MoreKnig.org

ПОЛАЦК 1579: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Купіш Дарыюш



Шрифт:

Слаба аснашчанае і недасьведчанае паспалітае рушаньне было непрыдатным для паходу на маскоўскія землі. Яно б ня справілася зь цяжкасьцямі аблогі крэпасьцяў, паколькі не магло нават вытрымаць абознага жыцьця. Бедная шляхта ня мела шмат грошай і харчоў, а дарагоўля, якая панавала на купецкіх латках, пастаянна памяншала яе колькасьць. Кароль не супрацьдзейнічаў, дэманстрацыя зброі ўжо дасягнула сваёй мэты, і было вырашана, што паспалітае рушаньне вернецца дадому. Далейшыя дзеяньні мусілі распачаць наёмныя войскі, скіраваныя на чале з гетманам Хадкевічам пад Барысаў. Жыгімонт Аўгуст вярнуўся ў Горадню.

Галоўныя літоўскія сілы Рыгора Хадкевіча пачалі дзейнічаць толькі ў студзені 1568 г., калі на Маскву абрынулася нашэсьце крымскіх татараў. З-пад Барысава ў той час вырушыла на здабычу Улы войска прыкладна на 10–12 тысяч коньніцы і 6 тысяч пяхоты, якім камандаваў жамойцкі стараста і адміністратар Лівоніі Ян Геранім Хадкевіч.

Ула знаходзілася на доўгім вузкім мысе, які ўзьнік пры сутоку аднайменнай ракі і Дзьвіны. Над драўляным замчышчам дамінавала 7 вежаў з байніцамі і зубцамі. Ад асновы мысу ніжняя частка валу і вежы амаль па ўсёй вышыні былі пакрытыя глінай для абароны ад агню. Ахову гэтага боку фартыфікацый

Пачатая ў лютым 1568 г. трохтыднёвая аблога замку праводзілася вельмі няўдала. Хоць і абстрэльваліся валы, але замкавая сьцяна, «моцна збудаваная і набітая зямлёй, ніяк не магла абваліцца». Да таго ж Хадкевіч ня мог захаваць дысцыпліну ў падпарадкаваных яму аддзелах і, нягледзячы на дэтанацыю міны, пяхота не пайшла на штурм. Толькі другая атака на Улу, па-майстэрску праведзеная князем Раманам Сангушкам уначы 20 жніўня 1568 г., скончылася ўзяцьцем замку. Здабыча Улы была сур’ёзным посьпехам каралеўскіх войскаў. Царскія ваяводы маглі адказаць толькі партызанскай вайной. Яна вялася на ўсім памежжы ад Смаленскай зямлі да Лівоніі да канца 1569 г., аднак не паўплывала на зьмену тэрытарыяльнай пазыцыі абодвух бакоў. У большай ступені, чым ваенныя дзеяньні, на іх уплывала зьмена міжнароднага становішча.

З часу ўзяцьця Полацку Масква не дасягнула ніводнага значнага посьпеху ў змаганьні з Польшчай і Літвой. Тым часам вайна паўплывала на зьмякчэньне жорсткай пазыцыі ліцьвінаў наконт уніі з Польшчай, і 1 ліпеня 1569 г. быў урачыста прыняты акт Люблінскай уніі. Узьнік новы палітычны арганізм, названы Рэччу Паспалітай Абодвух Народаў. Да кароны далучаліся ўкраінскія ваяводзтвы, дзякуючы чаму яна атрымала непасрэдную мяжу з паўднёвымі раёнамі Маскоўскай дзяржавы. Гэта абяцала непазьбежную заангажаванасьць Польшчы ва ўсе канфлікты на ўсходзе. У выніку перавароту ў Стакгольме Іван IV страціў свайго хаўрусьніка Эрыка XIV Шалёнага. Швэдзкі трон здабыў Ян III Фінляндзкі, жанаты з Кацярынай Ягелонкай, што пад канец вайны дало плён ў аднаўленьні замірэньняў. Швэды пачалі супрацоўнічаць з Рэччу Паспалітай, а датчане — з Масковіяй.

У пачатку 1570 г. у Маскву прыбыло каралеўскае пасольства, якое Іван Жахлівы прыняў досыць ласкава. Аднак перамовы былі доўгія і няпростыя. Ніводзін з бакоў не хацеў адмаўляцца ад Полацку, дый разьвязаньне лівонскага пытаньня яшчэ не сасьпела, таму не ўдалося падпісаць мірнай дамовы. 22 чэрвеня было заключана трохгадовае замірэньне, а за аснову браўся тагачасны статус-кво. Масква пакідала сабе Полацак, частку Лівоніі з Дорпатам, усходнюю Эстонію і Нарву. Перамовы ў Шчэціне, распачатыя ў верасьні таго ж году, прывялі да пагадненьня з Даніяй і Швэцыяй. Першая захоўвала пры сабе астравы Дага і Саарэма, другая — заходнюю Эстонію з Рэвелем.

Згодна з дамовай аб замірэньні, у 1571 г. адбылася сустрэча камісій Рэчы Паспалітай і Масковіі, якія мусілі адмежаваць полацкую і віцебскую землі, г. зн. царскую тэрыторыю, ад Літвы. Аднак бакі ня здолелі паразумецца, а разыходжаньні ў актах даходзілі да соцень, і нават тысяч квадратных кілямэтраў. Нельга было разьлічваць нават на дапамогу мясцовага насельніцтва.

Урэшце на маскоўскім баку засталася большая частка Полацкага ваяводзтва па правым баку Дзьвіны (за выключэньнем ваколіц Дрысы), а таксама клін уладаньняў на левым беразе ракі, на поўдзень ад Полацку (Туроўля, Краснае, Суша).

На занятых абшарах Полаччыны цар праводзіў калянізацыйную акцыю, падобную да той, якая раней ажыцьцяўлялася ў некаторых раёнах Лівоніі (Нарва, Дорпат). Мы ўжо згадвалі пра высяленьні ўглыб царскіх уладаньняў і ўцёкі значнай часткі жыхароў Полацкага ваяводзтва ўглыб Літвы. У першую чаргу былі дастаўлены каляністы ў сам Полацак, а былі імі сем’і баярскіх дзяцей і стральцоў, якія складалі залогу. Празь некалькі гадоў царскія намесьнікі пачалі раздаваць уладаньні літоўскіх палонных і ўцекачоў.

Раздача зямлі значна ажывілася ў 1570–1571 гг., калі, як пісаў Р. Мяніцкі,

Здавалася, нішто ня можа пагражаць царскаму панаваньню на полаччыне.

БАРАЦЬБА ЗА ЛІВОНІЮ Ў 1575–1578 гг.

Сьцяпан Батура на троне Рэчы Паспалітай

У 1572 г. памёр кароль Жыгімонт Аўгуст, і Рэч Паспалітая Абодвух Народаў упершыню трапіла ў небясьпечны пэрыяд бескаралеўя. Некаторыя тагачасныя дзяржаўныя дзеячы баяліся, што Іван IV парушыць замірэньне, аднак цар, цешачы сябе надзеяй на карону Рэчы Паспалітай, захаваў укладзеныя дамовы. Нават калі б палякі і ліцьвіны не далі яму кароны, уладар Масковіі мог мець надзею, што на трон узыдзе чалавек, які не захоча працягваць вайну за далёкую Лівонію. Тут ён меў на думцы перадусім кандыдата Габсбургаў, якія традыцыйна падтрымлівалі добрыя стасункі з Масковіяй. Аднаму зь літоўскіх пасольстваў ён нават заявіў, што гатовы вярнуць Полацак узамен за перадачу яму ўсёй Лівоніі ажно да Дзьвіны. Іншаму прапанаваў парваць сувязі з Каронай і ўкласьці унію зь Вялікім Княствам Маскоўскім. Так ці інакш Іван згадзіўся падоўжыць замірэньне, і на літоўскім памежжы панаваў мір.

Перапынак у збройных акцыях супраць Рэчы Паспалітай цар вырашыў выкарыстаць, атакуючы швэдзкія ўладаньні ў Лівоніі. На мяжы 1572 і 1573 гг. маскоўскія войскі ўзялі Вайсэнштайн (Weissenstein, цяпер Пайдэ). Пад мурамі замку загінуў царскі любімец Малюта Скуратаў, за што маскалі адпомсьцілі, спаліўшы жыўцом усіх узятых у палон жаўнераў праціўніка. Узімку 1574 г. царскія войскі спусташалі Эстонію. Хоць яны не ўзялі ніводнага значнага гораду, але ўмацавалі царскае панаваньне ў паўночнай Лівоніі.

Як бы з нагоды паходу на Эстонію, войскі Івана Жахлівага ўварваліся ў студзені 1575 г. у ўладаньні Рэчы Паспалітай ў Лівоніі. Наход закрануў землі паміж рэкамі Пярну і Салаца, якія былі найдалей высунутыя на поўнач. Пры царскай арміі знаходзіўся дацкі князь Магнус. Гэты досыць амбітны брат караля Даніі ўжо некалькі гадоў быў зьвязаны з Іванам IV. Ажаніўшыся з маскоўскай князёўнай, ён насіў ганарысты тытул караля Лівоніі і меў надзею, што як васал Масквы ў будучым авалодае ўсёй правінцыяй. А пакуль што ён са згоды цара ўладарыў у некалькіх меншых замках і дапамагаў Івану захопліваць ўладаньні Рэчы Паспалітай і Швэцыі, прадстаўляючыся як адзіная асоба, якая можа ўратаваць насельніцтва ад гневу жорсткага цара. Да ліпеня яму здаліся пазбаўленыя залог Салаца, Хелме, Эрмісту і Руена, якія ня мелі надзеі на дапамогу. Урэшце 9 ліпеня пала Пярну, пасьля чаго Іван, не зважаючы на пратэкцыю Магнуса, «з розных каралеўскіх уладаньняў каля 40 000 чалавек у няволю павёў».

Каралеўскі адміністратар Лівоніі Ян Хадкевіч меў замалыя сілы, каб думаць аб стрыманьні маскоўскага нападу. Толькі ўвосень, калі царскія войскі сышлі з поля, разьмясьціўшыся ва ўзятых замках, ён арганізаваў набег на маскоўскую Лівонію. Аднак, акрамя вяртаньня замку Руена з дапамогай войскаў Рыгі, ён не дасягнуў ніякіх значных вынікаў.

Пэўны момант здавалася, што маскоўская пагроза аддалілася ад ўладаньняў Рэчы Паспалітай у Лівоніі. Узімку з 1575 на 1576 г. цар зноў скіраваў свае войскі на швэдзкія ўладаньні, узяўшы ўсю Эстонію, за выняткам Рэвэлю. Маскоўская і татарская коньніца прабраліся па лёдзе на востраў Саарэмаа і зрабавалі ўладаньні дацкага караля.

Між тым у сьнежні 1575 г. пад Варшавай пачаўся другі элекцыйны зьезд, на якім кандыдатура Івана IV яшчэ карысталася пэўнай папулярнасьцю сярод ліцьвінаў. Хоць цар не спадзяваўся ўсур’ёз на карону Рэчы Паспалітай, тым ня менш адбылася выгадная для яго падвойная элекцыя: імпэратара Максыміліяна ІІ і трансыльванскага князя Сьцяпана Батуры. Як заўважыў К. Алейнік, у Лівоніі ў той час актывізавалася гонка з часам. Рэч Паспалітая старалася зацягнуць замірэньне і ўмацаваць абарону тых замкаў, якія яшчэ знаходзіліся ў яе руках, а Масковія пачала рыхтавацца да далейшых захопаў, каб заняць як мага больш тэрыторыяў, першы як на трон узыдзе новы кароль.

Батура досыць хутка зьявіўся ў Кракаве, дзе правёў каранацыю. У той час аказалася, што дзяржаўны скарб зусім пусты і знайсьці жывыя сродкі на абарону Лівоніі немагчыма. Акрамя таго, становішча Батуры ў Рэчы Паспалітай і няпэўнасьць яго дачыненьняў з імпэратарам Максыміліянам ІІ прымушалі яго ангажавацца ў іншым кірунку. Не знайшоўшы іншага спосабу стрымаць праціўніка, кароль паслаў у Маскву мірнае пасольства на чале з Юр’ем Грузьдзінскім і Лявом Букавецкім. Аднак цар ставіў жорсткія ўмовы, патрабуючы ўступіць яму ўсю Лівонію.

Нягледзячы на перамовы, у каралеўскім двары баяліся, што ў кожны момант можа пачацца чарговая маскоўская атака на Лівонію. Замірэньне, адноўленае падчас бескаралеўя, было падоўжана да жніўня 1576 г. У гэты час Батура рыхтаваўся да вайны з Гданьскам, які не хацеў прызнаваць яго ўлады, таму зь цяжкасьцю здабыў крыху грошай на вярбоўку палявому гетману літоўскаму Крыштапу Радзівілу. Крыху сродкаў удалося сабраць дзякуючы пастановам рады літоўскага сэнату, сабранай у Кнышыне. У жніўні манарх правёў нараду з колам вышэйшых военачальнікаў, дзе было вызначана, што палявы гетман літоўскі нойме 1500 коньніцы, а каля 500 жаўнераў, пасланых з князем Аляксандрам Палубінскім, умацуюць лівонскія замкі. Далейшыя рашэньні наконт ваенных набораў мусілі залежаць ад вальнага сойму, скліканага на кастрычнік 1576 г. у Торуні. Аднак той замест прызначэньня чаканых падаткаў згадзіўся толькі на скліканьне пры неабходнасьці паспалітага рушаньня.

Невялікія сродкі, якія каралеўскі і літоўскі скарбы маглі прызначыць на абарону Лівоніі, дазволілі наняць нешматлікія залогі для тамтэйшых 15 замкаў. Паводле ацэнак Г. Катарскага, Вальміеру абаранялі 100 коньнікаў і 100 пяхоты, Трэйдэн (Triden, Treyden) —100 коньнікаў і 50 нямецкай пяхоты, Даўгаўгрыва або Дунамюндэ (Dynamont) — 150 драбаў, па 100 чалавек налічвалі залогі Марыенгаўзу (ням. Marienhaus, лат. Vilaka), Кукейносу і Дзьвінску, затое астатнія замкі мелі для абароны ня больш за 50 наёмных драбаў. Разам у лівонскіх замках апынулася ня болей як 1300 наёмных жаўнераў, якіх тэарэтычна маглі падтрымаць жыхары гарадоў. Лівонію павінны былі абараняць таксама аддзелы, адданыя пад камандаванне тамтэйшага адміністратара Яна Хадкевіча. Аднак ацэнкі В. Навадворскага, паводле якіх ён меў у распараджэньні 4 тысячы жаўнераў, адназначна завышаныя. На літоўскае памежжа былі скіраваны па 100 ваяроў казацкай коньніцы ў Віцебск, Лепель, Амсьціслаў і Воршу, а 50 — у Улу, разам — 450 чалавек. Да гэтага даходзіла палявая армія гетмана Крыштапа Радзівіла, якая празь недахоп грошай складалася ўсяго толькі з 600 коней (150 гусараў і 450 казакоў).

Нягледзячы на выправу на Гданьскае памор’е, Батура ўважліва сачыў за становішчам на лівонскім памежжы. У лютым 1577 г. ён даручыў адміністратару Яну Хадкевічу, каб той асабіста скіраваўся ў Лівонію і пракантраляваў падрыхтоўку правінцыі да абароны. Асаблівую ўвагу раіў зьвярнуць на фартыфікацыі Рыгі. Ён наказаў таксама разгарнуць шырокую выведчую кампанію, а ў сувязі з навіной пра судзеяньне лівонскіх немцаў Магнусу загадаў прызначаць камандзірамі замкаў толькі правераных і надзейных людзей. Ён нават склаў плян абароны на выпадак маскоўскага нападу. Плян грунтаваўся на ўзаемадзеяньні харугвы коньніцы Крыштапа Радзівіла з войскамі вальміерскага старасты Аляксандра Палубінскага, аддзеламі курляндзкага князя і войскамі гораду Рыгі. У выпадку няўдачы гэтыя сілы меўся падтрымаць корпус Яна Хадкевіча, які быў галоўнакамандуючым усім войскам, прызначаным для абароны Лівоніі.

Тым часам Іван IV ужо быў гатовы да вырашальнага ўдару па Лівоніі. Спачатку маскоўская атака скіравалася на Рэвэль — адзіны пункт Эстоніі, які яшчэ заставаўся ў швэдзкіх руках. Аблога не ўдалася і была скончана ў траўні 1577 г. Калі ўвесну Іван IV пачаў зьбіраць пад Ноўгарадам і Псковам чарговыя палкі, многія польскія сэнатары меркавалі, што ён рыхтуецца зноў атакаваць Рэвэль. Аднак на каралеўскім двары чакалі найгоршага. Батура зьвярнуўся тады да каронных і літоўскіх соймікаў з просьбай новых падаткаў, а ліцьвінам нагадаў пра намер склікаць паспалітае рушаньне ў выпадку маскоўскай атакі на Лівонію.

Заваёва Лівоніі Іванам IV

Аказалася, што Батура меў рацыю. У пачатку ліпеня ў Лівонію ўварваліся татарскія аддзелы, падтрыманыя лёгкай маскоўскай коньніцай, якая павінна была праводзіць дыверсійна-выведчыя дзеяньні. Супрацьдзейнічаў ім толькі ротмістар Мацей Дэмбінскі, але, маючы невялікія сілы, быў разьбіты і вымушаны ўцячы. Хоць татары не атакавалі гарадоў і замкаў, яны сеялі страх сярод насельніцтва ўсёй правінцыі, пазначаючы шлях свайго рэйду дымам палаючых вёсак. Дзякуючы іх дзеяньням Іван IV пераканаўся, што на тэрыторыі Лівоніі няма значных каралеўскіх сілаў. Гэта было праўдай. На вестку пра набліжэньне царскай арміі корпус Яна Хадкевіча адступіў зь Лівоніі, а сам адміністратар правінцыі скіраваўся да караля пад Гданьск. Таму не было палявой арміі, якая магла б дапамагчы замкам і гарадам лівонскай зямлі.

Маскоўская армія, сабраная пад Псковам, налічвала больш за 30 тысяч жаўнераў, таму цар спадзяваўся на лёгкі посьпех. 13 ліпеня ён пакінуў Пскоў, кіруючыся з галоўнай арміяй на Марыенбург, каб адтуль ударыць на поўдзень у кірунку Дзьвіны. Яго леньніку Магнусу было даручана ў гэты час заняць заходнюю частку краю да ракі Аа (Гаўі).

Першым у ўладаньні Рэчы Паспалітай ў Лівоніі ўварваўся ў сярэдзіне ліпеня царскі полк авангарду на чале з князем Цімафеем Трубяцкім, колькасьцю 4300 чалавек. Жаўнеры Трубяцкога спустошылі ваколіцы Валміеры і Трыкаты (Трыкатэна), свабодна скіроўваючыся на поўдзень. Магнус ішоў паперадзе, прадстаўляючыся абаронцам насельніцтва ад гневу і лютасьці Івана. Неўзабаве перад ім адкрылі брамы некалькі гарадоў, у тым ліку Нітаў (Нітаурэ), Скуене (Шуен), Заўбэ (Юргенсбург), Фэстэн, Эрл (Эрглі), а таксама Ленвардт (Ліелвардэ), Астэрадт (Айзкраукле) і Кукейнос на Дзьвіне. Падзеньне апошняга выклікала немалую паняверку, бо камандзір залогі ротмістар Дэрпкоўскі здаўся невялікай групе коньнікаў Магнуса, якія «і гакаўніц і пешых з сабою ня мелі». Тым часам Крыштап Радзівіл і Лаўрын Война паслалі яму ўжо значную дапамогу (каля 300 жаўнераў), якая дасягнула ваколіц гораду праз паўгадзіны пасьля капітуляцыі. Дзякуючы простаму люду Магнус заняў таксама Вэндэн (Кесь), дзе дазволіў сабе яшчэ раз назвацца каралём Лівоніі.

У той жа час (г. зн. 16 ліпеня) Іван Жахлівы дайшоў да Марыенгаўзу. Хоць кароль загадаў скіраваць у горад 100 пехацінцаў, на мурах апынуліся ўсяго толькі 25 жаўнераў, узброеных 8 гарматамі! Убачыўшы масы войска, якія запаўнялі перадпольле гораду, яны страцілі ахвоту да бою і адразу згадзіліся з царскай граматай, якая загадвала ім адразу ж адкрыць гарадзкія брамы і пакінуць царскую вотчыну. Іх свабодна адпусьцілі, бо цар хацеў, каб навіны пра яго ласку схілілі чарговыя гарады адмовіцца ад супраціву.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1