як рассыпаюцца ў парахню мёртвыя матылькі
шурпатых учэпістых пальцаў
прызвычаеных несупынна сьціскаць
паветра тут густое і вязкае нібы жэле
у ім не стаяць і ня падаць
не караскацца і не ляцець
адно канвульсіўныя павольныя рухі
мы як мухі заціснутыя між аконнымі рамамі
ня здатныя ані вызваліцца ані памерці
Божа! дай нам сьвятло Тваё і Тваю цемру
дакраніся да нас скальпэлем быцьця
пішы ім словы Твае на счарсьцьвелых скрыжалях мозгу
і з гэтых камянёў Госпадзе ствары дзяцей Сваіх
з гэтых камянёў
Божа, будзь з тымі, хто шукае і не знаходзіць. Амін.