MoreKnig.org

ПОЛАЦК 1579: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Купіш Дарыюш



Шрифт:

У Кароне паспалітае рушаньне ацэньвалася прыблізна на 50 тысяч чалавек, хоць у такой колькасьці ўзброеная шляхта ніколі не зьбіралася. Яно магло быць склікана толькі са згоды Сойму, яго нельга было дзяліць, а камандаваньне над рушаньнем ня мог ажыцьцяўляць адзін кароль, якому падпарадкоўваліся ваяводы, кашталяны і харужыя. Аднак ужо малдаўскі паход Яна Ольбрахта відавочна паказаў поўны крах гэтага інстытуту. Усе спробы рэформаў, якія рабілі Ягайлавічы, або спробы замены паспалітага рушаньня на падатак, пацярпелі няўдачу. Таму да яго зьвярталіся ня надта часта, разглядаючы як «апошнюю абарону» дзяржавы. Пэўную баявую каштоўнасьць усё ж захоўвала паспалітае рушаньне рускіх ваяводзтваў, на што паўплывалі частыя татарскія набегі, якія не дазвалялі тамтэйшай шляхце адкладаць зброю.

Значна большую ролю адыгрывала ў той час паспалітае рушаньне ў Літве[6]. Хоць слабасьцю ўзбраеньня ці дысцыпліны яно не адрозьнівалася ад кароннага, усё адно падчас войнаў з Масковіяй за апошніх Ягайлавічаў досыць часта зьвярталіся па яго дапамогу, і таму рушаньне захавала крыху большую баяздольнасьць. Абавязкі, зьвязаныя з паспалітым рушаньнем, ускладаліся ў Вялікім Княстве на ўсіх землеўладальнікаў (таксама на татараў, казакоў і г. д.), а ўдакладнялі іх літоўскія статуты 1529 і 1566 гг. Памеры вайсковай павіннасьці акрэсьліваліся на падставе т. зв. «службаў» (двароў або дымоў), таму літоўскае паспалітае рушаньне часта называлі «земскай службай». Пачынаючы з 1566 г. з кожных дзесяці двароў належала выставіць аднаго цалкам узброенага коньніка, а калі хтосьці меў менш маёмасьці, зьяўляўся на вайну паводле сваіх магчымасьцяў.

Прыбылых на паход групавалі на Літве ў павятовыя харугвы, ачоленыя мясцовымі харужымі, а потым аб’ядноўвалі згодна з тэрытарыяльным прызнакам у земскія і ваяводскія харугвы з ваяводамі на чале. У адрозьненьне ад Кароны земскую службу Вялікага Княства можна было дзяліць на меншыя аддзелы, яна падпарадкоўвалася вялікаму гетману літоўскаму, а ў асобных выпадках яе можна было склікаць, не азіраючыся на Сойм.

Попіс 1567 г. ацаніў земскую службу Вялікага Княства Літоўскага на 28 056 чалавек, у тым ліку 24 395 коньніцы і 3664 пяхоты. Аднак трэба памятаць, што ўключэньне ў Карону Падляшша, Валыні і Ўкраіны ў 1569 г. паменшыла тэрыторыю Літвы напалову, таму ў час Батуры нельга было разьлічваць на такую колькасьць узброеных сілаў.

Наёмныя войскі складаліся перадусім з аддзелаў, якія пэрыядычна склікаліся ў выпадку пагрозы вайны або ўжо падчас ваенных дзеяньняў. Іх фармавалі за падаткі, зацьверджаныя шляхтай адмыслова на гэтую мэту. Акрамя дзяржаўных наёмных войскаў, часта сустракаліся прыватныя злучэньні, якіх пасылалі за свой кошт наймагутнейшыя магнацкія роды, а таксама прыдворныя роты, выстаўленыя на сродкі манарха. Наёмныя аддзелы распускаліся пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў, пакідаліся толькі невялікія роты ў ключавых замках памежжа.

Толькі Карона мела ва Ўкраіне рэгулярныя наёмныя палявыя аддзелы, якія былі на ўтрыманьні манарха — т. зв. «паточная абарона». Яе колькасьць вагалася ў межах 2–3 тысяч коньніцы і некалькіх соцень пяхоты, а галоўнай задачай была барацьба з татарскімі чамбуламі. У выніку рэформаў выканаўчага сойму (1562/63), «паточную абарону» замяніла кварцянае войска, якое ўтрымлівалася з чацьвёртай часткі (кварты) чыстага даходу з каралёўскіх уладаньняў. Прынцыпы арганізацыі кварцянага войска былі канчаткова акрэсьлены на Люблінскім сойме 1569 г., калі быў утвораны адмысловы скарб у Раве Мазавецкай. За грошы, якія туды ўносілі старасты і арандатары каралеўшчын, можна было ўтрымаць каля 3 тысяч коньніцы і тысячу пяхоты. Пэўнай падтрымкай для кварцяных ротаў маглі быць казакі з т. зв. Нізу, упершыню прынятыя на службу Рэчы Паспалітай у 1568 г. Аднак іх было заледзьве 300.

Нягледзячы на неаспрэчныя баявыя каштоўнасьці, кварцянае войска было нешматлікім і, акрамя таго, пастаянна заставалася на ўкраінскім тэатры ваенных дзеяньняў. Яно не адыгрывала значнай ролі ў баёх з Масквой, дзе цяжар баёў ляжаў на аддзелах, пэрыядычна найманых згодна з пастановай Сойму.

У польскай і літоўскай арміі сярэдзіны XVI ст. аддзелы коньніцы рашуча пераважалі ў колькасных адносінах над пяхотай. Канец панаваньня Жыгімонта Аўгуста і панаваньне Сьцяпана Батуры былі пэрыядам значных зьменаў у арганізацыі і ўзбраеньні польскай кавалерыі. У час апошняга зь Ягайлавічаў усе роты коньніцы мелі зьмяшаны характар, г. зн. складаліся, напрыклад, зь лёгказбройных казакоў і капійнікаў, гусараў і казакоў і г. д. Характар і вызначэньне, ці дадзеная рота залічваецца да казацкай коньніцы, гусарскай ці таксама капійнічай, залежалі ад колькаснай перавагі коньнікаў дадзенага тыпу. Напрыклад, гусарская рота Філона Кміты Чарнобыльскага складалася ў 1567 г. са 140 гусараў і 60 казакоў. Батура амаль ад пачатку свайго панаваньня імкнуўся зьмяніць гэты стан рэчаў і цалкам уніфікаваць роты коньніцы, што яму, зрэшты, удалося.

Ранейшая ўзброеная дзідамі коньніца, закутая ў цяжкія дасьпехі, зьнікла ў той час з поля болю, будучы замененай у пераломных атаках гусарыяй. Яшчэ ў час Інфлянцкай вайны 1557–1570 г. траціну многіх гусарскіх харугваў складалі капійнікі, але ўжо за часам Батуры ад іх цалкам адмовіліся. Згодна з каралеўскім унівэрсалам 1576 г. гусары сталі асобным і самастойным родам коньніцы, хоць яшчэ больш за дзесяць гадоў сустракаліся гусарскія харугвы, якія ня мелі аднастайнага характару. Толькі што замест капійнікаў у іх выступалі рэйтары або стальцы-аркебузары.

Гусарыя, якая паходзіла ад сэрбскіх рацаў, прывандравала ў Польшчу праз Вугоршчыну. Спачатку была лёгкай коньніцай, аднак у другой палове XVI ст. пачала ўжываць ахоўную экіпіроўку, якая складалася з паўдасьпехаў і шышакоў. Паўдасьпехі складаліся зазвычай з т. зв. фальгаванага кіраса (некалькі заходзячых адна на адну плітаў, зьнітаваных рэменем), або з плітачнага кіраса, які меў ніжнюю фальгаваную частку. Шышакі забясьпечвалі характэрным нашыйнікам, апушчальным забралам і напалічнікамі. Наступальная зброя складалася з кап’я даўжынёй 4,5–5 мэтраў, выразанага ўсярэдзіне для зьмяншэньня яго масы, шаблі і доўгага, на 1,2–1,4 мэтра, простага мяча, часта чатырохкутнага ці трохкутнага сячэньня. Прызначаўся выключна для праколу, у той час як шабля служыла гусару для бою ў натоўпе бітвы. Акрамя таго, гусары мелі калясцовыя пісталеты, якія разьмяшчаліся каля сядла.

Зьмены таксама закранулі ранейшую лёгкую коньніцу (г. зн. казацкую), якая, прыняўшы ахоўную экіпіроўку, ператварылася ў сярэднезбройную коньніцу. Казакі часам ужывалі паўдасьпехі, аднак сярод іх панавала кальчуга. Галаву звычайна ахоўвала місюрка. Наступальнае ўзбраеньне складалася з шабляў, дзідаў, рагуляў, лукаў, а часамі агнястрэльнай зброі. Аднак трэба зазначыць, што частка казацкіх ротаў надалей не карысталася ахоўнымі дасьпехамі, набліжаючыся сваім характарам да пяцігорцаў, якія сустракаліся ў літоўскім войску.[7]

Тыповай лёгкай коньніцай былі пяцігорцы, малдаўскія роты і т. зв. казацкія стральцы (sagittarii), якія выкарыстоўвалі шаблі, доўгія ручніцы ці лукі. Зусім іншы характар мелі найманыя часамі заходнеэўрапейскія аркебузары, якія насілі паўдасьпехі, рапіры і доўгую агнястрэльную зброю — аркебузы. Спарадычна карысталіся паслугамі нямецкіх рэйтараў, узброеных паўдасьпехамі, рапірамі і пісталетамі. Тут было згадана пра спарадычнае найманьне заходнеэўрапейскай коньніцы, паколькі на ўсходнім тэатры ваенных дзеяньняў дамінавалі хуткія кінжальныя ўдары коньніцы з халоднай зброяй, у чым вылучаліся гусары і казакі. Аркебузары ж і рэйтары біліся зазвычай у самкнутым строі, перамяшчаючыся досыць павольна.

Як каронная, так і літоўская коньніца дзяліліся арганізацыйна на роты, якія налічвалі ў гусарыі зазвычай 150, а ў казацкай і лёгкай коньніцы — 100 коней. Набор у літоўскія фармаваньні праводзіўся на аснове сыстэмы аддзелаў, якія складаліся з латніка і яго чаляднікаў. Ротмістар, атрымаўшы прыпаведны ліст, падпісаны каралём,[8] рэгістраваў яго ў гарадзкіх кнігах даручанага яму гораду, а потым пачынаў вярбоўку сярод навакольнай шляхты. Кожны латнік прыбываў на месца канцэнтрацыі разам з узброеным і экіпаваным за свой кошт аддзелам. Сярэдняя гусарская рота складалася з 25 латнікаў і 125 чаляднікаў. На чале роты стаяў ротмістар, які меў для дапамогі паручніка, харужага і бубнача.

Асноўным пешым фармаваньнем у час панаваньня Жыгімонта Аўгуста былі т. зв. «драбы», наём якіх, падобна, як і коньніцы, ішоў па сыстэме латніка і чаляднікаў. Зь цягам часу пешых драбаў пачалі называць «польскай пяхотай». Зьяўляліся ў яе перадусім жыхары гарадоў і мястэчак (70 %), хоць было дастаткова і сялянаў з каралеўскіх уладаньняў або ўцекачоў са шляхецкіх вёсак, дзе наймаць было забаронена.

Рота польскай пяхоты налічвала зазвычай 200 жаўнераў і дзялілася на дзясяткі. Яе камандаваньне складалася з ротмістра, паручніка, харужага і 18–20 дзясятнікаў. У роце знаходзіўся таксама бубнач або дудар. Падчас Інфлянцкай вайны 1577–1570 г. у кожнай дзясятцы служыла 8 стральцоў, узброеных шабляй ці мячом, а таксама ручніцамі ці аркебузамі, цяжказбройны капійнік зь дзідай, пікай ці алебардай, і пехацінец зь вялізным прастакутным драўляным шчытом.

Улічваючы ўласны досьвед і ўзбраеньне вугорскай пяхоты, Сьцяпан Батура ажыцьцявіў сур’ёзныя зьмены ў польскай пяхоце. Яна цалкам адмовілася ад ахоўных дасьпехаў, шчыта і пікі, набываючы характар чыста стралецкага фармаваньня. Кароль рэкамэндаваў, каб кожны шараговец меў ручніцу, шаблю і сякерку, прыдатную для сапэрскіх працаў. Толькі афіцэры і дзясятнікі захавалі, акрамя шабляў і пісталетаў, кароткую дрэўкавую зброю, т. зв. «дары» — удоўжкі на 2 мэтры і падобныя да пікаў. Калі ў коньніцы кожны латнік вёў прынамсі адзін ці два табарныя вазы, то ў польскай пяхоце адзін табарны воз прыпадаў на дзясятак жаўнераў.

Ужо ў першыя месяцы свайго панаваньня Батура пераканаўся, што нешматлікія пяхотныя фармаваньні — сур’ёзны надахоп арміі Рэчы Паспалітай. Найбольш балюча ён адчуў гэта ў 1577 г., падчас безвыніковай блякады збунтаванага Гданьску. Непазьбежная вайна за Лівонію, якая прадвяшчала між іншым дзеяньні абложнага характару, вымусіла яго паклапаціцца аб стварэньні новых пяхотных фармаваньняў.

У інструкцыі на сеймікі, якія папярэднічалі Сойму 1578 г., кароль наракаў на недахоп дастатковай колькасьці пяхоты. Выйсьцем з гэтага становішча было ўвядзеньне выбранецкай сыстэмы, вядомай у Вугоршчыне, Швэцыі і Маскоўскім Княстве. Батура меркаваў, што сойм прыме адпаведныя законы, якія ахопяць усе катэгорыі маёмасьці, але пастановы, прынятыя 3 сакавіка 1578 г., дазвалялі выстаўляць выбранцаў толькі з каралеўскіх уладаньняў у Кароне (у Літве іх увялі толькі ў 1595 г.).

Пазьнейшыя каралеўскія ўнівэрсалы ўдакладнялі соймавую пастанову. З кожных 20 ланаў каралеўскіх уладаньняў мусіў быць выстаўлены адзін выбранец.

У мірны час жаўнер выбранецкай пяхоты зьяўляўся на агляды, ладжаныя ротмістрам, а ў ваенны час адпраўляўся ў паход, за што атрымліваў пэнсію. Выбранцы былі арганізаваныя аналягічна польскай пяхоце, іх роты ўтвараліся паводле тэрытарыяльнай сыстэмы. Роту складалі зазвычай выбранцы з аднаго ваяводзтва, хоць у выпадку ваяводзтваў зь меншай колькасьцю каралеўскіх уладаньняў іх аб’ядноўвалі. Камандзірамі ротаў былі дасьведчаныя афіцэры наёмнай пяхоты, якія найчасьцей паходзілі са шляхецкага стану.

Досыць хутка аказалася, што шляхта і арандатары каралеўскіх уладаньняў ставяцца без даверу да новага фармаваньня. Рэалізацыя соймавай пастановы праходзіла павольна, і на першую маскоўскую кампанію Батуры ўдалося сабраць невялікую колькасьць выбранцаў.

Выбранецкая пяхота стала новым ваенным фармаваньнем, тым часам выкарыстоўваліся і іншаземныя фармаваньні наёмнай пяхоты. Ужо Жыгімонт Аўгуст вярбаваў падчас Інфлянцкай вайны невялікія роты нямецкай пяхоты. У 1576 г. на загад Батуры ўпершыню быў сфармаваны полк пяхоты колькасьцю аж 600 ляндскнэхтаў (г. зн. жаўнераў наёмнай пяхоты). Яшчэ большыя адзінкі плянавалася выкарыстаць падчас вайны з Іванам IV. Палкі нямецкай пяхоты ў той час складаліся найчасьцей з жыхароў Брандэрбургіі, Саксоніі і Сылезіі. Яны адзначаліся разгалінаваным штабам, складзеным з шэрагу афіцэраў і унтэрафіцэраў, ад палкоўніка да сяржантаў. Узбраеньне шараговых пехацінцаў складалася ў выпадку мушкетэраў з рапіры і аркебузаў, у выпадку капійнікаў — з рапіраў і доўгіх на 5,5 мэтра пікаў. Апошнія насілі таксама ахоўнае ўзбраеньне, паўдасьпехі і шлемы.

Батура разумеў, што пры значнай колькасьці польска-літоўскай коньніцы яго пяхота не павінна баяцца коньніцы ворага. Таксама з гэтай прычыны ён, рыхтуючыся да вайны з Масковіяй, загадаў наняць значна больш мушкетэраў, чым капійнікаў. Больш за тое, на загад караля частку пяхотнікаў аснасьцілі невялікім круглымі шчытамі, якія мусілі прыкрываць іх падчас атакаў на крэпасьці.

У час вайны з Гданьскам Батура наняў некалькі соцень шатляндзкіх пехацінцаў, вядомых у той час па ўсёй Эўропе за сваю адвагу і выносьлівасьць. Яны былі ўзброены мушкетамі або характэрнымі шатляндзкімі пікамі, якія адзначаліся шырокім вастрыём, доўгімі двувострымі мячамі і штылетамі. Большасьць зь іх пасьля гданьскай вайны засталася ў Польшчы і была выкарыстана ў баявых дзеяньнях з Масковіяй.

Батура пастанавіў разбудаваць і казацкую пяхоту, павялічыўшы яе да палка колькасьцю 530 запароскіх казакоў. Аднак перадусім ён зрабіў стаўку на вугорскую пяхоту з Вугоршчыны, Трансыльваніі і Славакіі. Ужо на каралеўскую каранацыю ён прывёў з сабой 600 гайдукоў. Вугорская пяхота была арганізаваная ў палкі, падзеленыя на роты па 100 жаўнераў, аднак яны ня мелі такога разгалінаванага штабу, як аналягічныя нямецкія адзінкі. Узбраеньне вугорскіх пехацінцаў нічым не адрозьнівалася ад аснашчэньня польскай пяхоты.

Батура атрымаў у спадчыну ад Жыгімонта Аўгуста досыць добрую артылерыю, таму не было патрэбы праводзіць большыя зьмены ў тым родзе ўзброеных сілаў. Галоўным цэнтрам вытворчасьці і захоўваньня гарматаў спачатку быў Кракаў, у якім знаходзіўся арсэнал і працавала каралеўская людвісарня. Астатнія людвісарні і арсэналы дзейнічалі ў Львове і Вільні, а Жыгімонт Аўгуст стварыў вельмі багаты арсэнал у Тыкоціне.

На чале арсэналаў стаялі каптэнармусы, якія кіравалі пушкарамі і цэлым шэрагам рамесьнікаў. Больш за тое, артылерыйскае абсталяваньне знаходзілася ў большасьці польскіх і літоўскіх замкаў, а складалася яно зь цяжкіх калюбрын і фэльшлянгаў, сярэдніх фалькон і квартышлянгаў, а таксама лёгкіх фальканэтаў і сэрпэнтынаў. На паходы бралі ўжо значную колькасьць гарматаў, напрыклад, на пазвольскі ў 1557 г. — 68, на радашкавіцкі ў 1567 г. — каля 100.Перавозка такой вялікай колькасьці гарматаў патрабавала вялізнай колькасьці вазоў, коней і валоў. Каб цягнуць адну толькі фэльдшлянгу, што страляла ядрамі вагай 7 фунтаў, было неабходна 6 коней. Наступныя дванаццаць везьлі на двух вазах запас ядраў і пораху. За апошняга зь Ягайлавічаў вазы і запрэжкі наймаліся разам з вазьніцамі. Карыснай інавацыяй стала ўвядзеньне Батурам т. зв. «скарбовых запрэжак», што пастаянна ўтрымліваліся дзяржавай на патрэбы артылерыі.

[6] Літва — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

[7] Пяцігорцамі ў старабеларускай мове называлі чаркесаў ад слова «Пяцігор’е» — абшару Каўказу паміж Церакам і Кубаньню (цяперашнія Кабардына-Балкарыя, Карачаева-Чэркесія і часткова Стаўрапольскі край). (Заўв. рэд.)

[8] Ліст, які давернік (напрыклад, кароль, князь, горад) дае вайскаводцу з дазволам праводзіць вэрбоўку з акрэсьленай мэтай. (Заўв. перакл.)

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1