MoreKnig.org

ПОЛАЦК 1579: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Купіш Дарыюш



Шрифт:

За Жыгімонта Аўгуста ў склад артылерыі ўваходзілі аддзелы вайсковай інжынэрыі. Спачатку яны перавозілі толькі абсталяваньне, неабходнае для будоўлі ўмацаваных лягераў і абложных працаў. Падчас лівонскай вайны распаўсюдзіўся таксама звычай перавозіць абсталяваньне, патрэбнае для будовы мастоў.

Яшчэ большы націск на вайсковую інжынэрыю Батуру давялося зрабіць падчас арганізацыі маскоўскіх кампаній.

Варта згадаць таксама, што апошні зь Ягайлавічаў наймаў на службу капэрскі флёт, які змагаўся з т. зв. «нараўскім суднаходзтвам», запушчаным на загад Івана IV падчас вайны за Лівонію. У 1570 г. кароль распачаў пабудову свайго флёту, аднак бескаралеўе, якое неўзабаве настала, прывяло да занядбаньня гэтай вельмі каштоўнай ініцыятывы. Хоць Батура падчас вайны з Гданьскам зьвяртаўся па дапамогу капэраў, аднак яны былі разьбіты гданчанамі і датчанамі і не адыгралі ніякай ролі ў новай вайне з Масковіяй.

У другой палове XVI ст. на землях Рэчы Паспалітай адбыўся значны прагрэс ў разьвіцьці фартыфікацыяў. Распаўсюдзілася ў той час т. зв. «бастэйная сыстэма», якая характарызавалася пабудовай нізкіх, шырокіх вежаў, прыстасаваных для вядзеньня артылерыйскага агню. У 60-я гг. XVI ст. на землі Рэчы Паспалітай пачала пранікаць яшчэ больш сучасная сыстэма бастыённых фартыфікацыяў, якія характарызаваліся высунутымі для вядзеньня наступальных дзеяньняў бастыёнамі пяцікутнай формы. Аднак на ўсходніх межах дзяржавы пераважалі традыцыйныя драўляна-земляныя фартыфікацыі ізьбічнай канструкцыі, якія ня вельмі адрозьніваліся ад ужо апісаных маскоўскіх замкаў. Такую сыстэму ўмацаваньняў мела большасьць гарадоў і крэпасьцяў Полаччыны.

Вайскаводцам усіх узброеных сілаў у дзяржаве быў кароль, які карыстаўся дапамогай гетманаў. У другой палове XVI ст. гетманская пасада яшчэ не была пажыцьцёвай, таму часамі манарх прызначаў вайскаводца на кожны чарговы ваенны паход. У Кароне ўжо вылучыліся пасады вялікага гетмана, палявога і прыдворнага. Вялікі гетман выконваў функцыю міністра вайны і не заўсёды кіраваў непасрэднымі баявымі дзеяньнямі. Палявы гетман камандаваў кварцяным войскам, а прыдворны — скліканым пэрыядычна прыдворным войскам. Калі кароль не прызначаў ніводнага зь іх вайскаводцам ваеннага паходу, даручаючы гэтую функцыю камусьці іншаму, яго таксама называлі гетманам, хоць ён меў мала агульнага з гетманскай пасадай. У Літве вялікі гетман спачатку быў вайскаводцам канкрэтнай ваеннай кампаніі, аднак зь цягам часу пераняў усе адміністрацыйна-судовыя справы, зьвязаныя з войскам. Яго наступнікам быў палявы гетман, а ў 60-я гг. XVI ст. зьявіўся таксама лівонскі гетман і адміністратар.

Дапамогай у адміністрацыйных, скарбовых і арганізацыйных справах гетману служылі розныя чыноўнкі: абозны, стражнік і некалькі палявых пісараў. Камандаваньне артылерыяй і ўсе зьвязаныя зь ёй адміністрацыйныя справы былі ў руках старшага над гарматамі.

Тактыка, якая выкарыстоўвалася ў другой палове XVI ст. войскамі Рэчы Паспалітай, была цесна зьвязана з характарам арміі. Польская і літоўская коньніца складалася ў пачатку панаваньня Батуры зь пяці, а пяхота зь сямі розных фармаваньняў. За панаваньне апошняга зь Ягайлавічаў колькасныя адносіны коньніцы да пяхоты складалі зазвычай 2:1. Калі пры Жыгімонту Аўгусту пяхота была дапаможным фармаваньнем у дачыненьні да коньніцы, то пры Батуру імкнуліся як павысіць яе колькасны стан, так і павялічыць ранг на полі бою. Акурат на пяхоту і артылерыю клаўся галоўны цяжар абложных дзеяньняў.

Вынік бітвы ў адкрытым полі надалей вырашала коньніца. Строй, які ёй выкарыстоўваўся, быў нашмат больш плыткі, чым той, у якім строілі коньніцу на захадзе Эўропы. Ён меў глыбіню чатырох шэрагаў, а паглыбленьне ўдару адбывалася праз увядзеньне ў бой аддзелаў другога і трэцяга эшалёнаў. Коньніца Рэчы Паспалітай ў той час ужо набыла такую характэрную для яе рухавасьць і ўстаноўку на змаганьне халоднай зброяй. Падчас аблогаў крэпасьці яна праводзіла глыбокія рэйды ў тыл праціўніка, разьбівала аддзелы ворага, якія сьпяшаліся на дапамогу, а пры патрэбе падтрымлівала штурм пяхоты.

ВЫТОКІ КАНФЛІКТУ

СТРАТА ПОЛАЦКА Ў 1563 г.

Маскоўска-Літоўскія войны

Пад канец XVI ст. Вялікае Княства Маскоўскае, якім кіраваў здольны і амбітны Іван III, скінула татарскае ярмо і распачала палітыку «зьбіраньня зямель рускіх». У выніку натуральнай хады падзеяў галоўным ворагам маскоўскай дзяржавы стала ўрэшце Вялікае Княства Літоўскае, межы якога ў той час сягалі верхняй Акі, Вугры і Масквы. Стасункі паміж суседзямі рэгулявала мірная дамова 1449 г., але ўжо пад канец панаваньня Казімера Ягелончыка дайшло да канфліктаў на тэрыторыі Верхаўскіх княстваў. У 1492 г. усчалася першая літоўска-маскоўская вайна, у якой ліцьвіны панесьлі паразу. Шмат верхаўскіх князёў перайшлі на бок Івана III, але тэрытарыяльныя страты яшчэ не былі вялікімі. Была падпісана новая мірная дамова, падмацаваная шлюбам Аляксандра Ягелончыка з Аленай Іванаўнай.

Значна больш трагічным аказаўся для Літвы наход арміі Івана III, распачаты вясной 1500 г. 14 ліпеня літоўская армія на чале з Канстанцінам Астроскім панесла паразу пад Вядрошай, у выніку чаго маскоўскія войскі занялі вялізныя тэрыторыі, падпарадкаваныя Вялікаму Княству Літоўскаму. Спробы адбіць страчаныя землі былі марныя, і ў 1503 г. Аляксандар Ягелончык прыняў жорсткія ўмовы Івана III. У маскоўскія рукі патрапіла рэшта Верхаўскіх княстваў, Севершчына, Чарнігаўшчына і паўночна-ўсходняя Смаленшчына з Тарапцом, Дарагобужам і Вязьмай. Літва страціла траціну сваіх уладаньняў, а Смаленск, Віцебск і Полацак апынуліся ў непасрэдным суседзтве зь мяжой.

Празь некалькі гадоў пасьля заключэньня няўдалай мірнай дамовы адбылася зьмена на маскоўскім і літоўскім тронах. На першы ўзышоў Васіль III, а на другі — Жыгімонт І Стары. У 1507 г. выбухнула чарговая літоўска-маскоўская вайна, аднак яна не прынесла значных тэрытарыяльных зьменаў. Наступны канфлікт, які адбываўся ў 1512–1522 г., прынёс Літве чарговыя страты на ўсходзе. У 1514 г. армія Васіля III змусіла да капітуляцыі залогу смаленскай крэпасьці, якой не ўдалося вярнуць, нягледзячы на бліскучую перамогу Канстанціна Астроскага пад Воршай.

Амбіцыі Васіля III заходзілі так далёка, што падчас перамоваў у 1517–1518 гг. ён акрэсьліў Віцебск і Полацак як спадчыну сваіх продкаў і, больш за тое, запатрабаваў Кіеў. Калі яшчэ апошні знаходзіўся па-за абсягам яго магчымасьцяў, то віцебская і полацкая землі сталі мэтай зьнішчальных маскоўскіх паходаў. Першая моцная маскоўская армія зьявілася пад Полацкам улетку 1518 г. і, разгарнуўшыся на беразе Дзьвіны, пачала блякаду гораду. Аднак полацкі ваявода Альбэрт Гаштольд здолеў наладзіць сувязь з войскамі пад камандаваньнем Яна Батарынскага, якія ішлі на дапамогу. Начная атака з двух бакоў на маскоўскі лягер скончылася разгромам войскаў праціўніка. Аднак у наступным годзе маскоўскія войскі правялі зьнішчальны рэйд, які сягаў амаль Вільні. У такіх абставінах у 1522 г. было заключана замірэньне.

Сьмерць Васіля III у 1533 г., здавалася, адкрывала перад Літвой доўгачаканую аказію для рэваншу. Падчас ваенных дзеяньняў, якія праводзіліся ў 1534–1536 г., літоўская армія з падтрымкай каронных падмацаваньняў правяла ўдалую кампанію на Севершчыну, аднак маскоўскія ваяводы занялі ў той жа час паўночныя ўзьмежкі Полаччыны (Себеж і Завалочча). У 1537 г. было падпісана сямігадовае замірэньне, згодна зь якім Літва пакінула ў сваіх руках толькі Гомель. Гэта была першая за дзесяць гадоў вайна з Масквой, падчас якой Вялікае Княства Літоўскае вярнула малы кавалак сваёй тэрыторыі.

Замірэньне, укладзенае ў 1537 г., падаўжалася некалькі разоў, таму ў першыя дваццаць гадоў панаваньня Івана IV не даходзіла да сур’ёзных канфліктаў. Нават прыняцьце царскай кароны Іванам Васілевічам ня выклікала шырэйшага непакою ў Польшчы і Літве, паколькі ніхто не намерваўся прызнаваць новага тытулу ўладара Маскоўшчыны. Тым часам Іван IV рэфармаваў сваю армію, а ў 1552 г. дасягнуў бліскучага посьпеху — узяў Казань і падпарадкаваў сабе тамтэйшых татараў. Неўзабаве ён зьвярнуў увагу на поўнач, дзе маскоўскія межы сыходзіліся зь Лівоніяй.

Вайна за Лівонію ў 1557–1562 гг.

Дзяржава Лівонскага ордэну ўзьнікла ў пачатку XIII ст. шляхам заваёвы Лівоніі, ажыцьцёўленай пры падтрымцы нямецкіх купцоў, духоўнікаў і рыцараў. Нягледзячы на добры эканамічны стан, яна перажывала ўсярэдзіне XVI ст. выразны палітычны крызіс, які прадвяшчаў распад яе крыху архаічнай структуры. У Масквы зьявілася выдатная нагода атрымаць доступ да Балтыйскага мора, што мела б немалаважнае значэньне для яе разьвіцьця.

Маскоўскія амбіцыі супалі з памкненьнямі ўладара Польшчы і Літвы — Жыгімонта ІІ Аўгуста. Караля падтрымлівалі літоўскія магнаты, якія сквапна паглядалі на багацьці, якія ў Інфлянтах належалі непасрэдна ордэну ці біскупам і якія маглі прынесьці значныя даходы ў выпадку інкарпарацыі. Акрамя таго, каралеўскі двор непакоілі навіны пра ўсталяваньне ангельска-маскоўскіх стасункаў празь Белае мора і ўзьнікненьне ў Лёндане «маскоўскай кампаніі». Двор баяўся, што пасьля здабычы балтыйскіх партоў Масква ўзмоцніць свае кантакты з Заходняй Эўропай, адкуль будзе дастаўляць зброю і кваліфікаваных рамесьнікаў. Заняцьце Інфлянтаў царом пагражала б лініі Дзьвіны, ля вусьця якой знаходзілася Рыга — сталіца Лівонскага ордэну — і празь якую экспартаваліся літоўскія тавары.

У 1557 г. у выніку т. зв. пазвольскага паходу Жыгімонт Аўгуст прымусіў Вялікага магістра Інфлянцкага ордэну Вільгельма Фюршэнбэрга падпісаць зь Літвой дамову, скіраваную супраць Масквы. Адказу з боку Івана Жахлівага не давялося доўга чакаць. У студзені 1558 г. адбыўся першы маскоўскі паход на Лівонію, асабліва вядомы зьверствамі, якія казанскія і астраханскія татары чынілі над мясцовым насельніцтвам. Неўзабаве ў рукі Івана IV трапіла Нарва — першы маскоўскі балтыйскі порт, прызнаны расейскімі гісторыкамі «акном у сьвет». У ліпені патрапіў Дорпат — сталіца біскупства і адзін з найважнейшых гарадоў у Лівоніі.

У жніўні 1559 г. Жыгімонт Аўгуст падпісаў дамову з новым магістрам ордэну Готхардам Кетлерам. У некалькі лівонскіх замкаў былі накіраваны літоўскія залогі (разам 500 коньніцы і 500 пяхоты), нанятыя з падаткаў, зацьверджаных апошнім соймам. Да цара адправілі пасла з патрабаваньнем не парушаць у сувязі з каралеўскай пратэкцыяй лівонскай мяжы. Пакуль ён дабраўся да Масквы, войскі Івана IV ўварваліся ў цэнтральную Лівонію. Да сярэдзіны 1560 г. яны занялі амаль чвэрць краю. Нягледзячы на фармальнае замірэньне, літоўска-маскоўская вайна стала фактам.

Аднак сама Літва не была ў стане абараніць Лівонію перад нашэсьцем царскіх арміяў. 28 лістапада 1561 г. Готхард Кетлер падпісаў з Жыгімонтам Аўгустам віленскую дамову, згодна зь якой была праведзена сэкулярызацыя ордэну, а Лівонія інкарпараваная ў Польшчу і Літву. Кетлер склаў адзнакі сваёй манаскай годнасьці і як сьвецкі князь атрымаў у ленную спадчыну Курляндыю і 3эмгалію. Ён стаў таксама першым каралеўскім намесьнікам у Інфлянтах.

У той жа час да барацьбы за Лівонію далучыліся датчане і швэды. Першыя занялі астравы Дага[9] і Саарэма, а другія асталяваліся ў паўночнай Эстоніі, карыстаючыся падтрымкай тамтэйшага насельніцтва. Спачатку ўсе клапаціліся выключна пра свае інтарэсы, але ў 1563 г. дайшло да сутычак паміж дацкім і швэдзкім флётамі. І тады выбухнуў канфлікт, які часта называюць «Першай паўночнай вайной». Данія і Любэк уклалі хаўрус з Польшчай і Літвой, а Швэцыя — з Масковіяй. Аднак хаўрусы не паўплывалі ў значнай ступені на ход вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй. Войскі Даніі біліся са швэдамі ў Скандынавіі, а яе флёт так неахвотна атакаваў караблі, якія скіроўваліся да маскоўскай Нарвы, што Жыгімонт Аўгуст атрымаў большую карысьць ад дзейнасьці сваіх капэраў.

[9] Эст. Hiiumaa, Chiuma, швэд. Dagо, фін. Hiidenmaa — эстонская выспа, разьмешчаная на Балтыцы на поўдзень ад уваходу ў фінскую затоку. (Заўв. рэд.)

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1