— Што, й там зьбіраешся боты шыць?
— Ды не. Калі ты сядзеш на маю магілку сраць, каб мог я табе ў зад шыла загнаць…
Там і радзіма
Пасля вайны па фінансавай лініі працаваў недалужны, падсьлепаваты Пейсахоў. Зь яго звычайна нязлосна пакеплівалі, асабліва дзяўчаты, на якіх ён ласа пазіраў.
Перавялі Пейсахова з раёна ў недалёкі сельсавет. Прыязджае ён неяк у Вушачу. Яго й пытаюць:
— Ну, ці сумуеш ты па радзіме? (Гэта значыць, па Вушачы. Сельсавет чамусьці некаторым здаваўся ледзь не далёкай дзяржавай).
Пейсахоў прастадушна-тужліва адказаў:
— Дзе хлеб, там і радзіма.
Паслухалася
Галосіць жонка па мужыку, аж разрываецца і прыслухоўваецца, каб суцешылі. Нарэшце нехта з суседак паспачуваў:
— А досыць табе, Праксэда, убівацца, пашкадуй сябе.
Гаротніца плача, але ўжо весялей:
— Калі ж досыць, дык і досыць…
Стаіць
Хварэў дзед. Захацеў скароміны. Зарэзала жонка пеўня й паставіла ў печку варыць. Памёр, так і не паспытаўшы пявучага мяса. Стаіць кацёл за заслонкай. Плача баба нарасьпеў:
— А ты ж памёр, а твой пеўнік стаіць…
Такая й мазь
На калёсах мужык вязе Калініна. Колы нямазаныя. Рыпяць. Седаку гэта не па нутру. Вазак спыняе каня. Ськідвае порткі й проста на ўтулкі валіць. Калінін абураецца:
— Што ты робіш?
— Якая ўлась, такая й мазь! А не падабаецца — злазь!
Дай дзёрну
Маладзіцы трэба абкласьці магілку. Узяла яечак у кошык ды пайшла да пана па дзёран. Прыходзіць і просіць:
— Паночак, дай за яйцы дзёрну.
Пан, ня зразумеўшы каламбуру, шарахаецца ад маладзіцы.
Прыехала
У Вушачу прыехала прадстаўніца ЦК камсамола. Ходзіць важна адказная. Местачкоўцы заўважаюць:
— Прыехала нейкая с цыка й стрыбчыць сабе гэткай начальніцай… Сікша…
Пей!
Да лекара прыйшла жанчына ў гадах. Лекар гаворыць, як і належыць «вучонаму» чалавеку, толькі па-расейску. Ставіць шклянку з вадой дый кажа:
— Пей!