MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

У тупіку стаялі звычайныя пасажырскія вагоны з закратаванымі вокнамі. Іх некалі прыдумаў царскі міністр унутраных спраў Пётр Аркадзьевіч Сталыпін. З тае пары гэтыя вагоны так і завуць «сталыпінскія». У іх няма купэ, а ёсць камеры. Туды набіваюць, каб толькі зачыніліся закратаваныя дзверы. Куды нас павязуць, ніхто не здагадваўся. Канвой быў глухі. Ад яго толькі і чулі: «молчать», «не положено», «давай, давай» — і штуршок у каршэнь на прыступках.

Неспадзявана праз закратаванае акно ўбачылі жонак Мікуліча, Скрыгана і Шушкевіча. Яны нам махалі здалёк, нешта выразнае стараліся вымавіць губамі. Колькі яны цікавалі каля турмы, пакуль дачакаліся нашай адпраўкі. I вось — нічога не перадаць, не пачуць, нічога не сказаць блізкаму чалавеку. Зразумелі толькі адно слова «Магілёў», напісанае ў паветры пальцам Лінай Скрыган. Сталыпінскі вагон прычапілі да нейкага саставу, загрукалі колы, залязгалі буферы, і мы паехалі ў невядомасць.

Вагон нагадваў пісьменніцкі сход. Тут былі паэты, празаікі, драматургі і крытыкі, вядомыя і пачаткоўцы, але ўсе звязаныя агульным лёсам.

Усе гаварылі, успаміналі допыты, спрабавалі жартаваць, а на душы ў кожнага былі змрок і адчай. Так недарэчна, нізашто зламалі жыццё на самым пачатку. Сваю дваццаць чацвёртую восень я сустрэў у турэмнай камеры зберажонаю пайкаю хлеба і двума драбочкамі цукру, а наперадзе яшчэ дзевяць верасняў у няволі, невядома дзе, у лесе ці ў шахце, у катлаване канала ці на чыгуначным палатне. Дзе б ні быў, не верылася, што столькі вытрываеш. А калі нават выйдзеш, дык каму ты патрэбен з плямаю «вораг народа». Значыць, ты ўжо не народ, цябе з яго выключылі. Што ж ты зрабіў? Каму нашкодзіў, чым правініўся перад сваім народам? Успамінаю і не магу ўспомніць ніводнага ўчынку, ніводнага слова, вартага пакарання.

Галава гула ад думак і ўспамінаў, намагаўся зразумець, за што мне выпаў такі горкі лёс, за што такая несправядлівасць абрынулася на мяне. Ды хіба толькі на мяне? Вунь колькі вязуць невядома куды таленавіцейшых, разумнейшых, адданейшых нашаму ладу пісьменнікаў і проста сумленных людзей, партыйных і беспартыйных, але аднолькава ні ў чым не вінаватых. Да канца жыцця так і не зразумееш, каму, навошта і за што спатрэбілася знішчыць такія таленты, як Чарот, Галавач, Зарэцкі, Хадыка, Вольны, Каваль, Калюга, Маракоў, Лявонны. Успомнілася, як у турэмным туалеце знайшлі пісульку на абрыўку махорачнага пачка: «Даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя скажа праўду. Платон». Так развітваўся былы першы сакратар ЦК камсамола Беларусі, член ЦК КПБ, член урада, сумленнейшы чалавек і пісьменнік Платон Галавач.

Пакуль грукатаў вагон, ніхто з нас не спаў: кожны думаў сваё, як пацеры, перабіраў трыста шэсцьдзесят жахлівых дзён і начэй гэтага кашмарнага года. А наперадзе была тайна, загадка, невядомасць. Нас адвучылі задаваць пытанні, думаць пра наступны дзень. За нас думалі начальнікі, следчыя, наглядчыкі, канвой — нашы страшныя апекуны.

Далёка за поўнач у закратаваных вокнах замільгалі рэдкія цьмяныя агеньчыкі. Цягнік стаў. Калі разышліся пасажыры, нас выводзілі ў чорную, як сажа, цемень і загадвалі садзіцца ў ледзьве падшэрхлую гразь. Бразгалі прыклады, тупалі падбітыя цвікамі боты, пахла паравозным дымам, казармаю і псінаю ад мокрых аўчарак. Нас пастроілі на чатыры, начальнік канвою прачытаў звычайную малітву і скамандаваў: «Направляющий, вперед!» I павялі па цёмных і гразкіх ускраінах Магілёва. Па дарозе Шашалевіч часта задыхаўся і спатыкаўся. Мы з Хадыкам падтрымлівалі яго з абодвух бакоў, каб часам не ступіў крок улева або ўправа. Ішлі доўга, як сляпыя.

Трэці год на агульным сходзе…

У вільготнай і туманнай цемры прывялі ў пусты і гулкі двор старой, кацярынінскіх часоў, турмы. З вузкіх закратаваных вокнаў цадзілася слабае святло і валіла густая пара. На вышках варушыліся гаматныя постаці ахоўнікаў. Усё наша «пагалоўе» палічыў, праверыў па фармулярах начальнік корпуса і павёў па вузкіх калідорах з нізкаю паўкруглаю столлю. Забаранялася гаварыць, тупаць, каманды аддаваліся шэптам, каб ніхто не чуў, што прыбыў новы этап.

Наглядчык адамкнуў абабітыя жалезам дзверы, за імі — другія, з тоўстых кантовых прантоў, у камеру велічынёю з футбольнае поле, покатам усланую соннымі людзьмі да самага парога. Але арыштантаў можна трамбаваць, колькі захочуць: у камеру на дваццаць чалавек заганялі сто, і неяк месціліся. У нашай новай камеры некалі была турэмная царква, а цяпер — перавалачная «база» вандраўнікоў па няволі на Поўнач. Каля дальняй сцяны — суцэльныя нары, каля другое — некалькі металічных ложкаў з голымі дошкамі, відаць, для камерных «арыстакратаў». Насельнікі гэтага чалавечага мурашніка храпуць, мармычуць у сне, чухаюцца, войкаюць і ўздыхаюць. Дух страшэнны ад разапрэлых, даўно не мытых целаў і ад высачэзнай дзежкі, напоўненай смуроднаю жыжаю. Столь і сцены, як спелымі брусніцамі, усыпаны ўкормленымі рухомымі клапамі, гэтымі неразлучнымі спадарожнікамі ўсіх арыштантаў. Яны дакладна пікіруюць на свае ахвяры і дасмоктваюць рэшткі крыві з расчасаных змарнелых целаў. Ходка плодзяцца вялікія бледныя вошы ад нуды, ад гора, ад цеснаты.

Мы спыніліся на парозе, не маючы куды ступіць. Пабудзілі старасту камеры. Пераступаючы сонных на падлозе, падышоў высокі шыракаплечы, з маленькаю галоўкаю мужчына ў кароткіх сподніках, былы бялыніцкі настаўнік Гайдукевіч. Першае пытанне: «Адкуль? Што новага на волі?» А мы больш за год тае волі і не нюхалі. Стараста пачаў старанна запісваць нас на вузкай фанерцы. Ад першых прозвішчаў разгубіўся. «Ці ж не пісьменнікі вы, таварышы? Я ж не так даўно расказваў у класе пра вашы творы, а потым выкрэсліваў прозвішчы і выдзіраў партрэты. А божачкі, за што ж вас столькі?» Перапісаў усіх і прапанаваў размяшчацца. А дзе, калі тут і ступіць няма куды. Гайдукевіч раскатурхаў сонных, загадаў паціснуцца, легчы бокам. Умошчваліся, дзе хто мог прыткнуцца. Мы — тры Сяргеі, Ракіта, Знаёмы і я, знайшлі вольны куточак каля печы пад нарамі. Адразу дажджом пасыпаліся на нас клапы. Нехта з разбуджаных паклікаў Васіля Антонавіча Шашалевіча да сябе. Гэта быў славуты саліст-балалаечнік радыёкамітэта Струнеўскі.

У шэсць раніцы пад’ём. Хочаш не хочаш, уставай: наглядчыкі прыносяць пайкі хлеба з прышпіленымі трэсачкамі-давескамі. Гайдукевіч раздае хлеб дзесятнікам. У розных кутках усчынаюцца сваркі за гарбушкі. На іх існуе чарга, а калі гарбушак далі менш, часам даходзіць да бойкі.

У камеры шэсцьдзесят дзесятнікаў. I каго тут толькі няма? Такой разнастайнасці асоб, характараў і лёсаў болей нідзе не сустрэнеш. Турма раўняе ўсіх, і кожны — індывідуальнасць. Тут — брат і швагер былога Старшыні Саўнаркама Галадзеда, начальнік пагранзаставы, далікатны і інтэлігентны Удовін, маленькі, лысы, з палымянымі чорнымі вачыма армейскі палітработнік высокага рангу Коўтун — наш галоўны суцяшальнік. Ён змаўкае толькі, калі спіць. Да яго ідуць як на споведзь. Кожнаму ў бядзе і няшчасці патрэбна спагада і суцяшэнне, іх знаходзяць у Коўтуна. Ён звычайна сядзіць, падкурчыўшы ногі на засланым шынялём жалезным ложку, гаворыць і гаворыць, пакуль не зморыцца і не асіпне. Непадалёк ад Коўтуна — месца вясёлага кавалерыйскага лейтэнанта з дзіўнаватым прозвішчам Афтар. На ім сіняя венгерка, фуражка без зорачкі, збітая на левае вуха. Асобны куток на нарах займаюць былыя работнікі магілёўскай канторы «Заготзерно» Радкевіч, Халадэнка і Фрэнкель. За сцяною, у камеры для смертнікаў, чакае выканання прысуду іх таварыш Дамброўскі. Іх судзілі за кляшча. Ён спрадвеку вёўся ў збожжы. А знайшлі і пачалі знішчаць не кляшча, а работнікаў кантор, тэхнарукоў і загадчыкаў элеватараў. З лета 1937 года ў турмы пайшлі чыгуначнікі, ад начальнікаў дарог да машыністаў і стрэлачнікаў. На допытах яны «прызнаваліся», што рыхтавалі дыверсіі, а потым плакалі, што падвялі саміх сябе пад «вышку». Хадзіў па камеры да пояса голы, але з гальштукам на шыі і ў чорным берэце не то кантрабандыст, не то спекулянт з Польшчы.

Каля сцен шчыльна сядзелі на сваіх «сідарах» калгасныя «тракцысты», «гітатары» і «сабатажнікі»: мацюкнуў члена сельсавета — маеш чырвонец за знявагу «савецкай улады», паспагадаў раскулачанаму «нехацімцу» — ідзі следам за ім. Калгаснікі трымаліся асобна. Яны ўспаміналі, якія ў каго былі каровы, якіх жарабкоў гадавалі, як радзіла грэчка, дзе лепей проса расце. Амаль у кожнага з іх была агульная слабасць — выменьваць розныя транты на пайкі хлеба: самі хаўкаюць ад голаду, а ў хатулі пакуюць выменяныя кашулі, світэры, камізэлькі, споднікі, спадзеючыся хутка выйсці з танным набыткам. Спадзяюцца, бо цвярозы розум не можа пагадзіцца, што невінаватага можна караць. Галоўны камбінатар у камеры — голы кантрабандыст з гальштукам. Кідаецца ў вочы невядомага ўзросту, з постаццю падлетка, сагнуты, з сухою маленькаю галоўкаю і заўсёды раскрытым ротам Філя. Ён усім услужвае, падмятае падлогу, выносіць парашу, наглядчыкі яго выклікаюць мыць прыбіральню за лішнюю міску баланды. Чым ён займаўся на волі, за што сядзіць, ніхто не ведае, і ён нічога пра сябе не расказвае. Успамінаецца Пастарнак: «Сколько типов и лиц». А ў турме асабліва.

Увесь дзень камера гудзе і кіпіць, як мурашнік. Праз закратаваныя і закрытыя «наморднікамі» вокны далятаюць з вуліцы шум, смех, асобныя галасы і словы. Там іншы свет, там воля, там шчаслівыя людзі. Яны смяюцца і не ведаюць, што іх чакае заўтра. Так некалі смяяўся і я, і мой смех, напэўна, чулі пакутнікі ў сутарэнні таямнічага дома на Савецкай вуліцы.

Асаблівае ажыўленне настае за гадзіну да абеду: усе снуюць, як галодныя драпежнікі ў клетках заапарка. У дзве гадзіны ў калідоры чуваць грукат, галасы, тупанне, соўганне дзежак па падлозе, даходзіць пах варанага турнэпсу і бручкі, такі прывабны і чаканы. Два крымінальнікі-баландзёры ўносяць цэбар гарачай баланды. Дзесяткі строяцца адзін за адным, стараста сочыць, каб ніхто не «закасіў» лішнюю порцыю. Ёсць у камеры і «шакалы». Яны хуценька апаражняюць сваю міску і прашываюцца з ёю пад кашуляю да цэбра. Варта толькі баландзёру адвярнуцца, як шакал імгненна зачэрпне самае гушчы і, душачыся, апякаючыся, глытае яе. Бі, штурхай — не адбярэш.

Па абедзе ўсе разыходзяцца па сваіх кутках, як цяпер кажуць, «па інтарэсах»; успамінаюць былі і небыліцы, прыгожае і сытае жыццё на волі, расказваюць цікавыя выпадкі і анекдоты. Ёсць выдатныя апавядальнікі-імправізатары. Яны па некалькі дзён расказваюць «романы» накшталт «Прыгод Мікодыма Дызмы», «Таямніцы палаца на востраве святой Магдалены». Яны найбольш хлусяць пра шыкоўныя палацы, пра каханне прынцэсы да бандыта, пра смелыя налёты і неверагодныя ўцёкі. Адзін з лепшых «раманістаў» Уладзімір Мяжэвіч. За гэта ён вызвалены ад вынасу парашы і збору посуду. Асабліва крымінальнікі слухаюць яго з разяўленымі ратамі, а ён вядомыя сюжэты аздабляе такімі падрабязнасцямі, што ў многіх аж дух займае.

Вечарамі стыхійна пачыналіся канцэрты. Васіль Шашалевіч ціха пачынаў сваім прыгожым тэнарам:

Прыпеў: «Динь-бом, динь-бом, слышен звон кандальный, динь-бом, динь-бом, путь сибирский дальний» — падхоплівала ўся камера. Кожнае слова, як стогн, выдыхалі з глыбіні душы. У многіх на вейках блішчалі слёзы. Наглядчыкі стукалі ў дзверы: «Прекратить! Староста, пойдешь в изолятор!» Песня пераходзіла на шэпт, але не змаўкала. Яе змяняла напісаная некалі нашым земляком Іванам Гольцмілерам папулярная на ўсіх этапах, у царскіх турмах «Слушай!». Тут ужо не зважалі на стук наглядчыкаў, больш за сотню глотак цягнула: «Слу-у-шай!» Калідорныя прыадчынялі дзверы, слухалі самі і толькі прасілі спяваць цішэй. Шашалевіч і Удовін дуэтам выконвалі «Не искушай», «Средь шумного бала», пісьменніцкі хор спяваў «Зорку Венеру». Аднойчы з вуліцы пачуліся воплескі.

Мы з Сяргеем Ракітам часта дэкламавалі вершы Купалы, Багдановіча, Багрыцкага, Маякоўскага, Лугаўскога. Струнеўскі на грабянцы з папяроснаю паперкаю імітаваў ігру на балалайцы і дайшоў да такой віртуознасці, што здавалася, гучыць сапраўдная балалайка.

Праз некалькі дзён у камеру ўварваўся начальнік корпуса і некалькі наглядчыкаў.

«Стараста, здаць балалайку!» — «Якую балалайку? Сюды іголку нельга пранесці, не тое што балалайку». — «Не аддасі сам, на дзесяць сутак загрыміш у карцэр, а камеру пазбавім прагулак і перадач». Усе маўчалі. «Прыступайце!» — загадаў ён наглядчыкам. Тыя рынуліся ператрасаць арыштанцкія транты, лазілі пад нары, капаліся ў печы і нічога не знайшлі.

«Гайдукевіч, прамым ходам у карцэр!»

Што такое карцэр у колішняй магілёўскай турме, я адчуў уласнай скурай і касцямі. Не давядзі гасподзь нікому туды трапляць. Горшых я не бачыў. Гайдукевіч стаяў па камандзе «смірна», камера маўчала. Да начальніка падышоў Струнеўскі са сваім грабянцом і зайграў «Турэцкі марш» з усімі пералівамі і варыяцыямі. Наглядчыкі разявілі раты. Закончыў і працягнуў начальніку грабянец. «Вазьміце. А балалайка вось тут», — і ён пастукаў сабе ў грудзі… «Ну артысты, маць в-а-шу вош», — начальнік вылаяўся і выскачыў з камеры, за ім, азіраючыся на Струнеўскага, выходзілі наглядчыкі.

Калі ўсё сціхла, Васіль Антонавіч заспяваў:

Да яго далучыўся Удовін, а потым і Афтар:

I пакацілася па камеры водгуллем: «Слу-у-шай! Слу-у-шай!»

Мароз прадзіраў па скуры ад гэтага хору. Пасаромленыя наглядчыкі больш не стукалі ў той вечар, а Струнеўскі даваў цэлы віртуозны канцэрт. Васіль Антонавіч Шашалевіч стаў душою ўсіх загнаных лёсам у гэтую камеру людзей з рознымі характарамі і густамі, адукаваных і малапісьменных калгасных «тракцыстаў». Некаторыя з іх ад голаду і бясконцых цяжкіх дум трацілі прытомнасць і рэальнае ўяўленне, дзе знаходзяцца. Кожную ноч, у адзін і той жа час, прахопліваўся сівы і сухенькі дзядок, глядзеў на мноства людзей і крычаў: «Грамадзяне, калі ж гэта скончыцца? Трэці год — усё на агульным сходзе». Пракрычыць, як начны певень, паківаецца, пакруціць галавою, упадзе на пасланую на падлозе світку і засне цяжкім сном да пад’ёму, а ўвесь дзень ён сядзіць моўчкі і перабірае худыя, збялелыя без работы пальцы.

Без спадзявання і суцяшэння ў бядзе чалавеку жыць вельмі цяжка. Калі хто-небудзь занудзіцца і даходзіць да адчаю, яго ўгаворваюць і суцяшаюць суседзі, пераконваюць, што да амністыі застаюцца лічаныя дні: дваццатая гадавіна Кастрычніка вызваліць усіх невінаватых. Суцяшалі і пачыналі верыць самі. Гэтую веру падтрымліваў Коўтун. Ён пераканаўча даводзіў, што раней шкодзіў Ягода, а цяпер Сталіна ашуквае Яжоў. Заявы ад зняволеных і іх родзічаў адкрыюць праўду Генеральнаму сакратару ЦК, і ён выправіць усе памылкі і перагібы.

Як мы чакалі Кастрычніцкага свята! Нават самыя песімісты на нешта спадзяваліся. Амаль усе гэты дзень адзначалі своеасаблівым «балем»: тыдзень па лустачцы эканомілі хлеба і па драбочку цукру, на сёмы дзень набіралася цэлая пайка. Свята можна было адзначыць дзвюма пайкамі, кубкам салодкага чаю і ўспамінамі пра апошняе свята на волі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0