MoreKnig.org

ПОЛАЦК 1579: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Купіш Дарыюш



Шрифт:

Нягледзячы на вайну ў Лівоніі, у межах Вялікага Княства Літоўскага надалей дзеяла замірэньне, якое канчалася толькі 25 сакавіка 1562 г. Ліцьвіны хацелі падоўжыць яго, але Іван IV прыйшоў да высновы, што пашырэньне вайны на літоўскае памежжа зьменшыць нагрузку на яго залогі ў Лівоніі і дазволіць ім заняць чарговыя гарады. Неўзабаве пасьля сканчэньня замірэньня маскоўскія войскі ўварваліся ў Літву, спусташаючы памежжа ад Віцебску да Мсьціслава. У адказ харугвы гетмана Мікалая Радзівіла Рудога спалілі некалькі дзясяткаў вёсак у ваколіцах Смаленску, Себежу і Вяліжу. Каронныя войскі на чале з Фларыянам 3абжыдоўскім занялі Азярышча. 19 жніўня 1562 г. Станіслаў Лесьнявольскі даў адпор пад Невелем у некалькі разоў мацнейшай арміі князя Андрэя Курбскага. Партызанскія баі, якія вяліся да канца году, не паўплывалі на пазыцыі, занятыя абодвума бакамі.

Атака войска Івана IV на Полацак

У пачатку 1563 г. Іван IV сканцэнтраваў у Вялікіх Луках амаль 32 тысячы жаўнераў: 18 105 дваранскай коньніцы, 7219 стральцоў і казакоў, а таксама 6 тысяч татараў. Усё гэта дапаўняла магутная артылерыя, якую да гэтага маскоўская армія не выводзіла ў поле, а таксама дапаможныя аддзелы з т. зв. «даточных» людзей. Усіх жаўнераў падзялілі на сем палкоў: выведнікі («ертаул»), пярэдні, правай рукі, вялікі, гасударскі, левай рукі і стражнікі.

Полацак у той час быў адным з найвялікшых гарадоў у Літве, ён славіўся багатымі манастырамі і цэрквамі. Ужо ў ХІІ ст. ён стаў сталіцай удзельнага княства, аднак у наступным быў далучаны да Вялікага Княства Літоўскага. Выгаднае становішча на Дзьвіне забясьпечвала полацкім купцам доступ да блізкай Лівоніі, дзе праз Рыгу экспартаваліся сельскагаспадарчыя прадукты і лес. Гандлёвыя шляхі, якія ішлі з Пскова і Тарапца ў Вільню, уплывалі на разьвіцьцё мясцовага рамесьніцтва і спрыялі разбудове гораду.

Полацак быў разьмешчаны на правым, паўночным беразе Дзьвіны, а сваю назву атрымаў ад ракі Палаты, якая ўпадала ў яе. Большасьць тамтэйшых гарадоў і замкаў атрымала назовы ад рэкаў ці азёраў, на якіх яны паўсталі. Прычым заўсёды ад ракі меншай, якая ўпадала ў большую, у дадзеным выпадку ад Палаты, якая ўпадала ў Дзьвіну.

Паводле рэвізіі Полацкага ваяводзтва 1552 г., горад складаўся зь некалькіх раёнаў: 3амку, Вялікага пасаду, 3апалоцьця, Астроўскага пасаду, Экіманскага пасаду (або Якіманскага) і Слабадзкога пасаду.

Замак высіўся на ўзгорку, пры самым упадзеньні ракі Палаты ў Дзьвіну. На яго тэрыторыі знаходзіўся сабор сьв. Сафіі (Мудрасьці Божай), а таксама 110 дамоў, якія належалі розным уладальнікам. Найбольш, а дакладней 711 мяшчанскіх дамоў, было пабудавана на тэрыторыі Вялікага пасаду, прылеглага да замку з усходняга боку, і ён уласна і быў горадам. Абкружалі яго пасады: Экіманскі з 269 дамамі і Слабадзкі на 110 дамоў. Астроўскі пасад знаходзіўся на поўдзень ад Замка, на востраве, які там Дзьвіна ўтварала вузкае рукаво, а яго забудова складалася са 153 дамоў. Урэшце, пасад Запалоцьце, які знаходзіўся на ўсход ад замку, за Палатай, налічваў 191 дом. Так, у сярэдзіне XVI ст. у Полацку было прынамсі 1604 дамы, без уліку вялікай колькасьці цэркваў, касьцёлаў, кляштараў, шпіталяў і г. д. Колькасьць жыхароў разам з залогай замку безумоўна даходзіла да 10–11 тысяч.

Ключавым пунктам у абарончай сыстэме Полацку быў замак, разьмешчаны, як ужо згадвалася, пры самым сутоку Палаты і Дзьвіны. Яго фартыфікацыі складаліся з валу драўляна-земляной канструкцыі, які налічваў 204 гародні і 9 драўляных веж. Умацаваньні былі ўзьведзеныя з сасновага дрэва. Сваім характарам яны ня розьніліся ад тыповых фартыфікацый літоўска-маскоўскага памежжа, ужо ахарактарызаваных у першым разьдзеле. Унутраныя сьцены гародні складаліся зь пяці слаёў сасновых бярвёнаў, мелі баявыя пляцоўкі наверсе і байніцы.

Сьцены замкавых вежаў былі пабудаваныя з трох слаёў дрэва. Яны былі ўвенчаны высокімі, сьпічастымі дахамі, а ў Вусьцейскай, Міхайлаўскай і безыменнай знаходзіліся брамы. Міхайлаўская брама была хутчэй брамкай, што выходзіла на Палату. Да Вусьцейскай і безыменнай вялі масты, у першым выпадку праз Палату, у другім — праз Плыткі яр, які аддзяляў 3амак ад Вялікага пасаду. Аднак у 1552 г. мост, які злучаў 3амак зь Вялікім пасадам, быў зьнішчаны, таму жыхары, якія ўзьбіраліся на Замак, выклікалі асяданьне зямлі з падножжа брамы і суседніх зь ёй гародняў.

Хоць падчас рэвізіі Полацкага ваяводзтва ў 1552 г. былі скаргі і на стан іншых участкаў умацаваньняў, трэба меркаваць, што пасьля пачатку вайны за Лівонію яны сыстэматычна рамантаваліся. Іх абарончую каштоўнасьць павысіла дастасаваньне контуру валоў да формы пагорку, уціснутага ў калена Палаты. Дзякуючы гэтаму Палата засьцерагала ўмацаваньні 3амку і Вялікага пасаду з поўначы і захаду, а з поўдня іх амывала Дзьвіна, якая мела ў гэтым месцы шырыню 120–130 мэтраў. Рускія летапісы згадваюць таксама пра вялікі і глыбокі роў, што цягнуўся перад валамі Вялікага пасаду ад Палаты да Дзьвіны. Гэты роў павінен быў прыкрываць падыход да гарадзкіх умацаваньняў з усходу. Аднак пэўным недахопам абарончай сыстэмы Вялікага пасаду былі слабыя ўмацаваньні (магчыма, паркан?) уздоўж берагу Дзьвіны. Напэўна, палачане лічылі, што шырокая рака — дастатковая абарона для гэтай часткі гораду. Хутчэй за ўсё, таксама Запалоцьце было абкружана астрогам, а астатнія пасады мелі характар прадмесьцяў і ня мелі ніякіх умацаваньняў.

Паводле рэвізіі 1552 г., у полацкім замку знаходзілася 23 гарматы, 4 мартыры і 87 гакаўніц. Сталую вартаўнічую службу несьлі ўсяго толькі 30 драбаў, аднак у выпадку вайны наймалі пяхоту і склікалі паспалітае рушаньне. І так Уклейскую вежу і суседнія зь ёй гародні павінны былі абараняць ваяры, выстаўленыя з Уклейскай воласьці і суседніх зь ёй шляхецкіх вёсак. Акалічная шляхта была абавязана абараняць замак разам са збройнымі аддзеламі, большасьць зь якіх залежала ад маёмасьці, якой валодала. Для прыкладу, полацкі харунжы Іван Зяновіч быў абавязаны выставіць 9 коней, гараднічы Васіль Міхайловіч — 8 і г. д. Такім чынам была ўладкавана абарона ўсіх гарадоў тагачаснага літоўска-маскоўскага памежжа.

Не захавалася ніякіх больш-менш дакладныя зьвестак аб колькасьці полацкай залогі ў момант падыходу войскаў Івана IV пад горад. Аднак яе можна ацэньваць прыблізна ў тысячы чалавек, у тым ліку літоўскую залогу, чатыры польскія роты (каля 500 жаўнераў), ваколічную шляхту і ўзброеных мяшчан. Яе бадай было дастаткова, бо камандзір абароны, ваявода Станіслаў Двойна не наракаў на недахоп людзей і зброі. Непакой маглі выклікаць толькі запасы харчоў, недастатковыя для натоўпаў уцекачоў, якія зьбеглі ад маскоўскай арміі з навакольных вёсак. На хуткую дапамогу нельга было разьлічваць. Канцэнтрацыя маскоўскай арміі адбывалася так хутка, што яе зьяўленьне пад Полацкам засьпела ліцьвінаў зьнянацку. Кароль знаходзіўся ў той час на каронным сойме ў Пётркаве, а літоўскі гетман, раскватараваны ў Менску, ужо распусьціў харугвы на зімовы пастой.

Маскоўскія войскі сталі пад Полацкам у нядзелю 31 студзеня 1563 г. У той час ужо гарэлі, запаленыя на загад Двойны, прыгарадныя слабоды, а абаронцы засяродзіліся на ўмацаваньні 3амку, Вялікага пасаду і выспы на Дзьвіне (т. зв. Іванаўскага астрогу), дзе знаходзіўся адзін з манастыроў.

Ужо ў першы дзень пасьля падыходу пад Полацак цар наладзіў пад горадам своеасаблівую дэманстрацыю сілы. Загадаў расставіць свае войскі на пэўнай адлегласьці ад валоў і дзьмуць у трубы ды біць у бубны. Аднак гэта не зрабіла сур’ёзнага ўражаньня на абаронцаў, якія адкінулі заклік да капітуляцыі. Увечары Іван IV разам са сваім добраахвотніцкім палком пераправіўся на паўднёвы бераг Дзьвіны. Ноч з 31 студзеня на 1 лютага правёў у часткова спаленым Барысаглебскім манастыры. Тую пераправу адзін з рускіх хранікёраў паказаў як гераічную падзею, пішучы пра кулі, якія падалі «на полк вялікага князя так густа, як дождж». Пераправа, канечне, адбывалася пад агнём замкавай артылерыі на ўсход ад гарадзкіх умацаваньняў, але на такой значнай адлегласьці ад гораду, што абстрэл быў малаэфэктыўным. Сьведчыць пра гэта нават тое, што падчас пераправы загінуў толькі адзін з царскіх жаўнераў. Зрэшты, ужо 3 лютага Іван IV вярнуўся на паўночны бераг Дзьвіны, матывуючы гэта магчымасьцю адлігі і крыгаломам на рацэ.

У першыя дні лютага маскоўскія палкі абкружылі горад з усіх бакоў, адначасова будуючы пазыцыі для артылерыі, што ў цяжкіх зімовых умовах зусім не было простай справай. Большасьць людзей і гармат было сканцэнтравана на поўначы і ўсходзе ад гораду, паміж Палатой і Дзьвіной. З гэтага вынікала, што царскія камандзіры прынялі рашэньне атакаваць Вялікі пасад, каб, узяўшы яго, атрымаць доступ да 3амку.

Абложныя працы адбываліся пачынаючы ад Дзьвіны ўздоўж старых курганоў, што цягнуліся ў бок Палаты. Кіраваў імі князь Васіль Сямёнавіч Сярэбраны, якому дапамагалі тры камандзіры стралецкіх аддзелаў. Уласна тут стаяў царскі полк. Крыху далей, ужо на правым беразе Палаты ў ваколіцах манастыра сьв. Спаса, стаяў вялікі полк, прызначаны для атакі на горад з паўночнага боку. Гэта былі наймацнейшыя з царскіх палкоў, якія разам налічвалі каля 12 тысяч чалавек. З захаду, уздоўж Палаты, быў разьмешчаны вартавы полк (каля 5300 жаўнераў), а пры сутоку Палаты і Дзьвіны — выведчы аддзел (1800 жаўнераў).

На паўднёвым беразе Дзьвіны знаходзілася аж тры палкі. Полк левай рукі (каля 3400 жаўнераў) заняў даўнюю царскую стаўку ў Барысаглебскім манастыры з задачай абстрэльваць Вялікі пасад праз раку. На захад ад яго стаў полк правай рукі (каля 4тысяч жаўнераў), расьцягваючы свае пазыцыі аж да выспы на Дзьвіне. Далей на захад, насупраць умацаваньняў замку, каля дарогі на Глыбокае, стаў пярэдні полк (4200 жаўнераў). Разбудовай пазыцый артылерыі тут кіраваў Іван Шарамецеў Меншы. Разьмяшчэньне ажно трох палкоў на паўднёвым беразе Дзьвіны сьведчыла ня толькі пра жаданьне атакаваць горад праз замерзлую раку, але і кантроль над кірункам, зь якога магла падысьці дапамога.

Тым часам гетман Мікалай Радзівіл здолеў сабраць толькі 2 тысячы літоўскай коньніцы і 1400 польскай. З такімі сіламі нельга было атакаваць царскую армію. Хоць ён пераправіўся празь Бярэзіну, але за 8 міль да асаджанага гораду ўвязаўся ў баі з моцнымі маскоўскімі разьездамі (пераважна з татарскай коньніцай). Таму яго дзеяньні ніяк не маглі памагчы абаронцам.

Іван IV бярэ Полацак

Першая непасрэдная сутычка нападнікаў і абаронцаў завязалася ўжо 1 лютага, калі маскоўскія стральцы выбілі абаронцаў з выспы на Дзьвіне. Сёньня гэтага «іванаўскага астрогу» ўжо няма, ад яго застаўся толькі прыбярэжны выступ, зарослы нешматлікімі бярозамі. Але ў 1563 г. з гэтай выспы, разьмешчанай насупраць сутоку Палаты, можна было абстрэльваць умацаваньні 3амку.

З 4 на 5 лютага маскоўскія жаўнеры скончылі насып шанцаў вакол гораду, паставілі на іх лазовыя кошы, напоўненыя зямлёй, і закацілі гарматы на пазыцыі. Усю апэрацыю падстрахоўвалі моцныя аддзелы са стральцоў, казакоў і коньніцы. У такім становішчы кожны выпад за валы скончыўся б фіяска, таму абаронцам давялося абмежавацца абстрэлам варожых пазыцый. Калі ўся іх увага засяродзілася на абстрэле маскоўскіх рэдутаў, аддзел стральцоў Івана Галавахвастава незаўважна падышоў пад самыя валы і здолеў падпаліць адну зь вежаў на Дзьвіне. Пакуль падасьпелі абаронцы, маскоўскія жаўнеры высеклі падгарэлую браму і ўварваліся ў горад. На шчасьце, армія Івана IV была яшчэ не гатовая да штурму — стральцы ня мелі падтрымкі і мусілі адступіць, страціўшы 15 жаўнераў.

Увесь дзень 5 лютага горад абстрэльваўся, але толькі зь лёгкіх і сярэдніх гармат, бо ў маскоўскі лягер яшчэ не прыбылі цяжкія абложныя гарматы. Нягледзячы на гэта, знэрваваныя абаронцы вырашыліся на перамовы. Ваявода Станіслаў Двойна спрабаваў выйграць час, схіляючы полацкага ўладыку Гарабуду пачаць перамовы з баярамі. Ня маючы яшчэ цяжкіх гармат, Іван IV згадзіўся стрымаць абстрэл спачатку на адзін, а пазьней — на некалькі дзён.

Аднак Двойна дапусьціў сур’ёзную памылку, не агаварыўшы, каб на час перамоваў царскія войскі стрымаліся ад фартыфікацыйных працаў. У выніку гэтага ноччу з 5 на 6 лютага шанцы і кошы былі падсунутыя пад самыя валы Вялікага пасаду. Калі толькі 8 лютага на іх паставілі цяжкія гарматы, прывезеныя зь Вялікіх Лукаў, цар разарваў малаплённыя перамовы.

Цяжкая маскоўская артылерыя сканцэнтравалася ў першую чаргу на Вялікім пасадзе, і празь дзьве гадзіны яго валы былі моцна прадзіраўлены. Вялікую шкоду прычынялі і маскоўскія гарматы, якія стралялі з паўднёвага берагу Дзьвіны. Двойна ня бачыў магчымасьці абараняць гэтую частку крэпасьці і 9 лютага загадаў падпаліць Вялікі пасад, адступаючы з залогай у замак. Не было і гаворкі, каб там маглі зьмясьціцца ўсе жыхары і ўцекачы. Больш як 11 000 мужчынаў, жанчын і дзяцей з навакольных вёсак давялося пакінуць падпалены горад і здацца на ласку цара.

Спаленьне Вялікага пасаду аказалася чарговай тактычнай памылкай абаронцаў. Маскоўскія камандзіры адразу выкарысталі яго папялішчы і ўжо ў наступны дзень пачалі падцягваць сюды гарматы. Пачаўся забойчы абстрэл Замку. Ядры зь цяжкіх гармат адрывалі бярвёны ад валоў, ранілі абаронцаў, а шчыльны абстрэл зь пішчаляў не дазваляў ім высунуцца з-за ўмацаваньняў. Адносна бясьпечным месцам быў толькі Сафійскі сабор, дзе засядаў Двойна з камандаваньнем. Уначы 10 лютага 800 польскіх і літоўскіх жаўнераў ударылі на папялішчы Вялікага пасаду, спрабуючы захапіць небясьпечныя батарэі. Уратавала артылерыю чуйнасьць Івана Шарамецева Большага, які асабіста узьняў сваіх людзей у контратаку і ўратаваў гарматы ад пагрозы. Падчас бою артылерыйскі снарад, пушчаны з 3амку, «пагладзіў яго па вуху», і царскі камандзір страціў ня толькі слых, але і жыцьцё. Замяніў яго князь Юры Кашын.

У наступныя дні з Замку не рабілася ніякіх выпадаў. Нават самыя сьмелыя вылазкі не былі ў стане ўратаваць Полацак. За дзьве наступныя ночы маскоўскія жаўнеры паставілі чарговыя гарматы насупраць усходніх валоў Замку. У суботу 13 лютага пачаў зьнішчальны абстрэл усходніх валоў Замку з выкарыстаньнем запальных ядраў. Яны дашчэнту раструшчылі ізьбіцы з 40 гародняў, білі нават у дамы, схаваныя за валамі. Шмат людзей палегла як на валох, так і ў дамох, гінулі таксама тыя, хто сьпяшаўся гасіць усё большыя пажары. У нядзелю вечарам

Быў панядзелак 15 лютага 1563 г.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1