MoreKnig.org

ПОЛАЦК 1579: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Купіш Дарыюш



Шрифт:

Адмова сэнатара прыняць нейкую функцыю і ўвесь цырыманіял нават са шматразовымі намовінамі ў той час добра ўспрымаўся. Ён папросту належаў да тагачасных звычаяў. Зь іншых крыніц вядома, што насамрэч Мялецкі дабіваўся камандаваньня каронным войскам.

Прыдворнай коньніцай камандаваў амаль ад пачатку панаваньня Сьцяпана Батуры гнезьненскі кашталян і прыдворны гетман Ян Збароўскі. Вугорскія войскі кароль аддаў пад камандаваньне свайму земляку Касьперу Бэкешу. Камандаваньне пяхотай і нямецкай коньніцай прыняў палкоўнік Крыштап Разражэўскі. Вялікім літоўскім гетманам быў Мікалай Радзівіл Руды, а яго сын Крыштап заставаўся палявым гетманам. Такім чынам, як заўважыў Г. Катарскі,

3аставаўся яшчэ палявы гетман каронны Мікалай Сіняўскі з кварцяным войскам і нядаўна прызначаны казацкі гетман Міхал Вішнявецкі, які камандаваў 530 рэестравымі казакамі. Яны павінны былі сьцерагчы Украіну і Падольле, таму ня ўзялі ўдзелу ў маскоўскай кампаніі.

Зразумела, занадта вялікая колькасьць вайскаводцаў магла ствараць пэўныя цяжкасьці падчас кампаніі, але, з другога боку, кожны зь іх меў вялікі вайсковы досьвед і мог камандаваць самастойнымі дзеяньнямі.

Вялікі гетман каронны Мікалай Мялецкі ў маладосьці быў на двары імпэратара Фэрдынанда ў Вене, а потым наведаў некалькі краін Заходняй Эўропы, атрымаўшы там адукацыю і добрыя манеры. У той час ён упершыню сутыкнуўся з вайсковай службай, калі ўдзельнічаў у 1555 г. у здабыцьці Сены імпэратарскімі войскамі. Вярнуўшыся ў краіну, ён быў прыняты ў шэраг прыдворных Жыгімонта Аўгуста падчас паходу на Пасволь (Пасваліс, Pozwol) у 1557 г. Празь некалькі гадоў ён біўся ў шэрагах каронных войскаў, якія падмацоўвалі ліцьвінаў у змаганьні з Масковіяй за Лівонію. Парадніўшыся шлюбам з Радзівіламі, ён атрымаў у 1567 г. войніцкае кашталянства, а неўзабаве — падольскае ваяводзтва.

Як самастойны вайскаводца Мялецкі праславіўся пад час інтэрвэнцыі ў Малдавію ў 1572 г. Хоць ён і не паставіў польскага кандыдата на тамтэйшы трон, але ў небясьпецы з боку большых турэцкіх сілаў адзначыўся вялікай вытрымкай і развагай, бясьпечна вывеўшы сваіх жаўнераў з-пад Ясаў да Хоціму. У час першага і другога бескаралеўя ахоўваў разам з гетманам Сяняўскім Украіну і Падольле ад татарскіх набегаў. Пра яго папулярнасьць сярод шляхты сьведчыць тое, што яго згадвалі як аднаго з прэтэндэнтаў на польскую карону. Батура ацаніў ваенны досьвед падольскага ваяводы, прызначаючы яго гетманам, хоць Мялецкі зь непрыхаванай непрыязнасьцю ставіўся да кандыдатуры ўладара Трансыльваніі.

Прыдворны гетман Ян Збароўскі належаў да адной з найбольш знакамітых магнацкіх сем’яў у тагачаснай Рэчы Паспалітай. Ён быў трэцім сынам Марціна, кракаўскага кашталяна, а вайсковую службу распачаў у першыя гады панаваньня Жыгімонта Аўгуста. На пасвольскую кампанію ў 1557 г. ён зьявіўся на чале коннай роты, пасьля чаго ў 1560-я гг. ваяваў у дапаможнай арміі, якую Карона паслала ў Вялікае Княства Літоўскае (у тым ліку пад Невелем). Атрымаўшы ад Батуры гнезьненскае кашталянства і годнасьць прыдворнага гетмана, ён даказаў свае таленты падчас вайны з Гданьскам. Пад Любяшовам ён здабыў выдатную перамогу, адолеўшы ў некалькі разоў большыя сілы Гданьску, чым даказаў сваю адпаведнасьць усім патрабаваньням, якія ставяцца перад самастойнымі вайскаводцамі.

Каспэр Бекеш паходзіў са старадаўняй вугорскай шляхты і прынамсі зь сярэдзіны XVI ст. адыгрываў значную ролю на трансыльванскім двары Яна Заполія (Zapolya, вуг. Janosi Szapolyai) яго жонкі Ізабэлы Ягелонкі. У 1571 г. той быў кандыдатам Габсбургаў на трансыльванскі трон. Калі пасьля перамогі падтрыманага туркамі Сьцяпана Батуры не адмовіўся ад барацьбы, яго асадзілі ў замку Фогарас (Фэгераш) і прымусілі ўцячы на тэрыторыю Габсбургаў. Улетку 1575 ён увайшоў у Трансыльванію з падтрымкай імпэратарскіх войскаў, але быў дашчэнту разьбіты Батурам у бітве пад Керэла-Шэнтпаль (Kerello Szentpal, вуг. Kereloszentpal). Асуджаны на выгнаньне і канфіскацыю маёмасьці, схаваўся ў Польшчы пад апекай Збароўскіх. Зь іх намовы памірыўся ў 1576 г. са сваім ранейшым канкурэнтам і праціўнікам. Неўзабаве здабыў сабе выключны давер Сьцяпана Батуры і ўжо падчас вайны з Гданьскам камандаваў вугорскімі аддзеламі караля.

Крыштап Разражэўскі паходзіў са шляхецкай сям’і, якая мела большасьць сваіх уладаньняў на Сылезіі. Выхаваны на парыскім двары, ён лепш гаварыў па-француску, чым па-польску. У Францыі набыў таксама першы ваенны досьвед, беручы ў 1567 г. удзел у бітве пад Сэн Дэні. У Польшчу вярнуўся пасьля сьмерці Жыгімонта Аўгуста, стаўшы спачатку прыдворным Гэнрыха Валюа, а потым — Сьцяпана Батуры.

Мікалай Радзівіл Руды (1512–1584) належаў да аднаго з наймагутнейшых літоўскіх родаў. Быў братам Барбары Радзівіл, жонкі Жыгімонта Аўгуста, і стрыечным братам Мікалая Радзівіла Чорнага. З маладосьці ваяваў у літоўскім войску, а ў 1566 г. упершыню атрымаў годнасьць найвышэйшага гетмана літоўскага. З таго часу стала займаўся абаронай Лівоніі: наладжваў для іх дапамогу і шмат разоў узначальваў літоўскія кампаніі. Найвялікшым посьпехам, якім у той час адзначыўся, была перамога над моцнай маскоўскай арміяй, здабытая ў студзені 1564 г. пад Чашнікамі. Аднак ён не вярнуў страчанага годам раней Полацку. Калі пасьля сьмерці Мікалая Радзівіла Чорнага атрымаў пасаду віленскага ваяводы і літоўскага канцлера, ён склаў годнасьць гетмана. З таго часу ён сутыкаўся з праблематыкай літоўска-маскоўскіх адносін падчас дыпляматычных перамоў з пасламі Івана IV.

Мікалай Радзівіл досыць позна прызнаў абраньне Батуры. Нягледзячы на гэта, кароль ацаніў яго досьвед, вынесены са шматгадовага змаганьня з Масквой. Батура зноў даручыў яму функцыю вялікага гетмана літоўскага, спачатку часова, а ў сакавіку 1578 г. згодна з адпаведным прызначэньнем. Так, ужо немалады канцлер літоўскі зноў вярнуўся да ваеннай справы. Як мы ўжо згадвалі, ён забясьпечваў лінію Дзьвіны і не ўхіляўся ад непасрэднага камандаваньня кампаніямі. Аднак засяроджваўся больш на арганізацыйных пытаньнях, усё часьцей даручаючы правядзеньне саміх узброеных акцый свайму сыну.

Крыштап Радзівіл, званы пазьней Перуном, нарадзіўся ў 1547 г. Быў малодшым сынам Мікалая Рудога. Вайсковую службу распачаў пры бацьку ўжо у 1564 г., беручы ўдзел у пераможнай бітве пад Чашнікамі, пасьля чаго ваяваў з маскоўскімі войскамі амаль няспынна да канца першай вайны за Лівонію. Падчас радашкавіцкай кампаніі ў 1567 г. камандаваў прыдворнай коннай ротай, а вянцом ягонай колькігадовай вайсковай службы стаў для яго прывілей Жыгімонта Аўгуста, які надаў яму ў 1572 г. пасаду палявога гетмана. З таго часу ён усё часьцей замяняў у войску бацьку, абараняючы межы Літвы падчас бескаралеўя. Батура амаль ад пачатку свайго панаваньня задзейнічаў яго ў справы абароны памежжа, даручаючы, як ужо згадвалася, камандаваньне літоўскай палявой арміяй. Нягледзячы на малыя сілы, Радзівіл адзначыўся падчас барацьбы з арміяй Івана IV значна большай энэргічнасьцю, чым чарговыя адміністратары Лівоніі. Таму веданьне тэатру ваенных дзеяньняў і вайсковы досьвед ставілі Крыштапа Радзівіла ў шэраг каштоўных памочнікаў Батуры.

Акрамя гетманаў, кароль мог разьлічваць на вялікую групу дасьведчаных камандзіраў-тактыкаў. Тут варта згадаць брацлаўскага ваяводу Януша Збараскага, Крыштапа Нішчыцкага, Марціна Казаноўскага, Зыгмунта Розэна, Эрнэста Вэйгера і вугорцаў: Міхала Вадаша і Стэфана Каролі. Усе яны далучыліся да падрыхтоўкі ваеннай кампаніі, дапамагаючы каралю, кароннаму канцлеру Яну Замойскаму і гетманам. Замойскі сачыў за наборам каронных ротаў, а Разражэўскі і Бэйгер паехалі ў Нямеччыну вярбаваць полк ляндскнэхтаў. Літоўскія гетманы, акрамя арганізацыі ўзброеных сілаў Вялікага Княства, падрыхтоўвалі месцы канцэнтрацыі і сьпіс літоўскіх дарог, якімі каронныя войскі мусілі скіроўвацца на ўсход. Гэтыя распараджэньні былі дапоўнены падрабязнымі прадпісаньнямі наконт забесьпячэньня жаўнераў.

Далейшыя распараджэньні датычна ваеннай падрыхтоўкі выдавала каралеўская канцылярыя з Горадні, куды кароль прыбыў усярэдзіне лютага 1579 г., а потым зь Вільні. У першыя месяцы 1579 г. Вільня стала галоўнай базай забесьпячэньня плянаванай ваеннай кампаніі. Туды былі дастаўлены гарматы з тыкоцінскага арсэналу і дзьве гарматы, падараваныя каралю брандэнбурскім электарам. Яшчэ летась у сталіцу Літвы перанесьлі каралеўскую людвісарню з Мальбарку. Цяпер у ёй ператоплівалі гарматы, пашкоджаныя падчас аблогі Гданьску, і адлівалі цалкам новыя. У апошнім выпадку гаворка ішла пра фугасныя гарматы, якіх найбольш не хапала. Здаецца, што да лета 1579 г. была сабраная колькасьць гармат, заплянаваная на варшаўскім сойме, г. зн. 87 штук, у тым ліку 30 меншых (шмыгаўніц). На жаль, нельга ўстанавіць, ці ўсе былі ўзяты на полацкі паход.

Варта дадаць, што новыя гарматы адлівалі ў Вільні на падставе інструкцый, якія даваліся асабіста каралём. Батура загадаў таксама збудаваць пераносны мост, а адпаведныя працы ў гэтым кірунку распачаліся і былі завершаны ў Коўне.

Гэта быў вядомы ў той час від так званага каньковага мосту, аднак ён мусіў адзначацца як трываласьцю, так і прастатой канструкцыі, калі яго выкарыстоўвалі і ў пазьнейшых кампаніях.

Як вядома, жаўнеры коньніцы самі забясьпечвалі сябе зброяй і рыштункам. Нягледзячы на гэта, перад кожнай значнай кампаніяй закуп пэўнай колькасьці ручной зброі быў неабходны, а атрымлівалі яе нямецкія і вугорскія пяхотныя фармаваньні. Цэнтральныя закупкі большых партый агнястрэльнай зброі павінны былі палепшыць яе якасьць і стаць асновай уніфікацыі ўзбраеньня. Вядома, што ў Літве было закуплена для нямецкай пяхоты 340 ручніц. Большыя закупкі былі зроблены для фармаваньняў гэтага тыпу, выстаўленых Каронай. У Торуні, Гданьску, Познані і Нідзіцы (Нойдэнбургу) было набыта 1128 штук кнотавых ручніц і 324 штукі з колавым замком. Затое невядома, ці ўдалося рэалізаваць дамову, укладзеную з купцом Гансам Лямпэ з Браўншвайгу наконт вырабу 2200 ручніц і парахаўніц.

Таксама рыштунак і іншыя ваенныя матэрыялы закупаліся як у краіне, так і за мяжой. Айчынная мэталюргія разьвівалася ў той час перадусім на тэрыторыі Каралеўскай Прусіі і ў Старапольскай Акрузе на рацэ Каменная блізка Кельцаў. У абодвух рэгіёнах існаваў шэраг ліцейняў і кузьняў, якія ўжывалі т. зв. «штырыйскія печы», што былі лепшыя за дымаходныя. Яны прадукавалі як чыгун-сырэц для ліцьця ядраў, якое адбывалася звычайна на месцы, або лупняк для ліцьця. Перад выправай на Полацак праводзіліся закупкі гарматных ядраў у Мальбарку, Гданьску, Быдгашчы, Квідзыне і Радаме. Удалося сабраць 2572 штукі гэтага рыштунку, аднак гэта было значна менш, чым плянавалася. У сувязі з гэтым яшчэ ўлетку 1579 г. ядры зьбіраліся пры дапамозе нейкіх закупак у Літве.

Жалеза высокага гатунку дастаўлялі з Вугоршчыны, затое патрэба ў сьвінцы, медзі і серы цалкам задавольвалася празь мясцовыя радовішчы. Гэтак жа было і з порахам, якога закупілі больш за 400 цэнтнэраў. З Кракава ў Вільню прывезьлі 40 вазоў сякер і столькі ж вазоў матык. З Варшавы ў Мальбарк даставілі 67 намётаў і вялікую колькасьць сукна на «барву», г. зн. на ўніформу, прызначаную для пяхоты і артылерыі.

Была закуплена пэўная колькасьць харчоў, г. зн. мукі, сала і валоў для пяхоты. Зразумела, цана харчоў, вылучаных пяхотным фармаваньням, потым вылічалася з жаўнерскага жолду, таму здараліся выпадкі, што некаторыя фармаваньні адмаўляліся іх прымаць, спадзеючыся, што закупяць іх самі падчас ваенных дзеяньняў. Каб спрасьціць жаўнерам забесьпячэньне харчамі, Батура ў Вільні прызначыў сем спэцыяльных адміністратараў, каб аблягчаць купцам падарожжа ў ваенны лягер і кантраляваць цэны.

Як падлічыў Г. Катарскі, на зброю і сыравіну было выдаткавана 85 тысяч злотых. Жалеза, сьвінец і тканіна перавозіліся ў Вільню на вазох, а гарматы, ядры, порах, ручніцы і намёты зьбіраліся ў Мальбарку. Адтуль іх дастаўлялі ў Вільню водным шляхам праз Ногат, Вісьлінскую (цяпер Калінінградзкую) затоку, Прагону, Нёман і Вяльлю на рачных суднах.

Асобнай праблемай было забесьпячэньне войска пэўнай колькасьцю лекараў. Нямецкія роты зазвычай мелі па адным хірургу ў сваіх штабах, лекары былі таксама ў вугорскіх фармаваньнях, затое ў астатніх падразьдзяленьнях наагул не было сталай мэдычнай службы. Таму Батура стварыў часовую групу лекараў, якую ўзначаліў каралеўскі хірург Вільгельм Люцэнбэрг. Лекі павінен быў дастаўляць італьянскі аптэкар Анёл (Angelo) Каборці, а лячэньне параненых адбывалася за кошт караля.

Батура разумеў ролю агітацыі і ваеннай прапаганды, якую запусьціў ўжо 1576 г. Плянуючы наступальную кампанію супраць маскоўскай дзяржавы, ён паклапаціўся, каб ёй спадарожнічала цэлае кола сакратароў, пісараў і лягерная друкарня, якой кіраваў Валенты Лапчынскі.

Бадай, упершыню ў гісторыі ваеннай справы Рэчы Паспалітай апэрацыйнае плянаваньне павінна было абапірацца на мапы. Батура ня мог ім цалкам давяраць, паколькі меў у распараджэньні толькі агульную мапу Эўропы Мэркатара. У той час яе выдалі двойчы, у 1554 і 1572 гг., аднак у дачыненьні да ўсходняй часткі эўрапейскага кантынэнту на яе адрас выказвалі шэраг прэтэнзій. Каб забясьпечыць сабе больш дакладныя пляны і мапы тэрыторый маскоўскага памежжа, кароль задзейнічаў на службу Мацея Струбіча, Станіслава Пахалавецкага і Пятра Франкуса, родам з Італіі, аднак іх мапы і пляны былі выкананы толькі пасьля кампаніі 1579 г.

26 чэрвеня 1579 г. Батура паслаў зь Вільні ў Маскву пасла Базыля Лапацінскага з афіцыйным актам абвяшчэньня вайны. Ён ужо ведаў, што Іван IV ўрэшце адпусьціў з Масквы папярэдняга каралеўскага пасла Міхала Гарабурду, даючы яму лісты з заклікам да мірных перамоў. Зрэшты, гэта былі чарговыя няшчырыя запэўніваньні з боку суседа Рэчы Паспалітай. Кароль не намерваўся іх прымаць, ускладаючы ўсю віну за разьвязваньне вайны на Івана IV. Кароль абураўся:

Каралеўскі ліст выклікаў такі гнеў Івана IV, што няшчасны пасол Лапацінскі апынуўся насуперак усім цывілізаваным звычаям у вязьніцы. Праз некалькі дзён пасьля напісаньня ліста да цара манарх пакінуў Вільню, накіраваўшыся на месца канцэнтрацыі вайсковых аддзелаў, дзе павінны былі прымацца канчатковыя рашэньні адносна мэтаў кампаніі.

Кароль здаўна задумваўся над стратэгічнымі мэтамі кампаніі. «Pacta conventa», падпісаныя пасьля выбараў, абавязвалі яго вярнуць тэрыторыі, страчаныя Рэччу Паспалітай, якімі трэба было лічыць таксама Лівонію, як і Полацкую, Смаленскую, Северскую і Чарнігаўскую землі.

Ужо ў верасьні 1577 г., а значыць празь некалькі тыдняў пасьля страты рэшты Лівоніі, Батура напісаў ліст да Яна Хадкевіча, дзе заўважыў значныя цяжкасьці, зь якімі маглі сутыкнуцца наступальныя дзеяньні ў гэтай правінцыі. Указваў на вялікую колькасьць абарончых замкаў, укамплектаваных моцнымі маскоўскімі залогамі, здабыча якіх заняла б шмат часу і крыві. Урэшце, ён браў пад увагу дэпапуляцыю і зьнішчэньне Лівоніі доўгачасовымі ваеннымі дзеяньнямі, што магло некарысна адбіцца на забесьпячэньні войска харчамі. Прапанаваў два іншыя кірункі, г. зн. Смаленск і Полацак, якія давалі, на яго думку, большыя шанцы на посьпех.

Ужо ў першыя тыдні знаходжаньня ў Літве ў 1579 г. кароль абмеркаваў у коле давераных памочнікаў мэты будучай ваеннай кампаніі. Напэўна, у лютым, падчас знаходжаньня манарха ў Горадні, частка сэнатараў згадзілася зь неабходнасьцю адмовіцца ад удару на Лівонію. Гэтым самым меркавалася ўвесьці Івана IV у зман, падказваючы яму, што мэтай каралеўскага наступу павінна быць менавіта Лівонія, а мо нават сам Пскоў. Камандаваньне спадзявалася, што адпаведна моцны дывэрсійны ўдар па Лівоніі будзе ўспрыняты царом як рэкагнасцыроўка перад галоўнай кампаніяй. Батура ведаў, што цар ужо пачаў канцэнтрацыю сваіх войскаў у раёне Пскова, і хацеў яго там як мага даўжэй затрымаць. Таму было прынята рашэньне арганізаваць узброеную вылазку літоўскай коньніцы ў кірунку Дорпату — адной з галоўных маскоўскіх крэпасьцей у Лівоніі, якая знаходзілася за некалькі дзясяткаў кілямэтраў на паўночны захад ад Пскова.

У канцы 1579 г. палявы гетман літоўскі Крыштап Радзівіл сканцэнтраваў у раёне цэнтральнай Дзьвіны 2250 жаўнераў (2050 гусараў, 150 пяцігорцаў і 50 казакоў), г. зн. палявую літоўскую коньніцу, якую ў той час меў у распараджэньні. Перайшоўшы на правы бераг Дзьвіны, ён сьпехам рушыў на поўнач, нішчачы дарогай сустраканыя варожыя патрулі. У выніку неспадзяванай атакі яму ўдалося ўзяць замак Кірэмпэ (Кір’япіч), разьмешчаны ўсяго за 60 кілямэтраў ад Пскова. Тут было захоплена

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1