Жанчына й запела:
— Пасею гурочкі…
Лянько
— Лянько, на яйко.
— А ці аблупленае?
— Не.
— Тады еш сам!
Радзей
Сын прыслаў маці ліст, напісаны дужа ўборыстым почыркам, густа.
Маці й папрасіла ў адказ у лісьце: «Сынок, пішы радзей, бо вочы мае кепска бачаць…» І сын пачаў пісаць гады ў рады. Зразумеў маці.
Не па катлу
Выйшла замуж маленькая дзяўчына, як у нас кажуць, курдупэпачка за здаравілу. І меў гэты здаравіла ўручча нападоймішча. Зусім зьвялася. Усе са спачуваньнем казалі:
— Дзіва што! Не па катлу затаўчына.
У дзьве рукі
Сын маці рэзаў танюсенькую скібачку хлеба й падаваў, прыгаворваючы: «Пераймай, мамачка, у дзьве рукі, а то пераломіцца». Жонцы ж даваў у вадну руку ў паўбохана. Пра маці «рупіўся» болей.
Клёцка з вачыма
У местачковай жыдоўскай хаце. Малому паставілі нешта есьці. Аднекуль жаба скокнула ў талерку. Малы чуў пра клёцкі, ды ня часта, відаць, іх еў. Таму й крычыць:
— Мама, а мама. А ў клёцкі цвай воцкі й фір лапачкі.
Ні грому, ні пагрому
Дзядзьку з суседняй Кавалеўшчыны выклікалі ў суд, бо падазраваўся, што ўдзельнічаў у пагроме. Сьледчы пытае:
— Ты быў на пагроме?
— Сонца было ў дзьве ляхі. Узяў я пірага. Зьеў. Ні грому, ні пагрому — была чыста ясная пагода.
Зноў задае тое ж пытаньне й чуе той жа адказ. Пакуль не стаміўся.
Выйшаў дзядзька з суда дый сам сабе сьмяецца:
— Ах, сьледчы-сучка. Хацеў мяне вывесьці. Хрэн ты мяне выведзеш.
Мы з табой ішлі
Ішлі Янка з Янкелем і знайшлі торбачку. Янка, зразумела, ухапіў. Янкель стараецца давесьці спадарожцу, што ён узяў знаходку.
— Яначка, кажы, як было. Мы з табой ішлі?
- Ішлі.
— Торбачку знайшлі?