пасля ўжо вайны ваенкамат уручыў табе... помніш, замочвалі? — Грышка думаў, яго словы Марчанка расчуляць, улашчаць — па той прычыне, што ўсякаму, як кажуць, мёдам на сэрца, калі раптам нехта чужы назаве яго заслугі,— ды выйшла іначай: Марчанок ажно віскнуў ад захлісту пачуццяў, якія, здаецца, перапоўнілі яго з беражкамі, як веснавая вада Сож.

— Вот іменна! Я кроў за Радзіму праліваў, а ты як крот у нару зашыўся, а цяпер камандуеш мной! Сыдзі з дарогі!.. — Марчанок, чырвоны ад натугі, яшчэ больш пацямнеў з твару, і кроплі поту на лбе пабольшалі.

Грышка хацеў сказаць, што ён таксама ваяваў, праўда, куля злітасцівілася над ім, затое снарад па яго душу прылятаў двойчы — адзін раз скубануў каля самых грудзей — сарваў гімнасцёрку і адно скуру апёк, другі — дзюбнуўся ў акоп, ды не ўзарваўся (як потым раскруцілі мінёры — аказалася, пілавіннем нашпігаваны), дык вось, Грышка хацеў пра ўсё гэта расказаць, але падумаў, што ў іх з Марчанком пачнуцца асабістыя дамаганні, папрокі, дый, калі ўжо на тое, град мазгі Марчанку не адбіў, сам ён знае, што Грышка на вайне быў і не абы-кім з яе вярнуўся, а старшым лейтэнантам.

— Калі б ета была мая хата, я б табе словачка не сказаў... — Дзіўна, Грышка паводзіўся так, быццам толькі яго воля была, пускаць Марчанка ў дом рыбака ці не. — І нават Лісаветку сваю аддаў бы...

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
— Если бы она улетела в овраг, мы бы уже делили полмиллиарда, — смеётся моя лучшая подруга за дверью палаты. — Потерпи, — шепчет мой муж. — Через три недели её признают недееспособной. Отели
0
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0
Наследство с последствиями
Наследство с последствиями
[Деловая литература: прочее / Финансы и кредит / Бизнес / Детективы]
Одно завещание. Семейный бизнес. И год, чтобы доказать, что я достойна наследства. Я получила контроль над Aтриум, но вместе с акциями мне достались чужие секреты, борьба за власть и родственники,
0
Мистер Биг и Счастье в кедах
Мистер Биг и Счастье в кедах
[Биографии и Мемуары / Путешествия и география / Дом и семья / Психология]
Любовь в Германии начинается с калькулятора, бизнес-плана на десятилетку и сверки страховок. Романтика? Не, не слышали. Но когда за дело берется одинокая айтишница с двумя детьми под мышкой и
0
Лабиринт Монтроуза
Лабиринт Монтроуза
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Англия, последние дни августа 1965 года. Закрытая школа для девочек готовится встретить возвращающихся с каникул учениц, юных леди из лучших британских семей. Но размеренную жизнь школы нарушает
0
Ненужная жена. Пленница опального дракона
Ненужная жена. Пленница опального дракона
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Приключения]
Муж не приехал меня спасать. Он прислал развод. Семь лет я была его верной женой. И когда опальный дракон похитил меня, потребовав в обмен свободу восемнадцати пленных солдат, я ни на мгновение не
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Босс. Проверка на верность 2
Босс. Проверка на верность 2
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы]
«Проверка на верность» — так называется агентство, куда я недавно устроилась на работу. К нам приходят проверять свои вторые половинки. И почти все не проходят проверку… Наверное, поэтому мой
0
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
[История / Философия]
Их называли безумцами, утопистами и опасными фанатиками, подрывающими общественный порядок. Они же считали, что свобода и достоинство человека не зависят от воли государства и его законов. Философ
0
Путешествие в Новый год по России
Путешествие в Новый год по России
[Детская литература: прочее]
Запрыгивай в сани – и вперед, в Новый год! Вместе с Никитой и волшебным олененком Шустриком ты увидишь, как по всей России люди встречают главный праздник в году – каждый по-своему, но всегда с
0
Энн с острова Принца Эдуарда
Энн с острова Принца Эдуарда
[Детская литература: прочее / Классическая проза]
Восемнадцатилетняя Энн Ширли вместе с верными друзьями покидает Эйвонли, чтобы начать учебу в Редмондском университете. Впереди девушку ждут новые знакомства, неожиданные испытания, радости и
0
Волшебное окно
Волшебное окно
[Образовательная литература]
Как снимается фильм? Кто «главней» — режиссер, оператор или артисты? Как готовят к съемкам юных исполнителей из числа самых обычных мальчиков и девочек? Каким образом возникают на экране картины
0
Побег в сказку и свекровь в придачу
Побег в сказку и свекровь в придачу
[Попаданцы / Русское фэнтези]
Ксюша себя не жалела, всем помогала. А что получила? За день до пятидесятилетия муж бросил, внук в гости к ней ездить отказывается, младшая дочь выживает из квартиры. Еще и с работы выгнали… Все
0
Скажи мне
Скажи мне "да"
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Владик-Владик... Словами не описать, сколько раз я представляла Садовского своим первым. Сколько раз сходила с ума, пока он неизвестно где зависал до утра... Сейчас я выросла. Мне восемнадцать, и я
0
Исцеление вечности
Исцеление вечности
[Городское фэнтези / Мистика]
Эдем — последний оплот людей в мире, где правят вампиры и бешеные, — отверг Эллисон Сикимото. Оставив своих спутников в безопасности, она отправляется на поиски Кэнина, который обратил ее и научил
0
Измена. Я все равно тебя верну
Измена. Я все равно тебя верну
[Современные любовные романы / Самиздат]
Я стала женой Карима Абашева по принуждению. Жестокий, сложный, богатый мужчина, в которого я влюбилась искренне. Думала, что все изменилось, между нами настоящие отношения. Взаимная любовь. Пока
0
Его версия дома
Его версия дома
[Эротика, Секс / Современные любовные романы / Самиздат]
Коул Я — Хищник 0-1. Я создаю системы, которые работают. Частная военная компания, империя, порядок — всё это требует продолжения. Наследник — не прихоть. Это необходимость. Слабые семьи рушатся. Моя
0
Не вижу зла (ЛП)
Не вижу зла (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Они думали, что им все сойдет с рук, но жестоко ошиблись. Их судили. Им вынесли приговор. Осталась только казнь. Никто не останется безнаказанным. Мы позаботимся об этом. Мы – Общество, и все,
0
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
[Сказка / Детская литература: прочее]
Все в Зелёном Бору знают, что каждый написавший книгу зверь может оставить её в Книжном магазине Лисов. В этом году их семейство готовится отпраздновать восьмидесятилетие магазина. Но в самый разгар
0