MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

Пагрузка была не для маіх «стаханаўцаў». Пачаліся «мастыркі»: прыкладалі да цела пялёсткі люцікаў, а праз пару дзён з’яўлялася мокрая флегмона, набівалі тэмпературу, на вогнішчы прыпальвалі пятку, абы толькі не ісці на пагрузку. Некаторыя зноў падаліся ў ізалятар. Аднойчы па дарозе на пагрузку прыгожы хлапчук з Магілёва Лёнька Філонаў (мабыць, мянушка стала прозвішчам) вільнуў за разлапісты выварат, затаіўся, стралок прайшоў каля яго і не заўважыў. Вопытны «кішэннік» і «дамушнік» Лёнька Філонаў бясследна знік. Відаць, недзе на перагоне зашыўся ў гружаны вагон і паехаў на волю.

Толькі пасля пагрузкі спахапіліся, што не стае чалавека. Гадзіны тры на вахце трымалі ўсе брыгады, з аўчаркамі абшасталі ўсе склады і лесасеку, у загружаныя дрыўмі вагоны паролі пікамі, а Лёньку не знайшлі. Доўга мяне цягаў упаўнаважаны чэкісцкага аддзела за «садзеянне ўцекачу». Брыгаду перавялі ў рэжымныя. Мае хлопцы дзякавалі Лёньку, што выратаваў нас ад начных пагрузак.

Смерць ангела

Пасля вызваленчага паходу Чырвонай Арміі на захад 1939 года наш лагер стаў інтэрнацыянальным. Увосень прыбыў этап з Польшчы: мужчыны ў ніколі не бачаных шыкоўных гарнітурах і палітонах, з блішчастымі скуранымі чамаданамі і партфелямі, жанчыны ў капялюшыках, светлых пальцечках з пелярынкамі і ў лайкавых пальчатках на зграбных ручках. З Бесарабіі прыгналі дзевяноста трох малдаван у доўгіх суконных бурнусах, у кажушных камізэльках і каракулевых стаўбунаватых шапках. Быў сярод іх колішні пракурор, некалькі святароў і звычайныя сяляне — вінаградары і кукурузнікі.

У польскім этапе трымаўся незалежна паважаны ўсімі землякамі былы таварыш міністра, быў і маленькі, сівенькі і надта ж гаваркі банкір. Ён кожнаму расказваў, колькі яго мільёнаў захоўваецца ў швейцарскім і лонданскім банках. А цяпер ён працаваў «рухавіком» — увесь дзень тузаў за вяроўку прымітыўнае прыстасаванне, што шчапала дранку на дах. Перакоўваўся, вывучаў на практыцы, як дастаюцца мільёны.

Дужэйшых паслалі на павал і на пагрузку, жанчын на акорку драўніны, самую прыгожую ўзяў за прыбіральшчыцу на пякарню Коля Зотаў, колішні буйны махляр і прайдзісвет, з добра падвешаным языком і ўяўнай адукаванасцю. Начальства яму патурала ва ўсім: ён за кошт прыпёку шчодра карміў усіх вольнанаёмных.

Тыдні праз два палякі ўжо не пазнавалі адзін аднаго ў лагерных неданосках. Іх бессаромна распраналі вольныя і блатары, брыгадзіры і дзесятнікі, кухары і капцёры. Уркі на дзвярах свайго шалмана павесілі прыгожую фанерную шыльду «Ларёк». Многія палякі пацягнуліся туды, спадзеючыся нешта купіць. Ім у дзвярах рабілі «цёмную» — на галаву накідвалі коўдру або бушлат, вытрасалі кішэні, здымалі пінжак, папярэджвалі, калі каму заікнецца, прырэжуць, давалі ў каршэнь кухталя, і небарака ляцеў з ганка, мінаючы прыступкі. Некаторыя беглі скардзіцца на вахту. «Дзе абрабавалі?» — «У ларку». Пасля аперацыі шыльда часова здымалася. Наглядчык з пацярпелым ішлі ў сапраўдны ларок і, як кажуць, цягнулі пусты нумар. Потым шыльда вывешвалася зноў для чарговага «наіўняка».

Большасць гарнітураў, чамаданаў, паліто і партфеляў пераплыла за зону, у шафы і куфры начальнікаў і стралкоў. Іх бессаромна выменьвалі за хлеб, цукар, махорку, за невялікую плату. Пекар Коля Зотаў з дапамогаю вольных адпраўляў дадому пасылку за пасылкаю.

Менш прывабнаю была вопратка малдаван, але і іх хутка пераапранулі ў неданоскі трэцяга тэрміну. Паплыў за зону шыкоўны сурдут былога пракурора Бесарабіі Прусакова, з тонкага сукна — сутана айца Іоны. Валіць лес, грузіць вагоны, будаваць ляжнёўкі яны былі не здатныя. Пайкі не цягнулі вышэй за чатырыста-пяцьсот грамаў, рэдзенькая баланда на першы кацёл, лыжка ячменнай кашы, а часам за невыкананне нормы ўся брыгада з вахты ішла без затрымкі ў кандзей. У многіх малдаван паацякалі твары, пад вачыма пазвісалі вадзяністыя мяшэчкі, пабляклі і апусцелі вочы.

Першымі апускаліся ў лагеры не загартаваныя працаю кволыя інтэлігенты. Яны пачыналі длубацца на сметніках каля кухні, вылізваць чужыя міскі, станавіліся абыякавыя, пераставалі ўмывацца, трацілі чалавечае аблічча і годнасць, ад жывых ішоў нейкі трупны дух. Па зоне сланяліся патэнцыяльныя смертнікі. На работу ісці яны не здалелі, без тэмпературы санчасць вызвалення не давала, значыць, садзіліся ў кандзей, а там неўзабаве — дарога на вахту з біркаю на вялікім пальцы правай нагі.

Самых саслабелых пасылалі ў брыгаду лапцяплётаў. У зямлянцы з невысокаю надбудоваю бязногія і кульгавыя дзяды забяспечвалі галоўным абуткам лесарубаў — вяцкімі лапцямі на сорак вушак. Сярод лапцяплётаў былі свае стаханаўцы і ўдарнікі і, седзячы, зараблялі трэці кацёл. Паслалі да іх вучыцца двух маладых польскіх дахадзяг. Колькі яны ні біліся, а цалкам лапця не сплялі: адзін неяк агораў насок, другі пятку, і панеслі здаваць у капцёрку кожны па паўлапця, каб не лічыліся прагульшчыкамі і не начаваць у кандзеі. Ну ж і парагатаў з іх капцёр Яша Смірноў, а яны, няшчасныя, стаялі і плакалі.

З польскімі і з малдаўскімі прозвішчамі сяк-так асвойталіся, а прыбыў вялікі этап з Грузіі, і пачаліся пакуты для брыгадзіраў і работнікаў бухгалтэрыі: усе прозвішчы здаваліся на адзін капыл. Іх блыталі ў продстале, блыталі нарміроўшчыкі, блыталі рэгістратары санчасці. Пакуль было цёпла, сыны Каўказа яшчэ неяк трымаліся, а ўдарылі маразы, закруцілі завеі, дарогі і тайгу завалілі высокія сумёты, учарнелі, згорбіліся, закалаціліся ад голаду і сцюжы некалі прыгожыя і дужыя землякі «вялікага» Сасо і пасыпаліся адзін за адным, як мухі. Пакуль дойдзе да ачаплення — духі вон. Трэба ж абтаптаць, падсекчы камель. Пачнеш пілаваць, а пілу заціснула. Вопытны лесаруб ведае, як даць рады, а бедныя дзеці сонечнага поўдня выбіваюцца з сілы, пакуль зваляць адно дрэва. Ніхто іх не вучыў гэтай рабоце: пілу з сякераю — у зубы і гайда ў лес, а там хоць пуп развяжы, а норму дай. Дрэвы падалі абы-куды, і гінулі пад імі дзесяткі бездапаможных лесарубаў. Ніхто па іх не заплакаў, не паведаміў радні, як загінуў іх пакутнік.

На такіх санчасць складала на вузенькай паперцы акт: «Памёр ад запалення лёгкіх» або «ад сардэчнай недастатковасці», а дзе і калі пахаваны, засталося таямніцаю назаўсёды. За тыдзень нябожчыкаў набіраўся поўны дашчаны хляўчук, названы моргам. Укамянелую зямлю было не ўкапаць, а хаваць неяк трэба. За поўнач голыя, закасцянелыя ад марозу трупы, адных удоўж, другіх упоперак, укладаў на сані хозвозчык Мяфодзій Кастроў, вывозіў у лес за конбазу і да вясны завальваў снегам. А як растане зямля, было не да нябожчыкаў, ды і знікалі яны неяк таямніча з таго месца. Толькі часам знаходзілі косці і чарапы.

Ад сцюжы, голаду і непасільнай работы, асабліва грузіны і малдаване, падалі на хаду. Яны хутка трацілі волю, надзею і чалавечае аблічча; апускаліся маральна і фізічна, голад іх гнаў да скрынак з кухоннымі адкідамі, яны прагна грызлі салёныя галовы траскі, абпіваліся вадою, ногі, твары распухалі да шкляной празрыстасці, і людзі нячутна згасалі. Раніцай будзяць на паверку, а ён нежывы. Брыгадзір не надта спяшаўся даваць на нябожчыка весткі ў санчасць, каб яшчэ дні два мець лішнюю пайку на брыгаду. Здаралася наадварот: па зоне блукалі «жывыя нябожчыкі». Не надта пісьменныя брыгадзіры часам памыляліся: памрэ Гогіберыдзе, а ў рапарцічцы спішуць Насарыдзе. I ён з раніцы ходзіць высвятляць, чаму яму не даюць пайку. У продстале тлумачаць, што ён памёр. «Вай, слюшай, зачем умер? Я ещё живой». I тупае небарака, жывы нябожчык, у санчасць па даведку, што ён сапраўды яшчэ жывы.

Малдаване ўсё ж неяк трымаліся, лягчэй пераносілі маразы, каго не абабралі блацякі, насілі кажушныя душагрэйкі, і лесапавалам яны авалодвалі спрытней. Маладыя хлопцы стараліся зарабіць большую пайку і давалі больш за сто працэнтаў. Але ўсе былі замкнёныя, маўклівыя і змрочныя. Толькі і пачуеш: «Буна даміняца», «буна сяра». Іх парадзелая брыгада жыла асобна, але не надта дружна, часам усчыналіся сваркі, а за што, не разбярэш. Брыгадзірам у іх быў не то малдаванін, не то ўкраінец Іон Саўчук, чалавек патрабавальны і жорсткі. Ён адразу засвоіў галоўную лагерную паганялку: «Давай! Давай! Маць-перамаць!» Хто не вырабіў норму, таго з вахты здаваў у кандзей, дагаджаў начальству, каб толькі ўтрымацца ў брыгадзірах.

Неяк на пагрузцы наша брыгада стаяла побач з Саўчуковаю. Пакуль выводзілі загружаны састаў, усе разам паселі вакол вогнішча. Грузчыкам прывезлі дзежку застылай на марозе баланды з турнэпса і вотруб’я. Значыць, зноў грузіць усю ноч, а раніцай ісці на павал. Цяпер успамінаю, і не верыцца, што гэта мог вытрываць галодны чалавек, хоць і вытрымлівалі адзінкі. Мы пракліналі чыгунку, што самі пабудавалі, глядзелі на бясконцы склад — і апаноўваў жах, што ўсё гэта суджана нам перацягаць на ўласных гарбах. Звалімся, вывезуць за вахту, прыгоняць новых, і на іх долю хопіць.

Каля вогнішча побач са мною сядзеў, відаць, некалі прыгожы, з сумнымі вачыма малады малдаванін Рубежу. Сёрбаў ён баланду неяк далікатна, не хапаючы, не давячыся. Заўсёды быў маўклівы і стрыманы, нават калі яго лаялі, маўчаў і ўсміхаўся. Я пацікавіўся, чым ён займаўся на волі. «Літаратурай». Прызнаўся і я сваёй адданасці прыгожаму пісьменству. Хутка мы разгаварыліся. Рубежу добра гаварыў па-руску і расказаў, што доўгі час збіраў матэрыялы пра службу Пушкіна ў Малдавіі, пра вытокі яго «Цыган» і вершаў, калісьці напісаных у Кішынёве. Расказваў ён павольна, узважваючы кожнае слова, успамінаў асабліва любімыя строфы і чытаў свае пераклады іх на малдаўскую мову.

Пасля гэтай пагрузкі мы ўжо не абміноўвалі адзін аднаго: затрымліваліся хоць на некалькі хвілін. Рубежу быў лепшым лесарубам і грузчыкам у брыгадзе Саўчука. Ён, мабыць, паверыў, што сапраўды «лучковая піла і канадскі тапор — карацейшы шлях да вызвалення», авалодаў лучковай пілою, спрытна валіў дрэвы з пня, раскражоўваў, калоў, словам, выкладаўся, не шкадуючы сілы, абы зарабіць большую пайку і залікі, у якія некаторыя па наіўнасці яшчэ верылі.

Напрадвесні пабольшалі дні, на ўзлобках падтаваў снег, рудзелі праталіны, на іх, як аладкі, ляжалі колцы з адмецінамі, пазразаныя з шасціметровых бярвенняў, — сляды зімовай туфты.

У многіх лагернікаў крываточылі дзёсны, выпадалі зубы, пачыналіся паносы, малдаване іх звалі «дзіарыя», а медыкі — цынга. Даўжэй за ўсіх трымаўся Рубежу.

З павалу вярталіся яшчэ завідна. Неба ачысцілася ад воблакаў, праз цёмныя верхавіны лесу мігцела, драбілася іскрамі вялікае сонца. Прадвесне радавала цяплом, зялёнаю травою, саладкаватымі дудкамі, а летам — чарнічкаю і сыраежкаю. Арыштанты, як трусы, елі ўсё, што расло ў лесе, і ратаваліся ад цынгі і страшэннай пелагры.

Наша парадзелая, абшарпаная і саслабелая брыгада ўваходзіла ў зону апошняю. Ладны, падцягнуты вахцёр у хромавых ботах, сініх брыджах, перацягнутай папругаю гімнасцёрцы, нібы лапаткаю, фанернаю дошчачкаю адграбаў пары і запісваў, колькі вярнулася з лесу. Я толькі ступіў у зону, бачу — прыткнуўшыся да сцяны вахты, сядзіць Ангел Рубежу. Каля ног — закураны кацялок. Я азваўся: «Уставай, Ангел, прастынеш». А ён маўчыць, галава звісла на грудзі. Дакрануўся да пляча, цела паволі хіліцца на правы бок. У твары — ні крывінкі, вусны пасінелі, збялеў кончык носа. Няўжо Ангел адляцеў у лепшы свет? А раптам можна яшчэ выратаваць.

Пабег у санчасць, прывёў лекпома. Той прыадкрыў павекі і спакойна сказаў: «Група «Д». Прыйшлі санітары з насілкамі, і знікла яшчэ адна добрая душа. У гэты дзень Рубежу выканаў паўтары нормы і не дайшоў да барака. Параліч сэрца. Колькі іх спынілася, колькі разарвалася ад пякельнай работы, крыўды і гора?

Група «Д» расла з кожным днём, а брыгады адпаведна радзелі. У начальства быў план, і яно патрабавала ў ГУЛАГа новай і новай рабсілы (сапраўды, сіла была рабская), ГУЛАГ даваў заяўкі аператыўным органам, значыць, зноў начамі шасталі «чорныя вораны», круціўся няспынны канвеер у следчых кабінетах, і на Поўнач ішлі эшалоны з закратаванымі люкамі, стогнамі: «Ва-а-ады-ы!» «Хле-ба!» Везлі будучых лесарубаў і кандыдатаў у групу «Д». Памятаю — у пачатку месяца на работу выходзіла каля шасцісот чалавек, а праз два месяцы — толькі шэсцьдзесят. Так з малдаўскага этапу к вясне астаўся жывы адзін брыгадзір Саўчук. I ён дайшоў: высокі, як тычка, тонкі, звонкі і празрысты, з ацёчнымі нагамі, вадзяністым тварам і патухлымі вачыма трапіў у «слабкаманду» — гэтую перасылку на той свет.

Глухата

За некалькі месяцаў у нядзелю выпаў першы выхадны дзень. Дзіўна: не падалі ніводнага паражняка. Людзі ў бараках латалі свае транты, у каго ў капцёрцы вялося нешта ў пасылцы, — у кіпяцілцы, на маленькіх вогнішчах у гліняных кар’ерах каля цагельні, у закураных кацялках варылі прасяную або панцаковую кашу, іншыя адсыпаліся за ўсе бяссонныя ночы.

На пятачку паміж баракамі з кавэчэўскага патэфона плыў хрыпаты голас Уцёсава: «Я возвращаю ваш портрет, я ни о чем вас не молю…» Гэты прымітыўны раманс вярэдзіў душу, нагадваў волю, студэнцкі інтэрнат, песні Уцёсава, Козіна, Ірмы Яўнзем.

Непадалёк ад патэфона на лавачцы сядзела прыгожая, статная, як дзяўчынка, Соф’я Іванаўна Эндэн. Яна працавала ў бухгалтэрыі. Здавалася, не сівыя, а срабрыста-белыя хвалістыя валасы аблямоўваюць ружовы твар класічнай прыгажосці. На чысты лоб спадала маленькая грыўка, светла-шэрыя з сінявою вочы іскрыліся вільготнаю цеплынёю. Сіняя ў белую крапінку сукенка аблягала яе зграбную постаць. Соф’я Іванаўна заўсёды была стрыманая, з усімі аднолькава далікатная і незалежная. Гаварылі пра яе рознае. Сядзела яна за мужа, былога начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі. Пасля забойства Кірава разам з многімі ленінградцамі і яго з сям’ёю выслалі ў Саратаў на пасаду начальніка ваеннага вучылішча. За што? Нехта ўспомніў, што некалі малады Блюхер заляцаўся да Соф’і Іванаўны. У яе мужа з будучым маршалам была сутычка, якая ледзь не скончылася паядынкам, — абодва расшпільвалі кабуры. Значыць, начальнік штаба схільны да тэрору. У 1937-м мужа Соф’і Іванаўны арыштавалі і расстралялі, а ёй далі восем гадоў. Неўзабаве забілі і Блюхера.

Соф’я Іванаўна была ў нас увасабленнем чысціні, жаноцкасці і прыгажосці. У бухгалтэрыі яна сядзела каля акна, і многія па некалькі разоў праходзілі каля канторы, каб толькі паглядзець на яе. Яна гэта заўважала, чырванела і адварочвалася.

Соф’я Іванаўна заўсёды мне нагадвала волю і людзей, што засталіся там, але падысці і загаварыць не адважваўся, бо саромеўся свайго выгляду ды і не ведаў, што ёй сказаць.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0