MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

У так званай «слабасільнай камандзе» даходзілі такія нездалекі, што не здужаюць прыдушыць клапа: трымае, трымае пад пальцам, а ён варушыцца, тады просіць суседа: «Давай давянём разам. Што ён, бляха, жалезны?» I давяць удвух.

Смерць касіла лесарубаў спраўней, чым яны валілі лес. План трашчаў. Туфта падхарошвала зводкі, але трэба былі і кубікі. Кожны вечар на разнарадку Сямёнавых збіраў майстроў лесу, дзесятнікаў і брыгадзіраў «прамываць мазгі», «пясочыць», «даваць у косці» і «ставіць адказныя задачы». Як і ва ўсёй краіне, і тут сядзелі далёка за поўнач, выскаквалі распараныя брыгадзіры, чухаючы патыліцы, не ведаючы, што іх чакае заўтра: праскочаць праз вахту ці ўсёю брыгадаю загрымяць у кандзей.

У канцы нарады начальніку паведамілі па сакрэце з упраўлення, каб днямі чакаў камісію з праверкаю. Тут і пачалася другая ўсяночная змена, дзяжурны зганяў да начальніка сонных начальнікаў калон, кухараў, пекараў, лекпомаў, загадваў зранку драіць баракі, у катлы закласці двайную порцыю, спячы хлеб без вотруб’я (а потым навярстаем), усім надзець чыстыя халаты, на сцежках расчысціць снег, наўтыкаць елачак, словам, навесці «па-р-р-адак». У канцы спытаў у медыкаў: «Колькі ў вас не вывезена па групе «Д»?» — «Каля трыццаці». — «Вы што, ахранавелі? Вэндзіце там іх ці марынуеце? Каб да раніцы пуста было, падмецена і прысыпана пілавіннем. Марш! Ану, за работу!» Калі ўсе разышліся, загадаў выклікаць бесканвойную возчыцу Нюрку Пінчанку.

Прывёў дзяжурняк заспаную, невялічкую, канапатую, з белым чубком пад збітай на вуха кубанкай не то дзяўчыну, не то хлапчука. Пінчанка носіць штаны з напускам на закасаныя валёнкі, камізэльку, кліфт (мужчынскі пінжак), з кішэні целяпаюцца кутасы ад кісета, слінаю цвыркае праз зубы, мацюкаецца мудрэй за нарадчыка і дзяжурнага. За вочы яе завуць «каблом», бо выконвае ролю мужчыны ў лесбійскім каханні, а яно распаўсюджана сярод крымінальніц у жаночых бараках.

Стаіць Пінчанка, працірае вочы з белымі парасячымі вейкамі і паўтарае: «Панятна, гражданін начальнік. Бу-у ізделана. Да раніцы ўсіх жмурыкаў вывезу». Павярнулася і пайшла.

На досвітку ўсхадзілася завіруха, што свету божага не відно. Тэмпература трошкі ніжэй трыццаці, значыць, дзень заактаваць нельга. Калоцяцца, як раскудлачаныя вароны, каля вахты парадзелыя брыгады, чакаючы, калі паснедае і збярэцца канвой. Нарэшце палічылі і павялі грузаць па сумётах сяк-так апранутых у рыззё, змардаваных дахадзяг, даваць «Лес — Родине». Кожны глядзіць толькі пад ногі, каб снежныя крупы не сляпілі вочы, каб не зачапіцца і, барані божа, не ўпасці, не хіснуцца з калоны, а ступаць след у след. Ідуць панура і марудна, снег пад нагамі перасыпаецца, як пясок, раз’язджаюцца ногі, сляды замятае завіруха. На паўдарозе заскавытаў службовы сабака і пацягнуў свайго гаспадара Ташчакова са сцежкі ў поле. Кідаецца, брэша, цягне павадок.

«Ст-о-о-й, калона!» — камандуе начальнік канвою. Брыгады спыніліся, глядзяць ва ўсе бакі. Завея засцілае вочы, але праз мітульгу метраў за дзесяць ад дарогі па калені ў снезе стаяць у два рады голыя апруцянелыя людзі і адзін паперадзе. Начальнік канвою камандуе: «Усім направа глядзець! Шагам марш!» Сабачніка паслаў у зону.

Зноў прывялі заспаную Нюрку Пінчанка да начальніка. Той моўчкі глядзіць на яе з-пад насунутай на вочы шапкі. Нюрка крыва ўсміхаецца. «Што ж ты, курва, нарабіла? Га?» — і пайшоў яе касцярыць на чым свет стаіць, ды такімі мацюкамі, што ні ў адным бараку не пачуеш. Нюрка пераступае з нагі на нагу, чухаецца, пазяхае, а начальнік аж вылузваецца ад злосці. Нарэшце змогся. «Ну, чаго маўчыш, сука?» — «Вы ж не даеце слова сказаць. Вывозіла я іх двума рэйсамі. Даехала да развілкі, а кабыла села ў сумёце на хвост, і хоць ты страляй. Дай, думаю, скіну. Пакласці — снег замяце, не знойдзеш. Пачала ставіць, а яны пруткія, як калы, і звіняць, нібы шкляныя. Паглядзела — добра стаяць. Развярнулася па астатніх. Пакуль везла, бачу, хутка і пад’ём. I гэтых паставіла ў другі рад. Зірнула, ну, дальбог, брыгада. Дваццаць сёмага, таго Салавейчыка, што на балалайцы іграў, спераду за брыгадзіра паставіла. Ад’ехала, у завірусе не відаць. Думаю, пасля разводу збяру іх, давязу на тое ўзлессе, ды праспала, гражданін начальнік. Вам усё не хапае рабсілы, вось і падкінула брыгадку». — «У кандзей шкуру на дзесяць сутак», — яшчэ люцей усхадзіўся начальнік. А Нюрка ўсміхнулася сваім канапатым тварам і буркнула: «От, дзякую, хоць адасплюся, а то робіш, робіш, і ніякай спагады, ды яшчэ ў кандзей. А за што?»

Дарэмныя пошукі Галівуда

На лагпункце было некалькі «кавэжэдзінцаў». Гэтыя савецкія грамадзяне многія гады працавалі на Кітайска-ўсходняй чыгунцы, пабудаванай царскім урадам у 1897 годзе. Пасля руска-японскай вайны частку яе захапіла Японія і перадала марыянетачнаму ўраду Манчжоу-Го. З 1924 года ўсходняю часткаю чыгункі валодалі разам Савецкі Саюз і Кітай. Яе абслугоўвалі нашы спецыялісты, многія там нарадзіліся, жылі сем’ямі, прыязджалі ў адпачынак на радзіму. У 1935 годзе СССР прадаў чыгунку Манчжоу-Го, а рабочыя і служачыя адразу вярнуліся дамоў.

Занепакоіліся самыя пільныя органы. Хто яны, гэтыя кавэжэдзінцы? Каму служылі? З кім кантактавалі? Якія іх палітычныя погляды? Хто іх мог завербаваць, і, напэўна, некага завербаваў? А каго? Адразу не знойдзеш. Прасцей усіх залічыць у патэнцыяльныя шпіёны. Не маглі ж японцы не завербаваць сабе надзейную агентуру? Не маглі. Разбірацца з кожным паасобку доўга і клопатна. Усё вырашыла «тройка» і «асобая нарада»: усіх кавэжэдзінцаў павезлі за казённы кошт у лагер і там абвясцілі аб пазбаўленні волі на дзесяць гадоў па неіснуючых у кодэксе артыкулах КР, КРД, СВЭ, СОЭ. (Контррэвалюцыянер, контррэвалюцыйная дзейнасць, сацыяльна шкодны элемент, сацыяльна небяспечны элемент).

Трапілі і да нас інтэлігентныя, далікатныя, адукаваныя людзі. Адзеннем і паводзінамі, нават дасканалаю літаратурнаю моваю яны вылучаліся сярод абшарпаных, затраўленых, замацюканых зэкаў. Самаю прыкметнаю сярод кавэжэдзінцаў была высокая з пшанічнага золата касою, вялікімі сінімі вачыма Герта Карлаўна Варламава. На ёй было шчыгульнае скураное паліто, з высокімі халяўкамі боцікі, на прыгожай, пародзістай галаве цёмна-сіні берэт. Яна трапіла сюды з нейкага другога свету, таму ўсе спыняліся і глядзелі ёй услед, а яна ішла, не зважаючы на страшнае наваколле, нібыта ўсё яшчэ жыла ў сваім недалёкім мінулым.

Муж яе быў буйным інжынерам, а яна выдатнаю спявачкаю. Канцэрты Варламавай слухалі ў лепшых залах свету. Прыгожае кантральта зачароўвала самыя патрабавальныя аўдыторыі. Пра яе поспехі расказвалі яе харбінскія знаёмыя, а Герта Карлаўна горка ўсміхалася, махала рукою — усё ў мінулым.

Яе ўгаварылі выступіць у лагерным канцэрце, ды і сама, мабыць, «застаялася» ў вакальным маўчанні. Ні раней, ні пасля такога артыстызму выканання я больш нідзе і ніколі не чуў. Яна пераўвасаблялася ў любой песні. Кожны нумар быў маленькім спектаклем. У рускіх і ўкраінскіх народных песнях яна ляпіла вобразы мімікай, жэстам, інтанацыяй, і ажываў то «замерзающий ямщик», то сваволіў падпіты Яўтух, то гарэтніца-салдатка. У оперных арыях адчуваліся веліч, гонар, высакародства. Яна, відаць, не магла не спяваць і ахвотна выступала ў лагерных канцэртах. Слухалі яе і забываліся, хто мы, што мы, дзе мы. Воплескам і крыкам «брава» і «біс» не было канца-краю, а вальняшкі толькі круцілі галовамі ды цмокалі языкамі. Спяваючы «Яўтушэ, мій дружэ», яна так пераўвасаблялася, што здавалася, на сцэне стаіць маленькі, няўклюды ўкраінскі дзядок: яна паменела ростам, скуколілася, міміка змяніла твар да непазнавальнасці.

Артыстку доўга не адпускалі са сцэны, і яна спявала ахвотна і натхнёна. Мабыць, песня гаіла яе спакутаваную душу, і хацелася суцешыць няшчасных, абшарпаных, з галоднымі вачыма лагернікаў. З нечыяй літасці Варламаву прызначылі разам з інвалідкамі і дзвюма манашкамі латаць старыя бушлаты, бахілы і целагрэйкі. Пра такую «блатную» работу пад дахам і ў цяпле марыла кожная жанчына. Некаторыя зайздросніцы паролі вочы Герце Карлаўне, што «такая цяліца» прыдурваецца з інвалідкамі, а ёй бы стаўляць кубікі. Яна маўчала і толькі чырванела, баялася, каб не выперлі з цёплага закутка. А прыхільнікам яе таленту хацелася хоць чым-небудзь падтрымаць гэтую незвычайную спявачку.

Часцей за ўсіх з дробнымі патрэбамі пачаў захаджваць у майстэрню бесканвойны механік электрастанцыі Жэня Іваноў, невысокі далікатны хлопец гадоў дваццаці васьмі. З пропускам ён часта хадзіў на падсобную гаспадарку, каб разжыцца гурком, морквінаю або рэпаю. На конбазе часам перападаў кавалак пячонкі або сцегняка ад прырэзанай клячы. На пякарні ставіў разетку, і яму «абломваўся» кавалак белага хлеба з начальнікавага рэзерву. Свае набыткі ён аддаваў Герце Карлаўне, прыпраўляючы далікатнымі жарцікамі. Яна напачатку аднеквалася ад дарункаў, але голад не цётка, і яна перастала «заўважаць» Жэнькавы скрутачкі. У іх яна знаходзіла пяшчотныя запісачкі. Вольны ад дзяжурства, ён чакаў швачку і праводзіў да жаночага барака. Тады ён яшчэ не быў адгароджаны ад агульнай зоны.

Маральную прыстойнасць зняволеных ахоўваў вольнанаёмны дзяжурны, губасты, юрлівы стралок Мацвей Капітонаў. Ён некалькі разоў за ноч абыходзіў баракі, каб, барані божа, на адных нарах не тырчала чатыры нагі і не пуставала месца ў жаночым бараку. Ён не вельмі налягаў на службу. Часам на месцы жанчыны ляжала набітая трантамі лялька, а яна начавала ў «кабінцы» якога-небудзь прыдурка. Капітонаў ведаў, хто да каго ходзіць, і браў з таго «кантрыбуцыю». Сам пасля абходу тушыў ліхтар, пракрадаўся ў выгараджаны посцілкамі закутак да тэлефаністкі Маруські Мікалаевай і цешыўся да пад’ёму. Гэта ведалі ўсе, апрача начальства, а каб дазналася, Капітонаў загрымеў бы ў далёкі запалярны лагер, а Маруська — на штрафны лагпункт. За сувязь вольных з лагерніцамі належала суровая кара. Сувязей хапала, а вось пакаранняў нешта не прыпомню. Усе былі замазаныя. Канспірацыя была на вышэйшай ступені вынаходніцтва. Чаго толькі не прыдумлялі, як ні хаваліся, але нехта нешта бачыў, ведаў і маўчаў.

Чалавек, упрэжаны ў штодзённую лямку, у безнадзейным горы і бядзе, часам прагне ласкавага слова, клопату, увагі, жаночага дотыку і ласкі. I жанкі нудзіліся без апекі і падтрымкі, без заступніцтва аднаго дужага, каб не зацерціся, не размяняцца, не гібець у адзіноце. Забароненая, крадзеная любоў у лагеры часта была трывалаю. Там маглі скласціся моцныя сем’і на ўсё жыццё, каб начальнікі знарок не разганялі закаханых у розныя этапы. Колькі было слёз, і пакут, і незваротных страт. Раскіданыя нават у адным лагеры рэдка маглі знайсці адно аднаго. Каб толькі пабыць разам, пасёрбаць з аднаго кацялка, людзі пускаліся на самыя вытанчаныя хітрыкі.

Не была выключэннем і Герта Карлаўна. Яшчэ не дабітая непасільнаю працаю, яна часам сустракалася з Жэнькам Івановым. На некага з іх Капітонаў «меў зуб», «папутаў», абаіх загнаў у кандзей і раніцай далажыў начальніку. Ён выклікаў «выгнаных з раю грэшнікаў», бессаромна смакуючы, здзекаваўся з іх і на першы раз выпісаў ордэр на пяць сутак з вывадам на работу. Без вячэры яны кожную ноч «астывалі», па формуле начальніка, на голых нарах. Толькі маглі перастуквацца праз сцяну і ганяць нахабных рудых пацукоў. Пасля другога прыводу начальнік адправіў Герту Карлаўну ў лес.

Пачалася лютая і завірушная зіма. Ні бушлата, ні целагрэйкі на Варламаву нельга было падабраць. Яна хадзіла на лесасеку ў сваім абшарпаным скураным паліце, берэт абвязвала хусткаю, на боцікі накручвала парцянкі і нацягвала лапці. Пра норму на павале не было чаго і думаць. А яна была аднолькавая на кожную адзінку спісачнага складу. Герта Карлаўна паліла сучча і часцей сядзела каля вогнішча. Іскры папрапальвалі хустку, рукі і шчокі былі ў сажы і ў попеле. Яе вялікія вочы пабляклі і яшчэ пабольшалі. Яна ўжо не іграла скуколенага Яўтуха, а сама высахла, на твары і шыі абвісла пасінелая скура, неасэнсаваны погляд, здавалася, нічога не бачыў. Яна стала маўкліваю і абыякаваю да ўсяго. Адзіны быў клопат — есці. Іванова перакінулі на другі лагпункт, і ёй ніхто болей не прыносіў скрутачкі.

Болей чатырохсоткі, рэдзенькай баланды і лыжкі запаранага вотруб’я Герта Карлаўна не зарабляла. Даведзены да галоднага псіхозу чалавек траціць сорам і пачуццё годнасці, і пайшла выдатная спявачка Варламава збіраць у сталовай пустыя міскі і выскрабаць з іх падонкі брудным пальцам. Пасля арыштанта ў той драўлянай лаханцы і мыш наўрад ці што знайшла б. Яна хадзіла зашушканая ў нейкае рыззё, нямытая, недагледжаная, з непрыемным пахам гнілі і мёрзлай бульбы. У гэты час прыйшоў ліст ад сястры, што яе ўпарта расшуквае Галівуд для ўдзелу ў нейкім шматсерыйным фільме. Шукалі яе ў Харбіне, потым у Маскве, натрапілі на сястру. Тая паведаміла незвычайны адрас: «п/я 286, олп 24». Калі дайшоў адказ, дык і ў Галівудзе знайшліся кемлівыя людзі і не сталі больш шукаць патрэбную ім артыстку, каб яшчэ больш не нашкодзіць ёй.

Хутка зусім знясіленую Варламаву перавялі ў «слабасілку» — асобны барак для бездапаможных дахадзяг. Ад цынгі высыпаліся некалі белыя, як часнок, зубы, пасекліся густыя залацістыя валасы і тырчалі нейкімі тыфознымі касмыкамі. Яна моўчкі глядзела на сцяну ў клапіных разводах, не скардзілася, не енчыла, не стагнала. Са «слабасілкі» яе забралі ў стацыянар. Там адбывала свае дзесяць гадоў маладая дакторка Вольга Мантэйфель, далікатная, чулая маскоўская інтэлігентка. Яна рабіла ўсё магчымае ў яе становішчы, каб выратаваць Герту Карлаўну. Паклала ў асобную баковачку, выпісала дадатковае харчаванне, але і яно было настолькі поснае і мізэрнае, што не магло вярнуць сілы змардаванаму целу і разбудзіць спакутаваную душу.

Я некалькі разоў заходзіў у тую маленькую палату. Варламава ляжала, утаропіўшыся ў шэрую сцяну адсутным поглядам. Яна баялася цемнаты. Калі тушылі святло, яна прасіла доктара хоць што засвяціць у яе палаце. Мабыць, верыла, што святло ўтрымае яе на гэтым свеце. Ад каганца ляцела сажа. Мантэйфель дастала некалькі свечак. З апошняю згасла і Герта Карлаўна.

Пра гэта я даведаўся, калі на наступную ноч яе вывезлі за зону. Аплакаў і напісаў верш на рускай мове, каб зразумелі доктар і мае сябры.

Аднакласнічак

Часта ў бухгалтэрыі і ў кабінеце начальніка даводзілася чуць: «Калі ўпросім, калі ўгаворым, калі ўламаем таварыша Сушкова, будзем з вагонкаю, з абразным брусам». «Сушкоў, Сушкоў», — паўтаралася на кожнай нарадзе.

На станцыі Лапшанга, пры шаснаццатым лагпункце, была галоўная лагерная пільня, і ёю камандаваў нейкі ўсемагутны Сушкоў. Усе лагпункты залежалі ад яго. А піламатэрыялы былі патрэбны пазарэз — будаваць новыя баракі на новых лагпунктах. Лагер разрастаўся ўздоўж чыгункі і ў глыб тайгі. Ушчэнт спляжаныя тысячы дзялянак зарасталі хмызняком, дагнівала сучча, шумелі і падалі адзінокія семеннікі. На новыя, яшчэ не дабудаваныя лагпункты прыбывалі і прыбывалі свежыя этапы. Хоць якія яны там былі «свежыя»? Худыя, змардаваныя ў турмах, на следствах і ў перасылках людзі яшчэ трохі рухаліся, а без вопыту і сілы пра нормы на павале не было чаго і гаварыць.

З’явіліся «акружэнцы» ў абмотках, у пакарочаных шынялях без хлясцікаў, пятліц і папруг. Прыбывалі старасты і паліцаі з вызваленай Варонежчыны, прыгажуні з адбітых у немцаў гарадоў Крыма. Часова ставілі палаткі і неяк рассялялі новы «кантынгент», а начальства зноў стукалася да Сушкова з нарадамі і лімітамі ўпраўлення, а ён іх бязлітасна скарачаў і крэсліў. Відаць, эвакуіраваныя ўжо не месціліся ў гарадах і паселішчах вобласці. I пачалі з’яўляцца ў лагеры падлечаныя франтавікі і жанчыны з акупіраванай тэрыторыі. На першым часе яны губляліся ў незразумелых акалічнасцях, не ведалі, як з кім абыходзіцца. Часам бывалі далікатныя са старэйшымі інтэлігентнымі зэкамі. Для вольнанаёмных прыдумлялі розныя пасады, якіх раней не было. Увялі цэлы ўзвод наглядчыкаў за выкананнем унутранага рэжыму, яны па начах шасталі з барака ў барак, стаялі на варце «манастырскай» маралі, сачылі, каб пасля адбою па зоне ніхто не хадзіў, каб не было крадзяжу. Чым пільней сачылі наглядчыкі, тым больш было парушэнняў, нават з’явіўся спартыўны інтарэс абвесці вакол пальца «вертухаяў».

За быт адказваў намеснік начальніка, малодшы лейтэнант Надзеждзін, маленькі, з выцягнутым вяснушкавым тварам і качынаю дзюбкаю чалавечак. Ён кульгаў на правую нагу і яшчэ не навучыўся лаяцца шматпавярховымі мацюкамі, але неўзабаве авалодаў і гэтаю неабходнаю ў лагеры якасцю. Асабліва ашчадна ён насіў новенькія блішчастыя пагоны і чэкісцкую фуражку з блакітным верхам. Я доўга не мог прывыкнуць да пагонаў, бо помніў той час, калі «залатапагоннікаў» ставілі да сценкі або пагоны рассякалі шабляю разам з афіцэрскім тулавам.

Туманным адліжным надвячоркам дзяжурны прывёў мяне ў маленькі цьмяны пакойчык Надзеждзіна. Па дарозе ніяк не мог здагадацца, чым я правініўся і якая кара чакае мяне. Я зайшоў і па форме далажыў: «Па вашым выкліку зняволены такі-та з’явіўся». У кабінеціку было цёмна. Надзеждзін сядзеў на фоне акна, як заўсёды ў шапцы, за прыстаўным столікам былі відны абрысы незнаёмага. Толькі мільгала іскрынка яго цыгарэткі. Незнаёмы перапытаў: «Дык як ваша прозвішча?» Я па складах паўтараў яго. «Адкуль вы?» — і на гэта я адказаў. «У якія гады вучыліся ў школе?» Допыт і зварот на «вы» нічога добрага не абяцаў і пачынаў мяне злаваць. «А сваіх аднакласнікаў помніш?» — «А якое гэта мае дачыненне? Ды і выбілі ўсе імёны з памяці». — «Хто выбіў?» — наскочыў Надзеждзін. «Блатары і бандыты на этапе і ў шалмане», — схітраваў я.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0