MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

На вахце ў збітай на вуха кубанцы стаяў сам Вахонін. Тварам ён мне чамусьці нагадваў партрэты самадзержца Паўла I — кірпаты, з пукатымі вачыма і адвіслымі шчокамі. Ён, заўсёды на лёгкім падпітку, трымаў на шворцы лютую аўчарку з натапыранымі вушамі, вываленым чырвоным языком і вострымі вялізнымі ікламі. Значыць, сёння начальнічак будзе пацяшацца. Ён прапусціў доўгую калону лесарубаў, асядлаў каня, даўжэй адпусціў павадок і паехаў за апошняй брыгадай. Ззаду звычайна ледзьве калываюцца дахадзягі. «Ану, падцягніся, маць вашу туды-сюды, контрыкі!» — крычыць начальнік і пускае аўчарку. Яна збівае з ног апошняга, шкуматае яго рыззё; Вахонін хвошча няшчаснага бізуном і весела рагоча. Гэта была любімая забава начальніка-садыста. Казалі, што ён спрабаваў спакусіць Вольгу Рыгораўну, а ёй падабаўся прыгожы ленінградскі інжынер Паша Баярскі. Вахонін нічога не дамогся, а Баярскі загрымеў на штрафны лагпункт. Адзінага доктара адправіць на павал ён не мог. Хто б тады лячыў зняволеных і вольных? Ён лаяўся і тупаў нагамі на Вольгу Рыгораўну, што многа вызваляе ад работы лесарубаў, а зусім нямоглых адпраўляе ў слабасільную каманду. Дакторка цярпліва тлумачыла: калі будзе пасылаць у лес хворых, павялічыцца смяротнасць, а за гэта не пахваляць ні начальніка, ні санчасць.

Я ўсё яшчэ хадзіў вечарамі на санпаёк і трохі акрыяў і падужэў. Часам мілая Валянціна Міхайлаўна казала: «Зайдзіце ў амбулаторыю». Я ціха стукаўся ў дзверы. У прыёмным пакоі перад расчыненымі дзверцамі грубкі глядзела на агонь Вольга Рыгораўна. Яна распытвала, як я жыву, задавала балючае пытанне, ці пішуць з дому. Я расказваў, што ў Мінску засталася маладая жонка з хлопчыкам, народжаным пасля арышту. Ведаю, што іх выселілі з кватэры, Таню выключылі з інстытута. На першым часе прыходзілі лісты, а вось ужо другі год — ні слыху ні дыху. Дзе яны, што з імі, нічога не ведаю. А невядомасць — самая страшная пакута: ці не пасадзілі і іх, ці жывыя яны? Вольга Рыгораўна, як магла, суцяшала, а каб забыцца, прасіла чытаць вершы. Мая маладая памяць іх трымала мноства. Я чытаў Блока і Ясеніна, Багрыцкага і Пастарнака, «Про это» Маякоўскага і лірыку Пушкіна. Не называючы аўтара, я прачытаў:

Было яшчэ некалькі строф у тым жа стылі. Пасля доўгай паўзы Вольга Рыгораўна спытала, ці не я гэта напісаў. Я разгубіўся і назваў прозвішча неіснуючага аўтара. На развітанне яна падала маленькую мяккую руку і сказала, што назаўтра мяне ўключыла ў спіс вызваленых ад работы. Я падзякаваў і паўтарыў вядомую прымаўку: «Дзень кантоўкі — месяц жыцця».

Зімою 1940 года нечакана Вольгу Рыгораўну выклікалі на вызваленне. Яна затрымалася на некалькі дзён, пакуль здавала санчасць фельчару з шостага лагпункта Ізоту Іванавічу Цымбалюку. Праводзілі Вольгу Рыгораўну ўсе, хто быў у зоне. На развітанне яна мяне абнадзеіла: «Лёд крануўся. Спадзяюся сустрэцца з вамі ў Ленінградзе. Я напішу». I вызваленых на каменданцкі лагпункт вялі пад канвоем. Павёў стралок і выратавальніцу многіх арыштантаў і вольных.

Ліста ад Вольгі Рыгораўны я не дачакаўся. Праз многія гады ў ленінградскім адрасным стале мне адказалі: «Такая не значыцца». Хутчэй за ўсё загінула ў блакаду, а каб засталася ў сваёй санчасці да канца тэрміну, магчыма, жыла б і цяпер. Што лепш, ніколі чалавек не ведае наперад.

Больш на волю і на перагляд спраў з адмененымі прысудамі нікога не выклікалі. Я цярпліва чакаў свае чаргі. Пілаваў дровы, хадзіў на начныя пагрузкі, кончыліся мае санпайкі і «кантоўкі», ніхто мне не пісаў. Адчуваў сябе адзінокім, пакінутым, нікому не патрэбным у свеце. Праўда, зрэдку прыходзілі пасылкі з Глуска ад дзядзькі: чорныя сухары, рукавок фасолі, кавалачак сала і пачак цукру. Гэта была адзіная ўцеха і падтрымка. А душа прагла хоць маленькага суцяшэння, аддушыны, спадзявання, забыцця. Мокры, змораны, хадзіў вечарамі на рэпетыцыі лаўрэнёўскага «Разлому». Іграў не нейкую там эпізадычную ролю, а рэвалюцыйнага матроса Гадуна.

Начальнік КВЧ, Пятро Іванавіч Марозаў, чалавек недалёкі, мітуслівы і спагадлівы, быў вялікі аматар самадзейнасці, рознымі праўдамі і няпраўдамі даваў палёгку ўсім удзельнікам спектакля. А ў лагеры былі людзі ўсіх спецыяльнасцяў — мастакі, сталяры, бутафоры, скульптары. Афармленне нашых спектакляў набліжалася да прафесійнага. Сцэна нагадвала палубу сапраўднага карабля. Дэкарацыя кватэры Бярсенева будзіла ўспаміны пра волю. Спектакль паўтаралі некалькі разоў, нават выязджалі з гастролямі на суседнія лагпункты. Марозаў хадзіў імяніннікам.

Аднойчы ён мяне ўгаварыў напісаць п’есу на лагерным матэрыяле, паказаць ударнікаў і прагульшчыкаў, прыдумаць вясёлыя прыпеўкі, карацей, «даць мабілізуючы матэрыял». Для гэтага паабяцаў на тыдзень вызваліць ад работы. Як тут не згодзішся? Выйдзе не выйдзе, а тыдзень пракантуешся. I я напісаў вершаваную, месцамі нават дасціпную двухактоўку з патрэбнаю начальству назваю «Лес — Родине». Яе ставілі здатныя да спеваў і танцаў драмгурткоўцы. На спектаклі аўтар падпіраў плячыма халодную грубку, і ніхто яго не заўважаў. А воплескаў было многа, некаторыя «героі» адразу пазнаваліся, а з дзесятак чатырохрадкоўяў увайшло ў лагерны фальклор.

З прадстаўлення я прыйшоў у сваю палатку спустошаны, з уражаным аўтарскім самалюбствам: ніхто мяне не заўважыў, ніхто не прывітаў. Успомнілася маё даўняе супрацоўніцтва з толькі што створаным у Мінску тэатрам юнага гледача і выдатным рэжысёрам Кавязіным. Для тэатра рабочай моладзі перакладаў драму Бурштэйн «Працяг будзе», глядзеў, як яе рэпеціруе таленавіты і палымяны Міхаіл Зораў, успаміналіся прэм’еры і радасць дачынення да зробленага сапраўднымі мастакамі.

Брыгада ўжо спала. Я падаслаў целагрэйку на голыя нары, накрыўся бушлатам і патануў у свет успамінаў, летуценняў і сноў. Аж у палатку з грукатам увайшоў дзяжурны з ліхтаром і гучна назваў маё прозвішча: «Давай на адной назе да начальніка!» Я прахапіўся і адразу не зразумеў, чым правініўся. Ага! Дапісаўся! Начны выклік да начальніка, або «кума» — верны кандзей. Папрачыналіся і мае суседзі. Яны разумеюць, куды мяне бяруць. Вытрасаюць па каліве махорку, збіраюць на закрутку паперу, Міша Плашчынскі суе засохлы кавалачак хлеба. Мяне сякуць дрыжыкі. Па пустой зоне дзяжурны вядзе да начальніка. Свеціцца толькі адзінае акно ў яго кабінеце. Няўжо маю работу над п’есай палічыў прагулам? А можа, у ёй знайшоў палітычна шкодныя думкі, тады — цэнтральны ізалятар, новае следства, «контррэвалюцыйны рэцыдыў» і новы давесак да маіх дзесяці гадоў.

Вахонін сядзеў за сталом адзін у накінутым на плечы шынялі і ссунутай на лоб кубанцы, ружовенькі і прапахлы густым перагарам. Я спыніўся ў парозе і далажыў, што прыбыў па яго загадзе. За мною стаяў дзяжурны з ліхтаром. «Можаш ісці, Тарасаў», — буркнуў начальнік. Памаўчаў, агледзеў мяне ад лапцей да макаўкі. «Гэта ты са сваёй галавы зварганіў гэтую храновіну?» Усё ў мяне абарвалася ўсярэдзіне. «Па заданні начальніка КВЧ. Ён сам усё правяраў і ўхваліў». — «А кім быў на волі?» Я расказаў. «Хм, жур-на-ліст! Пя-са-цель. Чаго ж табе не хапала на волі? У контррэвалюцыю пацягнула? Язык доўгі, ці напісаў, чаго не трэба?» Я сказаў, што ні ў чым не вінаваты. «Усе вы не вінаватыя, а чырвонец адвалілі за здарова жывеш? Усё гэта глупства. А ты, відаць, башкавіты. Складна ў цябе выходзіць. Унь як рагаталі. Адно кепска… Здагадваешся? Не? Няўжо такі тупы? А хто больш за ўсіх змагаецца за лес ро-дзі-не, га? Рукавод-ст-ва! Паняў?» — «Паняў, гражданін начальнік». — «Ты ў якой брыгадзе? Куўшынава? Та-ак. Скажы заўтра Марозаву, што я загадаў аформіць цябе днявальным у КВЧ і сачыняй так, як трэба. Ясна?» — «Ясна, гражданін начальнік». — «Ну, чашы».

Я вярнуўся на свае нары, рады, што не трэба ўставаць на развод, што хоць трошкі акрыяю ад павалу і бясконцых пагрузак. Узбуджаны нечаканым паваротам лёсу, доўга не мог заснуць, варочаўся на мулкіх нарах, засланых мокраю целагрэйкаю, на бярозавай плашцы замест падушкі.

Марыў, як «закіпіць» работа ў КВЧ, хоць і было няёмка перад сябрамі па брыгадзе, што ўбіўся ў прыдуркі. I апраўдваў сябе самога: а хіба было б лепш, каб настыраўся з самадурам, каб дагарэў у кандзеі ці «слабасілцы», каб яшчэ адным нябожчыкам стала больш? У кожнага свой лёс, свая дарога. Я яе прайшоў сумленна, каб выжыць, каб некалі расказаць праўду нашчадкам.

Брыгада «ух»

Вясна саракавога года была ранняя і дружная. У лясных лагчынах яшчэ ляжаў падталы шэры снег, прыцярушаны карою і ігліцай, прыгрэтыя сонцам узгоркі папрастрыквала кволая траўка, падсохла разбітая паўсотняй фурманак возчыкаў дарога. Брыгады ўжо не хлюпалі па суцэльнай калатушы, а пераскоквалі з грудка на грудок, цалялі ў падсохлыя каляіны.

Ачапленне было кіламетраў за пяць ад зоны. Яно пачыналася штабелямі дроў, накатамі шасціметровага кругляка, ярусамі рудстойкі і пропса, дробнага падтаварніка і шпал. Склады драўніны расцягнуліся кіламетры на чатыры ўздоўж і на кіламетр углыб. Прыйшла пара вывозіць арыштанцкую прадукцыю на будоўлі, на шахты, на заводы, у нейкія далёкія гарады, дзе ніхто і не здагадаецца, што кожнае бервяно паліта слязьмі, магчыма, іх родзічаў ці знаёмых.

Каб вывозіць, трэба падвесці чыгуначную ветку, як тут яе завуць, «вус». Дзеля гэтага прыехаў прадстаўнік чыгуначнага аддзела лагера бесканвойны інжынер Сцяпан Агурцоў. Тэрмін у яго быў невялікі, і ён вольна ездзіў па ўсёй тэрыторыі лагера. Вясёлы, трошкі цынічны малады чалавек неяк разгаварыўся са мною; мы знайшлі агульную мову і пасябравалі.

Увечары мяне выклікаў начальнік і загадаў прыняць брыгаду на будаўніцтве чыгункі. Я адмаўляўся, бо ніколі чыгунак не будаваў. Агурцоў паабяцаў, што за дзень навучыць усім прамудрасцям, работаю будзе кіраваць сам. «А якую брыгаду прыняць?» — «Заўтра на разводзе ўбачыш і павядзеш», — сказаў начальнік.

Я доўга думаў пра сваю новую пасаду і не ўяўляў, з каго мне набяруць брыгаду. Ноччу прайшоў цёплы дожджык, зямля курылася блакітнаю параю. Развод закончыўся, а ніякай маёй брыгады не было. Падышоў Агурцоў: «Ты толькі не палохайся і не лезь у бутэльку. Чыгунку мы з табою пабудуем і выратуем людзей. Слухайся толькі мяне, і ніколі не пярэч. Я з начальнікам пра ўсё дамовіўся». Браму зачынілі, а маёй брыгады няма. Аж гляджу, з ізалятара адзін за адным выпаўзаюць зацятыя «адказчыкі» з вялікім кандзейным стажам. Яны месяцамі не працавалі, даходзілі на трохсотках і рэдзенькай поліўцы. Каб вырвацца ў стацыянар, адны зашывалі сабе рот, прышывалі гузікі на голыя грудзі, рэзалі чэрава, калечылі рукі, абы толькі не хадзіць на работу.

Некаторыя мае будучыя брыгаднікі з зімы не вылазілі з кандзея, таму былі ў дзіравых целагрэйках і ватных штанах, мультановых малахаях, зарослыя і бледныя, але вясёлыя і языкатыя. «Брыгада ух, работает да двух. Начальнічак, лады, дай болей баланды». Асабліва ўсе блацякі любілі гаварыць у рыфму. Былі сярод іх «зладзеі ў законе» — ад шыі да пят у кваліфікаваных татуіроўках Колька Сцёпін і невысокі, бялявы і прыгожы Толік Кузняцоў. У яго была адзіная наколка, але на ўсю спіну — ілюстрацыя да пушкінскай «Песні аб вешчым Алегу»: коннік, кудзеснік, чэрап і змяя. Унізе чатырохрадкоўе: «Так вот где таилась погибель моя! Мне смертию кость угрожала! Из мертвой главы гробовая змея шипя между тем выползала…» Відаць, наколваў кваліфікаваны мастак. Як толькі было цярпець такую пакуту? Між іншым, надпіс для Толіка быў прарочы. Гады праз два расказвалі, што на нейкім іншым лагпункце за тое, што «ссучыўся» (здрадзіў сваім) ці прайграўся, Толіка соннага засеклі ў бараку, а вінаватага так і не знайшлі, ды і не надта шукалі.

Нарэшце маю брыгаду пастроілі. Агурцоў з усмешачкай і жарцікамі расказаў пра ўмовы працы: работа здзельная — норму схапілі і — у зону, за перавыкананне — трэці кацёл і кіло дзвесце хлеба. Пасля вячэры ўсё, што астанецца ў катлах, — чыгуначнай брыгадзе. «Ну як, лады, хлопцы?» Маўчаць, не вераць. «Вас я не пакрыўджу, але ўкалваць прыйдзецца без дурыкаў». — «А ты не цямніш, начальнічак без намордніка?» — «Што вы, хлопцы». — «А ты забажыся па-блатному». — «Бля… буду», — ляпнуў сабе ў грудзі Сцяпан і перахрысціўся пад агульны рогат. «А цяпер у сталоўку! Стоп! Стоп! Вы ж не табун, а брыгада. Строем за брыгадзірам». I мы пайшлі. У хлебарэзцы выдалі кожнаму па шасцісотцы, накармілі густою баландою і абедзеннаю кашаю.

Павесялелі мае дахадзягі. Як яны прагна ўміналі дзённую пайку, як выскрабалі і вылізвалі міскі. У інструменталцы ахвотна разбіралі рыдлёўкі, ламы і кіркі. Дарогу пачыналі весці ад канца складаў да магістралі. Капалі глыбокія кюветы, а грунт выкідалі на будучае палатно. Хоць і худыя, знясіленыя, дахадзягі, як мурашкі, выкарчоўвалі пянькі, махалі рыдлёўкамі, варочалі ламамі і пазіралі на дзве тычкі ў канцы нашага ўчастка. Да першай — сто працэнтаў, да другой — сто пяцьдзесят. Там свяціў трэці кацёл і вялікая пайка. Акорднае заданне — найлепшы прыганяты для лагерніка. Яго найбольшая мара — хутчэй з’есці сваю порцыю і легчы на голыя нары. I мае «рабацягі» стараліся і прыспешвалі адзін аднаго. Трохі адставаў прыгожы азербайджанец Касімаў. Яго вялізныя чорныя вочы глядзелі пранізліва і сумна. З разадраных па швах некалі ватных штаноў свіцілася бруднае смуглае цела, на прапацелую майку надзета дзіравая целагрэйка. Я спытаў, ці ёсць у яго яшчэ якое-небудзь адзенне. «Есть», — і Касімаў высмыкнуў з прарэхі рубец заношаных трыкатажных трусоў: «Вот, нэ знаю, как ему фамілія». — «Трусы», — падказаў я. «Тур-русы. Забил сапсэм». — «Кім жа ты быў на волі, Касімаў?» — «Я- я? Я била лёчик». — «На якіх самалётах лятаў?» Здзіўлена глядзіць на мяне Касімаў і ўсміхаецца: «Сапсэм не летал. Я лёд возил», — рагочам удвох. Сапраўды, і смех і грэх з такога «агітатара».

Агурцоў быў асаблівым прыхільнікам маёй брыгады. Ён, відаць, хацеў выратаваць хранічных адказчыкаў, падкарміць іх, паставіць на ногі. Выкарчуем два пні, а ў рапарцічцы іх ужо чатыры, пералапачваем жоўты пясочак, а дзесятнік піша: «твердый глинистый грунт с извлечением валунов». Хто іх лічыў, хто праверыць, які там быў грунт? А гэта давала вунь які высокі працэнт!

З першых дзён мая брыгада «чыгуначнікаў» пад рогат усяго лагпункта стала ўдарнаю і стаханаўскаю. Ніхто не любіць аднастайную марудную работу ад званка да званка, асабліва калі норма вялікая, а пайка малая. А тут работа акордная — зрабіў і — на бакавую, і пайка свяціла самая важкая. Вось і стараліся з дапамогаю разумнага Сцёпкі Агурцова. Калі ён недзе ёсць і цяпер, дык не адзін чалавек абавязаны яму жыццём, і дзеці тых дахадзяг прыйшлі ў гэты свет таму, што выжылі іх бацькі.

Аднойчы мы прыйшлі на вахту, калі сонца толькі звярнула з паўдня, і трэба ж было сутыкнуцца з начальнікам. Ён як затупае, як вырачыцца: «Вы чаго гэта? Хто дазволіў? Усёй брыгадай у кандзей захацелі? Брыгадзір, далажы!» Я паказаў рапарцічку, падпісаную дзесятнікам. Сто трыццаць працэнтаў. Начальнік зірнуў на маіх абадранцаў, пакруціў галавою і засмяяўся. Стралок пацвердзіў, што працавалі без перакуру і дзесятнік дазволіў весці ў зону.

«Хрэн з ім. Наша дзела даць рабсілу, а яны няхай разлічваюцца. А вы будзеце ўкалваць — новае абмундзіраванне дадзім».

«Мы работы не баімся, на работу… сам панімаеш, гражданін начальнічак. Ударнікі, адным словам. На зіму бяры нас у прыдуркі. З мяне класны пекар будзе. Тут усе кухары, капцёры і бухгалтары. Вунь Касімаў свой лётчык», — зарагатаў і адбіў чачотку Толік Кузняцоў. «А на цябе, здаецца, нарад прыйшоў», — успомніў начальнік. «Можа, на работу ГУЛАГ запрашае? А калі на штрафняк, схаваюся, не знойдзеце. Мне цяпер і тут добра», — прызнаўся Кузняцоў.

Мы баяліся, каб начальнік не павярнуў назад на трасу. Аж не, пакруціў галавою і пайшоў праз вахту. Пусцілі ў зону і нас. Сцёпка Агурцоў шчодра нам выпісваў трэці кацёл за неіснуючыя валуны, пянькі і цвёрды грунт і паступова адносіў вешку далей і далей. Хлопцы нібыта не заўважалі і ўкалвалі не лянуючыся. Мне Агурцоў тлумачыў сваю «методу»: «Так, як цяпер, яны ніколі не працавалі і наўрад ці будуць працаваць. Ты ж ні разу не крыкнуў на іх «давай, давай». Акордная работа — найлепшы прыганяты. Беручыся за рыдлёўку, чалавек павінен ведаць, колькі ён павінен зрабіць і што за гэта будзе мець. Бачыш, як яны варушацца і слухаюцца цябе, бо вераць: ні ты, ні я не ашукалі іх ні разу. Зірні, як яны ад’еліся. Пасля галадухі чалавек становіцца як налівач, а сыты ўжо не захоча садзіцца ў кандзей на трохсотку».

Аднойчы я прыхварэў, і брыгаду павёў сам Сцёпка. Хацеў паказаць, на што здатны, і ўвечары прынёс мне падпісаць рапарцічку на сто пяцьдзесят працэнтаў. Следам за ім зайшоў Касімаў, памыты, пачышчаны, у новых картовых штанах і кашулі. Усміхаецца і маўчыць, потым працягвае з-за спіны беленькую булачку са свайго «стаханаўскага» пайка. «Кусай, биригадир. Ты балной. Кушай, пажалуста». Я паўпінаўся, потым разламалі булачку напалам і з’елі ўдвох.

Туфта была туфтой, а чыгуначны «вус» рос з кожным днём і састыкаваўся з галоўнаю магістраллю. Зажурылася мая брыгада, што кончылася «лафа» і «стаханаўскія» абеды. Пачаліся пякельныя пагрузкі. Паражняк падавалі адзін за адным пераважна ноччу. Нарадчыкі і дзяжурныя бегалі па зоне з ліхтарамі — лавілі ўцекачоў, а яны зашываліся на гарышчы, хаваліся ў моргу, толькі б не ісці на пагрузку. Загрузіўшы два эшалоны, людзі валіліся з ног, засыналі на хаду, ламаліся і падалі пад цяжарам сырых шпал, не здалелі ўскаціць даўжэзнае бервяно, яно зрывалася з пакатоў, калечыла, а то і на смерць раструшчвала не надта спрытнага грузчыка.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0