MoreKnig.org

Грыбавар: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рубанаў Уладзіслаў



Шрифт:

— Ажно нядзелю ждаць... — сумна, са шкадаваннем прамовіла Чубатчыха — падобна, што яна была настроена атрымаць грошы адразу ж. — А я ўнукам хацела гасцінца купіць. І хусткі ў краму красівыя прывезлі...— Яна ўжо не гаварыла, а як бы марыла сама сабе; завярнулася і пайшла, зажураная ўся, згорбленая, на худых нагах, аплеценых, як карэннем, сінімі жыламі. І Грышку было да болю шкада яе, гэту цягавітую, заядлівую да работы жанчыну — адну з тых, на якіх усё яшчэ ліпіць вёска і якія на старасці нават не даюць спачыну рукам ды нагам.

Да вечара Грышку прынеслі грыбы яшчэ некалькі чалавек — найбольш, канешне, дзеці, якім цяпер такая латва зарабіць капейчыну на цукеркі ці газіроўку, а то і на адзенне ды кніжкі скапіць можна — не ўсё ж лета гойсаць бесталку, калі карысць у лесе такая дармовая. Грышка, помніць, як сам малы быў, дык на цёмнай зары ўспорваўся — каб першаму забегчы ў лес; сам, можа, не прачынаўся, але бацька будзіў яго кожныя ранкі. Прыбяжыш у лес, увесь вымачаны ў расу,— нічога яшчэ не відаць — галіны ў вочы торкаюцца, а зямля як сажаю засыпана. Тады здымаеш чаравікі і босымі нагамі саўгень-саўгень па траве — глядзіш, і напорашся на барвік; бывае, што і скапыціш, а то зусім раздушыш — дзе там чуйны будзеш, калі галава як чыгун і вочы зліпаюцца, хоць запалкамі павекі распірай. Але колькі, помніцца, радасці было за ўсе гэтыя мукі, калі нёс дахаты (яшчэ сонца нізка, у халоднай расе палошчыцца) поўны кошык ядраных з начы барвікоў. Цяпер, канешне, і барвікоў такіх ды столькі няма. Як і бацькі з маці ўжо даўно няма — ранавата яны памерлі, лічы, адкачас: перш бацька, а праз тры дні і маці рукі злажыла, акурат не хацела заставацца на гэтым свеце без чалавека свайго. Так рупіла думаць, і так многія малінаўцы думалі, бо жылі Мацвей і Надзёжа Пруцікі, як кажуць, душа ў душу, ні лаянкі, ні крыку не ляцела з іх двара, і ля калодзежа Надзёжу ніколі не ўбачыш, калі Мацвей у хаце...

Нуда па мінулым, па маці з бацькам навалілася на Грышку, і ён, каб атрэсціся ад яе, стаў парадчыць грыбы: абабачкі і падасінавікі кідаў у адзін кацёл, лісічкі і валуі, такія ж жаўтавата-белыя, адно больш крохкія, — у другі, казлякі — у трэці... Падышла Лісаветка, у новай жоўтай блузцы з кароткімі пухнатымі рукаўчыкамі, з падмаляванымі вуснамі, і Грышка ўсё-ткі, нягледзячы, што жонка прыбралася, залучыў яе да грыбоў: хаця ноч яшчэ не скора — у яе цяпер між вечарам і раннем зусім кароценькі перашыек, — але клопату ў Грышкі дай божа.

Зразу Грышка надумаў варыць абабачкі і падасінавікі, бо першыя вельмі хутка шуплеюць, становяцца мяккімі, а другія — сінеюць так, што драпаюць вочы нават звараныя — акурат чарнілам аблітыя. Вада ў катле, павешаным над цяплом на дзвюх жалезных, наўмысна сплясканых у кузні рагазюлінах, пачынала закіпаць — кудлацілася пара, і яе тут жа злізваў вецер. Грышка паднёс бліжэй кацёл з наабіранымі грыбамі і, зачэрпнуўшы вялікім, з даўгой драўлянаю ручкаю чарпаком кіпетню, лінуў на грыбы. Раз, тады — другі. Мінут пяць пачакаў, сцадзіў і прамыў халоднаю вадою; потым заліў свежай і разам з Лісаветкаю (раз падтрапілася ўжо — раней дык Мішу прасіў) павесіў кацёл над цяплом.

— Ты во што — абірай лісічкі і валуі ды глядзі тута, каб не пацякло цераз край, — загадаў ён жонцы, стукаючы далонь аб далонь, — а я па ваду яшчэ разы два з’езджу.

Хоць і недалёка калодзеж, праз двор, Грышка возіць ваду ў бітоне з-пад малака, які прыладзіў на колы з дзіцячага веласіпеда, — як-ніяк, палёгка і зразу чатыры вядры тут як тут. З абабачкамі, падасінавікамі дый казлякамі тымі ж, не кажучы ўжо пра барвікі, Грышку важданіны меней: ото зварацца, астынуць — у бочку зліў, трухнуў наверх спецый — і будзь здароў, не пырхай. А над лісічкамі ды валуямі пакарпець трэба: спярша ў падсоленай вадзе з паўгадзіны паварыць іх, затым на рашотку вываліць ды добранька прамыць; а пасля ўжо гэтай «працэдуры» зноў у кацёл засыпаць, заліць свежай вадою, дабавіць воцату, солі і варыць да канца. Так што ваду давай і давай...

Калі Грышка прыставіў да сцяны лазні свой «самакат», Лісаветка ўвіхалася ўжо ўкруга катла, як ліса каля збана, ад старання аж кончык языка прыкусіла, — друшляком з такою ж даўгою ручкаю, як і ў чарпаку, зграбала пену і не шлёпала яе на зямлю, а скідвала ў чыгун-вядзернік, каб потым пасуліць карове. Вада ў катле бурліла, пена ледзь не перавальвалася цераз край, і Лісаветка хапатліва арудавала друшляком. Грышка качаргою трохі развярнуў дровы пад катлом, і вада апала, дробненька забулькацела каля беражка, і бачыў Грышка, што яна зусім мутная, а знаць — грыбам яшчэ доўга варыцца. Але няможна і так іх даводзіць, каб пераварыліся, — смак тады ў іх улятучваецца. Праўда, гэта нават не ўсякі з дэгустатараў высмакуе, ды Грышка ўсё адно ўзяў сабе за правіла — грыбы акурат, калі яны самі асядуць на дно, а расол стане светлым і празрыстым, як вада ў бітоне.

Грышка ўзяў мешалку, яшчэ не абноўленую, і стаў ёю варочаць у катле. Паваліла густа пара, паплыла ніцымі воблачкамі. Шапкі грыбоў, нават тыя, што шчытна, як світэр шыю, абліпалі карэньчык, павыкасаліся і пазагнуліся кверху, як акрайкі ў брылі, — падыспад у іх быў белы і пяшчотны, бы смятана, і адно дзівіла, чаму грыбы не распаўзаюцца ў вадзе...

Канешне, дзедаўскі гэта манер — варыць грыбы ў катлах, марокі хапае, але што зробіш... Праўда, разляцеліся чуткі, што павінны спецыяльныя машыны-печы грыбаварам падвезці. Там усё аўтаматыка робіць — і мяшае, і прамывае, і градусы паказвае, час, колькі варыцца... Словам, толькі стой ды мазгамі круці. З аднаго боку, рукам латва, а з другога... хто ведае, як там і што ў той печы, калі зварана, а калі недаварана. З радасцю думаючы пра гэту машыну-цуд, Грышка той жа час адчуваў і нейкую насцярогу да яе... Яно, пэўна, усягды так было ў родзе людскім. Дзікі чалавек спярша баяўся і ратаваўся ад агню, які потым стаў яго падсобнікам, а дзяды і нават бацькі жагналіся на першы трактар... Цяпер, канешне, час не той і людзі не тыя, што ні кажы, век тэхнікі. Кругом грукочуць камбайны, касілкі-малацілкі, трактары і цягачы, машыны і легкавікі; дугаюць, аж шархаціць за шпалераю гліна, самалёты; газеты пішуць пра апарат, які камандуе і гаворыць замест чалавека; у тэлевізары мільгаюць ракеты — вырываюцца з-пад зямлі і вады, з трэскам бухаюць, аж гіганцкі дымавы грыб падымаецца — чорны, што смала, ён так віруе і расце, проста на вачах, што, здаецца, за нейкія паўгадзіны шапкаю сваёю акрые ўсю зямлю. Грышка шмат паганых грыбоў ведае, але гэты — самы-самы ядавіты і страшны. Во яго і трэба выдзіраць пад корань з усім прычындаллем, каб сцерці з «ліца зямлі» на векі вечныя. Грышка гатовы хоць сёння не з нажом, а з касою на яго выйсці. Грыбавар і ёсць грыбавар — сваё дзела знае туга.

Так што Грышка — чалавек біты, падкаваны на ўсе сто і справіцца з любою, самай мудронаю тэхнікай. Гэта толькі ў кніжках... чытаў неяк, трагедыі з такімі, як ён, разыгрываюць ды спісваюць у запас, моў, састарэў, адстаў — дай дарогу вучоным! Не ведае Грышка, можа, дзе і ёсць так, але ў іх калгасе просяць-моляць пенсіянераў хадзіць на работу, і, пакуль рукі ды ногі служаць, многія цягаюцца. Якая розніца, стары ты ці малады — абы з цябе гаспадар быў харошы.

 

Над вуліцай стаяў пыл; рыкалі каровы, і пахла малаком.

Першая зорка, бледная, як ільдзінка, прыліпла да неба і акурат падала сігнал салаўю — ён зацёхкаў у балотцы з такою заўзятасцю, як усё роўна была ўжо глыбокая ноч. Грышка прымеціў, што гэты позні дзівак-салавей, як праліўся дождж і папаўнела ў канаве вады, ажывіўся зноў, стараўся на ўсе лады, да якіх Грышка, пад настрой, спрабаваў нават падабраць словы: «Салавей грыбы пёк-пёк-пёк, вада кап-кап-кап, расол — цур-р-р!..» І цяпер Грышка стаяў і, чакаючы, пакуль астынуць звараныя грыбы, слухаў салаўя. З балотца пацягвала вільготным халадком, з мінуты на мінуту там павісне туман.

Грышка вылавіў у катле абабачак, узяў на зубы — цуд, смаката, а колькі пахаў у ім — здаецца, што заплюшчыў вочы ды лёг тварам у траву. Недарма, выходзіць, ганяюцца людзі за грыбамі. Грыб — ён не проста грыб, а яшчэ — і лякарства, вітамінаў у ім шмат. Унь вучоныя адкрылі, быццам некаторымі грыбамі нават алкашоў можна лячыць: з’еў грыбок, а калі хоць кроплю гарэлкі выпіў — цябе выверне ўсяго, не мірацца, так сказаць, у арганізме гарэлка і тыя грыбы. Але чуў Грышка недзе і зусім дзіўнае, з чым аніяк не мог пагадзіцца, на смех пускаў: што ў Швейцарыі шмат барвікоў, але там іх не ядуць нібыта. Дзівакі яны, тыя швейцарцы, ці што? Мабыць, лухта ўсё гэта, хаця, як у той казцы, — свет вялік, можа быць і праўда.

Бачуркі Грышка выбраў не надта вялікія, лічы, вядры па тры, і таму дзве запоўніў зразу. Наверх паклаў выскабленую і ашпараную кіпетнем накрыўку — яе вострым, як нож, брыжыкам патрапіў акурат у пазік на клёпках, надзеў на бачурку абруч і долатам ды малатком туга насадзіў яго; забіў драўляны шпунт-заткала і лёгенька стукнуў нагою ў бачурку: гатова! — прымай, таварыш Міротнікаў.

Лісаветка падаіла ўжо карову і цяпер ішла да яго, усміхаючыся. Яшчэ даволі гнуткая, асвежаная ў твары ўсякімі памадамі, яна была і праўда «красівая», і Грышка міжволі залюбаваўся ёю, нешта даўняе, прыглушанае не толькі гадамі, але і жыццёваю мітуснёю, здрыганулася ў ягоных грудзях і не выпала з душы, а, пачуў, затрымалася, разлілося цяплом па ўсім целе.

— О, такі момант прапусціла!.. — сказаў Грышка і патукаў малатком у бачурку — глуха, бы ў валун.

— Во-о-ой, гора мне — ратуйце!.. — пляснула ў ладкі Лісаветка. — Шчэ за лета апастылеюць етыя грыбы.

— Не, жоначка, лапці ты пляцеш! — Грышка быў дужа вясёлы, здаецца, ці не ўпершыню за апошні час, і было відаць, як нават у паўзмроку свецяцца сінія крышталіны яго вачэй. — Тут нягрэшна і чарчыну ўзяць, скажу табе... — Грышка прысеў, прыхінуўся шчакою да бачуркі, ці чуваць цяпло, мяккае, пяшчотнае, як ад грудзей жанчыны, і ў Лісаветкі гэта чуллівая сцэна вызвала яшчэ адну насмешку, на якія яна не скупілася ўсё жыццё.

Жарты жартамі, а яны і праўда змудравалі вячэру, і першым прысмакам у ёй былі грыбы — цэлая міска, свежых, яшчэ цёпленькіх, — Лісаветка пасыпала іх тоненькімі, як пярсцёнкі, колцамі цыбулі, падліла алею. Знайшлася і бутэлька настойкі з чарніц — леташняй, а таму і з густым пахам спірту, — як жа без хмелю ў свята? Яны згодна пасядзелі, як некалі, хоць і не за такою даўнінаю, — ажыўленыя і той жа час прыцятыя нейкім маладым хваляваннем, зародак якому давалі, бадай, вочы, што глядзелі адно ў адно як бы са здзіўленнем: «Няўжо, няўжо ета маё? Няўжо я маю права хоць зараз змусіць яго на сваё жаданне?..» Грышку было б зусім-зусім лёгка, аж закружылася б галава, мабыць, гэтак жа, як і ў Лісаветкі, калі б не дамешваўся ў сэрца жаль, які, можа, і не шкодзіў чуллівасці, затое адбіраў у радасці паўнату і безагляднасць, — жаль да жонкі сваёй, Лісаветкі, чыя даверлівасць прыдалася яму дзеля сваіх таемных, хаця і не далёкіх, мужчынскіх намераў. І Грышка, як бы вінуючыся за ўсе свае грахі разам і хочучы як лепш ашчаслівіць Лісаветку, узяў яе на рукі беражна, як нявесту, і панёс у другі пакой, куды не даставала святло з кухні.

 

...Мусіць, калі б цяпер, у пятроўку, выпаў снег, Грышка не так здзівіўся б, як таму, што на трэці дзень прынёс здаваць грыбы Валодзька Шапялёў. Прывёў за руку і дачку — танюткая, як саломінка, са светлымі валасамі і жоўтым бантам на макаўцы, яна была падобная на пушысценькі адуванчык; глядзела на Грышку з несхаванаю цікаўнасцю, сачыла за яго рухамі, вуснамі, як баючыся, што ён пакрыўдзіць яе татку. Валодзька, мабыць, і сам адчуваў, што людзі, бадай, не зразумеюць, што прывяло яго да грыбаварні, а злыя языкі нават асудзяць: як гэта чалавек з такой сям’і, жыве ў Мінску, начальнік — і квапіцца на капейку. Таму Валодзька зразу неяк баяўся адкрыта глянуць у вочы Грышку. Паставіў на вагу сумку і чакаў, нервова перабіраючы пальцамі, пакуль Грышка ўзважыць. А Грышка назнарок не спяшаўся — як нежывы, дзюбаў указальным пальцам у калодачку бегунка, ураўноўваў вусікі на шалях і думаў тым часам, што сказаць Валодзьку, каб не пакрыўдзіць яго, а можа, нават і пахваліць, бо — як ні круці — чалавек добрае дзела робіць. Грышку бянтэжыла акурат тое, што, пэўна, і ўсіх астатніх,— чаму, з-за чаго Валодзька надумаўся здаваць грыбы? Ці то яму абрыдла гультайнічаць і ён наважыў хоць чым людскім заняцца, ці проста не хацеў марнаваць час? Хто ведае іх, гэтых гарадскіх, — у іх кожная капеечка сваё месца знае. І Грышка пачаў з самага абыклага: спытаў у Валодзькі, дзе ён збіраў грыбы — усё на тых Шахтах? Валодзька — таксама не дурань, разумеў, што яму трэба не столькі адказаць на пытанне, колькі зразу праясніць, што падбіла яго на здачу грыбоў.

— А-а, шмат дзе быў!.. — сказаў Валодзька. — Па лесе дужа люблю хадзіць... І сумку на плячо — глядзіш: к канцу прагулкі грыбоў набраў. Ужо слоікаў пяць маці мне ў Мінск закатала, з паўсотні барвічкоў насушыў... — Па тым, як Валодзька стаў спавядацца, было відаць, што ён напраўду перажываў, ідучы сюды, і цяпер стараецца паставіць усё на сваё месца.

— Малайцом! Са шчасцем, як кажуць у народзе, добра і ў грыбы хадзіць, во што. І капейка ў кішэні не лішняя, — пахваліў Грышка, аб чым тут жа пашкадаваў, бо Валодзька пачырванеў у твары і, міргаючы вачыма, не ведаў, што казаць далей. Яго зразу збілі з панталыку Грышкавы словы, бо тое, чаго баяўся — каб не падумалі, што прынёс грыбы дзеля грошай, — акурат, выходзіць, і здарылася. Гэтая пахвальба — як нажом паласнула па сэрцы. Нешта такое помніцца яму са школьных гадоў. Тады ў малінаўскіх хлапчукоў была завядзёнка збіраць суніцы і прадаваць на шашы. Шафёры (часцей з легкавікоў), а то проста пасажыры ахвотна куплялі першыя ягады. І тыя выручаныя капейкі вельмі ўжо прыдаваліся на іх хлапчукоўскія намыслы, самы вялікі з якіх, канешне, быў — складанчык, і чымся больш у ім лёзаў, тым лепш. І вось каторага дня настаўніца хіміі, якую ніхто з вучняў не любіў, бо яна ўсягды высмейвала вінаватага не выбіраючы слоў, праафішыравала Валодзьку перад усім класам: «Вунь з Валодзі Шапялёва бярыце прыклад: не толькі добра вучыцца, але і грошы бацькам памагае зарабляць. А што — правільна!..» Здаецца, і не сказала нічога благога, адно пахваліла, але колькі тут было наўмысна прыхаванай з’едлівасці: па-першае, маўляў, глядзіце, чый сынок — настаўнікаў, а па-другое, і гэта самае балючае, выходзіць, — Валодзька такі сквапнюга, што нават продажам ягад не грэбуе.

Грышка, канешне, сказаў цяпер без усякага злога намеру, але ўсё адно Валодзьку стала непамысна, бо ўжо загадзя настроіў сябе на любую пстрычку, а гэта аніяк нельга было рабіць, таму што самае нязначнае слова, нават проста сказанае, здаецца, нацэлена акурат на тое, каб цябе ўнізіць, пакрыўдзіць, — як з тою ранаю: усягды чапляешся іменна ёю, а ўсё па той прычыне, што астатнімі, здаровымі, мясцінамі не адчуваеш, калі імі да чаго датыкаешся.

І ўсё-такі, усё-такі няпроста нам праясніць, чаму раптам Валодзька прынёс здаваць грыбы. Жонка, канешне, на расстанне не прамінула сказаць, каб не біў у вёсцы лынды, а «займаўся дзелам», але сказала адно пра кампоты і варэнне. Дык, можа, Валодзька хацеў паднесці сюрпрыз і здзівіць яшчэ грыбамі ды грашыма? Можа, дзе на сподзе душы такая думка няпэўна і жыла, але каб яна кіравала ім, то наўрад, бо Валодзька цвёрда ведаў, што перад жонкаю сваёю не выслужыцца нават тады, калі дастане ёй зорку з неба, — яна, гарадское дзіця, самыя капрызныя жаданні якога бацькі без слоў, а часам і з ахвотаю задавальнялі, прымае ўсё як звычайнае.

Дык тады, можа, Валодзька, апынуўшыся ў мясцінах, дзе рос, так узрушыўся, што захацеў зноў перанесціся ў той незабыўны, далёкі, але яскравы ў памяці і вачах свет, а яго акурат і нельга было ўявіць без гэтых грыбоў? Магчыма. Але ж верыцца і ў тое, што адно гэта не штурхнула б Валодзьку на даволі смелы, на вачах усяе вёскі, крок. А што тады?

Не забываючы, што ўжо сказана, намалюем і прыкладзем да Валодзькі такі слоўны трафарэт: зусім верагодна, што ў душу Валодзькі, які ладнага пажыў у горадзе, пранік сваёю жылкаю грыбок, назва якому прагматызм; грыбок гэты, разрастаючыся, непазбежна родзіць прагу да накаплення, пагоні за шыкам, прэстыжам, а ўрэшце ператварае душу ў гнілое балота. Якое лякарства ад гэтае нутраной хваробы, пры выпадку спытаем у Грышкі — ён грыбавар, можа, і ведае.

О, каб пра гэта ўсё мог падумаць Грышка, ён бы тут жа высмеяў, нягледзячы ні на што, і пасарамаціў Валодзьку: навошта, навошта табе, маладому, усё гэта? А так, застаўшыся адзін, толькі дзівіўся, і не больш: «Даў, во што, копаці Валодзька... Ніяк не чакаў я. Ды мне-та што, мне латва — хай носіць грыбкі. Ты глядзі,— не пераставаў дзівіцца Грышка, — ніколі б не паўміў!.. Хлопец ён, канешне, змалку старанны быў... Не тое, што мой басяк...» — Як толькі Грышка ўспомніў Мішу, зразу зніякавеў, апаў, і думкі пра Валодзьку вылецелі з галавы — паспрабуй злаві. Сын быў Грышкавым болем усё жыццё, болем, які кожны дзень ныў-шчымеў і аніяк не зажываў. Няўжо да смерці ён так і будзе круціць душу? Днямі вось Грышку сон брыдкі прыблюзніўся, аж цяпер волка ў грудзях. Нібыта пайшлі яны з Мішам у сажалку рыбу лавіць — муцёнкаў, як у іх называюць. Сажалка прыгожая, сіняя ў зялёнай траве, бы ў вяночку. Міша раздзеўся да трусоў і палез з лазовым кошыкам у ваду; яшчэ некалькі новых кошыкаў на беразе засталіся ляжаць — навошта? Міша пачынае боўтацца ў сажалцы, ваду муціць, значыцца, каб рыба ўсплыла... І бачыць раптам Грышка, што не вада ў сажалцы, а — бруд, смецце, нечыстоты ўсякія... Міша хоча грабянуць каля сябе кошыкам, але скрозь патарчакі розныя, іржавыя драты, паленне — замінаюць. Ён стараецца, аж прысядае, падымае кошык — поўны глею, бруду, і паверх расплываецца зялёная ляпёшка. Фу! Грышка адварочваецца, зашчамляе пальцамі нос — і чуе... смех. Нехта голасна рагоча, быццам гром грыміць. Глядзіць: на процілеглым беразе стаіць, хапаецца за жывот Васіль Муранкоў. А Міша, абляпаны ўвесь з галавы да ног чорным глеем, як ачмурэлы, пялешчацца ў сажалцы, што падобна ўжо болей на свіную рыцвіну. Нарэшце вывальвае кошык на бераг, на зялёную траву, раскапвае сінюю твань і выхоплівае з яе раптам блакітную, як аловак, маленькую рыбку. Міша жмурыцца, быццам глядзіць не на рыбку, а на сонца...

Сон сном, а Грышка маляваў сабе, як і што будзе далей, — ну вернецца Міша праз год — куды яму? Канешне, зноў заягліць, як да арміі, на геолага ісці. А гэта, як на Грышкаў розум — бадзяжнае жыццё — па гарах, тайзе, пясках лазіць... Заманліва, канешне, але... Але ці для Мішавай натуры такая работа. Ён што агонь, рэзвы, неабачлівы, як тады на Глубцы, з канём... мог бы ўтапіцца. А ўдабавак — горды, як чорт. Каб гэту рэзвасць ды на добрае скіраваць, Мішу б цаны не было, гарэла б усё ў ягоных руках... Да зямлі трэба яго, зямля — яна ўсіх лечыць, бацька казаў...

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
— Если бы она улетела в овраг, мы бы уже делили полмиллиарда, — смеётся моя лучшая подруга за дверью палаты. — Потерпи, — шепчет мой муж. — Через три недели её признают недееспособной. Отели
0
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0
Наследство с последствиями
Наследство с последствиями
[Деловая литература: прочее / Финансы и кредит / Бизнес / Детективы]
Одно завещание. Семейный бизнес. И год, чтобы доказать, что я достойна наследства. Я получила контроль над Aтриум, но вместе с акциями мне достались чужие секреты, борьба за власть и родственники,
0
Мистер Биг и Счастье в кедах
Мистер Биг и Счастье в кедах
[Биографии и Мемуары / Путешествия и география / Дом и семья / Психология]
Любовь в Германии начинается с калькулятора, бизнес-плана на десятилетку и сверки страховок. Романтика? Не, не слышали. Но когда за дело берется одинокая айтишница с двумя детьми под мышкой и
0
Лабиринт Монтроуза
Лабиринт Монтроуза
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Англия, последние дни августа 1965 года. Закрытая школа для девочек готовится встретить возвращающихся с каникул учениц, юных леди из лучших британских семей. Но размеренную жизнь школы нарушает
0
Ненужная жена. Пленница опального дракона
Ненужная жена. Пленница опального дракона
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Приключения]
Муж не приехал меня спасать. Он прислал развод. Семь лет я была его верной женой. И когда опальный дракон похитил меня, потребовав в обмен свободу восемнадцати пленных солдат, я ни на мгновение не
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Босс. Проверка на верность 2
Босс. Проверка на верность 2
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы]
«Проверка на верность» — так называется агентство, куда я недавно устроилась на работу. К нам приходят проверять свои вторые половинки. И почти все не проходят проверку… Наверное, поэтому мой
0
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
Убить в себе государство. Как бунтари, философы и мечтатели придумали русский анархизм
[История / Философия]
Их называли безумцами, утопистами и опасными фанатиками, подрывающими общественный порядок. Они же считали, что свобода и достоинство человека не зависят от воли государства и его законов. Философ
0
Путешествие в Новый год по России
Путешествие в Новый год по России
[Детская литература: прочее]
Запрыгивай в сани – и вперед, в Новый год! Вместе с Никитой и волшебным олененком Шустриком ты увидишь, как по всей России люди встречают главный праздник в году – каждый по-своему, но всегда с
0
Энн с острова Принца Эдуарда
Энн с острова Принца Эдуарда
[Детская литература: прочее / Классическая проза]
Восемнадцатилетняя Энн Ширли вместе с верными друзьями покидает Эйвонли, чтобы начать учебу в Редмондском университете. Впереди девушку ждут новые знакомства, неожиданные испытания, радости и
0
Волшебное окно
Волшебное окно
[Образовательная литература]
Как снимается фильм? Кто «главней» — режиссер, оператор или артисты? Как готовят к съемкам юных исполнителей из числа самых обычных мальчиков и девочек? Каким образом возникают на экране картины
0
Побег в сказку и свекровь в придачу
Побег в сказку и свекровь в придачу
[Попаданцы / Русское фэнтези]
Ксюша себя не жалела, всем помогала. А что получила? За день до пятидесятилетия муж бросил, внук в гости к ней ездить отказывается, младшая дочь выживает из квартиры. Еще и с работы выгнали… Все
0
Скажи мне
Скажи мне "да"
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Владик-Владик... Словами не описать, сколько раз я представляла Садовского своим первым. Сколько раз сходила с ума, пока он неизвестно где зависал до утра... Сейчас я выросла. Мне восемнадцать, и я
0
Исцеление вечности
Исцеление вечности
[Городское фэнтези / Мистика]
Эдем — последний оплот людей в мире, где правят вампиры и бешеные, — отверг Эллисон Сикимото. Оставив своих спутников в безопасности, она отправляется на поиски Кэнина, который обратил ее и научил
0
Измена. Я все равно тебя верну
Измена. Я все равно тебя верну
[Современные любовные романы / Самиздат]
Я стала женой Карима Абашева по принуждению. Жестокий, сложный, богатый мужчина, в которого я влюбилась искренне. Думала, что все изменилось, между нами настоящие отношения. Взаимная любовь. Пока
0
Его версия дома
Его версия дома
[Эротика, Секс / Современные любовные романы / Самиздат]
Коул Я — Хищник 0-1. Я создаю системы, которые работают. Частная военная компания, империя, порядок — всё это требует продолжения. Наследник — не прихоть. Это необходимость. Слабые семьи рушатся. Моя
0
Не вижу зла (ЛП)
Не вижу зла (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Они думали, что им все сойдет с рук, но жестоко ошиблись. Их судили. Им вынесли приговор. Осталась только казнь. Никто не останется безнаказанным. Мы позаботимся об этом. Мы – Общество, и все,
0
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
Записки из Зелёного Бора. Время прощаний
[Сказка / Детская литература: прочее]
Все в Зелёном Бору знают, что каждый написавший книгу зверь может оставить её в Книжном магазине Лисов. В этом году их семейство готовится отпраздновать восьмидесятилетие магазина. Но в самый разгар
0