MoreKnig.org

ПОЛАЦК 1579: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Купіш Дарыюш



Шрифт:

Пакінуўшы ў Марыенгаўзе 75 чалавек залогі, Іван рушыў далей на поўдзень і 24 ліпеня прыняў капітуляцыю Люцыну. Спужаны камэндант замку Юрген фон Ольдэнбокум упаў перад маскоўскім уладаром на калені, заяўляючы, што

Цар споўніў іх «мары», але дзякуючы прыроджанай прадбачлівасьці не пакінуў іх у замку, а разьмеркаваў паасобку сярод сваіх артылерыстаў і пехацінцаў. У замку было разьмешчана 100 маскоўскіх жаўнераў.

Чарговай мэтай царскага паходу стала суседняя Рэжыца, якую Іван IV заняў з дапамогай Ольдэнбокума. Паслаў яго ў авангардзе, і нямецкія жаўнеры, якія павінны былі абараняць горад, пайшлі сьледам за сваімі суродзічамі зь Люцыну. Не спыняючыся тут надоўга, маскоўская армія накіравалася да Дзьвіны і 9 жніўня заняла Дзьвінск. Гэтым разам ужо польскі камэндант замку Юры Саколінскі[11] ня ўстаў на абарону, аднак, у адрозьненьне да лівонскіх немцаў, польскіх жаўнераў не ўключылі ў царскую армію, а выслалі ў розныя маскоўскія гарады.

Падзеньне Дзьвінску, дзе ў маскоўскія рукі патрапіла значная колькасьць артылерыйскага арсэналу, было непапраўнай стратай. У рукі Івана патрапіў найбольшы горад на Дзьвіне на абшары ад Полацку да Рыгі. Паўднёва-ўсходняя Лівонія суседнічала з Полаччынай, таму валоданьне Дзьвінскам дазваляла паралізаваць любыя ініцыятывы Вялікага Княства Літоўскага, скіраваныя на вяртаньне Полацку. Акрамя таго, заняцьце лініі Дзьвіны на прасьцягу ад Дынабургу да Кукейносу цалкам зьнішчала значэньне гэтай ракі для літоўскага гандлю і павялічвала пагрозу для Вільні. Ацаніўшы стратэгічнае значэньне занятага гораду, Іван Жахлівы пакінуў у ім 350 жаўнераў, 12 гармат, 104 гакаўніцы, 50 пудоў пораху і 1000 ядраў рознага калібру.

Зь Дзьвінску царская армія рушыла па цячэньні Дзьвіны. Маскоўскія авангарды спалілі тады невялікі замак Круцборг (Крустпілс)[12], але Іван IV даручыў адбудаваць яго і ўкамплектаваць залогай на 120 чалавек. Маскоўскія палкі, якія прасоўваліся ўздоўж ракі Айвіекстэ, якая ўпадала ў Дзьвіну, занялі і разбурылі Ляўдону, пасьля чаго 20 жніўня падышлі пад Сэсвэген (Цесвайнэ). Замак ня здаўся на першы заклік. Хворы камандзір, які быў пры сьмерці, не хацеў капітуляваць. Ён памёр празь некалькі гадзін, і толькі тады нямецкая залога адкрыла брамы. Царскія ваяводы палічылі, што такая ўпартасьць выключае літасьць, таму ўсе мужчыны былі жорстка забітыя. Іх саджалі на калы, чвартавалі або разрывалі коньмі. Жанчын гвалтавалі, пасьля чаго гналі разам зь дзецьмі ў няволю. Горад зруйнавалі. Так Іван скінуў маску ласкавага ўладара, якую з чыстага разьліку надзеў на пачатку выправы.

Перайшоўшы праз раку Айвіекстэ, маскоўскія войскі апынуліся на тэрыторыі, занятай Магнусам. Дацкі князь лічыў, што цар будзе паважаць умовы дамовы, згодна зь якой заходняя частка Лівоніі мусіла быць маскоўскім леньнікам. Аднак Іван Жахлівы не давяраў Магнусу, падазраючы яго ў закулісных перамовах з польскімі ротмістрамі. Акрамя таго, праз слабасьць абароны правінцыі ён ўжо ня бачыў патрэбы здабываць прыхільнасьць жыхароў абяцаньнямі якой-небудзь, нават ілюзорнай, самастойнасьці. Царскія ваяводы атрымалі загад заняць гарады, якія прысягнулі на вернасць Магнусу, і ўвесьці ў іх маскоўскія гарнізоны.

25 жніўня 2 тысячы царскіх жаўнераў пад камандаваньнем Пятра Тацева і Данілы Салтыкова падышлі пад Кукейнос. Аднак жыхары гораду не хацелі адкрываць брамаў безь ліста ад Магнуса, якога ўсяго толькі пару дзён таму прызналі сваім уладаром. Даведаўшыся пра супраціў, пад горад прыехаў Іван Жахлівы. Убачыўшы, што гэта ня жарты, камандзір залогі палічыў, што далейшыя перамовы ня маюць сэнсу, і пусьціў у горад маскоўскіх жаўнераў. Аднак было ўжо позна. Разьятраны цар загадаў забіць усіх жыхароў і ўсю залогу, за выключэньнем чатырох чалавек, якія ад пачатку былі за тое, каб адчыніць брамы. Дваіх зь іх паслаў у Кесь зь лістом, поўным абвінавачаньняў Магнуса. У Кукейносе пакінуў тысячу маскоўскіх жаўнераў, 20 гармат і шматлікія запасы рыштунку.

Чарговыя замкі, якія на пачатку кампаніі перайшлі ў рукі Магнуса, царскія войскі занялі без асаблівага супраціву, пасьля чаго скіраваліся на поўнач, дзе на Гаўі абаранялася яшчэ некалькі гарадоў, укамплектаваных каралеўскімі залогамі. Цалкам адрэзаныя ад рэшты краю, занятага ворагам, яны ня мелі шанцаў на даўжэйшы супраціў.

Самым значным з гэтых гарадоў была Вальміера, якую абаранялі каля 200 жаўнераў на чале з Аляксандрам Палубінскім. Горад блякавалі невялікія сілы Магнуса і маскоўскія ўжо зь сярэдзіны ліпеня. 8 жніўня Аляксандар Палубінскі паслаў ліст да літоўскіх станаў з драматычным заклікам аб дапамозе:

Абставіны падзеньня Вальміеры пераказваюць досыць па-рознаму. Ва ўсякім разе Палубінскі здолеў выстаяць увесь жнівень, хоць, найверагодней, у сувязі зь ненадзейнай пазыцыяй лівонскіх мяшчанаў адышоў тады з залогай у замак. Становішча асаджаных стала безнадзейным толькі тады, калі падчас маршу да Гаўі Іван Жахлівы адправіў сюды цяжэйшыя гарматы і 2600 жаўнераў. 1 верасьня залога зрабіла вылазку на ворага, што рыхтаваўся да штурму, але панесла адчувальную паразу. Яшчэ ў той жа дзень замак пачаў гарэць, і абаронцы капітулявалі. Старога князя Палубінскага ўратавалі ад імклівага пажару маскоўскія жаўнеры, якія спусьцілі яго ў кашы з акна вежы. Іван Жахлівы загадаў укамплектаваць Вальміеру залогай з 545 жаўнераў.

Заваёву Лівоніі завяршыў захоп царом «каралеўства» Магнуса. 31 жніўня галоўная армія Івана IV падышла пад Кесь, дзе пад брамай Магнус ужо чакаў свайго ўладара. Царскія войскі бесьперашкодна ўвайшлі ў горад, адна спалоханая нямецкая залога закрылася разам з часткай мяшчан у замку і не паддалася закліку аб капітуляцыі. Пасьля некалькіх дзён аблогі ў іх заставалася ўсё менш надзеяў і шанцаў на царскую літасьць. Урэшце, 5 верасьня са згоды капітана Гэнрыка Бойсмана абаронцы падпалілі порах і ўзьляцелі разам з замкам у паветра! Яны выбралі хуткую сьмерць, а не павольны скон у руках катаў.

Заняцьце некалькіх апошніх замкаў паміж Гаўяй і Айвіекстэ не стварыла маскоўскім войскам значных праблем, і ў першыя дні верасьня амаль уся Лівонія апынулася пад упадай Івана Жахлівага.

Ад’яжджаючы, цар запрасіў князя Палубінскага і польскіх ротмістраў, узятых у палон, у госьці, дзе быццам бы заявіў: «Высокая рука мая, вы былі сьведкамі маёй магутнасьці, скажыце яму (каралю Сьцяпану), што ён таксама павінен яе пакаштаваць». Пагражаў, хоць увесь час падкрэсьліваў, што не ваюе зь Літвой, а толькі зь немцамі. Усё ж з фармальнага гледзішча замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй не было разарвана!

Адказ Батуры

Посьпехі маскоўскай арміі ў Лівоніі сапраўды былі значнымі. Нешматлікія літоўскія войскі не былі ў стане даваць адпор пераважным сілам ворага. Аўтарытэт Рэчы Паспалітай упаў да таго, што нават у неатакаванай Рызе і Курляндыі думалі пра перамовы з царом. Тым часам, знаходжаньне ў руках Рэчы Паспалітай Рыгі, галоўнага парта Лівоніі, сьведчыла, што Іван IV не здабыў поўнай стратэгічнай перамогі. Яго посьпехі вынікалі з занятасьці Сьцяпана Батуры ў баёх пад Гданьскам, і было зразумела, што раней ці пазьней польскія і літоўскія войскі пачнуць контранаступ. Аднак цар меркаваў, што клопаты караля пад Гданьскам не дазволяць яму правесьці эфэктыўнай контраапэрацыі польска-літоўскіх войскаў прынамсі некалькі гадоў. Моцных залогаў, пакінутых ува ўзятых лівонскіх замках, мусіла быць цалкам дастаткова, каб уцягнуць праціўніка ў доўгачасовыя абложныя дзеяньні, даючы маскоўскай арміі час на канцэнтрацыю і свабоду манэўраў. Акурат таму Іван засяродзіў усе намаганьні на ўмацаваньні сваіх набыткаў уЛівоніі, не намерваючыся пераходзіць Дзьвіну.

Пра рашэньне Івана IV ня ведалі ні на каралеўскім двары, ні ў Літве, таму ўсё лета 1577 г. баяліся, што зьнішчальныя маскоўскія аддзелы зьявяцца ў паўночных ваяводзтвах Вялікага Княства. Адзіным сродкам абароны, да якога мог зьвярнуцца кароль, заняты вайной з Гданьскам, было скліканьне літоўскага паспалітага рушаньня. Адпаведныя ўнівэрсалы былі выдадзены ўжо 25 ліпеня 1577 г. — у момант найбольшых посьпехаў Івана IV ў Лівоніі. Шляхецкія злучэньні мусіў узначаліць вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды, які павінен быў рушыць у Лівонію супраць маскоўскай арміі або пагражаць ёй, ударыўшы па тэрыторыі маскоўскай дзяржавы.

Як можна было прадбачыць, літоўская шляхта зьбіралася вельмі паволі. Пад канец жніўня 1577 г. у Ракішках, прызначаных на месца канцэнтрацыі, знаходзіліся амаль выключна магнацкія аддзелы. Г. Катарскі ацэньваў іх прыблізна на 4 тысячы збройных, хоць дапускаў, што ў верасьні магло сабрацца 18 тысяч чалавек, г. зн. большасьць абавязаных да ўдзелу ў паспалітым рушэньні. Аднак паспалітае рушэньне не магло ўратаваць Лівоніі. Зрэшты, у жніўні 1577 г. яе лёс быў збольшага прадвызначаны. Разьлік быў больш на тое, што збор шляхты, якому спадарожнічала пашырэньне чутак быццам бы пра заканчэньне баёў пад Гданьскам і маршы караля на Літву, стрымае маскоўскае войска прынамсі ад пераходу празь Дзьвіну. На загад гетмана Мікалая Радзівіла Рудога ліцьвіны рушылі ў пачатку верасьня пад Сэлпілс, каб не дазволіць варожым аддзелам перайсьці праз раку, аднак апошнія, як мы ўпаміналі, не намерваліся пераходзіць на левы бераг Дзьвіны.

Маскоўскія здабыткі ў Лівоніі значна паўплывалі на ўсю палітыку тагачаснай Рэчы Паспалітай. Ужо ў кастрычніку 1577 г. Батура згадзіўся пачаць перамовы з магістаратам безвынікова абложанага Гданьску. Ён атрымаў перапрашэньне, клятву вернасьці і 200 тысяч гульдэнаў кантрыбуцыі, якія маглі прыдацца на маскоўскую вайну. У той жа час ён пацьвердзіў гарадзкія прывілеі, а рэгуляцыі Карнкоўскага,[13] якія маглі прынесьці Рэчы Паспалітай большую карысьць, чым аднаразовая аплата, забыліся.

Саступкі караля і сэнату на карысьць Гогенцолернаў прынамсі часткова зьвязваліся з маскоўскай вайной. За 200 тысяч гульдэнаў і прысягу вернасьці каралю маркграф Ансбаху Георг Фрыдрых павінен быў атрымаць апеку над душэўнахворым прускім князем Альбрэхтам Фрыдрыхам. І атрымаў яе на найбліжэйшым сойме, нягледзячы на пратэсты большасьці паслоў і прадстаўнікоў Усходняй Прусіі.

Пасьля заканчэньня гданьскай вайны Батура думаў паслаць войска з Памор’я праз княскую Прусію на Дзьвіну, пра што паведамляў Яну Хадкевічу. Аднак увесь час ён быў не гатовы да шырокамаштабнай узброенай канфрантацыі. Таму дзейнічаў адначасова ўдвух кірунках. З аднаго боку, падтрымліваў дыпляматычныя крокі, з другога — схіляў сваіх ротмістраў да ўзброеных нападаў на страчаныя землі.

Паслы на перамовы з Масквой былі прызначаны ўжо вясной 1577 г. Аднак ім давялося перачакаць набег Івана Жахлівага на Лівонію, і толькі ўвосень яны рушылі ў шлях да Масквы. Прыбылі туды ў студзені 1578 г. і пачалі перамовы, хоць і не хацелі прымаць царскіх патрабаваньняў адмовіцца ад Лівоніі, Смаленшчыны, а таксама здачы Рыгі, Курляндыі, Віцебску і Кіева. Затое атрымалі згоду на трохгадовае замірэньне, пры тым былі складзены два прынцыпова розныя тэксты дамовы — для Рэчы Паспалітай і Масковіі. Калі на каралеўскім двары даведаліся, што ў апошнім Лівонія запісаная на баку царскіх уладаньняў, то адмовіліся ад ратыфікацыі — і дамова засталася пустой паперай. Рэч Паспалітая была ў той час у значна больш выгадным становішчы і не баялася аднаўленьня ўзброенага канфлікту. Зрэшты, на добры лад ваенныя дзеяньні не спыняліся і вяліся на тэрыторыі Лівоніі нават падчас перамоваў.

Польска-літоўская канцэпцыя дзеяньняў, скіраваных супраць маскоўскіх войскаў, якія акупавалі Лівонію, выкрышталізавалася, напэўна, раньняй восеньню 1577 г. Яна грунтавалася на абароне межаў Літвы і пачатку мясцовых дзеяньняў у Лівоніі для вяртаньня як мага большай колькасьці страчаных замкаў. З канца 1577 г. пачалося паступовае павелічэньне палявых сілаў, якія апэравалі на Дзьвіне, а таксама залогаў тамтэйшых замкаў. Не захавалася крыніцаў, якія б дазвалялі ўстанавіць колькасьць войскаў, скіраваных на барацьбу за Лівонію. Аднак трэба меркаваць, што асобныя ротмістры стаялі на чале невялікіх груповак, якія налічвалі ня больш за некалькі соцень ваяроў.

Маскоўскія камандзіры кіравалі ў Лівоніі цьвёрдай рукой, эксплюатуючы мясцовае насельніцтва, якое досыць хутка затужыла па апецы Рэчы Паспалітай. Шмат страчаных лівонскіх замкаў было вернута дзякуючы дапамозе лівонцаў і нядбайнасьці маскоўскіх жаўнераў. Першым і найбольш яскравым прыкладам быў тут Дзьвінск, дзе згаладалая царская залога прыняла ў лістападзе 1577 г. асаблівы прэзэнт ад ліцьвінскіх ротмістраў. Быў ім запас харчоў і напояў, сярод якіх апынулася невялікая бочка гарэлкі. Уначы, калі алькаголь змарыў маскоўскую залогу, жаўнеры Вільгельма Плятэра з падтрымкай казакоў Барыса Савы прыставілі да валоў драбіны і маланкава забраліся на муры.

Вяртаньне Дзьвінску зьменшыла пагрозу нечаканай атакі на Вільню і палепшыла тактычна становішча аддзелаў Рэчы Паспалітай, якія апэравалі пры лівонскай мяжы. Дзьвінск знаходзіўся на правым, лівонскім беразе Дзьвіны і мог стаць асновай для чарговых апэрацыяў углыб тэрыторыі, занятай праціўнікам.

На самым пачатку 1578 г. ротмістар Мацей Дэмбінскі правёў сьмелы рэйд на Гаўю і хітрасьцю заняў Кесь (Вэндэн). Сярод яго людзей

Пасьля кароткага бою маскоўская залога на 400 чалавек здалася, і адзін з найвялікшых гарадоў Лівоніі апынуўся ў руках Рэчы Паспалітай.

Іван IV загадаў адразу жа адбіць горад, таму ў лютым 1578 г. Кесь асадзілі значныя маскоўскія сілы. Артылерыйскі абстрэл прабіў вялікую дзіру ў мурах замку, і залога была блізкая да капітуляцыі. Хоць ротмістар Дэмбінскі сабраў некалькі соцень коньніцы, але яго жаўнеры, пазбаўленыя запасаў правіянту, не згаджаліся прабівацца ў горад і служыць на мурах. Пасьля доўгіх угавораў яны згадзіліся толькі на партызанскую акцыю на перадпольлях маскоўскага лягеру. Аднак хітры ротмістар завёў іх ноччу пад гарадзкую браму, і польскі аддзел засьпеў сьвітаньне паміж горадам і пазыцыямі ворага. Адступленьне было занадта небясьпечным, таму хоцькі-няхоцькі жаўнеры Дэмбінскага ўвайшлі ў Кесь, што выдатна падмацавала абаронцаў і дазволіла ім пратрымацца да вясны. А тады на вестку пра надыход лівонскага інфлянцкага гетмана Яна Хадкевіча на чале 2 тысяч чалавек маскоўскія ваяводы адступілі на ўсход.

Акрамя Дзьвінску і Кесі да сярэдзіны 1578 г. былі вернутыя яшчэ Трэйдэн, Крэмона (Крымулда), Сігулда (Зэгевальдэ), Ноймюль (Адаскі замак, Ноермюлен), Эрл (Эрглі), Зунцэль, Нітаў (Нітаурэ), Пебалга (Вэцпіелга), Юргенсбург, Арайшы (Араш), Скуене (Шуен), 3эрбэн (Дзербене), Рооп (Ліелстраўпе), Лімбажы і Буртніекі. Не ўдалося ўзяць Ліневард (Ліелвардэ), асаджаны на Вялікдзень 1578 г. трыма польска-літоўскімі ротамі з падтрымкай аддзелаў, нанятых Рыгай. Ня быў адбіты і Кукейнос і Ашэрадэн. Аднак было вернута ажно 17 замкаў, зь якіх два ўкамплектавалі курляндзкія залогі, а рэшту — польска-літоўскія. Літоўскі скарб здолеў асыгнаваць пэўныя сумы на іх забесьпячэньне правізіяй і рыштункам, а таксама на рамонт фартыфікацый Даўгаўгрывы, якія абаранялі Рыгу. Некаторыя раёны Лівоніі (паміж Гаўяй і Дзьвіной) нагадвалі цяпер шахматную дошку, дзе адны замкі знаходзіліся ў царскіх руках, а іншыя — у каралеўскіх.

Польска-літоўскія посьпехі першай паловы 1578 г. можна прызнаць паваротным пунктам у вайне і Рэчы Паспалітай з Масковіяй.

Чарговым посьпехам, на гэты раз дыпляматычнага характару, было перацягваньне на бок дзяржава абодвух народаў князя Магнуса, які зьбег у біскупскі Пільтын у Курляндыі. Акрамя таго, у траўні 1578 г. кароль адклікаў малаэнэргічнага Яна Хадкевіча з пасады адміністратара Лівоніі, даручыўшы праўленьне над вернутым лівонскімі замкамі віленскаму ваяводу і вялікаму літоўскаму гетману Мікалаю Радзівілу Рудому. У наступныя месяцы ў Рыгу прыбыў каралеўскі легат Ян Тамаш Драгаёўскі, які на шэрагу сустрэч зь мяшчанствам, лівонскай шляхтай, князем Курляндыі і Магнусам пераконваў усіх захоўваць вернасьць Батуру. Місія прынесла чаканыя вынікі. І неўзабаве поруч з рэгулярнымі польскімі і літоўскімі аддзеламі на барацьбу з маскоўскімі войскамі сталі лівонскія ахвотнікі, якія змагаліся за трафэі.

[11] Саколінскія належалі да шляхецкага беларускага роду. — Рэд.

[12] У крыніцах на старабеларускай мове — Крыжборг. — Рэд.

[13] Рэгуляцыі Карнкоўскага (Statuty Karnkowskiego) — абвешчаныя 15 сакавіка 1570 г. куяўскім біскупам Станіславам Карнкоўскім і зацьверджаныя соймам 20 чэрвеня 1570 г. палажэньні, якія ўстанаўлялі вяршэнства права караля і Рэчы Паспалітай у Гданьску і на гданьскім памор’і. (Заўв. рэд.)

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1