– ???
– З грамадзянкай Яроцкай Бажэнай былі знаёмыя?
– Так. А што здарылася?
– Труп знайшлі ля дарогі за горадам. Ускрыццё паказала, што смерць наступіла ў выніку перадазіроўкі, – следчы пільна сачыў за рэакцыяй Вінуся.
– Бажэна? Не можа быць! Ды яна не піла нават! А каб наркотыкі?
– Так-так. Па-першае, я не сказаў, чый труп. Па-другое, перадазіроўка чаго?
Вінусь няўцямна ўтаропіўся на следчага, сутаргава зглынуў сліну, пачынаючы ўжо разумець, куды той хіліць.
– Сапраўды, труп вашай знаёмай, сапраўды, перадазіроўка наркатычнага рэчыва. Калі такі здагадлівы, дык, можа, падкажаце якога?
– Бажэна не ўжывала наркотыкі, піла зусім мала ды зрэдчас курыла, – ледзь не зрываючыся, ненатуральна разборліва, робячы націск на ўсіх словах, адказаў Вінусь.
– Добра. А як наконт вашых адбіткаў на яе рэчах?
– Яна была вечарам у мяне.
– Гэта хто-небудзь можа пацвердзіць?
– Так. Былі мае сябры, – хлопец адказваў бы ўва сне, гледзячы ў адну кропку.
– Імёны, калі ласка.
Вінусь назваў.
– Яна сапраўды загінула? – жахнуўся ён, раптам уцяміўшы, што адбылося.
– Загінула ці ёй дапамаглі ў гэтым – мая задача разабрацца. Машыны вы не маеце?
– Не, пакуль.
– Ці праводзілі яе дадому?
– Н-не, не праводзіў. Й-яна збегла.
– Вось як? Падрабязней, калі ласка. Вы пасварыліся?
– Не. Яна пакрыўдзілася.
– Угу. Сама.
– Не. Відаць, я скрыўдзіў. Павёў сябе…
– Ці не вяла яна размовы аб сыходзе з жыцця?
– Не, здаецца, не.
– Што вы рабілі паміж трэцяй і чацвёртай гадзінамі?
– Нічога. Ляжаў, думаў.
– Канечне, гэта ніхто не пацвердзіць.
Хлопец адмоўна пакруціў галавой. I раптам выгукнуў: