MoreKnig.org

Споведзь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Грахоўскі Сяргей



Шрифт:

У той выхадны дзень яна чытала тоненькую пажоўклую кніжачку. Я так рэдка трымаў у руках друкаванае слова, што баяўся развучыцца чытаць. А тут — кніга. Я ціха падышоў з-за спіны і ўбачыў, што Соф’я Іванаўна чытае вершы: перагарнула — «Тры пальмы», «Ветразь», «Валерык». Лермантаў! Тут, за калючым дротам, у некага пад падушкаю, хаваецца ад «шмонаў», пераходзіць з рук у рукі. Ад хвалявання ўздыхнуў. Яна азірнулася: «Вам падабаюцца вершы?» У роце перасохла, я толькі кіўнуў і нешта невыразнае мармытнуў. «Сядайце, пачытаем разам». Я прысеў на краёчку лаўкі, Соф’я Іванаўна прысунулася бліжэй і працягнула мне кніжку: «Вам падабаецца Лермантаў!» — «Калі б ён дажыў хоць бы да пушкінскага веку, гэта быў бы найвялікшы сусветны паэт. Чаго варты «И звезда с звездою говорит», «Под ним Казбек, как грань алмаза, снегами вечными сиял».

Соф’я Іванаўна паглядзела на мяне доўгім поглядам. Раптам, бразнуўшы дзвярыма вахты, у зону ўбеглі толькі што прысланы замест Вахоніна новы начальнік, малады і прыгожы Фамічоў, за ім ледзьве паспяваў куртаты даўганосы камандзір узвода Русакоў з пустою расшпіленаю кабурою, за ім спяшаўся белабрысы ў рагавых акулярах і блакітнай фуражцы ўпаўнаважаны оперчэкісцкага аддзела Факін, дыбаў павольны начальнік рэжыму, апошні бег начальнік КВЧ Марозаў. Божа мой, колькі іх, і ўсе начальнікі! Яны завярнулі ў кабінет Фамічова, а Марозаў падбег да стала, выключыў і забраў патэфон, а з КВЧ вынес чорную талерку рэпрадуктара і пайшоў следам за ўсімі.

У паводзінах начальнікаў адчуваліся трывога і заклапочанасць. Можа, збегла цэлая брыгада, бунт крымінальнікаў, крушэнне на чыгунцы? Што здарылася, ніхто здагадацца не мог. А мы чыталі сабе Лермантава, не думаючы ні пра што. Пры самай вялікай сакрэтнасці па лагеры папоўз страшэнны шэпт: «Вайна. Напалі немцы». Аптымісты пасмейваліся: «Слон і моська!», «Мы іх за тыдзень у парашок сатром. Колькі той Германіі?» і напявалі: «Не видать им красавицы-Волги и не пить им из Волги воды». А тым часам трывога расла: у кожнага на волі засталіся родныя, блізкія. Хоць даўно маўчала мая Таццяна, нічога не ведаў пра народжанага без мяне сына, заўсёды думаў пра іх, асабліва цяпер было боязна за іх лёс, за роднага дзядзьку, стрыечных братоў і сястру, думаў і пра бацьку, які даўно баяўся прызнавацца да мяне.

Больш за ўсё трывожыла невядомасць: змоўкла адзіная радыёкропка, зніклі газеты ў КВЧ, маўчалі вольнанаёмныя — ім забаранялася гаварыць пра вайну, спыняцца з зэкамі.

У некаторых у чэрвені і ў ліпені канчаўся тэрмін. Яны лічылі дні да вызвалення, паздавалі ў капцёрку зімовыя транты, напісалі родным, каб чакалі, а іх выклікалі ва УРЧ (улікова-размеркавальная часць) і паведамілі, што затрыманы ў лагеры да канца ваенных дзеянняў. Адны ў шокавым стане не маглі вымавіць слова, другія істэрычна лямантавалі. Бесканвойных заканваіравалі, знялі з блатных работ і ўсіх пагналі ў лес. Толькі таму, што скончыўся тэрмін, людзі трапілі ў цяжкае становішча, як у першыя дні зняволення. Колькі было адчаю, колькі было слёз!

Многія з нас панеслі ва УРЧ заявы з просьбаю адправіць на фронт, пісалі лісты «любімаму і роднаму бацьку, правадыру і настаўніку Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну», пісалі Варашылаву, Калініну і Молатаву, наіўна верылі, што нашы «слязніцы» дойдуць, што іх прачытаюць, павераць нашай адданасці Радзіме, гатоўнасці абараняць яе да апошняй кроплі крыві. Заявы прымалі, але далей упраўлення яны не ішлі. Праз паўгода прызвалі некалькі крымінальнікаў у штрафныя роты. Яны гінулі ў першых жа баях, на змену ішлі другія. А мы былі глухія і сляпыя; ніхто нічога не ведаў, што робіцца на фронце, дзе ідуць баі. Паўзлі чуткі: заняты Мінск, Орша, Смаленск. Не хацелася верыць. Новыя этапнікі шэптам расказвалі (каб не сеяць паніку), што бамбілі Маскву. Апаноўваў жах. Рэзка пагоршылася харчаванне — хлеб з вотруб’я, баланда з турнэпсу, каша — неабдзіраная пшаніца і ячмень.

Пачалі ў армію забіраць маладых стралкоў, вольнанаёмных начальнікаў розных аддзелаў. На іх месцы прысылалі пажылых белабілетнікаў, эвакуіраваных жанчын з Пскоўскай і Калінінскай абласцей. Можна было здагадацца, дзе ідуць баі, але не хацелася верыць, што немцы пад Масквою, што ўся Беларусь у акупацыі, што родныя і блізкія далёка за лініяй фронту.

Нормы адразу пабольшалі, з’явіліся заклікі: «Усё для фронту, усё для перамогі!» На кожным разводзе былы зняволены, а цяпер асабліва зацяты начальнік вытворчасці Бойчанка заклікаў ударнай працай для фронту зменшыць сваю віну перад Радзімай і папярэджваў: сістэматычнае невыкананне нормы лічыцца контррэвалюцыйным сабатажам, а сабатаж у ваенны час караецца адною караю. Кожнае выступленне Бойчанка заканчваў адным абяцаннем: «Па трупах пайду, а план выканаю». I выконваў па кубаметрах драўніны і трупаў. I прадукцыя ў нас пайшла абарончая — ружэйная балванка, авіяцыйная фанера, лафетнік для гармат, рудстойка для Кузбаса і дровы для Масквы.

Амаль усе зняволеныя, сцяўшы зубы, з апошніх сіл пілавалі, грузілі авіяфанеру і баланс на цэлюлозу, прыклады для аўтаматаў, дровы і шпальнік. Кожны адчуваў сябе змагаром у тыле, абаронцам сваёй зямлі. Брыгада мая распалася, і я зноў пайшоў на лесапавал. Ад перанапружання на гарачыні ў мяне часта ішла з носа кроў: толькі вярнуўся ў зону, падышоў да карытца-ўмывальніка, прыклаў прыгаршчы вады да твару, як цурком хлынула кроў. I ніяк яе не спыніць. Нехта паклікаў лекпома. Ён прыйшоў разам з Соф’яй Іванаўнай. Яна прыкладала мокрую хусцінку на лоб, прынесла з амбулаторыі кальцый і не адыходзіла, пакуль не спынілася кроў. Можа, яна і спынілася ад яе такога пяшчотнага дотыку.

Пасля гэтага крадком, але часта мы пачалі сустракацца, каб ніхто нас не бачыў. Соф’я Іванаўна мне расказвала пра Ленінград, пра выдатныя спектаклі ў Марыінцы, пра дом Блока на Пражцы, а я ёй чытаў «Незнаёмку», «Равэну», «Салаўіны сад», расказваў, што ў інстытуце пісаў дыпломную работу пра творчасць Блока і бясконца чытаў яго вершы. Тады я і падумаць не мог, што некалі буду перакладаць Блока на беларускую мову і выдам томік яго вершаў і паэм. А там быў змрок, безнадзейнасць, смерць лунала над кожным з нас і бязлітасна касіла брыгаду за брыгадай — з дзвюх, з трох збіралася ледзьве адна. Увага Соф’і Іванаўны вярнула жаданне жыць, засвяціла маленечкую надзею. Развітваючыся, яна затрымала маленькую мяккую ручку ў маёй шурпатай далоні і ціха сказала: «Мне трэба з вамі пагаварыць, нават параіцца. Прыходзьце на змярканні на лавачку за санчасцю».

Я чакаў заходу сонца, як некалі першага спаткання. Рупіла, што яна мае сказаць, што ёй магу параіць? За гадзіну да змяркання тупаў каля тае лавачкі пад кашлатаю елкаю. Там мы хаваліся ад усяго і ад усіх. Нават двум мужчынам доўга затрымлівацца было рызыкоўна: абавязкова дазнаецца «кум», тады дабра не чакай.

Соф’я Іванаўна выйшла з санчасці, падала ласкавую ручку, вочы гарэлі нейкім ліхаманкавым святлом. Мы зайшлі ў ашаляваны тамбур амбулаторыі. «Тут нам ніхто не перашкодзіць». Гаворка пераскоквала з аднае дробязі на другую, зноў пачаліся ўспаміны. Мне асабліва не было чаго ўспамінаць, а яна з задавальненнем расказвала пра сваё шчаслівае мінулае, бедавала пра васемнаццацігадовую дачушку, як складзецца яе лёс, адрынутай, заплямленай ганьбай невінаватых бацькоў, а людзі бязлітасныя і жорсткія, дбаюць і калоцяцца толькі пра сябе. Потым наступіла доўгая паўза. Відаць, Соф’я Іванаўна ніяк не магла пачаць размову, вагалася, а можа, не давярала мне. Я строіў здагадкі, але не мог і падумаць пра тое, што яна мне сказала. «Я не маю з кім падзяліцца і параіцца, а калі чалавеку нясцерпна цяжка, неабходна споведзь, спагада, суцяшэнне і… парада. А вы пакляніцеся, што размова застанецца паміж намі і вы яе забудзеце за гэтым парогам». Я паспрабаваў пажартаваць, што не маю ні Евангелля, ні Бібліі, склаў рукі, як на малітву, і тройчы паўтарыў: «Клянуся, клянуся, клянуся».

«Вы ж ведаеце, што мы ў бухгалтэрыі часта заседжваемся дапазна, пакуль у кабінеце начальнік. Раптам ён мне дае тэрміновае заданне падрыхтаваць нікому не патрэбныя звесткі. Выклікае да сябе, гаворыць кампліменты, частуе смажанаю бульбай і чаем з белым хлебам. Хоць і глытаю слінкі, але настойліва адмаўляюся ад начальніцкай ласкі. А ён сыпле двухсэнсоўныя жарцікі і настойліва прапануе свае любошчы. Я кажу, што рабыня не можа палюбіць нават Апалона, а тут гэта пагражае вялікаю караю. Ён прапануе стаць загадчыцай лазні, жыць у асобным пакойчыку. Я ад усяго адмаўляюся. Лепш загіну, а не стану палюбоўніцай свайго турэмшчыка. Парайце, што мне рабіць. Сказаць, што паскарджуся ўпаўнаважанаму, ён толькі пасмяецца, бо яны ж сябры, аднолькавыя нахабнікі і каты».

Што я мог ёй параіць, як засцерагчы ад гвалту і знявагі? Яна прытулілася да мяне, гарачыя рукі дрыжалі, шчокі палалі чырванню. Я асцярожна прытуліў яе да сябе. Яна горача загаварыла: «Лепш належаць блатняку, чым гэтаму кату з жывёльным інстынктам. Тых, каго вывозяць за вахту, губяць ён і яго апрычнікі. Як я іх ненавіджу. Адзін дотык — знявага памяці ўсяго чыстага мінулага. Не дзівіцеся, чаму даверыла вам сваю споведзь. Прачытала ў вашых вачах такі сум, такі боль і падумала, што зразумееце мяне. Дык што вы скажаце?»

Я параіў не здавацца, каб не пакутаваць усё жыццё ад знявагі і бруду, берагчы сябе. Ёй жа заставалася пакутаваць яшчэ чатыры гады, верылася, што будзе воля, усе правы і новае жыццё. Пасля гэтай сустрэчы мы часта сыходзіліся з Соф’яй Іванаўнай, перайшлі на «ты», і тайна сустрэч належала толькі нам.

Неўзабаве па загадзе Фамічова яе знялі з работы ў бухгалтэрыі і паслалі ў лес на акорку. Апрача чаравічак, сукеначкі і клятчастага паліто з волі, у яе нічога не было. А да лесасекі ісці кіламетраў пяць па гразкай ухабістай дарозе. Першы дзень яна на работу не пайшла. З паверкі яе з уркаганамі і адпетымі шалашоўкамі пагналі ў кандзей. Яна з гонарам трымала сваю прыгожую беленькую галоўку. Жанчыны з бухгалтэрыі і абслугі любілі і паважалі яе, глядзелі ўслед і выціралі слёзы. Фамічоў адваліў ёй дзесяць сутак без вываду на работу: камера, параша, голыя нары, пацукі і трыста грамаў хлеба на дзень. Загадваў кандзеем кульгавы Валодзя Лісоўскі. Ехалі мы з ім у адным этапе і сустракаліся цяпер як даўнія знаёмыя. З выгляду ён быў суровы і няўмольны, а ў душы спагадлівы і мяккі. Пры начальстве крычаў на сваіх «падапечных», а на кухні выпрошваў для іх некалькі лішніх порцый баланды не па штрафным, а па другім катле, цішком перадаваў махорку, або кавалак хлеба…

Папрасіў я Валодзю не саджаць Соф’ю Іванаўну разам з шалашоўкамі і прыняць перадачу: хлебарэз даў ладную гарбушку, кухар наклаў паўкацялка густое кашы. Аднойчы Валодзя пусціў мяне ў цёмную халодную камеру. На голых нарах, укруціўшыся ў сваё клятчастае пальцечка, ляжала Соф’я Іванаўна. Уяўляю, што яна перадумала, што ўспомніла за гэтыя дні зняволення ў зняволенні. Яна ўзрадавалася нечаканаму прыходу, прытулілася і ціха заплакала: «Не ад крыўды плачу, ад радасці, што не забыў мяне… Усё ж я перамагла. Лепш загінуць, чым належаць нягодніку. Цяпер мне нічога не страшна».

Лісоўскі прыспешваў. Я пацалаваў маленькую халодную руку і сам ледзь стрымаў слёзы.

Пад восень у глыбіні тайгі пачалі будаваць новы, 24 лагпункт. Укапалі некалькі шулаў, ашалявалі іх аполкамі, зверху прыкідалі яловаю карою, збілі нары. Кара пакарабацілася, і над галавою было шэрае неба, закратаванае лагамі і кроквамі. Нары прыкідалі яловым лапнікам і прыгналі сюды на акорку рудстойкі непаслухмяных і зацятых манашак, свавольных шалашовак і ў лапцях на босую нагу з торбачкаю за спінай Соф’ю Іванаўну.

Пачаліся зацяжныя дажджы. У будане без падлогі ператварылася ў жудаль размешаная нагамі зямля. Зверху ліло, у шчылінах свістаў вецер, на мокрым лапніку ўлежаць было немагчыма. З-пад дажджу выганялі на дождж няшчасных пакутніц, прымушалі цяжкімі акорачнымі лапаткамі пралышваць рудстойкі. Адзіны ратунак быў каля вогнішча, ды і тое з адсырэлага ламачча не гарэла, а толькі дыміла. З выгляду далікатны, шчыгульны, наадэкалонены Фамічоў кінуў жанчын на пагібель. У іх апухлі твары і раз’едзеныя тванню ногі, душыў кашаль, днём і ноччу калацілі дрыжыкі.

Лагпункт ледзь чутна абураўся, але быў бяссільны перад уладаю азвярэлага самадура. Ён мог караць і мілаваць, паставіць на «блатную» работу і растаптаць кожнага бяспраўнага нявольніка. За пакутніц заступіўся колішні земскі фельчар, ціхі і мяккі Ізот Іванавіч Цымбалюк. Ён з санітарнаю сумкаю хадзіў на лесапавал, бо няшчасныя выпадкі здараліся кожны дзень; пад спіленае дрэва траплялі не надта спрытныя, нявопытныя лесарубы, некаторыя наўмысна канчалі свае пакуты пад зваленаю бярозаю ці асінаю. Скаўзнецца сякера ў кольшчыка ці ў сучкаруба і параніць нагу ці руку. Цымбалюк іх як мог ратаваў. Стаў ён у абарону загнаных на пагібель у лясную загарадку жанчын. У многіх пачалося запаленне лёгкіх, бранхіты, адкрыліся на нагах флегмоны. Стары фельчар пайшоў да начальніка патрабаваць усіх жанчын перавесці ў зону, некалькі забраў у стацыянар. Дзве маленькія палаты не маглі змясціць усіх хворых. На станцыі Лапшанга была лагерная бальніца. Яе ўзначальвала выдатны хірург, прафесар Бурцава. Хоць у яе фармуляры быў артыкул шкодніцтва, але на кансультацыі і аперацыі ехалі да яе нашы высокія начальнікі, чыны з абласных устаноў і іх родзічы.

На Лапшангу адправілі і Соф’ю Іванаўну. Яе з дзвюма жанчынамі паклалі на воз і амаль нерухомую павезлі на станцыю. Мы развіталіся каля вахты. Некалі срабрыстыя хвалістыя валасы паскручваліся і пажоўклі, прыгожы твар высах і пасінеў, патрэсканыя вусны ледзьве варушыліся. Яна прашаптала: «Прашчай. Пастарайся выжыць і расказаць праўду». Колы патарахцелі па ляжнёўцы за вахту.

Больш я ніколі не бачыў Соф’ю Іванаўну, не ведаю пра яе лёс. А ў памяці яна засталася, як пры першай сустрэчы, светлым праменьчыкам у змроку дзікунства і няволі. I гэтыя радкі — запавет вялікай пакутніцы Соф’і Іванаўны Эндэн.

«Жыццё — капейка»

Па лагпункце паўзлі трывожныя здагадкі і чуткі, што немцы занялі Маскву, адразу акупіравалі Беларусь і Украіну. Не хацелася верыць, але па злосных тварах вольнанаёмных, па лютасці канвою, па ўзмоцненым рэжыме і выцісканні апошніх сіл адчувалася нейкая вялікая бяда. Планы нарыхтоўкі і адгрузкі лесу раслі, а выконваць іх не было каму. Начамі вывозілі за вахту дзесяткі паабгрызаных пацукамі шкілетаў, абцягнутых сіняю скураю. У лесе іх збольшага прыкідвалі зямлёю на спажыву ваўкам і лісам. На тым жахлівым могільніку з зімы валяліся абглыданыя косці ды фанерныя біркі з нумарамі асабістай справы, каб і на тым свеце «контрык» меў сваё месца. Работа, харч, рэжым вынішчалі людзей у імя высокай мэты — перамогі над фашызмам.

У начальства быў адзін клопат — любою цаною выканаць план і даць прыстойную зводку. А там прыбудзе новы этап, выціснуць з яго ўсё магчымае і спісаць па групе «Д». I прыбывалі. З’явіліся першыя франтавікі ў падрэзаных шынялях, абмотках, зарослыя, брудныя акружэнцы. Расказвалі, як прабіваліся з баямі, а іх «асабісты» абвінавацілі ў здрадзе, пусцілі пад палявы трыбунал, каму далі «вышку», каму лагер, а каго не паспелі аформіць, прыслалі з паметкаю ў фармуляры «следственный». Следства ніякага не было. Праз некалькі месяцаў прыходзілі вузенькія паперкі з пастановай «тройкі» — 10 гадоў лагера.

Спачатку вельмі асцярожна франтавікі расказвалі, дзе трапілі ў акружэнне, дзе ідуць баі, якія страты нясе наша армія, як у першыя дні вайны на прыгранічных аэрадромах былі знішчаны амаль усе самалёты, як гераічна змагаліся і гінулі пагранічнікі, як лютуюць фашысты на акупіраванай зямлі.

Рэжым закручвалі ўсё тужэй і тужэй: з тэмпературай 37,5 гналі ў лес; хворых, але не вызваленых санчасцю, пад двайным канвоем выпіхвалі на лесасеку, а яны маглі толькі раскласці вогнішча і паступова даходзілі каля яго. На лагпункт з Лапшангі прыбыў граза ўсіх урак Іван Васільевіч Самойлаў. Яго жорсткасць і мянушку «Воўк» ведаў увесь лагер. Рэцыдывіст-крымінальнік у мінулым, як кажуць блатныя, «ссучаны», — здрадзіў сваім і стаў выканаўцам бязлітаснай волі начальства. Яго адразу прызначылі старшым дзяжурным па лагпункце. Сярэдняга росту мужчына ў хромавых ботах гармонікам, у кепачцы-васьміклінцы з гузікам на макаўцы, у добрым пінжаку з чужога пляча і новым бушлаце, ён адразу ўсім кінуўся ў вочы. Правільныя рысы твару, круглыя і нейкія нерухомыя вочы выдавалі яго суровасць. Ён заікаўся і не мог варочаць шыю. Калі трэба паглядзець убок, круціўся ўсім тулавам, таму і празвалі «ваўком», характар і жорсткасць у яго былі ваўчыныя. Хадзіў ён з тоўстым кіем, а ноччу яшчэ з ліхтаром «лятучая мыш». Біў без промаху і жалю, асабліва даставалася блатной шушары. Кажуць жа, што здраднік самы люты кат. За гэта блатныя помсцілі Самойлаву на ўсіх лагпунктах: у бок загналі фінку, потым яго прайграў у карты вуграсты недаростак «Хмыр». Ён падцікаваў Івана Васільевіча ў сталоўцы і, калі той нагнуўся да раздатачнага акна, секануў сякераю па шыі. Галава засталася, але не варочалася ў бакі. Кожны раз Самойлава цыравала прафесар Бурцава і апошні раз сказала: «Станавіцеся чалавекам, Самойлаў. Больш латаць не буду». А ён стаў яшчэ люцейшы. Калі злаваўся, замест слоў чулася шыпенне. На развод выганяў дрынам, кожнага абзываў «асмадзеям і ш-шш-пі-і-і-ён-сс-с-к-а-ю м-ордаю». Толькі не заікаўся на мацюках. Пасля разводу хворых, кульгавых, нядужых Самойлаў зганяў да вахты на паверку: ставіў у доўгую шарэнгу і трымаў па камандзе «смірна», пакуль вахцёр палічыць усю абслугу, бухгалтэрыю, хворых у санчасці і пасаджаных у кандзей. Толькі тады выклікалі вызваленых па хваробе, астатнія лічыліся «адказчыкамі», іх аглядаў лекпом. У каго не было высокай тэмпературы, Самойлаў гнаў у ізалятар. Там ён даваў волю дрыну і пацяшаўся ад ляманту сваіх ахвяр. Начальства было ў захапленні такім дзяжурным, а яго кантовы кій звала «выхавальнікам».

Аднойчы на паверку з шалмана не выйшлі тры крымінальнікі. Самойлаву яны прыгразілі адточанымі з напільнікаў фінкамі і жалезнаю воссю. Ён спалохаўся і пабег жаліцца на вахту. Непаслушэнства тут не даравалі. На вахце сабраліся камандзір узвода аховы, глюгасты і крываногі Русакоў, намеснік начальніка, прыгажун і весялун, садыст па натуры Караблёў, старшы наглядчык, даўгалыгі і змрочны Дзёмін, тры вольныя ад дзяжурства стралкі і Самойлаў. Раіліся, як выгнаць з барака ўзброеных злосных адказчыкаў. Нікому не хацелася лезці на фінкі і падстаўляць галаву пад жалезны прэнт.

Мяне ў той дзень пакінуў у зоне начальнік КВЧ «сачыняць» частушкі пра ўдарнікаў і гультаёў. Іх за ноч развучваў кавэчэўскі мастак Лёшка Лапцеў і раніцай на разводзе спяваў гэты «выхаваўчы матэрыял» пад балалайку. Я толькі настроіўся на патэтычны лад, як прыбег Самойлаў: «Кідай г-г-г-эту-ю хран-н-овіну і на ад-н-н-ой назе н-н-а вахту». Значыць, трэба бегчы. Мабыць, палічылі і мяне адказчыкам і пагоняць у кандзей… А на вахце сапраўдны «аператыўны штаб» вырашае, як выгнаць з барака ўзброеных Плужнікава, Бойку, Электрычнага і Нефць-Маслава. I дадумаліся парламенцёрам да іх паслаць мяне. Я ж быў з імі ў адной брыгадзе, разам жыў у шалмане, расказваў ім «романы», а Бойка мой зямляк. Умовы: здаць зброю і самім прыйсці на вахту. Саджаць у кандзей іх не будуць, а выведуць за зону адграбаць пілавінне ад шпаларэзкі, абы лічыўся выхад на работу, каб не псаваць справаздачу групай «Г» (адказчыкі).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0