MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Насталі халады. Наглядчыкі ў мазанцы распрацоўвалі чарговы план пошукаў экспедытара. Іх нараду перабіў стук у дзверы. На парозе стаяў Байрамаў з пляскатым матрацам і коўдраю пад пахаю. «Грамадзянін начальнік, дзякую вам за кватэру, — ён ткнуў пальцам у столь. — Цяпер там холадна. З’язджаю ў барак. Я чуў усе вашы аператыўныя нарады і ледзьве стрымліваў смех. Хіба ж можна было траціць такую мансарду? Дзякую вам». Гарбушын і яго наглядчыкі толькі лыпалі вачыма і непрыстойна лаяліся, а з іх доўга кпілі стралкі: «Ну як, паймалі Байрамава?»

Пасля рэабілітацыі ў 1956 годзе я ўпершыню трапіў у Гагру, паехаў на экскурсію ў Сухумі. Дай, думаю, зайду ў адрасны стол, можа, знайду свайго лагернага друга. Толькі назваў яго прозвішча, як, нічога не гаворачы, жанчына вывела мяне на ганак, рукою паказала на беленькі домік на ўзгорку: «Вот в этом доме и живет Хума». — «Не, мне патрэбен Байрамаў». — «Вай, он и есть Байрамов, а весь Сухум его с детства называет Хума — черненький». У лагеры ўсе яго звалі Коля замест непрывычнага Ніязі. Мы сустрэліся з ім, як родныя браты. Байрамаў ужо быў членам партыі, узначальваў курортгандаль у Новым Афоне, а потым буйнейшы рэстаран «Амра». Мы аж да світання ўспаміналі нашы лагерныя прыгоды і рагаталі з пошукаў Гарбушына. Я ў яго доме ўбачыў і адчуў сапраўдную каўказскую гасціннасць, шчодрасць і непадробную шырыню душы; калі мы хадзілі і ездзілі па горадзе, я пераканаўся, што яго ведае кожны сухумец, і не толькі ведае, а шчыра паважае. Мы з ім часам перапісваліся, у святы абменьваліся віншаваннямі, перазвоньваліся па тэлефоне. У наш век перапіска — з’ява рэдкая, і нікога не здзіўляе доўгае маўчанне.

Неяк у Кактэбелі я разгаварыўся з пісьменнікам Фазілем Іскандэрам. Ён сухумец, а ў Сухумі адзін аднаго ведаюць амаль усе. На ўсякі выпадак спытаўся пра Байрамава. «Ён быў маім дальнім родзічам». — «Чаму быў?» — здзівіўся я. «Летась ён памёр ад невылечнай хваробы. Яго праводзіў увесь горад», — з сумам і шкадаваннем сказаў Іскандэр. «У доме жыве яго сын Джамал. Ён стаў у Сухумі вядомым санітарным урачом». Так я страціў яшчэ аднаго добрага друга: удары трыццаць сёмага дабівалі і ў сямідзесятыя гады.

А ў той час, калі мы з Байрамавым сёрбалі баланду з аднаго кацялка, мне заставалася сядзець больш за два гады, ды яшчэ ў дадатак было пяць гадоў пазбаўлення правоў. Гэта як таўро на лбе колішняга катаржніка. З ім не сунешся нікуды на людскую работу, не паселішся там, дзе захочаш, і чакае цябе лёс адрынутага ад людзей, загнанага, нікому не патрэбнага бадзягі. Куды паткнешся з часовым «воўчым пашпартам»? З ім затрымае кожны міліцыянер. Расла трывога не толькі за сябе, а і за Алю, за будучае нашага нашчадка, а ён, яшчэ не вядомы, але ўжо любімы існаваў зусім побач і ўсё часцей і настойлівей напамінаў пра сябе. Яго чакалі і Аліны сяброўкі па фабрыцы: прыносілі абрэзкі мультану і паркалю, бязі і ўпаковачнай марлі. Старая мілая латышка Ганна Янаўна Балодзіс шыла распашонкі, з каляровых абрэзкаў — коўдрачку і чэпчыкі.

Настала снежная марозная зіма. Печы ў бараках ледзьве грэлі, і Аля часта прыбягала ў нашу будаўнічую канторку да грубкі, добра напаленай «айцом Іосіфам», перад адбоем павольна вярталася ў свой халодны барак.

Звечара круціла і грукала завея, а ў поўнач пастукаўся бальнічны санітар, марудны, сівавусы дзед Пашчанка: «Доктор просыла сказаты, що у вас вжэ е донька, щоб вранці відвідалы іх». Да раніцы я не заснуў, а як толькі развіднела, пабег у стацыянар. Міна Сіманаўна павіншавала мяне і сказала, што пасля цяжкай ночы яны спяць. Праз гадзіну я трымаў чырвоненькі, кірпаты, вільготны і цёплы камячок, — роднае дзіця, народжанае ў няволі. На нас глядзела і ўсміхалася бледная і змізарнелая Аля. Усе стараліся ёй памагчы: пекар Сярчук засоўваў мне пад бушлат кавалак цёплага хлеба, нешта ў кішэню запіхвалі кухары і капцёр Коля Болаў, Бахцін прыслаў два свежыя гурочкі з цяпліцы. Мяне кранала ўвага людзей, на чыю ласку я не спадзяваўся. Часам кавалак хлеба прыносіў з пякарні дрэвакол Хведар Жылуновіч, родны пляменнік Цішкі Гартнага, засуджаны за сувязь з «ворагам народа», хоць бачыўся з тым некалі славутым дзядзькам лічаныя разы. Мудры тбіліскі шавец Грыша Сіхуралідзе з кажушных рукавоў пашыў Алі зграбныя і цёплыя бурачкі, каб не мерзла ў дарозе. I ўсё гэта без просьбаў, усё ад шчырага сэрца.

Праз тыдзень ледзь акрыялую Алю з дзіцём адпраўлялі на бальнічны лагпункт № 2. Там, за зонаю, былі яслі для арыштанцкіх дзяцей (яшчэ вольных), а ў зоне — спецыяльны барак для «мамак». Яны бачылі сваіх дзетак толькі некалькі разоў на дзень на кармленні. Па сігналу ў рэйку лётам ляцелі мамкі на вахту, каб не спазніцца і не адстаць. Канваір іх прыспешваў: «Бабы, не мешкать. Пятнадцать минут, и вылетай строиться. Неча искать своё. Талкай сиську первому попавшему. Все оне общие». А кожная ж шукала сваё, і адразу не знойдзеш, калі яны ўсе ў аднолькавых каравых анучках і аднолькава галосяць, як шпачаняты, раскрытымі ратамі. Мамы за пазухаю прыносілі цёпленькія пялёначкі і не заўсёды паспявалі перапавіць і накарміць. I тут дзейнічала нязменнае: «Давай! Давай!»

Лёс народжаных у лагеры быў просты і часам трагічны. Дзіця ў яслях трымалі да трох гадоў. Калі маці яшчэ не вызвалялася і ніхто з радні не забіраў нашчадка арыштанткі, яго пад любым прозвішчам адпраўлялі ў невядомы дзіцячы дом. Як казаў той стралок, яно станавілася «общим».

Нашай дачушцы гэта не пагражала. У мяне тэрмін канчаўся праз паўтара года, у Алі — праз два. Мы ўсё прадумалі і разлічылі, спадзеючыся, што нас усё ж выпусцяць.

I вось настала пара развітання ўжо не з адною, а з дзвюма дарагімі істотамі. А калі давядзецца сустрэцца? Калі дзіця адымалі ад грудзей, маці звычайна засылалі на нейкі далёкі лагпункт, каб бацькі не сустрэліся ніколі. Так нас перавыхоўвалі «гуманісты». На вахту вывелі чалавек восем: каго адпраўлялі на каменданцкі, каго ў бальніцу. Аля стаяла паперадзе з дачушкаю на руках. Свяціла зыркае сонца, лясы зіхацелі ружовым інеем, слаўся лёгкі марозны туманок. Да станцыі Пастой кіламетраў пяць па лясной дарозе, а колькі там чакаць цяплушку, ніхто не ведаў: чыгунка лагерная, дакладнага раскладу не было, цягнікі хадзілі рэдка і стаялі, пакуль разгрузяць або загрузяць таварныя вагоны. Невялічкі этап прынялі два немаладыя канваіры Ягор Смірноў і маўклівы і змрочны Плятнёў. Я напярэдадні папрасіў у начальніка дазволу праводзіць Алю да станцыі. Як толькі іх вывелі за браму, я дачушку захутаў у свой бушлат і панёс да Пастоя.

Пакуль ішлі, добра прыгрэла сонца, з вецця з шоргатам асыпаўся іней, да рэзі ў вачах іскрыўся снег, патыхала хуткаю вясною, а дарогаю ішлі няшчасныя, спакутаваныя, ні ў чым не вінаватыя сумленныя людзі. Іх падганялі, абражалі і лаялі пажылыя вясковыя дзядзькі, якім загадалі пільнаваць і ненавідзець, а калі спатрэбіцца, — страляць. Таму іх і звалі стралкамі.

Збіты з дошак вакзальчык не апальваўся. Настылыя сцены ўкрыліся белаю шчэццю шэрані. Побач з вакзалам была перавалачная база нашага лагпункта і хатка вартаўніка. У ёй спыняліся вольныя і экспедытары ў чаканні цяплушкі. Гаспадарыў тут акуратны і разважлівы бесканвойны Торшын. З халадэчы вакзала я панёс сваё дзіцятка ў цёплую старожку. Пры адпраўцы Алін пропуск застаўся на вахце, і яна апынулася пад канвоем. Колькі я ні ўпрошваў і ні ўгаворваў пусціць у старожку маці, чуў адно: «Не положено».

Праз паўгадзіны галоднае дзіця ўсчало страшэнны плач, ніякія суслы і калыханні не памагалі. Я пабег у халодны вакзал упрошваць, каб пусцілі Алю пакарміць дачку. У настылым, забруджаным пакоі нельга было нават бушлат расшпіліць, не тое што… Смірноў згаджаўся, што Аля была бесканвойная, і схіляўся пусціць яе на маю адказнасць, а бязбровы, пабіты рабаціннем Плятнёў гугнявіў адно: «Не положено». Я вярнуўся ні з чым, а дзіця заходзілася да сінявы. Якраз на лёгкіх саначках пад’ехаў Цокур, пачуў плач і зайшоў у хату. Я расказаў, чаго плача дзіця. Ён моўчкі выйшаў і неўзабаве прывёў Алю. Яна калацілася ад холаду, а як толькі ўзяла на рукі дачушку, тая сціхла і зацмокала губкамі. Да адыходу цяплушкі мы былі разам, а пры развітанні абаіх душылі слёзы.

Маркотныя дні цягнуліся марудна. Часам з экспедытарамі удавалася перадаць маім дзяўчатам на пялёнкі кавалак упаковачнай марлі або якую злыбеду, каб не прапала малако.

У канцы сакавіка пацяплела. Асядалі сумёты, па ўгноенай фурманкамі дарозе беглі ручаінкі, пад нагамі хрумсталі шыбкі беленькіх ільдзінак. Пабольшалі дні, запахла вясною, я марыў як-небудзь праскочыць да сваёй маленькай «нелегальнай» сямейкі, але мара заставалася мараю. Аднойчы ўвечары рахункавод Марфа Карчынская паклікала да тэлефона. Я захваляваўся, бо нічога добрага не чакаў ад начнога званка. У трубцы пачуў Алін плач. Падумалася самае горшае. Я алёкаў з дрыжачаю трубкаю ў руцэ. «Кажы хутчэй, што з Таняю (у яе ўжо было імя)?» — «Мяне… выз-ва-ляюць», — пачулася скрозь плач. «Дык чаго ж ты, дурнічка, плачаш? Радавацца трэба. Калі адпраўляюць?.. Пытаюся, адпраўляюць калі?» — «Праз тры дні. А як жа ты застанешся?» — «Я з вамі на ўсё жыццё… ту-ту-ту…»

Спагадлівы Цокур дазволіў мне паехаць развітацца з Аляю і дачкою. Між іншым буркнуў: «Не ўздумай пакрыўдзіць ці пакінуць іх. Тваё шчасце, што сустрэў такую жанчыну. Схадзі да Болава, скажы ад майго імя, каб што-небудзь даў ім на дарогу».

У доўгім вузкім бараку жыло каля дваццаці мамак з розных лагпунктаў. Усе нешта шылі, латалі, распускалі, вязалі і чакалі сігналу на кармленне дзяцей. Я баяўся, каб часам іх не пераблыталі ў яслях. Супакойвала Аля: «Нашу я па плачу здалёк пазнаю». Увесь дзень мы былі разам. Аля расказвала, што яе бацька, патомны рабочы, бясконца пісаў заявы, абіваў парогі, збіраў подпісы, стукаўся ва ўсе дзверы. I вось яе вызвалілі «за отсутствием состава преступления». Я радаваўся, што яна едзе дадому, і непакоіўся, як жа сустрэнуць бацькі, якімі плёткамі забрудзяць свярбячыя языкі недаткнёную некалі, чыстую і сумленную дзяўчыну, ці не ўзненавідзяць бацькі «агіднага спакусніка». Супакоіла Аля: бацькі ўсё ведаюць, рады прыняць унучку і яе бацьку.

Мы развітваліся каля вахты позна ўвечары і ніяк не маглі развітацца: разыходзіліся і вярталіся зноў, баяліся страціць адно аднаго назаўсёды. Наўкол слаўся вільготны туман, асядаў і спаўзаў з дахаў і стрэшак на вышках мокры снег, кроплі вільгаці дрыжалі на калючках туга нацягнутых дратоў вакол зоны, праз шэрую вату аблокаў часам прабіваўся і знікаў месяц. Я выйшаў за вахту, а маленькая постаць яшчэ доўга стаяла каля брамы.

У яслях чамусьці не гарэла электрычнасць. У калідорах і ў пакоях мільгалі капцілкі. Мяне спыніла немаладая, відаць, вечна заспаная нянька. На маю просьбу адказала, як ім загадана: «Ваабчэ-то не паложана!» А я не адступаў, гразіўся, што не выйду да раніцы. I ўсё ж, бурчучы, вынесла загорнутае ў шэрую мокрую пялёначку дзіцятка. Маё ці не маё? Прыгледзеўся — адкапылена верхняя губка. Яна. У яслях было холадна, з маленькага роціка пыхкалі струменьчыкі пары. Я прытуліў дачушку да ледзь цёплай грубкі, хукаў, цалаваў лобік, нешта шаптаў пяшчотнае, а слёзы самі каціліся па шчоках за каўнер. «Калі ж я пабачу цябе, дачушка, ці дажыву да твае сталасці?»

«Досыць тут вільгаць разводзіць. Іншыя кабялі сюды і носа не кажуць, а гэты распусціў нюні. Давай чашы, а то запаздаеш», — забрала нянька дачушку, і я пахлюпаў па гразкай дарозе да станцыі.

Ехаў на тармазной пляцоўцы ў вільготную цемень ночы, толькі ўдоўж дарогі цямнелі верхавіны хвояў і елак. На стыку з веткаю да нашых складаў цягнік запаволіў хаду, я саскочыў з падножкі і плюхнуўся ў падталы снег. На лагпункт прыйшоў позна. На вышках паблісквалі цыгарэткі вартавых, у бараках мільгалі газнічкі, бо электрычнасць выключалі з адбоем. I такім сумам, такой тугою сустрэла мяне маўклівая зона…

Пасля развітання

Я лічыў тыдні ад ліста да ліста. Ішлі яны марудна, некім прачытаныя і затрыманыя. Аля жыла ў бацькоў на невялічкай станцыі паміж Масквою і Ленінградам. Лісты супакойвалі і суцяшалі, хоць і адчувалася, як нялёгка жывецца на нішчымным бацькоўскім пайку. А вайна ўжо грымела на подступах да Берліна. З Глуска мне паведамілі — разбамбілі дзядзькава селішча, а ён сканаў у чужой хаце. Абарвалася апошняя сувязь з роднымі мясцінамі.

Затрыманыя да канца вайны чакалі Перамогі і свайго вызвалення. Не ведалі, што яшчэ некаторых пакінуць у зоне «до особого распоряжения». Без асаблівых спадзяванняў збіраўся ў дарогу Алесь Пальчэўскі, бо і яго ніхто не чакаў на волі: жонка ад страху выраклася яго, а потым адцураўся сын, пакінуўшы незагойную рану і скараціўшы бацьку век. I ўсё ж я зайздросціў свайму другу, што ён выйдзе з гэтага пекла на паўтара года раней за мяне.

Надышоў май. Вецер часам прыносіў чаромхавы пах з недалёкіх нізін і зараснікаў. Позна ноччу з восьмага на дзевятае я пачуў урачыстыя пазыўныя Масквы. Лагер спаў, а мяне затрымала дзённая зводка да поўначы. Голас Левітана абвясціў пра Перамогу Савецкага Саюза над фашысцкай Германіяй і безагаворачную капітуляцыю нямецкага камандавання. Радасць перахапіла дыханне, я кінуў усё і пабег з барака ў барак з адным словам: «Пера-мо-га!» Людзі спрасоння абдымаліся, цалаваліся, крычалі «ўра!» і ўжо не спалі да раніцы. I ў нас у гонар Перамогі быў абвешчаны выхадны дзень. Пасля абеду правялі мітынг, і начальства пераканалася, якіх патрыётаў яно трымала і мардавала за калючым дротам. Пра гэта мне прызнаўся Цокур, а Грыгарэнка і «кум», відаць, думалі іначай. Затрыманыя да канца вайны збіраліся ў дарогу. Была абвешчана амністыя вайскоўцам, вызвалялі евангелістаў і трох палкоўнікаў. Матуль мне пакінуў свой маскоўскі адрас, а самога яго загналі аж за Урал. З Пальчэўскім развіталіся на вахце, і адразу зрабілася пуста і маркотна, не было з кім перамовіцца словам, а мне ж яшчэ сядзець да кастрычніка наступнага года. Заўсёды апошні год, апошнія месяцы і дні цягнуцца асабліва марудна. Я закрэсліваў рысачкі, а іх заставалася яшчэ шмат.

Праз пару месяцаў мяне парадаваў Алесеў ліст: яго ўзялі на выкладчыцкую работу ў Рудзенскую школу. Гэта абнадзейвала і мяне, і я часцей задумваўся, куды мяне закіне лёс, дзе тая хата, што прытуліць мяне, дзе тыя людзі, што падтрымаюць або адштурхнуць назаўсёды: у мяне ж яшчэ пяць гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Хто адважыцца ўзяць на работу з такою анкетаю? Усё было ненадзейна і няпэўна. Маглі ж мяне пакінуць «до особого распоряжения», вызваліць без права выезду з лагера, мог «кум» па любым даносе стукача навесіць новы тэрмін, трэба ж было яму адрабляць сваю зарплату. Ніхто з нас не ведаў, што яго чакае заўтра, думалася самае горшае.

У ліпені 1946 года маёй дачушцы быў год і пяць месяцаў, і Аля адважылася прывезці яе на знаёмства з бацькам. Дабіраліся яны доўга, у брудных перапоўненых вагонах, з перасадкамі, валяліся на заплёваных вакзалах, але неяк даехалі. Аля дамаглася дазволу толькі на «асабістую перадачу» — на вахце аддаць з рук у рукі сухары, махорку і развітацца. Але ж я быў бесканвойны. Са згоды начальніка пасяліў сваіх дзяўчат у пакойчыку Мішы Капітанакі пры ветлячэбніцы і патаемна, каб не ведаў камандзір узвода і ўпаўнаважаны оперчэкісцкага аддзела, наведваў іх кожны дзень. Беленькая чарнавокая дачушка на першым часе цуралася мяне, не ішла на рукі, не хацела ніяк называць, а я так марыў пачуць з яе вуснаў «тата». Яна яшчэ доўга дзічылася і не прызнавала мяне. Каб ніхто не бачыў, мы ўтраіх хадзілі ў лес збіраць суніцы, пару разоў наведвалі на пасецы суровага з выгляду і добрага душою Самсонава. Я рабіў вялікі крук і ў зону вяртаўся з другога боку, бо маглі ж мне навесіць новы тэрмін за парушэнне рэжыму і сувязь з вольнымі, але мы былі навучаныя горкім вопытам, і добрыя людзі ахоўвалі ад турэмшчыкаў наша маленькае крадзенае шчасце. Развітваючыся, я ўпершыню пачуў «папа», зайшлося ад радасці сэрца, горла перахапіў даўкі камяк.

Як жа мне было горка і цяжка без іх аднаму аставацца, не ведаючы, што мяне чакае ў будучым. Пасля амністыі паменела людзей, заставаліся «эсбээмаўцы», былыя старасты і паліцаі, дабывалі свае дзесяцігодкі «контрыкі» пяцьдзесят восьмай пробы, узору 1937 года. У маім самаробным календары ўсё меней і меней заставалася рысачак да запаветнай даты — 19 кастрычніка 1946 года.

Ад’езд

Дачакаўся! Еду на каменданцкі лагпункт афармляць дакументы на вызваленне. Тут сказалі, што часовы пашпарт і даведка пра адбыццё тэрміну будуць гатовы толькі праз тыдзень. Чакаю ў палатцы разам з амнісціраванымі, вызваленымі, «абмежаванцамі», з крымінальнікамі і нашым братам — «палітыкамі».

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0